4. Вялікі сэнс жыцця ці проста марнасць? ( 100 вершаў)

4. Вялікі сэнс жыцця ці проста марнасць? (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab39by.narod.ru

 

 

4417     БIНОКЛЬ

 

Калi глядзець у акуляр,

Ўсё бачна ў велiчным адзiнстве,

Цудоўны лёс, вяршынi мар

Бiнокль паказвае ў дзяцiнстве.

 

Але, калi прайшло жыццё,

У аб'ектыў глядзiш ў былое,

Не пакiдае пачуццё,

Што сапраўды яно малое.

 

30.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4418     НАБАТ БЯДЫ

 

Жыццё збягае, як вада,

Па кроплях капаюць iмгненнi,

Ды з часам менш яго шкада,

Бо страцiць трэба значна меней.

 

Губляць бязглузда вельмi шмат,

Але не страшна страiць трохi,

Калi праб'е бяды набат

Няма нi страху, нi трывогi.

 

30.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4422     СПIРАЛЬ

 

Змыкаюцца праз час заўжды кругi,

Таму iсцi прыемней па спiралi,

Нi роспачы няма i нi тугi,

Што ногi у двух соснах заблукалi.

 

Спiраль бяжыць бясконцая амаль,

Дае натхнення радасныя крылы,

Ды здолець вельмi шмат вiткоў, на жаль,

I волату недастаткова сiлы.

 

31.10.2000

 

File 3     Home Page

 

4434     АПОШНI РАЗ

 

Здарыцца шмат чаго у першы раз,

Бо разнастайны у жыцця малюнак,

I ад каханай «Так» пачуць ў адказ,

I атрымаць свой першы пацалунак.

 

Ўсё здатна паўтарыцца шмат разоў,

То жыта сееш, то iдзеш па пожнi,

Абновяцца сяброўства i любоў,

У смерцi толькi першы раз – апошнi.

 

2.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4440     ТАПОЛЯ I БЭЗ

 

Разрослася вялiкая таполя,

Сваёю ганарылась вышынёй,

Ды бэзу напаткалася нядоля,

Што рос ў цянi без сонейка пад ёй.

 

А ў хаце было цёмна, як у пеклi,

I нават моцны сук ў страху залез,

Бязлiтасна таму таполю ссеклi,

Малым быць лепш, бо жыць застаўся бэз.

 

3.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4443     МРОI ЮНАЦТВА

 

Ў мiнулае пайшлi i вальс, i танга,

Цяпер ў пашане не падобны стыль,

Паводзiны зусiм другога рангу

Ад моды рэжуць свой уласны скрыль.

 

Спяваюць песнi зместам у два словы

З пяцi зусiм несумяшчальных нот,

Змяняюцца жыццёвыя умовы,

У мрой юнацтва iншым стаў палёт.

 

3.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4466     СВАЯ СЦЕЖКА

 

Ёсць крокi ў плён i крокi ў нiкуды,

I як бы доля па душы не секла,

Ў рай сцежку трэба пракладаць заўжды,

Чужыя сцежкi завядуць у пекла.

 

Не зарастала сцежка каб травой,

I каб вяла к нябачанаму цуду,

Хадзiць я буду сцежкаю сваёй,

Чужыя сцежкi назаўжды забуду.

 

6.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4474     АПОШНЯЕ IМГНЕННЕ

 

Iдзем мы па жыццю ад матчыных калысак,

Пачуццi ярка асвятляюць шлях,

Загасне вогнiшча, ачахне хутка прысак,

I попел разляцiцца па палях.

 

Iдзе ў нябыт за пакаленнем пакаленне,

Спачатку радасць свецiцца ў вачах,

Але заўжды прыйдзе апошняе iмгненне,

Калi касцёр жыцця зусiм ачах.

 

7.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4475     ЛАНЦУГI

 

Калi ужо звязалi ланцугамi,

То позна iх праз сiлу разрываць,

Хоць цiснуь шыю, нiбы абцугамi,

Ды прыйдзецца працяглы час трываць.

 

Бо i металы падуладны часу,

Магутная з'ядае iх iржа,

Лепш не давацца ў ланцугi адразу,

Каб волю мелi цела i душа.

 

7.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4478     МОРА МАЛАДОСЦI

 

Далёкiя, цудоўныя гады,

Ды не таму, што меў ў дастатку штосьцi,

Бо шчасце адчуваў ў той час заўжды,

Таму, што меў больш мора маладосцi.

 

Ды крочыць час, расце яе цана,

Была заўжды цяпер прыходзiць ў госцi,

Забудзе хутка пра мяне яна,

Не утрымаць мiнулай маладосцi.

 

7.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4482     КУРНАЯ ХАТА

 

Калi хвалiць курную хату,

Здаўна стаiць што на дрыгве,

Не выправiць нiколi ваду,

Бо мiф вялiкасцi жыве.

 

Не мець пакуты каб ад дыму,

Шукаць патрэбна iншы пляц,

Душа каб пела ад уздыму,

Лепш новы збудаваць палац.

 

8.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4487     СВАЯ АРБIТА

 

Валошка кажа: «Ад навалы гiну,

Бо круцiцца бясконца галава,

Ад паху, што iдзе з куста палыну,

Пячэ нязносна збоку крапiва.

 

Як добра мне раней было у жыце!»

Але часы цудоўныя прайшлi,

Заўсёды лепш быць на сваёй арбiце,

Не адрывацца ад сваёй зямлi.

 

8.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4528     ПЛЫЦЬ ПА ПЛЫНI

 

Зiмой не заспявае салавей,

Абявязкова ў гай пайду вясною,

Я вельмi не прыспешваю падзей,

Няхай iдуць сваёю чарадою.

 

Насупраць ветру лепей не пляваць,

Ўсё роўна на цябе слiну ён кiне,

Заўжды навалу лепш перачакаць,

Ёсць справы, ў якiх трэба плыць па плынi.

 

13.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4535     ГАЛОЎНЫ КРОК

 

Не адбываецца знянацку

Адказны i галоўны крок,

Не ў краме выбiраем цацку,

Прадбачыць трэба ўсё здалёк.

 

Тым болей, крокi у каханнi

Рабiць злачынна нават ўраз,

Не знемагаць каб ў шкадаваннi,

Лепш крок зрабiць праз пэўны час.

 

13.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4538     КРЫЖЫ

 

Крыжы, крыжы, адны крыжы навокал,

Прытулак любых мне i дарагiх,

Крыжоў так шмат, што не пабачыць вокам,

Цяпер крыжы заўжды вартуюць iх.

 

Гараць, як кроў, чырвоныя рабiны,

I лiст бярозы залатым стаў зноў,

Сюды мы ўсе праз час прыйсцi павiнны,

Пад абарону зорак i крыжоў.

 

13.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4554     СЛЯДЫ Ў ДУШЫ

 

Змывае час сляды з душы, як мора,

Што лiжа хваляй бераг залаты,

I радасцi праходзяць вельмi скора,

Знiкае горкi успамiн бяды.

 

Душа гатова к новаму каханню

I да пакуты цяжкай ад абраз,

Сляды ў душы, наперакор жаданню,

Ўсё роўна змыюць хвалi ў пэўны час.

 

15.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4570     ПРАЗ ТЫСЯЧАГОДДЗI

 

Не ведаем нiчога пра сябе,

I яснасцi не маем аб планеце,

Гiпотэзы ў бясконцай барацьбе,

Адкуль Зямля i мы адкуль на свеце.

 

Адкуль ляцiць Зямля, ляцiць куды,

Вядома толькi Богу i прыродзе.

Цi застануцца ад Зямлi сляды,

Калi мiнуць яшчэ тысячагоддзi?

 

16.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4573     ПАКУТА

 

Сэрца ад знявагi пакутуе,

Ды душа не плача ад тугi,

Бо пакута горкая ўратуе,

Каб не памыляцца ў раз другi.

 

Што быць можа горай, чым пакута?

Ды адбыўся незвычайны цуд,

Бо цяпер не страшная атрута,

Бо не вабiць больш ганебны бруд.

 

16.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4597     ЦУД АБАРОНЫ

 

Атруты, хай малыя дозы,

Паспрабаваць жыццё дае,

Але пасля няма пагрозы,

Што згiнуць можна ад яе.

 

Знаёмай будзе хай абраза,

I цяжкай крыўды горкi бруд,

Яны, вядома, не украса,

Ды моцнай абароны цуд.

 

19.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4610     ЗАЛАТЫЯ КВЕТКI

 

Не будзе без калючак руж нiколi,

Прымусiць прыгажосць пакутаваць,

Каб засталась хоць кропелька патолi,

Такiм, як ёсць, свет трэба успрымаць.

 

Калючкi колюць хай душу сурова,

Але ад зносiн i натхненне ёсць,

Бо залатыя кветкi руж – аснова,

Калючкi не знiшчаюць прыгажосць.

 

21.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4613     ШЛЯХI ЛЯ ПРОРВЫ

 

Вырас дуб магутны на адхоне,

Ды праз час прыйшла пара тугi,

Апынуўся ў прорвы ён ў палоне:

Рэчка падмывала берагi.

 

Агалiлась моцнае карэнне,

Дуб ў знямозе цяжкай ад скрухi,

Небяспека прыйдзе за iмгненне,

Як ля прорвы пракладаць шляхi.

 

22.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4627     ДА ЗВЫЧАЙНАГА

 

К мэце iмкнемся i кахаем,

Нясе на крылах мара нас,

I незвычайнага чакаем,

Калi iдзе юнацтва час.

 

Як свечка, з часам згаснуць мары,

К мэце не хочацца iсцi,

Кахання не хвалююць чары,

Звычайным стане ўсё ў жыццi.

 

24.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4637     ЛЕПШ ПОЗНА

 

Хай лепей позна, чым нiколi,

Каб зведаць густ, i шарм, i смак,

Каб мець натхненне ад патолi,

Лепш вельмі позна, чым нiяк.

 

Хай будуць познiмi каханне

Цi таленту магутны ўзлёт,

Спаткаць лепш неспакой жадання,

Iнакш ў душы намерзне лёд.

 

25.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4642     ВЕДЫ

 

Здараецца, ў паходзе па грыбы

Апынiцца няўдалым вельмi пошук,

I неспакой ўзнiкае ад журбы,

Бо вечар, а пусты вялiкi кошык.

 

Заўсёды сутыкаемся з бядой,

Як лес не той i час зусiм не гэты,

Каб авалодаць вабнаю мэтой,

Абавязкова мець патрэбна веды.

 

26.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4648     ЗОЛАТА?

 

Сярэдзiну як выбраць залатую,

Калi заўжды, як мара, вабiць край?

Я не люблю пазiцыю другую,

Хай лепей пекла, чым нялюбы рай.

 

Таму нiколi не знайду нагоду,

На золата змянiць каб серабро,

З сумленнем не хачу iсцi на згоду,

Хоць вабiць i дастатак, i дабро.

 

27.11.2000

 

File 3     Home Page

 

4695     ЧАЙНАЯ РУЖА

 

Быў волат i душою дужы,

Iшоў цудоўны светлы май,

Прыдбаў куст дзiўнай чайнай ружы

I пiў заўжды духмяны чай.

 

Куст чараваў, ды хутка восень

На скронi кiнула снягi,

Куст прыгажэй стаў разоў ў восем,

Ды нюхаў водар руж другi.

 

3.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4720     ЗДАВАЛЬНIЦЦА ВОСЕННЮ

 

У вечнасць адыходзiць, што мiне,

Па-iншаму нiколi не здарыцца.

Чаго бясконца плакаць па вясне,

Калi яна ужо не паўтарыцца?

 

Тым болей, што i лета ўжо прайшло,

На скронях рэдкi iней серабрыцца,

Цяпла менш стала, горшае святло,

I восенню патрэбна здавальнiцца.

 

5.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4721     ЗАЛАТОЕ ШЧАСЦЕ

 

Зiмою сняцца спелыя сунiцы,

А летам – белы, нiбы цукар, снег,

Што, як брыльянты, ў праменях iскрыца,

Дзiвосны вельмi хуткіх думак бег.

 

Душу бясконца вабiць толькi тое,

Чаго у даны час ў яе няма,

Здаецца, дзесьцi шчасце залатое:

Зiмой лепш лета, летам лепш зiма.

 

6.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4739     ХУТКIЯ ГАДЫ

 

Восень надышла, душа у скрусе,

I яе няма чым спаталяць,

Тыднi, нiбы конiкi у лузе,

Шпарка скачуць, iх не утрымаць.

 

Што там тыднi – месяцы збягаюць,

Нiбы плынь магутная вады,

I на паваротах пакiдаюць

Хуткiя, як конiкi, гады.

 

7.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4757     ДОЎГI ЦЕНЬ

 

Цудоўны час, калi кароткi цень,

З нябёс збягаюць залатыя нiцi,

Наперадзе яшчэ працяглы дзень,

Бо ў сiнiм небе сонейка ў зенiце.

 

На захад пойдзе сонейка праз час,

I знойдзе у душы прытулак сцюжа,

Бо старасць пра сябе заявiць ўраз,

Бо доўгiм цень становiцца задужа.

 

14.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4758     ПЛАЧ I СПЕВЫ

 

Беглi i сцяжынкi, i прасёлкi,

Часам нават гладкая шаша,

Хмары i дажджы, пасля вясёлкi,

Пела або плакала душа.

 

Мець, вядома, лепш заўсёды спевы,

Плач благое вельмi набыццё,

Але ўсё ж здараюцца залевы,

Бо iдзе зiгзагамi жыццё.

 

14.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4762     ЧЫСТЫ СТРУМЕНЬ

 

Ручай бег, нiбы ранак, чысты,

Быў залаты пясок на дне,

Карэц яго вады празрыстай

У спёку вабiў, быў ў цане.

 

Дно стала глейкiм, вада з брудам,

Ды ў вадах не яе вiна,

Струмень каб быў заўсёды цудам,

Залежыць поўнасцю ад дна.

 

16.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4766     БАКI МЕДАЛЯ

 

Кожны зведаць iмкнецца бясконца

Толькi лепшае, толькi хутчэй,

Хоць спякотней паўднёвае сонца,

Але чорнае неба начэй.

 

Два бакi ёсць заўжды у медаля:

Бок для радасцi i для тугi,

Як дадасца да радасцi цаля,

Значна большым бок стане другi.

 

16.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4777     НЯБАЧНАЕ ЗОЛАТА

 

Не стане жыла залатою,

Як назiраць яе здалёк,

Пароду як прамыць вадою,

То бачны жоўценькi пясок.

 

Хоць золата i цэняць значна,

Не цягнуць да яго руку,

У жыле золата нябачна,

Яно хаваецца ў пяску.

 

19.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4784     ТРЫМАЦЦА НА ЗЯМЛI

 

Прыхоўваюць вяршынi небяспеку,

Калi узлез то волат i герой,

Не удалося робяць недарэку,

Нiкчэмнасць памiж небам i зямлёй.

 

Мо лепей на Алiмп не спадзявацца,

Нiколi каб пакуты не прыйшлi?

Ў далiне лепш упэўнена трымацца

Абедзвюма рукамi на зямлi.

 

21.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4785     КАШТОЎНЫ ЧАС

 

Зусiм няма цаны вясне i лету,

Збягаюць безтурботныя гады,

Ды восень дасць каштоўнасцi прыкмету:

Лiст назаўжды спадае залаты.

 

Гады iмчацца хутка, нiбы конi,

Заззяў дыван асеннi, потым згас,

Кiдаюць серабро гады на скронi,

Быў безтурботным стаў каштоўным час.

 

21.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4808     БЫЦЦАМ НЕ ХАДЗIЛI

 

Бяжыць дарога ў нiкуды,

Не вабiць у жыццi нiчога,

Ды лiчыць хуткiя гады

Мая жыццёвая дарога.

 

Iду дарогаю дзядоў,

Праўнукi прадзедаў забылi,

Не будзе i маiх слядоў,

Час знiшчыць – быццам не хадзiлi.

 

25.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4834     СНЕГ ТУГI

 

Выглядаюць сумна ўзiмку гонi,

На лугах схавалася трава,

Нечакана снег упаў на скронi,

I сiвою стала галава.

 

Зноў увесну рунь зазелянее,

Расквiтнеюць кветкамi лугi,

Маладосць вярнуцца не умее,

Снег на скронях – снег маёй тугi.

 

30.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4835     БУРА

 

Ад буры стогнуць сосны i дубы,

Ды настае трывожнае iмгненне,

Што не хапае сiл для барацьбы,

Калi занадта кволае карэнне.

 

Сабе зацiшку лепш заўжды шукаць,

Калi нясуцца грозныя вiхуры,

Душу каб ад пакуты ўратаваць,

Лепш пазбягаць раз'юшанасцi буры.

 

30.12.2000

 

File 3     Home Page

 

4852     ЗВОН ЛАНЦУГОЎ

 

Мо не вырывацца з ланцугоў,

Каб не нарабiць знянацку шкоду?

Толькi звон трывожны слухаць зноў,

Каб не парушаць былую згоду.

 

Як вакол слупа рабiць кругi,

Нават да свабоды не iмкнуцца,

Карацей час зробiць ланцугi,

I яны ўсё роўна разарвуцца.

 

2.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4878     ЛАШЧЫЦЦА ЛЕТА

 

Лашчыцца лета ка мне,

Нiбы бяздомны дварняжка,

Хутка цяпло прамiне,

Будзе i сумна, i цяжка.

 

Восень падорыць iмжу,

Стануць пустыннымi гонi,

Сцюжа запоўнiць душу,

Снегам пакрыюцца скронi.

 

6.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4885     АДЗIН КРОК

 

Вецер жоўтае лiсце змятае

I складае ў сумёты пад плот,

Была доля у iх залатая,

Ды прыйшоў час суровых нягод.

 

Нечаканае шчасце здарыцца,

Падарунак лёс дасць залаты,

Не след з пыхаю iм ганарыцца,

Адзiн крок ад даброт да бяды.

 

7.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4901     ЛЁСАНОСНЫ КРОК

 

Заўжды зрабiць нялёгка першы крок,

Ён ў справах – нiбы ў песнi запявала,

Бо вызначае ўпэўнена здалёк,

Спаткаецца цi шчасце, цi навала.

 

Лепш толькi свежай сцежкаю iсцi,

Каб луг быў нетаптаны, нават росны,

Шлях пройдзе ганаровы па жыццi,

Крок першы – ён заўсёды лёсаносны.

 

9.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4907     ЗВЫКЛЫ СТАН

 

У жыццёвым моры б'юцца хвалi,

Iх удары моцныя спаткаў,

Каб яны душу не хвалявалi,

Лепей не чакаць дзевяты вал.

 

Бо ён з галавою накрывае,

Душа стане чорнай, як ўначы,

I надзей зусiм не пакiдае,

Каб далей стан звыклы зберагчы.

 

11.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4915     ВЕЧНЫЯ

 

Час хай праходзiць трывалы,

Ўсё пападае пад прэс,

Замкi знiкаюць i скалы,

Падаюць зоркi i лес.

 

Горы ўзнiкаюць iмгненна,

Рэкi мялеюць ураз,

Хутка iдуць перамены,

Вечныя атам i час.

 

12.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4942     ПЕРАШКОДЫ

 

Цудоўныя зрэдку дае лёс нагоды,

Каб горда iсцi да мэты,

Ды шчодра кiдае на шлях перашкоды,

Iх безлiч чамусьцi заўжды.

 

Ды выпадак як ў змозе даць нагароду,

З падзякай прымаю яе,

Бо шанс празяваеш, зноў дасць перашкоду,

Якiя заўсёды дае.

 

16.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4975     ПАКАЛЕННЕ ПАГОДКАЎ

 

Ужо даўно серп зрэзаў каласы,

Аж пачарнела золата на пожнi,

I ад былой нябачанай красы

Стаяць застаўся каласок апошнi.

 

Ён думаў: «Для якой мэты жыву?»

Загiнуць згодны ў кожнае iмгненне,

Схiлiў, як небарака, галаву,

Пайшло ў нябыт пагодкаў пакаленне.

 

21.01.2001

 

File 3     Home Page

 

4985     У МРОЯХ I СНАХ

 

Зiмою у снах бачу ружы

I травы духмяных лугоў,

А летам зiмовыя сцюжы,

Абрусы з бялюткiх снягоў.

 

Заўжды душа нешта жадае,

Ёсць лета, а вабiць зiма,

У мроях i снах выбiрае,

Чаго зараз побач няма.

 

23.01.2001

 

File 3     Home Page

 

5011     НЕ ЗГIНАЦЦА

 

Не трэба згiнацца ад драмы,

Пускаць ў сваё сэрца тугу,

Чакаюць i пасткi, i ямы

На доўгiм жыццёвым шляху.

 

26.01.2001

 

File 3     Home Page

 

5068     ДАРОГА Ў НIКУДЫ

 

Бяжыць рэчкi плынь невядома куды,

Яе не хвалюе трывога.

Таксама без сэнсу ў людзей праз гады

Жыццёвая крочыць дарога.

 

6.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5088     ВАБIЦЬ ЗЯМЛЯ

 

Зайздросна стала курыцы аднойчы:

Пабачыла у небе жураўля.

Але штодня ёй зерне сыплюць двойчы,

Не неба яе вабiць, а зямля.

 

9.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5094     ПЛАКУЧЫЯ БЯРОЗЫ

 

Уносiць плынь лiсток апошнi з дуба,

Яшчэ шмат лiсця залатога у бяроз,

К дубам заўжды раней прыходзiць згуба,

Бярозы робяцца плакучымi ад слёз.

 

9.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5097     ЧАСЫ ПЯШЧОТНАСЦI

 

Быў у гiтары голас юны,

Прайшлi пяшчотнасцi часы,

Бо тонкiя парвалiсь струны,

Гучаць цяпер адны басы.

 

10.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5106     ЗАЛАТЫ ЧАС

 

Маладосць даўно за паваротам,

I яе уцех не паўтарыць,

Лепш не пакiдаць любоў на потым,

Залаты час даны, каб любiць.

 

13.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5107     МОЦ КРЫЛАЎ

 

Як заўчасна падлётак iмкнецца з гнязда,

Каб свабоды пазнаць асалоду,

Ён становiцца хутка ахвярай ката,

Крылаў моц трэба мець для палёту.

 

13.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5166     ПЕРШАЯ ПАРОША

 

Снягамi пакрылiся любыя гонi,

Ўвайшлi у душу халады,

I першай парошай засыпала скронi,

Бо восень пайшла назаўжды.

 

23.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5181     КРОК ДА ЗГУБЫ

 

Калi зайшоў ў балота незнарок,

То перайсцi не трэба намагацца,

Бо на шляху да згубы кожны крок,

Адразу лепш на цвёрды грунт вяртацца.

 

24.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5185     КРОПЕЛЬКА

 

Вiсела кропелька расы, вясёлкай ззяла,

Цудоўны лёс адкрыўся ёй ў жыццi,

З травiнкi ў лужыну ад ветрыку упала,

Была i знiкла, следу не знайсцi.

 

25.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5194     СУНIЧНАЯ ПАЛЯНА

 

Сунiцы скардзiлiсь на сосны нездарма,

Бо сонейка у iх занадта мала,

Лес спiлавалi, i зусiм яго няма,

Сунiчная паляна з iм прапала.

 

26.02.2001

 

File 3     Home Page

 

5219     ЛЮТУЮЦЬ ХАЛАДЫ

 

Здаецца, што блiжэй да сонца спёка,

Хутчэй забрацца хочацца туды,

Ды на гару калi зайсцi высока,

Бясконца там лютуюць халады.

 

2.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5222     ТРЭБА ВЯРНУЦЦА

 

Калi у нетры выпадкова

Завёў, нiбы Сусанiн, лёс,

Вярнуцца трэба, вось аснова,

Не лiць заўжды каб горкiх слёз.

 

2.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5226     ЖУРАЎЛI Ў НЕБЕ

 

Ляцяць высока ў небе жураўлi,

Сваiм палётам кожны ганарыцца,

Ды жыць iм немагчыма без зямлi,

Ўсё роўна трэба на яе садзiцца.

 

3.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5246     ГОРА ПЯСКУ

 

Раз'юшылась бурнае мора,

Пясок бiў няшчадна прыбой,

Ды часам стрываць лепей гора,

Гiбець чым ў пустынi сухой.

 

7.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5248     МАГУТНЫЯ ДУБЫ

 

Час пройдзе, i саспеюць жалуды,

Сарве з галля iх моцнымi вятрамi,

Вясною прарастуць, каб праз гады

Самiм iм стаць магутнымi дубамi.

 

8.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5274     ЗМЫВАЕ БРУД

 

Няхай небяспека прыйдзе ад паводкi,

I шмат непатрэбных пакут,

Хоць цяжка, ды час кепскi вельмi кароткi,

Паводка змывае ўвесь бруд.

 

12.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5283     НАДЗЕЯ НА СЯБЕ

 

Зразумець, паспачуваць, дапамагчы –

Спадзяванне, нiбы прысак, тлее,

Ды зусiм не грэюць зорачкi ўначы,

На сябе павiнна быць надзея.

 

13.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5295     КРУТЫЯ СХIЛЫ

 

Хай лепш заўжды ў жыццi крутыя схiлы,

Знямога у бясконцай барацьбе,

Чым лёгкi шлях, але душы нямiлы,

Калi абрыдлым станеш сам сабе.

 

15.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5307     ДУЖЫ ЧАС

 

Час перамеле гора, нiбы млын,

I радасць перамеле, бо ён дужы,

Хай горкi яму стрэнецца палын,

Цi з водарам цудоўным будуць ружы.

 

16.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5310     СМАК ПАЛЫНУ

 

Калi штодня бясконца мёд i мёд,

То з горкi шчасця хочацца ў далiну,

Лепш нават быць ў знямозе ад маркот,

Прыемней надта горкi смак палыну.

 

16.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5322     ЛАГОДНАЯ ЦIША

 

Хай вецер злуецца, аж стогнуць лясы,

Хай жыта на полi калыша,

Трываюць, бо ведаюць: прыйдуць часы,

I будзе лагодная цiша.

 

18.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5327     ДАРОГА Ў НIКУДЫ

 

Бяжыць дарога ў нiкуды,

Спяшаемся iсцi кудысьцi,

Дарога шчасця цi бяды

Ўсё роўна скончыцца калiсьцi.

 

19.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5328     ЗВАНОК ЖЫЦЦЯ

 

Не зазванiў яшчэ жыцця званок,

Праз час ён загудзе абавязкова,

Павольней значна стане хуткi крок,

Чакаць канца i жорстка, i сурова.

 

19.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5344     ЗАЛАТАЯ ЯВА

 

Заўсёды лепей горшага чакаць,

Але, як значна лепей будзе справа,

То можна добры настрой атрымаць,

Бо залатой тады здаецца ява.

 

21.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5354     ЯК НЕ БЫЛО

 

Недарэчы iмкненнi i мары,

Бо маршчыны кладуць на чало,

Ўсё разыдзецца хутка ў абшары,

Так, як быццам цябе не было.

 

23.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5358     БЕЛЫЯ АБЛОКI

 

Белыя прыгожыя аблокi,

Радасны i светлы майскi дзень,

Але настрой не для ўсiх высокi,

Бо даваць аблокi здатны цень.

 

24.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5368     БЯСПЛАТНЫ СЫР

 

Калi дарма, то ласы на прынаду,

Плынь панясе, закруцiць моцна вiр,

Жадаў дажджу, а дачакаўся граду,

Бясплатны будзе толькi ў пастцы сыр.

 

26.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5387     ДВА ШЛЯХI

 

Калi знянацку звер трапляе ў пастку,

Вiсiць на валасiначцы жыццё,

Ёсць два шляхi: цi страцiць цела частку,

Або пайсцi навечна ў небыццё.

 

29.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5398     ЦНАТЛIВАСЦЬ

 

Заўсёды ў ранковыя росы

Зрэзае цнатлiвасць каса,

Не трэба лiць горкiя слёзы,

Бо ссохне на лузе краса.

 

30.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5407     ЖЫЦЦЁВЫЯ ПАРУСЫ

 

Штыль прыемны, але няма руху,

Хоць ў патолi душа ад красы,

Нясе бура i горыч, i скруху,

Ды ў жыццёвыя дзьме парусы.

 

31.03.2001

 

File 3     Home Page

 

5422     ЖЫЦЦЁВЫ ЦЫКЛ

 

Вясной раскрылася пупышка, i лiсток

Да сонейка цягнуўся, яшчэ кволы,

Пупышку пад сабой пакiнуў чаранок,

Такi унiверсальны цыкл жыццёвы.

 

1.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5423     ЖОРСТКI ВЫНIК

 

Што лепей: ружы звянуць на кусту

I на зямлю ссыпаць свае пялёсткi

Або з хрустальнай вазы пiць ваду?

Хоць вынiк i другi, i першы – жорсткi.

 

2.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5424     ДОБРАЯ РАЛЛЯ

 

На старт жыцця лёс больш ужо не верне,

Як выбраць камянiстую зямлю,

Каб значны ураджай прынесла зерне,

Шукаць патрэбна добрую раллю.

 

2.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5476     СЦЯЖЫНАЧКА ШЧАСЦЯ

 

Лепей хай сцяжыначка у полi,

Ды абапал шчасце цэлы час,

Чым шаша, але на ёй паволi

Кволы прамень шчасця цалкам згас.

 

8.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5488     ВЯСНОВЫЯ СНЯГI

 

Зелянеюць вясновыя гонi,

Любы час, для душы дарагi,

Ды чамусьцi кiдае на скронi,

Як вясновыя кветкi, снягi.

 

10.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5501     ВЯСНОВЫ IМПЭТ

 

Хаця квiтнее першай алыча,

Iмпэт вясновы у яе iмклiвы,

Ды якасцi ўсе, гэтай апрача,

Горш, чым у позняй, нетаропкай слiвы.

 

11.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5513     СУРОВЫЯ ЗАКОНЫ

 

У жыцця суровыя законы,

Бо з iм разам крочыць небыццё,

Нараджэннi i, як вынiк, сконы,

А мiж iмi доўжыцца жыццё.

 

13.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5562     МУДРЫ РАК

 

Можа рак i перадам хадзiць,

Але пры сустрэчы з грозным катам,

Каб сабе няшчасце не здабыць,

Вельмi мудра адплывае задам.

 

18.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5571     КРОТ I БУСЕЛ

 

Сядзеў крот невылазна пад зямлёй,

Хоць бусел лепшым быў яго суседам,

Пакутаваў ад сцюжы крот зiмой,

А бусел любаваўся дзiўным светам.

 

19.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5573     ЗАЛАТАЯ РЫБКА

 

Доля нiбы рыбка залатая,

Здатна ўсiх шчаслiвымi зрабiць,

Але хто заўжды перабiрае,

У начоўках толькi будзе мыць.

 

19.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5577     ПЛЫНЬ РЭЧКI

 

Бяжыць ўвесь час iмклiва рэчкi плынь,

Вандруе без супынкi ў край далёкi,

Бо хмары зацягнулi неба сiнь,

Таму яшчэ не высахлi вытокi.

 

20.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5625     БУРА

 

Пранеслась бура, аглядзеўся лес,

Ляжалi дрэвы, сцятыя вiхурам,

Ды не адчуў яе пагрозы бэз,

Бо рос ў зацiшку пад вялiкiм мурам.

 

26.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5651     ХЛЕБ З КВАСАМ

 

Прыемны смак у булачкi з iкрой,

Але бывае кепскi прысмак часам,

Бо у душы блукае неспакой.

Мо чорны хлеб прыемней есцi з квасам?

 

30.04.2001

 

File 3     Home Page

 

5723     СВАЯ АРБIТА

 

Рамонкi палявыя ў жыце,

Абрыдла iм свая мяжа,

Быць трэба на сваёй арбiце,

Бо востры серп страшней нажа.

 

9.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5726     ПРАЗ СIЛУ

 

Старога мудрага каня

Стамiла у аглоблях праца,

Яго спытала птушаня:

«Цi след праз сiлу намагацца?»

 

9.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5733     ВЕДЫ

 

Адрознiць як апеньку ад паганкi?

Памылка непапраўныя дасць беды.

Не зведаць каб пакуты ад падманкi,

Мець трэба не абы-якiя веды.

 

10.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5745     БЯРОЗКI

 

Прыгожая бярозка маладая

З бялюткаю гладзенькаю карой,

Час на кару парэпiны кiдае,

Чарнее ствол бярэзiнкi старой.

 

12.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5750     ГУДУЦЬ ВЯТРЫ

 

Цудоўным быў лiсточак малады,

I марыў аб шчаслiвым доўгiм леце,

Ды восенню стаў хутка залаты,

Гудуць вятры у голым чорным веццi.

 

13.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5759     УРОКI ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё ўвесь час, за крокам крок,

Ўсё вызначае лепш прарокаў,

Каб жорсткi не пазнаць урок,

Мець веды трэба да урокаў.

 

14.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5762     ВЕЧНЫ СЭНС

 

У цёплы вырай жураўлi ляцяць,

З зiмою вераб'i шукаюць згоды,

Напэўна, нам нiколi не пазнаць

Вялiкi вечны сэнс жывой прыроды.

 

15.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5773     СЕЗОНЫ ЖЫЦЦЯ

 

Не паспела вясна аглянуцца,

Ўжо прабег лета дзiўнага цуд,

Днi асеннiя лашчыць iмкнуцца,

Ды чакае час зiмнiх пакут.

 

16.05.2001

 

Апошні верш     File 3     Home Page