5. Лепш ведаць, дзе чакае небяспека. (11 вершаў)

5. Лепш ведаць, дзе чакае небяспека. (11 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab39by.narod.ru

 

 

5796     КРЫНIЦА

 

Бясконца будзе чыстаю крынiца,

Калi з яе браць кожны дзень ваду,

Працяглы перапынак як здарыцца,

Вада ў ёй зацвiтае, на бяду.

 

19.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5797     СТРУМЕНЬЧЫК

 

Струменьчык, нiбы серабро, iскрыцца,

Ставок не мае крышталёвых вод,

Як ў русе ачышчаючым спынiцца,

То можна стаць падобным да балот.

 

19.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5800     МОРА

 

Хай вецер хвалi падымае ўгору,

Прыбой магутны хай у скалы б'е,

Ўсё роўна бушаваць не вечна мору,

Яно спакой душы у штыль дае.

 

19.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5823     АДНОСНАСЦЬ ЧАСУ

 

Бяжыць, як паток з гор, няўрымслiвы час,

Калi у жыццi ёсць турбота,

Калi ж прагарэў iмпэт моцны i згас,

Стаiць час, як быццам балота.

 

24.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5844     У ЧАС

 

Лепш вады заўсёды хлебны квас,

Нават можна iм падсiлкавацца,

Прыгажосцi не шкадуе час,

Ў час патрэбна ёю скарыстацца.

 

27.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5879     АПОШНI ЗВАНОК

 

Нядаўна школьны прагучаў званок,

Ды восень надышла, iду па пожнi,

Жыццёвы ўжо сканчаецца урок,

I хутка празвiнiць званок апошнi.

 

31.05.2001

 

File 3     Home Page

 

5880     РАДАСЦЬ БАРАЦЬБЫ

 

Лёс пасылае перашкоды

Не для бяды або журбы,

Каб пераадольваць iх заўсёды,

I ведаць радасць барацьбы.

 

1.06.2001

 

File 3     Home Page

 

5884     АДНОЛЬКАВАЯ ВОСЕНЬ

 

Спадае восенню з галля любы лiсток,

Цi сумаваў ў жыццi ў цянi бясконца,

Цi ветру свежаму не раз падставiў бок,

Цi меў пяшчоту ад дажджу i сонца.

 

1.06.2001

 

File 3     Home Page

 

5900     ШЛЯХ У НЕБЫЦЦЁ

 

Як пуга, падганяе моцна справа

Iмклiвае, як хуткi конь, жыццё,

Наперад крочым без аглядкi жвава,

Спяшаемся прайсцi шлях ў небыццё.

 

2.06.2001

 

File 3     Home Page

 

5902     КРОПЕЛЬКI

 

Як кропелькi, мiнуты лiчаць час,

Праносяцца iмклiвыя гадзiны,

I год за годам прабягаюць ўраз,

Цячэ рака, але канец адзiны.

 

2.06.2001

 

File 3     Home Page

 

5918     МIНУЛАЯ БЯДА

 

Калi шлях цяжкi скончыцца знянацку,

Яго, як вельмi звыклага, шкада,

Падобны на бязвiнную ён цацку,

Стае ў мiнулым вабнаю бяда.

 

4.06.2001

 

Апошні верш     File 3     Home Page