3. Дзіўная мэта жыцця не заўжды рэальнасць. (100 вершаў)

3. Дзіўная мэта жыцця не заўжды рэальнасць. (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab39by.narod.ru

 

 

2539     РУБЯЖЫ ЖЫЦЦЯ

 

Ўсе гады, што прайшi, ўжо не вельмi цiкавы,

Як старонкi прачытанай кнiгi, яны,

Нi ганьбы не даруюць, тым болей нi славы,

Сонца ззяла у iх i былi перуны.

 

Ды i людзi праз час не цiкавяць таксама,

Калi новых знаёмств на шляху больш няма,

Для душы толькi звыклае – iсная драма,

Бо вясны не спаткаць, будзе вечнай зiма.

 

Вабяць моцна былога юнацтва мясцiны,

Ды пазнаць значна болей для шчасця дано,

Як гады, i сябры быць другiмi павiнны,

Бо iначай ў душу прыйдзе сум ўсё адно.

 

Ад уражанняў новых жыццё расквiтнее,

Бо iначай пачуццi зачахнуць ў душы,

Хто шукаць новы шлях надта спрытна умее,

Пакарае бясконца жыцця рубяжы.

 

13.04.1998

 

File 3     Home Page

 

2559     КОЛА ЖЫЦЦЯ

 

Iдзе вечна замкнутае кола,

Цвiтуць кветкi, каб раслi плады,

Ды жыццё бязлiтасна сурова,

Спее плод, каб згiнуць назаўжды.

 

Як анёлы, вабяць вока дзеткi,

Час мiне – i кожны ўжо стары,

Напачатку людзi – нiбы кветкi,

Гiне плод, як шлях бяжыць з гары.

 

Круцiцца бязлiтаснае кола,

Сутнасць яго цяжка зразумець,

Бо iснуе для жыцця умова:

Квiтнець вечна нельга, трэба спець.

 

Спелы плод – для сэрца асалода,

Ззяе ён красой, як iзумруд,

Ды, як пераспее, глянуць шкода,

Бо ператвараецца у бруд.

 

23.04.1998

 

File 3     Home Page

 

2589     ЗЕНIТ ПРЫГАЖОСЦI

 

Як цягнiкi, бягуць жыцця гады,

Змяняюць ўсё грунтоўна i iмклiва,

Прыемна вабiць выгляд малады,

Бо чалавек – прыроды мудрай дзiва.

 

I сумаваць зусiм няма прычын,

Бо непрывабных нават не трапляе,

Ад позiрку на маладых жанчын

У сэрцы грукат, дух перахапляе.

 

Ды завiтаюць iншыя часы,

I тыя ж даўганогiя жанчыны

Не маюць нi фiгуры, нi красы,

Цудоўны твар знявечваюць маршчыны.

 

Калi ў зенiце ззяе прыгажосць,

Ёй ў лепшы час патрэбна скарыстацца,

Каб шкадаваць нiколi не прыйшлось,

Як грымне час з красою развiтацца.

 

4.05.1998

 

File 3     Home Page

 

2617     ЖЫЦЦЁВЫ МАРАФОН

 

Што-небудзь ды няскончаным пакiнеш,

Вершы складаў або зямлю араў,

Далёка або не жыццёвы фiнiш,

Не ўдасца да канца зрабiць ўсiх спраў.

 

Празмерна не патрэбна намагацца,

Той знемагае, хто хутчэй бяжыць,

Лепш з радасцю прывабнай сустракацца,

Каб безтурботна i шчаслiва жыць.

 

Ўсё роўна не забраць дабра з сабою,

Жыццё раптоўна скончыцца ураз,

Таксама будзе сонца над зямлёю,

Iмчацца будзе хуткабежны час.

 

Жыццё людзей праносiцца iмгненна,

Але ёсць мудры у жыцця закон:

Спрынт высмакча ўсе сiлы неадменна,

Павольна лепей бегчы марафон.

 

14.05.1998

 

File 3     Home Page

 

2619     ПАДАЧКА

 

Даюць падачку, ды нiколi

Не трэба браць такой маны,

Яна пазбавiць здатна волi

I закаваць у кайданы.

 

Здаецца вабным падарунак,

Нiбы пярсцёнак залаты,

Ён – як iудзiн пацалунак,

Бо ў iм схавана шмат бяды.

 

Даюць ў падачках небагата,

Ды досыць ў кожнай ёсць пагроз,

Вялiкай вельмi будзе страта,

Бо папсавацца можа лёс.

 

Душа сцiскаецца ад болю,

Калi накiнуць ланцугi,

Не трэба вiнавацiць долю,

Сам кожны выбраў лёс такi.

 

15.05.1998

 

File 3     Home Page

 

2630     РАСПЛАТА ЧАКАЕ

 

Шчупак драпежны быў занадта злым,

I кожны дзень спраўляў сабе ён свята,

Таму жыцця не дараваў малым,

З'еў пячкуроў i плотачак багата.

 

Гаспадаром ўсеўладным быў шчупак,

Знаходзiўся ў зенiце вабнай славы,

Яму быў да спадобы рыбкi смак,

Нiхто над iм не мог знайсцi управы.

 

Ды невад зацягнулi рыбакi,

Шчупак пазнаў час жорсткi i пякельны,

Бязлiтасны тыран усёй ракi

Засмажаны быў ў масле на патэльнi.

 

Лёс зменлiвы i круглы, нiбы мяч,

Хто iншым зла ў жыццi рабiў багата,

Ад помсты не ўратуецца, хоць плач,

Чакае немiнучая расплата.

 

26.05.1998

 

File 3     Home Page

 

2642     ЦЕРНI I ЗОРКI

 

Рознае здарыцца на шляху,

Не заўжды ён будзе бегчы з горкi,

Радасць сустрэць можна i тугу,

Цернi будуць ранiць, вабiць зоркi.

 

Цяжка будзе, а праз час – лягчэй,

Што калi – дакладна невядома,

Будзе светлых шмат ў жыццi начэй,

I ад чорных дзён быць можа стома.

 

Запалаюць зоркi у вачах,

Або крыўда болем абражае,

Як калейдаскоп, жыццёвы шлях,

Шчасце цi бяда на iм чакае.

 

Але як пачаў па iм iсцi,

Прыйдзецца прайсцi ўвесь шлях да скону,

I павiнна трапiцца ў жыццi

Ўсё па статыстычнаму закону.

 

4.06.1998

 

File 3     Home Page

 

2677     ЦВIЦЕННЕ

 

Каб не прыйшло расчараванне,

Даць лепей справам пачакаць,

Хоць год, хоць два, але каханне

На потым нельга адкладаць.

 

Абмежаваны час даецца,

Таксама, як цвiценню руж,

Бо сэрца сэрцу адгукнецца,

Каб утварылась еднасць душ.

 

Ды хутка ружа адцвiтае,

Iмклiва прабягае час,

Жыве, але зусiм не тая,

Святковы выгляд цалкам згас.

 

Не трэба адкладаць на потым,

Хай ў час агонь ў душы гарыць,

Калi, вядома, не ахвота

Сваё цвiценне прапусцiць.

 

6.07.1998

 

File 3     Home Page

 

2707     ЖЫЦЦЁВЫ ШЛЯХ

 

Жыццё – гульня, вядома ўсiм даўно,

Але адзiн у шахматы гуляе,

Другому – цяжка нават ў дамiно,

Па густу кожны шлях свой выбiрае.

 

Ахвочы кожны ў шахматы гуляць,

Ды прайграе, бо разумення мала.

У дамiно мо лепей выйграваць?

Перамагаць – зусiм другая справа.

 

Бо кепска, калi слабы шахматыст,

Абрыдне ўсё жыццё цягнуцца ззаду,

Хай ў дамiно – ды лепей, чым артыст,

Гуляць – дык па вышэйшаму разраду.

 

Як трэба выбiраць жыццёвы шлях,

Той выбраць лепей, дзе хапае сiлы,

Каб не пагас агеньчык у вачах,

Каб не падрэзаць для палёту крылы.

 

30.07.1998

 

File 3     Home Page

 

2711     ЗОРНЫ ШЛЯХ

 

Прыемна, калi зоркi пад нагамi,

Ды вельмi небяспечны зорны шлях,

Сустрэць магчыма буру цi цунамi,

За зорны лёс ў душы адвечны страх.

 

Але бясконца толькi зоркi вабяць,

I хочацца на зорны шлях пайсцi,

Ён небяспечней, чым шлях iншы, мабыць,

Не кожны паспытаў яго ў жыццi.

 

На шлях шмат падарожнiкаў iмкнецца,

Хто крочыў iм, не ўсiм ён па плячы,

У славе зорак хоць прыемна грэцца,

Ды зоркi здатны моцна абпячы.

 

Да зорак вельмi хочацца часамi,

Ды як знайсцi цудоўны зорны шлях?

Не трэба россып зорак пад нагамi,

Хаця б адну мне патрымаць ў руках.

 

31.07.1998

 

File 3     Home Page

 

2731     ЯК БЫЦЦАМ НЕ БЫЛО

 

Быў i няма, як быццам не было,

I, як усiх раней, зямля схавала,

Прыйшло прызнанне або не прыйшло,

Нi кроплi болей ўжо не хвалявала.

 

На шчасце цi бяду лёс талент даў?

Не змог iсцi за iншымi нiколi,

Заўсёды цалiк з цяжкасцю араў,

Каб гаспадарыць на уласным полi.

 

Нiчога не здабыць без барацьбы,

Змагацца трэба, рухалась каб справа,

I таленту адвечныя рабы

Сiл i здароўя аддаюць нямала.

 

Падняцца вельмi цяжка на крыло,

Усё жыццё патрэбна хвалявацца,

Быў i няма, як быццам не было.

А можа лепей з талентам расстацца?

 

13.08.1998

 

File 3     Home Page

 

2741     АТРЫМАЦЬ ПРЫЕМНАСЦЬ

 

I здавальненне стане цяжкай працай,

Калi бясконца – толькi лыжкай мёд,

Як ў колькасцi яго перастарацца,

Абрыдне хутка ён наадварот.

 

Каб толькi радасць атрымаць заўсёды,

Патрэбна ў любой справе меру мець,

Калi няма мяжы, больш будзе шкоды,

Адразу мудры сэнс не зразумець.

 

Але, калi iдзе без меры справа,

Каханне, гульнi або алкаголь,

Адразу хоць здаецца, што замала,

Ды ў вынiку кране душэўны боль.

 

Каб не рабiць прыемнасць цяжкай працай,

I ад яе пасля пакутаваць,

Цудоўней лепш упарта намагацца

Прыемнае па частках атрымаць.

 

20.08.1998

 

File 3     Home Page

 

2745     УЖО НЕ ДАКРАНУЦЦА

 

Жыве ў душы надзея на цяпло,

Яна трываць працягвае упарта,

Хоць ведае, што лета ўжо прайшло,

А восенню чакаць цяпла не варта.

 

Выкарыстоўваць трэба добры час,

Нi ў чым нiколi надта не спазняцца,

Бо шансы, што былi, знiкаюць ўраз,

А потым ўжо дарэмна спадзявацца.

 

Бо лета раз здараецца ў жыццi,

I больш нiколi ўжо не паўтарыцца,

А шлях жыццёвы трэба так прайсцi,

Каб радасць мець i горка не журыцца.

 

Жадаць бязглузда добрага цяпла,

Бо да яго ужо не дакрануцца,

Спяшацца лепш, каб восень не прайшла,

Бо можна прад зiмою апынуцца.

 

23.08.1998

 

File 3     Home Page

 

2756     КРЫНIЧКА

 

Зарасла трысцём крынiчка,

Вады ў ёй цяпер – анi,

I прапала, нiбы знiчка,

Што згарэла ўвышынi.

 

Любаваўся ёю кожны

Срэбрам як вада блiшчыць,

Мог з крынiчкi падарожны

Смагу часам спаталiць.

 

Хуткацечны час ўсё шкодзiць,

Ён няўмольны, на бяду,

Лепш раней было знаходзiць,

Хто б яшчэ папiў ваду.

 

Зарасла цяпер крынiчка,

Сваё скончыла жыццё,

Вельмi хутка, нiбы знiчка,

Зараз твань ў ёй i трысцё.

 

5.09.1998

 

File 3     Home Page

 

2765     РАСПЛАТА

 

Нiчога ад людзей не трэба браць,

Хоць вельмi мала ўзяў, хаця багата,

Бо значна болей прыйдзецца аддаць,

Чакае немiнучая расплата.

 

Падачка – як нажыўка на кручок,

Знянацку хутка хто яе глытае,

Калi пасля пацягне крыху ўбок,

Ўраз зловiцца, як рыбка залатая.

 

Не вызвалiцца ад кручка нiяк,

Дарэмныя рыўкi i намаганнi,

Што хоча зробiць з рыбкаю рыбак,

Яна ж павiнна выканаць жаданнi.

 

Залежнасцi нiколi лепш не мець,

Як паспрабуеш – стане зразумелым,

Бо праглынеш нажыўкi нават ледзь,

А расплацiцца трэба будзе целам.

 

20.09.1998

 

File 3     Home Page

 

2842     КОЛА ЖЫЦЦЯ

 

Ад небыцця да небыцця

Праходзяць ўсе абавязкова,

Такi шлях кожнага жыцця,

Смерць замыкае цалкам кола.

 

Бяжыць няўмольна хуткi час,

Канец з пачаткам наблiжае,

Цi паступова, або ўраз

Жыццё ў нябыт ператварае.

 

I чалавек, i нават звер

Аддаць усе iмкнуцца сiлы,

Зрабiць каб большым 2πR,

Пазней каб трапiць да магiлы.

 

Жыць трэба тым, што ёсць цяпер,

Не судзяць людзi хай сурова,

Бо здатна ўраз змянiцца R,

Замкне канец з пачаткам кола.

 

16.11.1998

 

File 3     Home Page

 

2860     ДАЛЁКI ШЛЯХ

 

Калi ў шлях далёкi адпраўляўся,

Каб агонь прайсцi, праплыць ваду,

Поспеху здабыць не спадзяваўся,

Думаў, што на фiнiш не дайду.

 

Цяжкi шлях быў, але вельмi любы,

Роспачы было шмат i бяды,

Медныя не замiналi трубы,

Крок трымаў упэўнены заўжды.

 

Фiнiш наблiжаўся крок за крокам,

Бо вяршынi смелыя бяруць,

Цяжкасцей спужацца здатна вока,

Хоць нагам балюча, ды iдуць.

 

Калi шанц ёсць, нельга адмаўляцца,

Трэба ўсё прайсцi праз «не магу»,

Лепей ў шлях далёкi адпраўляцца,

Шчасце можа быць ў канцы шляху.

 

7.12.1998

 

File 3     Home Page

 

2863     ПРАЗ ПЕРАШКОДЫ

 

Хоць кволая трава, ды празе жыць

Асфальт не стане нават перашкодай,

Расток яго iмкнецца разбурыць.

Якая моц закладзена прыродай!

 

Або бярозка ўчэпiцца за дах,

На кепскi лёс яна не наракае,

Жыве, не непакоiць яе страх,

Хоць горкi фiнiш ў будучым чакае.

 

Жыццё праходзiць кожны толькi раз,

Ад нараджэння i да развiтання,

Нашчадкi каб былi, i род не згас,

Людзям дано цудоўнае каханне.

 

Закруцiцца ад прагi галава,

I прыйдзе час абавязковай згоды,

Каханне, нiбы праз асфальт трава,

Да фiнiшу iдзе праз перашкоды.

 

14.12.1998

 

File 3     Home Page

 

2884     МНОГАГА ЖАДАЎ

 

Я шмат чаго ў жыццi жадаў,

I мець здаралася нагода,

Ды ў шэразе вялiкiх спраў

Малыя пакiдаў на потым.

 

Вялiкiх спраў зрабiць не змог,

Гатовы быў рабiць любыя,

Ды не было ужо дарог,

Дзе сустракалiся малыя.

 

Каб шчасце сцiплае знайсцi

I са шляху ў кювет не збочыць,

Заўсёды лепш рабiць ў жыццi

Ўсе справы, што абапал крочаць.

 

Я вельмi многага жадаў,

Што-небудзь мець была нагода,

Ды лёс ажыццявiць не даў,

Цяпер цудоўных шанцаў шкода.

 

25.12.1998

 

File 3     Home Page

 

2910     ПРАБЛЕМА I МАРАЛЬ

 

Жыццёвая праблема i мараль.

Чым карыстацца: першай цi другою?

Нiяк iх нельга аб'яднаць, на жаль,

Як полымя з халоднаю вадою.

 

Праблема прывядзе з сабой бяду,

Як невядома, чым лепш кiравацца,

Жыццё кiдае з полымя ў ваду,

Праблеме трэба хутка разрашацца.

 

Прыходзiцца або гарэць ў агнi,

Або ў палонцы ў халады купацца,

Ды выйсця не знаходзiцца анi,

Па-добраму не можа атрымацца.

 

Быць трэба вельмi цвёрдым, нiбы сталь,

Каб выхад лепшы адшукаць з дылемы,

Заўсёды трэба выбiраць мараль,

I стануць непатрэбнамi праблемы.

 

5.01.1999

 

File 3     Home Page

 

2918     ЗАЎЖДЫ НАПЕРАД

 

Здарылась нечаканая бяда,

I у душы змянiўся дзень на вечар,

Павольней стала хуткая хада,

Цяжар сагнуў спiну i лёг на плечы.

 

Здаецца, што наперадзе сцяна,

I што яе нiяк не пераскочыць,

Здалёк хоць непрыступная яна,

Але наперад толькi трэба крочыць.

 

Цi будуць там вароты або не?

Iсцi патрэбна, хаця цела ные,

А мо падмурак згнiў ужо ў сцяне,

Яна ўпадзе i гарызонт адкрые.

 

Не трэба пускаць смутак у душу,

Хоць цяжкасцей спужацца могуць вочы,

Насустрач ветру ў замець цi iмжу

Заўжды наперад толькi трэба крочыць.

 

8.01.1999

 

File 3     Home Page

 

2975     ПРЫВАБНАЯ МАЛАДОСЦЬ

 

Ўсё застаецца у мiнулым:

Струмень з крынiчкi бег заўжды,

Ды зацягнуўся выток мулам,

Няма нi кропелькi вады.

 

Варба над ёй ужо сухая,

Вакол пажоўклая трава,

Пара прабегла залатая,

Бяда нязваная прыйшла.

 

Жыццё згасае, нiбы знiчка,

Былое ўжо не аднавiць,

Ваду давала мне крынiчка,

Ды прагу больш не спаталiць.

 

Таму сумуе сэрца штосьцi,

Ручай з крынiчкi бег заўжды,

Няма прывабнай маладосцi,

Мул зацягнуў яе гады.

 

7.02.1999

 

File 3     Home Page

 

3009     ЗМЕНЛIВЫ ЛЁС

 

Лёс нябачны, але ён iснуе заўжды,

I дае людзям розныя долi,

Каму шчасця налье, каму кубак бяды,

Ён – як быццам магнiтнае поле.

 

Каму радасць дае, хто ў знямозе ад слёз,

Вельмi розны яго пацалунак,

Як магнiтнае поле, няўстойлiвы лёс,

Здатны нават змяняць свой кiрунак.

 

Вядзе кожнага лёс праз жыццё, праз гады,

Не знiкае зусiм ён нiколi,

Ды напружанасць здольны змяняць ён заўжды,

Лёс такi, як магнiтнае поле.

 

21.02.1999

 

File 3     Home Page

 

3055     АДЗНАКI ЎЗРОСТУ

 

Шмат высокiх, як зорачкi мар,

I жаданне за шчасце змагацца,

Стан прыгожы, як сонейка твар,

Гэта час непаўторны юнацтва.

 

Як агеньчыкi згаслi ў вачах,

Бо суровая доля спаткалась,

Толькi цёрнам усцелены шлях,

Надышла ўжо сапраўдная сталасць.

 

Як знявечаць гады твар i стан,

Прыгажосцi былой не засталась,

Зразумела, што мары – падман,

Пачалась непатрэбная старасць.

 

19.03.1999

 

File 3     Home Page

 

3122     ЖЫЦЦЁ АСКЕТА

 

Што маю, тое мне заўжды па густу,

Бо я не падышах i не кароль,

Надзённага хачу мець хлеба лусту,

А да яе карэц вады i соль.

 

Не радуюсь уцехамi для цела,

Не трэба мне уклад жыцця чужы,

Хачу, каб ўвышыню душа ляцела,

Узнёсласць мець жадаю для душы.

 

Калi душа натхненнем абагрэта,

То лустай хлеба задаволюсь я,

Мне да спадобы мець жыццё аскета,

Такая фiласофiя мая.

 

19.04.1999

 

File 3     Home Page

 

3149     РУЙНУЮЧЫ ЧАС

 

Ўсё знiшчае бязлiтасны час,

Зберагае сябе толькi атам,

Ўсё на свеце ўзнiкае ураз,

I руйнуецца ўраз часам-катам.

 

Доля часу такая дана,

Ён знiшчае мацней, чым гарматы.

Ў чым яго непасрэдна вiна,

Можа ён без вiны вiнаваты?

 

Адзначае час дату бяды,

Хаця ролi ганебнай не рады,

Ўсё руiнамi робяць гады:

I палац, i каханне, i святы.

 

2.05.1999

 

File 3     Home Page

 

3176     ЛЮСТЭРКА

 

Наглядзецца у люстэрка

У юнацтве ўсiм прыйшлсь,

Кожны раз была праверка:

Ці iснуе прыгажосць?

 

Ў сталасцi – другая мерка,

Зусiм iншыя часы,

Часам трэба ўжо люстэрка,

Бо няма былой красы.

 

Не патрэбна нават зверка,

Засталося што ад мар,

Старасць не глядзiць ў люстэрка:

Час знявечыў стан і твар.

 

9.05.1999

 

File 3     Home Page

 

3181     ЦУДОЎНЫ ПАДАРУНАК

 

Жыццёвы цяжка выбiраць кiрунак,

Даецца ён ў нялёгкай барацьбе,

Нiколi лёс не зробiць падарунак,

Калi яго не зробiш сам сабе.

 

Ды як прыняць выдатнае рашэнне?

На ростанях прыходзiцца стаяць.

Цi дапаможа шчасце мець здарэнне

Або прымусiць гора атрымаць?

 

Не зблытаць каб iудзiн пацалунак

З тым, што пяшчотным будзе сапраўды,

Каб мець ў жыццi цудоўны падарунак,

Самому лепш яго рабiць заўжды.

 

10.05.1999

 

File 3     Home Page

 

3184     АПОШНЯЯ ДАРОГА

 

Лагодна песцiць ветрык каласы,

Ды жыта песнi сумныя спявае,

Мiнорныя гучаць ў iх галасы,

Бо зерне вельмi хутка саспявае.

 

Лепш песнi пра вясновыя часы,

Пару ў жыццi найлепшую, вядома.

Рунь маладая, колькi ў ёй красы!

А зараз толькi жоўтая салома.

 

У песнях сум, бо хутка ўжо жнiво,

Не радуе цяпер амаль нiчога,

Юнацтва, нiбы дым, даўно прайшло,

Пачалася апошняя дарога.

 

14.05.1999

 

File 3     Home Page

 

3223     ПIЛЬНА ЎГЛЯДАЦЦА

 

Iдзеш цi праз балота, цi па лесе,

Уважлiва ўглядайся у зямлю,

А не глядзi з натхненнем ў паднябессе,

Не наступi знянацку на змяю.

 

Наступiш – зведаць прыйдзецца атруты,

Сабе каб клопат лiшнi не знайсцi

I не цярпець ад болю i пакуты,

Лепш небяспеку бокам абысцi.

 

Таму не трэба нiкуды спяшацца,

Дарэмна долю не псаваць сваю,

Навокал лепей пiльна углядацца,

Не трапiць у дарозе каб змяю.

 

10.06.1999

 

File 3     Home Page

 

3232     МЛЫН ЖЫЦЦЯ

 

Ушчэнт усё жыццё перацiрае,

Драбнютка, нiбы ў млыне жарнавы,

Бяды праз час нiхто не памячае,

I ўздым, што быў ад радасцi, малы.

 

Спакой там, дзе знiшчала хваляванне,

I нават цуд ўжо не кране душы,

I звычкай стане палкае каханне,

I прозаю – узнёслыя вершы.

 

Як млын жыцця зрабiў ужо ўсе справы,

I больш няма чаго перацiраць,

Сканчаюцца шляхi ганьбы i славы,

Не будзе спраў – прыйшоў час памiраць.

 

12.06.1999

 

File 3     Home Page

 

3303     ЛЕПШАЕ ПРЫЙДЗЕ

 

Не трэба рана рэквiем спяваць,

Бо можа так яшчэ ў жыццi здарыцца,

Што нешта, аб чым трэба шкадаваць,

Тым стане, чым прыемна ганарыцца.

 

Як кепска, лiць не трэба горкiх слёз,

Жыццё яшчэ змянiцца крута здатна,

I з часам стане зразумела: лёс

Ўжо загадзя зрабiў усё выдатна.

 

Каб веру i надзею не згубiць,

Адна ёсць вельмi добрая умова:

Заўжды такiм, як ёсць, жыццё любiць,

I лепшае прыйдзе абавязкова.

 

20.07.1999

 

File 3     Home Page

 

3316     АДЗIНЫ СЭНС

 

Бессэнсоўна, зусiм бессэнсоўна

Сэнс жыцця прагавiта шукаць,

Бо адказу не будзе ўсё роўна,

Марна час не патрэбна губляць.

 

Бо, з'явiўшысь на свет выпадкова,

Ўсе iстоты прыйшлi з небыття,

Не знайсцi ў жыццi сэнсу другога,

Бо жыццё – сэнс адзiны жыцця.

 

Небыццё – стан матэрыi сталы,

Але, вынiк яго развiцця

Стан няўстойлiвы, ды дасканалы:

Як зарнiца – праява жыцця.

 

2.08.1999

 

File 3     Home Page

 

3372     СПАКУСА

 

Перад спакусай цяжка устаяць,

Яна вядзе ў стан Евы i Адама,

Ды таямнiцу вабiць паспытаць,

Сакрэт знiкае, i пачнецца драма.

 

Але жаданне перайсцi мяжу

Не ўтаймаваць нiяк, няма спакою,

Спакуса у палон бярэ душу,

Здаецца таямнiца залатою.

 

А паспытаеш – цяжка ад тугi,

I зноў душа спакою не знаходзiць,

Яе каб не уводзiць у грахi,

Спакусу лепей бокам абыходзiць.

 

12.09.1999

 

File 3     Home Page

 

3384     КАЛОДЗЕЖ

 

Крынiчная вада – цудоўны дар,

Як серабро, яна заўжды iскрыцца,

I смак яе прыемны, як нектар,

Калодзеж вабiць i заве напiцца.

 

Калi не браць з калодзежа ваду,

Ўстрыманне будзе першаю прычынай,

Што ён спаткае цяжкую бяду,

Вада пазарасце зялёнай цiнай.

 

Смак страцiцца i срэбра чысцiня,

Ды часам каламуць пачне з'яўляцца,

Каб чыстаю вада была, штодня

Калодзежам патрэбна карыстацца.

 

19.09.1999

 

File 3     Home Page

 

3400     МАРА АБ АСФАЛЬЦЕ

 

Адзiн зрабiць нялёгка нават крок,

Бо вельмi многа трэба аддаць сiлы,

Калi суцэльны на шляху пясок,

Асфальт тады для сэрца надта мiлы.

 

Калi асфальт накрые галалёд,

I стане на душы чарней, чым хмара,

То хочацца пяску, наадварот,

Не вабiць аб асфальце болей мара.

 

Не след у сэрцы зайздрасць гадаваць,

На магiстраль каб вырвацца з прасёлку,

Пяшчотна, што даў лёс, заўжды кахаць,

Iначай будзе вельмi мала толку.

 

1.10.1999

 

File 3     Home Page

 

3412     НАГОДА

 

Замiнкаю была пужлiвасць,

Лёс зрэдку выпадкi дае,

Я меў цудоўную мажлiвасць,

Але не скарыстаў яе.

 

Не буду болей мець такую,

Шанц знiк, як у пяску вада,

Сабе дагэтуль не дарую,

Шанц добры быў, яго шкада.

 

Каб не была ў душы маркота,

Каб толькi слодыч адчуваць,

Калi здараецца нагода,

Яе не трэба упускаць.

 

6.10.1999

 

File 3     Home Page

 

3438     ЦЯРПЛIВАСЦЬ

 

Жывёльны свет навучыць лепш навук,

Хоць i навука дапаможа зрэдку,

Цiхенечка сядзiць ў кутку павук

I тчэ упарта з павуцiны сетку.

 

Не ведае павук, што ў гэты кут

Амаль нiколi не лятаюць мухi,

Без ляманту працуе i пакут,

Не мае анi роспачы, нi скрухi.

 

Вядзе яго цярплiвасць да мэты,

Не дапаможа, як павук заплача,

Калi трываць спакойна, то заўжды

Абавязкова трапiцца удача.

 

1.11.1999

 

File 3     Home Page

 

3461     ГОНАР

 

Дубы трымаюць гонар свой высока,

З пагардаю глядзяць заўсёды ўнiз,

Iх шаты разглядзець не здатна вока,

Прад iмi, як жабрак, няшчасны хмыз.

 

Але як моцны ураган пачнецца,

А сiлы гонар баранiць няма,

I горды ў тры пагiбелi сагнецца,

Без сiлы весцi барацьбу дарма.

 

Ад грубай сiлы нiкуды не дзецца,

А саступiць патрэбна толькi ўбок,

Пакорлiва заўжды прад ветрам гнецца,

Падобна хмызу, малады дубок.

 

18.11.1999

 

File 3     Home Page

 

3511     ПРОРВА

 

Не ведаеш наперад кожны крок,

Каб ведаў дзе, дык падаслаў саломкi,

А упадзеш – не трэба ўжо урок:

Скалiсты схiл у прорвы вельмi стромкi.

 

Жыццё – над прорвай жудаснай канат,

Ў iм кожны крок смяротна небяспечны,

Наперад толькi, нават крок назад

Становiцца амаль што недарэчны.

 

Лепш пiльна баранiцца ад пагроз,

Не ведаеш, што прорва пад табою,

Не дапаможа i саломы воз,

Ды i нязручна мець яго з сабою.

 

24.12.1999

 

File 3     Home Page

 

3521     IМКЛIВЫ ЧАС

 

Раку магчыма ўтаймаваць плацiнай,

I космас пакарыць, хаця не ўраз,

I горы разбурыць, зрабiць далiнай,

Ды нельга супынiць iмклiвы час.

 

Не здатны час прыцiшыць iнжынеры,

Бо час непадуладным будзе зноў,

Ён адлiчыў ужо ад новай эры

Дзве тысячы аднолькавых гадоў.

 

Таксама, як раней, ўзыходзiць сонца,

Пяшчотай грэе лес, лугi, раллю,

Ды час упарта вельмi i бясконца

Старэйшымi нас робiць i Зямлю.

 

2.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3535     ЦЯЖКА РАЗАБРАЦЦА

 

Не плакаць трэба, а смяяцца,

А чутны толькi горкi плач.

Бо вельмi цяжка разабрацца,

Чаму, як чорны хлеб, калач?

 

Штодзённа хлеб, як вата, белы,

I ўсё для iншых ёсць патрэб,

Ды ён здаецца падгарэлы,

Нясмчны, як блакадны хлеб.

 

Не трэба шмат прасiць у долi,

Той знемагае ад вымог,

Бяды не бачыў хто нiколi,

Пакутных не прайшоў дарог.

 

8.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3550     ШЛЯХ ДА МЭТЫ

 

Жыццёвы шлях шмат мае розных ямак,

Знямога прыйдзе часам ад хады,

Галоўнае – трымаць адзiн напрамак,

Каб не блукаць i дасягнуць мэты.

 

Але таму, хто са шляху саб'ецца,

Да перашкод жыццёвых хто не звык,

Мэты i дакрануцца не ўдаецца,

Бо шлях вядзе у прорву цi ў тупiк.

 

Лягчэй, як сталы на шляху кiрунак,

Каб пазбягаць i болю, i бяды,

Жыццёвы шлях бяжыць, як падарунак,

Упарта наблiжае да мэты.

 

11.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3555     АДЗIНСТВА

 

Што лепей: рэчка або берагi?

Цi крона дрэва, цi яго карэнне?

Калi душа нямее ад тугi

Або яе шчаслiвае iмгненне?

 

Адзiнства немагчыма разарваць,

Не можа нават быць падзел умоўны.

Калi людзям прыйшла пара кахаць,

Хто другарадны з іх, а хто галоўны?

 

Ў адзiнстве толькi радасць i бяда,

Ў ландшафтах дол змяняецца гарамi,

I здатна не разбегцiся вада,

Абмежаваць яе як берагамi.

 

12.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3560     САКРЭТ

 

Ў травiнцы кожнай пэўны ёсць сакрэт,

Хоць шмат навук – не ведаем нiчога

Пра шлях, якiм яна прыйшла на свет,

Адказ адзiны – па жаданню Бога.

 

Ды недакладны вельмi той адказ.

Няма у iм надзейнай запарукi,

Стваралась паступова ўсё цi ўраз?

Майстэрныя былi патрэбны рукi.

 

Вялiкi свет раслiнны на Зямлi

Дагэтуль – таямнiца, вельмi шкода.

Таму цiкава, як шляхi вялi,

Каб утварылась дзiўная прырода?

 

15.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3568     СУТНАСЦЬ БОГА

 

I Зямлю, i сусвету бясконцы абшар,

Залаты дзiўны месяц двухрогi,

Ў начным небе ад зорак прыгожы пажар –

Ўсё стварылi магутныя богi.

 

Бог стварыў сонца шчодры гарачы прамень,

Кожны мець яго надта ахвочы,

На Зямлi утвараецца сонечны дзень

I цудоўныя зорныя ночы.

 

Нiхто б велічнасць лепей прыдумаць не змог,

Не зрабiць аптымальней нiчога,

Ўсёмагутны руку да ўсяго прыклаў Бог,

Свет навокал i ёсць сутнасць Бога.

 

18.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3578     КОЛЕР ШЧАСЦЯ

 

Шчасце ззяе, як ў небе аблокi,

Калi iх пазалоцiць прамень,

Ўсе ў жыццi iм напоўнены крокi,

Пачынае яно новы дзень.

 

Колер шчасця, як снег свежы, – белы,

Колер ўзнёслых пачуццяў i мар,

Ды як вецер падзьме ашалелы,

Стане шэра i сумна ад хмар.

 

Ўсё змяняецца ў долi-паненкi:

Дзiўны колер чароўнай вясны,

Белы колер вясельнай сукенкi,

Стане чорным, як ноч, ля труны.

 

22.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3603     ЗА КРОКАМ КРОК

 

Не толькi днi – ў жыццё прыходзяць ночы,

I вельмi цяжка сiлы пазбiраць

Таму, хто да мэты iсцi ахвочы,

Бо ў цемры шлях нялёгка адшукаць.

 

Як да мэты у цемры не iмкнуцца,

Чакаць i спроб упартых не рабiць,

То можна ў цяжкiм стане апынуцца,

Што нават ўдзень развучымся хадзiць.

 

Хай цемра на шляху, хай перашкоды,

Ды лепш рабiць ўвесь час за кркам крок,

Жаданай дамагчыся каб свабоды,

Яе не атрымаеш незнарок.

 

30.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3617     МАЛАДЫ ЯБЛЫК

 

Суровы, але праведны закон:

Ў свой час павiнна толькi ўсё адбыцца.

Заўчасна яблык кiслы, як лiмон,

Хай гэта будзе нават медунiца.

 

Заўсёды лепш настойлiва чакаць,

Каб апынулась райскай асалода,

Iнакш цудоўны мёд не атрымаць,

Расчараванне толькi дасць прырода.

 

Заўчасна ўсё – як яблык малады,

Цяплом душу нiколi не сагрэе,

Вясной прыгожа зацвiтуць сады,

Ды яблык толькi восенню саспее.

 

8.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3618     УСПАМIН ПРА КВЕТКI

 

Да кветак вабiць прыгажосць заўжды,

Як iм кахаць дапамагае вецер,

Ды могуць быць атрутаю плады,

Хоць кветкi былi лепшыя на свеце.

 

Цвiценне – для душы дзiвосны час,

Калi нектару хочацца напiцца,

Хоць кветка i найлепшая з украс,

Ад прыгажосцi можна памылiцца.

 

Каб у жыццi не зведаць перашкод,

I далi добры ураджай палеткi,

Глядзець патрэбна, будзе якi плод,

Бо не сагрэе успамiн пра кветкi.

 

8.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3619     СВАЁ КОЛА

 

Трава ў саванне высахла спаўна,

Але ўсё роўна есцi трэба штосьцi,

I добры леў магутнага слана

Знянацку запрасiў к сабе у госцi.

 

Ад блюд у льва ламiлiся сталы,

I ежа – як найлепшая украса,

Ды не знаходзiў слон нiдзе травы,

Бо стравы былi ўсе з сырога мяса.

 

Пабачыў госць суровую ману,

Не ведаў, што ёсць простая умова,

Якую зразумець прыйшлось слану:

Трымацца трэба толькi свайго кола.

 

8.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3631     ЗАЎЖДЫ ЗДАЛЁК

 

Калi душа блукае па далiне,

Яна заблудзiць часам незнарок,

Але, калi глядзець на свет з вяршынi,

Дакладна бачны ёй наступны крок.

 

Бо компас у жыццi – вяршыня ведаў,

Таму яе патрэбна пакарыць,

Хто заблудзiў, той боль i горыч зведаў,

I здатны лепей компас ацанiць.

 

З далiны ўгору лепш iсцi высока,

Хаця зрабiць нялёгка кожны крок,

Вялiкае пабачыць здатна вока,

Як на яго глядзець заўжды здалёк.

 

13.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3642     АСЕННI ЧАС

 

Высокi ў сонца шлях вясною,

Гуллiвы сонечны прамень,

Пупышкам больш няма спакою,

Гусцее крона кожны дзень.

 

Прыходзяць летнiя турботы,

Хоць лiст зялёны малады,

Ды паступова ад спякоты

Ён стане ссохлы i руды.

 

Дзiвосна вабiць лiст зялёны,

Ды надыдзе асеннi час,

I вецер набяжыць шалёны,

Каб знiшчыць лепшую з украс.

 

19.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3645     ПАДЗЯКА

 

Прыходзiць часам цяжкi боль у грудзi,

Душа марнее з гора i турбот,

Але дарэмна наракаюць людзi,

Яны жывуць лепш ўсiх жывых iстот.

 

Не здатны мець жывёлы сваёй хаты,

Надзённы хлеб няма iм чым араць,

Але жыццю заўжды бясконца рады,

Iначай птушкi не змаглi б спяваць.

 

Жывёльны свет малую мае змогу,

Ды здатны людзям радасць дараваць,

За тое, што жывы – падзяка Богу,

I на жыццё не трэба наракаць.

 

20.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3649     ТЭОРЫЯ I ПРАКТЫКА

 

Дзе iсцiна, а дзе адна хлусня?

Ў пытанні вельмi цяжка разабрацца,

Але, як нешта паўтараць штодня,

Яно ўжо можа iсцiнай здавацца.

 

Тэорыя заўжды як мёртвы леў,

Сваёю царскай постаццю пужае,

Драпежнiка здаўна ён iмiдж меў,

Хоць iклы ёсць, ды нешта не кусае.

 

А практыка – магутны леў жывы,

Працяглым можа спрэчкам край пакласцi,

Застацца можна i без галавы,

Калi яе у пашчу льву закласцi.

 

20.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3652     НАМЕРЫ

 

Праходзiць час ў бясконцай мiтуснi,

Па iм нiхто нiколi не журыцца,

Ў нябыт, як дым кастра, збягаюць днi,

Ды, што прайшло, не здатна паўтарыцца.

 

Шмат спраў кiдаем часта на пасля,

Не бачым ў падыходзе недарэчнасць,

Ды разам з целам iх бярэ зямля,

Бо час прыходзiць адысцi у вечнасць.

 

Былi намеры добрыя штодня,

Ды доля за бяздзейнасць цяжка секла,

Як путы, замiнала мiтусня,

Намерамi шлях вымашчаны ў пекла.

 

21.01.2000

 

File 3     Home Page

 

3662     МАЛАЯ РЭЧКА

 

Казаць заўчасна не патрэбна «Гоп»,

Хоць рэчка, як ручай, была малою,

Тэарэтычна, нават i без спроб,

Нiяк не захлынуцца ў ёй вадою.

 

Нязначнаю здавалася здалёк,

Ды глыбiнi адтуль зусiм не бачна,

I нават першы быў няўдалы крок,

За пыху пакарала доля значна.

 

Чакалася, што хутка на шляху

Адчынiцца ў скарбонцы славы вечка,

Прыйшлось пазнаць i гора, i тугу,

Хаця малой здалёк здавалась рэчка.

 

25.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3663     МАГУТНЫ ЧАЛАВЕК

 

I чалавек магутны, i жывёлы,

Абмежаваць складана iх правы,

Раслiнны свет безабаронна кволы,

За выняткам пякучай крапiвы.

 

З'ядзяць траву або спiлуюць дрэва,

Раслiнны свет не чынiць барацьбы,

Прынамсi, нават ружа-каралева

Жыве заўжды ў пакутах, як рабы.

 

Жывёльны свет гадуе добра флора,

Але яе ўсё меней на Зямлi,

Магутны чалавек не бачыць гора,

Хоць да яго ўжо блiзка падышлi.

 

25.02.2000

 

File 3     Home Page

 

3668     ЧАС I АТАМ

 

Час жыццё цудоўнае даруе

I яго баронiць ад нягод,

Ды пасля бязлiтасна руйнуе,

Бо няма для часу перашкод.

 

Час знiшчае горы i далiны,

Новыя стварыцца каб змаглi,

Рух iдзе бясконцы i няспынны,

Час змяняе хутка твар Зямлi.

 

Нараджэнне i, як вынiк, страта,

Росквiт пераходзiць з часам ў скон,

Ды непадуладны часу атам,

Бо мацней, чым час, заўсёды ён.

 

1.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3707     НЕ АДРАЗУ

 

Нектар ў лугах збiраюць з кветак пчолы,

Хоць на шляху iх вельмi шмат нягод,

Не гледзячы на цяжкiя умовы,

Яны нясуць руплiва ў вулей мёд.

 

Будаўнiкi кладуць цаглiнкi ў сцены,

I кожная свой сцiплы ўклад дае,

Адразу непрыкетны нават змены,

Ды дом, як Фенiкс з поплу, паўстае.

 

У кожнай справе трэба мець цярпенне,

Iначай не пазбавiцца бяды,

Бо нельга мёд здабыць ў адно iмгненне,

Адразу не будуюць гарады.

 

15.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3714     ЗАКОН ЖЫЦЦЯ

 

Вясновыя пранеслiсь халады,

I сонейка прыветлiва ўсмiхнулась,

Пакрылiсь белай пенаю сады,

I шчасце ў кволай завязi адчулась.

 

А летам гадавалiся плады,

I не было нi смутку, нi трывогi,

Ды шчасце не бывае назаўжды,

Бо мроiлiсь пладам свае дарогi.

 

Асеннi сад сумуе без пладоў,

Дзе для яго знайсцi уцехi словы?

Час прыйдзе, i пазбавiцца лiстоў,

Закон жыцця i жорсткi, i суровы.

 

21.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3715     САМААДРАДЖЭННЕ

 

Ад небыцця да небыцця,

Праз поспехi i перашкоды,

Такi адвечны шлях жыцця,

Няма другога у прыроды.

 

Жыццё загiнула б даўно,

Бо доўжыцца адно iмгненне,

Але нязломнае яно,

Бо мае самаадраджэнне.

 

Такога б цуду не было,

Каб не вялiкае жаданне,

Што праз стагоддзi ў шлях вяло,

Жыццю дае жыццё каханне.

 

22.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3722     АПОШНЯЯ СТРУНА

 

Спявала скрыпка, як квартэт цудоўны,

Ды не яе вялiкая вiна,

Што часам вынiк спеву быў адмоўны,

Бо нечакана лопала струна.

 

Хоць восень крочыць, скрыпка не пакiне

Спяваць узнёсла, як было вясной,

I вось яна, як скрыпка Паганiнi,

Ужо спявае на струне адной.

 

Бо пачалiсь працяглыя нягоды,

I кожнай песнi вырасла цана,

Але замоўкла скрыпка назаўсёды,

Бо лопнула апошняя струна.

 

25.03.2000

 

File 3     Home Page

 

3777     АПОШНI КРОК

 

Калi жыў дзед, я ў шэразi быў трэцi,

Памёр, i нема плакаў я наўзрыд,

Як стаў другiм, знянацку не прыкмецiў,

Блiжэй ка мне наблiзiўся нябыт.

 

Усё ў жыццi змяняецца з часамi,

Бяду ка мне няўмольны час прынёс,

Стаў першым, развiтаўся як з бацькамi,

Нямела сэрца, плакаў я без слёз.

 

Стаю перад раскрытаю магiлай,

Не страшны мне нi кроплi вечны змрок,

Час вылучыў мяне наперад сiлай,

Зрабiць апошнi засталося крок.

 

16.04.2000

 

File 3     Home Page

 

3780     БОЛЬ СПАКУСЫ

 

Хто вiнаваты больш, хто спакушае,

Або спакусу прыме ад душы?

Сярэдзiна мiж iмi залатая,

Бо не акрэслiць памiж iх мяжы.

 

Патрэбна баранiцца ад спакусы,

Настойлiва i ўпарта кожны дзень,

Не плыць па плынi, як плывуць медузы,

Бо нават вадаспад бярэ таймень.

 

Салодкую мець хочацца спакусу,

Ды ў пекла пры жыццi яна вяла,

Балiць ад нечаканага укусу,

Бо ў сотах прыхавалася пчала.

 

19.04.2000

 

File 3     Home Page

 

3802     ВЯСНОВЫЯ ПЕСНI

 

Безліч песень вясновых прапета,

Збегла ў рэчкi шмат талай вады,

Пачалося спякотнае лета,

Яно лiчыць упарта гады.

 

Снег нядаўна лавiў на далонi,

Снег пялёстак скiдаюць сады,

Бо сезоны, як хуткiя конi,

Без супынак бягуць. А куды?

 

Хутка восень прыйдзе залатая,

Зiма рэчку скуе ў кайданы,

Зноў сняжынка ў далонях растае,

I чакаць буду новай вясны.

 

29.04.2000

 

File 3     Home Page

 

3812     СУХАСТОЙ

 

Адвечна дрэвы не растуць,

Хоць моцны корань, ствол высокi,

Ды ўгору з цяжкасцю iдуць

Пажыўныя для кроны сокi.

 

Хацелась быць увышынi,

Каб адчуваць сябе героем,

Прыйшлi бязрадасныя днi,

Бо дрэва стала сухастоем.

 

Не трэба дасягаць нябёс,

Каб лiст на дрэвах быў зялёны,

Ўгары чакае цяжкi лёс,

Бо сохнуць паступова кроны.

 

6.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3819     МАЕ ГАДЫ

 

Хоць не спяшаюсь рабiць крокi,

I кожны дзень жыцця цаню,

Гады, як хуткiя аблокi,

Бягуць ўвесь час ўдалечыню.

 

Iм не iснуе перашкоды,

За мной iдзе час, нiбы цень,

Не упускае ён нагоды,

З жыцця забраць чарговы дзень.

 

А днi гады жыцця складаюць,

Яны выстройваюцца ў фронт,

Нiбы аблокi, уцякаюць

Мае гады за гарызонт.

 

9.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3839     ПАМЫЛКА

 

Як непрыемны выпадак здарыцца,

Не трэба вельмi цяжка гараваць,

Бо i на шчасце можна памылiцца,

I вады не патрэбна выпраўляць.

 

Хаця душу гнятуць адразу вады,

I вельмi крыўдна часам аж да слёз,

Але праз нейкi час бясконца рады:

З памылкай шчасце выпадак прынёс.

 

Заўжды зрабiць памылку надта шкода,

I хочацца, каб знiкла яна ўраз,

Памылка можа быць, як нагарода,

I вырашае сутнасць яе час.

 

20.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3842     АДЗIНЫ ЛЁС

 

Спрачацца трэба з лёсам або не?

Павесцi барацьбу або скарыцца?

Бо той лёс, што сустрэўся, не мiне,

Такiм, што ёсць, патрэбна ганарыцца.

 

Бо шчасце можна ў малым адшукаць,

Ператварыць у годнасць трэба вады,

Галоўнае – аддана пакахаць,

Бо марныя багацце i пасады.

 

Не трэба ганьбiць свой адзiны лёс,

Бо зайздрасць можа прыклад даць паганы,

I ад яе пральецца мора слёз,

Ад барацьбы на сэрцы будуць раны.

 

21.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3845     РУХ БЕЗ МЭТЫ

 

Вечны рух. Дзе знаходзiць вытокi,

Каб iшоў ён дакладна заўжды?

Бягуць рэкi, вятры i аблокi,

Ў вечным русе не бачна мэты.

 

Зоркi ў русе ўвесь час i планеты,

Як iх рухаць i iмi вярцець?

Ў вечным русе схаваны сакрэты,

Не пад сiлу iх нам зразумець.

 

Ў русе фауна вечна i флора,

Нараджэнне, пасля развiццё,

Iснаванне сканчаецца скора,

Пачалось каб другое жыццё.

 

22.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3858     ПРЫБАВАЧНАЯ ВАРТАСЦЬ

 

Зрабiў памылку цяжкую Карл Маркс,

I ад яе для нас дагэтуль шкода,

Бо творцам ён лiчыў рабочы клас,

Тварэц ўсяго – Вялiкая Прырода.

 

Садоў багацце i багацце нiў,

Дажджы для iх i акiян паветры.

А хто калi дакладна ацанiў

Лясы каштуюць колькi, колькi нетры?

 

Зрабiць з нiчога нешта хто бы змог?

Пустое, безпадстаўнае жаданне,

Бо вартасць прыбаўляе толькi Бог,

А мы вядзем яе размеркаванне.

 

26.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3867     СВОЙ ЧАС

 

Ўсяму свой час, ўсяму свае iмкненнi,

Не ведаю, дзе страчу, дзе знайду?

I самыя шчаслiвыя iмгненнi

Ператварыцца могуць у бяду.

 

Няхай ласкава надта свецiць сонца,

Блакiт у небе доўжыцца штодня,

Ды дапякае засуха бясконца,

Хоць вабiла раней гарачыня.

 

Здараюцца жыццёвыя памылкi,

Ды дзеям даць ацэнку цяжка ўраз,

Што радавала – выклiча ухмылкi,

Усё дакладна вызначае час.

 

30.05.2000

 

File 3     Home Page

 

3875     АГУЛЬНЫ ФIНIШ

 

Шмат ручаёў, рачулак, рэчак, рэк,

I маюць ўсе асобныя вытокi,

Калi у свет прыходзiць чалавек,

Канец жыцця туманны i далёкi.

 

Спяшаецца няўмольна плынь вады,

Хоць рэчышча асобна пралягае,

Адзiны фiнiш плыняў ўсiх заўжды,

Вялiкi акiян ваду чакае.

 

Лёс кожнаму дае сваё жыццё,

I рэчышча не зменiш, не пакiнеш,

Ды, калi шлях прыводзiць ў небыццё,

Як акiян, агульным будзе фiнiш.

 

2.06.2000

 

File 3     Home Page

 

3919     КУДЫ IМКНУЦЦА?

 

Ўсе у спешцы кудысьцi iмкнуцца,

Пад нагамi курыць толькi пыл,

Нават часу няма аглянуцца,

Шлях упарта вядзе да магiл.

 

Ды трывае бясконцая гонка,

Нiбы плынь паўнаводнай ракi,

Хоць гадоў назбiраецца гронка,

Распазнаць цяжка, дзе быў якi.

 

Лепш заўжды да спакою iмкнуцца,

Не страчаць каб нi нерваў, нi сiл,

Каб, як гума, мог час расцягнуцца,

I адсунуць мяжу ад магiл.

 

25.06.2000

 

File 3     Home Page

 

3952     ЛЕПШ ЗБОЧЫЦЬ

 

Калi сапраўды вiнаваты,

Хоць невялiкiя грахi,

Не ўратавацца ад расплаты,

Бо не даруе лёс даўгi.

 

Зрабiць грэх можна за iмгненне,

У багну ўскочыць з галавой,

Ды мець лепш чыстае сумленне,

I ў сэрцы радасць i спакой.

 

Грахi бясконца побач крочаць,

Жадаюць спакусiць яны,

Але ад iх заўжды лепш збочыць,

Каб бачыць радасныя сны.

 

10.07.2000

 

File 3     Home Page

 

3973     БЯЛЮТКI ВЕТРАЗЬ

 

Як снег, у мар юнацтва ветразi,

Надзьмуты толькi ветрам спадарожным,

Ды з часам пашарэюць ад гразi,

Абвiснуць, так лёс робiць амаль з кожным.

 

Таму юнацтва – той дзiвосны час,

Якi дае i радасць, i натхненне,

Калi няма пакуты ад абраз,

Ды час цудоўны доўжыцца iмгненне.

 

Каб сумная пара не пачалась,

I доля не была нiколi злою,

Бялюткiм трэба зберагаць ветразь,

Каб вецер напiнаў яго сабою.

 

16.07.2000

 

File 3     Home Page

 

3978     НЯМА ТРЫВОГI

 

Усё знiшчае час, як грозны кат,

Але няма нi роспачы, нi страху,

Не хоча бiць з трывогаю набат,

Што галаву класць прыйдзецца на плаху.

 

Па кропельцы змяншаецца жыццё,

Таму аб iм зусiм няма трывогi,

У будучым чакае небыццё,

Нiкому iншай не дано дарогi.

 

Раней або пазней прыходзiць час,

I кат гатовы, нават жорсткi ў меру,

Гатуе плаху без затрымкi ўраз,

I падымае цяжкую сякеру.

 

17.07.2000

 

File 3     Home Page

 

4005     ШЛЯХ ЗНIЧКI

 

Не будзе сталым знiчкi шлях нiколi,

Бо хутка знікне выпадковы след,

Не дачакацца знiчцы добрай долi,

Такой, як доля зорак i планет.

 

Не трэба лёс свой спалучаць са знiчкай,

Хоць ярка яна ззяе уначы,

Бо ў космасе пясчынцы невялiчкай

Свой яркi шлях не ўдасца зберагчы.

 

24.07.2000

 

File 3     Home Page

 

4018     РЫБНАЯ ЛОЎЛЯ

 

Пачне кляваць – патрэбна падсякаць,

Не дапусцiць каб ў рыбнай лоўле хiбы,

Калi, пакуль больш заглыне, чакаць,

У вынiку застанешся без рыбы.

 

Калi i так ўсё добра у жыццi,

Ды хочацца ўсё роўна парыбачыць,

Каб большае i лепшае знайсцi,

I тое, што было, ёсць шанцы страцiць.

 

27.07.2000

 

File 3     Home Page

 

4065     ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ

 

Калi грымяць жахлiва перуны,

Як быцам бы з гармат страляюць танкi,

Няма ў страшэнным гуле iх вiны,

Бо вiнаваты хiтрыя маланкi.

 

Але, як цалкам чыстае ад хмар,

А толькi ў аблачынах белых неба,

Перун не зробiць жудасны удар,

Уважлiва глядзець у корань трэба.

 

10.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4071     САЛОМКА

 

Дзе упадзеш, наперад невядома,

Сябе каб ад бяды абараняць,

З сабой заўжды павiнна быць салома,

Бо можна яе хутка разаслаць.

 

Хай будзе шлях тады занадта стромкi,

Цi выпадкова падвядзе нага,

Падкiнуць можна ўраз сабе саломкi,

I бокам пройдзе горкая туга.

 

11.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4083     ПАГРОЗЫ

 

Прыгожы снег, ды лютыя марозы,

Хоць вабяць травы, спёка робiць глум,

У радасцi заўсёды ёсць пагрозы,

Што недзе прыхаваны яшчэ сум.

 

Дабро i зло таксама ходзяць разам,

I нельга iх нiколi раз'яднаць,

То вырвецца адно наперад з часам,

Другое потым зможа абагнаць.

 

14.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4112     ДАРОГА

 

Дарога без канца i краю ўецца,

Iмпэту досыць, настрой малады,

I мiмаволi незнарок здаецца,

Што будзе так працягвацца заўжды.

 

Хаця дарога цягнецца бясконца,

Ды з часам значна карацейшы крок,

Хоць паабапал вечна свецiць сонца,

Наперадзе чакае толькi змрок.

 

21.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4127     МАЛЕНСТВА I СТАРАСЦЬ

 

Чысцюткiя, як аблачыны, мары,

Душу чужы боль расхвалюе ўраз,

Наперадзе яшчэ кахання чары,

Цудоўны у жыццi малентва час.

 

Як цуд пабачыць скончылась жаданне,

I стаў амаль нязначным боль чужы,

Ды прагарэла, як касцёр, каханне,

То старасць ўе сабе гняздо ў душы.

 

27.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4134     НАЎДАЧУ

 

Сонца ззяе, ветрык дзьме ласкавы, спёка,

Лета крочыць, i да восенi далёка,

Пра марозы i снягi iдуць размовы,

За высокiмi гарамi час зiмовы.

 

Спадзявалiсь, што зiма прыйдзе не скора,

Але ўвосень ўжо ад сцюжы было гора,

Хоць наўдачу вельмi лёгка спадзявацца,

Ды да спраў сур'ёзна трэба гатавацца.

 

29.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4137     ХУТКIЯ ГАДЫ

 

Гады мчацца, як хуткiя конi,

Для iх летам супынку няма,

Нават пугi не маю ў далонi,

Хутка будзе прыпынак «Зiма».

 

Шлях жыццёвы бяжыць пад капыты,

Перайшлi бы хай конi на крок,

Перашкод няма, шлях iм адкрыты,

«Зiма» ззаду, наперадзе «Змрок».

 

30.08.2000

 

File 3     Home Page

 

4143     НАДЗЕЯ НА СЯБЕ

 

Ад надзеi – слабая уцеха,

Спадзявацца на яе дарма,

Прагучыць яна, як быццам рэха:

Гул прайшоў, а спраў зусiм няма.

 

Хоць надзея i дае падставы,

Ды душа ў бясконцай барацьбе,

Ад другiх эфект занадта малы,

Спадзявацца трэба на сябе.

 

2.09.2000

 

File 3     Home Page

 

4161     ЖЫЦЦЁ ЛЮДЗЕЙ

 

Жыццё людзей – пасудзiна з вiном,

Спярша вiно iскрыцца маладое,

П'юць добрае вiно, пакуль над дном

Яно ужо з асадкамi, благое.

 

Вiно п'янiць у сталыя гады,

Ды збан праз час становiцца парожнi,

Асадак застаецца ў iм руды,

Бо старасць крочыць па жыццёвай пожнi.

 

7.09.2000

 

File 3     Home Page

 

4184     РАДАСЦЬ У ВАЧАХ

 

Цуд можа стаць зусiм будзённай явай,

Наадварот, ператварыцца ў бруд,

Калi ён будзе прымусовай справай,

Узнёсласцi не выклiкае цуд.

 

Лепш бачыць цуд чароўны толькi зрэдку,

Iначай згасне радасць у вачах,

Калi штодзённа дораць ружы кветку,

Калючкi бачны, ды не чутны пах.

 

12.09.2000

 

File 3     Home Page

 

4185     ЦЯПЕРАШНI ЧАС

 

Б'е сумам па мiнуўшчыне набат,

Але вярнуць былое немагчыма,

Не здатны час, хоць плач, пайсцi назад,

I добры, i нядобры бяжыць мiма.

 

Каб бляск вачэй ад цяжкасцей не згас,

Не ўспамiнаць каб з жалем аб мiнулым,

Цяперашнi цанiць патрэбна час,

Быць да яго уважлiвым i чулым.

 

12.09.2000

 

File 3     Home Page

 

4201     ВОЛАТ

 

Ранiшнiя цёмныя гадзiны,

Хоць за даляглядам б'е перун,

Зорачкi, як быццам журавiны,

Месяц, як разрэзаны кавун.

 

Вельмі моцным волатам здаецца,

Той, што у адлегласцi на крок,

Ды ўдалечыню як прыглядзецца,

Волат там, нябачны Ён здалёк.

 

16.09.2000

 

File 3     Home Page

 

4256     РАЗВIТАННЕ

 

Калi пара прыходзiць развiтацца,

Адцягваць недарэчна сумны час,

Патрэбна, як мага хутчэй, збiрацца,

Без болю пакiдаць былое ўраз.

 

Назад нiколi болей не вяртацца,

Такому развiтанню грош цана,

Лепш з будучыняй вабнай сустракацца.

Мо асалоду дасць яшчэ яна?

 

29.09.2000

 

File 3     Home Page

 

4271     НЕ ВЫЛУЧАЦЦА

 

Рос баравiк прыроды лепшы твор,

Ды харашун быў зрэзан яшчэ зранку,

Нiхто не возьме ў рукi мухамор,

Не паглядзiць на белую паганку.

 

Заўсёды рызыкуе прыгажосць

З бядою нечаканаю спаткацца,

Пазнаць каб горкай долi не прыйшлось,

Сваёй красой не трэба вылучацца.

 

3.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4284     ВЕЧНЫ РУХ

 

Бяжыць кудысьцi хуткая рака,

За гарызонт спяшаюцца аблокi,

Дарэмна намагаюсь адшукаць

У вечным русе нейкi сэнс высокi.

 

I людзi шлях трымаюць ў небыццё,

На фiнiшы душа у цяжкай скрусе,

Не выключэнне з правiла жыццё,

Прырода ўся заўжды у вечным русе.

 

6.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4294     ПАГОНЯ

 

Час ляцiць або бяжыць, як конi,

Вабiць яго хуткая хада,

Не падставiш пад яго далонi,

Жвавы ён, як ў рэшаце вада.

 

Ад такой бязлiтаснай пагонi

Час iмклiвым робiць i жыццё,

Вельмi хутка кiне снег на скронi

I з сабой паклiча ў небыццё.

 

8.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4343     ВЯСНОВЫ СНЕГ

 

Расталi, як вясновы снег, гады,

I збеглi па далiнах ручаямi,

Iмклiвай не стрымаць нiчым вады,

Не ўтаймаваць магутнымi валамi.

 

Плынь ручая слабее кожны дзень,

Што скончацца гады, мацней пагрозы,

І хутка кволы пабяжыць струмень,

Апошнiмi збягуць жалобы слёзы.

 

18.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4387     АД ВЯСНЫ ДА ЗIМЫ

 

Вясна чырвонашчокая прыйшла

I распусцiла косы залатыя,

Папокалi пупышкi ад цяпла,

З'явiлiся лiсточкi маладыя.

 

Ды вельмi хутка кветкi адцвiлi

I сталi з часам цяжкiмi пладамi,

Кiлiм паслаў лiст жоўты на зямлi,

Суровая зiма не за гарамi.

 

25.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4401     СКРОЗЬ ПАЛЬЦЫ

 

Цi дрэўца паламае незнаёмы,

Цi зробiць недарэчнасцi сусед,

Я знемагаю ад душэўнай стомы,

Скрозь пальцы лепш глядзець на белы свет.

 

Здараецца паганага нямала,

Душу яно хвалюе мне штодня.

Сапраўднасць каб менш трохi крыўднай стала,

Мо пальцы абароняць, як браня?

 

28.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4405     СЛЯДЫ МIНУЛАГА

 

Што мiне, не вернецца нiколi,

Нават вельмi моцная любоў,

Прападзе, як быццам вецер ў полi,

Цеплыня ад шчырасцi сяброў.

 

Што стварала для жыцця украсу,

Засталося ў думках назаўжды,

Ўсё на свеце падуладна часу,

Ды не ад мiнулага сляды.

 

29.10.2000

 

Апошні верш     File 3     Home Page