1. Розныя шляхі жыцця і мроі... (100 вершаў)

1. Розныя шляхі жыцця і мроі... (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab39by.narod.ru

 

 

13     ТВАРЫ ЛЁСУ

 

Праз лугi i лясы, i балоты

Прабягае няўрымслiвы лёс,

Падаруе удосталь пяшчоты

Або мора трывогi i слёз,

 

Цi падыме на крылах ў нябёсы,

Або кiне у прорву на дно,

Падабаюцца лёсу кур'ёзы,

Вытварае iх стала даўно.

 

Ход наступны яго невядомы:

Шчодра песцiць або дае боль,

То душа засумуе ад стомы,

То ад радасцi скача пад столь.

 

Лёс цiкавы, але неслухмяны,

Адразняецца тварам заўжды,

То наносiць нязносныя раны,

То, хоць ў вуха кладзi, залаты.

 

Вытварае зiгзагi бясконца,

Бо да змен нечаканых ахвоч,

Падаруе ўдзень яркае сонца

Або зоркi праззяюць ўсю ноч.

 

Можа моцна звязаць ланцугамi

Цi ў нябёсы iмкнецца ў палёт,

Прабягае лёс любы лугамi,

Ў лес загляне цi ў царства балот.

 

2.10.1992

 

File 2     Home Page

 

28     БЕЛАРУСАМ

 

Хоць я далёка ад Радзiмы,

Удзячны лёсу свайму зноў,

Што ён мяне ў свой час закiнуў

Ў дэмакратычны вольны Львоў.

 

Якiя моцныя тут людзi!

Пад гнётам шэсць вякоў жылi,

Ды верылi: свабода будзе,

Культуру цалкам збераглi.

 

Цяпер, калi галоснасць далi

Ў перабудоўчай барацьбе,

Яны, як волаты, паўсталi,

Бо волю выбралi сабе.

 

А ты, народ мой беларускi,

Дзе цалкам страцiў гонар свой?

Нам шлях патрэбна выбраць вузкi,

Каб развiтацца ўраз з журбой.

 

Чаму свабода – нерэальнасць?

Чаму не можам вольна жыць?

Вялiкаруская ментальнасць,

Як камень, на душы ляжыць.

 

Як доля добрая спаткала,

Як шанс такi яна дала,

Давайце зберагаць дзяржаву,

Якая б вольнаю была!

 

13.10.1992

 

File 2     Home Page

 

31     РУСIФIКАЦЫЯ

 

Калi iмперыю стваралi,

Русiфiкацыя iшла,

Свядомасць хутка руйнавалi,

А мова зброяю была.

 

З'явiлась моцная спакуса,

Адметнасць сталi забываць,

Бо з нас, адвечных беларусаў,

Пачалi рускiх вырабляць.

 

Нам каранi ўсе падсякалi

I карчавалi, як маглi,

Ўсё беларускае знiшчалi,

Каб ўсе мы рускiмi былi.

 

Русiфiкатары-прайдохi,

Хто на сабе iх не пазнаў?

Дзед Балуцёнак быў, змен трохi,

I бацька Балуценкам стаў.

 

Каб людзi працу атрымалi,

Каб адукацыю набыць,

З усiх свядома вымагалi

Пра беларускае забыць.

 

Каб утварылася дзяржава,

Аддаць багата трэба сiл,

Каб беларускасць зноў паўстала,

Народ свой гонар аднавiў.

 

20.10.1992

 

File 2     Home Page

 

36     ТРЭБА

 

Вольнай стала каб краiна,

Трэба намагацца,

Каб свабоду мець няспынна,

Iншым не схiляцца.

 

Каб стварыць сваю дзяржаву

Нам было пад сiлу,

Каб галоўную зноў справу

Не загнаць ў магiлу.

 

Ад былой падманнай зграi

Лепей адцурацца,

Дэмакратыi не маем,

Трэба ёй стварацца.

 

До Вярхоўнага Савета

Выбраць дэпутатаў,

Каб была агульнай мэта,

Годных ёсць багата.

 

Каб не клюнуць на прынаду,

Не пазнаць нягоду,

Трэба выбiраць уладу

Верную народу.

 

Каб ўзляцець краiне ў неба,

Лепей жылi людзi,

Трэба, вельмi многа трэба...

Мара явай будзе?

 

4.11.1992

 

File 2     Home Page

 

39     У КНIГАРНЕ

 

Занадта бачыць непрыгожа,

Як мову палюбiць сваю,

Калi купiць мы сёння можам

За рубель «Новую зямлю»?

 

Рубель – бiлета кошт ў трамваі,

Пясняр нам песнi пеў дарма,

Бо абыякавасць чакае,

На кнiгi попыту няма.

 

Духоўная спаткалась беднасць,

Прайшлi каварны цяжкi шлях,

Культуру, мову i адменнасць

Нам зруйнавалi на вачах.

 

Закон аб мове добры, можа,

Ды як яго ажыццявiць?

Знайсцi к закону трэба грошы,

Каб мова зноў магла ажыць.

 

Лепш аб мiнулай помнiць славе

I годнымi таксама быць,

Каб у сваёй цяпер дзяржаве

Сваю гiсторыю тварыць.

 

Каб кожны беларус свабодна

На роднай мове размаўляў

I творы генiяў народных

Чытаў, любiў i шанаваў.

 

6.11.1992

 

File 2     Home Page

 

47     ВЫЙСЦЕ

 

Пакуты цяжкiя спаткалi,

Дзе, што зрабiлi мы не так?

Хоць непагана працавалi,

Ды толькi жылi абы як.

 

Чаму бясконца дазваляем

Эксперыменты над сабой

I моўчкi доўгi час трываем?

Знайсцi дзе шчасце i спакой?

 

Бо млосна ўжо ад абяцання,

Даволi гнуцца i стагнаць,

Прыходзiць час выпрабавання,

I ўладу трэба выбiраць.

 

Нам рэвалюцый больш не трэба,

Дабра ад iх не прычакаць,

Каб меў народ удосталь хлеба,

Патрэбна плённа працаваць.

 

Абагульненне ўжо рабiлi,

Лепш iншым даражыць жыццём,

Каб ўсё, што працай зарабiлi,

Уласным стала набыццём.

 

Як выйсце ўлада знайсцi здатна,

Рэформы час прыйшоў прымаць,

Каб жыў народ заўжды выдатна,

Абрыдла лепшага чакаць.

 

13.11.1992

 

File 2     Home Page

 

55     ГОРА АД РОЗУМУ

 

Няма ў душы нi кроплi хараства,

Нi дабрынi, нi жалю анi ласкi,

Такой ментальнасць ў нас заўжды была,

Ды пра сябе расказываем казкi.

 

Чаму так ёсць i так было павек,

Такому як мажлiва адбывацца,

Што нiшчыць чалавека чалавек,

Чаму павiнен ён за зброю брацца?

 

Як хтосьцi згiне ад благiх падзей,

У душах адгукнецца ўраз бядою,

А калi гiнуць тысячы людзей,

Нiшто не зрушыць сталага спакою.

 

Гiсторыю калi паназiраць,

Ўсё пра вайну, як данясенне з бою,

Бы не iмкнулiсь сеяць i араць,

А толькi ваявалi мiж сабою.

 

Мо, розум людзям дадзены дарма:

Упарта вельмi разрабляем зброю,

Нiбы зусiм другiх задач няма,

Усё жыццё гатуемся да бою.

 

I генiй чалавечы не драмаў,

Ствараў упарта атамную сiлу,

Ды сам цяпер яе заложнiк стаў,

Вядзе нас розум ў брацкую магiлу.

 

1.12.1992

 

File 2     Home Page

 

58     НА СУД ЧЫТАЧУ

 

Мне аддаваць хацелась болей,

Чым асабiста сабе браць,

Але за доўгi час нiколi,

Што меў, нiяк не мог аддаць.

 

А скарб цудоўны – мае веды,

Якiя ўпарта здабываў,

Цяклi бяссэнсава да Леты,

Нiхто забраць iх не жадаў.

 

Мне шлях закрылi у навуку,

Хоць шмат чаго мог там сказаць,

Каб не цярпець ад ведаў муку,

Прыйшлося думкi вершаваць.

 

Я вершы пра жыццё складаю,

Самому што прыйшлось пазнаць,

Пачуццi iншых адчуваю,

Аналiз iх жадаю даць.

 

Аналiтычны верш заўсёды

Павiнен зразумелым быць,

I логiку з любой нагоды

Непажадана ў iм згубiць.

 

На суд чытацкi даю творы

I шчырай крытыкi хачу,

Пра лёс iх ў паэтычным моры

Сказаць належыць чытачу.

 

3.12.1992

 

File 2     Home Page

 

80     ГIСТАРЫЧНЫ ШАНЦ

 

За волю сваю i свабоду

Змагалiся людзi заўжды,

Ды воля не трэба народу,

Калi не хапае яды.

 

Не трэба нам вольная воля,

Яе мы не можам прымаць,

Бо цяжка складаецца доля,

Не хочацца зноў галадаць.

 

Хай голас наш стане больш зычны,

Бо нельга нiяк дараваць,

Калi мы свой шанц гiстарычны

Зноў пусцiм па ветры гуляць.

 

Няўжо у такога народа,

Якi любiў працу заўжды,

Не можа быць так, каб свабода

Была пры дастатку яды?

 

Калi не выходзiць, каб разам

I воля была, i яда,

З такою уладаю з часам

Народ прычакае бяда.

 

Не трэба к старому звароту,

Уладу патрэбна змянiць,

Каб разам мець хлеб i свабоду,

Заможна i шчаслiва жыць.

 

22.12.1992

 

File 2     Home Page

 

83     СТАЦЬ БЕЛАРУСАМI

 

Што натхненне дае, спадзяванне?

Добра ўсё зразумела без слоў:

Да жаданай жанчыны каханне

I да роднай зямелькi любоў.

 

Калi сэрца яшчэ не астыла,

I жанчыну ёсць здольнасць кахаць,

Гэта вельмi вялiкае дзiва,

Трэба пiльна яго зберагаць.

 

Ды ўсялякае можа здарыцца,

I каханне растане, як снег,

Ў другi раз шанцы ёсць ажанiцца,

Так здараецца, гэта не грэх.

 

Але iншая справа – Радзiма,

Як яе перастанеш любiць,

Уявiць такi грэх немагчыма,

Ў такiм выпадку лепей не жыць.

 

Бо зямелька цябе гадавала,

Калыхала, як мацi, цябе,

З ёй шляхетна паводзiцца мала,

Ўсё, што вiнен, аддай для яе.

 

Трэба помнiць, што мы беларусы,

Што Рдзiма у нас – Беларусь,

I не трэба нам кепскай спакусы

На суседку вялiкую – Русь.

 

Бо вялiкаю Русь таму стала,

I дзяржаву змагла збудаваць,

Што ганебна i жорстка пачала

Ўсе народы сабе пакараць.

 

Слава Богу, набылi мы волю,

Гаспадарыць каб самi маглi,

Сваю долю, няшчасную долю

Ў свае рукi, нарэшце, ўзялi.

 

Каб яе утрымаць, трэба, мабыць,

Назаўжды пра Расiю забыць.

Беларускасць чаму нас не вабiць?

Нам патрэбна яе аднавiць.

 

Каранi ўсе каб нашы не ссохлi,

Трэба мовай сваёй рзмаўляць,

I знявечанай годнасцi кроплi

У струмень паступова збiраць,

 

Каб збiралась стременьчыкаў многа,

I ракой паўнаводнай цяклi.

Да свабоды адна ёсць дарога:

Трэба, годнасць каб мы набылi,

 

Палка каб палюбiлi Айчыну,

Не давалi сябе абражаць,

Каб сусед нас зусiм не паглынуў,

Трэба нам беларусамi стаць.

 

24.12.1992

 

File 2     Home Page

 

87     НАЦЫЯНАЛЬНАЯ IДЭЯ

 

Зусiм сябе не баранiлi,

Цярпелi здзекi над сабой,

Заўсёды не народам былi,

Слухмянай цiхаю гурбой.

 

Нацыянальны дух i мроi

Для нас iдэяй не былi,

К нам беларускiя героi

З даўнiн глыбокiх не прыйшлi.

 

Працягла факт не непакоiў,

Ды час спаткаў мець грошы зноў.

Дзе гiстарычных ўзяць герояў?

Знайшлося месца для звяроў.

 

З характарам свiм плебейскiм

Даўно прыйшла пара канчаць,

Калi народам еўрапейскiм

Сябе жадаем адчуваць.

 

Свабоды дух пацiху тлее,

Каб шчасным быць, не знаць бяды,

Нацыянальную iдэю

Народу трэба мець заўжды.

 

З каго нам прыклад мець харошы

I праз стагоддзi, i цяпер?

Партрэт герояў даць на грошы,

Бо нонсэнс: на валюце – звер.

 

13.07.1993

 

File 2     Home Page

 

93     ПАЧЫТАЎШЫ КУПАЛУ

 

Паэты ахвярамi сталi,

Iх вельмi багата было,

Калi пад прымусам складалi

Айцу ўсiх народаў пiсьмо.

 

Паэт не выносiў няволi,

Хоць спробу такую зрабiў,

Таму чысты голас паволi

У лiры дзiвоснай згубiў.

 

Не змог ён чароўную музу

Прымусiць хлусне патураць,

I роспач настала ад грузу

Фальшывыя вершы складаць.

 

Таму i дылема паўстала,

Хто ён: Чалавек цi Паэт?

Апошняе выбраў Купала

I склаў свой смяротны санет...

 

Смерць ранняя, нонсэнс быў гэта,

Не прыйдзе к яму забыцця,

Збярог павек годнасць Паэта,

Бо праўда каштоўней жыцця.

 

Вялiкай трагедыя стала

Цяпер для народа майго.

Купала! Купала! Купала!

Пяшчотна мы любiм яго.

 

29.08.1993

 

File 2     Home Page

 

98     РУЖОВЫЯ МАРЫ

 

Здалёк здаецца: ўсё ў дастатку радам,

Грыбоў i ягад ў лесе цэлы воз,

I сыпацца у кошык будуць градам,

У лес пайшоў – нiчога не прынёс.

 

Здаецца: рыбы ў рэчцы ёсць даволi,

I будзе юшка добрая з яе,

Але ў мяне не бралася нiколi,

Мець сталы поспех рыба не дае.

 

Здаецца, што вакол ёсць шмат дзiчыны,

I стрэльба, i сабака ёсць ў мяне,

Ды лес не аддае сваёй данiны,

I добры поспех кожны раз мiне.

 

Здаецца: ўсё само расце на дачы,

Ды корпаюсь штодзённа, нiбы крот,

Бо самi не рашаюцца задачы,

Патрэбна праца цяжкая i пот.

 

Вядуць упарта ў край цудоўны мары,

За час i ўменне след плацiць цану,

Ды прыйдзецца купляць ўсё на базары:

I рыбу, i грыбы, i дзiчыну.

 

Ажыццявiцца надта цяжка марам,

Ў ружовых марах скрыта шмат пагроз,

За морам i цялушка амаль дарам,

Ды дарагi занадта перавоз.

 

1.09.1993

 

File 2     Home Page

 

100     ЦУДОЎНАЯ ПРЫНАДА

 

Цудоўны выгляд у бяроз,

Ды шлях жыцця заўжды суровы,

Не песцiў iх нiколi лёс,

Бо добрыя з бярозы дровы.

 

К таму, хто значна горай ўсiх,

Не прыйдзе горкая часiна,

Не пранясецца вабны слых:

Жыве без клопату асiна.

 

Нож жвава знойдзе баравiк,

Iмгненна ён спаткае гора,

Бо кожны смачна есцi звык,

Не закране нож мухамора.

 

Касу вядзе касца рука,

Дзе ў мураву зраслiся травы,

Жыве без страху асака,

Заўжды ў парадку яе справы.

 

Страшэнна вынiшчаць кусты,

Як спее дзiўная малiна,

Ды ад калючак шмат бяды,

Таму нязмятая ажына.

 

За якасць i за прыгажосць

Вялiкая патрэбна плата,

Загiнуць дрэнi не прыйшлось,

Красацудоўная прынада.

 

2.09.1993

 

File 2     Home Page

 

117     БУДЗЕ БУРА?

 

Я ветру свежага хачу,

Бо iснага мне значна мала,

Хоць ленiнiзм ўжо не вучу,

Але ўсё зноўку затхлым стала.

 

Хоць знiшчылi сцяну турмы,

Такiмi i цяпер засталiсь:

Не любiм «я», прыемней «мы»,

Асобай стаць не намагалiсь.

 

Каб незалежнасць утрымаць

I збудаваць сваю дзяржаву,

Павiнен розум кiраваць,

Ён прынясе народу славу.

 

Калi для «я» умоў няма,

Пакуль не трэба нам асобы,

Чакаць цудоўнага дарма,

Пустымi цалкам будуць спробы.

 

Бо больш, як сем дзесяткаў год

Упарта iнтэлект знiшчалi,

Пагана будзе жыць народ,

Хоць цуд, як ў казцы, абяцалi.

 

Дзе ветру свежага здабыць?

Але пакуль яго не будзе,

Хоць нават бура можа быць,

Калi захочуць яе людзi.

 

9.09.1993

 

File 2     Home Page

 

120     ВЕРУ!

 

Навальнiцай жаданай

Да нас воля прыйшла,

I бiблейскаю маннай

Для народа была.

 

Волю мы не гукалi,

I не хочам яе,

Ўглыбiню не хавалi

Ўсе намеры свае.

 

Адчувалi, як шкоду,

I шукалi нагод,

Каб аддаў зноў свабоду

Беларускi народ.

 

Не адно пакаленне

Iшло к волi шмат год,

Да свабоды iмкненне

Цяпер страцiў народ.

 

Пройдзе час, i свабоду,

Мо, не будзем больш гнаць,

Без свабоды народу

Няма як iснаваць.

 

Веру: прыйдзе свабода,

Што нам Богам дана,

Выпiць будзе нагода

Яе кубак да дна!

 

11.09.1993

 

File 2     Home Page

 

128     НАСТАЛЬГIЯ

 

Санная паклалася дарога,

Белiзна бяжыць ўдалечыню,

На душы нязгасная трывога,

Цяжка бегчы хуткаму каню.

 

Так пiсалi век таму паэты,

Напiсаць iнакш не мог нiхто,

А цяпер i да далёкай мэты

Ўраз дамчыць цудоўнае аўто!

 

Ў тэхнiцы паэзii пагрозы,

I паэт ў радках заўсёды рад,

Каб не сустракалась нiзкай прозы,

Сваю думку скiраваць назад.

 

У санях цi ў вабным фаэтоне,

Не было ў той час язды другой,

Седака iмчаць дарогай конi,

Бомка гучна звонiць пад дугой.

 

Iншыя з'явiлiсь экiпажы,

I машыны вабяць, перш-наперш,

Ды збяднелi ўраз пачуццi нашы,

Вельмi цяжка трактар ўставiць ў верш.

 

Бо часы прыйшлi зусiм другiя,

Тэхнiка вакол гудзе штодня,

Па мiнулым мучыць настальгiя,

Каб была ў пачуццях вышыня.

 

14.09.1993

 

File 2     Home Page

 

147     ВОЛЬНЫ КОНЬ

 

Прыйшла вольная пара,

Ды хамут шукаем:

З пугаю гаспадара

Сабе запрашаем.

 

Запрагаюць нас цяпер,

Як i запрагалi,

Бо да волi недавер

Дружна падтрымалi.

 

I пакорна цягне воз

Конь пад страхам пугi,

Або ў спёку, цi ў мароз

Раны ад папругi.

 

Стэпавы бяжыць скакун,

Шыю выгiнае,

Вольны моцны прыгажун

Хамута не знае!

 

Пасмы грывы, нiбы сцяг

Бел-чырвоны ззяе,

Здатны пакарыць абсяг,

Калi волю мае!

 

Мой народ, як першы конь,

Пераносiць долю,

Другi скача праз агонь,

Бо шануе волю!

 

18.09.1993

 

File 2     Home Page

 

154     ЖАХЛIВЫ СЛЕД

 

Куды не паглядзець – цудоўны свет,

Красу стварыла дзiўная прырода,

Ды чалавек на ўсiм пакiнуў след

Бесчалавечны i жахлiвы. Шкода.

 

Нi жалю, нi сардэчнасцi няма,

Ўсё разбураем, як майстры, умела,

Перавыхоўваць феномен дарма:

Руйнуем, топчым i капаем смела.

 

Сляды дзiкунства бачны кожны крок,

Зямля ад болю i абразы плача,

Што будзе кепска, бачыць не прарок,

Але не можам ўжо рабiць iначай.

 

Натхненне ў душах – толькi ад красы,

Хоць кажам, што прырода – каралева,

Свярбелi рукi нам ва ўсе часы:

Зламаць хацелась маладое дрэва,

 

Цi ў лузе кветак назбiраць букет,

Наблiзiць каб разрухi лiхалецце,

Але красы чароўнай знiкне след,

Без жалю кветкi выкiдаюць ў смецце.

 

Шмат вельмi вабных на Зямлi украс,

Як кожны свой жахлiвы след пакiне,

Зямля пацерпiць яшчэ нейкi час,

А потым ператворыцца ў пустынi.

 

20.09.1993

 

File 2     Home Page

 

171     НIКЧЭМНЫ ВЫНIК

 

Вабна гучаць трэлi салаўёў

У гаi, як у канцэртнай зале,

Ў сэрцы разгаралася любоў,

Як яны узвышана спявалi.

 

Салаўiны спеў – любоў мая,

Ў гай хадзiў паслухаць песнi зрэдку,

Вырашыў: злавiць след салаўя,

Пасадзiць у залатую клетку.

 

Ды не змог ажыццявiць мэты,

Хоць не раз прымаў рашуча меры,

Пад рукою верабей заўжды,

Ён, як салавей, малы i шэры.

 

Верабей у клетцы залатой

Цэлы год спяваць вучыўся трэлi,

Мой, нарэшце, страцiўся спакой:

Намаганнi поспеху не мелi.

 

Працы страцiў на вучобу шмат,

Даў урокаў безлiч, без падлiкаў,

Вынiкам нiкчэмным быў не рад:

Верабей, як i раней, цырыкаў.

 

Бо вядома кожнаму даўно:

Штучна не змянiць нiяк прыроды,

Богам ў падарунак што дано,

Для таго не будзе перашкоды.

 

23.09.1993

 

File 2     Home Page

 

178     ДЗЕ СПАКОЙ?

 

Спакойная душа – як скрыпка,

Цудоўны кожны гук яе,

Яна – як залатая рыбка,

Што па жаданню ўсё дае.

 

Даруюць неспакой нягоды,

Душа больш ўзнёсла не пяе,

Бо адчувае перашкоды,

I сэрца метраномам б'е.

 

Спакой сагрэе, нiбы сонца,

Узнёсла з доляй жыць такой,

Хай песня доўжыцца бясконца,

Прыемны для душы спакой.

 

Не трэба буры боль нiколi,

Стыхiя гэта не мая,

Жадаю толькi палка волi,

Каб мог спяваць спакойна я.

 

Але няпроста спалучыцца,

Спакой i воля каб былi,

Спакой чароўны толькi снiцца,

А сны пра волю не прыйшлi.

 

Душа iмкнецца да спакою,

Лепш скрыпкай тонкаю гучаць,

Спяваць каб радаснай душою.

Ды дзе спакой жаданы ўзяць?

 

24.09.1993

 

File 2     Home Page

 

212     КАША

 

Мама кожны ранак кажа:

Не снеданне будзе каша,

Кашу есцi не жадаю,

З'ем – цукерку атрымаю.

 

Хутка я за стол саджуся,

Кашу есцi не бяруся,

За цукерачку адну

Кашу я не праглыну!

 

Ды цукерка падганяе,

Сiлу неблагую мае,

Таму кашу ем паволi,

Я б не еў яе нiколi!

 

Ды цукерку без праблем

Атрымаю, калi з'ем,

Манку ў момант я даеў

I на маму паглядзеў.

 

Бо цукеркi я люблю

I за iх усё зраблю!

Хiтра робiць мама наша,

Хутка скончылася каша.

 

Калi вырасту, нiколi,

Кашу не забуду,

Я паеў яе даволi,

Есцi больш не буду!

 

7.10.1993

 

File 2     Home Page

 

217     ВЕДЫ I ХЛЕБ

 

Свабода трэба i спакой. Скарынка хлеба.

Глыток вады. Пяро. Папера. Поклiч неба.

Зусiм багацця не хачу. Не трэба славы.

Бо у нязведанасць лячу. Зрабiў я мала.

 

Ды як я больш зрабiць магу, каб камертонам

Ўсе гукi, што ў маёй душы, гучалi звонам?

Бясконца хочацца аддаць. Бяры. Не трэба.

Бо веды не жадаюць браць. Дай толькi хлеба.

 

Пакуль няздатны зразумець. Цi знаюць людзi,

Як веды будзем так таптаць, яды не будзе.

Ўвесь час ад розуму бяда. Бяда i годзе.

Бягуць гады. А веды зноў ганьбяць ў народзе.

 

Хоць нам, як тых снапоў ў гумне, даюць дыпломы,

Яны, дзе веды у цане, танней саломы.

Пакуль плюем на iнтэлект, не плацiм грошы,

Рашуча ўзняць ўсiм дабрабыт нiяк не зможам.

 

Ўявiць, як рые катлаван не экскаватар,

Працуе добра ўвесь народ, але лапатай.

Народ павiнен шанаваць свае галовы,

Для працы трэба iм заўжды ствараць умовы.

 

Думка – прадукт у галавы. Такая праца.

Але павiнен плён любы надрукавацца.

Няшмат патрэбна галаве. Вады i хлеба.

Але бясконца, назаўжды, свабода трэба.

 

7.10.1993

 

File 2     Home Page

 

220     ВУЧОНЫЯ I ПАЭТЫ

 

Дапамагчы занадта проста,

I даць саломiнку ў бядзе,

Але душэўная кароста

Не бачыць небарак нiдзе.

 

Як альпiнiст стаiць трывала,

Надасць ўраз дапамогу ён,

Бо без яе жыццё б прапала,

Такi цудоўны ў гор закон!

 

Ў навуцы працаваў нямала,

Ды на вяршыню не ўзышоў,

Бо ўнiз скiдалi мяне стала,

Хоць лез на горы зноў i зноў.

 

I стаў халодны да навукi,

На лепшы час яе адклаў,

Ды цалкам нечакана ў рукi

Паэта лiру атрымаў!

 

Мне спадабалась справа гэта,

Я вершы любыя пiшу.

Мо, доля лепшая паэта,

Не будзе больш студзiць душу?

 

Хай будзе вецер, нават бура!

Штыль, болей сэрца не грызi!

Эол! Вазьмi з сабой Амура,

Моц ветру дай у ветразi!

 

8.10.1993

 

File 2     Home Page

 

232     ЯК ЖЫЦЬ?

 

Душа заплача ад пакут,

Такую толькi мае змогу,

Ў адносiнах ганебны бруд

Ўраз атрымае перамогу.

 

Ступіць патрэбна толькi крок,

Адразу можна стрэць нагоду,

Каб паспытаць ганьбы урок

I хутка страцiць асалоду.

 

Змагацца з вадамi дарма,

Такая завялася мода,

Сумлення як зусiм няма,

На кожным кроцы перашкода.

 

Сустрэлi сумную пару,

Дваяка разумеюць словы,

Чакаюць ўсюды хабару,

За «дзякуй» не вядуць размовы.

 

Разбэшчаны грамадства стан,

Адолець як яго рэформай?

Татальны жудасны падман

Стаў явай, прызнаецца нормай.

 

Бруд цела можна i адмыць,

Як мыла ёсць, гарыць iмкненне.

А як на белым свеце жыць,

Калi забруджана сумленне?

 

13.10.1993

 

File 2     Home Page

 

248     ШТО ЁСЦЬ. ШТО БУДЗЕ?

 

Калi цябе без важкiх аргументаў

Бясконца будуць цяжка зняважаць,

Застануцца сляды эксперыментаў:

Сябе сам больш не будзеш паважаць.

 

Чакалi надта доўга час свабоды,

Нарэшце, дэмакратыя прыйшла,

Надзеi згаслi, стрэнулiсь нягоды,

Урок занадта горкi ўсiм дала.

 

Амаль iмгненна сталi жабракамi,

Жыццёвы людзi страцiлi спакой,

Нязнаны жах рабiць пачалi з намi.

Як стала дэмакратыя такой?

 

Зняверылiся людзi ад падману,

Ў жыццi нiчога добрага няма,

Але прыйшлi мы да такога стану,

Жыццё мiнае, ды жывем дарма.

 

Прыгнёт бясконцы, часам нават кпiны,

Як поспеху дабiцца ў барацьбе?

Такi народ у цяжкiя хвiлiны

Не зможа нават баранiць сябе.

 

Адна наменклатура нас душыла,

Цяпер другая дыхаць не дае,

Змянiлi шыла колкае на мыла,

Такой свабоды дамаглiсь сабе.

 

25.10.1993

 

File 2     Home Page

 

254     НЯМА I НЕ БУДЗЕ

 

Генетыка, прыбiтая да часу

Дзяржаваю рабочых i сялян,

Не кiнула пытанне без адказу:

Чаму жыццё прыйшло ў ганебны стан?

 

Ды праўды ёй нiяк не даравалi

Ў таталiтарны i страшэнны час,

Генетыку за мiг раскрыжавалi,

На сметнiк яе кiнулi ураз.

 

Але не стала лепей жыць краiна,

Наносiла жыццё бясконцасць ран,

I кiраўнiцтва ў тым было павiнна,

Не засталось ў грамадскасцi дваран.

 

Ў краiне розум знiшчылi бязглузда,

Пакiнуў яе кожны лепшы сын,

Як ў галаве, бы ў барабане, пуста,

То вынiк будзе горкi, як палын.

 

Вялiкая, ды слабая дзяржава,

Пад кiраўнiцтвам захiстаўся трон,

Бо дутай была велiчная слава,

Сапраўдным толькi апынуўся скон.

 

Як розуму няма, то ўжо не будзе,

Бо нават iнстытут не дапамог,

Нiколi не навучаць таму людзi,

Чаго не даў пры нараджэннi Бог.

 

28.10.1993

 

File 2     Home Page

 

281     ДЫЛЕМЫ

 

Не трэба драматызму у жыццi,

Бо ён заўсёды прапануе шкоды.

Ды, як спакойна доўгi шлях прайсцi,

Пераадольваць лёгка перашкоды?

 

Як можна сталы даць спакой душы,

Каб не ўспрымаць пякучую абразу,

Калi яна, як вострыя нажы,

У грудзi б'е бязлiтасна адразу?

 

Заўжды дылему трэба вырашаць:

Цi гонар мець, ў дадатак непрыемнасць,

Цi гонар назаўсёды пахаваць,

Не будзе драм, ды прыйдзе духу беднасць.

 

Тым радасна i шчасна можна жыць,

Нiколi думкi хто сваёй не мае,

I што яму б не сталi гаварыць,

Як папугай, пакорна паўтарае.

 

Калi спакою хочацца ў жыццi,

Душу загнаць рашуча трэба ў клетку,

Ды цяжка па шляху жыцця iсцi,

Калi зiма ў душы пануе ўлетку.

 

Таму заўжды прыходзiцца рашаць,

Якiя лепш для шчасця выбраць схемы,

Бясконца трэба нешта выбiраць,

Вакол дылемы, ўсё жыццё дылемы...

 

13.11.1993

 

File 2     Home Page

 

286     БРАТЫ МЕНШЫЯ

 

Бiфштэкс – кавалак добры мяса з кроўю,

I з'есцi яго кожны ў смак гатоў,

Не пахне ён братэрскаю любоўю,

Знiшчаем стала меншых мы братоў.

 

Ды нiшчаць ўсе яны другiх таксама,

Бо харчу болей iншага няма,

I доўжыцца ў жыццi бясконца драма,

Iмкнуцца прыпынiць яе дарма.

 

Жывое ўсё – цудоўная прырода,

Не хочацца ахвяраваць сабой,

Бо кожнаму сваёй асобы шкода,

Ўсе за жыццё вядуць няшчадны бой.

 

Ды для жывога лепшыя умовы,

Найгорай абарона у раслiн,

Ад ворагаў ўцякаюць ўраз жывёлы,

Ад траў на лузе – толькi успамiн.

 

Каб жыць, заўжды знiшчаць другога трэба,

Спрадвеку ўладкавана так жыццё,

Iнакшага няма ў прыродзе хлеба,

Харч для адных – для iншых небыццё.

 

Братэрская любоў гучыць, як казкi,

Iначай нельга дзейнiчаць нiяк,

Хоць меншыя браты, няма к iм ласкi,

Бо у бiфштэксу вельмi добры смак.

 

14.11.1993

 

File 2     Home Page

 

322     ДОЎГАЯ ПАМЯЦЬ

 

Хутка збягаюць вясновыя воды,

Быццам бы iх не было,

Вельмi кароткая памяць ў народа,

Хутка забылi пра зло.

 

Як забiвалi брат брата ў дваццатым,

Верыў злачынцам народ,

Як ў трыццаць сёмым нас нiшчылi каты,

Безлiч пазналi нягод.

 

Былi галодныя, босыя былi,

Страх панаваў у душы,

Сталiна-бацьку бязмерна любiлi,

Нiбы радню, без мяжы.

 

Гiнулi ў бiтвах без сэнсу салдаты,

Колькiх нас сцёрла вайна?

Што нам у вынiку даў сорак пяты?

Лапцi, адзенне з радна.

 

Нас камунiсты бясконца дурылi,

Яны ў хлусне малайцы,

Пры кмунiзме ўвесь час самi жылi,

Зводзiлi ледзь мы канцы.

 

Трэба народу мець доўгую памяць,

Не забываць ўсiх абраз,

Каб не гняла нас бясконцая замець,

Факел надзеi не згас.

 

2.12.1993

 

File 2     Home Page

 

332     РОЗУМ ЦI ПАЧУЦЦЕ?

 

Цудоўна быць i вопытным, i смелым,

Усе праблемы каб ляглі ля ног,

Ды кожны толькi можа стаць умелым,

Як нарабiць памылак шэраг змог.

 

Прыходзiцца прымаць ў жыццi рашэннi,

Як вопыту яшчэ зусiм няма,

Ды смеласць выяўляецца ў iмгненнi,

Бо людзi розум маюць нездарма.

 

Жыццёвы вопыт – наш халодны розум,

Пачуццi – поклiч сэрца i душы,

Ад розуму ў душы пануе проза,

Пачуццi паэтычны без мяжы.

 

Як розум робiць вабныя учынкi

I вынiк добры здатны атрымаць,

Рашэнне вопыт дорыць без замiнкi.

Але душа жадае палятаць!

 

Патрэбны розум для звычайнай прозы,

Ў паэзii пануе пачуццё,

Хаця памылкi выклiкаюць слёзы,

З пачуццяў тчэцца дзiкае жыццё.

 

Пачуццi хай даб'юцца перамогi,

Хоць розум дзiўны моц i соль зямлi,

Пачуццi здатны пракладаць дарогi,

Яны да шчасця ўзнёслага вялi.

 

6.12.1993

 

File 2     Home Page

 

357     БЯЗЛIТАСНАСЦЬ

 

Жыццё якiм бы цяжкiм не было,

I як бы жорстка доля нас не бiла,

Стараемся, каб хутка не пайшло,

Для кожнага яно бясконца мiла.

 

Хоць жорсткае i цяжкае жыццё,

Бо кожны ежай служыць для другога,

Раней, чым перайсцi у небыццё,

Жыццё бароняць моцна, як ёсць змога.

 

Жывым бязмерна цяжка ў згодзе жыць,

Надзённы хлеб – жыццё другой iстоты,

I мiласэрным немагчыма быць,

Каб для свайго жыцця не зведаць шкоды.

 

Зусiм ў умовах iншых чалавек,

Другiх ён для свайго жыцця знiшчае,

Граху хоць хтосьцi не рабiў павек,

Ды мяса смак дзiвосны адчувае.

 

Не толькi меншых мы братоў сваiх,

Каб падтрымаць сваё жыццё, знiшчаем,

Так створан свет, i трэба есцi iх,

Але людзей таксама забiваем.

 

Гiсторыя – бясконцая вайна,

Чаму ў людзей звярыная прырода?

Чаму адвеку нелюбоў дана,

Бязлiтаснасць да iншага народа?

 

20.12.1993

 

File 2     Home Page

 

366     ЛЁС IКАРА

 

Вабiць прыгажосцю вышыня,

Ды iмкнецца да яе не кожны,

Можна крочыць на гару штодня,

Хто лянiвы, нехта асцярожны.

 

Але былi рыцары заўжды,

Па душы iм ўзровень быў высокi,

Не пужалiсь на шляху бяды,

Да нябёс рабiлi смела крокi.

 

Ды зайздросны вельмi чалавек,

Не жадае спраў цудоўных добрых,

Iснае мець хочацца павек,

I шануе на сябе падобных.

 

Адшукаць зусiм нялёка цуд,

Ўвысь iдуць рамантыкi упарта,

Вышыня не здасца без пакут,

Але лiчаць, што iмкнуцца варта,

 

Пакарыць каб невядомы пiк,

Выкарыстаць кожную нагоду,

Вынаходкi хто знаходзiць звык,

Каб найлепей зажылось народу.

 

Тых, хто хоча пiкi пакарыць,

Часта за iмпэт чакае кара,

Здатны людзям веды падарыць,

Але сустракаюць лёс Iкара.

 

30.12.1993

 

File 2     Home Page

 

367     РЭЦЭНЗЕНТ

 

Трымаюць моцна рэчку берагi,

А плынь бясконца iх размыць iмкнецца,

Адзiн спачатку, а пасля другi

Магутнай плынi хутка паддаецца.

 

Не ў змозе ёй накiнуць ланцугi,

Бо не стрымаць iмпэт вады нiколi,

Не хоча плынь цуд страцiць дарагi,

Застацца без жаданай любай волi.

 

Свабодзе плынi можна зрабiць скон,

I плынь шалець больш, як раней, не будзе,

Бо рэчышча ўраз закуюць ў бетон,

Калi паўстануць супраць волi людзi.

 

I будзе бегчы рэчка, як раба,

Бо ёй зрабiлi жудасную ваду,

Былая з берагамi барацьба

Ўжо незваротна засталася ззаду.

 

Калi свабоды ў творчасцi няма,

Бо рэцэнзент кладзе бетон упарта,

Змагаюцца за волю нездарма,

Каб жыць было на белым свеце варта.

 

Бетонны бераг плынь знiшчае ўшчэнт,

Бетон накiнуць кайданы умее,

Заўсёды iснаваў каб рэцэнзент,

Яшчэ была б сiстэма Пталамея.

 

30.12.1993

 

File 2     Home Page

 

371     ЗВЫКЛЫ ШЛЯХ

 

Мая Радзiма, Беларусь!

Ты два вякi была рабыня,

За долю я тваю баюсь,

Народ яшчэ ярма не скiне.

 

Нам больш прывычная турма,

Задавальняюць цалкам нары,

Жадання волю мець няма,

Прыгожай не iснуе мары.

 

Бо любы сэрцу звыклы стан,

Адна бяда ад светлай мэты,

Хоць знiклi хутка, як туман,

Усiм абрыдлыя саветы.

 

Але iмкнемся к рабству зноў,

Няма ад страху засцярогi,

I разгараецца любоў

Былыя выбiраць дарогi.

 

Хоць шыя сцёрта ад ярма,

Скiдаць яго не робiм спробы,

Жадання волю мець няма,

Нам толькi рабства да спадобы.

 

Былы не замiнае страх,

Хоць кожны шмат пакуты зведаў,

Ды выбiраем звыклы шлях:

Ў краiну марную саветаў...

 

17.08.1994

 

File 2     Home Page

 

393     СПРАВЯДЛIВАСЦЬ

 

Адвеку справядлiвасцi няма,

Раней было так, i заўсёды будзе,

I дамагацца роўнасцi дарма,

Хоць на яе i спадзявалiсь людзi.

 

Бо ад прыроды розны чалавек,

Магутны вельмi цi задужа кволы,

Няроўнасцi закладзены павек,

Аб роўнасцi гучаць пустыя словы.

 

Адным сумленне даражэй ўсяго,

Яно у iншых i не начавала,

Пражыць не можа хтосьцi без яго,

Другiм сумлення трэба вельмi мала.

 

Грамадства надта рознае заўжды,

Нiколi быць аднолькавым не можа,

Аб роўнасцi хлусня – выток бяды,

I роўным стаць зусiм не дапаможа.

 

Заўжды для ўсiх аднолькавы закон,

Адна мараль, ды розныя ўсiх вады,

Адметнасцi ўлiчыць не можа ён,

Таму за iх след прычакаць расплаты.

 

Адсюль i справядлiвасцi няма,

Адны ў дастатку i жывуць, як людзi,

А iншыя змагаюцца дарма,

Бо свет ўвесь час нясправядлiвым будзе.

 

18.11.1994

 

File 2     Home Page

 

397     ЗЯМЛЯ

 

Вакол такая бедная ралля,

Падзол, суглiнак, жоўценькi пясочак,

Тут Беларусь любiмая мая,

Зямля усiх яе сыноў i дочак.

 

Такая занядбалая зямля,

Не удалось жыццё ёй даць калгасу,

Бо шмат гадоў яна ўжо нiчыя,

Належала сялянскаму ўся класу.

 

Ды дрэнны гаспадар быў гэты клас,

Зусiм за працу людзям не плацiлi,

Прыгон яны трывалi доўгi час,

Таму сваю зямельку загубiлi.

 

Прайшлi гады, i камунiзм прапаў,

Ды так людзей ад працы адвучылi,

Што аб зямлi ужо не кожны дбаў,

I, як рабы, далей усе рабiлi.

 

Цi селянiну аддадуць зямлю?

Не кожны нават быў ў калгасе лодар,

Каб абрабляў зямельку ён сваю

I адчуваў i густ яе, i водар.

 

Бо людзi толькi на сваёй зямлi

Усю сваю душу ўкладуць у працу,

Зямлю яны б да ладу давялi,

I пачало б жыццё зноў адраджацца.

 

21.11.1994

 

File 2     Home Page

 

398     СПАЧУВАННЕ

 

Калi жыццё – як светлы прамень сонца,

I цяжкасцi на дол не будуць гнуць,

I вабны лёс ўсмiхаецца бясконца,

Здаецца, што нядрэнна ўсе жывуць.

 

Як цяжкасцей няма, чарсцвеюць душы,

Зусiм няздатны iншым спачуваць,

Як жыў ў цяпле i не адведаў сцюжы,

Чужы боль немагчыма адчуваць.

 

Як чорнае крыло бяды накрые,

Душа заплача i пачне рыдаць,

I сэрца цяжка ад пакут заные,

Другiм ў бядзе магчыма спачуваць.

 

Ў пачуццях цэнны вопыт асабiсты,

Яго патрэбна шчодра атрымаць,

Лёс цяжкi i суровы, ды iмглiсты

Цяпло у сэрца здатны дадаваць

 

Хай цяжкасцей ў жыццi амаль не будзе,

Ды кожны iх павiнен перажыць,

Каб добрымi душою былi людзi,

I каб нiколi сэрцу не астыць.

 

Галоднаму хай спачувае сыты,

Чужой бядзе патрэбна спачуваць,

Ды сэрцаў шмат глухой бранёй закрыты,

Душа счарствела, каб дапамагаць.

 

22.11.1994

 

File 2     Home Page

 

400     ПРАДКАЗАННЕ

 

Той, хто добра зрабiць нешта можа,

Пакiдае краiну сваю,

Падыходжу i я к раздарожжу,

Бо на ростанях зараз стаю.

 

Пакiдалi краiну дваране,

Годных лёс быў таксама такi,

У гулаг адпраўлялiсь селяне,

Хто быў здатны, былi бяглякi.

 

Рэвалюцыя нiшчыць шляхетнасць,

Iнтэлект ёй не трэба заўжды,

I народ яна кiнула ў беднасць,

Надта цяжкiмi былi гады.

 

Лепш не стала, бо нiзка упалi,

Бо разумных знiшчалi ўвесь час,

Дысiдэнтамi iх абзывалi,

Высылалi з краiны ураз.

 

Дачакалiсь, нарэшце, мы волi,

Ды належных не маем умоў,

Едуць масава, так, як нiколi,

За гранiцу разумныя зноў.

 

Прычакаць нельга шчасця народу,

Бо яго пачалi пакiдаць

Ўсе, хто любiць бязмерна свабоду,

Хаця мог красой нацыi стаць.

 

22.11.1994

 

File 2     Home Page

 

432     ЦI ДАРУЕ?

 

Няма спакою ў свеце i не будзе,

Дзе мiрная хвiлiна хоць адна?

Паводзяць агрэсiўна надта людзi,

I доўжыцца бясконцая вайна.

 

Ёсць моцныя падставы для сумнення,

Што самы разумнейшы чалавек:

Чаму свой розум, iнтэлект, уменне

На зброю шчодра марнаваў павек?

 

Незразумела, як магло адбыцца,

Што нiшчыць чалавека чалавек?

Цячэ людская кроў, нiбы вадзiца,

Багата нацякло крывавых рэк.

 

Чаму нацыянальная нязгода

Нянавiсцю ў сэрцах людзей гарыць?

Чаму жаданне моцнага народа

Заўсёды слабы цалкам пакарыць?

 

Iдзе вайна, i пакутуюць людзi,

Ад жорсткасцi магутных слёзы льюць,

Такое ж сэрца б'ецца у iх грудзях,

Жыццё бязглузда людзi аддаюць.

 

Вайна чамусьцi людзям не абрыдла,

Адны ваююць, iншыя глядзяць.

Паводзяць сябе людзi горш, чым быдла,

Цi зможа Бог грэх цяжкi дараваць?

 

8.12.1994

 

File 2     Home Page

 

439     СВАЯ МАРАЛЬ

 

Нялёгка думку зразумець другога,

Бо людзi розныя, аднолькавых няма,

У кожнага ў жыццi свая дарога,

Прывабiць iншаю не ўдасца нездарма.

 

Заўжды учынкi кожнага такiя,

Хутчэй каб змог свой падыход ажыццявiць,

Для справы думкi хай зусiм благiя,

Па-свойму толькi кожны хоча ўсё рабiць.

 

Увогуле, рабiць як ўсiм патрэбна?

Як фармiруецца грамадская мараль?

Як адразнiць, дзе добра, дзе ганебна?

Пакуль няма такiх крытэрыяў, на жаль.

 

Адным што добра, для другiх пагана,

Таму для ўсiх адзiных норм не можа быць,

Ў адзiн час люба i непажадана,

Заўжды па-свойму толькi кожны хоча жыць.

 

Мараль пануе ў кожнага такая,

Што ў генах ў спадчыну ад продкаў атрымаў,

Таму парада, нават залатая,

Не будзе прынята для паляпшэння спраў.

 

Па-рознаму сябе паводзяць людзi,

Мараль сваю, бясспрэчна, будуць выбiраць,

Што ў генах ёсць, такою яна будзе,

I невядома, як яе пераўтвараць.

 

12.12.1994

 

File 2     Home Page

 

440     НАРОД I ПАЛIТЫКI

 

Не трэба слоў, патрэбны толькi справы,

Бо вынiку не могуць словы даць,

Яны дадаць зусiм няздатны славы,

Бясконца у прамовах хоць гучаць.

 

Палiтыкi народу абяцаюць,

Бо абяцаць лягчэй, чым што зрабiць,

Ды абяцанак доўгi час чакаюць,

Надзею б ад чакання не згубiць.

 

I сораму няма ад словаблудства,

I колькi можна свой народ дурыць?

Адкуль iдзе славесная распуста?

Палiтыку лепш праўду гаварыць.

 

Чаму нiхто народ не паважае?

Чаму амаль усе мы жабракi?

Бо нашу годнасць здзек i не скрыўджае,

Цi ў беларусаў вечны лёс такi?

 

Выбраннiкаў мы самi выбiралi,

Таму павек iх прыйдзецца трываць,

Каб лепшымi, хоць крыху, самi сталi,

То лепшых i пачалi б выбiраць.

 

Якi народ, такi заўжды палiтык,

Такi палiтык, як i сам народ,

Патрэбна, кiраваў каб аналытык,

Пазбегнуць каб ўсялякiх перашкод.

 

12.12.1994

 

File 2     Home Page

 

462     ПАДЫХОДЗIЦЬ ТАКАЯ

 

Душу уважлiва я слухаю сваю,

Раблю, бясспрэчна, як яна падкажа,

Калi на ростанях у роспачы стаю,

Альтэрнатыўны добры шлях пакажа.

 

I вельмi цяжкую праблему разрашыць,

I ў роздумах заўсёды дапаможа,

З такой душой на свеце надта лёгка жыць,

Дарадчыкам цудоўным мне быць можа.

 

Калi патрэбна, ёй заданне выдаю,

Адказу неадкладна не чакаю,

Душа сумленна зробiць працу ўсю сваю,

Заўжды адказ дакладны атрымаю.

 

Але душа – занадта тонкi iнструмент

I вымагае да сябе пяшчоты,

Ад крыўды i абраз псуецца ён ушчэнт,

Не можа простай выканаць работы.

 

Сваю душу, як зрэнку вока, берагу,

Але шмат рыфаў у жыццёвым моры,

Я зберагчы яе ад болю не магу,

Прыходзiцца ёй часам быць у горы.

 

Ды ўдзячны Богу я за добрую душу,

Хоць стрэс, як хваля, адыходзiць з часам,

Сабе душы нiколi iншай не прашу,

Якая ёсць, з такою будзем разам.

 

19.12.1994

 

File 2     Home Page

 

476     УСПАМIНЫ ДЗЯЦIНСТВА

 

Закрыю вочы i дзяцiнства бачу,

Як мацi нахiлялась нада мной,

Зямля як разрывалася ад плачу,

Калi фашыст пайшоў на нас вайной.

 

Як мацi нас ў вайну засцерагала

I сагравала ў халады сабой,

Усiх траiх жывымi захавала,

Было хоць вельмi цяжка ёй адной.

 

Як холадна i голадна мы жылi,

Бязлiтаснай была для ўсiх вайна,

Як людзi нас, бяздомных, прытулiлi,

Як горкi кубак пiць прыйшлось да дна.

 

Дамоў вялi ваенныя дарогi,

I мiрны час шмат абяцаў надзей,

Прыемна ўспомнiць шчасце перамогi

I шэраг светлых радасных падзей.

 

Цудоўна ў думках бачыць лес i рэчку,

Людзей, што поруч некалi жылi,

Ў мундзiрах бульбу, з бульбы перапечку,

Што ў рускай печы іншы раз пяклi.

 

Бягуць цяпер бясконцыя ўспамiны:

Як жылi, што здаралась, што было,

Якi цяжар спаткаўся для краiны,

Трывожнае мiнулае прайшло.

 

23.12.1994

 

File 2     Home Page

 

487     КАХАННЕ ДА ТРУНЫ

 

I нас калiсьцi горача кахалi,

Бо маладымi некалi былi,

Цяпер ужо няма каханых з намi,

Ў зямлю сырую любыя ляглi.

 

К старым жанчынам прыйдзе адзiнота,

Бо вельмi цяжка без каханых жыць,

Жыцця такога нават не ахвота,

Калi няма каму цябе любiць.

 

Жыццё iдзе, днi шэрыя, ўсе буднi,

I дзень за днём праносiцца дарма,

Ў душы халодна, як бывае ў груднi,

Жыцця як асабiстага няма.

 

Цяплом унукi шчыра саграваюць,

Пакуль у iх няма сваёй сям'i,

Пасля сваё каханне атрымаюць,

Мае пачуццi цалкам не прайшлi.

 

Варушыць памяць ўсе гады былыя:

Каханне, нiбы вiшнi цвет, цвiло,

Прыгожыя былi i маладыя,

Было, але быллём ўраз парасло.

 

Цяпер сваiх каханых ўспамiнаем,

Якiмi былi добрымi яны!

Так-сяк жывых i песцiм, i кахаем,

Ды мёртвых кахаць будзем да труны.

 

27.12.1994

 

File 2     Home Page

 

500     НОВЫ 1995

 

Яшчэ адзiн пражылi цяжкi год,

Хоць родны край вайна не зачапiла,

Ды па-жабрацку зноў жыве народ,

Але маўчыць пакуль яшчэ, на дзiва.

 

Пры Сталiне чакалi камунiзм,

Галодныя былi, ды мелi пыху,

Вучылi сталiнiзм i ленiнiзм,

Цяпер аб iх нi духу, анi слыху.

 

Хрушчоў нас кукурузаю кармiў,

Ды досыта яе i не паелi,

Хаця кантроль татальны моцным быў,

Ды за гранiцу з радасцю глядзелi.

 

Нарэшце, Брэжнеў збудаваў застой,

Так-сяк нас нафтадолары кармiлi,

Сплыла iдэалогiя з вадой,

Капiталiзм усё мацней любiлi.

 

Як выйсце, дэмакратыя прыйшла,

Няма цяпер нi хлеба, нi iдэi,

Яна шмат непрыемнасцей дала,

Раскралi зберажэннi лiхадзеi.

 

Што прынясе яшчэ нам Новы год?

На падыходзе дзевяноста пяты,

Цi уздыхне з палёгкаю народ?

Ў магiле выпраўляецца гарбаты...

 

31.12.1994

 

File 2     Home Page

 

504     НАША ДОЛЯ

 

Нiчога вечнага няма на белым свеце,

Бо не адвечным Бог сусвету цуд ствараў,

Старэюць людзi, хоць былi калiсьцi дзецi,

Такая доля вабных зорак i дзяржаў.

 

Хада гiсторыi дакладна паказала:

Дзяржавы моцныя стваралiсь i жылi,

Было iмперый ў свеце створана нямала,

Ды без слядоў ў свой час у Лету паплылi.

 

Саюз Савецкi ўсiм заўжды здаваўся вечным,

Краiна моцная стаяла, як скала,

Ды ў будучыню шлях быў тупiком канечным,

Краiна рад павольна к смерцi падышла.

 

Але жывуць, як i раней тут жылi, людзi,

Няма дзяржавы, нiбы нават не было,

Калi дзяржава турбавацца пра iх будзе,

Не зробяць людзi для сваёй дзяржавы зло.

 

Цяпер стварылiсь незалежныя дзяржавы,

Ды надта кепска ў тых краiнах людзям жыць,

З такой палiтыкай яны не знойдуць славы,

Прыйдзецца долю iм Саюза паўтарыць.

 

Заўжды дзяржава моцнай каб была i вечнай,

Патрэбна ёй народ любiць i шанаваць,

Быць для людзей прывабнай, добрай i сардэчнай,

Такой дзяржаве у вяках скалой стаяць.

 

2.01.1995

 

File 2     Home Page

 

507     УСЁ ПАДУЛАДНА?

 

Ўглядаюсь рамантычнымi вачамi,

Здзiўляе моцна свету прыгажосць

I ясным днём, i зорнымi начамi.

Прыемна, што краса такая ёсць!

 

Але адной красы недастаткова,

Каб свет раслiнны i жывёльны жыў,

Бо, сярод iншых, першая умова,

Каб для жывога корм ў дастаку быў.

 

Бязлiтасным стаў свет з часоў стварэння,

Такiм ён застанецца i павек,

Каб пракармiцца, у адно iмгненне

Жыццё другое згубiць чалавек.

 

Ўсё створана у свеце звышдакладна,

Жывёльным чалавек бы жыў жыццём,

Калi б усё, што трэба, неадкладна

Ўраз не было б цудоўным набыццём.

 

Хiмiчных болей сотнi элементаў

I цэлы шэраг ўсiх фiзiчных з'яў,

Каб ў вынiку сваiх эксперыментаў

Прагрэс тэхнiчны чалавек ствараў.

 

Усё для чалавека падуладна,

Што пажадае, можа ўраз зрабiць.

Цi вытрымаць прырода нацiск здатна?

Ў вяках як без прыроды можна жыць?

 

5.01.1995

 

File 2     Home Page

 

508     АДХIЛIЦЬ КАТАСТРОФУ

 

Дзiўныя раслiны, што стаяць у полi,

Травы, што займаюць вабныя лугi,

З нежывой прыроды не ўзрастуць нiколi,

Толькi пераходзiць вiд адзiн ў другi.

 

Чалавек умовы стала паляпшае,

За рахунак iншых хоча добра жыць,

Пад сябе прыроду ўраз ператварае,

Не жадае iншых вiдаў баранiць.

 

I нiхто увагi нават не звяртае,

Што чакае час, i грознай быць бядзе,

Колькасць жывых вiдаў, як iльдзiнка, тае,

Доўгi час працэс руйнуючы iдзе.

 

Зрабiць сабе лепей знойдзем мы нагоду,

Клопату аб iншых i далей няма,

I бясконца чыняць людзi Зямлi шкоду,

Мiласэрнасць нават прывiваць дарма.

 

Бог людзям даў розум, каб ўсё разумелi,

Як у вабным мiры можна ў свеце жыць,

За рахунак iншых людзi жыць хацелi,

Бiямасу iх ў сябе ператварыць.

 

Не стварыць нiколi новай бiямасы,

Тая, што iснуе, будзе i павек,

У жывёльным свеце знiкнуць вiды, класы,

Цалкам бiямасай стане чалавек.

 

6.01.1995

 

File 2     Home Page

 

509     ЦЫВIЛIЗАЦЫЯ

 

Мiльёны год ужо Зямля такая,

Жыццё стварылась амаль ўраз на ёй,

Яго старонкi хутка час гартае,

Дасюль жыццё лунае над Зямлёй.

 

Раней i людзi жылi, як жывёлы,

Хаця ужо разумнымi былi,

Ды род людскi яшчэ быў надта кволы,

Магутнасць паступова набылi.

 

Даў толькi розум чалавеку сiлу,

Каб мог цывiлiзацыю ствараць,

Шмат iншых вiдаў адышло ў магiлу,

Не склалася умоў, каб iснаваць.

 

Пяць тысяч год таму цi трохi болей

Цывiлiзацыя пачала узнiкаць,

Згубiлi людзi вiдаў ўжо даволi.

Далей прыродзе можна што чакаць?

 

Стваралi людзi для сябе умовы,

Ды iншым вiдам стала горай жыць,

Бо руйнавалi вечныя асновы,

Адзiнствам не жадалi даражыць.

 

Прыроду ўжо грунтоўна разбурылi,

Жывёльны свет як будзем шкадаваць,

Калi яшчэ свой вiд не палюбiлi,

Працягваем бязглузда ваяваць.

 

6.01.1995

 

File 2     Home Page

 

516     ЖЫЦЬ У ВЯКАХ

 

Сваёй гiсторыi не зналi,

Адкуль i хто ўвесь наш народ,

З якiх часоў лiчыць пачалi

Свой адмысловы радавод?

 

Усiх манкуртамi рабiлi,

Хутчэй каб рускiмi былi,

Сваю гiсторыю забылi

I зберагчыся не змаглi.

 

З нас беларускасць выбiвалi,

I поспехаў хоць дасяглi,

Але мы рускiмi не сталi,

Бо баранiлiсь, як маглi.

 

Былi ў прыгнёце безлiч часу,

Менталiтэт свой збераглi,

Ўспрымаць патрэбна, як абразу,

Каб знiклi назаўжды з Зямлi.

 

Нам зберагчы дзяржаву трэба,

Свабоду каб павек здабыць,

Было каб сiнiм наша неба,

Каб нам Чэчню не паўтарыць.

 

Хоць мы гiсторыю не знаем,

Але народ павiнен жыць,

У рабства болей не жадаем,

След беларусамi нам быць.

 

12.01.1995

 

File 2     Home Page

 

518     НЕПАКОРНЫЯ СОСНЫ

 

Калi бура здарыцца, не шкодзiцца бэз,

Бо галлё яго гнуткае значна,

Але церпiць магутны няўступчывы лес,

Перад сiлай ратунку нябачна.

 

Вецер нiшчыць сукi, шапкi пышныя крон,

Выгляд лесу жахлiвы i жалкi,

Нечакана да сосен наблiзiўся скон,

Разлятаюцца трэсак кавалкi.

 

Непакорнасць не хоча цярпець ураган,

Па душы яму гнуткi i кволы,

А магутны пакуты трымае ад ран,

Лес загiнуў. Цi вырасце новы?

 

Бэз жыве, ды не iм толькi поўнiцца свет,

Бо галлё непрыгодна на дровы,

З яго зрэзаць магчыма цудоўны букет,

Ды нiкчэмна галлё для будовы.

 

Ў непакорных злятае заўжды галава,

На расправу сатрап вельмi хуткi,

Для яго любы бэз, да спадобы трава,

У пашане i кволы, i гнуткi.

 

Ды палац не збудуеш з травы i галля,

Хоць загад на будову даць грозны,

Разуменне памылкi, мо, прыйдзе пасля:

Непакорныя знiшчаны сосны.

 

14.01.1995

 

File 2     Home Page

 

520     КОЖНАМУ СВАЁ

 

Каму прыемней, як салодка,

Камусьцi горыч лепш штодня,

Ляцiць увышынi лябёдка,

Ляжыць у лужыне свiння.

 

З часоў бiблейскiх ўжо вядома:

Для кожнага сваё заўжды.

Ад выхавання толькi стома,

Хоць марна страчаны гады.

 

Адзнакi у асоб нязменны,

Адзiны не стварыць хаўрус,

Iх вызначаюць толькi гены,

Якiх не зменiць i прымус.

 

Мацнее пустазелле ў полi,

Ды не яго ў бядзе вiна,

Што ў добрай глебе ўжо нiколi

Саспець не можа збажына.

 

Бо цалкам знiшчылi насенне

Рэвалюцыйныя гады,

Не дачакацца ўваскрэсення,

Не будзе жыта з лебяды.

 

Не паляцяць ў блакiт лябёдкi,

Няма каму быць ўвышынi,

I крок няспешны i кароткi,

Бо побач лужына ў свiннi.

 

15.01.1995

 

File 2     Home Page

 

544     РАДКI ГIСТОРЫI

 

Адкуль ўзялiся беларусы?

Ляжаць дзе нашы каранi?

Ў адказах досыць ёсць спакусы,

Ды трэба веды ў нашы днi.

 

Гiсторыю свайго народа

Павiнен добра кожны знаць,

Мы – невукi, i вельмi шкода.

Хто мы? Адкуль? I што чакаць?

 

Радкi гiсторыi заўсёды

Хавалi поўнасцю ад нас,

Але ёсць памяць у народа,

I не змянiць яе ураз.

 

Абмежаваць няпроста памяць,

Народа памяць – скарб святы,

Хаця хлуснi пранеслась замець,

Скарб агалiцца залаты.

 

Хай добрае або благое –

Шляхi гiсторыi сваёй,

Шляхетнае цi надта злое,

Але усё належыць ёй.

 

Таму павiнны ведаць людзi

Сваёй гiсторыi радкi,

Iнакш яна няздатнай будзе

Сказаць: адкуль ты, хто такi?

 

31.01.1995

 

File 2     Home Page

 

553     НЯЎЖО?

 

Шляхi людзей, шляхi народаў!

Iх не пазнаць, не зразумець:

Адным – бясконца перашкоды,

Другiм гучыць аркестраў медзь.

 

Стаяць нялёгкiя пытаннi,

Ды не знайсцi на iх адказ,

Адны жывуць у працвiтаннi,

А iншым несцi крыж ўвесь час.

 

Чаму здарылась так адразу,

Што падзялiў няроўна Бог?

Але дасюль няма адказу,

Чаму раўней дзялiць не змог.

 

Народы моцныя заўсёды

Малым народам неслi боль.

Адкуль жаданне надаць шкоды

I быць вытокамi нядоль?

 

Але вайна iдзе бясконца,

Як свет iснуе, з тых часоў,

Хто моцны, месца ўзяў пад сонцам,

А слабы ў небыццё пайшоў.

 

Няўжо жывуць на свеце людзi,

Каб ваяваць i забiваць?

Няўжо вайна надалей будзе,

Нiколi мiру не чакаць?

 

10.02.1995

 

File 2     Home Page

 

578     ЧЫНIМ ЗЛО

 

Заўсёды там, дзе трэба i не трэба,

Аб людзях лепш прыемна гаварыць.

Ды, як яшчэ трымае катаў неба,

Якiя могуць жах другiм рабiць?

 

Гiсторыя народаў паказала,

Што крочыць перманентная вайна,

I ў нашы днi крывi бяжыць нямала,

Заплачана вялiкая цана.

 

Шмат войн ганебных людзi ўжо ўчынiлi,

Цяпер iдзе вайна у свеце зноў,

Бязлiтаснымi людзi к iншым былi,

Хоць кажуць пра празменную любоў.

 

Ваююць беспадстаўна i бясконца,

За што салдат загiне малады?

Заззяе над планетай мiру сонца

Цi войны будуць панаваць заўжды?

 

Такому нават цяжка i паверыць,

Ды людзi не сканчаюць ваяваць,

Змагаюцца ў баях бакi, як зверы,

Але дзяржавы iншыя маўчаць.

 

Навошта дыфiрамбы пяюць людзi?

Упарта трэба праўду гаварыць,

Што захлiснула жорсткасць нашы грудзi,

I зло бясконца будзем зноў чынiць.

 

24.02.1995

 

File 2     Home Page

 

579     ВЫРАЙ

 

Спадае жоўты лiст, ў акно грукоча восень,

А ў сiнiм небе жураўлiны клiн,

У вырай жураўлi маю тугу адносяць,

Цяпер я застаюсь амаль адзiн.

 

Пара настала, птушкi ў вырай адлятаюць,

Радзiму пакiдаць нялёгка iм,

З надзеяй палкаю прыход вясны чакаюць,

Трываць не ў змозе беларускiх зiм.

 

З краёў далёкiх, дзе зiмой жыць добра можна,

Дзе корм заўсёды лёгка адшукаць,

Жыццём дзе сытым задаволен шчодра кожны,

Нiколi ў вырай птушкi не ляцяць.

 

З краiн, дзе цяжка жыць, i дзе зiма пашкодзiць,

I людзi ў вырай з радасцю ляцяць,

Але вясна для iх нiколi не прыходзiць,

Радзiму будуць толькi ўспамiнаць.

 

Ляцяць упарта жураўлi, а з iмi гусi,

Ды не хапае сiлы ў вераб'я,

Як адляцяць усе у вырай з Беларусi,

Краiна стане шэрая мая.

 

Ляцяць не захад чарадой к чужому раю,

Бо не дае свой родная зямля,

Калi зязюлю ў лесе буду чуць, спытаю:

Праз колькi год ўжо адлячу i я?

 

25.02.1995

 

File 2     Home Page

 

605     ПРАЎДА

 

Няцяжка для людзей дабро рабiць,

Для добрых спраў няма нiякай перашкоды,

Вядома, трэба блiзкага любiць.

Але, чаму яго мы любiм не заўсёды?

 

Адкуль у чалавека столькi зла?

Чаму ў яго такая дрэнная прырода?

З пачатку свету ўжо такой была,

Заўжды адкрыецца яна, як ёсць нагода.

 

Сабе усё бясконца хочам мець,

Ў душы нiколi не жыве к другiм турбота,

Як iншых хтосьцi хоча абагрэць,

То лiчаць ўраз, што з хiтрамудрасцю нагода.

 

З агульных правiл выключэнне ёсць,

Не вельмi многiя на зло дабром адкажуць,

Ды стала кожны праяўляе злосць,

Адзiнкi знойдуцца, што словы ўцехi скажуць.

 

Хаця ёсць вабны прыклад для дабра,

Ды ластаўка адна надвор'я не змяняе,

Няма надзеi, што прыйдзе пара,

I дабрата ў душах людзей святлом заззяе.

 

Злосць людзi з нараджэння набылi,

Статыстыка падзей пра вынiк добра кажа,

Зло будзе вечна правiць на Зямлi,

Знаць праўду трэба, хоць на сэрца камень ляжа.

 

8.03.1995

 

File 2     Home Page

 

606     ПРАВА СIЛЫ

 

Чаму нiяк не знойдуць людзi згоды?

Чаму шчаслiва ў мiры нам не жыць?

Чаму ваююць цэлы час народы?

Чаму жыццё ў агнi вайны гарыць?

 

Свет моцныя народы падзялiлi,

Слабым нiяк свбоды не даюць,

Жадаюць, пра свабоду каб забылi,

Як жылi, так далей няхай жывуць.

 

Народ заўжды iмкнецца да свабоды,

Як для яго ганебны рабскi стан,

Iмкнуцца волi дамагчысь народы,

Iм прапануе свет пакуль падман.

 

Цяпер за непарушныя гранiцы

Заўжды дзяржавы моцныя стаяць,

Яны нiяк нязгодны пагадзiцца

Малым народам мiрна волю даць.

 

Хто даў народам моцным гэта права,

Другiх народаў долю вырашаць?

Зямлi сваёй, напэўна, iм замала?

Даваў хто права iншых пакараць?

 

Калi дзяржава моцная, ёсць сiла,

I сiла замяняе шэраг праў.

Народу быць пакораным нямiла,

Пртрэбна, кожны каб свабодным стаў.

 

8.03.1995

 

File 2     Home Page

 

612     ПАКАРЫЦЦА ДОЛI

 

Ад нас нiчога не залежыць у жыццi,

Ў яго прыходзiм не па ўласнай волi,

Каб шлях прызначаны мог з годнасцю прайсцi,

Не шкадаваць ў апошнi дзень нiколi.

 

Як не старайся, надта Бога не малi,

Не вырвацца нiяк за межы долi,

Сустрэне небыццё, шлях скончыцца калi,

Цi хутка крочыць, цi iсцi паволi.

 

Мо, нешта трошкi i залежыць ад цябе,

Ды ўзяць лепш меркаванне пад сумненне,

Бязглузда надта трацiць сiлы ў барацьбе,

Каб пабароць зямное прыцяжэнне.

 

Мажлiвасць выбару абмежавана ў нас,

Бяжым наперад, як вавёрка ў колi,

Iмкнемся хутка, ды настане сумны час,

Шлях скончыцца, яго хоць недаволi.

 

Бо нельга замкнутае кола разарваць,

Зрабiць жаданы крок не удаецца,

Бясконца спробы нават марна паўтараць,

Бо шлях жыццёвы стала ў колi ўецца.

 

Нiколi долю не пад сiлу нам змянiць,

Яна – жыццёдаючая крынiца,

З яе адной натхненне толькi можна пiць,

Бясспрэчна, долi трэба пакарыцца.

 

11.03.1995

 

File 2     Home Page

 

625     ВЫХАВАННЕ ДУШЫ

 

Што ў душы, тое ў дзеяннях будзе,

Вельмi рознай душа можа быць,

Бо, якое пачуцце набудзе,

Толькi так цела будзе рабiць.

 

Як душа пра каханне спявае,

То i будзе каханне ў жыццi,

Цела радасцi цуд адчувае,

Да каханай прыемна iсцi.

 

Як пяшчота душу напаўняе,

Губы цягнуцца пацалаваць,

I рука спакваля абдымае,

Бо душа дазваляе кахаць.

 

Як душа абыякавай стане,

То бязвольнае цела заўжды,

На чароўнае нават не гляне,

Не цiкавiць нiшто праз гады.

 

Калi месца ў душы знойдзе вада,

Злочын здатны i рукi чынiць,

Цела можа нашкодзiць багата,

Бо няздольна нiкога любiць.

 

Выхаванне душы крайне трэба,

Каб мець шчасце i сталы спакой,

Для учынкаў цудоўная глеба,

Вырастаюць учынкi на ёй.

 

14.03.1995

 

File 2     Home Page

 

631     АДЗIНЫ ШЛЯХ

 

Рабы. Заўжды адвечныя рабы,

Стаць iншымi не хочам намагацца,

На нашых спiнах выраслi гарбы:

Прад моцнымi мы звыклi нагiбацца.

 

Чаму зусiм не хочам вольна жыць?

Сваёй не трэба нават нам дзяржавы,

Не ведаем, што з воляю рабiць,

Хоць лiчыцца: народ бясконца правы.

 

Ды змагары заўжды ў народзе ёсць!

Для перамогi iх занадта мала,

Але, як кажуць, гэта тая косць,

Дзе б паступава мяса нарастала.

 

Спакон вякоў не быў народ такi,

I змагароў загiнула нямала,

Яны – наш скарб бясцэнны дарагi,

Сумленне i надзея, наша слава.

 

Але клiч продкаў не пачулi мы,

Рабамi зноў жадаем заставацца,

Нiяк не хочам пакiдаць турмы,

З мiнулым не жадаем развiтацца.

 

Але чаму амаль усе рабы?

Такiмi продкi не былi нiколi,

Заўжды, каб жылi ў сэрцы без журбы,

Ёсць шлях адзiны – любы шлях да волi.

 

16.03.1995

 

File 2     Home Page

 

635     ЗАЛАТОЕ ДЗIВА

 

Дарослым быць жадаецца заўсёды!

Чаруе цалкам невядомае жыццё,

Хоць на шляху сустрэнуць перашкоды,

Ды сталасць – вабнае для сэрца набыццё.

 

Дарослым стаць жыве iмкненне ў мары,

Упарта клiча незнаёмы любы гмах,

Пачнуць палаць любоўныя пажары,

Здалёк здаецца дзiўнай казкай ў сталасць шлях.

 

Хаця дарослых мучаюць турботы,

I марнасць грудзi напаўняе цераз край,

У юным сэрцы не згасiць ахвоты

Пазнаць дарослага кахання дзiўны рай.

 

Дзяцей жыццё дарослых моцна вабiць,

Бо спее лепшае у сэрцы пачуццё,

Спяшаюцца пазнаць каханне, мабыць,

Зафарбаваць вясёлкай радаснай жыццё.

 

Жыццё дарослых тайнае такое!

Куды спяшацца? Паступова прыйдзе час.

Юнацтва – нiбы дзiва залатое,

Не трэба з золатам развiтвацца ураз.

 

Дарослым стаць жадаюць ўсе заўсёды,

Хай будуць цяжкасцi наперадзе чакаць,

I шторм жыцця падорыць мора шкоды,

Ды цуд кахання хутчэй хочацца пазнаць.

 

17.03.1995

 

File 2     Home Page

 

638     ЗНОЎ У КАМЕРЫ

 

Калi наяве любая свабода,

I можна шлях жаданы выбiраць,

Калi вакол цудоўная прырода,

Не трэба сваё месца пакiдаць.

 

Калi пасадзяць ў залатую клетку,

Ў сапраўднасцi ствараецца турма,

I нават, як здарыцца справа ўлетку,

Здавацца будзе, што вакол зiма.

 

Калi абмежаваны вельмi клеткi,

То камеры турэмныя яны,

Не ззяе сонца, не квiтнеюць кветкi,

А бадзякi вакол растуць адны.

 

Раней жылi мы у турме народаў,

Хаця «добраахвотным» быў саюз,

Зазналi ў турме жорсткi боль i шкоду,

Сукамернiкаў ладны быў хаўрус.

 

Пачалi жвава бiтву за свабоду

I сталi сiлай сцены прабiваць,

Не упусцiлi мы сваю нагоду.

Ды што прыйшлося ў вынiку чакаць?

 

Хаця сцяну мы сiлаю прабiлi,

Лiчылi: новы час ў жыццi прыйшоў,

Ды камеры ў турме ўсе поруч былi,

I трапiлi ў такую ж клетку зноў.

 

18.03.1995

 

File 2     Home Page

 

656      СЛУХАЦЬ ДУШУ

 

Памыляюсь цi проста здаецца:

У жыццi каб шчаслiвым мог стаць,

Слухаць лепш, як душа адгукнецца,

Бо ад ведаў дабра не чакаць.

 

Многа ведае хто – ганарлiвы,

Хоча шмат ў жыццi перабiраць,

Выбiраць трэба, сэрцу хто мiлы.

Нашто ведаць, каб моцна кахаць?

 

Веды робяць любога няшчасным,

Яны цiснуць сваiм цяжаром,

Як ўсё ведаць ў iмкненнi нязгасным,

Не заўжды вынiк будзе дабром.

 

Лепей шчасце мець стала, не веды,

Каб спаткаць ў жыццi болей удач,

Бо ад ведаў здараюцца беды,

Рашаць трэба шмат цяжкiх задач.

 

Навучэнне – святло, ўсiм вядома,

Ды святло можа яркае быць,

Ад святла ў вачах доўжыцца стома,

I яно жыццё здатна згубiць.

 

Ведам цяжка заўжды навучацца,

Ды цяжэй значна з ведамi жыць,

Мара клiча ўвесь час намагацца

Птушку сiнюю ў небе лавiць.

 

22.03.1995

 

File 2     Home Page

 

664     ШТО ЛЕПЕЙ?

 

Як вышыня жыццёвая твая

Наперадзе яшчэ, яшчэ не ўзята,

Больш працаваць патрэбна удвая,

Бо вынiк вымагае сiл багата.

 

Вяршыня вабiць, клiча ўпарта ў бой,

I не дае нi кропелькi спакою,

Калi незадаволены сабой,

Дамоклаў меч завiсне над табою.

 

Мэта натхняе сэрца, як любоў,

Бо шлях лягчэй, калi жыццё з мэтою,

Як здасца вышыня, то i слядоў

Мэты не будзе. Доля стане злою.

 

Чакае ў жыццi прэснае меню,

Калi пабыў ужо на сёмым небе,

Iмкненне пакарыць зноў вышыню,

Нiбы патрэба аб надзённым хлебе.

 

Але, на вышыню сваю зайсцi

Не кожнаму паўторна удаецца,

I будзе зноў благi цяжар ў жыццi,

Зноў доля вельмi горка пасмяецца.

 

У выпадку любым ў душы бяда,

Не ўзяць вяршыню або ўзяць пагана,

Калi яшчэ наперадзе мэта,

Заўсёды значна меншая загана.

 

25.03.1995

 

File 2     Home Page

 

669     ВЕРШЫ I ДУША

 

Складаю верш, як радасць ў душы чую,

На ўсiх актавах запяе душа,

Абразу або крыўду як адчую,

Змаўкае песня, i няма верша.

 

Душа у смутку размаўляць не можа,

Няма гаворкi, каб яшчэ спяваць,

Ад радасцi калi ў душы прыгожа,

Упарта будзе вершы дыктаваць.

 

Для радасцi патрэбны стан спакою,

Бо творчая крынiца шчодра б'е,

Як доля для душы бывае злою,

Ураз выток заглеiцца яе.

 

Прыемна, калi радасць ёсць заўсёды,

Па струнах лiры малатком не б'юць,

Знiкаюць ўраз любыя перашкоды,

Радкi з глыбiнь крынiчанькi плывуць.

 

Хачу, бясконца каб душа спявала,

Каб не забрудзiць творчасцi выток,

Каб стала абыходзiла навала,

I вершаў моцны доўжыўся паток.

 

Спакою не адбудзецца нiколi,

Не трэба нават марнага чакаць,

Радкоў шукаць ў душы, як ветру ў полi,

Калi на лiры струны гнеўна рваць.

 

27.03.1995

 

File 2     Home Page

 

724     ЧАМУ РЫДАЛА?

 

Прыемнай не было у нас размовы,

Яна казала толькi: «Не магу!»

Мне болем ў сэрцы аддавалiсь словы

I выклiкалi горкую тугу.

 

А так хацелась прыгажосцi цела!

Трымалi абавязак i мараль,

Яна ступiць праз рысу не хацела,

Як высветлiлась, то дарма, на жаль.

 

Калi жыццё дало ганьбы урокi,

I цяжка iх было перажываць,

Ў душы застаўся болю след глыбокi,

Абразу захацелась адквiтаць.

 

Цяпер яна сустрэчы пажадала,

Як ў казцы пра лiсiцу з жураўлём,

Другая сiтуацыя настала,

Сустрэча адбывалась белым днём.

 

Ад крыўды вельмi горка зарыдала,

Не ведала, што так магчыма быць,

Бо ад мяне хацела надта мала:

Сваё каханне толькi падарыць.

 

Мiж першай i другой сустрэчай нашай

Лягла прастора i ляглi гады,

Ды да абеду трэба мiска з кашай,

Бо апетыт бывае не заўжды.

 

15.04.1995

 

File 2     Home Page

 

726     НЕЗАЛЕЖНАСЦЬ

 

Якое шчасце незалежным быць заўсёды:

Ў рабоце, у каханнi, у сям'i!

Залежнасць толькi прынясе ў жыццё нягоды,

А хочацца, яны каб не прыйшлi.

 

Калi знiкае незалежнасць паступова,

Ёсць згода з чужой воляю заўжды,

I стане любаю праз час чужая мова,

Прыгоннiцтва прыходзiць на гады.

 

Калi спiну згiнаць i падаць на каленi,

Ды прынцыпы свае не баранiць,

Свабоды з кожным годам будзе меней,

I незалежнасць прыйдзецца згубiць.

 

Як людзi лiчаць, што мець волю непатрэбна,

Жыццё страчае лепшую з асноў,

Сваю свабоду адкiдаць калi ганебна,

Не атрымаем панскую любоў.

 

Бо даражэй усiх даброт пачуцце волi,

Як воля ёсць, цi час прыйшоў здабыць,

Не след нiкому аддаваць яе нiколi,

Каб потым ўсё жыццё рабом не быць.

 

Вялiкi цуд – свабоды шчасце для народа,

I Бог, нарэшце, шчасце нам паслаў.

Вялiкай вельмi i жахлiвай будзе шкода,

Калi б свабоду мой народ праспаў.

 

16.04.1995

 

File 2     Home Page

 

786     ВЕДАЦЬ АДКАЗ

 

Ўсё даравала для людзей прырода:

Руду i вугаль, нафту i алмаз,

Яны ў зямлi ўтваралiсь год за годам,

Трывалым надта быў стварэння час.

 

Зямля i кормiць, i абагравае,

Натхненне прыгажосцю нам дае,

I для жыцця умовы утварае,

Для поспеху ўсё ў нетрах у яе.

 

Iдэi пазычаем у прыроды,

Як новае патрэбна утварыць,

Па сiлах нам любыя перашкоды,

Прырода здатна шчодра ўсё дарыць.

 

Ў дастатку дзiўны дар прырода мае,

Ды людзi здатны толькi стала браць,

Зямля рэсурсаў больш не памнажае,

Цывiлiзацыi iх трэба спажываць.

 

Хаця ўбiрацца ў аптымiста тогу,

Але, калi бясконца толькi браць,

Багацце памяншаецца патроху,

Што скончыцца праз час, нам след чакаць.

 

У будучыню мала заглядаем,

А што далей чакае ўсiх людзей?

Адказ пакуль прыдатны не шукаем,

А трэба добра ведаць ход падзей.

 

5.05.1995

 

File 2     Home Page

 

811     СЦIРАЕ ПАМЯЦЬ

 

Жыццё няшчадна з памяцi сцiрае

Усiх, хто жыў ў мiнулыя вякi,

Вялiкая асоба цi малая,

Ды вынiк будзе, як закон, такi.

 

У памяцi адзiнкi застаюцца,

Што здатны былi цудам здзiвiць свет,

Для iншых часы памяцi сатруцца,

Не застанецца нават кволы след.

 

Бо з часам стане ўсё набыткам Леты,

Дзяржавы i народы, гарады,

Тыраны, вынаходнiкi, паэты,

Было так, будзе доўжыцца заўжды.

 

Бо вечнага зусiм няма пад небам,

Усё, як рэчка быстрая, бяжыць,

Для будучынi жыць зусiм не трэба,

Днём сённяшнiм з натхненнем трэба жыць.

 

Што створана людзьмi, прыйдзе ў упадак,

I рукатворны помнiк упадзе,

Сусветны не змяняецца парадак,

Ў нябыт пацiху памяць адыдзе.

 

Надмерна непатрэбна намагацца

Пакiнуць след, ўсё пойдзе ў небыццё,

Страчаць не трэба сiлы i старацца,

Абавязкова прыйдзе забыццё.

 

15.05.1995

 

File 2     Home Page

 

814     ЗЛАГАДА З ДУШОЙ

 

Нярэдка мы сябе не разумеем,

Не можам паяснiць душэўны стан,

Бо кiраваць сабою не умеем,

На белы свет глядзiм, як праз туман.

 

Не з кожным, ды здараецца такое,

Ў дзiвосных марах узнiкае цуд,

Але фактычна робiцца благое,

Душа у цяжкай стоме ад пакут.

 

Неадпаведнасць узнiкае стала,

Дзе тоiцца забруджаны выток?

Спакус жыццё заўжды дае нямала,

Бяда, калi зрабiць насустрач крок.

 

Нiхто нiчым не замiнае звонку,

I кожны вiнаваты сам заўжды,

Хаваць спакусы лепей у скарбонку,

Пазбавiцца каб цалкам ад бяды.

 

Не трэба аддаваць душу кумiру,

Iсцi сцяжынкай лепей, чым шашой,

Цудоўней шукаць злагады i мiру

З сваёю непакорнаю душой.

 

Душы заўсёды пакарацца трэба,

Нi ў чым нiколi ёй не адмаўляць,

Бо здатна яна слухаць голас неба,

Аб шчасцi з Богам шчыра размаўляць.

 

16.05.1995

 

File 2     Home Page

 

829     ВЕЧНЫЯ РАБЫ

 

Бясспрэчна, кожны можа памылiцца,

Зрабiць ў жыццi зусiм не лепшы ход.

Неверагодна, як магло здарыцца,

Што памылiўся цалкам ўвесь народ?

 

Добраахвотна рабства захавалi

Ў калiсьцi вольным ад ярма краi.

За волю цяжка продкi ваявалi.

За што ў смяротным гiнулi баi?

 

Ментальнасць стала iншай у народа:

Адкiнулi дзяржаву, мову, герб.

Хоць цяжка уявiць, ды клiча мода,

Зноў пажадалi молат мець i серп.

 

Пагоня к лепшай долi больш не клiча,

I мову хочам матчыну забыць,

Амаль ўсе пажадалi «двуязычья»,

Што азначае волю загубiць.

 

На жаль, ды памыляюцца народы,

Свабоды як магчыма не жадаць?

Цяпер чэчэнцы гiнуць за свабоду,

А мы iмкнемся нi за грош аддаць.

 

Рабы былi, рабамi i засталiсь,

Нам незнаёма радасць барацьбы,

Чарговы раз зноў цяжка ашукалiсь.

Няўжо мы будзем вечныя рабы?

 

22.05.1995

 

File 2     Home Page

 

834     СIЛА I РОЗУМ

 

Дзе сiла ёсць, там розуму не трэба,

Ды ў справах сапраўды зусiм не так,

Надзённага сабе не знойдзеш хлеба,

Калi паводзiць будзеш, як прастак.

 

Хаця хвалiлi рукi залатыя,

Але яны – нiшто без галавы,

Што розуму не трэба, кажуць тыя,

Хто сам, як быццам возчык ламавы.

 

Увогуле, як чалавек не цямiць,

То сiла шкоду толькi можа даць,

Бо ў галаве блукае стала замець,

А рукi здатны жорстка разбураць.

 

Без галавы не зробяць справу рукi,

Без думкi ўсё мажлiва сапсаваць,

Не зробiш добра працу без навукi,

Належна розум трэба паважаць.

 

Дзе залатыя рукi адступаюць,

Хоць справу будуць ведаць i любiць,

То галаву пакорна запрашаюць,

Ўсё здольна сiла розуму зрабiць.

 

Дзе розум ёсць, i сiлы там не трэба,

Бо толькi розум здатны цуд ствараць,

Як дзiўны дар спадае шчодра з неба,

Заўжды рукам параду можа даць.

 

24.05.1995

 

File 2     Home Page

 

843     ВЫБРАЛI ТУРМУ

 

Карыць не трэба сваю долю,

Альтэрнатывы больш няма,

Бо немагчыма выбраць волю,

Як па душы заўжды турма.

 

Не трэба нават кволай волi,

Калi патрыятызм слабы,

Не дамагчысь яе нiколi,

Бо мы ў душы даўно рабы.

 

I як не сорамна народу,

Дзяржавы не жадаем мець,

I роднай мове робiм шкоду,

Нялёгка iснасць зразумець.

 

Здаўна быў беларус забiты,

Бо гонару няма амаль,

Нядосыць ў нацыi элiты,

Да волi каб вяла, на жаль.

 

Не ведаем, што нарабiлi.

Свабода! Лепш няма красы!

Яе без сэнсу загубiлi

Цяпер на доўгiя часы.

 

След кепскай долi пакарыцца,

За вынiк дзякаваць каму?

Сон страшны нават не прыснiцца,

Што самi выбралi турму.

 

28.05.1995

 

File 2     Home Page

 

861     ЧАМУ ТАК?

 

Ў Расii нават не чакалi,

Што пажадаем зноў ярма,

Сваю свабоду не прадалi,

Аддаць жадаем задарма.

 

Iнакш i не магло адбыцца,

Бо страцiў каранi народ,

Адметнасцю не ганарыцца,

А гнецца нiзка, як чарот.

 

Па густу рабскiя парадкi,

I нарабiлi шмат бяды.

Ды пацiкавяцца нашчадкi,

Чаму глядзелi не туды?

 

Навошта нам Расiя трэба?

Няўжо не можам самi жыць?

Мо лёгкага жадаем хлеба?

Хто будзе нам яго дарыць?

 

Калi сляпы вядзе сляпога,

То цяжкай не мiнуць бяды,

Бо будзе з ямамi дарога,

Упасцi прыйдзецца заўжды.

 

Свабоднай можа стаць дзяржава,

Не хочам воляй даражыць,

Народу трэба вельмi мала,

Бо халуямi звыклi быць.

 

7.06.1995

 

File 2     Home Page

 

864     ПРАЦА I ЖЫЦЦЁ

 

Ад цяжкай працы будзе ў мышцах стома,

Але душа ад радасцi пяе,

Каму пачуцце шчасця невядома,

Не выкарыстаў сiлы той свае.

 

Ды мышачная радасць вабна цешыць,

Як праца апынулась па душы,

I выканана будзе, як належыць,

Прыемна браць любыя рубяжы.

 

Цудоўна, як няма зусiм ляноты,

Як ёсць заўжды гатоўнасць працаваць,

Як не пужаюць нават перашкоды,

Лягчэйшай значна справа можа стаць.

 

Хоць чалавека праца не стварыла,

Бо чалавек такiм адразу быў,

Ды доля працаваць прыгаварыла,

Каб жыць, патрэбна, кожны каб рабiў.

 

Рабiць заўжды iстоце кожнай трэба,

Умовы каб жыццёвыя стварыць,

Надзённага напрацаваць каб хлеба,

Праз працу к дарабыту шлях ляжыць.

 

Ад працы нiкуды ў жыццi не дзецца,

Павiнна быць магутнаю рука,

Без працы пры нагодзе, як прыдзецца,

Не выцягнеш i рыбкi з азярка.

 

9.06.1995

 

File 2     Home Page

 

868     ДУША I СОН

 

Жыццё i сон заўсёды непадзельны,

Ў час сну ўпадае думка ў забыццё,

Але iснуе аўтамат надзейны,

Каб ў сне глыбокім доўжылась жыццё.

 

Працэсы сну дакладна невядомы,

Але праходзiць у мазгу мяжа,

Адна палова зморыцца ад стомы,

Не спiць другая. Гэта ёсць душа.

 

Душы дана чароўная праграма,

Каб дзейнасць ўсiх сiстэм ажыццяўляць,

Каб не здарылась з арганiзмам драма,

Душы бясконца трэба кiраваць.

 

У сне заўжды адпачывае цела,

Душа нiколi за жыццё не спiць,

Калi б душа хоць што не даглядзела,

То арганiзм не змог iмгнення жыць.

 

Душа кiруе ўсiм жыццём заўсёды,

Кiруе жыццяздатнасцю сiстэм,

Пераадольваць здатна перашкоды,

Выконвае работу без праблем.

 

Таму мы спаць заўжды спакойна можам,

I адпачынак мець ў начной цiшы,

Душа i зберажэ, i дапаможа,

За працу трэба дзякаваць душы.

 

11.06.1995

 

File 2     Home Page

 

881     РОЗНЫЯ ПАРАДЫ

 

Усiм нам цяжкасцi знаёмы,

Бо самi робiм iх сабе,

Каб потым знемагаць ад стомы,

Змагацца з iмi ў барацьбе.

 

Жыццё каб не ставала жахам

I радасным было заўжды,

Рашаць не трэба адным махам,

Прыводзiць шпаркасць да бяды.

 

Падумаць, пэўна, не пашкодзiць

Рашэнне добрае прыняць,

Ды цяжка шлях к яму знаходзiць,

Заўжды лепш iншага спытаць.

 

Але каго спытацца можна?

Паслухаеш – не будзеш рад.

След падыходзiць асцярожна,

Занадта многа ёсць парад.

 

Быць могуць добрыя парады,

Як iх разумны здатны даць,

Як дурань – абвастрацца вады,

А поспеху не след чакаць.

 

З разумным значна лепей страцiць,

Чым з дурнем што-небудзь знайсцi,

I можна назаўжды парадзiць:

Услед за дурнем не iсцi.

 

17.06.1995

 

File 2     Home Page

 

886     ПРАВЕДНIКI I ГРЭШНIКI

 

Не вельмi проста праведнiкам быць,

Бяда iх, што грахоў амаль не маюць,

Нiкому сябе жудасна ганьбiць

Нiколi нiзашто не дазваляюць.

 

Здаўна так паясняў яшчэ Хрыстос:

Ад грэшнiка карысцi будзе болей.

Калi грахоў набраўся цэлы воз,

Не ў змозе супярэчыць ён нiколi.

 

У грэшнiкаў i гонару няма,

Бо незнаёма iм высокароднасць,

Таму, напэўна, грэшнiк нездарма

У iншых лёгка абражае годнасць.

 

Як грэшнiкi збяруцца разам ўсе,

Нiколi годнасць з iмi не бывала,

Хоць кожны грэх ў сваёй душы нясе,

Ды супярэчак памiж iмi мала.

 

Як кожны сам па вушы у граху,

То iншым саграшыць ён дазваляе,

Бо, ў каго рыльца будзе у пуху,

Той хутка гонар поўнасцю страчае.

 

А праведнiку цяжка без граха,

Зрабiць яго не дазваляе годнасць:

Не ступiць ў небяспечны бок нага,

Рука не ўчынiць i малую подласць.

 

20.06.1995

 

File 2     Home Page

 

894     ГРЭХ

 

Што сцерпiць грэшнiк, праведнiк – нiколi,

Душа не дазваляе абражаць,

Яна зусiм не звыкла да няволi,

Бо вельмi цяжка ёй прыгнёт стрываць.

 

Калi бязгрэшны – спее нараканне,

Для iншых непаметна ўсё прайшло.

Таму ў душы i паўстае пытанне:

Мо, не заўсёды грэх ўяўляе зло?

 

Магчыма, грэх даецца ў нагароду,

Каб стала мець пакору i спакой?

Сваёй душы бязгрэшны робiць шкоду,

Бо безупынна рвецца ў жорсткi бой.

 

Душу выдатна ад абраз баронiць,

Хоць прыйдзецца нягоды сустракаць,

Бо зброяй слова ў кут глухi загонiць,

Бязгрэшнасць не дае нiяк змаўчаць.

 

Напэўна, нездарма Бог даў спакусу,

Каб людзi з'елi з дрэва ў раi плод,

Каб утварыцца добраму хаўрусу,

Грахом каб баранiцца ад нягод.

 

Спакойна надта жыць на свеце можна,

Калi грахоў набраўся цэлы мех,

Мо, саграшыць лепш трохi асцярожна,

Бо для душы дабром быць здатны грэх?

 

22.06.1995

 

File 2     Home Page

 

902     ХТО ВIНАВАТЫ?

 

Радзiма, любая зямля!

Сваiх сыноў ты раскiдала,

Iх за мяжой цяпер нямала,

Такая доля i мая.

 

Гiсторыя нам шанц дала

Дзяржаву мець. Зноў невядомасць...

Нацыянальная свядомасць

У нашы сэрцы не прыйшла.

 

Народ стаў камунiзм чакаць,

Ды i няма чаго здзiўляцца,

Было лепш дома заставацца,

Каб дэмакратыю ствараць.

 

Бо лёгкiх пажадаў шляхоў,

На рэчы хто глядзеў свядома,

А iншыя засталiсь дома,

Таму зноў горкi час прыйшоў.

 

Саюз Савецкi хочам зноў,

Не трэба мовы i дзяравы,

Сваёй нацыянальнай славы,

Бо да Расii ў нас любоў.

 

Свабода непатрэбна нам,

Цураемся i роднай мовы.

К чаму цяпер пустыя словы?

З нас кожны вiнаваты сам.

 

26.06.1995

 

File 2     Home Page

 

905     ПIСАЦЬ ЦI ДРУКАВАЦЦА?

 

Паэтам як магчыма стаць?

Складаць, звычайна, вершы трэба,

Ды, як няма дзе друкаваць,

Не станеш iм, хоць талент з неба.

 

Паэтаў робяць чытачы,

Як вершы iхнiя чытаюць,

А не чытаюць – хоць крычы,

Паэта лаўры не чакаюць.

 

Як можаш хораша складаць,

Але не дойдзе верш да друку,

Не ўдасца радасцi пазнаць,

А творчую сустрэнеш муку.

 

Але вакол высокi мур,

Верш, нават добры, не прымаюць,

Няўчасных вельмi шмат хаўтур

Па iх рэдакцыi спраўляюць.

 

Павек паэтам так было,

I кожны быў не ў меру бiты,

Пакуль прызнанне не прыйшло,

Калi дабраўся да арбiты.

 

Ды спробы лепей не рабiць,

Знiкае верш складаць ахвота,

Як кожны хоча жорстка бiць

У твар каваным цяжкiм ботам.

 

29.06.1995

 

File 2     Home Page

 

912     МАГЧЫМАСЦI ДУМАК

 

Збягаюць думкi, як марскiя хвалi,

Супынкi iм няма i перашкод,

З'яўляюцца, калi iх не чакалi,

Незразумелы iх таемны ход.

 

Яны заглянуць ў будучыню здольны

Або пайсцi ў мiнулае гуляць,

Бясконца кожны ў сваiх думках вольны

Глядзець наперад або ўспамiнаць.

 

Цiкава надта думкi ў цуд заводзяць,

Ў чароўныя i радасныя сны.

Дзе толькi думкi тэмы сноў знаходзяць?

Бо часам вельмi дзiўныя яны.

 

А творчай думкi ход пазнаць як можна,

Адкуль выток яе крынiцы б'е?

Пытаннi задае такiя кожны,

Ды здольнасцi не ведаем свае.

 

Уплыў вялiкi думак на пачуццi,

Няма для думкi хоць якой мяжы,

Глыбока вельмi здатны як адчуць iх,

Пачуццi нараджаюцца ў душы.

 

Бягуць яны няспынна i бясконца,

Цудоўнае людское набыццё!

У душах ярка ззяюць, нiбы сонца,

Праз думкi адчуваецца жыццё.

 

4.07.1995

 

File 2     Home Page

 

923     ЗНОЎ НЯВОЛЯ?

 

Радзiма, любая мая!

Калi ты будзеш гаспадыня?

Спрадвеку ты была рабыня,

Мо доля рабская твая?

 

Здавалась, вольны час прыйшоў,

Але ты волю не шукала,

Гаспадара сабе чакала,

Каб стаць рабыняй у рабоў.

 

Дзяржаўнасцi не набыла,

Як еўрапейскiя народы,

Цябе чужыя топчуць боты,

Ты не такой заўжды была.

 

Заўсёды мела гонар свой,

Змагалась палка за свабоду,

Суседзям, што нам неслi шкоду,

Пад Оршай дала смелы бой.

 

Але змянiлiся часы,

Цяпер зусiм бязвольнай стала,

Сябе у рабства зноў аддала,

Каб есцi ўволю каўбасы.

 

Няўжо няволя прыйдзе зноў

I будзе доўжыцца бясконца,

Не ўзыйдзе над краiнай сонца?

Малюсь, каб час той не прыйшоў!

 

10.07.1995

 

File 2     Home Page

 

926     АДЗIНЫ ПОГЛЯД

 

У кожнага каштоўнасцi свае,

Не можа быць для ўсiх адзiнай моды,

Калi адзiн на нешта аж плюе,

Другому падабаецца заўсёды.

 

Але ёсць рэчы важныя для ўсiх:

Радзiмы любай доля i народа,

Сысцiся трэба ў поглядах сваiх,

К нашчадкам не прыйшла каб потым шкода.

 

Цудоўна, гаспадарыць як народ,

Калi ёсць незалежная дзяржава,

Нiхто не чынiць цяжкiх перашкод,

Народ ад Бога мае гэта права.

 

Ды моцныя знаходзiлi рабоў,

Народы ёсць, ў якiх жыве спакуса,

Занадта горкi лёс да нас прыйшоў,

Бясконца рабавалi беларусаў.

 

Лiтоўцы i палякi, маскалi

Краiну на кавалкi разрывалi,

З усiх бакоў кускi чужой зямлi

Нахабна i без бою забiралi.

 

Настаў трывожны гiстарычны час,

Амаль здалiся, быў перыяд грозны,

Ды хочацца, нарэшце, каб у нас

Не быў бы погляд на свабоду розны.

 

11.07.1995

 

File 2     Home Page

 

930     ЗВАЦЦА ЛЮДЗЬМI

 

Калi народ нармальна развiваўся,

То клас фармiраваўся не адзiн,

Ды прынцып беларусаў не кранаўся,

Быў беларус адвечны селянiн.

 

Ў карчмах яўрэi толькi гандлявалi,

Панамi шляхта польская была,

А беларусы цэлы час аралi,

Так доўгi час гiсторыя iшла.

 

Як рускiя народ наш пакарылi,

Ў жыццё час значна лепшы не прыйшоў,

Свядомасць беларускую згубiлi,

Ператварылi вольных у рабоў.

 

I самi ўжо пасля панамi сталi,

Казалi: вольны брацкi наш саюз,

Але браты скрозь самi кiравалi,

А лямку цягнуў стала беларус.

 

Няўжо наш лёс мець лапцi i анучы,

Ды ўсё жыццё пакуты ад нягод?

Дарыла доля толькi боль пякучы.

Чаму такi няшчасны мой народ?

 

Чаму не даражым сваёй свабодай?

Цi будзе горкi лёс у нас павек?

Чаму не скарыстаемся нагодай,

Каб беларус стаў, ўрэшце, чалавек?

 

13.07.1995

 

File 2     Home Page

 

934     УМОЎНЫ ЛАД

 

Умоўны лад не можа быць ў жыццi,

Ёсць шлях адзiн: чысцюткi або брудны,

I па яму прыходзiцца iсцi,

Бо iншы шлях у гэты час адсутны.

 

Пасля магчыма ясна зразумець,

Калi надзея кволая здарылась,

Хацелась бы яе зусiм не мець,

Бо горка, што яна ў жыццi адбылась.

 

Але ў жыццi няма чарнавiка,

Яго пiсаць начыста толькi трэба,

Не выкрэслiць нiводнага радка,

Як нават ёсць вялiкая патрэба.

 

Рашэнне хутка прыйдзецца прымаць,

Якое могуць дапусцiць умовы,

Пра iншае не трэба ўспамiнаць,

Умоўны лад зусiм пустыя словы.

 

Не трэба аб мiнулым шкадаваць,

Яно тваё, i нiкуды не дзецца,

Мiнулае магчыма паважаць,

Як добра i дакладна прыглядзецца.

 

Шляхоў ў жыццёвым лёсе вельмi шмат,

Але адзiны толькi выбiраем,

I, на сваю бяду, умоўны лад

Дарэмна горкiм часам ўспамiнаем.

 

16.07.1995

 

File 2     Home Page

 

938     БЕЛАРУСКАЯ ПАЭЗIЯ

 

Верш да мяне не мае дачынення,

Хоць мова беларуская, ды змест

Не выклiкае у душы натхнення,

Як славяць прыгажосць далёкiх месц.

 

Навошта вершы пра чужыя вёсны,

Калi прыходзяць кожны год свае?

Замежныя чаму чаруюць сосны,

А родны край натхнення не дае?

 

Звычайна, вельмi добра прагуляцца,

Прывезцi свае вершы з-за мяжы,

Ды сэрцам лепш з Радзiмай заставацца

I пра яе складаць свае вершы.

 

Вандроўнiкаў-паэтаў ёсць нямала,

Але зачым шукаць ў жыццi прыгод?

Пiсаць заўсёды трэба, як Купала,

Пра шматпакутны родны свой народ.

 

Такое ж, як у iншых, наша неба,

Прастор палёў, лясоў i гоман рэк,

I для народа песнi складаць трэба,

Жыве не толькi хлебам чалавек.

 

Для добрых вершаў мовы надта мала!

Каб з вуснаў пачалi яны гучаць,

Паэзiя каб ўсенароднай стала,

Ў ёй трэба беларускасць адчуваць.

 

18.07.1995

 

File 2     Home Page

 

942     ПАРА АПАМЯТАЦЦА

 

Чэчня i Югаславiя, Руанда.

Неверагодна! Ды так можа быць:

Народ мацнейшы чынiць, нiбы банда,

Пад iм зямля чамусьцi не гарыць.

 

Праз ўсё жыццё цягнулiсь стала войны,

Як i раней, яны iдуць цяпер.

Наогул, звацца мы людзьмi прыстойны?

Такога зла не чынiць нават звер.

 

Палiтыкi народ не паважаюць,

Ды iх на зло амбiцыi вядуць,

Людзей жыцця без сэнсу пазбаўляюць,

Няўжо к iм ў снах ахвяры не прыйдуць?

 

Заўжды нацыянальныя iдэi

Злачынны былi ў каранях сваiх,

Ахвярамi ў вайну былi яўрэi,

Цяпер знайшлi ахвяр зусiм другiх.

 

На шчасце маюць права ўсе народы,

Ды ў слабых шчасця кропелькi няма,

Хоць кроўю дамагаюцца свабоды,

Як мала сiл, змагаюцца дарма.

 

Iмперыi бясслаўна распадалiсь,

Дарэмна не прайшла людская кроў,

Пара, каб тыя ўжо апамяталiсь,

Iдэi выпрацоўвае хто зноў.

 

19.07.1995

 

File 2     Home Page

 

943     ГОРКI КУБАК

 

Так горка, як нягоднiкi наўкол,

Незразумела, як такiмi сталi?

К нам, можа, звонку цяжкi грэх прыйшоў

Або ў сабе нiчога не змянялi?

 

Зайдзiце ў электрычку, што стаiць

I адпраўлення нейкi час чакае,

На кожнай лаўцы нехта ўжо ляжыць

I сесцi не за што не дазваляе.

 

Зусiм няма павагi да людзей,

А як няма, нiколi ўжо не будзе,

Бо чалавек, як стане лiхадзей,

Дабра ў душы давеку не набудзе.

 

Не вельмi проста жыць сярод падлюг,

Ў душы ад iх бясконца будзе стома.

Ды дзе знайсцi выратавальны круг

I выйсце дзе знаходзiць, невядома.

 

Мiрыцца трэба з тым, што вакол нас,

Бо шлях няроўны, ёсць на iм прыгоркi,

Заўжды ў жыццi настане такi час,

Якi прымусiць выпiць кубак горкi.

 

Каб меней горкiх кубкаў ў жыццi пiць,

Амаль не трэба мець з людзьмi кантактаў,

Самотнiкам не надта добра жыць,

Але пазбегнуць можна кепскiх актаў.

 

20.07.1995

 

File 2     Home Page

 

946     ЗВАРОТ МIНУЛАГА

 

Гляджу, як убiраюць жыта:

Жнуць, косяць, вяжуць у снапы,

Працэс стары, даўно забыты

Ад абмалоту да сяўбы.

 

Замест палёў вакол палеткi,

Замест камбайна серп з касой,

Ад працы пот на тварах едкi.

Мо лёс цяпер спаткалi свой?

 

Замест калгасаў сталi фермы,

Жыццё не зрушылась нiяк,

Бо людзям толькi псуюць нервы,

Застаўся селянiн бядняк.

 

Цi будзе эфектыўнай праца,

Як тэхнiкi амаль няма?

Не трэба нават намагацца,

Бо страцiцца iмпэт дарма.

 

Снапы у бабкi зноў збiраюць,

Як быццам ў хронiцы кiно,

Часы былыя ўспамiнаюць,

Хаця яны прайшлi даўно.

 

Цi будзе шчасце ў нашых хатах,

Як вернецца мiнулы час?

Прыйшло з мiнуўшчыны багата,

Мо лапцi вернуцца да нас?

 

21.07.1995

 

File 2     Home Page

 

948     СВАЯ ЗЯМЛЯ

 

Такое ж неба i такiя ж сосны,

Але ў душы натхненне, хоць спявай!

Такi настрой ствараюць толькi вёсны,

Яго даруе сэрцу любы край.

 

Як зноўку завiтаю на Радзiму,

Мне зразумела справядлiвасць слоў

Пра асалоду i прыемнасць дыму,

Бо грэе сэрца палкая любоў.

 

Прыемна ўсё, куды не гляне вока,

Чароўнае Айчыны пачуццё!

Яго я адчуваю, бо далёка

Жыў ад Радзiмы доўгае жыццё.

 

Ды хутка буду зноў дамоў вяртацца,

Ступаць каб па зямлi бацькоў нагой,

Ў сваёй любвi Радзiме прызнавацца,

Каб развiтацца назаўжды з тугой.

 

Радзiму з лёгкiм сэрцам пакiдалi,

Не ведалi сваёй зямлi цаны,

Далёка справы доўгi час трымалi,

Мы былi нiбы блудныя сыны.

 

Але мацней ў разлуцы i каханне,

Ад успамiнаў сэрца зашчымiць,

Ды надыходзiць вабны час вяртання,

Каб на сваёй зямлi адвечна жыць.

 

22.07.1995

 

File 2     Home Page

 

953     ТРЫМАЕМ ДОЛЮ

 

Хоць горш для цела, але лепей для душы!

У сне такога не магло прыснiцца,

Што на шляху дзяржавы будуць вiражы,

I здатна яна лёгка разбурыцца.

 

Краiна доўга iснавала на штыках,

Ды слабымi былi яе падмуркi,

Як выклiкала у народа толькi жах,

Народ ўвесь час гуляў з дзяржавай ў жмуркi.

 

Ўсё разбурылi папярэдняе датла,

Народ за быдла цэлы час трымалi,

Куды палiтыка дзяржавы прывяла?

Кiраўнiкоў зусiм не паважалi

 

I працавалi ўсе спусцiўшы рукавы,

Хоць нам за працу амаль нуль плацiлi,

Цанiлi рукi, не цанiлi галавы

I працаваць патроху адвучылi.

 

Такой дзяржавы не было патрэбна нам,

Як конь на ногi, яна хутка ўпала,

Нiколi б нават не паверыў такiм снам,

Ды аказалась, што такая ява.

 

Спаткалi шчасце, бо мiнулi ўжо часы,

Як былi мы паўсытымi рабамi

I працавалi за кавалак каўбасы,

Ў руках цяпер трымаем долю самi.

 

25.07.1995

 

File 2     Home Page

 

955     ЦI ПРОЙДЗЕ ЗIМА?

 

Журботны вельмi жураўлiны крык,

Як чарада у вырай адлятае,

Хоць журавель апошнi з вiду знiк,

Туга душу няшчадна разрывае.

 

Душа сумуе жудасна, калi

Радзiму на час доўгi пакiдаюць,

Таму заўжды курлычаць жураўлi,

Апошнi позiрк на зямлю кiдаюць.

 

Затое ўцеха ёсць i ў iх душы,

Што скончыцца зiма, яны вярнуцца,

Ў бясконцых сумных думах з-за мяжы

Iм хочацца Радзiмы дакрануцца.

 

Каб на Радзiме можна было жыць,

То журавы зусiм не адляталi,

Зямлю сваю працягвалi любiць,

Але ляцелi ад яе ўсё далей.

 

Так адлятаюць людзi ў даны час,

Знайсцi хутчэй каб шчасце i свабоду,

Зусiм энтузiазм, нарэшце, згас,

Ляцяць, не нарабiць сабе каб шкоду.

 

Час пройдзе, i вярнуцца журавы,

Закон такi адвечны у прыроды.

Паехаў хто, магчыма, i правы,

Зiма для нас, напэўна, назаўсёды.

 

26.07.1995

 

File 2     Home Page

 

961     СЭНС КАХАННЯ

 

Прыемна у каханай песцiць цела,

Чаму прырода так стварыла нас?

Мажлiва, штосьцi i не даглядзела,

Што цела моцна вабiць доўгi час.

 

Кахаць без сексу дурасць, безумоўна,

Кахаць ўпрыглядку – нiбы мiражы,

Бо секс ў каханнi – сэнс яго галоўны,

Хаця iмпэт ўтвараецца ў душы.

 

Каханне – рэч духоўная заўсёды,

Але без цела можна як кахаць?

Душа iмкнецца стала да нагоды

Пяшчотна цела любай абдымаць.

 

Падзякуем вялiкую прыроду,

Што кожны асалоду адчуваў,

Каб доўжылась хада людскога роду,

З iмпэтам песцiў, ў вусны цалаваў.

 

Абдымкi, пацалункi i пяшчота!

Як можна перад радасцю ўстаяць?

Шлях любы да канца прайсцi ахвота,

Каб шчасце асалоды атрымаць.

 

Таму бясконца моцна вабiць цела,

I вуснам вусны хочацца шукаць,

Каханне каб сэнс велiчэзны мела,

Ў адно два целы хочацца злiваць.

 

28.07.1995

 

File 2     Home Page

 

973     ЦI БУДЗЕМ?

 

Чужую думку будзем паважаць

Або сваю бясконца слухаць будзем?

Павагу к iшым трэба набываць,

Iначай як паразумяцца людзi?

 

Чаму не можа думку кожны мець?

Чаму мы ўсё рабiць прывыклi строем?

Чаму другiх не можам зразумець?

Расплата прыйдзе к нам яшчэ за тое.

 

Сваёй хоць думкi ў кожнага няма,

Ды iншым мець яе не дазваляюць,

К нам дэспатызм прывiўся нездарма,

Бо людзi толькi сiлу паважаюць.

 

Нас бальшавiзм амаль што сапсаваў,

Здаўна славяне дэспатызм цанiлi,

Таму бальшавiком з нас кожны стаў,

На гора, рэвалюцыю зрабiлi.

 

Не можам быць свабоднымi павек,

Шукаем моцнай для сябе дубiны.

Цi можа быць свабодным чалавек,

Як людзi звыклi гнуць бясконца спiны?

 

Цi станем мы свабоднымi калi?

Захочам мы людзьмi, нарэшце, звацца?

Цi будзе справядлiвасць на Зямлi

Або рабамi будзем заставацца?

 

31.07.1995

 

File 2     Home Page

 

1003     КОЛЕРЫ ХЛЕБА

 

Iснасцi крынiца

Ў жнiўнi вабiць вока:

Поле залацiцца,

Ўзняўся хлеб высока.

 

Поле было ворным,

Ды прыйшоў араты,

Апынулась чорным,

Каб рос хлеб багаты.

 

Восенню чырвонай

Поле зарунела,

Ды кiлiм зялёны

Снег ахутаў белы.

 

Зноў вясною жыта

З сонцам цалавалась,

I дажджом абмыта

Летам налiвалась.

 

К восенi жаўцела

Пад блакiтным небам,

I душа, i цела

Жывуць жытнiм хлебам.

 

14.08.1995

 

File 2     Home Page

 

1016     ЗВАРОТНЫ БОК

 

У прыцемках лятаюць кажаны,

Зусiм яшчэ не знiшчана прырода,

Там, дзе атрута, згiнулi яны,

Не толькi кажаноў, ўсiх iншых шкода.

 

За шмат гадоў iндустрыяльны час

Прынёс бяды прыродзе забагата,

Хоць многае i захапляе нас,

Ды сум няспынна замяняе свята.

 

Тэхнiчным называецца прагрэс,

Ды вынiк яго жорсткi i маркотны,

Раслiны гiнуць, птушкi, зверы, лес,

Бо ў медаля iснуе бок зваротны.

 

I з часам ўсё прыкметней горшы бок,

Бо «мiрны атам» не ўтрымалi людзi,

Калi трагiчны паўтарыцца крок,

Жывога ў наваколлi больш не будзе.

 

Хай лётаюць бясконца кажаны,

Як i раней, ўзнiмаюцца у неба,

Не бiлi каб прагрэсу перуны,

Бок медаля зваротны помнiць трэба.

 

20.08.1995

 

File 2     Home Page

 

1025     НЕ ПРЫЧЫНА

 

Прыгожая, але цыгарка ў роце,

Такую як пяшчотнаю назваць?

Няўжо паганай, хоць агульнай модзе,

Красу юнацтва трэба аддаваць?

 

Тытунь дадаць не здатны прыгажосцi,

Бязглузда ад яго дабра чакаць,

Калi такую пакахае хтосьцi,

Тытунь на вуснах будзе цалаваць.

 

Бо антыпод жаноцкасцi цыгарка,

Парфумай нiкацiну не схаваць,

Краса ад тытуню мiнае шпарка.

А непрыгожых будзе хто кахаць?

 

Неверагодна, што такая мода,

Сустрэне свет народжаных курцоў,

Ды немаўлят невiнаватых шкода.

Няўжо атрута матчына любоў?

 

Прыемна, як прыгожая жанчына,

Краса натхненне здольна дараваць,

Ды прыгажосць, вядома, не прычына,

Цыгарку каб без сораму смактаць.

 

24.08.1995

 

Апошні верш     File 2     Home Page