1. Веды -- да поспеху шлях самы лепшы. (100 вершаў)

1. Веды – да поспеху шлях самы лепшы. (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab39by.narod.ru

 

 

1     РАДЗIМЕ I ЖАНЧЫНЕ

 

Знайсцi каштоўнасцi ў жыццi

Не надта лёгкая задача,

Ды, як спаткаецца удача,

У прышласць радасна iсцi.

 

Люблю чароўную красу

I не прайду нiколi мiма,

Ды значна даражэй Радзiма,

Любоў к ёй ў сэрцы я нясу.

 

Бясконца позiрк вабiць цуд:

Чаруе прыгажосць жанчыны,

Вагомей не знайсцi прычыны,

Каб шчасце мець i боль пакут.

 

Душы даруе ўзнёслы стан

Няспынна любая прырода,

Але знаходзiцца нагода:

Псуе дождж настрой цi туман.

 

Але пяю заўсёды я,

Пакуль жар сэрца не астыне,

Радзiме гiмн i гiмн жанчыне,

Для iх жыве любоў мая.

 

Бо з iмi хочацца мне быць,

Пяшчотна стала абдымацца,

Самотным не хачу застацца,

Абедзвюх буду я любiць.

 

22.09.1992

 

File 3     Home Page

 

10     ВЯЛIКАСЦЬ

 

Беглi хвалi адна за другой,

Стала грознай магутная рэчка,

Была хваля для iншай благой,

Памiж iмi пачалася спрэчка.

 

Вецер гнаў iх на бераг круты,

А яны вялi бойку нязменна,

Iх ля берага знiклi сляды,

Засталася бялявая пена.

 

Але хвалi кацiлiся зноў,

I хацелась быць кожнай вялiкай,

Хаця зналi яны пра любоў,

Ды спрачалiся ў лютасцi дзiкай.

 

Але вецер няўрымслiвы згас,

I нiкчэмнымi сталi ўраз хвалi,

Невялiкi яшчэ прайшоў час,

I яны зусiм з рэчкi прапалi.

 

Лепей быць памяркоўным заўжды

I не рвацца ў блакiтнае неба,

Каб не зведаць ганебнай бяды,

Высувацца наперад не трэба.

 

Моцны вецер не хвалiць сябе,

Дыфiрамбаў яму не спявалi,

За вялiкасць былi ў барацьбе,

Вынiк ветру, нiкчэмныя хвалi.

 

29.09.1992

 

File 3     Home Page

 

12     IМКНЕННЕ

 

Рэчкi плынь бяжыць iмклiва,

Ды куды ляцiць, куды?

Вынiк будзе нiбы дзiва

Цi пакута ад бяды?

 

Побач луг, i ззяюць кветкi,

Вабiць залаты пясок,

Лес цудоўны госць нярэдкi,

Ў iм зязюлi галасок.

 

Гоман сцiшаны чароту,

Над вадой вiсяць кусты,

Мае бегчы плынь ахвоту,

Жвавы рух яе заўжды.

 

Хутка плынь бяжыць наперад,

Не глядзiць на берагi.

Мо, яе чакае нерат,

Роспач прыйдзе ад тугi?

 

Рэчцы возера казала:

«Куды бегчы, што шукаць?

Прыгажосцi тут нямала,

Калi пiльна назiраць».

 

Ды iмкнулась рэчка к мору,

Без яе там шмат вады,

Плынь прыбегла, ўрэшце, к гору:

Знiкла ў водах назаўжды.

 

30.09.1992

 

File 3     Home Page

 

23     НАШЫ ПАЧУЦЦI

 

Пачуццi не праходзяць бокам,

А поруч у жыццi iдуць,

Раку пачуццяў крок за крокам

Ўсе асабiста пазнаюць.

 

У ёй вада быць чыстай здольна,

Таксама бруднай можа быць,

Цячы лагодна i павольна

Цi моцна у вiрах круцiць.

 

Зусiм без цяжкасцяў другому

Пачуццяў цуд магчыма даць,

Цi мора радасцi, цi стому

Мы здатны шчодра дараваць.

 

Каб талерантнымi мы былi,

Другiх маглi каб паважаць,

I блiзкiх каб мацней любiлi,

На могiлках след пабываць.

 

Бо толькi там наглядна бачна,

Што цемра ночы горай дня,

Быць добрым сэрцам лепей значна,

Ды замiнае мiтусня.

 

Жыццё кароткае такое,

Ў душы пачуццяў розных шмат,

Лепш цалкам дараваць благое,

Яно знiшчае, нiбы кат.

 

9.10.1992

 

File 3     Home Page

 

43     СЭНС ЖЫЦЦЯ

 

Сябе як людзi ўсведамiлi,

Выключнасцi шукалi цуд,

За доўгi час жыцця стварылi

Асобны для сябе статут.

 

Сябе вышэй паставiць здатны

Над ўсiм, што на Зямлi жыве,

Каб задаволiць на «выдатна»

Усе амбiцыi свае.

 

I ганарыцца людзi сталi,

Як выяўляецца – дарма,

Бо шмат бяды сабе стваралi,

Дабра ад розуму няма.

 

Каб на Зямлi ўсе жылi вечна

Каб нам заўчасна не сканаць,

След добра ведаць: недарэчна

Сябе занадта узвышаць.

 

Шукаем доўга сэнс высокi

Звышпрызначэння на Зямлi,

Рабiць хутчэй патрэбна крокi,

Каб ўсе ў гармонii жылi.

 

Жыццё iдзе, i сэнс шукаюць.

Але галоўны сэнс якi?

Каб ўсе, Зямлю хто насяляюць,

Жыццё пранеслi праз вякi.

 

11.11.1992

 

File 3     Home Page

 

45     ЖЫЦЦЁВЫ КРУГ

 

Зрывае вецер лiсце з дрэва,

I агаляецца галлё,

Туга ў маёй душы саспела,

Бянтэжыць ўяўленне маё.

 

Бо час асеннi – развiтанне,

Дзе падымалася жыццё,

Пачнецца хутка завяданне

I пераход у небыццё.

 

Ў нябыт шмат здатна восень кiнуць,

Iнакш жыццё не аднавiць,

Калi павiнен сам загiнуць,

Сябе ў нашчадках паўтарыць.

 

Таму i восень адначасна

Смерць немiнучую нясе,

Ды i жыццё дае нязгасна,

Каб аднавiць свой стан красе.

 

Час смутку восень, вельмi шкода,

Але вясна прыходзiць зноў,

Ад сну абудзiцца прырода

I верне радасць i любоў.

 

I лiсце зноў зялёным стане,

Ўбярэцца ўраз у кветкi луг,

Ды восень бачыцца ў тумане,

Бо доўжыцца жыццёвы круг.

 

12.11.1992

 

File 3     Home Page

 

49     СВАБОДА

 

Чужая справа – цёмны лес,

Ужо здаўна так кажуць людзi,

Як сам ў сваю душу улез,

То цемры i ў чужой не будзе.

 

Як чалавек прыходзiць ў свет,

Яму рашыць задачу трэба:

Хто ён, якi жыцця сакрэт,

Ляжыць дзе iснавання глеба?

 

Я сэнс жыцця ў жыццi шукаў,

Задачу гэту ўсе рашаюць,

Як досыць ёсць у iх падстаў,

Як да яе цiкавасць маюць.

 

Але кароткае жыццё,

I хутка трэба разбiрацца,

Каб не спаткалась небыццё,

I без адказу не застацца.

 

Ды кожны сам ў сваiм жыццi

Цуд аптымальны выбраць можа,

Каб шлях свой з радасцю прайсцi,

Лёс iншых справе дапаможа.

 

Каб невядомае пазнаць,

Патрэбна вельмi шмат работы,

Цудоўна радасць атрымаць,

Бо веды – тоеснасць свабоды.

 

16.11.1992

 

File 3     Home Page

 

56     ЭВАЛЮЦЫЯ

 

З навукаю нi кропелькi не ў згодзе,

Як казка, эвалюцыя гучыць,

Алхiмiя дваццатага стагоддзя,

Агульнай доля iх павiнна быць.

 

Хто верыць ў эвалюцыю надалей,

Шукае камень фiласофскi свой,

Алхiмiкi даўней яго шукалi,

Лепш занялiся б справаю другой.

 

Iм не абрыдла паўтараць бясконца,

Што чалавек вядзе ад малпы род,

Быў час: вакол Зямлi хадзiла Сонца,

Як выявiлась – ўсё наадварот.

 

Тэорыi стваралiся у свеце

I хутка распаўсюджвалiся ўшыр,

Праходзiў час, i апынулiсь ў Леце,

Няздатны моцным мыльны быць пузыр.

 

Бо застаюцца зноўку ўсе такiмi,

Якiмi iх бацькi раней былi,

Нiколi людзi не былi другiмi

Ад самага стварэння на Зямлi.

 

Калi у свет ўглядацца, зразумела:

Няздатна эвалюцыя ствараць,

Каб новае узнiкла i саспела,

Павiнна рэвалюцыя лунаць.

 

2.12.1992

 

File 3     Home Page

 

59     ГIМН ЖЫЦЦЮ

 

У далеч космасу мы думкi скiравалi

Калiсьцi там яны ужо былi,

Цывiлiзацыi заўсёды iснавалi,

Ў сусвеце людзi i раней жылi.

 

А, мо, цяпер цывiлiзацый ёсць мiльёны?

Няздатны рэчаў стан дакладна знаць,

Але агульныя сусветныя законы

Падставы для высновы могуць даць.

 

Усеагульная матэрыi будова,

Калi яна хоць раз дала жыццё,

Яно загiнуць не павiнна, ёсць аснова,

Каб не пайсцi павек у небыццё.

 

Стварыць патрэбна адпаведныя умовы,

Што былi ў час ўтварэння на Зямлi,

I ў iншым месцы здатны цыкл пачацца новы,

Прыродай людзi створаны былi.

 

Умоў такiх не абмiнуць, хоць мала веры,

Але бязмежны ў часе наш сусвет,

Таксама мае неабсяжныя памеры

I безлiч, як Зямля, такiх планет.

 

Няхай занадта верагоднасць нiзкай будзе,

Цудоўнай з'яве ўсё ж належыць быць,

Мадэль, што будуць у сусвеце вечна людзi,

Як гiмн жыццю у космасе гучыць!

 

6.12.1992

 

File 3     Home Page

 

69     НЕ СКАНЧАЦЬ СПРАВЫ

 

Што можа лепей быць, калi прырода

Паволi абуджаецца ад сну?

Цудоўна, як наперадзе нагода

Сустрэць сваю жыццёвую вясну.

 

Як крочыць восень, ад зiмы пагрозы,

Лiст залаты даўно на дол апаў,

Ў душы гасцююць першыя марозы,

I скронi шчодра белы снег заслаў,

 

Прыходзiць адчуванне: часу мала,

Бо трэба вельмi шмат яшчэ зрабiць,

Няскончанай як засталася справа,

След значна лепей шпаркi час цанiць.

 

Хутчэй замiнак трэба скiнуць путы,

Бо праца зачакалася тварца,

I, каб не адчуваць пасля пакуты,

Зрабiць патрэбна справы да канца.

 

Не дапiсаў калi у творах штосьцi,

Абавазкова трэба дапiсаць,

Не дакахаў кагосьцi ў маладосцi,

Бясспрэчна, трэба будзе дакахаць.

 

Як скончацца усе, нарэшце, справы,

Здаецца: лёг бы ўжо i памiраў,

Як справы ёсць, няма такой падставы,

Няхай бясконцым будзе шэраг спраў!

 

13.12.1992

 

File 3     Home Page

 

70     СМЕРЦЬ I ЖЫЦЦЁ

 

К жыццю ўсе адчуваюць прагу,

Так удалось iстот стварыць,

Што ёсць у iх пачуцце страху,

Жыццё каб марна не згубiць.

 

I, колькi сiл жыццёвых хопiць,

Сябе iстота баранiць,

Ўсё да апошняй кроплi зробiць,

На свеце каб застацца жыць.

 

Але яды няма, ёсць глеба,

Што здатна флору гадаваць,

I для жыцця амаль ўсiм трэба,

Каб есцi, iншых забiваць.

 

Таксама прагнуць жыць раслiны,

Але у чым вiна жывёл?

Каб стала жыць, яны павiнны

Раслiны нiшчыць зноў i зноў.

 

I круцiцца адвечна кола,

Ў iм смерць адных – другiм жыццё,

Абавязковая умова:

Забiць, iначай – небыццё.

 

Жывое смерць няздатна сцерцi,

Хады смяротнай не суняць,

Каб не было нiколi смерцi,

Жыццю б нiколi не лунаць.

 

14.12.1992

 

File 3     Home Page

 

84     ЛЁС

 

Каб лёс патрошку усмiхаўся

I мог ў жыццi натхненне даць,

Патрэбна, кожны каб стараўся

Няшмат ад любых вымагаць.

 

Калi патрабаваць замнога,

У лёсу норавы свае,

Ён, як на зло, амаль нiчога

Ў скарбнiцу шчасця не дае.

 

I як не склалiся б падзеi,

Не трэба шмат патрабаваць,

Свае жаданнi i надзеi

Лепш ў глыбiнi душы хаваць.

 

Штыль лепш, чым шторм ў адкрытым моры,

Душу не трэба хваляваць,

За тое ўсё, што ёсць, не горай,

Падзяку лёсу аддаваць.

 

Адсунуць каб ў жыццi пагрозу,

Каб лёс пяшчотна шкадаваў,

Удзячным быць патрэбна лёсу,

Каб кожны лёс свой шанаваў.

 

Жыццё бясконца шчасным будзе

I здатна радасцi дарыць,

Калi удасца стала людзям

Сябрамi толькi з лёсам быць.

 

27.12.1992

 

File 3     Home Page

 

85     СIЛА ЛЁСУ

 

Лёс заўсёды злыя жарты

З намi здатны вытвараць,

Ён у дзеяннях упарты

I не хоча адступаць.

 

Лёс дае ў жыццi натхненне

Цi кiдае ў прорву зноў,

Лёс – цiкавае стварэнне,

Ён – i гора, i любоў.

 

А калi на сэрцы рана,

Плач, не плач – няўмольны лёс,

Будзе на душы пагана,

Хоць пральецца мора слёз.

 

Нам здаецца, што мы самi

Здатны што-небудзь зрабiць,

Пасмяецца лёс над намi,

Бо iнкш не можа быць.

 

Лёс з камення, а не з глiны,

Яго нельга сфармаваць,

Таму лёс заўжды павiнны

Мы з удзячнасцю прымаць.

 

Для палёту дорыць крылы,

Узлятаць каб да нябёс,

Уладар магутнай сiлы

Сцiплы i нябачны лёс.

 

27.12.1992

 

File 3     Home Page

 

92     МАРНАЕ IМКНЕННЕ

 

Рэчка цiхая цячэ

Полем ды лугамi,

Хоча стаць шырэй яшчэ

Памiж берагамi.

 

Ёй бы бегчы праз лясы,

Не зазнаць каб шкоды,

Больш прыдбаць сабе красы,

Чыстыя мець воды.

 

Шчасце вабiць доўгi час:

Ў сонечнай далiне

Рэчышча змяняе ўраз,

Каб было лепш плынi.

 

То звяртае у бакi,

Цяжкая праграма,

Каб хутчэй прайсцi пяскi,

То бяжыць зноў прама.

 

I чакае шчасця цуд,

Яно вабiць значна,

Ды марнее ад пакут:

Лепшага нябачна.

 

Плынь магутная бяжыць,

Шчасце стала горам,

Шмат жадала рэчка жыць:

Паглынулась морам.

 

18.07.1993

 

File 3     Home Page

 

101     IСЦIНА

 

Бог утварыў зямлю i неба,

Сувет бязмежны Ён стварыў,

Яго дзей сутнасць ведаць трэба,

Якiм Тварэц магутным быў.

 

I Дух Святы якая сiла,

Што ўдасканальвае сусвет,

Як забяспечыць рух мажлiва

Сузор'яў, зорак i планет.

 

Багоў – як зорак у сусвеце,

I цяжка разабрацца ў iх,

Ёсць вельмi шмат рэлiгiй ў свеце,

Ўсе хочуць мець багоў сваiх.

 

Адзiнства Бога зразумела,

Ды еднасцi ў людзей няма,

Каб знаць, дзе праўда месца мела,

Iмкнуцца высвятляць дарма.

 

Адзiнства Бога – аксiёма,

Хоць непрымальная яна,

Ды з фiласофii вядома:

Iснуе iсцiна адна.

 

Сваю рэлiгiю шукаю,

Здаецца, што знайсцi ўжо змог:

Душою Бога адчуваю,

Прырода – мой Вялiкi Бог!

 

2.09.1993

 

File 3     Home Page

 

102     СПЯШАЦЦА

 

Мiнаюць хутка поры года,

Жыццё, як шпаркi конь, бяжыць,

Кiдаем шэраг спраў на потым,

Ды толькi сёння трэба жыць.

 

Тады i шкадаваць няварта,

Што не даеў цi не даспаў,

Не прыгалубiў дзе упарта,

Дарэмна дзе не цалаваў.

 

I адкладаць таму нягожа,

Як здатны што-небудзь зрабiць,

Каб днi праходзiлi прыгожа,

След любых песцiць i любiць.

 

Калi спяшацца, то дарога

Ў жыццi працягнецца, як гмах,

Як не зрабiў амаль нiчога,

Скароцiцца жыццёвы шлях.

 

Нiколi ўзрост не вызначае

Ужо пражытыя гады,

Той, хто усюды паспявае,

Бясконца будзе малады.

 

Мiльгаюць хутка поры года,

Ды часам трэба даражыць,

Як ёсць iмпэт, прыйдзе нагода,

Каб паўнакроўна толькi жыць.

 

2.09.1993

 

File 3     Home Page

 

105     ДНI ЖЫЦЦЯ

 

За гарызонт схiлiлась сонца,

Пачырванела неба сiнь,

Ў прыроды днi бягуць бясконца,

Ў нябыт сышоў яшчэ адзiн.

 

Жыццёвых дзён не вельмi многа,

I кожны – як цудоўны дар,

Ўзамен Бог не дае другога,

Як дням нядбалы гаспадар.

 

Калi жыццё лiчыць гадамi,

Хай дзень мiнае, не шкада,

Калi лiчыць дакладна днямi,

Тады прапашчы дзень – бяда.

 

Бо кожны дзень – дарунак Бога,

Спярша здаецца: дзён ёсць шмат,

Як будзе iх – амаль нiчога,

Гадзiне кожнай будзеш рад.

 

Бо спраў наперадзе багата,

Хаця чакае небыццё,

I кожны дзень цудоўны – свята,

Бо ён падоўжвае жыццё.

 

Каб кожны дзень запамiнаўся

I адразняўся ад ўсяго,

След, каб дзень справай напаўняўся,

Не страцiць каб з жыцця яго.

 

2.09.1993

 

File 3     Home Page

 

124     БОСКАЕ ТВАРЭННЕ

 

Мiнаюць ўраз iмклiвыя вякi,

Павольней лiчаць час тысячагоддзi,

А чалавек як быў, i ёсць такi,

Не можа адбывацца змен ў прыродзе.

 

На ўсiм тварэннi Боская рука,

Стварыў Бог ўсiх адразу без маркоты,

Iм створаны цудоўны ДНК,

Таму жывыя розняцца iстоты.

 

Тварэнне – не працэсы развiцця,

Ураз усё стварылась на планеце,

Малекула – цаглiнка для жыцця,

Ўсе атамы падобныя ў сусвеце.

 

Утвораны ўсе рэчывы былi:

Жывыя, з iмi нежывыя разам,

Здзiўляе разнастайнасць на Зямлi,

Яна не можа знiкнуць нават з часам.

 

Тварэнне немагчыма паўтарыць,

Калi жывому стрэнуцца нягоды,

Умоў няма, каб род свой аднавiць,

Ў нябыт трымаюць сумны шлях iстоты.

 

Глядзець на дзiўны Боскi свет люблю,

Натхненне дае кожнае iмгненне,

Як пiльна назiраць вакол зямлю,

Адразу бачна Боскае тварэнне.

 

13.09.1993

 

File 3     Home Page

 

134     ЖЫЦЦЁ I СМЕРЦЬ

 

Жыццё i смерць, гнеў цi пяшчоты,

Святло i цень, дзень або ноч,

Вакол ёсць толькi антыподы,

У iх – прыроды дзiўнай моц.

 

Каханне з ненавiсцю разам,

Ёсць сябра – вораг ёсць заўжды,

Раз – пахвала, другi – абраза,

Без антыподаў – нiкуды.

 

Цi радасць будзе, цi нягоды,

То хмары, то нябёсаў сiнь,

Ўсё антыподы, антыподы,

Цiкаўны позiрк дзе нi кiнь.

 

Ў жывой i нежывой прырдзе

Ёсць процiлегласць цэлы час,

Адна як знiкне, пры нагодзе,

Другая створыцца ураз.

 

I толькi смерць – жыцця аснова,

Асобна iм не iснаваць,

Бясконцае час круцiць кола,

Смерць здатна ўсiм жыццё даваць.

 

Свет безлiч антыподаў мае,

Яны – асновы развiцця,

Але галоўны з iх стварае

Праз смерць умовы для жыцця.

 

15.09.1993

 

File 3     Home Page

 

148     РАМАНТЫКА I ЎЗРОСТ

 

Якiя былi зоры ў небе!

Цяпер такiя не заўжды,

Не думаў аб надзённым хлебе

Ў свае юнацкiя гады.

 

I мроi былi – нiбы чары,

Што неслiся увысь нябёс,

Падрэзаў моцна крылы ў мары

Рэальнасцi ўладальнiк – лёс.

 

Ў лугах якiя былi росы,

I яркiх кветак дзiўны пах!

Цяпер заззяюць часам слёзы,

Бо шчасце пераходзiць ў жах.

 

Як галасiста птушкi пелi!

Iх дзiўным ранкам слухаць звык,

Цяпер i радасныя трэлi

Падобны на варонiн крык.

 

Былi бялюткiмi аблокi!

Заўсёды так ад ўзнёслых мар,

Ды небасхiл стаў невысокi,

Бо чорна на душы ад хмар.

 

Вясна! Цюльпаны i мiмоза!

Ды вабных свят цяпер няма,

Узрост – рамантыцы пагроза,

Бо ад яго ў душы зiма.

 

18.09.1993

 

File 3     Home Page

 

150     ДУША ЧАЛАВЕКА

 

Душа! Адкуль яе вытокi,

I поле iснавання дзе?

Яна ўзлятае пад аблокi

Цi ў прорву чорную вядзе.

 

Душа даецца толькi Богам

I не залежыць ад людзей,

Яна – канстанта, i нiчога

Нязменна будзе, як раней.

 

Душа – двайнiк любой асобы,

Унутранае «Я» яе,

Яна – той iнструмент асобы,

Што сувязь з Богам нам дае.

 

Заўсёды оптымум шукае,

Каб не разлiчваць на людзей,

Аўтаматычна вызначае

Учынкаў шэраг i падзей.

 

Цiкава даць душы заданне,

Хоць ёй патрэбны нейкi час,

Але, зусiм без намагання,

Яна прыдатны дасць адказ.

 

Цi добрая, або благая,

З душой нас разам стварыў Бог,

Нас наша «Я» не пакiдае,

Жыць без душы нiхто б не змог.

 

19.09.1993

 

File 3     Home Page

 

160     ПОРЫ ЖЫЦЦЯ

 

Спяшаецца жыццё ў юнацтве дужа,

А старасць паўзе цiха, як слiмак,

Юнацтва – як квiтнеючая ружа,

А старасць – як даўно адцвiўшы мак.

 

Юнацтва дзiўны цуд, як нагарода,

Здаецца: не спаткае час другi,

А старасць для жыцця – як перашкода,

Жаданням замiнаюць ланцугi.

 

Юнацтва – час вясновы, час кахання,

Калi праблем наперадзе няма,

А старасць – смутны час для завядання,

Чакае толькi лютая зiма.

 

Збягае надта хутка час чароўны,

Бо лета шпарка прыйдзе за вясной,

Юнацтва – для iмпэту час галоўны,

Пацiху ператворыцца ў спакой.

 

Надыдзе вельмi нечакана сталасць,

Ды восень ўжо чакае на двары,

I сталасць ператворыцца ўраз ў старасць,

Не клiчуць хоць сярэбранай пары.

 

Iмгненна ляжа белы снег на скронi,

Жыццёвы цыкл ўжо да зiмы прабег,

Жадаў юнацтва утрымаць ў далонi,

Не ўдалася: на лёс кладзецца снег...

 

20.09.1993

 

File 3     Home Page

 

165     ВЯСНОВАЯ ПЛЫНЬ

 

Зiма скавала рэчку лёдам,

Няшчадна жорсткая яна,

Час прыйдзе, моцным крыгаходам

Разбурыць кайданы вясна.

 

Плынь прыгняталася трывала,

Пад лёдам доўжылась турма,

Ды сонца моцна прыгравала,

Ад лёду i слядоў няма.

 

Магутны вельмi панцыр з лёду,

Мiнае тыранii час,

Калi змагацца за свабоду,

Яна прыходзiць ў госцi ўраз.

 

Спiну да долу гнуць не трэба,

Хай вабiць толькi вышыня,

Каб у блакiце бачыць неба,

I ззяла сонейка штодня.

 

Ды толькi белыя аблокi

Глядзелi на зямлю з нябёс,

Прапанаваў да шчасця крокi

Цудоўны i прывабны лёс.

 

Калi сустрэлiсь перашкоды,

След баранiцца ад пакут,

Паднiмуцца вясною воды

I змыюць недарэчны бруд.

 

21.09.1993

 

File 3     Home Page

 

166     МЭТА ЖЫЦЦЯ

 

Мэту шукаем доўгi час:

Навошта нарадзiлiсь людзi?

Ды не знайшлi пакуль адказ,

Няма яго, далей не будзе.

 

Але шукаем ўсё ж штодня,

Хоць намагаемся упарта,

За хмарай скрыта вышыня,

Знаходзiць дзiўны цуд няварта.

 

Жывем так, як iстоты ўсе,

Хоць хтосьцi бедны, хто заможны,

Але працяг жыцця нясе

Праз час вякоў наперад кожны.

 

Нашчадкi – ўзнёслая мэта,

I ёй няма альтэрнатывы,

Каб не сустрэлась iм бяда,

I кожны быў ў жыццi шчаслiвы.

 

Ляцiць жыццёвы хутка час,

Жаданы кожнаму i мiлы,

Пражыў сваё – як свечка згас,

Далей шлях пойдзе да магiлы.

 

Прыйсцi i цiхенька пайсцi,

Хоць ёсць i лепшы час, бясспрэчна,

Няма мэты жыцця ў жыццi,

Мець летуценне недарэчна.

 

21.09.1993

 

File 3     Home Page

 

176     ЗАЛАТАЯ СЯРЭДЗIНА

 

Дрэннае iмкненне першым быць,

I апошнiм кепска быць таксама,

Першынство магчыма ўраз згубiць:

На шляху сустрэцца можа яма.

 

I апошнi замiнае ўсiм,

Бо мазолiць ён бясконца вочы,

I бяды набрацца можна з iм,

Ды бяду нiхто мець не ахвочы.

 

Лепей быць ў сярэдзiне заўжды,

Бо яна, як кажуць, залатая,

З ёй цярпець не прыйдзецца бяды,

Хоць дарога да мэты крутая.

 

Шмат ў жыццi iснуе перашкод,

Ў казцы не апiшаш ўсё, нi ў вершы,

Дастаецца больш таму нягод,

Пад руку хто пападае першы.

 

I апошнi болю шмат нясе,

Хоць яго учынак i нязначны,

Маюць радасць iншыя усе,

Бо iх дзеi быццам бы нябачны.

 

Крайнiм – толькi цемра, як ўначы,

А сярэднiм ярка ззяе сонца,

Ў барацьбе сябе каб зберагчы,

Лепей быць ў сярэдзiне бясконца.

 

24.09.1993

 

File 3     Home Page

 

187     ЦI ДАВАЦЬ ПАРАДЫ?

 

Як хто на крок цi два, цi болей

Пабачыць можа, чым усе,

Нiхто не дзякуе нiколi,

Прадбачанне iм боль нясе.

 

Прарокi дзе ў сваёй Айчыне?

Iх жорстка гналi вон здаўна,

Няма iх i цяпер ў памiне,

Бо iм – мiзэрная цана.

 

Яны ў Айчыне ёсць i ў хатах,

Ды доля iх – як i ў Хрыста:

Не церпяць ўсе парад багата,

Парада для людзей – лухта.

 

Няхай i значна горай будзе,

Сам зробiць горкую бяду,

Парады не даруюць людзi,

Не даравалi i Хрысту.

 

Таму не трэба намагацца

Парады добрыя даваць,

Бо проста ўраз пераканацца:

Нiхто не будзе iх прымаць.

 

I ясна хоць, зрабiць як зграбна,

Дакладны оптымум знайсцi,

Парада iншым непрывабна,

I будуць, як раней, iсцi.

 

28.09.1993

 

File 3     Home Page

 

190     ЗIГЗАГI ЛЁСУ

 

Лёс здаваўся мне цудоўным сном,

Шлях жыццёвы засыпалi ружы,

Восень залатая за акном,

Ды душа стамiлася ад сцюжы.

 

Ведала, што пераменны лёс,

Можа знак змянiць ў адно iмгненне,

То галубкай ўзносiць да нябёс,

То кiдае ў цемру сутарэння.

 

I ад ведаў вынiку няма,

Знайсцi цяжка лепшае рашэнне,

Бо папала ў цяжкi стан сама,

Проста даваць iншым суцяшэнне.

 

А калi сустрэне сумны час,

Знайсцi нельга годнага уроку,

I чароўны настрой знiкне ўраз,

Зрабiць к выйсцю не ўдаецца кроку.

 

Душу мучыць незвычайны стан,

Было шчасце – стала ўмiг трывожна,

Ў лёсе заўжды тоiцца падман,

Трэба з iм паводзiць асцярожна.

 

Лёс падобны вельмi на зiгзаг,

Нават, калi будзе ён святковым,

Трэба мець за лёс бясконцы страх,

Стала быць да горшага готовым.

 

29.09.1993

 

File 3     Home Page

 

215     ЗАЛАТОЕ ПРАВIЛА

 

Як свет стварыўся, з самага пачатку,

З далёкiх, незапамятных часоў,

Заўжды шукалi людзi праўду-матку,

Каб iснаваць ёй, не знайшлось умоў.

 

Яе заўжды, як папялушку, гналi,

Шмат гора учынялi ёй i зла,

За праўду праўдзе шану не складалi,

Бо крыўда гаспадыняю была.

 

Гартае хутка час тысячагоддзi,

Ды не змяняе i на кроплю стан,

Бо лiхалеццю не накажаш: «Годзе!»

I за падманам доўжыцца падман.

 

Ды многiя разбiць жадалi муры,

Рабiлi шмат безвынiковых спроб,

Iмчалiся гiсторыi вiхуры,

I змагары зноў разбiвалi лоб.

 

Без вады праўда чыстая, як неба,

Але для многiх – страшная ганьба,

Чаго няма, таго шукаць не трэба,

Заўжды пустая з мурам барацьба.

 

Хто правiла не ведаў залатое,

Шукаў бясконца праўду зноў i зноў,

Чаго няма, шукаць не трэба тое,

Там толькi праўда, дзе ёсць больш правоў.

 

7.10.1993

 

File 3     Home Page

 

228     ЦВIТУЦЬ ХРЫЗАНТЭМЫ

 

Увосень наблiжалась пара сцюж,

У кветак пачалiся ўраз праблемы,

Паасыпалiсь ўраз пялёсткi з руж,

Але цвiтуць упарта хрызантэмы.

 

Шмат кветак знемагалi ад бяды,

А хрызантэмы адгукнулiсь смехам,

Трывалi надта стойка халады,

Суквеццямi злiвалiсь з белым снегам.

 

У кожнай кветкi ўласны свой сезон,

Свая для шчасця вабная гадзiна,

Каб не спаткаў яе заўчасны скон,

Яна хутчэй заўжды цвiсцi павiнна.

 

Калi мiне цудоўны зорны час,

Хай нават будзе добрая пагода,

Ды як iмпэт жыццёвы цалкам згас,

На кожным кроцы стрэне перашкода.

 

Не прыйдзецца у зорны час лiць слёз,

Як скарыстацца дзiўнаю вясною,

Але, як не даруе шчасця лёс,

Яно у змозе завiтаць зiмою.

 

Жаночы лёс няўстойлiвы такi,

Рашаць заўжды прыходзiцца дылемы,

Хоць восень шчодра кiнула снягi,

Але цвiтуць, як ўлетку, хрызантэмы!

 

11.10.1993

 

File 3     Home Page

 

231     ПОСПЕХ

 

Iдзе занадта кепска справа,

Прычыны зацягнуў туман,

Заўжды даведацца цiкава,

Чаму такi ганебны стан?

 

Якую трэба даць данiну,

Каб сутнасць iсную знайсцi,

Хутчэй каб адшукаць прычыну

I шлях без цяжкiх страт прайсцi.

 

Каб ў добрым ўсё было парадку,

Заўжды так робяць мудрацы:

Шукаць патрэбна у пачатку,

Знайсцi не ўдасца у канцы.

 

Не будзе i малога толку,

Як робiць хуткая рука,

Хай думка зробiць падрыхтоўку,

Каб не рабiць нашармака.

 

Страла ляцець амаль няздатна,

Калi аслабне цецiва,

Ды як нацягнута выдатна,

У цэль дакладна б'е страла.

 

Мець трэба падыход умелы,

Каб чорнай не сустрэць бяды,

Дакладна каб ляцелi стрэлы,

I поспех мець ва ўсiм заўжды.

 

12.10.1993

 

File 3     Home Page

 

235     АСЁЛ I ЖАРАБIЦА

 

Была вялiкай гаспадарка,

Там шмат знаходзiлась жывёл,

Павольна час iшоў цi шпарка,

Жанiцца вырашыў асёл.

 

А маладая жарабiца

Ўжо шыю выгнула дугой,

Яна прыемней, чым аслiца,

Асла паклiкала з сабой.

 

Ды нелюбоў асла чакала,

Iмпэт у жарабiцы згас,

Пагараваў асёл нямала

I горка плакаў ад абраз.

 

Iм гаспадар даваў заўсёды

У яслi сена i аўса,

Ды ў жарабiцы няма шкоды,

Ёй трэба для другiх краса.

 

Сама наесца, колькi трэба,

Што застанецца, дасць аслу,

Чакаў кахання ён, як хлеба,

Не да пяшчот цяпер яму.

 

Хто ад дабра дабра шукае,

Калi пара любiць прыйшла,

Хай сцiпла пару выбiрае,

Каб не спаткаўся лёс асла.

 

17.10.1993

 

File 3     Home Page

 

239     ЗБЕРАГЧЫ ЗЯМЛЮ!

 

Прырода зроблена цiкава,

Ды невядома, як было:

Пад Сонцам як Зямля паўстала,

Жыццё на ёй як расцвiло?

 

Ў сусвеце ярка зоркi ззяюць

На цёмным небе уначы,

Яны к сабе не падпускаюць,

Каб таямнiцу зберагчы.

 

Зямля – прыродная скарбнiца,

Жыццё вакол iдзе на ёй,

Прыдатны грунт, вада срабрыцца,

I слой паветра над зямлёй.

 

Зямля! Чароўная планета!

Стварыў яе, бясспрэчна, Бог,

Любоўю Боскаю сагрэта.

Жыццё другi стварыць хто б змог?

 

Вакол цудоўны скарб каштоўны,

След шанаваць яго заўжды,

Каб вынiк нашых дзей адмоўны

Не нарабiў Зямлi бяды.

 

Прырода-мацi нарадзiла

Людзей на створанай Зямлi,

Каб шчасце вечна ўсiм дарыла,

Каб цуд дзiвосны збераглi.

 

20.10.1993

 

File 3     Home Page

 

255     У ЧЫМ СУЦЯШЭННЕ?

 

У чым знаходзiць суцяшэнне

I цi яно на белым свеце ёсць?

Жыццё мiнае за адно iмгненне,

Бо кожны на Зямлi часовы госць.

 

Прыходзiм з праху, каб жыццё пранесцi,

А потым утварыць таксама прах,

Жыццё няздатна iснаваць без смерцi,

Хаця ў душы прад смерцю вечны страх.

 

Закон жыцця – старое цалкам сцерцi,

Iснуе кола смерцi i жыцця,

Прайшоў жыццёвы шлях i след памерцi,

Каб зноў жыццё паўстала з небыцця.

 

Усе жывуць i смерцi не чакаюць,

Ды чыняць так, бы вечна будуць жыць,

I супярэчкi сталыя ўзнiкаюць,

Прычына ў бессмяротнасцi ляжыць.

 

Як помнiць стала: кожны з нас смяротны,

Каб збудаваць адносiн добры стан,

Не прыйдзе час трывожны i маркотны,

I цяжкасць хутка знiкне, як туман.

 

Каб для сябе знаходзiць суцяшэнне,

Лепш добра помнiць, што жыццё – як дым,

Каб зведаць у жыццi задавальненне,

I лёс каб быў бясконца залатым.

 

29.10.1993

 

File 3     Home Page

 

256     ЛЕПЕЙ АДМОВIЦЦА

 

Здаваўся вабным i прыгожым шлях,

Цiкавая спаткалась прапанова,

Агеньчыкi заззялi у вачах,

Было пяшчотным i узнёслым слова.

 

А з часам спадабаўся слоў паток,

Ўраз цалкам знiклi рэшткi надаверу,

I прапанова, як вiна глыток,

Кружыла моцна галаву не ў меру.

 

Здавалась, што спаткаўся любы лёс,

Бо шчасцем здатны адарыць даволi,

Душой ўзлятаць магчыма да нябёс,

I гора не спаткаецца нiколi.

 

Надзея сагравала доўгi час,

Iмпэт давала дзiўны i натхненне,

Ды час iшоў, iмпэт цудоўны згас,

Як быццам апусцiлi ў сутарэнне.

 

Заўсёды лепш адмерыць сем разоў,

Пасля адрэзаць толькi можна смела,

Здараецца шмат добрых прапаноў,

Ды трэба выбар з iх рабiць умела.

 

Не трэба сваю долю спакушаць,

I лепей адмаўляцца ад выгоды,

Нялёгка хоць сябе пераканаць,

Што потым можа быць багата шкоды.

 

30.10.1993

 

File 3     Home Page

 

288     НАДЗЕЯ ДУШЫ

 

Ў жыццi ўсё пройдзе, як i не было,

Сцiрае памяць тонкасцi падзей,

Але душу ў стан iншы прывяло:

Змяняецца ментальнасць у людзей.

 

Як лёс бясконца i няшчадна б'е,

Няма падстаў здаволiцца сабой,

Душа ў няшчаднай жорсткай барацьбе

За годнасць уступае ў цяжкi бой.

 

Нiколi не бывае перамог,

Руйнуецца душа у барацьбе,

Нiхто лбом мур прабiць яшчэ не змог,

Ды толькi гузы набiваў сабе.

 

Збягуць гады, i цяжкасцi мiнуць,

I зноў заззяе ярка зорны час,

Але душу нялёгка ўскалыхнуць,

Калi iмпэт чароўны цалкам згас.

 

Ахвяры лепей не рабiць з душы,

Боль прымае няхай толькi цела,

Душа каб зберагалася ў цiшы,

Непатрэбных пакут не цярпела.

 

Ўсё пройдзе, нiбы ранiшнi туман,

Ў душу не трэба дапускаць бяды,

Калi ў душы жыве узнёслы стан,

Надзея будзе жыць у ёй заўжды.

 

17.11.1993

 

File 3     Home Page

 

304     ЧУЖЫЯ I СВАЕ ДУМКI

 

Хоць вабяць асабiстыя учынкi,

Ды вопыт iншых трэба вывучаць,

Адкрыецца мажлiвасць без замiнкi

Складаныя пытаннi вырашаць.

 

Чужыя думкi вывучаем ў школе,

I добра вучыць доўгi час жыццё,

Але заўсёды ведаў недаволi,

Далейшае патрэбна набыццё.

 

Як веды ёсць, з любой альтэрнатывы

Мажлiва выбраць добры варыянт,

Каб лёс спаткаць прывабны i шчаслiвы,

Не дапаможа школьны фалiянт.

 

Таму заўжды мудрэйшых слухаць трэба,

Бо не пашкодзiць шэраг думак мець,

З-пад ног нябачна ўраз знiкае глеба,

Як думак не ўдалося зразумець.

 

Лепш пагадзiцца з думкаю разумнай,

Паслухаць – за плячамi не насiць,

Душа не будзе ад няшчасця сумнай,

Бо вопыт iншых здатны цуд рабiць.

 

Ўсе вольныя, як птушкi у палёце,

Ды ведаць трэба шлях, куды ляцець,

Хаця з чужымi думкамi быць ў згодзе

Прыемна, ды свае патрэбна мець.

 

25.11.1993

 

File 3     Home Page

 

317     НЕПАКОРАНЫЯ ВЯРШЫНI

 

Не трэба пакараць вяршынi,

Бо вельмi мала ёсць вяршынь,

Удачы прывiд ўраз пакiне,

Ды надта цягне да вышынь.

 

Бо шлях на пiк не вельмi роўны,

А фiнiш – толькi вастрыё,

Ды выпадак ў жыццi цудоўны,

Цярпенне зведаць каб сваё.

 

На цяжкi шлях патрэбна сiла,

Вяршыня – не паўднёвы пляж,

Хаця мэта заваражыла,

Наперадзе адзiн мiраж.

 

Пiк мае месца вельмi мала,

А дасягнуць жадаюць ўсе.

Рамантыкi! Iх клiча слава

Ў яе нязведанай красе.

 

Прыйдзе расчаравання лiха,

Вяршынi хай сабе стаяць,

Паспрабаваў, пакiне пыха,

Вяршынi лепей абмiнаць.

 

Высока ўлез – балюча падаць,

На пiк не ўзлезцi, трэба знаць,

Лепш жыць спакойна ўсiм на радасць,

Вяршынь не трэба пакараць.

 

1.12.1993

 

File 3     Home Page

 

319     РОДНАЯ ЗЯМЛЯ

 

Нядаўна буслы адляталi ў вырай

Ў страi прыгожым, нiбы на парад,

Праводзiў ў шлях iх паэтычнай лiрай,

Цяпер яны вярнулiся назад.

 

У цяжкi шлях паклiкала каханне,

Заморскiх непатрэбна iм прынад,

Бо з роднаю зямлёй мiлей спатканне,

Каб ўзгадаваць цудоўных буслянят.

 

Iдзе за цыклам цыкл такi упарта,

Як тысячы гадоў таму было,

Iм цяжкi шлях пераадолець варта,

Каб буслянят паставiць на крыло.

 

Абодва ў пары пачыналi зранку

Вакол лятаць у пошуках галля,

Старую каб рамантаваць буслянку,

Прытулак добры мела каб сям'я.

 

Жыць буслы надта любяць каля хаты,

Iмгненна пралятае летнi час,

Паволi падрасталi бусляняты,

Але рашылiсь i ўзляцелi ўраз.

 

I зноў яны адправяцца у вырай,

А я пачую суму галасы,

Праводжу ў шлях iх паэтычнай лiрай,

Так будзе надалей ва ўсе часы.

 

1.12.1993

 

File 3     Home Page

 

344     ВЯРТАННЕ Ў ЮНАЦТВА

 

Працяглае жыццё, як палатно,

Ды не заўсёды колер яго белы,

Бывае часам чорнае яно,

Гады бягуць, як ў моры каравелы.

 

I розныя iх вельмi парусы:

У штылi абвiсаюць, рвуцца ў буры,

Даруюць добры настрой ад красы

Або ад жаху кепскi ды пануры.

 

Напрамак свой змяняе часта лёс:

То кепская, то добрая нагода,

Душу знiшчае шэрагам пагроз

Або працягла песцiць асалода.

 

Ёсць белае i чорнае ў жыццi,

Ды белага ўсё менш прыходзiць з часам,

Жыццё пражыць – не поле перайсцi,

Ёсць месца болю, крыўдзе i абразам.

 

Праз час бясследна белае мiне,

За гарызонт знiкаюць каравелы,

Ды часам цешыць радасцю у сне

Ветразь юнацтва, як цвет вiшнi, белы.

 

Мiнуўшчыну гляджу, нiбы кiно,

Прайшла пара надзей, кахання, веры,

Жыццёвае збягае палатно,

Ветразь старэчы мае колер шэры.

 

9.12.1993

 

File 3     Home Page

 

347     СУРОВЫ ЛЁС

 

Сарвалась зорачка з нябёс

I запалала, як сунiчка,

Суровы надта яе лёс,

I называюць зорку знiчка.

 

Малой пясчынкаю была,

Але дапытлiвай праз меру,

Згарэла поўнацю, датла,

Калi ўвайшла у атмасферу.

 

Каб засвяцiцца на вачах,

Спачатку ёй прыйшлось да смаку,

Але далей пачаўся жах:

Пякло няшчадна небараку.

 

Ды шлях адрэзаны назад,

Аб ёй не доўжылась гаворка,

Пясчынку ведалi б наўрад,

Ды бачнай стала, нiбы зорка.

 

Паганы напаткала шлях,

Хоць звонку i здаваўся модным,

Але прапала на вачах,

Бо апынуўся шлях смяротным.

 

Лепш непаметнае жыццё,

Каб мець дастатак невялiчкi,

А не праз меру набыццё,

I лёс суровы, як у знiчкi.

 

10.12.1993

 

File 3     Home Page

 

360     ЧАГО ЧАКАЦЬ?

 

Жадаць не трэба зоркi ў небе,

Бо недасяжная яна,

Лепш не стаяць на хiсткай глебе,

Каб радасцi пазнаць спаўна.

 

Ўзляцець да зорак – летуценне,

I немажлiва зорку зняць,

Хоць мроя – светлае iмгненне,

Лепш дасягальнае кахаць.

 

Глядзець на прыгажосць рэальна

I толькi сцiплых выбiраць,

Жыццё каб доўжылась нармальна,

I боль душы не адчуваць.

 

Хоць неба аздабляюць зоркi,

Але не вельмi многа iх,

Расчаравання прысмак горкi:

Не хопiць зорачак для ўсiх.

 

Ў руках лепш сцiплая сiнiца,

Чым неба ў зорках жураўлёў,

Хай летуценне толькi снiцца,

А прыйдзе моцная любоў.

 

Не трэба марна намагацца,

Каб зорку ў дзейснасцi дастаць,

Рэальна трэба жыць старацца,

А зоркi ў небе хай гараць.

 

23.12.1993

 

File 3     Home Page

 

361     НЕ РАЗУМЕЮЦЬ

 

Як болей мець жадаюць ўсе заўжды,

I ад iмкнення доўжыцца трывога,

Ды хутка мiльгацяць жыцця гады,

I рэчаў назбiраецца замнога.

 

Душу гняце жаданне, як граза,

Яму няма нiколi перапынку,

Хай дадаецца трохi, драбяза,

Працуюць цяжка i без перапынку.

 

Бясконца i няспынна для сябе,

Хоць кажуць: расквiтнела каб радзiма,

Мiнае час у вечнай барацьбе,

Жыццё паволi прабягае мiма.

 

I плацiцца вялiкая цана,

Не трапiў на жыццёвую арбiту,

Наперадзе прыгожая труна

I помнiк надта дарагi з гранiту.

 

Не трэба вечным скнарам быць ўвесь час,

Лепш дастатковы мiнiмум азначыць,

Каб радасцi парыў ў душы не згас,

Блакiт нябёс i сонца лепей бачыць.

 

Задужа многа нават кепска мець,

Мэта такая шэлега няварта,

Няздатны людзi мудрасць зразумець

I пакараюць максiмум упарта.

 

24.12.1993

 

File 3     Home Page

 

363     ЗАБЫЦЬ ДРУГАРАДНАЕ

 

Як згасне палкае жаданне,

Галоўны стрыжань пачуцця,

Развеецца, як дым, каханне,

Адвечны рухавiк жыцця.

 

Пакуль агонь любвi палае,

Далёкi хай, як мiражы,

Ды стала толькi ён стварае

Святло i радасць для душы.

 

Сачыць няспынна пiльна трэба,

Нiколi каб агонь не згас,

Бо ён адкрые велiч неба,

Душа ў палёце цэлы час.

 

Няма важнейшага задання,

Агонь душы каб утрымаць,

Бо без агню няма кахання,

I нельга шчасця прычакаць.

 

Таму жыццёвыя праблемы

На потым трэба пакiдаць,

Трымацца ўпарта мудрай схемы:

Важней ўсiх спраў ў жыццi – кахаць.

 

Каб не пазбавiцца жадання,

Агонь душы не пагасiць,

Каб вечна доўжылась каханне,

След другараднае забыць.

 

26.12.1993

 

File 3     Home Page

 

374     ЖОРСТКАСЦЬ

 

Жыццё iдзе заўжды на гранi смерцi,

I нельга з яго лепшае стварыць,

Слабейшаму прыходзiцца памерцi,

Каб дужы мог на белым свеце жыць.

 

Жывому за жыццё змагацца трэба,

Бо ёсць каму яго ўраз прыпынiць,

Надзённага шукае кожны хлеба,

Не знойдзе – сам, як палiва, згарыць.

 

I кожны балансуе, каб ўтрымацца

На гранi памiж смерцю i жыццём,

Самому каб ахвярай заставацца

Цi iншы будзе вабным набыццём.

 

Бясследна бiямаса не знiкае,

У коле смерцi i жыцця яна,

Бо смерць другiм ў жыццё шлях адкрывае,

Бязлiтаснасць прыродаю дана.

 

I ў жорсткасцi сваёй нiяк прызнацца

Ўраз людзi не адважацца спаўна,

Мы з ёй зусiм не можам развiтацца:

Гiсторыя – бясконцая вайна.

 

Таму, каб сэрца мiласэрным стала,

Каб жорсткасць людзям назаўжды забыць,

Ў жыццi мець неабходна надта мала:

I ў першую чаргу ўсiм сытым быць.

 

18.09.1994

 

File 3     Home Page

 

448     ПРАЦЯГЛАСЦЬ ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё iдзе i дзень на дзень складае,

Працяглым цi кароткiм можа быць,

Уражанняў ў жыццi як не хапае,

То днi памiж сабой не адразнiць.

 

Няхай жыццё фiзiчна доўгiм будзе,

Ды ў дзень адзiн складаецца яно,

Гады зусiм не адразняюць людзi,

Жыццё – аднасерыйнае кiно.

 

Калi ў жыццi уражанняў багата,

Знаходзяцца адметныя гады,

Калi сярод будзенных дзён ёсць свята,

Ўсплывуць ўспамiны любыя заўжды.

 

Падзей жыцця iмклiвае шаленства,

Кароткае яно, ды не падман,

Не вельмi многа доўжылась маленства,

Але дзяцiнства – цэлы акiян!

 

Каб доўга жыць, жыццё напоўнiць трэба,

Уражаннi ў душы павiнны быць,

Патрэбна ёй вiдовiшча i хлеба,

Iначай, нiбы знiчка, ўраз згарыць.

 

Калi жыццё праходзiць разнастайна,

Працяглымi становяцца гады,

Ў працягласцi гадоў схавана тайна,

Становiшся душою малады.

 

14.12.1994

 

File 3     Home Page

 

449     ВЕЧНАЕ ЖЫЦЦЁ

 

Жыццё адвечным створана спачатку,

Упарта доўжыцца з часоў тых на Зямлi,

Пакiнулi ўжо многа вiдаў згадку,

Калiсьцi i яны, як iншыя, жылi.

 

Магутным каб быў род i безупынным,

Ў нашчадках толькi быць павiнен сэнс жыцця,

Вялiкi сэнс з'яўляецца адзiным,

Iначай стане вiд здабыткам небыцця.

 

Ў жыццi iдзе бясконца эстафета,

Мэта адзiная: этап каб свой прайсцi,

Як вiд не здолее, то азначае гэта,

Ужо яму не будзе месца у жыццi.

 

Як вiд збярогся, будзе жыць ён вечна,

Як ёсць каму этап жыццёвы перадаць,

Калi няма – занадта небяспечна,

Бо спакваля вiд будзе стала памiраць.

 

Каб жыць для ўсiх iстот на белым свеце,

Патрэбна, людзi каб прыроду бераглi,

Яе багаццем карысталiсь дзецi,

Iнакш застацца немагчыма на Зямлi.

 

Пакуль Зямля iснуе, свецiць сонца,

Бясспрэчна, людзям можна вечна на ёй жыць,

Але, як дзецi нараджаюцца бясконца,

Далей маглi каб жыццё вечнае дарыць.

 

15.12.1994

 

File 3     Home Page

 

451     ДОБРЫ СЛЕД

 

Жывуць iстоты ў свеце вельмi мала,

Жыццё заўсёды мае свой вянец,

Прырода ўсё жывое так стварала,

Каб меў пачатак кожны свой канец.

 

Жывых iстот на свеце надта многа,

Ды тэрмiн розны кожнага жыцця,

Кароткая жыццёвая дарога

Ад нараджэння i да небыцця.

 

Адзiн жыць можа сто гадоў цi болей,

Другi дзень пражыве i скончыць век,

Адзiнка не ўтрымаецца нiколi,

Вiд здатны ў свеце iснаваць павек.

 

Жыццё, як кола, круцiцца бясконца:

Зачацце, нараджэнне i жыццё,

Спачатку так здаралася пад сонцам:

Пражыў – i шлях iдзе у небыццё.

 

Ды можна жыць, як след пакiнуць людзям,

Дабро як зробяць рукi, розум твой,

Ад знiчкi нават след маленькi будзе,

Калi яна сустрэнецца з Зямлёй.

 

Упарта вельмi трэба намагацца,

Каб для людзей свой добры след зрабiць,

Калi прыйдзе з жыццём час развiтацца,

У памяцi бясконца можа жыць.

 

15.12.1994

 

File 3     Home Page

 

458     АБ ВЕЧНАСЦI

 

Няма нiчога вечнага на свеце,

Таму раней i не было Зямлi,

Як час прыйшоў, стварыцца каб планеце,

Шляхi яе да Сонца прывялi.

 

Чароўная планета утварылась,

Яна паўстала хутка з небыцця,

Жыццё на ёй адразу зацяплiлась,

Бо склалiся умовы для жыцця.

 

I з тых часоў жыццё iдзе бясконца,

Яго Прырода зачала сама,

Але нiчога вечнага пад Сонцам

Нiколi не было, цяпер няма.

 

Ўсё, што калiсьцi свой пачатак мела,

Жыве або iснуе пэўны час,

Прыйдзе пара, жыццё пакiне цела,

Цi iснае мiнулым стане ўраз.

 

Зямля – як цуд, ды вечнаю не будзе,

Хаця рэсурс вялiкi у яе,

Таксама пойдзе у нябыт, як людзi,

Пакiне толькi атамы свае.

 

Няма нiчога вечнага на свеце,

Бо вечнага зрабiць нiхто не змог,

Змяняецца бясконца ўсё ў сусвеце,

Заўсёды вечны i нязменны Бог.

 

18.12.1994

 

File 3     Home Page

 

465     ПЕРШЫ ГЕНЕТЫК

 

Генетыка – навука веку,

Ды ведаюць даўно яе,

Бо зерне добрае адвеку

Жаданы ураджай дае.

 

Ды, каб насенне не звялося,

Патрэбны гены тых сартоў,

Якiх раней i не вялося,

Карысная другая кроў.

 

Бо як раслiны, так i людзi,

Як ад някемлiвых бацькоў,

Нашчадкаў добрых век не будзе,

Паўтораць падабенства зноў.

 

Пытанне, дасягнуць як мэту,

З далёкай паўстае пары,

Людзей ў краiну з ўсяго свету

Пачалi запрашаць цары.

 

Бо зразумелi: толькi праца

Майстроў не можа добрых даць,

Таму i лёд пачаў кранацца,

Як сталi мудрых запрашаць.

 

Здаўна генетыку заўсёды

Цанiлi лепей iншых спраў,

Каб не зрабiць народу шкоды,

Генетыкам Пётр Першы стаў.

 

19.12.1994

 

File 3     Home Page

 

467     ЧЫСТАЯ ДУША

 

Якое хуткабежнае жыццё!

Гады мiльгаюць, як у коле спiцы,

I марным ўраз здарыцца набыццё,

Калi час прыйдзе колу супынiцца.

 

Жыццё iмклiва крочыць у фiнал,

Таму дабра збiраць зусiм не трэба,

Душу сваю каб кожны захаваў,

Надзённую дасць Бог скарынку хлеба.

 

Зусiм не у багаццi сэнс жыцця,

Не ў вопратцы, пiтве i нават ежы,

Сэнс у працэсе самаго быцця,

Каб кожны мог пашырыць ведаў межы.

 

Каб мудрасць кожны мог хутчэй пазнаць

I выбраць сабе лепшую дарогу,

Рабiць дабро i зла не прычыняць,

Звяртацца за парадай толькi к Богу,

 

Як дасягнуць шмат поспехаў ў жыццi,

Памножыць намагацца iх няспынна.

Бо прыйдзе смутны час ў нябыт пайсцi,

Патрэбна будзе толькi дамавiна.

 

Заўсёды праўда ў свеце ёсць адна,

Не след унiкнуць смерцi намагацца,

Каб чыстай мець заўжды душу да дна,

Ад лiшняга патрэбна адцурацца.

 

19.12.1994

 

File 3     Home Page

 

468     БЯСКОНЦАСЦЬ ФIЛАСОФII

 

Ўсе iсцiны адвечны на Зямлi,

Нiчога нельга выдумаць другога,

Яны павек такiмi i былi,

Бо да людзей iх сэнс прыйшоў ад Бога.

 

I новага не можа быць ў жыццi,

Хоць думка доўгi час яго шукала,

Нiчога нельга iншага знайсцi,

Бо ўсё ужо калiсьцi iснавала.

 

Шмат пакаленняў па жыццю прайшло,

Нязменныя ў адносiнах асновы,

Раней таксама, як цяпер, было,

Каханым кажам зноў такiя ж словы.

 

Найноўшай фiласофii няма,

I нават быць яе зусiм не можа,

Iнакшага шукаць ў жыццi дарма,

Хаця мадэлi i гучаць прыгожа.

 

Шмат думак ёсць, ды правiльна адна,

Хоць кожны лiчыць важнаю задачай

Пайсцi ў адзiнай iсцiне да дна,

Здаецца: ўсё павiнна быць iначай.

 

Таму i фiласофiя павек

Задачы мае, будзе жыць бясконца,

Пакуль iснуе ў свеце чалавек,

Ззяць будзе для яе ласкава сонца.

 

20.12.1994

 

File 3     Home Page

 

478     АДКУЛЬ СУСВЕТ?

 

Здалёк прыгожа зоркi зiхацяць,

Як золата на чорным аксамiце,

Цудоўна поўны месяц назiраць

Цi ззянне сонца дзiўнага ў зенiце.

 

Складана надта створаны сусвет,

Адкуль ён, нам нiхто не растлумачыць,

Ў iм безлiч яркiх зорак i планет,

Вялiкi Боскi цуд прыемна бачыць.

 

Пытаннi непазбежна паўстаюць

У кожнага аб часе i прасторы:

Чаму дакладна зоркi так iдуць?

Хто iх трымае ў неаглядным моры?

 

Як утварыўся вечны рухавiк,

Якi ў сусвеце зоркi пасувае?

Бо кожны з нас да сталай думкi звык:

Рухавiкоў адвечных не бывае.

 

Пытанняў шмат, адказаў ўсё няма,

Нiколi у далейшым iх не будзе,

Шукаць пачатак Боскага дарма,

Хоць марна сiлы вытрачаюць людзi.

 

Сусвет адказ дакладны можа даць,

Якая сiла дзiўны цуд ўтварыла:

Як ноччу пiльна зоркi назiраць,

Ў iх Боская дакладна бачна сiла.

 

24.12.1994

 

File 3     Home Page

 

488     ГIСТОРЫЯ I ФIЛАСОФIЯ

 

Гiсторыi прыкметныя здарэннi

I вынiкi, што склалiся ад iх.

Адкуль прыходзяць да людзей iмкненнi?

Ва ўчынках чым кiруюцца сваiх?

 

Ва ўсе часы, як сёння, чалавеку

Пачуццi ў справах компасам былi,

Яны ў душы людзей жылi адвеку,

Ад самага стварэння на Зямлi.

 

Пачуццi фiласофiю складаюць,

Таму яна – соль моцная жыцця,

Дакладна, без праблем, адпавядае

Праявам чалавечага быцця.

 

Гiсторыя – як быццам з мыла пена:

Паднялася, заззяла, ўраз лягла,

А сутнасць фiласофii нязменна,

Яе асновы – моцная скала.

 

Празаiкаў багата i паэтаў,

Гiсторыю хто шчодра праслаўляў,

Ды творы цалкам канулi у Лету,

Нiхто нiколi iх не ўспамiнаў.

 

Аб вечным фiласофскi верш складаны,

Ў iм словы трэба у метал адлiць,

Ды густ i талент як паэту даны,

Верш, нiбы помнiк, у вяках стаiць.

 

27.12.1994

 

File 3     Home Page

 

505     ПАЛЮБIЦЬ ЛЁС

 

Бяда прыйшла, душа ўраз пакутуе,

Але не трэба ў роспач упадаць,

Бо тое, што хвалюе i турбуе,

Праз час зусiм нязначным можа стаць.

 

Нiколi i гнявiць не трэба Бога,

Што ў даны час жаданага не даў,

Бо лепш жыцця няма зусiм нiчога,

След дзякаваць, што iснага не браў.

 

Калi яшчэ вiруе ў мышцах сiла,

Пакуль зусiм някепска можна жыць,

Ўдалечынi халодная магiла,

Лепш Госпада за дабрату малiць.

 

Што Бог дае, такiм жыццё i будзе,

Хаду жыцця няздатны мы змянiць,

Бо толькi Бог, а не слабыя людзi,

Любому здатны iншым лёс зрабiць.

 

Заўжды патрэбна мець задавальненне,

Дарма сваю душу не турбаваць,

Не адбылось якое бы здарэнне,

Патрэбна яго з ўдзячнасцю прыймаць.

 

Не трэба наракаць на рэчаiснасць,

Калi што ёсць, так i павiнна быць,

Хто добра зразумее жыцця iснасць,

Той лёс свой здатны песцiць i любiць.

 

4.01.1995

 

File 3     Home Page

 

529     ПОМНIЦЬ АБ СМЕРЦI

 

Той, хто жыве, не думае аб смерцi,

Цi вельмi добра гэта або не?

Ад думкi будзе толькi боль у сэрцы,

Калi не думаць – горай удвайне.

 

Жыццё здаецца доўгiм i бязмежным,

Замест таго, каб iншага любiць,

Паводзiм часам зверам мы драпежным,

Камусьцi каб паганае зрабiць.

 

I пераважна ўсiх цiкавяць рэчы,

А колькi трэба iх, каб добра жыць?

Так мала трэба, каб прыкрыць чым плечы,

Рабом у рэчаў каб зусiм не быць.

 

Жыць нецiкава для уцехi цела,

Здабыць лепш стала радасць для душы,

Iржа яе каб злосная не з'ела,

Аб смерцi трэба думаць у цiшы.

 

Як на гадзiннiк глянуць электронны,

То бачна, як iдзе жыццёвы час,

Суровыя жыццёвыя законы,

Бо кожны мiг штурхае к смерцi нас.

 

Жывым аб смерцi помнiць стала трэба,

Каб добрымi з людзьмi бясконца быць,

Галоднаму каб даць скарынку хлеба,

Не ненавiдзець, а заўжды любiць.

 

20.01.1995

 

File 3     Home Page

 

547     АДНОСНАСЦЬ ЧАСУ

 

Па-рознаму свет бачыцца ад часу,

I выпадак аднолькавы хаця,

Iстотна ён змяняецца адразу

У розныя перыяды жыцця.

 

Дзень нараджэння радасны дзiцячы,

Жаданы, самы лепшы з усiх свят,

Ды з часам успрымаецца iначай,

Бо святу асабiстаму не рад.

 

Зафарбуе толькi марнасць свята,

Спаткаюць калi сталыя гады,

Святочнага у свяце небагата,

Было iнакш, калi быў малады.

 

Як дачакаўся старасцi далёкай,

I шмат гадоў ў жыццi ужо прайшло,

Не радуе амаль зусiм нiчога,

I лепей дня такога б не было.

 

Бо пачынаюць бегчы днi няроўна,

Адразу бачна, што адносны час,

Залежыць моцна вынiк, безумоўна,

Калi дзень нараджэння быў у нас.

 

Днi нараджэння лiчаць час бясконца,

Бягуць неўтаймаваныя гады,

Дзень асаблiвы ззяе, нiбы сонца,

Пакуль яшчэ занадта малады.

 

2.02.1995

 

File 3     Home Page

 

565     РОЗНЫЯ ТВОРЦЫ

 

Прыгожы вельмi свет прырода утварыла,

I лепей нават уявiць нiхто не мог,

Усё навокал выглядае, нiбы дзiва,

Таму што творцам быў адзiн вялiкi Бог.

 

I позiрк вабiць ўсё, што створана прыродна,

Яно сучаснае, ў iм ззяе прыгажосць,

Прыроднае было ва ўсе стагоддзi модна,

Бо толькi Боскае ў яго аснове ёсць.

 

Як чалавек стварае штосьцi сваёй воляй,

I ён у стане цуд дзiвосны учынiць,

Ды лепш прыроднага не атрымаць нiколi,

Хоць прыгажосць ў людскiх тварэннях можа быць.

 

Не толькi прыгажосць рука людзей стварае,

Iснуе кепскага багата на Зямлi,

Зямля начшасная i ад пакут трывае,

Сабе як людзi справу Боскую ўзялi.

 

Зямля ў гармонii жыла багата часу,

Пакуль яшчэ цывiлiзацый не было,

Цывiлiзацыя Зямлi амаль адразу

Чынiць пачала для прыроды Боскай зло.

 

Працяглы час сваю Зямлю руйнуюць людзi,

Ды цi Зямля бясконца можа дараваць?

За Бога творыць хто, шчаслiвы той не будзе,

Цывiлiзацый шлях адзiны – памiраць.

 

16.02.1995

 

File 3     Home Page

 

571     ДУАЛIЗМ ЦЫВIЛIЗАЦЫI

 

Як думка моцна не свiдруе, цуд нябачна,

Здаецца: свет такiм для нас павiнен быць,

Прыкласцi толькi намаганне, хоць нязначна,

I можна хутка, без праблем, усё зрабiць.

 

Заўсёды чалавек к найноўшаму iмкнецца,

З часоў, як жыць пачаў, ён новае ствараў,

Што мудры творца чалавек, яму здаецца,

Ды думкi цуд для нас наперад Бог заклаў.

 

Ёсць немагнiтных шмат планет ў сiстэме Сонца,

Зямля зусiм каб немагнiтнаю была,

Страшэнны змрок царыў на ёй тады б бясконца,

Не атрымалi б электрычнага святла.

 

У нетрах ёсць аж сто чатыры элементы,

Каб чалавек праблемы з поспехам рашаў

I мог без цяжкасцей рабiць эксперыменты,

Хутчэй каб шлях да дабрабыту адшукаў.

 

Матэрыялаў надта шмат, яны ўсе зменны,

Ствараць каб новае заўжды мог чалавек,

Хоць многа ёсць, але рэсурс iх незаменны,

Не хопiць цалкам для нашчадкаў iх павек.

 

Цывiлiзацыя нясе дабро заўсёды,

Але i ў будучае шмат нясе бяды,

Яшчэ хоць зараз не прымецiць яўнай шкоды,

Цывiлiзацыя – дарога ў нiкуды.

 

20.02.1995

 

File 3     Home Page

 

573     ЛЮБIЦЬ, ШТО ЁСЦЬ

 

Такiм быў чалавек ад самага пачатку,

Яму заўжды здаецца iснае благiм,

Смуткуе, што няма нiдзе нi ў чым парадку,

Незадаволены становiшчам сваiм.

 

Як вельмi горача – бясконца вабiць холад.

Як надта суха, чаму дожджыку няма?

I кволы целам хоча моцным быць, як волат,

Жаданняў шмат, ды мрояць людзi нездарма.

 

Высокi марыць, каб нiжэйшым быць заўсёды,

Бландзiнкай снежнаю брунетка хоча стаць,

Жадаць магчыма, ды iснуюць перашкоды,

Бо запар ўсё амаль няздатны памяняць.

 

Што стала ёсць, не падабаецца нiколi,

Расчараванне цяжкi сум ў душу нясе,

Заўсёды iснага для многiх недаволi.

Чаму да лепшага iмкнуцца амаль ўсе?

 

А, мо, таму, што з'елi вабны плод пазнання

Адам i Ева ў час бiблейскi у раю?

Бясконца новага шукаем адчування,

Душу турбуем без патрэбы зноў сваю.

 

Не мець нiколi каб ў душы благой пагоды,

Патрэбна iснае любiць i зберагаць,

I не шукаць нiколi лiшнiя прыгоды,

Бязглузда надта ад дабра дабра шукаць.

 

22.02.1995

 

File 3     Home Page

 

576     ДОЛЯ

 

Ад данай долi нiкуды не дзецца,

Хоць кожны хоча долi залатой,

Упарта ў марах к лепшаму iмкнецца,

Ды трэба несцi крыж жыццёвы свой.

 

Шлях выбраў лёс, для змены няма сiлы,

Дзiвосны цуд нiхто зрабiць не змог,

I кожны крыж свой цягне да магiлы,

Бо лёс адзiны прызначае Бог.

 

Але чаму Бог дзелiць так няроўна?

Хоць справа толькi Боская – дзялiць,

Ў адных душа пакуты цяжкай поўна,

Другiм дае, каб мог шыкоўна жыць.

 

Але чаму жыццё несправядлiва?

За што людзей бязлiтасна караць?

Чаму жыццё чароўнае, як дзiва,

У маладых бяссэнсна забiраць?

 

Ды з iснасцю змiрыцца толькi трэба,

Бо нельга долю бокам абысцi,

Бо наша доля – пажаданне неба,

I кожны цяжкi крыж нясе ў жыццi.

 

Таму, што ёсць, павiнна быць заўсёды,

Не трэба долю iншую шукаць,

Нiколi не спаткаць такой нагоды,

Няздатны людзi долю выбiраць.

 

23.02.1995

 

File 3     Home Page

 

581     АГУЛЬНЫ ФIНIШ

 

Ў чым iснавання сэнс, i што ў жыццi трымае?

I дзе карэнне фiласофскае ляжыць?

Навуку ўсiх навук хто ўпарта вывучае,

Прад iм пытанне непазбежнае стаiць.

 

Здаецца iншы раз, што ёсць адказ дакладны,

Абявязкова процiлегласць будзе з iм,

Таму абодва тых адказы непрыдатны.

Шукаць не трэба, можа, сэнс жыцця зусiм?

 

Хто мудры, сэнс жыцця нiколi не шукае,

Той лепей ведае, навошта ў свеце жыць,

I асалоду ад жыцця бясконца мае,

Не хоча камень фiласофскi варушыць.

 

Патрэбна факт без сцiплых хiтрыкаў адзначыць:

Чым болей ведаў ёсць, тым меней будзеш знаць,

Не можа ведаў гмах свет Божы перайначыць,

Якiм ён створаны, такiм i след ўспрымаць.

 

Шукаць высокi надта сэнс ў жыццi не трэба,

Фiлосаф кожны прад пытаннем – слабы раб,

Бо сэнс, напэўна, iснаваць пад сiнiм небам,

Прайсцi належна па шляху жыцця этап.

 

Таму, як крочыць да мэты ў жыццi упарта,

Хоць шлях любы прайсцi, ды кажа цыкл Карно,

Ў жыццi ўсё марна, трацiць сiл зусiм няварта,

Агульны фiнiш канчатковы ўсё адно.

 

26.02.1995

 

File 3     Home Page

 

595     ФIЛАСОФСКI ПАДЫХОД

 

Спаткае гора, сэрца цяжка ные,

Душа смуткуе, льюцца кроплi слёз,

Здараюцца абставiны такiя,

Што дараваць няздатны выйсця лёс.

 

Як радасць ёсць, з ёй гора быць павiнна,

Яго нiяк не ўнiкнуць у жыццi,

Пачуццяў негатыўных палавiна,

Iм след таксама праз душу прайсцi.

 

Заўсёды процiлегласць ходзiць поруч,

I радасцi без гора не спаткаць,

Калi ў жыццi пазнаць здарыцца горыч,

Лягчэй i радасць можна адчуваць.

 

Калi бяда раскрые жаху крылы,

Знайсці лепш фiласофскi падыход,

Ў кулак сабраць хутчэй патрэбна сiлы

I быць гатовым да любых нягод.

 

Заўжды былi нягоды, далей будуць,

Але i радасць шчодра дасць жыццё,

Хай сэрца i душа бяду забудуць,

Каб светлае спаткалась пачуццё.

 

Спаткае радасць – трэба быць спакойным,

I не ўпадаць у роспач ад бяды,

Каб шлях жыцця быў вабным i дастойным,

Каб доўжылісь шчаслiвыя гады.

 

4.03.1995

 

File 3     Home Page

 

599     ПАКАРАЦЬ ВЯРШЫНI?

 

Кароткае жыццё, няма калi iмкнуцца,

Каб дасягнуць найбольшай вышынi,

Бяжыць час хутка, не дазволiць аглянуцца,

Ўраз цалкам у жыццi прабеглi днi.

 

Занадта цяжка пакараць жыцця вяршынi,

Багата вельмi трэба сiл аддаць,

Ў шляху як сэрца ад пакуты не астыне,

I поспех можна ў будучым чакаць.

 

Пераадольваць каб малыя перашкоды,

Павiнна падрыхтоўка добрай быць,

Каб браць вяршынi, трэба ведаць шмат заўсёды,

Гады мiнаюць, няма часу жыць.

 

Нiколi хто ў жыццi вяршынь не пакарае,

Той бачыць сонца, птушак i вясну,

Хто хоча ўвысь ляцець, навукi вывучае,

Чытаць кнiг трэба сотню не адну.

 

Але чакаць якiя вынiкi ад ведаў?

Шмат сiлы вытрачаў на развiццё,

Першапраходнiцкую радасць цалкам зведаў,

Але амаль што вытрацiў жыццё.

 

Хоць можна радасць атрымаць i ад навукi,

I без яе жыццё чароўнае заўжды,

Магчыма ўвогуле кнiг мудрых не браць ў рукi

I мець ў жыццi шчаслiвыя гады.

 

6.03.1995

 

File 3     Home Page

 

607     ПАВАРОТЫ ЛЁСУ

 

Жыцця незразумелы павароты,

Яно шляхамi рознымi бяжыць,

То сэрца цяжка стогне ад маркоты,

То мора шчасця можа падарыць,

 

То на каленi хутка лёс паставiць,

То дасць палёту ў неба пачуццё,

Цi славу прапануе, цi зняславiць,

Такое разнастайнае жыццё.

 

I невядома, ад каго залежыць

Перапляценне ўсiх шляхоў-дарог,

Куды iсцi па iх ў жыццi належыць,

Нiхто i ў думках уявiць не мог.

 

Ў жыццi прамой дарогi не iснуе,

За паваротам зноў ёсць паварот,

Iсцi як лёгка, сэрца радасць чуе,

Як цяжка – залiвае вочы пот.

 

Свой асабiсты шлях бяжыць заўсёды,

Сцяжынка сцiпла ўецца цi шаша,

Пераадольваць трэба перашкоды,

Бо клiча ўперад рухацца душа.

 

Што будзе за наступным паваротам?

Ад горшага нiхто не засцярог,

Дакладна ведаць можна толькi потым,

Цi добры выбар з шэрагу дарог?

 

9.03.1995

 

File 3     Home Page

 

610     ГОЛАС НЕБА

 

Бясконца лепшае iмкнемся адшукаць,

Але крытэрыi дакладна невядомы.

Як можна оптымум у дзеяннях жадаць,

Калi параметры задач амаль знаёмы?

 

Задач нялёгкiх надта многа ёсць ў жыццi,

Ў такiх умовах i камп'ютэр не дасць рады.

Бо невядома, як да справы падысцi?

Як вырашыць хутчэй? Адкуль чакаць парады?

 

Працяглы час iснуюць людзi на Зямлi,

Бясконца доўжылiсь у iх адны праблемы,

Шляхоў шмат розных у жыццi яны прайшлi

I аптымальныя распрацавалi схемы.

 

Патрэбна ўпарта чужы вопыт вывучаць,

Зусiм нiколi тупiка ў жыццi не будзе,

Набату гора ў лёсе звонка не гучаць,

Бо выйсце без праблем знайсцi у змозе людзi.

 

Як добрых ведаў ў дастатковасцi няма,

Знаёмых i сяброў парады слухаць можна,

Ды, большай часткай, прагучаць яны дарма,

Бо падыходзяць к iм занадта асцярожна.

 

Магчыма лепшае рашэнне адшукаць,

Але уважлiва душу паслухаць трэба,

Яна цудоўна здатна з небам размаўляць,

Каб правiльна рашаць, бо чуе голас неба.

 

10.03.1995

 

File 3     Home Page

 

647     РАКА ЖЫЦЦЯ

 

Рака жыцця бяжыць, iмчыць бясконца,

Змяняе воды на шляху свае,

Бо частку iх, што выпарала сонца,

Ў раку абавязкова дождж улье.

 

Жыццё людзей! Яно было адвеку,

Рака жыцця к канцу жыццё нясе,

Як дождж, яно прыходзiць к чалавеку,

Ды прыйдзе час, каб звянуць ўраз красе.

 

Ў прыродзе толькi тое будзе вечным,

Рэсурс як ёсць, каб стала iснаваць,

Жыццё павiнна быць таму канечным,

Каб нарадзiцца, быць i памiраць.

 

Каб iснаваць, ўсё рухацца павiнна,

Рацэ як быць, калi няма дажджу?

Як пару акiян дае няспынна,

Мiнае небяспечную мяжу.

 

Зусiм нязначна кропелька для мора,

Цi ёсць яна, або яе няма?

Як знiкне ўраз, другiм не будзе гора,

Бо шкадаваць аб кроплi iм дарма.

 

Не будзе кропель, i ракi не будзе,

Бо толькi кроплi ёй ваду дадуць,

Раку жыцця складаюць тыя людзi,

Што разам стала на Зямлi жывуць.

 

20.03.1995

 

File 3     Home Page

 

654     ДАЎЖЫНЯ ЖЫЦЦЯ

 

Калi ў вандроўках быць не намагацца,

Жыццё амаль аднолькава iдзе,

Гады бягуць, як хвалi па вадзе,

Няма прыкмет, маглi каб вылучацца.

 

Бягуць бяскнонца чарадою хвалi,

Ды адразнiць не вельмi проста iх,

Не распазнаць таму гадоў сваiх,

Калi гады уражанняў не далi.

 

Калi б мiнулы час не ўспамiналi,

Адзiны быў бы вобраз у вады,

Асобных хваль сцiраюцца сляды,

Злiваюцца гады ў вялiкай хвалi.

 

Жыццё працягласць дзiўную набудзе,

Калi збярэцца успамiнаў шмат,

Iх памяць можа адкруцiць назад,

I кожны год адметным надта будзе.

 

Запомнiцца дзiвоснае здарэнне,

Калi багата радасных прычын,

Ёсць ўзнёслы i прыемны успамiн,

Жыццё iначай – як адно iмгненне.

 

Патрэбна змены мець ў жыццi заўсёды,

Каб доўга жыць, цiкава трэба жыць,

Прыкметны час iмгненна не бяжыць,

Бо бачны хвалi ўсе без перашкоды.

 

21.03.1995

 

File 3     Home Page

 

658     ХТО ГАЛОЎНЕЙ?

 

Галоўней хто ў жыццi: душа цi цела?

Матэрыя або нябачны дух?

Адказ дакладны можна даваць смела:

Павiнны быць галоўнымi удвух.

 

Яны сумесна i жыццё складаюць,

У мёртвым целе не жыве душа,

Нiколi цалкам людзi не пазнаюць,

Дзе памiж iмi пралягла мяжа.

 

Душа на цела моцна уплывае,

Бадзёрасць або стомленасць дае,

Калi пакуты цела адчувае,

Заўсёды кепскi настрой у яе.

 

У цела i душы уплыў ўзаемны,

Галоўнага сярод iх не знайсцi,

Супольныя дзве часткi неад'емны,

Заўсёды неразлучныя ў жыццi.

 

А як, нарэшце, цела смерць спаткае,

Ўраз з целам развiтаецца душа,

Як дух, на неба мiгам узлятае,

Так, як ў радках бiблейскага верша.

 

Адмовiцца ад срэбраннiкаў трэба,

Душу упарта пiльна зберагаць,

Не спадзявацца, што ўзляцiць у неба,

У пекле каб яе не пахаваць.

 

22.03.1995

 

File 3     Home Page

 

672     БОСКIЯ КРЫНIЦЫ

 

Дзе невядомага гранiцы?

Цi можа з часам ўсё вядомым стаць?

Дзе руху вечнага крынiцы?

Хто гэтым рухам здатны кiраваць?

 

Чаму адвечны рух ў сусвеце?

Ў прасторы хто дакладна рух вядзе?

Хто iмпульс руху даў камеце?

Куды, з якой мэтой яна iдзе?

 

У атамаў свае законы,

Усiм вядома, што яны жывуць,

Бо па арбiтам электроны

Бягуць i збоеў не даюць.

 

Не можам вырашыць загадку,

Не ведаем таксама рух планет,

Не дакапалiсь да пачатку,

Амаль зусiм не ведаем сусвет.

 

Не можам распазнаць асновы,

Нiхто стварэння апiсаць не змог.

Цi для пазнання ёсць умовы,

Як дзiўны свет стварыў магутны Бог?

 

Навука веды атрымала,

Ды ў ведаў невялiкая цана,

Бясконца ведаў людства мала,

Пазнаць крынiцы Боскiя да дна.

 

28.03.1995

 

File 3     Home Page

 

688     СПЯШАЦЦА ЖЫЦЬ?

 

Куды наперагонкi ўсе бяжым?

Навошта ў невядомае iмкнуцца?

Чамусьцi iсным мала даражым,

Спяшаемся ў магiле апынуцца.

 

Жыццё, як ход гадзiннiка, iдзе,

Рытм кожны утварае асабiсты,

Ды толькi шчасця не знайсцi нiдзе,

Хоць стала вабiць цуд яго квяцiсты.

 

Магчыма, i спяшаемся ў жыццi,

Бо шчасце недаступнае шукаем,

Перыяд нешчаслiвы каб прайсцi,

Падчас iмклiва бегчы пачынаем.

 

Мэты ад бегу цяжка прычакаць,

Бо не заззяе шчасце, нiбы сонца,

Замест таго, каб шчасце будаваць,

Рух ў нiкуды працягваюць бясконца.

 

Каб адшукаць хутчэй шчаслiвы лёс,

Лепш прыпынiцца, пiльна аглянуцца,

Навошта падымацца да нябёс

Або ўдалечыню за iм iмкнуцца?

 

Павольна лепей па жыццю iсцi,

Бо шчасце побач, трэба намагацца

Каля сябе яго хутчэй знайсцi,

Ў жыццi не трэба нiкуды спяшацца.

 

3.04.1995

 

File 3     Home Page

 

712     ДАСТУПНАЯ ВЫШЫНЯ

 

Чаму жаданне ёсць узяць кавалак болей,

Такi, што нельга нават ў рот упхнуць?

Чаму няма патрэбы меншы браць нiколi,

Каб разжаваць яго i праглынуць?

 

Чаму iмкнемся мець жаданага даволi,

А, можа, непатрэбна столькi мець?

Не атрымаць усё за час жыцця нiколi,

Ды вельмi цяжка мудрасць  зразумець.

 

Жаданне больш прыдбаць хвалюе, як навала,

Мэта ўвесь час iдзе ўдалечыню,

Як ёсць празмерна, ды яшчэ бясконца мала,

Не рады нават сонечнаму дню.

 

Як хочацца ўзяць шмат, ды недастача сiлы,

Душу пазнае цяжкi неспакой,

Бо, каб ляцець увышыню, для шчасця крылы

Падрэзаць можна ўласнаю рукой.

 

Не трэба надта да вялiкага iмкнуцца,

Што ёсць, тым задаволiцца заўжды,

Душы ад зайздрасцi патрэбна адхiнуцца,

Не мець каб нi турботы, нi бяды.

 

Лёс павядзе па вабнай i прамой дарозе,

Калi мэта пастаўлена нiжэй,

След выбраць вышыню, якую ўзяць у змозе,

Бо перамога сэрцу даражэй.

 

10.04.1995

 

File 3     Home Page

 

719     ЧАСОВАЕ I ВЕЧНАЕ

 

Калiсьцi быў закладзены пачатак,

Прыйдзе канец бязлiтасны праз час,

Не застанецца аб аб'екце згадак,

Бо, як паўстаў ён, хутка знiкне ўраз.

 

Заўсёды быць i не змяняцца можа,

Што вечна iснавала i заўжды.

Ды хто сваю часовасць пераможа?

Таму няма ў часовасцi бяды.

 

Знiкаюць кантыненты, рэкi, горы,

Ўсё рухаецца вечна на Зямлi,

Бясконца i на сушы, i на моры

Ў рэльефе змены моцныя iшлi.

 

Амаль нiшто бясследна не знiкае,

Калi адно iшло у небыццё,

То iншае магутна узрастала,

Каб свой этап пранесцi праз жыццё.

 

Як час руйнуе моцнае каменне,

Жывому колькi можна iснаваць?

Iстота праз жыццё iдзе iмгненне,

На фiнiшы каб цiха памiраць.

 

Адзiны толькi атам вечны ў свеце,

Ён быў, i будзе iснаваць заўжды,

Бясконца ўсё змяняецца ў сусвеце,

Для атама зусiм нiшто гады.

 

13.04.1995

 

File 3     Home Page

 

728     СПАКОЙ ТУТ

 

Не трэба нi чыноў, нi нагароды,

Лепш проста без iмкненняў сцiпла жыць,

Бо тыя значна шчаслiвей заўсёды,

Яшчэ хто пад гранiтам не ляжыць.

 

Бясконца трэба моцна намагацца,

Каб той гранiт ў канцы жыцця здабыць.

А, мо, празмерна i не след старацца?

Не намагаўся хто, той не ляжыць.

 

Мо, лепш таму, хто пад грудком дзярновым

Спакойна, без пампезнасцi ляжыць?

На могiлках хужэйшыя умовы,

Але даўжэй прыемней значна жыць.

 

Пасля зусiм гранiту мне не трэба,

Цудоўней мець спакойнае жыццё,

Аднолькавыя ўсiм зямля i неба,

Як пойдуць назаўжды у небыццё.

 

Шум лесу, рэчкi плынь, луг, вецер, сонца

Натхняюць цэлы час душу маю,

Шаную я таму жыццё бясконца,

Нiколi не спазнiцца мне ў зямлю.

 

Зусiм не трэба значнай нагароды,

Гранiту ззяння i аркестру медзь,

Жадаю тут спакою i пяшчоты,

А там спакой заўсёды буду мець.

 

16.04.1995

 

File 3     Home Page

 

743     РОЗНЫЯ ШЛЯХI

 

Калi няма альтэрнатывы

I выхаду амаль няма,

Страчаюць сэнс свае матывы,

Ўсё доля вырашыць сама.

 

Але, калi ёсць ласка ў долi

I дасць мажлiвасць выбiраць,

Не намагаемся нiколi

Шляхi цяжэйшыя шукаць.

 

Бясконца вабiць шлях лягчэйшы,

Навошта ўдалечынь глядзець?

Упарта клiча, хоць хужэйшы,

Каб клопату ў жыццi не мець.

 

Калi iсцi шырокiм шляхам,

Каб сiл амаль не вытрачаць,

Зрабiць ўсё хутка, адным махам,

То шчасце цяжка атрымаць.

 

Шляхамi вузкiмi хто ходзiць,

Хоць трэба горкi пот пралiць,

Той шчасце вабнае знаходзiць,

Iначай шчасця не здабыць.

 

Як пакараць вяршынi здольны,

Iх можна штурмаваць у лоб,

Шлях непатрэбны навакольны,

Хоць прыйдзецца зрабiць шмат спроб.

 

20.04.1995

 

File 3     Home Page

 

777     КАНЕЧНЫ ПУНКТ

 

Канечны пункт. Ён ўсiх заўжды зраўняе,

Бягуць бясконца цягнiкi жыцця,

Канечны пункт надзейна ўсiх прымае,

Iмкнуцца ў вечнасць ўсе да небыцця.

 

Хто дальнiм цягнiком жыццё праехаў,

Хто на мясцовым перагон цi два,

Хто у жыццi сваiм пазнаў уцеху,

Каго у маладосцi смерць знайшла.

 

Iмчацца цягнiкi жыцця бясконца

На станцыю пад назвай «Небыццё»,

Хто у дарозе, таму ззяе сонца,

Тугу i шчасце надае жыццё.

 

А хто прыбыў ужо на пункт канечны,

Ляжыць спакойна у сырой зямлi,

Мiнулi i туга, i боль сардэчны,

I шчасця днi цудоўныя прайшлi.

 

Ёсць блiзкiя – нябожчык у пашане,

Бо ён яшчэ у памяцi жыве,

Ды як да iх з касою смерць загляне,

Ўраз памяць аб нябожчыку памрэ.

 

Бязглузда на канечны пункт спяшацца,

Не трэба вельмi хуткiх цягнiкоў,

Цягнiк жыцця, патрэбна намагацца,

Пазней каб на канечны пункт прыйшоў.

 

1.05.1995

 

File 3     Home Page

 

778     ПРАВА НА ЖЫЦЦЁ

 

Жыццё! Яно бясцэннае заўсёды,

Яго нiяк не ўдасца паўтарыць,

Няма iстот элiтных у прыроды,

Аднолькава усе павiнны жыць.

 

Прырода жыццё хутка утварыла,

Ўсе з небыцця прыйшлi на свет ураз,

Жыццё прырода шчодра падарыла,

Ды ўжо няма шмат вiдаў у наш час.

 

На жаль, багата вiдаў смерць спаткала,

Не засталося нават iх слядоў,

Хоць на жыццё дала прырода права,

Але належных не было умоў.

 

Каб жыць, другiх бязлiтасна з'ядалi,

Жыццё i смерць адзiнымi былi,

Адны сабе каб ежу атрымалi,

Другiм не стала месца на Зямлi.

 

Жыццё здалёк здаецца безтурботным,

Ды доля вельмi жорсткая ва ўсiх,

Ўсе хочуць iншых загубiць ахвотна,

Калi не ўдасца, то загубяць iх.

 

Жыццё! Яно аднолькава бясцэнна,

Выключных праў не мае чалавек,

Але прысвоiў права ён нязменна

Губiць жыццё амаль усiх павек.

 

1.05.1995

 

File 3     Home Page

 

783     ШАНЦЫ

 

Шанц у жыццi сустрэнецца паволi,

Ды трэба вабны шанц яшчэ пазнаць,

Здарыцца можа, што ўжо больш нiколi

Не будзе доля шанцы паўтараць.

 

Заўсёды доля шанцы прапануе,

А наша справа: браць цi адкiдаць?

Калi душа на шанц не зрэагуе,

Аб iм прыйдзецца горка ўспамiнаць.

 

Даецца права выбару заўсёды,

Не ўвогуле, але з таго, што ёсць,

Як шанц мiне бязглузда, вельмi шкода,

Душу неўтаймавана пячэ злосць.

 

У кожнага адменная дарога,

Адным шанцуе стала у жыццi,

Iм шанцаў шмат, другiм амаль нiчога,

I вельмi цяжка добры шлях знайсцi.

 

Да шанцаў трэба гадаваць увагу,

Каб ўсё жыццё пасля не шкадаваць,

Каб не пазнаць суровую знявагу,

Нiколi шанц не трэба упускаць.

 

Нязначным шанцам лепей скарыстацца,

Бо доля зрэдку шанцы выдае,

Не след бяздумна шанцамi кiдацца,

Не вельмi многа ёсць iх у яе.

 

4.05.1995

 

File 3     Home Page

 

790     НА РОСТАНЯХ

 

Ў жыццi заўжды такi бывае час,

Як лёсу шлях на ростанi прыходзiць,

Прымаць рашэнне трэба спешна ўраз,

Але няпроста лепшы шанц знаходзiць.

 

Складаныя пытаннi паўстаюць,

А часу ёсць адзiнае iмгненне,

Спакой знаходзiць думкi не даюць,

Патрэбны ў справе веды i уменне.

 

Задач, што не рашаюцца, няма,

Раней ўжо людзi мелi такi попыт,

Памылка каб прытулку не знайшла,

Патрэбна вывучаць дадатны вопыт.

 

Як свет iснуе, з тых сiвых часоў,

Аднолькавыя у людзей задачы,

Але рашаюць iх бясконца зноў,

Хоць быць не можа у жыццi iначай.

 

Таму жыццё патрэбна вывучаць,

Каб цяжкай не было альтэрнатывы,

Вучыцца ненавiдзець i кахаць,

Каб выбраць шлях на ростанях шчаслiвы.

 

Дапамагаюць веды у жыццi,

Яны ратуюць, як маяк на моры,

Каб шлях жыццёвы радасна прайсцi,

Каб знаць, рабiць што ў радасцi i горы.

 

6.05.1995

 

File 3     Home Page

 

813     УСЁ АДНОСНА

 

Правы Эйнштэйн, наогул, ўсё адносна,

Бягуць з iнакшай хуткасцю гады

У старасцi, калi жыццё нязносна,

I ў час, калi занадта малады.

 

Калi шчаслiвы, час ляцiць, як вецер,

Няшчасным месяц цягнецца, як год,

Аднолькава жывуць яны на свеце,

Ды болей той, хто мае шмат нягод.

 

Як малады, гады жыцця мiльгаюць

Адзiн за водным, iх не адразнiць,

Але павольна бег заўжды сцiшаюць,

I з часам час удасца супынiць.

 

На белым свеце жыць заўжды цудоўна,

Тым лепей будзе, чым даўжэй жыццё,

Адносны час змяняецца чароўна,

Чым больш бяды – далей тым небыццё.

 

Таму не трэба наракаць на долю,

Што шчасце не прыйшло, хаця стары,

На ўсё затое часу будзе ўволю,

Бяды i ўзросту сцiплыя дары.

 

Каб доўга жыць, не трэба шчасця многа,

Не трэба, каб быў вельмi малады,

Бо не каштуе абсалют нiчога,

Эйнштэйн правы: адносна ўсё заўжды.

 

16.05.1995

 

File 3     Home Page

 

816     СПАКОЙ

 

Усе спяшаюцца кудысьцi,

Iмпэт магутны не стрымаць,

Бясконцы стрэне час калiсьцi

Пад шэрым каменем ляжаць.

 

Не трэба вельмi намагацца,

Спакойна значна лепей жыць,

Цi рухацца, цi супыняцца,

Як свечка, ўраз жыццё згарыць.

 

Жыццё – галоўная каштоўнасць,

Яго амаль не берагуць,

У iм павiнна быць грунтоўнасць,

Каб свечку часам не задзьмуць.

 

Не трэба, каб воск марна лiўся,

Няхай даўжэй яна гарыць,

Ў жыццi каб хутка не стамiўся,

Пра спешку лепш зусім забыць.

 

Жыццё цудоўнае, як дзiва,

Прыемна вабны мець спакой,

Калi яно iдзе iмклiва,

Чакае хутка супакой.

 

Каб свечка доўгi час палала,

След не спяшацца нiкуды,

Ад спешкi сэнсу надта мала,

Спакой працягвае гады.

 

17.05.1995

 

File 3     Home Page

 

830     У МЕРУ

 

Любы зыход ад колькасцi залежыць,

Заўсёды ў меру трэба ўсё ўжываць,

Калi не ўстанавiць належна межы,

I добрае паганым можа стаць.

 

Калi зямля ад спёкi засыхае,

I дождж па шыбах кропелькамi б'е,

Душа пяе i радасць адчувае,

Як музыка, натхненне бой дае.

 

Як дождж спадае тыдзень або болей,

Спакутавацца можна ад вады,

I радасцi не з'явiцца нiколi,

I музыка заглухне назаўжды.

 

Хаця i не псуецца каша маслам,

Ды, калi нават добрым злоўжываць,

Ад шчасця можна цалкам стаць няшчасным,

I ад кахання можна раскахаць.

 

У кожнай справе трэба ведаць меру,

Не след пераступаць яе мяжу,

К нястрыманым амаль няма даверу,

Лепш не забрудзiць чыстую душу.

 

Няхай заўжды ўсё толькi ў меру будзе:

Дождж i спякота, шчасце i любоў.

Абмежаваць сябе павiнны людзi,

Каб радасць у жыццi спаткала зноў.

 

22.05.1995

 

File 3     Home Page

 

832     ШУКАЦЬ ДАРМА

 

Сэнс жыцця i адвеку шукалi,

Цяпер хочуць знайсцi, ды дарма,

Марным будзе iмкненне i далей,

Бо яго ў белым свеце няма.

 

Ды выключнай мы ролi жадаем,

Сэнс другi ў нас, не як у жывёл,

Ды аднолькава ўсе памiраем,

Калi час развiтання прыйшоў.

 

Няма сэнсу жыцця i не будзе,

Але вабяць, як цуд, мiражы,

Для сябе iх прыдумалi людзi,

Для спакою уласнай душы.

 

Час мiне, i сканчаецца поступ,

Надыходзiць павек небыццё,

У складаным ўсё сцiпла i проста:

Сэнс вялiкi жыцця ёсць жыццё.

 

Ўсе жывуць, дзiўны свет напаўняюць,

Сэнс высокi бязглузда шукаць,

Нараджаюцца i памiраюць,

Нарадзiцца каб, трэба кахаць.

 

I таму сэнс жыцця у каханнi,

Вынiк дзiвiць сваёй прастатой,

Ад кахання ўзнiкаюць жаданнi,

Каб Зямля не асталась пустой.

 

23.05.1995

 

File 3     Home Page

 

833     ПЛАНКА НОРМЫ

 

Як сонейка бясконца ў небе ззяе,

I ў прамянях цудоўных свет жыве,

Нiхто пяшчоты i не памячае,

Што спёка мучыць, iншы раз злуе.

 

Але, калi дажджы iдуць бясконца,

I ходад настрой жудасна псуе,

Лунае радасць, як засвецiць сонца,

Вакол раскiне прамянi свае.

 

Да нормы кожны хутка прывыкае,

I толькi, як адхiленне прыйдзе,

Уплыў яго магутны адчувае

У радасцi жаданай цi бядзе.

 

За кепскае адхiленне нiколi

Падзяку немагчыма атрымаць,

Калi ад змен няма ў душы патолi,

След пакаранне жорсткае чакаць.

 

Ды вынiк будзе вабны i выдатны,

Як норму вельмi нiзкую трымаць,

Лягчэй тады прыдбаць натхненне здатны,

За мiласэрнасць будуць шанаваць.

 

Высока ставiць планку норм не трэба,

Ў адносiнах каб мець цудоўны стан,

Было каб чыстым i блакiтным неба,

Не засмучаў нi дождж, анi туман.

 

23.05.1995

 

File 3     Home Page

 

836     ПАТРЭБНАСЦЬ

 

Абавязкова трэба быць патрэбным,

З табой сустрэцца нехта каб жадаў,

Iнакш жыццё становiцца ганебным,

Калi для ўсiх ўжо непатрэбным стаў.

 

Не для сябе жывуць на свеце людзi,

Патрэбнасць iншым рухае ў жыццi,

Калi такой патрэбнасцi не будзе,

З жыцця спакойна можна прэч пайсцi.

 

Цi нас кахаюць, або мы кахаем,

Цi аб'яднае шэраг вабных спраў,

Калi сваю патрэбнасць адчуваем,

Яшчэ ў жыццi час горшы не настаў.

 

Каб стала радасць мець, патрэбна справа,

I трэба сэрцам радасным кахаць,

Гадоў хоць назбiралася нямала,

Патрэбнасць будзе у жыццi трымаць.

 

Калi ў жыццi нiчога бльш не трэба,

I сэрца абыякавасць гняце,

Душа ад шчасця не ўзлятае ў неба,

Бо горкая пара жыцця iдзе.

 

Каб нешта моцна у жыццi трымала,

След некага з пяшчотнасцю кахаць,

I каб была бясконца любай справа,

Бязмежную каб радасць адчуваць.

 

25.05.1995

 

File 3     Home Page

 

849     НЕ НАРАКАЦЬ НА ДОЛЮ

 

Прыходзiць дзень, жыццё з сабой прыносiць,

Для цела ежу, радасць для душы,

Хоць чалавек заўсёды болей просiць,

Бо ў прагнасцi не ведае мяжы.

 

Як Бог шляхi праклаў, нам невядома,

Не ведаем, дзе лепшага шукаць,

Каб радасцi не заглушыла стома,

Належна трэба iснае ўспрымаць.

 

I большага не след шукаць нiколi,

Бо можна нават вабнае згубiць,

Бо цалкам невядомы поступ долi,

Наступнае i горай можа быць.

 

Лепш шчасце у iснуючым знаходзiць

I не iмкнуцца iншага чакаць,

Хоць лепшае, бясспрэчна, не пашкодзiць,

Як будзе яго доля пасылаць.

 

Не трэба вельмi скардзiцца на долю,

Што можа, шчодра для жыцця дае,

Бо беспадстаўна мець даброт уволю,

Не атрымаеш болей ад яе.

 

Прыйшла бяда ад Вавiлонскай вежы,

Не трэба ў марах да нябёс скакаць,

Каб шчасце мець, паставiць трэба межы,

А не на долю стала наракаць.

 

31.05.1995

 

File 3     Home Page

 

852     РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

 

Мне разнастайнасць падабаецца заўжды,

Аднолькавасць занадта прыгнятае,

Бо разнастайныя даўжэйшыя гады,

Ад навiзны душа ўгару ўзлятае.

 

Як вельмi добра, непрыметнае дабро,

Бо аднастайнасць з часам надакучыць,

Калi ёсць стала у дастатку серабро,

Па золату туга упарта мучыць.

 

Чаго няма, заўсёды хочацца здабыць,

Калi удасца выканаць заданне,

Былую прагу хутка прыйдзе час забыць,

Да iншага саспела ўжо жаданне.

 

У дождж халодны надта хочацца цяпла,

Шукаем непрыемнасцi крынiцу,

Ды следам спёка як няшчадная прыйшла,

То з радасцю чакаем навальнiцу.

 

Душа людзей жадае прагна толькi змен,

Знiшчаюць аднастайнасцi аковы,

Хаця не надта саладзей за рэдзьку хрэн,

Але затое выгляд мае новы.

 

Цiкава надта зведаць змены у жыццi,

Каб задаволiць навiзною прагу

I для душы заўсёды вабнае знайсцi,

На разнастайнасць лепш звярнуць увагу.

 

3.06.1995

 

File 3     Home Page

 

856     НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ДНI

 

Днi хуткаплынныя бягуць,

Нясуцца, нiбы ў Лету воды,

I немагчыма час адчуць,

Днi крочаць без слядоў заўсёды.

 

Каб час надзейна супынiць,

Жыцця падзеi помнiць трэба,

Каб незвычайнае зрабiць,

Рамантыка каб звала ў неба.

 

Бо без пачуццяў у душы

Вясёлкi колер не адзначыць,

Днi прабягаюць у цiшы,

Iх шэрасць толькi можна бачыць.

 

Як цераз край пачуцце б'е,

Душа напоўнiцца натхненнем,

Цуд надзвычайнасцi дае

Павек нязгасным стаць iмгненнем.

 

Хоць днi праходзяць чарадой,

Iх шмат, нiбы сняжынак ў замець,

Як шчасце адчуваў душой,

Дзён дзiўных не забудзе памяць.

 

Каб надта не спяшалiсь днi,

Мець трэба сэнс жыцця i мэту,

Каб не знiкалi, як ў агнi,

Павольнай плынню беглi ў Лету.

 

4.06.1995

 

File 3     Home Page

 

867     ПРАЦА ДУШЫ

 

Паранiў палец свой з-за недагляду,

На згiбе скуру малатком садраў,

I арганiзм без ўсякага загаду

Ураз рамантаваць сябе пачаў.

 

Хто арганiзм заўжды рэгенеруе?

Нiшто само не робiцца ў жыццi,

Працэсам хто уважлiва кiруе,

Папраўка каб магла хутчэй iсцi?

 

Нам механiчна падуладна цела,

Мы здатны толькi рух ажыццяўляць,

Душа кiруе арганiзмам смела,

На ўсе сiстэмы здольна уплываць.

 

Душа нiколi не адпачывае,

Яна працуе, нiбы ЭВМ,

Залежна ад умоў ураз змяняе

У арганiзме працу ўсiх сiстэм.

 

Душа з увагай сочыць i свабодна

Рэжым у змозе лепшы адшукаць,

Няздатна думка, калi неабходна,

Праграмы жыццядзейнасцi змяняць.

 

Душа кiруе целам па праграме,

Яна ж рэгенерацыю вядзе,

I кепскае калi здарылась з намi,

Душа ўсё зробiць, каб не быць бядзе.

 

10.06.1995

 

File 3     Home Page

 

875     ЧАРГОВЫ ШАНС

 

Як лёс дае яшчэ чарговы шанс,

Хаця жыццё ўжо доўжыцца па пожнi,

Яго ўспрымаць патрэбна, як аванс,

Нягледзячы, што будзе шанс апошнi.

 

Не трэба свайго шансу упускаць

I непатрэбна вельмi ганарыцца,

Бясконца можна лепшага чакаць,

Ды можа быць, што шанс не паўтарыцца.

 

Жыццё, як звар'яцелае бяжыць,

I часу няма нават аглядацца,

Пачаў зусiм нядаўна толькi жыць,

А хутка час падыдзе развiтацца.

 

Таму свой шанс патрэбна шанаваць,

Мажлiва, лепей ў сто разоў цi болей,

Яго заўсёды трэба скарыстаць,

Не адмаўляцца ад яго нiколi.

 

Хоць невядомы вынiкi заўжды,

Набытак шанс мiнулы або страта?

Але, як пойдуць шэрыя гады,

Аб шансу можна шкадаваць багата.

 

Няхай бяжыць да фiнiшу жыццё,

Ды шанс – бясконца вабнае здарэнне,

Цудоўны шанс – заўсёды набыццё,

Бо здатны даць жыццёвае натхненне.

 

15.06.1995

 

File 3     Home Page

 

877     ПIРАМIДА ВЕДАЎ

 

Каб ў невядомае прарвацца,

На пiрамiду ведаў трэба стаць,

Але, каб на яе ўзабрацца,

Патрэбна вельмi многа працаваць.

 

Як здатны здолець пiрамiду,

Крок можна ў невядомае ступiць,

Калi няма на сутнасць вiду,

Нiяк высновы добрай не зрабiць.

 

Ўгару iмкнецца вынаходнiк,

Здаецца, нiбы аўтар ён ўсяго,

Ды можа так казаць нягоднiк,

Паўстала пiрамiда да яго.

 

Па кроплях пiрамiду будавалi,

Як жыць пачалi людзi на Зямлi,

Бо продкi веды новыя ўкладалi,

Нашчадкi карыстацца каб маглi.

 

Няцяжка новае знаходзiць,

А цяжка пiрамiду пакараць,

Нiколi веды не зашкодзяць,

Але зусiм няпроста iх прыдбаць.

 

Навуку робяць калектыўна,

Хоць думкi толькi аднаму прыйшлi,

Бо пiрамiда эфектыўна

Стваралась тымi, што раней жылi.

 

16.06.1995

 

File 3     Home Page

 

883     МIНУЛАЕ I БУДУЧАЕ

 

Не трэба аб мiнулым шкадаваць,

Яно назад не вернецца паволi,

Як раскахаў, паўторна пакахаць

Амаль не удаецца больш нiколi.

 

Як што прайшло, мiнае назаўжды,

Назад хоць часам цягне аглянуцца,

Вядома, як збяжыць паток вады,

Ў яго не удаецца акунуцца.

 

Бяжыць таксама i жыццёвы час,

Iмклiва вельмi i заўжды наперад,

I вымушае не вяртацца нас,

А вернешся – заўжды чакае нерат.

 

Што ззаду, хай iдзе ў нябыт хутчэй,

Зноў вабныя уражаннi навокал,

Жыць з iмi i прыемней, i лягчэй,

Яны схаваны поруч, недалёка.

 

Калi жыццё, як бурная рака,

Хай плынь нясе, знаць новае ахвота,

Каб рэчышча было без астаўка,

Як стане плынь, утворыцца балота.

 

Iмклiва хай рака жыцця бяжыць,

Нiколi каб балота не ўтварылась,

Мiнулае не трэба варушыць,

Каб ў будучым чароўнае здарылась.

 

18.06.1995

 

File 3     Home Page

 

885     ВЕЧНАСЦЬ I СОНЦА

 

Глядзяцца зоркi ноччу у ваду,

Здаецца, што турбот яны не маюць,

Ды кожны мае нейкую бяду,

Мiнае час, i зоркi патухаюць.

 

Нiчога ў свеце вечнага няма,

Нiколi не было, далей не будзе,

I намагацца вечнасць мець дарма,

Хаця яе жадаюць вельмi людзi.

 

У зорак нават ёсць смяротны час,

Аднолькавая ва ўсяго дарога,

З'явiўся, быў, а потым цiха згас,

Так збудаваны свет па волi Бога.

 

Згасаюць часам зоркi у цiшы,

Бо рух iдзе бясконцы у прыроды,

Бог вечнасць абяцае для душы,

Але чакае цела смець заўсёды.

 

Наогул, няма вечнасцi зусiм,

Хаця здаецца, што жыццё бясконца,

З iм развiтацца прыйдзецца усiм,

Калi пачне згасаць паволi Сонца.

 

Але пакуль яно дае цяпло,

I зоркi на вадзе ўначы ўсiм бачны,

Бо iснаванне Сонца нам дало,

Павiнны Богу быць за цуд удзячны.

 

20.06.1995

 

File 3     Home Page

 

901     ЖЫВЫ СВЕТ

 

Не хочуць мяса вегетарыянцы,

З маральных не ядзяць яго прычын.

Але якiя застаюцца шанцы

Ў безабаронных яшчэ больш раслiн?

 

Жывыя i раслiны, як жывёлы,

Але у кожнай з iх сваё жыццё,

Ды толькi адразняюцца умовы,

Плады раслiн – яшчэ не небыццё.

 

У iх жыццё, яны яшчэ жывыя,

Бо рознiцы памiж жыццём няма,

З iх вырастуць раслiны маладыя,

I маралiсты цешацца дарма.

 

Жывая навакольная прырода,

Жывёлы i раслiны, ды яды

Няма для iх. Таму занадта шкода,

Знiшчалi адзiн воднага заўжды.

 

Таму i мiласэрнасцi не будзе,

Бо Бог бязмерна жорсткiм свет стварыў,

Але гуляюць ў мiласэрнасць людзi,

Хаця без ежы кожны ўжо б не жыў.

 

Ўвесь свет жывы, раслiны i жывёлы,

Агульная будова ва ўсяго,

Ўсе жыць жадаюць, але свет суровы.

На мiласэрны як змянiць яго?

 

26.06.1995

 

File 3     Home Page

 

910     ЖЫЦЦЁВАЯ ВЯРШЫНЯ

 

Калi жыццё iдзе няспынна ўгору,

Нiхто не аглядаецца назад,

Бо вельмi шмат жыццёвага прастору,

I не гудзе пакуль яшчэ набат.

 

Занадта многа ёсць дарог жыццёвых,

I будучыню можна выбiраць,

Прыемна вельмi жыць ў такiх умовах,

Бясконцасць iснавання адчуваць.

 

Хоць цяжка часам на гару ўзбiрацца,

Ды добра, што дарога ёсць заўжды,

I вельмi лёгка на нагах трымацца,

Калi яшчэ гадамi малады.

 

Але, калi вяршыня пакарыцца,

I пабяжыць дарога пад гару,

Патрэбна хутка ўнiз з гары кацiцца,

Нястрымны шлях ў старэчую пару.

 

Ў асеннi час усё даўно ў мiнулым,

I бачна: не бясконцае жыццё,

Душа яго бязлiтаснасць адчула:

У будучыне толькi небыццё.

 

Таму лепш на вяршыню не спяшацца,

Хай шлях пакатым будзе доўгi час,

Нiколi каб назад не аглядацца,

Каб малады запал ў душы не згас.

 

3.07.1995

 

File 3     Home Page

 

916     ШЧАСЦЕ ЖЫЦЬ

 

Нiколi смерць нiкога не шкадуе,

Няўмольна свой збiрае ураджай,

Нiхто ад прыгавору не уратуе,

Чакай яе прыход цi зневажай.

 

Смерць прыйдзе, ўсiх аднолькавасць чакае,

Нягледзячы, хто кiм быў пры жыццi,

Бо доля для жывых дана такая,

Каб з часам апынуцца ў небыццi.

 

Таму ў жыццi iмкнуцца ўпарта трэба,

Не дабрабыт празмерны каб набыць,

А назiраць бясконца доўга неба,

Хай без багацця, ды мець шчасце жыць.

 

Абмежаваць сябе ў патрэбах трэба,

Бо шчасце толькi ў свеце iснаваць,

Надзённага хай мала будзе хлеба,

Але жывыя могуць адчуваць.

 

Пачуццi у жывой душы вiруюць:

Любуйся прыгажосцю i кахай!

Ў жыццi пачуццi радасць падаруюць,

Калi жывы – вакол сапраўдны рай.

 

Не трэба мець багацце намагацца,

Дзеля чаго здароўе падрываць?

Лепш за жыццё настойлiва трымацца,

Каб смерцi час паволi аддаляць.

 

4.07.1995

 

File 3     Home Page

 

917     ПЛАНЕТА I СОН

 

Цiкава вельмi створана жыццё:

Яно паўстала, як былi ўжо ночы,

Такi шлях выбiрала развiццё,

Што ноччу кожны адпачыць ахвочы.

 

Бо ў час, як утваралася Зямля,

Узнiклi цалкам сутачныя цыклы,

I для iстоты кожнай ўжо пасля

Стаў для жыцця такi парадак звыклы.

 

Цудоўна як, што круцiцца Зямля!

Каб не вярцелась, то не зналi б ночы,

Астыў бы адзiн бок нiжэй нуля,

З другога Сонца асляпляла б вочы.

 

Усё дакладна вельмi на Зямлi,

Чароўнае каб дзеянне адбылась,

Умовы ўсiм выдатна падышлi,

Жыццё каб разнастайнае ўтварылась.

 

З сiвых часоў мiльёны год прайшлi,

Ды сталыя стварылiся умовы,

Таму жывуць iстоты на Зямлi,

Хоць месцамi ёсць клiмат i суровы.

 

Цудоўны i магутны шар зямны,

Праз суткi ён дакладна ноч вяртае,

Таму ёсць сон, i сняцца людзям сны,

Планета для жыцця нас зберагае.

 

5.07.1995

 

File 3     Home Page

 

919     ВЕЧНАСЦЬ

 

На Зямлi жыццё з часам мiнае,

Iснаванню акрэслены час,

Бо жыццё нечакана ўзнiкае

I знiкае iмгненна ураз.

 

Ўсё нязменным вакол застаецца,

За вякамi збягаюць вякi,

Час кароткi iстотам даецца,

Свет, як быў, вечна будзе такi.

 

Сонца зробiць усход вiртуозны,

Птушкi радасна будуць спяваць,

Як раней, будуць радаваць вёсны,

Людзi будуць пяшчотна кахаць.

 

Ўсё ў жыццi, безумоўна, праходзiць,

Бо кароткае вельмi жыццё,

Але ў вечнасць яно пераходзiць,

К ёй упарта вядзе небыццё.

 

Што для кожнага стане канечным,

I што з часам павiнна мiнаць,

Для сусвету з'яўляецца вечным,

Жыццё будзе бясконца трываць.

 

Не знiкае нiчога бясследна,

Ўсё, жыло што, працягвае жыць,

У асобе другой адпаведна,

Бо ў фундаменце вечнасць ляжыць.

 

7.07.1995

 

File 3     Home Page

 

924     ПАЛЮБIЦЬ ПРЫРОДНАЕ

 

Ад спёкi мяккi стаў асфальт, як вата,

I хочацца да рэчкi, да вады,

Як чаго-небудзь буде забагата,

Ў тым небяспека тоiцца заўжды.

 

Iдуць па сiнусоiдзе працэсы,

Не цягнецца нiводны доўга час,

Асноўныя кранаюць iнтарэсы,

Усё змянiцца здатна моцна ўраз.

 

Хоць кепска, час мiнае некаторы,

I значна лепей справа можа быць,

Жывем бясконца ў пэўным калiдоры,

Каб ўмомант звыклы рэчаў стан змянiць.

 

Ад крайнасцi к другой шлях недалёкi,

I здавальнення не адчуць заўжды,

Як знемагаюць ад магутнай спёкi,

Мiнулыя прыемней халады.

 

Што маем ўдосталь – ўсё не слава Богу,

Бо лепшае бясконца хочам мець,

Чаму незадаволення дарогу

Мы выбiраем? Цяжка зразумець...

 

Надвор'е быць такiм, як ёсць, павiнна,

Бо сiл няма прыроднае змянiць,

Ўспрымаць патрэбна стан такi няспынна,

Згадзiцца з iм i нават палюбiць.

 

10.07.1995

 

File 3     Home Page

 

933     ЛЮБIЦЬ УСЁ ЖЫВОЕ

 

Жыццё! Яно заўжды, як павуцiнка,

I можа абарвацца ў любы час,

Як для яго ствараецца замiнка,

Згасае хутка нечакана ўраз.

 

Што створана на белым свеце Богам,

Святое права мае на жыццё,

Бо даражэй зусiм няма нiчога,

I потым будзе толькi небыццё.

 

Сваё жыццё высока цэняць людзi

I зневажаюць права ўсiх iстот,

Нiколi справядлiвасцi не будзе,

Жывое забiваем без прыгод.

 

Адкуль такая жорсткасць ў сэрцы нашым?

Чаму няма павагi i дабра?

Бо нiзашто сумленне не падкажа,

Што без вiны забiлi камара.

 

За тое толькi, што ён хоча есцi,

Каб права жыць сваё ажыццявiць,

Адказнасцi зусiм не будзем несцi,

Хто замiнае, можам ўсiх забiць.

 

Несправядлiва, што сябе шкадуем,

Усё жывое трэба нам любiць.

Калi свет навакольны не ўратуем,

Адны як будзем на планеце жыць?

 

15.07.1995

 

File 3     Home Page

 

954     НЕБЫЦЦЁ

 

Як думкi аб мiнулым пабягуць,

Іх нельга супынiць i супакоiць,

Бо здатны iрэальнае вярнуць,

Асобу здатны цэльную раздвоiць.

 

Адначасова ёсць ты i няма,

То там, то тут, нiяк не разабрацца,

I пры жыццi яшчэ душа сама

Спрабуе ў небыццё пераўтварацца.

 

Памiж жыццём i небыццём мяжа,

Ва ўяве яе проста пераходзiць,

Як ў рэчаiснасць вернецца душа,

Сапраўднае жыццё ў яе прыходзiць.

 

Калi ў мiнулым – нiбы не жывеш,

Сучаснасцi зусiм не адчуваеш,

Ўтвараецца прагалiна цi плеш,

I небыццё ўраз у жыццi зазнаеш.

 

У небыццi таксама мы ў час сну,

Ўсiм дастаткова небыццё знаёма,

Падобнае належыць i вiну,

Бо п'яны ў небыццi, i ў сэрцы стома.

 

Таму не вельмi страшна небыццё,

Калi прыходзiць час з iм сустракацца,

Але, як яшчэ доўжыцца жыццё,

Лепш ад яго да часу адмаўляцца.

 

26.07.1995

 

Апошні верш     File 3     Home Page