1. Характар -- залог шчасця ці нядолі. (100 вершаў)

1. Характар – залог шчасця ці нядолі. (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab39by.narod.ru

 

 

24     НАШЫ РЫСЫ

 

Аднолькавыя ўсiм вымогi,

Ды людзi розныя, на жаль,

Ў жыццi iнакшыя дарогi,

Ды ўсiм агульная мараль.

 

Шмат добрых рыс i шмат паганых,

Сумленных безлiч ёсць людзей,

Ды знойдзецца заўжды загана,

Iснуе стала лiхадзей.

 

Адзiн пяшчотны i наiўны,

I поўны к iншым дабрынi,

Другi нахабны, агрэсiўны,

Дабра не зробiць анi-нi.

 

Адзiн, як скажа сваё слова,

Яно надзейней, чым браня,

Ў другога добрая размова,

Але бясконцая хлусня.

 

Не могуць рысы быць адзiны,

Бо статыстычны ёсць закон,

Мы адразняцца ўсе павiнны,

Пераканаўча кажа ён.

 

Не след упарта намагацца

Ментальнасць у людзей змянiць,

Зрабiць агульнаю старацца,

Яна павiнна рознай быць.

 

10.10.1992

 

File 4     Home Page

 

29     БАРАЦЬБIТЫ

 

Вецер дзьме, сам жадае заўжды барацьбы,

Стан ствараецца надта цiкавы:

Непахiснымi моцныя будуць дубы,

А схiляюцца кволыя травы.

 

Вецер моцным стае, перайдзе ў ураган,

Травы лягуць, як быццам ў пакосы,

Сукi з трэскам ляцяць, у дубоў безлiч ран,

З iмi разам ў пакутах бярозы.

 

Ураган скончыць цiск, сцiхне вецер праз час,

Ды на дрэвах знявечаны кроны,

А трава паднiмаецца з долу ураз,

Як раней, яе выгляд зялёны.

 

Ураган пранасiўся над лесам не раз,

Лiст у кронах зрывалi залевы,

Ды запал барацьбы у магутных не згас:

Падстаўлялi свае грудзi дрэвы.

 

Зноў схiлялась бязвольна пад ветрам трава,

На дол клалася мяккаю грывай,

Хай балiць у другiх ад бяды галава,

Ды камусьцi стаць трэба прад сiлай.

 

Каб шляхi не адкрыць ўсеагульнай бядзе,

Не скавалi каб ўсiх кайданамi,

Барацьбiты заўсёды былi ў грамадзе,

Народ слаўны такiмi сынамi!

 

19.10.1992

 

File 4     Home Page

 

50     ПРА ДУМКI

 

Не нiгiлiст хаця, але

На ўсё свае я думкi маю,

Чужых не надта трэба мне,

Таму iх часта адкiдаю.

 

Упарта прывучалi нас,

Што думкi мець сваёй няможна,

Чужыя мелi доўгi час,

Iх паўтаралi асцярожна.

 

Не раздзялiць чужых iдэй –

Дзiцём адвечным заставацца,

Каб зразумець хаду падзей,

Павiнны погляды змяняцца.

 

Няздатны погляд хто трымаць,

Яго, як флюгер, ўраз змяняе,

Каб думку іншую прыняць,

Ніякіх цяжкасцяў не мае.

 

Ды хто ў ментальнасцi ўвесь час

Зусiм на флюгер непадобны,

Змянiць каб думку кожны раз,

Зрабiць аналiз хоча добры.

 

Абараняю думкi я,

Ды, як мяняюцца умовы,

I думка стане, як мая,

Прыняць яе заўжды гатовы.

 

16.11.1992

 

File 4     Home Page

 

68     ЛЕПШЫЯ СЫНЫ

 

Барацьба! Гучыць, як прыгажосць,

Як вясна, каханне цi свабода,

Бо служыць не аднаму прыйшлось,

А для шчасця цэлага народа.

 

Шчасце – для служэння аддаваць

Ўсё, што ёсць, парыў душы i сiлы,

Нават i жыцця не шкадаваць,

Толькi каб народ мог быць шчаслiвы.

 

Так рабiлi лепшыя сыны,

Што не гнулi галаву нiколi,

Каб народ, iмкнулiся яны,

Хутчэй скiнуў кайданы няволi.

 

I ў наш час знiшчалi кайданы,

Дысiдэнты волатаў тых звалi,

Гэта нашы лепшыя сыны

У гулаг свой цяжкi шлях праклалi.

 

Барацьбу за волю выбраў той,

У каго агонь ў душы палае,

Кожны, хто змагаецца, – герой,

Мару продкаў ён ажыццяўляе.

 

Барацьба! Гучыць, як прыгажосць,

Бо яна за шчасце i свабоду,

Той шчаслiвы, для каго прыйшлось

Волю здабываць свайму народу!

 

12.12.1992

 

File 4     Home Page

 

75     ВЫСОКАРОДНАСЦЬ

 

Хаця ўжо доўгiя гады

Тапчу зямлю на белым свеце,

Але наiўны, як заўжды,

Падобна, як малыя дзецi.

 

Бо кiм бы не быў чалавек,

Яго заўсёды паважаю,

I недавер'я цяжкi грэх

У думках нават не трымаю.

 

Ды падыход сяброўскi мой

Падманам лiчаць асцярожным

I неадкрытыя са мной,

Бо бачаць злодзея у кожным.

 

Чаму жахлiвы свет цяпер

I дзе падзелася шляхетнасць?

У дзеяннях такi намер,

Бо у душы гняздзiцца беднасць.

 

Урокаў безлiч атрымаў,

Здарылась выпадкаў нямала,

Высокароднасць там шукаў,

Яна дзе i не начавала.

 

У людзях светлае цаню,

Бо лепшай якасцi не знаю:

Высокароднасць я люблю,

Людзей шляхетных паважаю.

 

19.12.1992

 

File 4     Home Page

 

76     СIЛА РОЗУМУ

 

Сумненне – моцны рухавiк прагрэсу,

Працуе добра стала ён таму,

Што дзiвакi, сабе для iнтарэсу,

Пытанне задаюць заўжды: чаму?

 

На свеце ёсць такiх людзей багата,

Якiя толькi з думкай здатны жыць,

Яна – як хлеб надзённы, як прынада,

Бо моцна клiча новае зрабiць.

 

Таму, як шлях iдзе к жаданай мэце,

Без думкi вышыню не пакарыць,

Было ўсё думкай створана на свеце,

I думка далей будзе ўсё рабiць.

 

Нiколi iншай не знайсцi дарогi,

Бо пройдуць намаганнi задарма,

Не зробяць рукi нават анi трохi,

Калi на месцы галавы няма.

 

Выдатныя мазгi дае прырода,

Дарэмна непатрэбна iх губiць,

Мазгi – багаты скарб ўсяго народа,

Таму умовы трэба iм стварыць.

 

Як вока, берагчы разумных трэба,

Мазгi iх – фонд дзяржавы залаты,

Надзённага народу хопiць хлеба,

Як будзе розум у цане заўжды.

 

20.12.1992

 

File 4     Home Page

 

118     ДАРОГА ЖЫЦЦЯ

 

Жыццё – не роўная дарога,

Што ў адной плоскасцi ляжыць,

Ёсць паваротаў вельмi многа,

То ўнiз, то ўгору пабяжыць.

 

I непатрэбна намагацца,

Была каб роўнаю заўжды,

Бо немагчыма розабрацца,

Дзе болей шчасця, дзе бяды.

 

Адкiнуць лепей цалкам пыху,

Такiм, як ёсць, ўспрымаць жыццё,

I свой жыццёвы шлях пацiху

Прайсцi з удзячным пачуццём.

 

Iсцi дарогай любай скора,

Не пераходзячы мяжы,

Каб сустракалась шчасця мора,

Гучала б музыка ў душы.

 

Сваiх шляхоў трымаюсь ўпарта,

Каб шчасце у жыццi знайсцi,

Бо памыляцца мне няварта,

Як па чужых шляхах iсцi.

 

Iду заўжды сваёй дарогай,

Яна – адзiная ў мяне,

Хаду каб скончыць перамогай,

Не адхiляюсь ад яе.

 

10.09.1993

 

File 4     Home Page

 

130     ЧУЖОЕ ГОРА

 

Маленькi i нязначны бег ручай,

Ён чуў, што ёсць вялiкiя азёры,

Прыходзiў часам да яго адчай,

Яму нiкчэмнасць надавалi горы.

 

Не мог нi з кiм ён весцi барацьбы,

Але лiчыў, што лёс яго гаркавы,

Раслi абапал моцны дубы,

Ручай жадаў дабiцца iхняй славы.

 

Знiшчаў яго душу нязносны груз,

Ручай нёс ў мора кволую данiну,

Але пачаўся моцны землятрус,

I скалы ўраз пападалi ў цяснiну.

 

I для дубоў пачалася бяда,

У ручая ўжо не збягалi воды,

Пакрыла iх з вяршынямi вада,

Ручай адчуў вялiкасць ад свабоды.

 

Здараецца так часта i ў жыццi:

Вялiкасць надае чужое гора,

Ўраз змог ручай жаданае знайсцi,

Бо плескалiсь ў цяснiне хвалi мора.

 

Ручай нязначны ўзняўся да нябёс,

Ажыццявiў жаданую спакусу,

Дубы без жалю знiшчыў жорсткi лёс,

Але ручай удзячны землятрусу.

 

14.09.1993

 

File 4     Home Page

 

140     ДУША ПАЭТА

 

Чуллiвая душа паэта,

Такi яе звычайны стан,

Яна прымушана за гэта

Пакутаваць ад цяжкiх ран.

 

З грудзей душа паэта рвецца,

Калi падставу дасць жыццё,

Яна пяшчотна адгукнецца,

Як камертон, на пачуццё.

 

Хто мае тонкую натуру,

Той больш дакладна бачыць свет,

Ад iншых душ не будзе муру,

Калi i сам ў душы паэт.

 

Як ёсць бяздонная крынiца,

Якая моцна б'е штодня,

Прыемна ўсiм з яе напiцца

Напiтку з назвай «дабрыня».

 

З душою чыстай жыць выдатна,

Заўжды гуллiвая яна,

Як iншых зразумець няздатна,

То грош такой душы цана.

 

Iснуе у жыццi пагроза

Для чыстай, як крышталь, душы,

Ды навакольная ў ёй проза

Заўжды складаецца ў вершы.

 

17.09.1993

 

File 4     Home Page

 

155     СПАНТАННАЯ СВАБОДА

 

Калi не замiнаюць кайданы,

Становяцца праз час жаданай звычкай,

I нават будуць любымi яны,

Iх можна параўнаць з яскравай знiчкай.

 

Ў свабоды вельмi нiзкая цана,

Таму, хто ў кайданах, яна не трэба,

Заўсёды выглядае, як мана,

Што вольны здатны узляцець у неба,

 

Рукой каб дакрануцца да нябёс,

Блакiт пабачыць, белыя аблокi,

Ды кайданы зрабiлi сцiплым лёс,

Каб скiнуць iх, рабiць патрэбна крокi.

 

Не хочацца паварушыць рукой,

Каб у адказ не выклiкаць цунамi,

Бо звыклы любы для душы спакой,

Прыемней жыць ў абдымку з кайданамi.

 

Ў сцяну нiхто не хоча бiць iлбом,

Хаця сцяна вялiкая з паперы,

Цудоўна вельмi сталым быць рабом,

Рашучыя для волi трэба меры.

 

Ў спакоi памяркоўная душа,

Хвалюючай не трэба ёй нагоды,

Чакае: кайданы зруйнуе ржа,

Спаткаецца спантанна час свабоды.

 

20.09.1993

 

File 4     Home Page

 

156     ГАНАРЫСТЫ НАСТРОЙ

 

Рака – магутны надта гаспадар,

Смяялась злосна з кожнай ручаiны,

Што iм не трэба нават песцiць мар

Стаць рэкамi, ўсе ёй служыць павiнны.

 

Данiну ручаiна хай дае

I будзе памяркоўнай i пакорнай,

Вялiксць – дар прыроджаны яе,

Рака быць можа моцнай i узорнай.

 

Цярпелi ручаiны здзекаў шмат,

Рака знiшчала iх сваёй знявагай

I грознай была з iмi, нiбы кат,

Заўжды ваду з iх вымагала з прагай.

 

Дажджу шмат часу бачыць не прыйшлось,

Пякла спякота, нiбы на пажары,

Аблокi знiклi ў небе, як на злосць,

I бокам сталi абыходзiць хмары.

 

Ўраз сцiхлi спевы птушак у гаi,

Бо засуха няшчадная пачалась,

Ад спёкi хутка ссохлi ручаi,

I моц у рэчкi спакваля страчалась.

 

Працягвалась спякота доўгi час,

У плынi адбылася шпарка змена,

I ганарысты настрой рэчкi згас,

Бо стала яна курам па калена.

 

20.09.1993

 

File 4     Home Page

 

162     ПАТРАБАВАННI

 

Хто справе цалкам аддаецца,

Прыемна ад такiх людзей,

Ў чужыя справы хто не пхнецца,

Ў адносiнах не лiхадзей,

 

Хто мае годнасць i сумленне,

Яго шляхетнасць – звыклы стан,

I слоў не зменiць у iмгненне,

Хлусню не церпiць i падман,

 

Чужога хто не браў нiколi,

Само у рукi хоць iдзе,

I не iграў ганебнай ролi,

Не пакiдаў другiх ў бядзе,

 

Заўжды душой адкрытым будзе.

Але зусiм не так ў жыццi,

Чамусьцi не такiя людзi,

Нялёгка годнага знайсцi.

 

Не страцiць лепей ўласнай волi,

Сябе свабодным адчуваць,

Сваёй ментальнасцю нiколi

Не след ў жыццi ахвяраваць.

 

Людзей дастойных паважаю,

Ўзаемнасцю iх даражу,

Сяброў прыемных мець жадаю,

Каб грэць шляхетнасцю душу.

 

20.09.1993

 

File 4     Home Page

 

194     РАМАНТЫК

 

Рамантыка клiча ў блакiтнае неба,

I ёй не замiнка iмжа,

Для шчасця рамантыку многа не трэба:

Была каб узнёслай душа.

 

Няма для рамантыка кепскай пагоды,

Цудоўны i дождж, i туман,

Рамантык даверлiвы з кожным заўсёды,

Хоць бачны ганебны падман.

 

Рамантык трывала жыве ў летуценнi,

Глядзiць на рэальнасць здалёк,

Хоць лёс вядзе часта ў жыццёвыя ценi,

Кiдае настойлiва ў змрок.

 

Ды з мрояй i ў цемры заззяць здатна сонца,

Для мрой не iснуе мяжы,

Таму i шчаслiвы рамантык бясконца,

Бо тоiцца шчасце ў душы.

 

Хай лёс наганяе жыццёвыя буры,

Рамантык не выявiць злосць,

Не будзе нi сумны ад бед, нi пануры,

Ў душы у яго весялосць.

 

Бо беды мiнаюць хутчэй, чым сезоны,

Рамантык душой малады,

Хоць бачыць на дрэвах яшчэ лiст зялёны,

А ў марах ужо залаты.

 

29.09.1993

 

File 4     Home Page

 

219     ДАПАМОГА

 

Калi жабрак сам, босы, голы,

I цемра ў сэрцы, як ўначы,

Няма падставы i асновы

Ў бядзе другiм дапамагчы.

 

Калi магчымасцяў ёсць многа,

Лепш ашчаслiвiць небарак,

Не шкадаваць для iх нiчога,

Iм дапамога – добры знак.

 

Бо можна хутка страцiць змогу

Даброты iншаму дарыць,

Час цяжкi прыйдзе, дапамогу

Самому прыйдзецца прасiць.

 

Як дапамога – толькi слова,

Яго з пяшчотаю скажы,

Бо спачування цуд – умова,

Застацца каб ў людской душы.

 

Бягуць жыццёвыя дарогi,

У стос складаюцца гады,

Але ад шчырай дапамогi

Прыемнасць на душы заўжды.

 

Ў жыццi каб добры след пакiнуць,

I позiрк iншых ззяў ярчэй,

След пару слоў спагады кiнуць,

Дапамагчы ў бядзе хутчэй.

 

8.10.1993

 

File 4     Home Page

 

258     МАЛIТВА АБ ЦЯРПЛIВАСЦI

 

Мне нават з лiшкам iснага даволi,

Бо Боскi адчуваецца уплыў,

Я асабiста для сябе нiколi

Нiчога у малiтвах не прасiў.

 

Але цяпер звяртаюся да Бога:

«Дай, Божа, сiлы i цярпення шмат,

Абразу каб крыўдзiцеля любога

Я перанесцi лёгка мог без страт.

 

Каб рот нiколi мой не растулiўся

Абразай на абразу адказаць,

I каб iнфаркт раптоўна не задарыўся,

Калi на крыўду трэба прамаўчаць.

 

Амаль нiколi не раблю абразы,

А толькi баранюся ад яе,

Дай, Божа, моцы мне, каб я нi разу,

Не змог нязгоды выказаць свае.

 

Дай, Бог, каб не рабiў нiкому згубы,

Каб крыўды мне нiколi не чынiць,

I каб кахаць не толькi тых, хто любы,

Дай сiлы мне i ворагаў любiць.

 

Даруй мне ад спакою асалоду,

Каб не страчаў час марна ў барацьбе,

Знаходзiў з наваколлем стала згоду,

Прашу ў малiтве, Божа, я Цябе!»

 

30.10.1993

 

File 4     Home Page

 

267     ВЯСНА Ў ДУШЫ

 

Душа замоўкла, не спявае,

Парвалiсь струны у яе,

Удары крыўды не трымае,

Таму i лiра не пяе.

 

Сцярпеў суровую абразу,

Ды струны зберагчы не змог,

Усе парвалiся адразу.

Чаму цуд дзiўны не збярог?

 

Мо, трэба не звяртаць увагi,

Душы чуллiвасць загрубiць?

Але зусiм матыў нiякi

У ёй павек не загучыць.

 

Душа рамантыка чуллiва,

Яе не трэба заглушаць,

Цудоўны голас музы – дзiва,

Каб вершам радасным гучаць.

 

Душа – як скрыпка дарагая,

Наканавана ёй спяваць,

Калi нагода ёсць такая,

Не след ў яе цвiк забiваць.

 

Каб не прыйшоў час надта грозны,

Спявала кожная струна,

I голас загучаў дзiвосны,

Ў душы павiнна быць вясна!

 

3.11.1993

 

File 4     Home Page

 

330     СВАIМ ГОЛАСАМ

 

Ёсць розныя на свеце галасы:

У буры, грому, хваль марскiх, цунамi,

Але было павек, ва ўсе часы,

Спявалi ўсе сваiмi галасамi.

 

Ручай звiнiць, калi збягае з гор,

I рэха адгукаецца ў акрузе,

Пяе цудоўна ранкам птушак хор

I конiкi вясёлыя у лузе.

 

А колькi ёсць на свеце розных моў!

I кожная свае адценнi мае,

Пявучы гоман, рытм чароўных слоў,

Гаворыць хтосьцi, быццам бы спявае!

 

Ды, каб спяваць, патрэбна волю мець,

Бо нават птушцы замiнае клетка,

Яна не стане, як на волi, пець,

Калi спявае, то занадта рэдка.

 

Ды значна горай справа у людзей,

Рамантыкаў бясконца вабiць неба,

Хоць ясная, як дзень, хада падзей,

След апiсаць iх так, як iншым трэба.

 

Нiколi хай мой верш не ўбачыць свет,

Хай прыйдзецца пiць горкую атруту,

Няхай я не адбудусь як паэт,

Ды голасам чужым спяваць не буду.

 

5.12.1993

 

File 4     Home Page

 

333     СПАКУСА

 

Душу благую зайздрасць, як атрута,

Каменнем цiсне, дыхаць не дае,

Няма спакою, i гняце пакута,

Як зайздрасць будзе спакушаць яе.

 

Спакуса! Дзе ляжаць яе карэннi

I для чаго ў пачуццях нам дана?

Ў душы загасiць светлыя iмгненнi

I хмары шчодра прынясе яна.

 

А зайдрасць душу цяжка развярэдзiць,

I радасцi ў жыццi амаль няма,

Бо сонейка ласкава больш не свецiць,

Здаецца, што жыццё iдзе дарма.

 

Рашуча след перамагчы спакусу,

Каб зайздрасць знiкла цалкам назаўжды,

I на душы не будзе болей грузу,

Бо ад спакусы прападуць сляды.

 

I зноўку ярка сонейка засвецiць,

Бо радасна на свеце стане жыць,

Вясёлкай шчасце зноў душу расквецiць,

Каб ад спакусы болей не тужыць.

 

Спакуса замiнала многакратна,

Яна ўплывае, як сапраўдны кат,

Ў жыццi ўсё будзе толькi на выдатна,

Калi спакусу не вярнуць назад.

 

6.12.1993

 

File 4     Home Page

 

339     НЕСПАКОЙНАЯ ДУША

 

Як неспакойная душа, нялёгка жыць,

Яе што-небудзь не задавальняе,

Душа спакойная пакорлiва маўчыць,

Ад вад пакут зусiм не адчувае.

 

Але чаму ў душу прыходзiць неспакой?

Бо аптымальны шлях рашэння знае,

Заўжды нязгодна з фiласофiяй такой,

Што кепска рабiць справы дазваляе.

 

Таму ў жыццi iдзе бясконца барацьба,

Душа нягоды цяжкiя трывае,

Камусьцi ў справах яўна бачыцца ганьба,

Ды iншых такi стан задавальняе.

 

Цудоўна, як не ўмець, не бачыць i не чуць,

Бо раздражняць нiчым няма нагоды,

Не знойдзецца прычын спiну дадолу гнуць,

Бясконцы стан прыемнай асалоды.

 

Душа i розум – неразлучныя сябры,

Iх парытэт заўсёды вызначае,

Разумны кожны дачакаецца пары,

Калi разумным нехта ўраз аблае.

 

Таму разумным значна лепей памаўчаць,

Хай кожны, што захоча, вытварае,

Не трэба дурасцi зусiм перашкаджаць,

Сабе шлях вольна кожны выбiрае.

 

8.12.1993

 

File 4     Home Page

 

348     ГОРКАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ

 

У кожнага свой густ i свой iмпэт,

Ўсе людзi адразняюцца бясконца,

З часоў, калi ўтварыўся белы свет,

Адным прыемней цемра, iншым сонца.

 

Кагосьцi клiча мара у палёт,

Блакiт чаруе i вышынi неба,

А хтосьцi – нiбы ў сутарэннi крот,

I летуценняў для яго не трэба.

 

Таму адзiнства у людзей няма,

Характар кожны мае ад прыроды,

Выхоўваць погляд тоесны дарма,

Не могуць мець адзiнства антыподы.

 

Ідзе ў грамадстве стала барацьба,

Яна не ў змозе скончыцца нiколi,

Камусьцi да спадобы лёс раба,

А многiя жадаюць толькi волi.

 

Адрозненне ў людзей руйнуе лёс,

Знайсцi iмкнуцца розныя нагоды,

Хоць выклiкаюць боль i мора слёз,

Але бясконца доўжацца разводы.

 

У кожнага к жыццю свой падыход,

Здавалась: доля будзе залатою,

Але жыццё складаецца з нягод,

Ў душы няма жаданага спакою.

 

13.12.1993

 

File 4     Home Page

 

372     Я ТАКI

 

I мне было калiсьцi дваццаць пяць,

Жыццё бясхмарна пачало ўсмiхацца,

Адкуль было ў той час дакладна знаць,

Што марам ў небе жураўлём застацца.

 

Маны нiколi я не разумеў,

Казаў рашуча ў вочы праўду-матку.

Ды слухаць iснасць праўды хто хацеў?

Нiхто нiколi не жажаў парадку.

 

Уласны гонар пiльна зберагаў,

Нiколi не iшоў на кампрамiсы,

Ў жыццi шляхоў грахоўных не шукаў,

Спраў не рабiў нягожых закулiсных.

 

А, мо, не трэба мець людзей такiх?

Нiколi ў грамадзе iх не ўспрымалi,

Ва ўсе часы натоўп знiшчае iх,

I лiшнiмi таму людзьмi празвалi.

 

Нам, лiшнiм, ў грамадзе нялёгка жыць,

Нiколi людзi нас не разумеюць,

Таму, што можам лепей ўсё зрабiць,

А iншыя такога не умеюць.

 

Але мы цягнем свой жыццёвы воз,

Менталiтэт не па душы падманны,

За праўду нават сам Iсус Хрыстос

Натоўпам на крыжы раскрыжаваны.

 

7.09.1994

 

File 4     Home Page

 

375     ЛЮБIМАЯ РАБОТА

 

Любую працу з асалодай

I здавальненнем я раблю,

Ды не назваць яе работай,

Бо працу творчую люблю.

 

Калi зусiм нялюба праца,

Цяжар на сэрцы – як свiнец,

Нялёгка цэлы дзень старацца,

Хутчэй бы ўжо прыйшоў канец.

 

Як вынiк працы сэрцу мiлы,

Жыцця сэнс толькi ў ёй адной,

Бо надае натхненне сiлы,

Як быццам крылы за спiной.

 

Ад працы можа стаць маркотна,

Яе не хочацца рабiць,

Бяруцца рукi неахвотна,

Бо камень на душы ляжыць.

 

Заўжды рабiць з iмпэтам трэба,

А не цягнуць бяды крыжы,

Каб бачыць стала блакiт неба

I ззянне сонейка ў душы.

 

Нялюбая знiшчае справа,

Мардуе сэрца i душу,

На свеце працы ёсць нямала,

Лепш абысцi бяды мяжу.

 

24.09.1994

 

File 4     Home Page

 

379     ФОРМУЛА СПАКОЮ

 

Спакойнага жыцця пакуль няма,

Напэўна, i не будзе ўжо нiколi,

I намаганнi прыкладаць дарма,

Заўжды спакою будзе недаволi.

 

Нi радасцi, нi шчасця ад сяброў,

Ў адносiнах бясконцая напятасць,

Ад некалькiх, не вельмi кепскiх, слоў

Страчаецца ў душы надоўга радасць.

 

Даўно спакою формулу знайшоў:

Маўчаць, якiя не былi б нагоды,

Яе я парушаю зноў i зноў,

Адсюль мае душэўныя нягоды.

 

Спакою трэба – сцiпла лепш маўчаць,

Прымаць чужыя думкi як падаркi,

Каб хiсткi мiр бясконца зберагаць,

А гэта значна лепей шумнай сваркi.

 

Хоць формула даўно вядома мне,

Ды не магу дасюль ёй карыстацца,

Трывога ў маiм сэрцы не мiне,

На поспехi дарэмна спадзявацца.

 

Хачу спакою, але ўсё ж грашу,

I не жадаю нават супынiцца,

Таму i цяжкi боль ў грудзях нашу,

Бо мне спакой жаданы толькi снiцца.

 

14.10.1994

 

File 4     Home Page

 

383     СВОЙ ГОЛАС

 

Пакорнасцi ад iншых хочуць ўсе,

Каб ўбок не адхiлялiсь i на волас,

Сум падыход бязглузды прынясе:

У кожнага падобны будзе голас.

 

Бо затаiць патрэбна голас свой

I выглядаць як быццам раўнадушны,

Ды з моцным лепей не ўступаць у бой,

Хаця ён будзе сто разоў няслушны.

 

Калi бяжыць паток iмклiвы з гор,

I то звiнiць, вядзе сваю размову,

Як моцным свету не даваць адпор,

Павек магчыма страцiць сваю мову.

 

Заўжды ў таталiтарныя часы

Змаўкалi цалкам амаль ўсе ад страху,

I ўласныя страчалi галасы,

Другiя клалi галаву на плаху.

 

Людзей знiшчалi, як каса траву

Цi нiбы серп на нiве жытнi колас,

Каб больш не класць на плаху галаву,

Заўжды патрэбна мець рашучы голас.

 

Спрадвек у кожнай птушкi голас свой,

Зямлю ўпрыгожыць здатны хор цудоўны,

Не трэба сiтуацыi такой,

Адметны голас каб знiшчаць чароўны.

 

29.10.1994

 

File 4     Home Page

 

394     ЛIСЛIВАСЦЬ I ПРАЎДА

 

Чаму лiслiвасць люба для людзей,

I праўды iм амаль зусiм не трэба?

Падлiзу любяць, хоць ён лiхадзей,

За праўду забяруць кавалак хлеба.

 

Прыемны ўсiм хвалебных слоў паток,

Хоць рэчаiснасць так ад iх далёка!

Яны – як вабнай вiльгацi глыток,

Калi забрала цалкам сiлы спёка.

 

Хлусню не кожны здатны гаварыць,

Каб чорнае iмгненна белым стала,

Ды тым, не хоча хто падлiзай быць,

Прыйшлось за праўду пацярпець нямала.

 

Калi сумленне мае чалавек,

Яго шляхетнасць, як скала, трывала,

Падлiзаю не стане ён павек,

Хаця лiслiвасць поспех абяцала.

 

Калi высокароднасцi няма,

Лiслiўцам гаварыць прыемна словы,

Яны льюць мёд духмяны нездарма,

Карысць шукаюць ад такой размовы.

 

Калi прыйшла шляхетнасць назаўжды,

Бясконца толькi праўду кожны кажа,

Унiкнуць нельга за яе бяды,

Бо на душу расплаты камень ляжа.

 

19.11.1994

 

File 4     Home Page

 

401     ЗАЙЗДРАСЦЬ

 

У кожнага свой асабiсты лёс,

Яго не абысцi i не аб'ехаць,

Адным даруе толькi мора слёз,

Другiм жыццё – няспынная уцеха.

 

Не надта роўна лёсы дзелiць Бог,

Адным – усё, другiм – амаль нiчога,

Змянiць хоць крыху лёс нiхто не змог,

У кожнага ў жыццi свая дарога.

 

З пакорнасцю крыж несцi трэба свой,

Бо iншы крыж мог быць яшчэ цяжэйшы,

З нахiленай ў падзяке галавой

Адразу крыж становiцца лягчэйшы.

 

Спаткала доля лепшая другiх,

Iм шлях жыццёвы аздабляюць ружы,

Не дамагацца лепш мець долю iх

I зайздрасць не пускаць у свае душы.

 

Бо зайздрасць цалкам забярэ спакой,

Душу iржой, як панцырам, пакрые,

Калi прыняць з удзячнасцю лёс свой,

Душа спявае ўзнёсла, а не ные.

 

Лепш iсным задаволiцца спаўна,

Жыццё лiчыць вялiкай нагародай,

У долi стане вабнаю цана,

Калi не будзе зайздрасць перашкодай.

 

23.11.1994

 

File 4     Home Page

 

406     ПАЧУЦЦI

 

Пачуццяў шмат, яны ў душы жывуць,

I шэраг iх заўжды вялiкiм будзе,

Што генетычна продкi закладуць,

Валодаюць такiм наборам людзi.

 

Але чаго няма, таго няма,

I вымагаць больш iснага не трэба,

I нават сiлы марнаваць дарма,

Бо родзiць збожжа ўгноеная глеба.

 

Што даў Гасподзь, нiяк не памяняць,

I выхаванне справе не паможа,

Як будзе генетычны код ўплываць,

Такое ўродзiць i пачуццяў збожжа.

 

Аднолькавымi ўсе не могуць быць,

Такi закон закладзены прыродай,

Дабро камусьцi хочацца рабiць,

А хто заўсёды да людзей са шкодай.

 

Пачуццяў у людзей iснуе шмат,

Ад iх залежаць думкi i учынкi,

Мо, хтосьцi iншым стаць хацеў бы рад,

Ды звыклым шляхам крочыць без супынкi.

 

Пачуццi у душы жывуць павек

I нельга iншых атрымаць нагодай,

Пачуццi ўдасканалiць чалавек,

Калi яны закладзены прыродай.

 

26.11.1994

 

File 4     Home Page

 

438     ПЛЁТКА

 

Не хочацца багата вельмi знаць,

Бо лiшняе бывае недарэчным,

Чым аб бягучых справах размаўляць,

Лепш разважаць аб сталым i аб вечным.

 

Бо дробных спраў бясконцы карагод,

Як растлумачыць iх iмкнуцца людзi,

Чакаць багата прыйдзецца нягод,

З размоў абавязкова плётка будзе.

 

Не зразумеў хто, хтосьцi недачуў,

Ды вылятаюць плёткi, нiбы кулi,

Хоць праўду кожны ўсё ж перавярнуў,

Сцвярджаюць, што такое самi чулi.

 

Так плётка нараджаецца заўжды,

I не зрабiць нiяк ёй перашкоду,

Гуляць як пойдзе, след чакаць бяды,

Наносiць непапраўную ўраз шкоду.

 

Ды ў плётцы часам подласцi няма,

Хто не дачуе, хто не зразумее,

Ёсць плёткi, што ўзнiкаюць недарма,

Бо подласцi атрута ў плётках спее.

 

Пазбегнуць каб знявагi, мець спакой

I з болем не знаёмiцца сардэчным,

Лепш прытрымаць язык iмклiвы свой

Цi размаўляць аб сталым i аб вечным.

 

12.12.1994

 

File 4     Home Page

 

456     ПРЫГАЖОСЦЬ ДУШЫ

 

Ў чым прыгажосць, хачу знайсцi прычыну,

Памiж красой i духам дзе мяжа?

Абрысы твару вылучаць жанчыну,

Але цябе – цудоўная душа.

 

Як ўсе маўчалi, праўду ты казала,

Душу не турбаваў агульны страх,

Здаралась непрыемнасцей нямала,

Ды падымаўся праўды дзiўны гмах.

 

Душа твая – як чыстыя вытокi,

Зусiм ёй не ўласцiва каламуць,

Твой розум ад благой хлуснi далёкi,

Ды хуткi i рухавы, нiбы ртуць.

 

Змагалась ўсё жыццё за справядлiвасць,

Як хобi, праўда стала для цябе,

Перамагала, але мела мiласць

Да iншых ў надта цяжкай барацьбе.

 

Карыснай людзям хочаш быць бясконца,

Каб добрае рабiць ўвесь час, штодня,

I вылучаеш цеплыню, як сонца,

Ў тваёй душы заўсёды чысцiня.

 

Калi б ў жыццi магло ўсё паўтарыцца,

Цябе б я пакахаў, каб паўтарыць:

«Твая душа, як чыстая крынiца,

Усё жыццё з яе прыемна пiць!»

 

17.12.1994

 

File 4     Home Page

 

485     ГУСТ СВАБОДЫ

 

Сябе як помню, быў, як птушка, вольны,

З такой душой, напэўна, нарадзiўся,

Меў непрыемнасць у перыяд школьны,

Бо халуём я стаць не пагадзiўся.

 

Любiць свабоду навучыла мацi,

Яна урокi волi мне давала,

Заўжды пра годнасць чуў ў бацькоўскай хаце,

Ад годнасцi пасля сцярпеў нямала.

 

Не па душы былi мне кампрамiсы,

Заўсёды быў я толькi радыкалам,

Нiколi не хаваўся за кулiсы,

А падстаўляў сябе няшчадным шквалам.

 

Не меў нiколi ад начальства ласкi,

Цярпеў за праўду, калi быў студэнтам,

Нiяк не мог трываць брахлiвай казкi,

Заўсёды быў мясцовым дысiдэнтам.

 

За праўду-матку ўсе няшчадна бiлi,

Але не адцураўся я ад волi,

Хоць падхалiмы надта не любiлi,

Ды ўсё ж не пажадаў iнакшай долi.

 

За iсцiну цярпеў ў жыццi даволi,

Не трэба мне за подласць нагароды,

Ад праўды не адмоўлюся нiколi,

Бо для мяне прыемны густ свабоды.

 

26.12.1994

 

File 4     Home Page

 

492     ХЛУСНЯ

 

Каб людзям iлжэсведкамi не быць,

Даў запавет Гасподзь нам на скрыжалi,

Ды людзi ўсё працягваюць грашыць,

Бо не прымаюць дадзенай маралi.

 

Вакол хлусня, адкрытая мана,

Прыняць сумленнасць не жадаюць людзi.

Няўжо, наш лёс – ўвесь час брахня адна?

Было раней такi, i далей так будзе.

 

Палiтыкi займаюцца хлуснёй,

I не гарыць агнём пад iмi глеба,

Палiтыка трымаецца на ёй,

Таму яна дзяржаве вельмi трэба.

 

I нават падабаецца хлусня,

Яна часцей прыемнаю бывае,

Яе выкарыстоўваюць штодня,

А праўда толькi горка абражае.

 

Калi заўсёды праўду гаварыць,

Па-iншаму душа не дазваляе,

Здаецца людзям, што пачаў хлусiць,

Сапраўднасцi нiхто не давярае.

 

Такiмi Бог адвеку нас стварыў:

Iлгаць, манiць, хлусiць не перастанем,

На барацьбу не трэба трацiць сiл,

Бо iншымi нiколi мы не станем.

 

29.12.1994

 

File 4     Home Page

 

511     ЛЕПШАЕ

 

Цi можа быць жаданага даволi,

Iснуе задавольвання мяжа?

Мэта як ззаду, мець iмкнемся болей,

Пабудавана так ў людзей душа.

 

Ў iмкненнi стан заўжды неаптымальны,

На жаль, мэта на месцы не стаiць,

Яна – як гарызонт недасягальны:

Наблiзiшся, а ён далей бяжыць.

 

Бясконца невядомае хвалюе,

Яго заўсёды хочацца пазнаць,

I чалавек няспынны поклiч чуе,

Каб новае пазнаць i паспытаць.

 

Душа не супакоiцца нiколi,

Здавалась: прага згасла на гады,

Ды добрага ўсё роўна недаволi,

Бо мроi клiчуць к лепшаму заўжды.

 

Да новага чаму такая цяга?

Незадаволен iсным чалавек,

Закладзена ў душы прыродай прага,

I вабiць невядомае павек.

 

Бясконца толькi лепшага жадаем,

На iснае не хочацца глядзець,

Ды, каб не страцiць тое, што трымаем,

Не трэба надта вабнага хацець.

 

9.01.1995

 

File 4     Home Page

 

512     МОЦ ЗЯМЛI

 

Не трэба адрывацца ад зямлi,

Якая змалку шчодра ўзгадавала,

Ў дзяцiнства зараз думкi завялi,

Я па Радзiме сумаваў нямала.

 

Радзiму мне прыемна ўспамiнаць,

Там любыя жыццёвыя крынiцы:

За Сожам залiўная сенажаць,

Сасновы лес, чырвоныя сунiцы.

 

Прыемны сэрцу Сожа берагi,

Рыбалка незабыўная на золку,

У кветках, нiбы дываны, лугi,

Спеў конiкаў не поплаве без змоўку.

 

Пакiнуў ўжо даўно сваю зямлю,

Шмат год не пражываю ў краi родным,

Ды па-сыноўскi я свой край люблю

I буду далей сынам яго годным.

 

Фiзiчна адарваўся ад зямлi,

Але адзiны з ёю я духоўна,

Шляхi жыцця ў чужыну прывялi,

Ў зямлю быцькоў вярнуся безумоўна.

 

З сваёй зямлёю разам назаўжды,

Дае мне сiлы вабная iдэя,

Я моцны духам, хоць прайшлi гады,

Ды не жадаю лёс спаткаць Антэя.

 

9.01.1995

 

File 4     Home Page

 

514     ДУША I ТВОРЧАСЦЬ

 

Душа нiяк не знойдзе супакою,

На рызыку я для яе iду,

Хадзiў па бездарожжу многа з ёю,

А, часам, i па тонкму iльду.

 

Але, як ёй магу не пакарыцца,

Як абсалютна згодны я заўжды?

Яна занадта часам ганарыцца,

Шмат нацярпеўся ад душы бяды.

 

Але душу ад бед абараняю,

Ад продкаў гэта спадчына мая,

Яе падказак з радасцю жадаю,

Душа – маё унутранае Я.

 

Яна мне i памочнiк, i дарадчык,

Таму нiколi не крыўлю душой,

Бо для яе зусiм я не загадчык,

Наадварот, згаджаюсь толькi з ёй.

 

Душа хлуснi нi кропелькi не хоча

I вымагае мне сумленным быць,

Наперад ўсё дакладна напрароча.

Ды прадказанне будзе хто любiць?

 

Паводжу так, як мне душа падкажа,

Рабiць стараюсь справы ад душы,

Як на душу радок i рыфма ляжа,

Для творчасцi амаль няма мяжы.

 

11.01.1995

 

File 4     Home Page

 

569     КРАСА ДУШЫ

 

Краса! Яе прыемна вельмi бачыць,

Яна – як асалода для душы,

I хочацца цуд казачны адзначыць,

Аб ўзнёсласцi складаюцца вершы.

 

Краса чаруе, як глядзець вачамi,

Цудоўней адчуваць душой яе,

Багата надта розных душ мiж намi,

Але iмпэт не кожная дае.

 

Краса жанчын! Яна заўжды адносна,

Бо чалавек i з цела, i з душы,

Пагана, як характарам нязносна,

Хоць целам з эталонам на мяжы.

 

Бясспрэчна, лепш краса душы i цела,

Ды зрэдку разам можна ўсё набыць,

Галоўнае, каб вернай быць умела

I горача магла павек любiць.

 

Ды, як амаль няма красы у цела,

Але душа – прыгожая вясна,

Ўраз долю ёй даверыць можна смела,

Бо самая прыгожая – яна.

 

Мець ад красы цялеснай можна шкоду,

Калi ў душы красы амаль няма,

Надыдзе хутка горкi час разводу,

Надзея шчасце мець мiне дарма.

 

18.02.1995

 

File 4     Home Page

 

574     СЛУХАЦЬ ДУШУ

 

Душа людзей! Нiхто яе не бачыў,

Ды кожны вельмi тонка адчуваў,

Бо для пачуццяў Бог душу прызначыў,

Духоўнасць для людзей ў яе заклаў.

 

Таму душа галоўная заўсёды,

Быць падуладным трэба целу ёй,

Бо можна нарабiць багата шкоды,

Як ў злагадзе не быць з душой сваёй.

 

Душа наперад ведае падзеi,

Зрабiць як лепей, можа падказаць,

Дзе спёка, дзе зiмовыя завеi

Душу цiхутка трэба папытаць.

 

Ды не заўжды душу паслухаць можна,

Хоць добрую параду ў стане даць,

Прыходзiцца паводзiць асцярожна,

Каб моцным свету праўду не сказаць.

 

Душа бунтуе, праўду казаць трэба,

Праўдзiвыя – не лепшыя шляхi,

Каб жыць, душа таксама хоча хлеба

I згодна пагадзiцца на грахi.

 

Каб вольным, нiбы птушка, было цела,

Душы свабоду ў дзеях трэба даць,

Яна як кажа, след занадта смела

Сумленна праўду горкую казаць.

 

22.02.1995

 

File 4     Home Page

 

577     ЖАДАННI

 

Жаданнi! Iх заўжды ў душы багата,

Ляцяць яны, як птушак чарада,

Калi ажыццявiць жаданне – свята,

Iначай цiсне на душу бяда.

 

Жаданняў шмат, яны за гарызонтам,

Калi, на шчасце, здзейснiцца адно,

То iншыя iдуць шырокiм фронтам,

Не пусцiш ў дзверы, лезуць у акно.

 

Жаданнi стала рухаюць наперад,

Цiкавасцi працуе пачуццё,

Бо без жадання шлях iдзе у нерат,

Адвечны рух i ёсць само жыццё.

 

Жадання дасягнуць заўжды цудоўна,

Ды новае ўраз стане на парог,

Як лёс не дасць здабыць яго, ўсё роўна

Прайсцi прыемна вабных шмат дарог.

 

Жыццё украсу мае ад жадання,

З жаданнем лёгка i цудоўна жыць,

Галоўнае ў жыццi – знайсцi каханне,

Яго жаданне здатна падарыць.

 

Няхай жаданняў будзе вельмi многа,

Без iх iмпэту – шлях у небыццё,

Прыгожая, як майскi сад, дарога,

Па ёй вядуць жаданнi у жыццё.

 

23.02.1995

 

File 4     Home Page

 

592     НЕВЯДОМАСЦЬ

 

Мне невядомасць хочацца пазнаць,

Бо таямнiца вельмi моцна вабiць.

Кастру жадання проста запалаць,

Ды спёку як нязносную аслабiць?

 

Мэту патрэбна хутка дасягнуць,

Iнакш нiколi не знайсцi спакою,

Бясконца думкi спелыя iдуць,

Быжыць надзея моцнаю ракою.

 

I абяцае добрае заўжды,

Але адбыцца можа i благое,

Ды смелым пакарацца гарады,

У невядомасць iх штурхае мроя.

 

Iснуюць летуценнiкi ў жыццi,

У невядомасць што шляхi праклалi,

Наперад ўраз гатовыя iсцi

У свет, яшчэ дзе людзi не бывалi.

 

Каб навiны цуд для людзей адкрыць

I шчасця мець ад поспеху без меры,

Каб рэч арыгiнальную стварыць,

Iдуць у невядомасць iнжынеры.

 

Камусьцi невядомасць горш нягод,

I не глядзяць ёй смела у аблiчча,

Шукаць жадаюць iншыя прыгод:

У невядомасць iх натхненне клiча.

 

3.03.1995

 

File 4     Home Page

 

594     ПЕРШАПРАХОДЦЫ

 

Быць летуценнiкам заўжды шукаў нагоды,

Каб марных безлiч нараджаць iдэй,

Дабра ад iх няма, але няма i шкоды,

А проста жыць становiцца лягчэй.

 

Бо, як няма ў жыццi зусiм нiякай мары,

Нябачна сэнсу, для чаго i жыць,

Бо радасцi няма, душу гнятуць цяжары,

Яна ў палёт узнёслы не ляцiць.

 

Любая мара ў першы час амаль пустая,

Яе не здзейснiць за адно жыццё,

Ў далейшым будзе, нiбы жыла залатая,

Яна штурхае людства развiццё.

 

Да смелых мар бярэ напрамак шлях навукi,

Ляцiць за марай думка у палёт,

Ды мара хутка не даецца людзям ў рукi,

Iсцi да мары трэба многа год.

 

Пустая мара, але моцны дасць фундамент,

На iм цывiлiзацыя стаiць,

I летуценнiкаў паставяць на пастамент,

Першапраходцам вельмi добра быць.

 

Прыемна надта на душы ад вабнай мары,

Душа у летуценнiкаў пяе,

Заўсёды радасць ў ёй, i не гасцююць хмары,

Бо мара сiлы для жыцця дае.

 

4.03.1995

 

File 4     Home Page

 

604     IМКНЕННЕ

 

Дарма не сказана, што кожнаму – сваё,

Панаядацца адным ўдосталь дастаткова,

Я не хачу такiм жыццё зрабiць маё,

Ды iснаваць падобна, як жыве жывёла.

 

Хто сыты, п'яны, стала нос у тытуню,

Жыццём сваiм той задаволены заўсёды,

Але нiколi не пабачыць вышыню,

Ад рамантычнай адмаўляецца нагоды.

 

Як нiзкая мэта, яе ўраз проста ўзяць,

I шчасця дасягнуць ў жыццi без перашкоды,

Калi у неба стала хочацца ўзлятаць,

Заўжды чакае кпiнаў вельмi шмат i шкоды.

 

Хай будзе шкода, толькi ў неба зноў хачу,

Хто задаволены, парыў не падзяляе,

Бо не ўяўляе, для якой мэты лячу,

Калi ён на зямлi ўсё ўдосталь атрымае.

 

Не намагаюсь многа мець зямных даброт,

Хачу ў нябёсы страсна, ўгору рвусь што сiлы,

Даўней адправiўся б ужо у свой палёт,

Ды не даюць пакуль расправiць моцна крылы.

 

Амаль усё жыццё ў блакiт нябёс iмкнусь,

Але мяне бясконца сiлай прызямляюць.

Мо, прыйдзе час такi, што з сiламi збярусь

I больш мяне нiяк нiчым не затрымаюць.

 

7.03.1995

 

File 4     Home Page

 

667     СПАКОЙНЫ НЕСПАКОЙ

 

Адвечны падабаецца мне рух,

Мая душа не ведае спакою,

Яна здаўна вандроўны мае дух,

I згодны ў вабным выбары я з ёю.

 

Ды палка ненавiджу неспакой,

Бо ён душу упарта раз'ядае,

Паганай долi не хачу такой,

Абразiць можа ён або скрыўджае.

 

Мая мэта – спакойны неспакой,

Калi нястрымна можна рвацца ўперад,

Бо без спакою моцнаю рукой

Зацягне неспакой рашуча ў нерат.

 

Як радасць ад спакою на душы

I для турбот зусiм няма нагоды,

Iмклiвы рух, як быццам па шашы,

Ад неспакою шлях бяжыць ў балоты.

 

Цiкава вельмi новае пазнаць!

Жаданне ведаць шмат дае натхненне,

Прыемна хуткi рытм жыцця трымаць,

Ад неспакою мець супакаенне.

 

Жадаю адчуваць iмклiвы рух,

У неба стала неспакойна рвацца,

Каб мець ў жыццi уражанняў за двух,

З спакойным неспакоем заставацца.

 

26.03.1995

 

File 4     Home Page

 

698     ПЕРШЫ

 

У жыццi быць жадаю наперадзе я

I бясконца iрвуся у неба,

Як ва ўсiх летуценнiкаў доля мая,

Бо нiкому парываў не трэба.

 

Без падстаў не жадаю ва ўсiм першым быць,

А падстава мая – толькi веды,

Ды карысцi няма навiну гаварыць,

Бо ад ведаў трываць трэба беды.

 

У навуку пайшоў, вельмi творчасць любiў,

Прада мною адкрылась прастора,

У сваёй галiне хоць нямнога зрабiў,

Ды ад вынiку мне толькi гора.

 

Навiна замiнае чамусьцi усiм,

На кастры за яе падымалi,

Хто не ведае – веды, як косць ў горла, iм,

Але ж мары навуку трымалi.

 

Разабраўся пасля i ў стварэннi Зямлi,

Ды зноў працу прыняла палiца,

Ў неспакой мяне веды бясконца вялi,

Бо спакой летуценнiкам снiцца.

 

I цяпер, каб зусiм супакоiць душу,

Я складаю цудоўныя вершы,

Вельмi шмат яшчэ iх для людзей напiшу,

I ў паэзii быць хачу першы.

 

7.04.1995

 

File 4     Home Page

 

709     ПАМЯРКОЎНАСЦЬ

 

Нiчога абсалютнага няма,

Ўсё iснае ўяўляецца адносна,

Таму, калi жыццё iдзе дарма,

Здаецца: з намi лёс паводзiць злосна.

 

Бо у суседа лепей можа быць,

Ўсё хочацца прыдбаць сабе таксама,

Спакой жаданы можна ўраз згубiць,

I нечакана узнiкае драма,

 

Калi свой лёс з найлепшым параўнаць.

Хто мудры, яго з горшым параўнае,

Не знойдзецца зусiм на што злаваць,

I толькi радасць сталая чакае.

 

Нiхто няздатны долю ўраз змянiць,

Ды не пазнаць ў жыццi каб цяжкай шкоды,

Зайздросным непатрэбна надта быць,

А памяркоўным лепей быць заўсёды.

 

Заўжды ў лагодных добрае жыццё,

Што ёсць, не трэба да таго нiчога,

Пакора – дарагое набыццё,

Ёй к шчасцю пракладаецца дарога.

 

Нiчога абсалютнага няма,

Не след глядзець праз плот к другiм нiколi,

Не папсаваць каб вабны лёс дарма,

Наяўнага павiнна быць даволi.

 

9.04.1995

 

File 4     Home Page

 

772     НЕВЯДОМАЕ I ДУМКI

 

Што цiкавасць дае, што хвалюе заўжды?

Толькi тое, ў жыццi што не зведаў,

Прабягаюць, як хвалi, няўмольна гады,

Ды ўвесь час не хапае мне ведаў.

 

Я да новага стала няспынна iмкнусь,

Бо натхненне ў душы адчуваю,

Як за новую справу з ахвотай бярусь,

Невядомае мне адкрываю.

 

Невядомае вельмi цiкава пазнаць,

Што нiхто i нiколi не ведаў,

Палёт думкi чароўна заўжды адчуваць,

Думкi к нам прылятаюць з сусвету.

 

Збудаваны цудоўна быў мозг у людзей,

Бо нябачнае ён уяўляе,

Разабрацца у змозе у бегу падзей,

Ўраз мiнулае мозг аднаўляе.

 

Проста ў будучы час здатны мозг зазiрнуць,

Думка здольна ляцець у прасторы,

Перашкоды ёй лёгка без страт абмiнуць:

Акiяны, пустынi i горы.

 

Невядомае клiча няспынна к сабе,

Я яго адпаведна шукаю,

Заўжды думкi людскiя былi ў барацьбе,

Ў барацьбу з старой думкай ўступаю.

 

28.04.1995

 

File 4     Home Page

 

782     ВОЛЯ

 

Самiм сабой я толькi быць жадаю,

Не удаецца вабнага здабыць,

Калi ваўкоў збярэцца шмат у зграю,

Прыходзiцца па-воўчаму завыць.

 

Мы ўсё амаль жыццё жывем ў няволi,

Грамадства накiдае кайданы,

Як хочам жыць, так не жывем нiколi,

Не дазваляюць волю мець яны.

 

А як чаруе i натхняе воля!

Свабодны, быццам вецер угары,

Па-iншаму заўжды кiруе доля,

А сэрцу вольнай хочацца пары.

 

Заўжды ёсць абавязкi, так i трэба,

Пазбегнуць немагчыма ўсiх акоў,

Няма як волi, не ўзляцець у неба,

Бо вельмi цяжкi груз ад ланцугоў.

 

Што можа быць прыемней, чым свабода?

Калi, як птушка, вольным можна быць,

Увогуле знiкае перашкода,

I, як душа жадае, можна жыць.

 

Упарта ланцугi хачу я скiнуць,

Не бегла каб жыццё амаль дарма,

Каб кайданы упэўнена пакiнуць

I плечы хутчэй вызвалiць з ярма.

 

3.05.1995

 

File 4     Home Page

 

795     АЦЭНIЦЬ ГОДНЫ

 

Нiколi людзi годнасць не любiлi,

Чужая годнасць замiнала iм,

Бясконца годным толькi зло рабiлi,

Бяльмом на воку была годнасць ўсiм.

 

Як годны чалавек, ён i шляхетны,

I гонар зберагае свой заўжды,

Ды з тымi, хто душой жабрацкай бедны,

Адносiны даходзяць да бяды.

 

Бо, калi годны, трохi i разумны,

А розум iншых – як на рану соль,

Ў адносiнах чакае вынiк сумны:

Спаткае нiзашто душэўны боль.

 

Бо годных людзi стала мардавалi,

На смерць рашуча кiнулi Хрыста,

Яны жыццё Вараве захавалi,

Бо зайздрасць чэрнi – страшная бяда.

 

Нялёгка годным з даўнiх пор жывецца,

Нянавiсць к iм ў душы не ўтаймаваць,

I кожны, калi толькi удаецца,

З iмпэтам годных хоча упiкаць.

 

Багата годных ёсць людзей на свеце,

Лягчэй iм разам годнасць баранiць,

Яны безабаронныя, як дзецi,

Ды годны можа годнасць ацанiць.

 

8.05.1995

 

File 4     Home Page

 

804     АБАВЯЗКОВАСЦЬ

 

Сваё не паважаюць людзi слова

I могуць лёгка, без праблем, даваць,

Не лiчаць, што яно абавязкова,

I не жадаюць ўласных слоў трымаць.

 

Абавязковасць. Мець яе прыемна!

Калi абавязковасцi няма,

З шляхетнасцю якая неад'емна,

Ад слоў пустых яе чакаць дарма.

 

Даў слова i трымай яго заўсёды,

Як выканаць ужо пара прыйшла,

Пераадольваць трэба перашкоды,

Бо слова быць павiнна, як скала.

 

Абавязковасць не для ўсiх святая,

З кiм справу маеш, здатна адказаць,

I хутка, як нiводная другая,

Развесцi можа або аб'яднаць.

 

На вецер лёгка хто кiдае словы,

Дабра дарэмна ад яго чакаць,

Не знойдзецца з такiм агульнай мовы,

Для зносiн трэба iншага шукаць.

 

Ёсць для павагi добрая умова:

Няхай прывабных слоў струмень бяжыць,

Абавязкова стрыманае слова

Тых, годнасцю хто палка даражыць.

 

12.05.1995

 

File 4     Home Page

 

812     ПАСРЭДНАСЦЬ I ВЫДАТНАЕ

 

Пасрэднасць апрыёры не цярплю,

Яна заўсёды мне не да спадобы,

Уводзiць ў цяжкi сум душу маю,

Прыемней вынiк мець вышэйшай пробы.

 

Нiколi я за працу не бярусь,

Як выканаць магу яе пасрэдна,

Заўжды сваёй работай ганарусь,

Бо ведаю – не прападзе бясследна.

 

На дробязi не размяняюсь я,

Галоўны лепей вызначыць кiрунак,

Такая фiласофiя мая,

Хаця для iншых i не падарунак.

 

Паўтону у размове не люблю,

Упэўнена кажу заўсёды слова,

Аб лiтасцi нiколi не малю,

Не ўсiм такая па душы размова.

 

На кампрамiсы не хачу iсцi,

Жадаю мець усё або нiчога,

Нiяк палову шчасця не знайсцi,

Ў жыццi такая – не мая дарога.

 

Заўсёды сам выдатнага хачу,

Выдатнага ад iншых вымагаю,

Пазбегнуць каб пасрэднасцi, сачу,

Нiколi нізасць я не падтрымаю.

 

15.05.1995

 

File 4     Home Page

 

817     ЛЯЦЕЦЬ К МЭЦЕ

 

Прыемна дакрануцца да мэты

У творчасцi, у справах цi каханнi,

Бо поспех дае стымулы заўжды,

Каб значна павялiчыць намаганнi.

 

Ды вынiкаў калi зусiм няма,

I замiнаюць моцна перашкоды,

Стараннасць цалкам прападзе дарма,

Ды розныя здараюцца нагоды.

 

Хто духам слабы, той здаецца ўраз,

Калi мэты ў жыццi не дасягае,

А моцны здатны вельмi доўгi час

Ляцець к мэце, хаця не далятае.

 

Як трэба, крылы прыйдзецца змянiць,

Бо пер'е з крыл жадаюць вырваць буры,

Ды моцны не складае крыл, ляцiць,

I не страшаць нi безданi, нi муры.

 

Хоць поспеху няма, вядзе мэта,

I як душэўнай дастаткова сiлы,

Не супыняе горкая бяда,

Калi нахабна падразаюць крылы.

 

Душы прыемна ўвышынi ляцець,

Мэта далёка, але вабiць неба,

Цудоўна на мэту здалёк глядзець,

Знаходзiцца ў палёце, колькi трэба.

 

18.05.1995

 

File 4     Home Page

 

880     МАЯ ДОЛЯ

 

Жыццё шматгранным вельмi можа быць:

Цi, як ручай лагодны, цiха ўецца,

Або, як рэчка горная, бяжыць,

Цi вадаспадам з грукатам нясецца.

 

Што трэба чалавеку у жыццi?

Па густу кожны долю выбiрае:

Каму прыемней цiхенька паўзцi,

А хто бяжыць цi нават узлятае,

 

Каму ўласцiвы цiша i спакой,

Каму заўсёды толькi бура трэба.

Ды мяне клiча любы непакой,

Душа бясконца рвецца ў бездань неба.

 

Здаўна вядома: кожнаму сваё,

I нават, як здараецца нагода,

Заўсёды выбiраю я маё,

Хоць часам ад яго чакае шкода.

 

Чамусьцi вельмi хочацца лятаць,

Бо больш ўсяго ў жыццi люблю свабоду,

Душу я не жадаю прыгнятаць,

Таму няспынна хочацца палёту.

 

Хаця i не ўдалося узляцець,

Але пацiху я рыхтую крылы,

Прыемна вельмi у блакiт глядзець,

Маёй душы ён дарагi i мiлы.

 

17.06.1995

 

File 4     Home Page

 

904     СПАКОЙ ДУШЫ

 

У справах шторм мне па душы заўсёды,

Хай ў марах бура выклiкае страх,

Як цяжкiя ўзнiкаюць перашкоды,

Знайсцi цiкава аптымальны шлях.

 

Ў адносiнах штыль любы да спадобы,

Хутчэй i шторм, i бура хай мiне,

Каб штыль здабыць, раблю упарта спробы,

Ды не заўжды яны пад сiлу мне.

 

Калi ў душы спакой, а ў думках бура,

Выток крынiцы творчай жвава б'е,

Прыемны подых кожнага вiхура,

I гiмн душа ад радасцi пяе.

 

Калi жыве ў душы спакой – цудоўна,

Няма зусiм пакут i горкiх мук,

Ўплывае моцны шторм заўжды адмоўна,

I валiцца любая справа з рук.

 

Што можа ў свеце быць яшчэ каштоўней,

Чым радасць ад спакою на душы?

Жыццё прывабней стане i чароўней,

Як не дайсцi да штармавой мяжы.

 

Спакой душы лепш цэннай нагароды,

Патрэбна шанаваць цудоўны час,

Iмкнуся, ад нязначнай каб прыгоды,

Шторм не падняўся, каб iмпэт не згас.

 

28.06.1995

 

File 4     Home Page

 

909     СВАБОДАЛЮБЫ

 

Ў паводзiнах калi заўсёды годны,

Лiслiвасцi няма, не б'еш чалом,

То i ў няволi можаш быць свабодным,

Хоць на свабодзе можна быць рабом.

 

Як думка, быццам свежы вецер, вольна,

Яе нiколi не закабалiць,

Яна ляцiць без перашкод прывольна,

Нiчым не ўдасца думку пакарыць.

 

Нiколi думак хто сваiх не мае,

З натхненнем пакараецца чужым,

Бясконца той няволю адчувае,

Хаця спрыяльны для яго рэжым.

 

Калi ў таталiтарнай ўладзе жылi,

Не ўсе схiлялi нiзка галаву,

Таму шасцiдзесятнiкi ўступiлi

Ў нялёгкую з уладай барацьбу.

 

На ўсiх узроўнях барацьба вялася,

Бо десiдэнты розныя былi,

Iх частка за палiтбюро ўзялася,

А iншыя ў парткамах бой вялi.

 

Свабодалюбы камунiзм звалiлi,

Дэмакратычны лад не набылi,

Таму i барацьбу не прыпынiлi,

Вядуць яе, як i раней вялi.

 

2.07.1995

 

File 4     Home Page

 

914     НАЙДАРАЖЭЙШАЕ

 

Мне птушак бачыць хочацца заўсёды,

На iх каб з белай зайздрасцю глядзець,

У птушак – неабмежанасць свабоды,

Куды жадаюць, могуць паляцець.

 

Свабода! Як вясну, яе жадаю,

Яна – найдаражэйшае ў жыццi,

Свабоду, як каштоўнасць, зберагаю,

Нiчога ў свеце лепей не знайсцi.

 

Хай недаступны дарагiя рэчы,

Хай нават значна горай буду жыць,

Ды з годнасцю расправiць лепей плечы,

Чым волю не за грош сваю згубiць.

 

Душою не цярплю прыстасаванцаў,

Яны танней, Iуда чым, бяруць,

Сярод iх безлiч сталых ашуканцаў,

Хоць лепей за мяне яны жывуць.

 

Не квапiўся нiколi на чужое,

Нiколi неналежнага не браў,

Ад iншых, безумоўна, я за тое

Бяссрэбранiк мянушку атрымаў.

 

Няма нiчога даражэй свабоды,

Бо без яе бясконца цяжка жыць,

Якiя б не сустрэлiсь перешкоды,

Яе упарта буду баранiць.

 

4.07.1995

 

File 4     Home Page

 

922     IМКНУЦЦА ДА ЗОРАК

 

Да зорак немажлiва даляцець,

Мо i не трэба нават намагацца?

Калi занадта многага хацець,

То без нiчога прыйдзецца застацца.

 

Але упарта клiча вышыня,

I недасяжнасць, як каханне, вабiць,

Да зорак дацягнуцца – не гульня,

Бязглуздасцю хаця здаецца, мабыць.

 

Цiкава непазнанае пазнаць,

Адчуць, чаго яшчэ не адчувалi,

Каб новаму дарогу пракладаць,

На ростанях каб людзi не стаялi.

 

Давалi мары добрыя плады,

У космас летуценнiкi прарвалiсь,

Да зорак не iмкнулiсь каб заўжды,

У першабытным ладзе заставалiсь.

 

У кожнага свая ёсць вышыня,

О, як нялёка на яе ўзбiрацца!

Няма спакою ад яе штодня,

Але цудоўна ў зоркi закахацца!

 

Прыемна, як парыў ў душы не згас

Да зорак вабных угару цягнуцца,

Не кожнага чакае зорны час,

Але да зорак радасна iмкнуцца.

 

9.07.1995

 

File 4     Home Page

 

936     ЦI ПУСЦЯЦЬ?

 

Гарачым ў маладосцi быў заўсёды,

За праўду вельмi часта ваяваў,

Меў для сябе занадта многа шкоды,

Ды моцным песням iх не падпяваў.

 

Жыццё iшло, нi кроплi не змянiўся,

Бо не жадаў сярэбранiкаў я,

Такiм, як быў, на ўсё жыццё застаўся,

Такая фiласофiя мая.

 

Да хiб жыцця не змог прыстасавацца,

Не мог без болю на бяду глядзець,

За справядлiвасць зноў жадаў змагацца

I стала непрыемнасцi цярпець.

 

Хоць разумеў, што лепш змянiць свой нораў,

Але не змог пераступiць мяжу,

Калi чужое не чужое гора,

Няпроста знайсцi новую душу.

 

Заўжды жадаў зрабiць бясконца многа,

Але, калi вакол жыве падман,

Не давялося выканаць нiчога,

Бо бруду поруч цэлы акiян.

 

Цяпер знайшоў прыемныя заняткi

I вершы для душы пачаў складаць.

Аднолькавыя, пэўна, спрэс парадкi:

Нiколi ў друк не будуць дапускаць.

 

16.07.1995

 

File 4     Home Page

 

990     РОЗНЫЯ ПАЭТЫ

 

Адны змагалiсь, але iх знiшчалi,

Другiя партыю жадалi праслаўляць,

А зараз часы iншыя насталi,

Пачалi хутка услаўленцаў забываць.

 

Калi праўдзiвы голас у паэта,

Бясконца будзе цвёрда ўласны курс трымаць,

Павага прыйдзе да яго за гэта,

Бо ён фальшыва не жадаў зусiм спяваць.

 

Калi паэт заўсёды праўду пiша,

Мiнае час, i можа стаць вялiкiм ён,

А калi хлусiць, то чакае цiша,

Знiкае з памяцi людской хамелеон.

 

Для ўлады ўраз салодкiя прамовы

Хамелеоны палка будуць гаварыць,

Мэта iх – для сябе стварыць умовы,

Ва ўсе часы прыстасаванцам лепей жыць.

 

Знаходзяць шлях у друк прыстасаванцы,

Падачкай ўлады прыграваюць, не цкуюць.

Застацца жыць ў вяках якiя шанцы,

Калi прытулак ўжо на могiлках знайдуць?

 

Не прыйдзе шана ад прамоў квяцiстых,

Такой павагi несумленным не здабыць,

Лепш галасоў заўжды праўдзiвых чыстых

Ў прыстасаванскiм моцным хоры не згубiць.

 

12.08.1995

 

File 4     Home Page

 

995     СПАКУСА

 

Нялёгка ад спакусы утрымацца,

Яна вартуе кожнага наўкол,

Бясконца трэба з ёй ў жыццi змагацца,

Цi гэта п'янства будзе, цi любоў.

 

Спакой душы спакуса разбурае,

Свабодным быць нiколi не дае,

I цалкам сабе волю пакарае,

Вялiкая магутнасць у яе.

 

Жыць са спакусай – нiбы на вулкане,

Яна iдзе занадта смела ў бой,

Забрудзiць ў цяжкай здрадзе цi ў падмане,

I зробiць нешта кепскае з табой.

 

Як быць рабом не хочацца ў спакусы,

Рабiць насутрач непатрэбна крок,

Парассцiлае вабныя абрусы,

Расслабiшся – прымай ганьбы урок.

 

Бо даражэй ўсяго ў жыццi свабода,

Ўсiм здатна радасць шчодра дараваць,

I нават, калi з'явiцца нагода,

Заўжды спакусу трэба адкiдаць.

 

Не утрымаюць ад яе прымусы,

Каб на карысць пайшоў ганьбы урок

I вызвалiцца хутка ад спакусы,

Зрабiць самому трэба першы крок.

 

13.08.1995

 

File 4     Home Page

 

1006     ПАЭТЫЧНАЯ ДУША

 

Гасне дзень, апускаецца сонца,

Фарбы цьмянуць, ўсё шэра ўначы,

I душа пакутуе бясконца.

Як ад болю яе ўберагчы?

 

Як лягчэй перанесцi абразу?

Бо ў душу кожны плюнуць ахвоч,

Сонца шчасця заходзiць адразу,

Пачынаецца чорная ноч.

 

Цяжка жыць, як душа рэагуе,

Як чутлiвая вельмi душа,

Бо яна ўраз дакладна адчуе,

Дзе парушылась болю мяжа.

 

Мне такая душа да спадобы,

Бо танчэй можна ёй адчуваць,

Загрубiць рабiў ўпартыя спробы,

Ды пакуты ёй цяжка трываць.

 

Вельмi ўдзячны прыродзе за гэта,

Што дала мне такую душу,

Падыходзiць яна для паэта,

Бо дае нарадзiцца вершу.

 

15.08.1995

 

File 4     Home Page

 

1010     НАДЗЁННЫ ХЛЕБ

 

Жывецца добра, як ёсць хлеб надзённы,

Ён чорнаю iкрою можа быць,

Яе ўжываюць нават ў дзень будзённы,

Да свята могуць лепшага здабыць.

 

Для iншага хлеб чорная скарынка,

Ды i яе няпроста зарабiць,

Бясконца утвараецца замiнка,

З такiм надзённым хлебам цяжка жыць.

 

Хоць рознiцу заўсёды бачыць трэба,

Але несправядлiва дзелiць Бог,

I не дае аднолькавага хлеба,

Каб кожны атрымаць дастатак мог.

 

Хто лепшага ў жыццi, бясспрэчна, годны,

Такiм хлеб вельмi цяжка зарабляць,

Пранырлiвы нiколi не галодны,

Яму грахi зноў будуць адпускаць.

 

Нахабнiкi за лепшы стан заўсёды

Са сцiплымi ўступаюць ў барацьбу,

За кошт другiх каб iм пазбегнуць шкоды

I ў рай уехаць на чужым гарбу.

 

18.08.1995

 

File 4     Home Page

 

1015     БЫЦЬ ГОДНЫМI

 

Такое у жыццi адбыцца можа,

Чаго нiколi не павiнна быць,

Уяўленне стварыць не дапаможа,

Што дзейснасць здатна свету падарыць.

 

Неверагоднасць нездарма iснуе,

Цiкавасцю сваёй каб захапляць,

Хто ўбачыць сам, а хто аб ёй пачуе,

I чуткi пачынаюць распускаць.

 

Iмклiва утвараюцца легенды,

Бо не праверыць, як i што было,

Хоць весткi не прыносяць дывiдэнды,

Але пачуў ад сэрца адлягло.

 

Бясконца да сенсацый людзi ласы,

Цiкавыя выпадкi вабяць iх,

Калi б прыгоды не здаралiсь часам,

Тэм не знайшлося б для размоў сваiх.

 

Прыемна, калi ёсць неверагоднасць,

Шляхамi плётак хочацца iсцi,

Дэманстраваць без ведаў можна годнасць,

Ўсiм годнымi быць хочацца ў жыццi.

 

19.08.1995

 

File 4     Home Page

 

1040     ДУБ

 

Вецер дрэвы схiляе дадолу,

Не згiнаюцца толькi дубы,

Яны з ветрам ўступаюць ў размову,

Не пускаюць у сэрца журбы.

 

Мо прасцей перад ветрам схiляцца?

Але дуб, нiбы волат, стаiць,

Бо ў характары супрацiўляцца,

Толькi крона журботна шумiць.

 

Вецер дрэвам рабiць здатны шкоду,

Ў буру можа дайсцi да бяды,

Дуб заўсёды баронiць свабоду,

Цi стары ён або малады.

 

Хаця цяжка стаяць супраць сiлы,

Ды трываюць нягоду дубы,

I таму яны ветру нямiлы,

Бо жадаюць заўжды барацьбы.

 

Моцны вецер нясе сум i холад,

Дрэвы хiляцца, цяжка трываць,

Дуб адзiны стаiць, нiбы волат,

Бо камусьцi патрэбна стаяць.

 

1.09.1995

 

File 4     Home Page

 

1049     IЛЖЭСВЕДЧАННЕ

 

Не трэба мець грэх лiшнi на душы,

Бо назбiралась iх i так нямала,

Заўсёды толькi без маны кажы,

З табой каб праўда толькi сябравала.

 

Не пераходзь грахоўную мяжу,

Бо доля за ёй горкая чакае,

I да асновы кожную душу

Грахоўнасць паступова разбурае.

 

Чаму такi грахоўны чалавек,

I дзе ляжыць выток такога стану?

Прычына ў тым, бо склалася павек,

Што людзi жыць не могуць без падману.

 

Прыемна ў цяжкi час сумленным быць,

Свой iдэал нiколi не парушу,

Цудоўна толькi праўду гаварыць,

Бо толькi праўдай уратуеш душу.

 

Таму лжэсведчыць крэда не маё,

Яго заўжды рашуча адхiляю,

Ды крэда ёсць у кожнага сваё:

Падману немiнучага чакаю.

 

5.05.1995

 

File 4     Home Page

 

1052     ТОНКАЯ ДУША

 

Як крыўда расхвалюе цi абраза,

Смуткуе цяжка тонкая душа,

Бо стан яе змяняецца адразу,

Як скончыцца трываласцi мяжа.

 

Чаму душа чутлiвая такая?

Чаму не дазваляе абражаць?

Але душа быць можа i другая,

Яна сябе дазволiць растаптаць.

 

Адна душа асобу утварае,

А цела вельмi розным можа быць,

Як тонкая – абраз не дазваляе,

Як грубая пакорлiва змаўчыць.

 

Таму на свеце цяжка жыць заўсёды,

Ў каго, як скрыпка, тонкая душа,

Нiякай не даруе яна шкоды,

Хоць шкода не каштуе i граша.

 

Ўсё кепскае праз час ў жыццi праходзiць,

Сканчаюцца крутыя вiражы,

I тонкая душа спакой знаходзiць,

Свет прыгажэйшы ад такой душы.

 

6.09.1995

 

File 4     Home Page

 

1060     НАСТОЙЛIВАСЦЬ

 

Надзейней што: настойлiвасць цi сiла,

Хутчэй каб дасянуць сваёй мэты?

Каб барацьба занадта не стамiла,

Моц сiлы эфектыўней не заўжды.

 

Пазнаў, напэўна, кожны не аднойчы,

Калi стаяла летняя пара,

Перавышае сiлу больш, чым двойчы,

Настойлiвасць малога камара.

 

Ён сотнi раз упарта падлятае,

Рукамi трэба цэлы час махаць,

Заморышся праз час, i ён кусае,

Свайго дамогся, будзе пiраваць.

 

Калi стаяць вялiкiя задачы,

Каб хутка дасягнуць сваёй мэты,

Настойлiвасць патрэбна, бо iначай

Ад сiлы дачакаешся бяды.

 

Пацiху кропля камень прадзяўбае,

Паток вялiкi камень аднясе,

Заўсёды эфектыўнасць вымагае

Настойлiвасць пазнаць ў яе красе.

 

8.09.1995

 

File 4     Home Page

 

1092     ВЕДЫ

 

Душа непрадказальная заўжды,

Што зробiць iншым крокам – невядома:

Цi падаруе добрыя плады,

Цi будзе ад яе жадання стома.

 

Звычайна, ёсць агульны алгарытм,

I дзеяннi, як два браты, падобны,

Ды асабiсты непаўторны рытм,

Як ў невядомасць робiцца крок пробны.

 

Пашырыцца вядомага мяжа,

Няхай крок першы будзе вельмi малы,

Нiяк не супакоiцца душа,

Бо хочацца, каб вынiк быў удалы.

 

Калi душа нястомная дана,

Яна увышыню бясконца рвецца,

Але мэту ажыццявiць спаўна

Адразу вельмi рэдка удаецца.

 

У невядомасць вельмi цяжкi шлях,

Ды попыту амаль не маюць веды,

Але расце няспынна ведаў гмах,

Хоць творцаў на шляху чакаюць беды.

 

20.09.1995

 

File 4     Home Page

 

1126     БУДУЦЬ ДОБРЫМI?

 

Прыемна вельмi, як ўсё скончылась дабром,

Прыхована бяда у формулу такую,

Хаця пранеслась навальнiца, i сцiх гром,

Душа з гарчынкай перамогу ўсё ж святкуе.

 

Ўсё добра скончылась, ды не прыйшоў спакой,

Бо крыўда моцна мне душу расхвалявала,

Душа з абразаю вядзе няшчадны бой,

Яна пранеслася, як чорная навала.

 

Цудоўна надта, як бясхмарным будзе шлях,

Бо для душы не толькi фiнiш нагарода,

Вясёлкай радасць калi свецiцца ў вачах,

Ад спадарожных не прыходзiць сэрцу шкода.

 

Хай добра кепскае сканчаецца заўжды,

Ды лепей з кепскiм у жыццi не сустракацца,

Ад болю ў сэрцы не засталiсь каб сляды,

На дастатковай лепш адлегласцi трымаца.

 

Чаму ёсць звычка у людзей другiх дурыць?

Дзе дзелiсь годныя цi iх ужо не будзе?

Навошта iншым замiнаць спакойна жыць?

Мо будуць добрымi калiсьцi з часам людзi?

 

14.10.1995

 

File 4     Home Page

 

1132     АДЧЫНIЦЬ НА СТУК?

 

Хоць стукаю, нiхто не адчыняе,

Яшчэ агонь надзеi не пагас.

Ды за дзвярамi мо душа глухая?

I сорам пячэ стукаць цэлы час.

 

Бо кепска, калi трэба дапамога,

Бясконца цяжка для душы прасiць,

Зрабiць насустрач крок амаль нiчога,

Ды прагу не жадаюць пагасiць.

 

Чаму занадта душы зачарствелi

I мiласэрнасць збегла, як вада?

Чаму яны з пагардаю глядзелi,

Як завiтала к iншаму бяда?

 

Хоць сказана: дастукацца магчыма,

Ды не патрэбна ўсiм турбот тваiх,

Праходзяць абыякава ўсе мiма,

Не тычацца няшчасцi iншых iх.

 

На стук заўжды хто дзверы адчыняе?

Душа каму чуллiвая дана,

Сваю душу дабром ён напаўняе,

Расчынiць iншым як яе да дна.

 

17.10.1995

 

File 4     Home Page

 

1164     НЕ БАЯЦЦА СПРАВЫ

 

Лепшыя намеры

Не ажыццявяцца,

Як ў жыццi без меры

Усяго баяцца.

 

Трэба крочыць смела,

I любая справа,

Як рабiць умела,

Вынiк заўжды б дала.

 

Можна за ўсё брацца,

Як у справах годны,

Лепш i не старацца

Шлях шукаць абходны.

 

Бо не толькi богi

Робяць посуд хатнi,

Кожны нешта трохi

Сам змiкiцiць здатны.

 

Поспехi каб былi,

I часцей здаралiсь,

Смела каб рабiлi,

Справы не баялiсь.

 

1.11.1995

 

File 4     Home Page

 

1172     ЛIШНIЯ ЛЮДЗI

 

Нялёгка жыць, як гонар адчуваеш

I праўду хочаш вабную шукаць,

Як годнасць, нiбы вока, зберагаеш,

Цябе нiхто не стане паважаць.

 

Калi душою не бываеш зрэбны,

Пакласцi на яе не здольны грэх,

У зносiнах нiкому не патрэбны,

Твая мянтальнасць выклiкае смех.

 

Галодны сытага не зразумее,

Ды праведнiк не хоча мець грахоў,

Ён нi манiць, нi красцi не умее,

Не хоча грэшных мець сабе сяброў.

 

Хай будзе кепска, ды затое годна,

Не пераходзiць лепш граху мяжу,

Як цалкам ад грахоў душа свабодна,

Нялёгка iншым пакарыць душу.

 

Заўжды з душой свабоднай людзi былi,

Iм годнасць не жадалi дараваць,

За гонар iх занадта не любiлi

I лiшнiмi пачалi называць.

 

9.11.1995

 

File 4     Home Page

 

1192     ЧЫСЦIНЯ ДУШЫ

 

Душу сваю патрэбна шанаваць,

Заўжды яна каб толькi зiхацела,

У адпаведнай чысцiнi трымаць,

Ёй лазня болей трэба, чым для цела.

 

Цудоўна як душу такую мець!

Падобную зусiм душы дзiцячай,

Яна другога здатна зразумець,

I добрая, не можа быць iначай.

 

Яе бясконца вабiць прыгажосць

I без аглядкi iншым давярае,

Адсутнiчае зайздрасць ў ёй i злосць,

Жыццё яе цiкавасцю здзiўляе.

 

Душы бясконца iмiдж дарагi,

Ёй ад спакусы трэба адмаўляцца,

Не браць нiколi на сябе грахi,

Бо ў чысцiнi прыемна заставацца.

 

Жыццё цудоўным надта можа быць,

Душа як будзе чыстая заўсёды,

Каб радасцi i шчасця не згубiць,

Каб не пазнаць ў адносiнах нягоды.

 

16.11.1995

 

File 4     Home Page

 

1229     БАЧЫЦЬ БУДУЧЫНЮ

 

У будучыню цяжка заглядаць,

Упарта я раблю такiя спробы,

Прыемна ўсё ж яе спрагназаваць,

Бо правiльны адказ мне да спадобы.

 

Хоць кропельку, хоць крыху, хоць на крок

Цудоўна вельмi будучае ўбачыць,

Нiхто б без мудрай здатнасцi не змог

Iдэi, што iснуюць, перайначыць.

 

Лiчылi б, што Зямля на трох кiтах,

Нiколi б людзi ў космас не ляталi,

З прагнозам калi б былi не ў ладах,

Навуку як наперад прасувалi?

 

Навацыю не здольны разрабiць,

Нiяк не здатны iншых азадачыць,

Наперад як празорлiвым не быць,

Калi канечны вынiк не убачыць.

 

Як ў будучыню здольны заглядаць,

Прагноз магчыма выдаць пры нагодзе,

Дакладна, як цыганцы, адгадаць,

Яшчэ хоць справа не на падыходзе.

 

30.11.1995

 

File 4     Home Page

 

1295     СПАКУСА I ДУША

 

На свет зачаравана я гляджу,

Жыццё дае мне радасць i натхненне,

Бо д'яблу не прадаў сваю душу,

Не страцiў годнасць i збярог сумленне.

 

Хаця ў жыццi вялiкi шлях прайшоў,

Але з душой дзiцячаю застаўся,

I да жыцця таму збярог любоў,

Што цалкам ад спакусы адцураўся.

 

Бо для душы спакуса як iржа,

Душу яна паволi разбурае,

Пагодзiшся i згублена душа,

Хоць будзе яна нават залатая.

 

Бо для душы прыемней чысцiня,

Яна каштоўней значнай нагароды,

Таму чароўнасць у душы штодня,

I ад жыцця п'ю радасць асалоды.

 

Як ад спакусы брудная душа,

Не знойдзецца ў ёй прымiрэння з светам,

Не прагучыць цудоўнага верша,

З душою чыстай можна стаць паэтам.

 

25.12.1995

 

File 4     Home Page

 

1321     ПАЛIТЫКI

 

Сумленне хто i мiласэрнасць мае,

Таму павек палiтыкам не быць,

За свае словы ён адказ трымае,

Нахабна не пачне народ дурыць.

 

Разумных ёсць вакол людзей нямала

З агеньчыкамi мудрасцi ў вачах,

Ды брудная палiтыка ўсё ж справа,

Таму яна нiяк не iхнi шлях.

 

Палiтыкi нярэдка недавучкi,

Асвета iх заўжды амаль-амаль,

Давесцi здатны ўсё яны да ручкi,

Ды выбiрае iх народ, на жаль.

 

Яны для iншых вельмi мякка сцелюць,

Але пасля народу цвёрда спаць,

Пра абяцанкi безадказна мелюць,

Як выбяруць зусiм iх не чуваць.

 

Як нам зрабiць палiтыку сумленнай,

Каб не пазнаць у вынiку нягод,

Каб не лiчылась гэта справа дрэннай,

Каб паважаў палiтыкаў народ?

 

8.01.1996

 

File 4     Home Page

 

1330     ЗДАРЫЦЦА ЦУД?

 

Свабода цяплом абагрэе,

I радасць запросiць ў душу,

Я жыць без яе не умею,

Ў няволi бясконца тужу.

 

Няхай лепей буду галодны,

Не трэба мне ў клетцы хлябоў,

Хачу быць душою свабодны,

Адчуць да жыцця каб любоў.

 

Не трэба залежнай мне долi,

Бо ў жылах гарачая кроў,

Я мець не пагоджусь нiколi

Хоць сытую, долю рабоў.

 

Усё хачу, часткi мне мала,

Ў навуцы падняў цалiну,

Ды шчасце мяне не чакала,

Прад сiлай не гнуў я спiну.

 

Не гнуў, i цяпер гнуць не буду,

Мае рукапiсы ляжаць.

Здарыцца патрэбна мо цуду,

Каб вершы я мог друкаваць?

 

12.01.1996

 

File 4     Home Page

 

1342     МЯЖА ГОДНАСЦI

 

Сябе каб чалавекам адчуваць,

Ад гонару хоць кепска будзе далей,

Не трэба паслаблення дазваляць,

Каб гонар надта дарагi тапталi.

 

Ды сваю годнасць цяжка зберагаць,

Шукаюць, як пазбавiць цябе волi,

Калi бязвольны блазнам можаш стаць,

Бо годнасцi не аднавiць нiколi.

 

Сваю свабоду трэба баранiць,

I бой даваць учынкам амаральным,

Хоць ў барацьбе не вельмi лёгка жыць,

Бо нельга стан такi назваць нармальным.

 

Таму да ўступак лепей крок рабiць,

Каб для душы даць добрыя умовы,

Ды цвёрдым, нiбы сталь, патрэбна быць,

Як спрэчка у пытаннi прынцыповым.

 

Каб д'яблу не прадаць сваю душу,

Не нарабiць сабе вялiкай шкоды,

I гонару, i годнасцi мяжу

Упарта трэба баранiць заўсёды.

 

22.01.1996

 

File 4     Home Page

 

1369     СВАБОДА СЛОВА

 

Свабода слова ў сонечным бары,

Хлусiць не маюць зверы там нагоды,

А праўду, хоць ласкава гавары,

Сабе здабудзеш ворагаў заўсёды.

 

Свабода слова. Быць ёй цi не быць?

Чаму да праўды людзi не ахвочы?

Бо часта ад яе душа гарыць,

Агонь пячэ, дым выядае вочы.

 

Залежыць: трэба праўда або не?

Як да спадобы, то яна патрэбна,

Як коле вочы праўда не ў цане,

Дакладна, ды ўспрымаецца ганебна.

 

Лiслiвасць да спадобы i мана,

Таму так камплiменты любяць людзi,

Як кубак праўды выплюхнуць да дна,

То ворагаў ад шчырасцi прыбудзе.

 

Як праўду кажаш, потым праўду зноў,

Не хочаш адмаўляцца ад свабоды,

Занадта мала будзеш мець сяброў

I вельмi многа ворагаў заўсёды.

 

2.02.1996

 

File 4     Home Page

 

1377     ЛЕПЕЙ НIЧОГА

 

Хоць кажуць, што сiнiца лепш заўжды,

Ды многiм журавель бясконца трэба,

Хоць марна, але многiя гады

Яны ўзлятаць жадаюць толькi ў неба.

 

Бо неба моцна вабiць iх душу,

Трымаць ў руках сiнiцу вельмi мала,

Па небу я працяглы час тужу,

Ды доля крыл магутных мне не дала.

 

Хачу лятаць ўгары, як жураўлi,

Ўзлятаць i далей буду намагацца,

Часы для ўзлёту, пэўна, не прыйшлi,

Дагэтуль не магу яшчэ падняцца.

 

Хаця i не пабачу вышынi,

Але няхай яна прыемна снiцца,

Бязрадасна пакуль праходзяць днi,

Але не ўцеха для мяне сiнiца.

 

Нiчога лепей хай не буду мець,

Ды ўсё жыццё у неба буду рвацца,

Прыемна велiзарнага хацець,

На дробязi не згодны размяняцца.

 

6.02.1996

 

File 4     Home Page

 

1406     ГУДУЦЬ ЗВАНЫ

 

Ў мiнулае мы час пераплаўляем,

Не ведаем зусiм яму цаны,

I праз жыццё, як знiчка, пралятаем,

Мiнае час – i зазвiняць званы.

 

Ды як жывем, аб звоне забываем,

Здаецца, што бясконцым будзе час,

Жыццё ўспрымалась каб сапраўдным раем,

Лепш ведаць, што яно праходзiць ўраз.

 

Не трэба нават палка намагацца

Нi золата збiраць, нi серабро,

Упарта лепей ўсё жыццё старацца

Ствараць для iншых радасць i дабро.

 

Як зла не робiш i дабра не чынiш,

Таксама хутка праляцяць гады,

Ды калi памяць добрую пакiнеш,

Магчыма жыць застацца назаўжды.

 

Хто зло прыносiць, iншым робiць здзекi,

Iмкнецца ўсiм накiнуць кайданы,

Сябе жывым хавае той навекi,

Ўжо пры жыццi па iм гудуць званы.

 

15.02.1996

 

File 4     Home Page

 

1454     ШЛЯХ ДА ВЯРШЫНЬ

 

Вышыню пакарыць ўсе жадаюць,

Iх вельмi многа, а мэта адна,

Таму амаль ўсе з часам выпiваюць

Атруты кубак ад краёў да дна.

 

Няпроста пакараюцца вяршынi,

Але да iх зрабiў хто першы крок,

Спакой ў жыццi тых назаўжды пакiне,

Хоць жыць спакойна кожны з iх бы мог.

 

Але назад нялёка ўжо вярнуцца,

I той, што стаў на вабны згубны шлях,

Бязглузда будзе ў вышыню iмкнуцца,

Хоць цёмна ад напружання ў вачах.

 

Задавальнення не знайсцi нiколi,

Бясконца недасяжная мэта,

Бо шлях цярнiсты болю дасць даволi,

Наперадзе пакуты i бяда.

 

Народжаны лятаць не будзе поўзаць,

Няўдачы хай бясконцыя гнятуць,

Шлях да вяршынь заўжды бывае коўзкi,

Не ўсiм падняцца, але ўсё ж iдуць.

 

1.05.1996

 

File 4     Home Page

 

1498     МАКСIМАЛIЗМ

 

Жыць цяжка, як заўжды максiмалiст,

Бо не iдзеш на кампрамiс з сумненнем,

I ролю не iграеш, як артыст,

Шануеш годнасць кожнае iмгненне.

 

Бо ёсць амаль прыметная мяжа,

За ёй зусiм няма цудоўнай долi,

Ды, як расiнка, чыстая душа,

А бруднай не спатрэбiцца нiколi.

 

Не трэба нi багацця, нi чыноў,

Раней iх не набыў i не набуду,

За тое долю дзякую я зноў,

Што не дала дазвол пазнаць мне бруду.

 

Спакой душы! Што можа лепей быць?

Хоць цяжка целу, ды яго не шкода.

I як жыццё такое не любiць,

Як ёсць амаль бязмерная свабода!

 

Бясконца незалежны, як арол,

Максiмалiзм бяды дадаў нямала,

Не трэба камфартабельных умоў,

Нiколi бруднай каб душа не стала.

 

2.08.1996

 

File 4     Home Page

 

1534     НЕТАПТАНАЯ ДАРОГА

 

Нетаптанаю дарогай

Цяжка кожнаму iсцi,

Бо калдобiн надта многа,

Нiбы шпалаў на пуцi.

 

Як направа пойдзеш яма,

Злева гразкая дрыгва,

Калi схочаш iсцi прама,

Там шляху зусiм няма.

 

Хоць шляхоў даволi многа,

Кожным я пайсцi бы рад,

Але вольная дарога

Для мяне заўжды назад.

 

Я iмкнусь упарта ў неба,

Без калдобiн там шляхi,

Ды мне кажуць, што не трэба,

Бо пайшоў ужо другi.

 

Нетаптанаю дарогай

Крочу доўгiя гады,

Не дамогся я нiчога,

Так здараецца заўжды.

 

19.08.1996

 

File 4     Home Page

 

1543     ЦЯЖКА

 

Бясконца невядомае цiкава,

Яго дакладна хочацца пазнаць,

Але першапраходцаў вельмi мала,

Крок цяжка ў невядомасць скiраваць.

 

Людзей хоць мала, думак рой багаты,

Наперад думкi новыя бягуць,

Ды мудрым цяжка, бо яны салдаты,

Ў атаку толькi першымi iдуць.

 

Першапраходзец ў думках сваiх вольны,

Спiну не стане прад чужымi гнуць,

Другiя iх ўспрымаць не вельмi здольны,

Таму шляхоў тым думкам не даюць.

 

Заўжды разумным сталая абраза,

Iх розум iншым замiнае жыць,

Праб'юцца iх iдэi, пэўна, з часам,

Ды аўтараў жадаюць ўсе забыць.

 

Разумных ад сiвых часоў знiшчалi,

Бо кожны з iх ў жыццё чужое лез,

Хоць цяжка, ды разумныя стваралi

Так неабходны для людзей прагрэс.

 

21.08.1996

 

File 4     Home Page

 

1566     ЛЕПЕЙ ПОТ

 

Адзiн пралье крывавы пот,

Як-небудзь каб жыццё трывала,

А iншы дурань, нiбы бот,

Багацце у яго i слава.

 

Жыццё таемны негатыў,

Як быццам у бiблейскiм вершы:

Ў вучэннi хто апошнiм быў,

Становiцца ў жыццi той першы.

 

Убок ссуваецца мараль:

Як маеш нейкую загану,

То будзеш кiраўнiк, на жаль,

Але не стаць iм без падману.

 

Сумленне мае хто, заўжды

Дурыць не набываў ахвоту,

Праз ўсе жыццёвыя гады

Пралiў той ў працы мора поту.

 

Але хай будзе лепей пот,

Хай дурасць баль ў жыццi спраўляе,

Таму што генетычны код

Падлюгай быць не дазваляе.

 

30.08.1996

 

File 4     Home Page

 

1574     ГАНАРУСЯ СМЕЛЫМI

 

Вользе i Сашу

 

На грудзях маленькi сцяг

Бел-чырвона-белы,

Носяць iх, хто здолеў страх,

Хто заўсёды смелы.

 

Хто не хоча у саюз

Са сваёй дзяржавы,

Хто сапраўдны беларус,

Хоць яшчэ i малы.

 

Прыклад iншым могуць даць,

Што ў нас незаконны,

Хоць яго вакол вiдаць,

Сцяг стары зялёны.

 

Як такiя дзецi ёсць

У часы рэпрэсiй,

Боль мiне, бяда i злосць,

I прыйдзе прадвесне.

 

Ёсць маленькiя сябры

Вольнай Беларусi,

Сцяг пабачыў, з той пары

Iмi ганаруся.

 

5.09.1996

 

File 4     Home Page

 

1601     ДОБРЫЯ ДУШЫ

 

Амаль заўсёды людзi – як глухiя,

Калi патрэбна нешта папрасiць,

Iх душы зачарствелыя, благiя,

Хоць вельмi лёгка к iншым добрым быць.

 

Амаль заўсёды – не зусiм заўсёды,

Здараецца, што часам папрашу,

Хоць зручнай не складаецца нагоды,

Ды сустракаю добрую душу.

 

Хоць зрэдку, але ёсць такiя людзi,

Хто iншых шчыра здатны паважаць,

У iх i часу лiшняга не будзе,

Прыемна iм другiм дапамагаць.

 

Папросiш мала – прапануюць многа,

I зробяць без адмовы i маны,

Святлейшаю становiцца дарога.

Як хораша, што ў свеце ёсць яны!

 

Жыццё бяжыць, нiбы цягнiк iмклiвы,

Дабро душы не згасне праз гады,

Хто быў у цяжкi час бясконца мiлы,

У сэрцы застаецца назаўжды.

 

16.09.1996

 

File 4     Home Page

 

1615     НЯМА СПАЧУВАННЯ

 

Спачування няма у людзей,

Калi нават яны маюць змогу,

Не змяняюць бягучых падзей,

Не жадаюць надаць дапамогу.

 

Або чулага сэрца няма,

Або розуму трохi нястача,

На дабро спадзявацца дарма,

Вельмi рэдка здарыцца iначай.

 

Кажаш iм – як да сценкi гарох,

Не звяртаюць нiякай увагi,

Я нiколi б зрабiць так не змог,

А яны робяць шкоды ды жахi.

 

Цяжка жорсткiх людзей зразумець,

Ў iх нi кроплi няма гуманiзму.

Колькi ж трэба нахабства займець!

Зневажаць iншых – рысы фашызму.

 

Спачування няма у людзей,

Да сумлення хоць клiч iх – не будзе,

Амаль ў кожным сядзiць лiхадзей.

Чаму чорствыя, жорсткiя людзi?

 

23.09.1996

 

File 4     Home Page

 

1639     УМЕЙ КРУЦIЦЦА

 

Шляхетнасць, годнасць, розум i сумленне,

Ўсё, чым адзiн бясконца даражыць.

Другiм дано iнакшае уменне:

Круцiцца, калi добра хочаш жыць.

 

Шляхетным не прыйсцi к такому стану,

У iх заўжды сумленне – нiбы сталь.

Бо як круцiцца можна без падману?

Але падман вакол жыве, на жаль.

 

Калi шляхетны, то, як крэмень, слова,

Хто круцiцца, ў iх мяккае яно,

Заўсёды парушаецца умова,

Бо словы iх падобны на ...

 

Шляхетны i круцель iснуюць разам,

Сумленне у адных бясконца спiць,

Падман шляхетным, крыўда i абраза,

Бо толькi iх ёсць змога абкруцiць.

 

«Умей круцiцца» – формула такая,

Што здатна адным золата дарыць,

Ды для другiх яна заўжды благая:

Дурылi iх i будуць зноў дурыць.

 

29.09.1996

 

File 4     Home Page

 

1649     РАДАСЦЬ АД СУСТРЭЧ

 

Здаецца, ўсе аднолькавыя людзi,

I кожны цябе здатны зразумець,

Але прыходзiць толькi боль у грудзi,

Як неабходна справу з iмi мець.

 

Гаворыш, а табе няма даверу,

Ты пра адно, а пра другое ён,

Паводзяць жорстка з iншымi не ў меру,

Для iх звярыны па душы закон.

 

Бо лiчаць, што i iншыя такiя,

Заўзятыя нягоднiкi, як сам,

Але, на шчасце, не усе благiя,

Ёсць у людзей ў адносiнах краса.

 

На жаль, шляхетных не занадта многа,

Цудоўна, што на свеце ёсць яны,

Ад iх у час надыдзе дапамога

Бясконца шчыра, шчодра, без маны.

 

Дзе падзявалiсь з добрым сэрцам людзi,

Чаму так рэдка можна iх сустрэць?

Ды радасць ад сустрэчы ў сэрцы будзе,

Як здатны спачуваць i зразумець.

 

1.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1657     ХАЙ ЗДАРЫЦЦА

 

Што здарылась, павiнна здарыцца заўсёды,

Хоць чашы праславуты асiнавы кол,

Не знасцi больш нiякай iнакшай нагоды,

Бо заб'юць у вароты твае заўжды гол.

 

Гол заб'юць без праблем, хаця будзеш старацца,

Паспытаць паражэнне прыйдзецца табе,

Безумоўна, адразу магчыма здавацца,

Марна сiл каб не трацiць ў пустой барацьбе.

 

Той заўсёды правы, дзе мацнейшая сiла,

Супраць сiлы няпроста упарта стаяць,

Бо падрэжуць ўраз нават магутныя крылы

Так каротка, што болей не зможаш лятаць.

 

Ды не хочацца з сiлай нiяк пагаджацца,

Сiла ёсць, але розуму штосьцi няма,

Хто без годнасцi здатны высока падняцца,

Так гавораць ў народзе з даўнiн нездарма.

 

Што павiнна здарыцца, хай так i здарыцца,

Не шкадую, што сiлы паклаў ў барацьбе,

Сiла iх, ды не след вельмi ёй ганарыцца,

Дараваць бы не змог я маўчанне сабе.

 

4.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1661     НЕ ДЛЯ МЯНЕ

 

Калi згрызае болем адзiнота,

Яна сваiм крылом душу кране,

Няўпэўненасць вiруе i маркота,

Бяда другiм, але не для мяне.

 

Пачнецца часам выпадкова сварка,

Хачу спакою, час благi мiне,

Такога не патрэбна мне падарка,

Ён выпадковы, i не для мяне.

 

Як нават настрой здарыцца паганы,

Няшчадны боль я не таплю ў вiне,

Трываю, як мне сыпяць соль на раны,

Мо пiць прыемна, ды не для мяне.

 

Прыходзiць ў сэрца новае каханне,

Не назаўжды, а толькi па вясне,

Дае яно ад шчасця хваляванне,

Цудоўны ўзлёт, але не для мяне.

 

Я не цярплю, калi ў душы трывога,

Хоць толькi кропля, хоць на самым дне,

Я не люблю паганага нiчога,

Яно iснуе, ды не для мяне.

 

5.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1687     ДАРОГА БАРАЦЬБЫ

 

Мне барацьба прыемней i мiлей,

Хоць вымагае сiл занадта многа,

Ды паражэнне часам даражэй,

Бо расслабляе вельмі перамога.

 

Як сталы па характары баец,

То хочацца жаданай перамогi,

Калi настане барацьбы канец,

То аб мiнулым нават шкода трохi.

 

Стан барацбы цудоўны ўзнёслы стан,

Бо важкiя патрэбны аргументы,

Пакуты будуць ад няшчадных ран,

У барацьбе ёсць розныя фрагменты.

 

Хоць паражэнне любiць не любы,

Бо вынiкам яно зусiм нямiла,

Але дае жаданне барацьбы,

Дух перамогi ажыве i сiла.

 

Працiўнiка як здолець рубяжы,

Хаця была жаданай перамога,

Знаходзiць месца пустата ў душы,

Заўжды прыемней барацьбы дарога.

 

9.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1701     У БАРАЦЬБЕ

 

Магутны духам, цяжкасцi па сiлах,

Загартаваўся моцна ў барацьбе,

Яе мне доля досыць падарыла,

Не дазваляў расслабiцца сабе.

 

Ўсё барацьба, цi будуць перамогi,

А мо байцом прыйдзецца быць заўжды?

Бо поспехаў ўвесь час няма нi трохi,

А паражэннi – доўгiя гады.

 

Але чаму здараецца такое?

Бо меў сумленне з чыстаю душой,

Не мог пайсцi на здраду i благое,

Не ахвяроўваў годнасцю сваёй.

 

Адзiн не раз iшоў к мэце упарта,

Не мог згадзiцца на прамы падман,

Бо свечак для мяне гульня не варта,

Амаль заўжды меў незалежны стан.

 

А незалежнасць ўсiм не да спадобы,

Таму мой дух ў бясконцай барацьбе,

Сумленне мае хто вышэйшай пробы,

Стварае стала цяжкасцi сабе.

 

12.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1710     СВАБОДАЙ НЕ ПЛАЧУ

 

Сваёю годнасцю нiколi не плацiў

I не даваў пазбавiць сябе волi,

Усё жыццё заўжды варонай белай быў

I не жадаў быць чорнаю нiколi.

 

Нялёгка доўгi час варонай белай быць!

Яе адну здалёк выдатна бачна,

Хаця таксама, як i iншыя, ляцiць,

Прыцягвае увагу вельмi значна.

 

Калi ўсiм будзе «Так», то ёй чамусьцi «Не»,

Калi ўсiм добра, ёй – не да спадобы,

Заўсёды кепскае душу яе кране,

I выправiць стан рэчаў робiць спробы.

 

Яна ўсiм ў зграi замiнае мець спакой,

Дзяўбуць за праўду белую варону,

Таму прыходзiцца даваць пякельны бой,

Напэўна, будзе стан такi да скону.

 

Няхай дзяўбуць, але свабодай не плачу,

Як нават сабе ворагаў набуду,

Не трэба зграя мне, куды хачу лячу,

I чорнаю варонаю не буду.

 

14.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1750     СПУСТАШЭННЕ

 

Чаго няма, бясконца тое вабiць,

Яго абавязкова трэба мець,

Жаданне, чым наяўнасць, лепей мабыць,

Бо тым, што ёсць, душу не абагрэць.

 

Душа жадае лепшага другога,

Даступнае як дадзена дарма,

Iмкненне мець бясконцая дарога,

Канца i краю ёй амаль няма.

 

Мэта занадта памнажае сiлы,

Запальвае агеньчыкi ў вачах,

А дасягненне падразае крылы,

Далей бяжыць нявызначаны шлях.

 

Жаданне моцна у жыццi трымае,

I, калi час жаданняў не прайшоў,

Сканцэнтраваць ўсе сiлы вымагае,

Дае натхненне спробы рабiць зноў.

 

Прыйшло перанасычання iмгненне,

Спаўна жаданай дасягнуў мяжы,

Душу ўраз запаўняе спусташэнне,

Жыць сумна без жаданняў у душы.

 

26.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1757     ДАЎНО ВЯДОМА

 

Заўзята брэшуць рыбакi,

Натура iх даўно вядома,

Не слухаць лепш расказ такi,

Бо апануе душу стома.

 

Замест таго, каб расказаць,

Цi была добраю нагода,

Пачнуць бяссорамна брахаць,

Паведамiць сапраўднасць шкода.

 

Не скажа слушна, дзе ён быў,

Лавiў што, на якую жылку,

Злавiў ляшча цi не злавiў,

Клёў на якую быў нажыўку?

 

Няздатны не збрахаць рыбак,

Ён дзiўны казачнiк вядомы,

Спытае хай яго сваяк

Цi пацiкавiцца знаёмы.

 

Як рыбака стрэў незнарок,

Адразу ясна ўсё ў размове:

Быў ў «x», чапляў «z» на кручок,

I толькi «y» быў ў улове.

 

26.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1770     ПСIХАЛАГIЧНЫЯ БАР'ЕРЫ

 

Псiхалагiчныя бар'еры

Заўжды не вельмi лёгка браць,

Душу гнятуць яны без меры,

Iх надта цяжка пакараць.

 

Хаця бар'ер зусiм нябачны,

Але стаiць ён нiбы гмах,

Бо унутры занадта значны,

I выклiкае моцны страх.

 

Хто гмаху без падстаў баiцца,

Рабом становiцца заўжды,

Каб вольным быць, след ўраз рашыцца

I за сабой спалiць масты.

 

Гараць масты, амаль згарэлi,

I адчуваю, што цяпер,

Са страхам вочы хоць глядзелi,

Прапаў зусiм ў душы бар'ер.

 

Хаця бар'ер псiхалагiчны

Стаiць, як стражнiк, на мяжы,

Знiкае, як падман аптычны,

Бо утвараўся ён ў душы.

 

30.10.1996

 

File 4     Home Page

 

1792     ЧУЖОЕ ГОРА

 

Па чужому гору нiхто не заплача,

Ручаём не стане ў смутку слёзы лiць,

Бо заплакаць проста цяжкая задача:

Ад чужога гора сэрца не балiць.

 

Як ў краiнах iншых страшныя паводкi

Або смерць прыносiць людзям землятрус,

Бегла у газетах праглядаем зводкi,

I нiхто не ўздрыгне i не дзьме у вус.

 

Бралiся у войска ўсе сыны чужыя,

Каб святлом саветаў ззяў Афганiстан,

Голавы паклалi у баях другiя,

Iншых не хвалюе iхнiх родных стан.

 

I не спачування, i не дапамогi

Старым маткам, ўдовам, бядакам вайны,

Бо не трэба болей яны анi трохi,

З сваiм цяжкiм горам ўсе цяпер адны.

 

Хоць на пахаваннi хтосьцi i пануры

Вельмi артыстычна, з фарсам на мяжы,

Добрыя памiнкi клiчуць на хаўтуры,

Ўдосталь каб адведаць весялосць душы.

 

4.11.1996

 

File 4     Home Page

 

1831     УМЕННЕ ЖЫЦЬ

 

Чаму адным бясконцая удача?

Чаму да iх заўжды прыхiльны лёс?

Чаму другi бясконца з гора плача,

Навошта яму мора горкiх слёз?

 

Чаму камусьцi сталая увага,

Чаму яны як тлустыя каты?

Пячэ душу у iншых толькi прага,

Так ёсць цяпер, i так было заўжды.

 

Чаму закрыла вочы справядлiвасць?

Наогул, мо зусiм яе няма?

Чаму адным ад лёсу толькi мiласць,

Другiм нягоды, боль або турма?

 

I ад якiх прычын залежыць гэта?

Дзе корань значнай рознiцы ляжыць?

Чаму адным заўжды па сiлах мэта?

Другiм яна здалёк пазiхацiць.

 

Ў чым добра жыць складаецца уменне?

Адказ дакладны вельмi цяжка даць,

Але, здаецца, як няма сумлення,

Усё, што трэба, можна атрымаць.

 

17.11.1996

 

File 4     Home Page

 

1834     ГОДНАСЦЬ

 

Годнасць не цанiлася нiколi,

Для начальства зручны блюдалiз,

Толькi годным чыняць зла даволi,

Падхалiмаў не скiдаюць ўнiз.

 

Зрэдку можна годнага пабачыць,

Бо дваран ужо даўно няма,

Годнасцi сур'ёзная нястача,

Ды яе не любяць нездарма.

 

Бо не зносiць крыўду i абразу,

Той, хто годнасць мае у душы,

Годнасць здатна даць адпор адразу,

Баранiць каб праўды рубяжы.

 

Годных у грамадстве вельмi мала,

Годнасць ў душах вельмi рэдкi госць,

Ўпоперак у горле iншым стала

Годнасць, як абгрызеная косць.

 

Годнасць годных. Чым яе заменiм?

Праведнiкаў рэдкiя рады,

Бiлi i Апосталаў каменнем,

Годнасць носьбiт гора i бяды.

 

18.11.1996

 

File 4     Home Page

 

1866     НЕ АНЁЛЫ

 

Мы ўсе падпарадкуемся закону,

Ды вынiкi залежыць ад людзей:

Адзiн упарты праведнiк да скону,

Другi бясконца злосны лiхадзей.

 

Адны ў грамадстве правiлы маралi,

Адзiны кодэкс карны у дзяржаў,

Аднолькавымi людзi ўсе не сталi,

I кожны на свой шлях ў жыццi ставаў.

 

Адны законы – розныя жаданнi,

Таму i парушаюць людзi iх,

Хаця расказваць можна i паданнi,

Што крылы, як ў анёлаў, ёсць ва ўсiх.

 

Адзiн законы парушаць не будзе,

Iх парушае зноў i зноў другi,

Таму бяду i адчуваюць людзi,

Няма прычын пазбыцца нам скрухi.

 

Анёламi лiчыць ўсiх не патрэбна,

Падстаў такiх увогуле няма,

I многiя паводзяцца ганебна,

Таму павек спатрэбiцца турма.

 

3.12.1996

 

Апошні верш     File 4     Home Page