2. Узнёсласць і прыземленасць у адным. (100 вершаў)

2. Узнёслсць і прыземленасць у адным. (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab39by.narod.ru

 

 

1892     ЗБЕРАГУ МЕНТАЛЬНАСЦЬ

 

Нiколi не згiнаю галавы,

I выбачыць не могуць мне такое,

Хаця амаль заўсёды я правы,

Ды адчуваю ўсё ж сябе iзгоем.

 

Чаму ўсiм добра, а пагана мне?

Наперад бачу я даволi значна,

Дзе вады ёсць, там iншы прамiне,

Яму нiколi бачнага не бачна.

 

Чаму бясконца ў жорсткай барацьбе?

Чаму мне да спадобы справядлiвасць?

Я ведаю раблю бяду сабе,

А часам выклiкаю i нямiласць.

 

Не пераношу жудасны падман,

Хоць ён для iншых звыклая дарога,

Неверагодным iм здаецца стан,

Што я не абдурыў яшчэ нiкога.

 

Як iншыя такiм быць не магу,

Што думаю кажу наўпрост адразу,

Але сваю ментальнасць зберагу,

Хоць буду мець i крыўду, i абразу.

 

14.12.1996

 

File 4     Home Page

 

1899     МОЦНАЕ СЛОВА

 

Сваiх на вецер не кiдаю слоў,

Сказаў прыйду прыйду абавязкова,

I не залежыць вынiк ад умоў,

Як золата, цаню сваё я слова.

 

Стрымаць каб абяцанне ўсё зраблю,

Павiнна быць адказнасць i турбота,

Кiдаць на вецер слоў я не люблю,

Дакладным быць заўсёды мне ахвота.

 

Я iншага падвесцi не магу,

Для хiбы не знаходзцца прычыны,

Бо не хачу на сэрцы мець тугу,

Павiнна моцным слова быць мужчыны.

 

Шляхетнасцi ад iншых я жадаў,

Багата абяцанак гаварылi,

Прыходзiў потым iншы шэраг спраў,

Мяне яны бяссорамна дурылi.

 

Я не хачу кiдаць на вецер слоў,

Хоць iншыя кiдаюць i кiдалi,

Сказаў прыйду i без праблем прыйшоў,

Бо слова у мяне падобна сталi.

 

16.12.1996

 

File 4     Home Page

 

1901     СУСТРЭЦЬ ГОДНЫХ

 

Любiць сябе, другiх не паважаць

Ад крэда iх становiцца пагана,

Такiх не да спадобы сустракаць,

Ад болю ў сэрцы кроваточаць раны.

 

Але багата сябелюбаў ёсць,

Што ўсiм даступна iм занадта мала,

Замест дабра ў iх душах толькi злосць,

Сумленне iх нiколi не кранала.

 

Яны з грамадай ў жорсткай барацьбе,

Для iх, як быццам, i няма маралi,

Заўжды iм грэбцi хочацца к сабе,

Што пападалась, хутка ўсё хапалi.

 

Сабе бясконца, iншых iм няма,

На iх увагi нават не звяртаюць,

Такiх к сумленню заклiкаць дарма,

Яны згрызот зусiм не адчуваюць.

 

Спаткаць такiх не хочацца людзей,

Але раз-пораз iх я сустракаю.

Цiкава ведаць, годныя ёсць дзе?

Сустрэцца з iмi ад душы жадаю.

 

18.12.1996

 

File 4     Home Page

 

1909     АБЯЦАНКА

 

Замест справы даюць абяцанку,

Сёння часу на справу няма,

Абяцаюць зрабiць заўтра зранку,

Ды далей спадзявацца дарма.

 

Бо пластычнае слова, як глiна,

Што яшчэ не была у агнi,

Зноў даюць абяцанку няспынна,

Ды за днямi бягуць хутка днi.

 

Як раней, не варушыцца справа,

Хоць хвалюе яна аднаго,

А для iншага клопату мала,

Надта мяккае слова яго.

 

Ўзапар безлiч разоў абяцалi,

Ды не зрушыцца справа нiяк,

Дзе сумленне сабе пазычалi,

Каб ганебна паводзiцца так?

 

Абяцалi зрабiць зноўку зранку,

Верыць трэба, бо выйсця няма,

На чарговую зноў абяцанку

Спадзявацца, вядома, дарма.

 

23.12.1996

 

File 4     Home Page

 

1910     ВУЗКIМ ШЛЯХАМ

 

Нi радасцi мне, нi спакою,

I месца сабе не знайду,

Быць доля магла залатою,

Цярнiстай сцяжынкай iду.

 

Аб камнi паранены ногi,

Што крок сустракаю бяду,

Здаецца, iсцi няма змогi,

Але ўсё ж упарта iду.

 

Мо лепей, калi шлях шырокi?

Там меней i стогнаў, i слёз,

Ды вузкiмi ходзяць прарокi,

Iшоў вузкiм шляхам Хрыстос.

 

Хоць вузкiм iсцi цяжэй значна,

Ды светла ў душы i вачах,

Убачыш, што iншым не бачна,

Цярнiсты, ды правiльны шлях.

 

Няхай будзе цяжкаю доля,

Трываць я бясконца магу,

Сумленне не страчу нiколi,

Бо крочу па вузкiм шляху.

 

23.12.1996

 

File 4     Home Page

 

1925     НЕ Ў НАГУ

 

Усё жыццё знiшчалi маё «я»,

Такiм зрабiць, як ўсе, мяне хацелi,

Другая фiласофiя мая,

I поспеху амаль зусiм не мелi.

 

Таму ўвесь час iду я не ў нагу,

I маю непрыемнасцi i кпiны,

Але iнакш я проста не магу,

Лiчу, што ў тым нi кроплi не павiнны.

 

Заўжды з агульнай думкай ў барацьбе,

Здаралась так, калi яшчэ быў малы,

Ды не шукаю лепшага сабе,

Час пацвярджае: быў я часта правы.

 

Жыццё амаль да фiнiшу прайшоў,

Ды аднадумцаў зрэдку сустракаю,

У iншых разумення не знайшоў,

I не знайду, ўжо нават не чакаю.

 

Але не адчуваю я тугу,

Iсцi наперад ёсць у мяне змога.

Не страшна, што шагаю не ў нагу,

Вядзе мяне жаданая дарога.

 

29.12.1996

 

File 4     Home Page

 

1926     РОЗНЫЯ ДОЛI

 

Праз жыццё прайсцi не цераз поле,

Шмат разоў стане лёс спакушаць,

Лепей будзе хай цяжкаю доля,

Чым сумленне за шэлег прадаць.

 

Чаму цягне душу на спакусу,

I на грэх яна згодна сама?

Не патрэбна нi кроплi прымусу,

Ад граху абароны няма.

 

Ды не кожны граху паддаецца,

Хаця цяжка прад iм устаяць,

Душы моцнай заўжды удаецца

Ад спакус сваё цела суняць.

 

Нас спакуса штодзённа чакае,

Барацьба з ёй трывае гады,

Адзiн ласкі спакусы жадае,

А другi непадкупны заўжды.

 

Людзi маюць адметныя долi,

Цяжка лепшую долю здабыць,

Перайсцi праз жыццёвае поле

Трэба так, каб душу не згубiць.

 

30.12.1996

 

File 4     Home Page

 

2009     ВЫНIК

 

Калi спакой i цiша вабiць зрок,

Усе здаюцца добрымi сябрамi,

Ды небяспека добры дасць урок,

Пабачыць каб адметнасць памiж намi.

 

Навала надыходзiць незнарок,

Чарнеюць хутка белыя аблокi,

Ды хтосьцi ёй насустрач зробiць крок,

А хто назад паспешна робiць крокi.

 

Адны за праўду ў цяжкай барацьбе,

Хоць чыняць асабiста сабе шкоду,

Глядзяць другiя, каб прыдбаць сабе

Ў няпэўнай сiтуацыi выгоду.

 

Дадолу ў буру хiлiцца трава,

I падаюць, як скошаныя, дрэвы,

Заўжды з таго злятае галава,

Хто перад сiлай быў бясконца смелы.

 

23.03.1997

 

File 4     Home Page

 

2013     НЕ СПАКУШАЦЬ

 

Калi надзея на другiх

Заўжды, як слодыч муху, вабiць,

Хоць досыць здольнасцей сваiх,

Ды спадзяванне iх расслабiць.

 

Калi сваiх хапае сiл,

Здабыць магчыма перамогу,

Распростваць не жадаюць крыл,

Чакаюць з боку дапамогу.

 

I просяць, нiбы жабракi,

Зусiм бясплатнай манны з неба,

Магутнасць ў боскай ёсць рукi,

Ды лiшняй марнасцi не трэба.

 

Не дасць, не зробiць, не прасi,

Абмежавана надта змога,

Не будзе ветру ў ветразi,

Не спакушаць лепш просьбай Бога.

 

28.03.1997

 

File 4     Home Page

 

2014     ЁСЦЬ ЗМАГАРЫ

 

Мы рабству аддаем прыярытэт,

Нам незалежнасць – як чужое слова,

I не патрэбны суверэнiтэт,

I родная амаль не трэба мова.

 

Па волi не выказваем журбы,

У продкаў была iншая дарога,

Амаль усе нашчадкi – як рабы,

Ёсць змагары, ды iх не вельмi многа.

 

Жывем у рабстве ўжо працяглы час,

Ды здатны лёс народу ўраз змянiцца,

Калiсьцi воля прыйдзе i да нас,

Але пакуль што толькi часам снiцца.

 

Ды калi ёсць за волю змагары,

Iснуе i галоўная умова,

Каб дачакацца радаснай пары,

Бо воля трэба нам абавязкова.

 

28.03.1997

 

File 4     Home Page

 

2018     ВОЛЯ ДАРАЖЭЙ

 

Хаця для птушкi ў клетцы шмат яды,

Ды золата пруткоў i корм нямiлы,

Бо воля даражэй ўсяго заўжды,

Як ў паднябессе падымаюць крылы.

 

Жывёлам воля любая павек,

Змагаюцца яны за вызваленне,

Напэўна, ў змозе толькi чалавек

Мець да няволi любасць i цярпенне.

 

Iмперыя стваралась ў барацьбе,

Элiта вынiшчалася ў народа,

Цяпер шукаем зноў паноў сабе,

Не да спадобы для рабоў свабода.

 

Але пакуль мы ў большасцi – рабы,

Таму шляхi нам вольныя закрыты,

Адным бяда, другiм няма журбы,

Бо воля трэба толькi для элiты.

 

29.03.1997

 

File 4     Home Page

 

2025     ПРАЎДА I КРЫЎДА

 

Малою Праўда як яшчэ была,

I Крыўда побач з ёю падрастала,

Яны нiколi не рабiлi зла,

Iх грамада амаль не прымячала.

 

Угору падымаўся Праўды гмах,

Здавалась, будзе ў ёй заўжды патрэба,

Ды ад яе больш адчувалi страх,

Прыгожая, ды даць не здатна хлеба.

 

А Крыўда не паднялась, а лягла,

I значна болей Праўды разраслася,

Багацця шмат прыхiльнiкам дала,

Наелась грамада i напiлася.

 

Хто толькi Праўдай карыстацца стаў,

Быў небагаты i не вельмi сыты,

Але сумленне д'яблу не прадаў,

Хоць шлях да Крыўды быў яму адкрыты.

 

2.04.1997

 

File 4     Home Page

 

2030     Я I ДУША

 

Усё жыццё жыццё упарта вучыць,

Трымаўся за зубамi каб язык,

Нясправядлiвасць адначасна мучыць,

Таму цiхутка прамаўчаць не звык.

 

Прывыклi людзi зносiць здзек пакорна,

Калi начальнiк выказаў лухту,

На белае без страху скажуць чорна,

Каб абысцi цi страту, цi бяду.

 

Маўчальнiкi не адчуваюць шкоду,

Няма ад памяркоўнасцi журбы,

Страчаюць асабiстасць i свабоду,

Няздатныя яны для барацьбы.

 

Я iсцiну занадта разумею:

Плюеш пад вецер – будзеш мець тугу,

Але душы давесцi не умею,

Таму зрабiць iначай не магу.

 

5.04.1997

 

File 4     Home Page

 

2079     НОНСЭНС

 

Кот ля нары чакаў упарта мышку,

Казаў: «Навошта цьмяная нара,

Заўжды лепш у пакоi жыць ў зацiшку,

Жадаю табе шчасця i дабра».

 

Хоць мышка не паверыла адразу,

Ды голас вельмi мяккi у ката,

Прайшло зусiм не вельмi многа часу,

Не засталось ад мышкi i хваста.

 

Калi знайдуць iлжывага кумiра,

Заўжды пакажа iклы ён свае,

Здаецца, абяцае вельмi шчыра,

Ды песеньку падманную пяе.

 

Не трэба нават думкай уцяшацца,

Што з часам стане добрым лiхадзей,

Бо поўны нонсэнс надта спадзявацца,

Каршак каб заспяваў, як салавей.

 

24.05.1997

 

File 4     Home Page

 

2082     ЗАЛЕЖЫЦЬ АД СТАНУ

 

Каса траву зразае жвава,

Ды камень сцiпла абыдзе,

Не вабiць гонар анi слава,

Бо ведае, што быць бядзе.

 

Заўсёды той бясконца мiлы,

Прад iм ўсе будуць гнуць спiну,

Хто гаспадар магутнай сiлы,

Бо мела моц заўжды цану.

 

Лiслiўцы ёсць i блюдалiзы,

Ад iх для слабага праклён,

Выконваць моцнага капрызы

Жадаюць, пакуль моцны ён.

 

Шмат у адносiнах падману

Ў наш час, як i ў былыя днi,

Спяваюць моцнаму асанну,

Як слабы, то крычаць: «Распнi!»

 

26.05.1997

 

File 4     Home Page

 

2091     ЁСЦЬ ПАДАБЕНСТВА?

 

Адвеку людзi ў нейкай барацьбе,

Працэс працяглым будзе i бясконцым,

Бо хочуць месца лепшае сабе

Абавязкова захапiць пад сонцам.

 

Няўрымслiвыя ў дзеяннях сваiх,

Здаецца, што яшчэ прыдбалi мала,

Не здатны хваляваць iх лёс другiх,

Якiм пад сонцам месца не хапала.

 

Iдзе ўвесь час бясконцая вайна,

Бо ў душах толькi за сябе трывога,

I слоў пустых нiкчэмная цана,

Свая на справе ў кожнага дарога.

 

I часта адчуваюць людзi зло,

Амаль няма павагi да другога,

Ад сатварэння так заўжды было.

Цi падабенства ёсць у нас да Бога?

 

6.06.1997

 

File 4     Home Page

 

2096     АДЧУЦЬ ДУШУ

 

Без акуляраў можна добра бачыць,

Пранiзлiвы мець, вельмi востры зрок,

Ды надта цяжка правiльна адзначыць

Боль iншых, i зрабiць насустрач крок.

 

Калi нiколi не хварэлi вушы,

I будзе добры, нiбы ў казцы, слых,

Ды можна не пачуць другiя душы,

Дапамагчы, каб боль нястрымны сцiх.

 

Душу другой душой адчуць магчыма,

Як боль чужы пачне душу пячы,

Яна нiколi не праходзiць мiма,

Суцешыць хоча i дапамагчы.

 

Пабачыць каб, вачэй занадта мала,

Вушэй недастаткова, каб пачуць,

Патрэбна, добра каб душа ўспрымала,

Iначай душы iншых не адчуць.

 

9.06.1997

 

File 4     Home Page

 

2097     АДКАЗ

 

Не трэба на грудзях трымаць змяю,

З часоў бiблейскiх правiла вядома,

Я маю фiласофiю сваю,

Мне ад чужой ў душу прыходзiць стома.

 

Адразу не пазнаць змяiны род,

Здаецца: ўсе пяшчотныя анёлы,

I толькi ад iх кпiнаў i нягод

Разбурацца прыязнасцi аковы.

 

Няхай уджалiць, я перацярплю,

I, можа, зноў пасля змяю прыгрэю,

Хаця атруты надта не люблю,

Пазнаць змяю адразу не умею.

 

Заўсёды на дабро адкажуць злом,

Спрадвек было так, пэўна, далей будзе,

Такi адказ – як ў ясным небе гром,

Але дабро ўсё роўна робяць людзi.

 

9.06.1997

 

File 4     Home Page

 

2133     НЕПАМЕТНЫ СЛОН

 

Мо так няўдала збудавана вока

Або яно з сумленнем ў барацьбе,

Што надта добра бачыць ўсё далёка,

Але не здатна бачыць ля сябе.

 

Адзначыць добра ўсе чужыя вады,

Ды не памецiць большыя свае,

Чужым памылкам беспадстаўна рады,

Спакою поспех iншых не дае.

 

Адна павiнна быць такою мерка,

Каб позiрк кiнуць на сябе здалёк,

Часцей глядзецца трэба у люстэрка,

Яно дае сапраўднасцi урок.

 

Грэх у другiх занадта добра бачны,

Хоць, як камар, няхай маленiкi ён,

Свой непаметны, хаця болей значны,

Як нават грэх вялiкi, нiбы слон.

 

13.07.1997

 

File 4     Home Page

 

2179     МЭТА КЛIЧА

 

Спакой не знойдзе палкая душа,

Iмпэт яе нiколi не пакiне,

Бо вабiць непазнанага мяжа,

Бо клiчуць непакорныя вяршынi.

 

Мэта – як у глухой начы маяк,

Яна заўжды пазнаць дазволiць штосьцi,

I водар ружы, i чырвоны мак,

I захаду, i ўсходу прыгажосцi.

 

Ранковы луг у кропельках расы,

I летнiя, ў агатах зорак, ночы,

Мэта заўжды iмкнецца да красы,

Яе кiрунак – вабны стан жаночы.

 

Не цэнiцца здабытая мэта,

Не стане перамога над ёй святам,

Збягае, як вясновая вада,

А клiча тая, што за даляглядам.

 

29.07.1997

 

File 4     Home Page

 

2191     УДАЛЫ ЛЁС

 

Не назбiраў багацця у каморы,

Па кроплях сабе веды здабываў,

Асобны курс трымаў ў жыццёвым моры,

Ды багацей таму душою стаў.

 

Шчаслiвыя цi не бываюць долi,

Вялiкi шлях ужо ў жыццi прайшоў,

Кахання аднаго было даволi,

Душой багаты, як адна любоў.

 

Мне незалежнасць вельмi да спадобы,

Не раз сцяну хацеў прабiць iлбом,

Хоць скончылiсь няўдала тыя спробы,

Душой багаты, бо не стаў рабом.

 

Не лавелас, не раб i небагаты,

Людскую годнасць праз жыццё пранёс,

Таму, што так жыву, бясконца рады,

Лiчу удалым i прывабным лёс.

 

31.07.1997

 

File 4     Home Page

 

2192     ЭТАПЫ

 

Этапы чаруюць цудоўна,

Калi iх багата ў жыццi,

Адсутнасць этапаў адмоўна,

Бо радасць без iх не знайсцi.

 

Як рыску этапу падводзiш,

Занадта цiкава заўжды,

Другую паходню знаходзiш,

Iсцi каб да новай мэты.

 

Цудоўныя вабяць этапы,

Бо робяць працяглым жыццё,

Спакой калi возьме у лапы,

Вядзе шлях наўпрост ў небыццё.

 

Этапы даюць асалоду,

Бо крочыць мэта за мэтой,

Для змены шукаю нагоду,

Бо брыдка мець сталы спакой.

 

31.07.1997

 

File 4     Home Page

 

2224     БАГАТЫ ДУШОЙ

 

Дурань думкай багацее,

Ды зусiм не дурань ён,

Бо не хлусiць i не ўмее

Абдурыць людзей мiльён.

 

Мо i дурань, ды нiколi

Шкоды не рабiў другiм,

Бо яму было даволi,

Што набыў гарбом сваiм.

 

Мо i дурань, ды сумленне

У яго без чарнаты,

Не прыдбаў сабе уменне

Запар ўсiх дурыць заўжды.

 

Тым, што ёсць, заўсёды рады,

Час з'ядае ўсё iржой,

Дурань думкаю багаты,

Ды багаты i душой.

 

15.08.1997

 

File 4     Home Page

 

2225     ДУРАНЬ I РАЗУМНЫ

 

Свайго, хоць сцiплага, даволi,

У мроях – толькi вышыня,

Чужога не кране нiколi,

Не па душы яму хлусня.

 

За ўсё, што трэба i не трэба,

Другi ў няшчаднай барацьбе,

Апошнюю скарынку хлеба

Грабе бяссорамна сабе.

 

Сумленны першы i разумны,

Для многiх проста дурань ён,

Ды вынiк альтруiзму сумны,

Бо плата за дабро – праклён.

 

Хоць дурань думкай багацее,

Яна чысцей вясновых рос,

Разумны здабываць умее

Дабро з чужых гаручых слёз.

 

15.08.1997

 

File 4     Home Page

 

2236     ТАКАЯ ПСIХIКА

 

Ўвесь час нядобрая пагода,

Незадаволены заўжды,

То вельмi моцная спякота,

То дапякаюць халады.

 

То дождж, але яго не трэба,

То вецер ў комiнах гудзе,

То ў хмарах i аблоках неба,

То замець цэлы дзень iдзе.

 

Чаго няма – таго ахвота,

Было так, будзе i праз час,

Невiнаватая пагода,

Такая псiхiка у нас.

 

Змяняць яе – пустая справа,

I нават спрабаваць дарма,

Абрыдне ўсё, чаго нямала,

Прыемна ўсё, чаго няма.

 

22.08.1997

 

File 4     Home Page

 

2248     КАБ ВУЧЫЦЬ

 

З натугаю цягнуў конь воз угору,

Ды муха села раптам на дугу,

Каню казала: «Адчуваеш змору,

Дапамагчы парадаю магу».

 

I пачала вучыць каня старога,

Як воз цягнуць, нялёгкi везцi груз,

Здавалась ёй, патрэбна дапамога,

Але здарыўся з мухаю канфуз.

 

Абрыдла доўгi час звiнела муха,

Ды скончыўся яе час залаты,

Бо фурман вельмi ўдала сцёбнуў пугай,

Звалiлась муха ў гразь пад капыты.

 

У словах вельмi вопытны i значны,

Наўкол пра мудрасць распускае слых,

Але у справах вынiкi не бачны,

Мець трэба веды, каб вучыць другiх.

 

9.09.1997

 

File 4     Home Page

 

2259     НЕ ВУЧЫЦЦА

 

Часам веды кошт маюць больш хлеба,

Далей iмi яшчэ сэрца грэю,

Ёсць, чаму ўсё ж вучыцца не трэба,

Не вучыўся хлусiць i не ўмею.

 

Калi зробiш дабро нейкiм людзям,

Душа птушкаю ў неба ўзлятае,

Антыпода няма i не будзе,

Зла наўмысна зрабiць не жадаю.

 

Шмат чаму не патрэбна вучыцца,

Бо ў жыццi будуць смутак i беды,

Свет злачынства лепш цалкам забыцца,

Душу згубяць злачынныя веды.

 

Цяжка бачыць, калi iдзе п'яны,

Жыць цудоўна, а хоча напiцца,

Жах пазналi ў жыццi наркаманы,

Ёсць, чаму не патрэбна вучыцца.

 

1.10.1997

 

File 4     Home Page

 

2263     ЗДАТНЫ ЗРАЗУМЕЦЬ

 

Нiколi з мноства выбiраць не трэба,

Бо выбарка змяняе рэчаў стан,

Блакiтнае заўсёды будзе неба,

Без чорных хмар ствараецца падман.

 

Iснуе ў кожнай рэчы процiлегласць,

Як тэзiс ёсць, то будзе антыпод,

Не ўбачыш непатрэбную нягегласць –

Давесцi можна ўсё наадварот.

 

Няма ў падмане дзiўнага нiчога,

Медаль заўсёды мае два бакi,

Адзiн не здатны бачыць вельмi многа,

Пабачыць хоча iншы бок другi.

 

Заўжды, хто i сумленны, i дакладны,

Не стане недахопы адкiдаць,

Стан рэчаў зразумець той толькi здатны,

Хлусню хто ў словах здольны адшукаць.

 

3.10.1997

 

File 4     Home Page

 

2310     ПАРУСЫ ШЧАСЦЯ

 

Жыццё людзей падобна цiхай плынi,

Што паўтарае звыклыя кругi,

Рака жыцця плыве заўжды ў далiне,

Дажджы вадою пояць i снягi.

 

Агульная не ўсiм плынь да спадобы,

Не кожны да яе спакою звык,

I хочацца рабiць бясконца спробы,

Каб пакарыць выдатны горны пiк.

 

Падняцца ўгору – цяжкая задача,

Будзённасцi трымаюць кайданы,

Ды хочацца жыццё пражыць iначай,

Каб цiшу памяняць на перуны.

 

Хай свежы вецер узнiмае хвалi,

I ў бурах досыць тоiцца красы,

Хачу, спакой каб буры пахавалi

I напаўнялi шчасцем парусы.

 

16.10.1997

 

File 4     Home Page

 

2341     БЫТ АСКЕТА

 

Нi мерседэс не трэба, нi хрусталь,

Мне болей да спадобы быт аскета,

Бо колькi не шыкуй, але, на жаль,

Узнёсласць не дае душы ўсё гэта.

 

Багацця можна мець i цераз край,

Ды для душы заўсёды будзе пекла,

Ствараць не толькi целу трэба рай,

Каб доля была шчодрай i не секла.

 

Бясспрэчна, трэба нейкая мяжа,

Душа каб для жыцця падставы мела,

Сама не здольна iснаваць душа,

Абавязкова ёй патрэбна цела.

 

Багацця целу колькi не збiрай,

Няўдзячнай i бязглуздай будзе мэта,

Сваёй душы ствараць патрэбна рай,

I ў тым не замiнае быт аскета.

 

2.11.1997

 

File 4     Home Page

 

2353     ЧУЖАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Пры дарозе расце кветка,

Нарадзiлась дзе, там i жыве.

Крапiва яе суседка,

Але хто ў букет яе сарве?

 

Ды пячэ заўжды трывога,

Што заўчасна згiне прыгажосць,

I вiной ў тым не дарога,

Проста сэрца жорсткае знайшлось.

 

Гэта сэрца ўсё руйнуе,

Так было спрадвек ва ўсе часы,

Знiшчыць прыгажосць чужую,

Бо не здатна ацанiць красы.

 

Чаму зло ляцiць над светам,

I няма нi кропелькi дабра?

Можа ў жорсткiм сэрцы гэтым

Мяккасць ад красы набыць пара?

 

16.11.1997

 

File 4     Home Page

 

2411     РОЗНАЯ ПАРОДА

 

Адны не стануць на каленi,

Хоць дай рубель iм залаты,

Другiя зробяць, тым не меней,

I за капейку так заўжды.

 

Адным спiну сагнуць – абраза,

Не дазваляе годнасць iм,

Другiя робяць так адразу

Перад начальнiкам сваiм.

 

Адны, было хоць цяжка часам,

Не нахiлялi галавы,

Другiя ўсе схiлялi разам,

Бо пан для iх заўжды правы.

 

Iснуе розная парода:

Для рабства i для барацьбы,

Адным мiлей заўжды свабода,

Другiя – вечныя рабы.

 

15.02.1998

 

File 4     Home Page

 

2418     ЧУЖЫ БОЛЬ

 

Мне боль чужы прыходзiць часта ў душу,

I не спынiць яго, i не суняць,

Таму заўжды з пакрыўджанымi мушу,

Хаця ускосна, ды пакутаваць.

 

Цярпець не здатны здрады i падману,

Цi будзе здзекам хоць калi мяжа?

Мне горай боль чужы, чым соль на рану,

Яго не здольна не ўспрыняць душа.

 

Ды не сцiхае боль душэўны з часам,

Бо ёсць заўсёды моцны боль чужы,

I ў думках я з абражанымi разам,

Няма спакою i маёй душы.

 

Ды боль чужы зноў будзе паўтарацца,

Бо жорсткi свет, i шмат у iм бяды,

Прыходзiцца таму пераканацца,

Што будзе боль ў маёй душы заўджы.

 

18.02.1998

 

File 4     Home Page

 

2420     СУМНЫ ВЫНIК

 

Сярод цвярозых, нiбы малпа, п'яны

Схiляецца дадолу ўсё нiжэй,

Не агрэсiўны нават, а рахманы,

Ды на душы становiцца цяжэй.

 

Як п'яныя усе, адзiн цвярозы,

Душа яго яшчэ мацней балiць,

Ад агрэсiўных для яго пагрозы,

Рахманыя жадаюць напаiць.

 

Сярод разумных дурань добра бачны,

Як ён адзiн, не будзе шмат бяды,

Калi iх безлiч, шкода будзе значнай,

Ды вынiкi не бачны iм заўжды.

 

Як дурнi ўсе, ды сярод iх разумны,

Нiбы цвярозы сярод п'яных, горш,

Ад зносiн вынiк будзе надта сумны,

Бо коле ўсiх ён розумам, як ёрш.

 

20.02.1998

 

File 4     Home Page

 

2430     ПОЎЗАЦЬ ЦI ЛЯТАЦЬ?

 

Што лепей: вельмi лёгкая дарога,

Затое надта доўгая заўжды,

Цi тая, што iсцi амаль нiчога,

Але на ёй чакае шмат бяды?

 

Адзiн паўзе, як вуж, на тлустым пузе,

Маўчыць, амаль не кажа моцным слоў,

Другi ляцiць ўгары ў iмклiвым русе,

I годнасць зберагае, як арол.

 

Адзiн гатовы у нару схавацца,

Ад небяспекi зберагчы сябе,

Другi за волю кiнецца змагацца,

I аддае ўсе сiлы барацьбе.

 

Адзiн бясконца усяго баiцца,

I поўзаць яму лепей, чым лятаць,

Другi сваёй адвагай ганарыцца,

За волю здатны i жыццё аддаць.

 

25.02.1998

 

File 4     Home Page

 

2431     НА КАЛЕНI

 

Калi у спрэчцы я правы,

Спрачальнiк – дурань або генiй,

Схiляць не буду галавы

I станавiцца на каленi.

 

Калi упэўнены ў сабе,

Не паступлюся анi трохi,

Аддам ўсе сiлы барацьбе,

Каб дамагчыся перамогi.

 

Хоць згодны i на кампрамiс,

Не здраджу iсцiне нiколi,

Бо быць упартым – не капрыз,

Як ведаў назбіраў даволi.

 

Вёў бой за iсцiну заўжды,

Хоць ад яго быў ў мыльнай пене,

Пазнаў шмат болю i бяды,

Але не падаў на каленi.

 

26.02.1998

 

File 4     Home Page

 

2463     БЕЗ АКУЛЯРАЎ

 

Цудоўна жыць, як бачыш свет праз акуляры,

Калi ружовае цi чорнае iх шкло,

Ў ружовым колеры ў нябёсы ўзносяць мары,

Цi толькi ў чорным, дзе мар нават не было.

 

А што рабiць, калi не трэба акуляраў,

Калi ад генаў ёсць занадта добры зрок?

Жыццё становiцца амаль пякельнай карай,

Бо мой узор не супадае з iм што крок.

 

Каб мець спакой, хачу к жыццю прыстасавацца,

Ды адчыняе ключ выключна свой замок,

Як добры зрок, калi зусiм не намагацца,

Няма ружовага святла, а толькi змрок.

 

Але ўсiм добра i спакой душэўны маюць,

А нада мной вiсiць ўвесь час бяды крыло,

Хачу мець погляд свой, ды ўпарта прымушаюць

Заўжды ў ружовае глядзець навокал шкло.

 

13.03.1998

 

File 4     Home Page

 

2612     УРОК ЗЛА

 

Маёй душы прыносiць смутак шкода,

Прыемней ў сто разоў дабро рабiць,

Дапамагчы камусьцi ёсць нагода

Цi ў спёку дрэўца кволае палiць.

 

Цi птушанятка у гняздо пакласцi,

Каб вырасла i стала на крыло,

Ды часта людзi любяць шчасце красцi:

Замест дабра рабiць бясконца зло.

 

Хто дрэўца пасадзiў, а хто – зламае,

Цi шыбкi у пад'ездах разаб'е,

Дабро рабiць не кожны пажадае,

Бо зло ў душы, як звыклае, жыве.

 

Маю душу ад зла пячэ пакута,

Але зло сустракаецца што крок,

Добро – лякарства, зло – горш чым атрута,

Жыццё дае бясконцы зла урок.

 

13.05.1998

 

File 4     Home Page

 

2641     ПАЛОН ПАДМАНУ

 

Палон падману добры або не?

Мо лепей толькi праўду рэзаць ў вочы?

Падман, як дым цыгаркi, абмiне,

Хто боль ад праўды мець ў душы ахвочы?

 

Падману словы значна саладзей,

А праўда – недарэчная i злая,

Ды выявiцца ў шэразе падзей,

Што праўда ад бяды абярагае.

 

Калi салодкi, нiбы мёд, падман,

То з часам бяда горкая прыходзiць,

Бо нечакана крыўдзiць цяжкi стан,

А сэрца паратунку не знаходзiць.

 

Хоць праўда здатна горыч сэрцу даць,

Ды значна горш салодкая лiслiвасць,

З падзякай праўду лепш заўжды прымаць,

Ад роспачы душа каб не стамiлась.

 

4.06.1998

 

File 4     Home Page

 

2652     ДАБРО I ЗЛО

 

Лягчэй прымусiць гаварыць гару,

Хаця такога цуду не здарылась,

Чым нахiлiць душу людзей к дабру,

Бо зло адразу з целам нарадзiлась.

 

Жывем ўвесь час ў вялiкiм моры зла,

Ды вельмi цяжка злыя ўчынкi бачыць,

Як ў хвалях плыць на човне без вясла,

Злачынны свет ужо не перайначыць.

 

Зусiм няма уплыву добрых слоў,

Ад выхавання вынiк – толькi скруха,

Гавораць iх бясконца зноў i зноў,

Ды добрых слоў не успрымае вуха.

 

Наўмысна цi няўрокам робяць зло,

Чаму душу такую маюць людзi?

Ужо з часоў бiблейскiх зло жыло,

Так ёсць цяпер i далей, пэўна, будзе.

 

15.06.1998

 

File 4     Home Page

 

2658     СУРОВЫ ЛЁС

 

Магчыма лётаць цi паўзцi памалу,

Любы ў жыццi шлях можна выбiраць,

Ўсё роўна не дабрацца к п'едэсталу,

Таму мо поўзаць лепей, чым лятаць?

 

Замест таго, каб зведаць небяспеку,

Спакойна i прыстойна можна жыць,

Хто да мэты iмкнуўся, тым адвеку

Не дазвалялi вышыню здабыць.

 

Быць можна вельмi цiхiм, непрыкметным

I поўзаць перад моцнымi штодня,

Ды вымушае доля быць адметным,

Бо клiча безупынна вышыня.

 

Ды не даруюць годнасцi нiколi,

Чакае шмат ганенняў i пагроз,

Але не трэба мне спакойнай долi,

Я выбраў для сябе суровы лёс.

 

22.06.1998

 

File 4     Home Page

 

2716     ПАДМАН

 

Чаму вакол цвiце адзiн падман?

Не ведаем амаль iнакшай моды,

I сэрца боль пячэ ад цяжкiх ран.

Няўжо манюкi людзi ад прыроды?

 

Суровая выснова, але факт,

Бо сваё слова людзi не трымаюць,

I парушаюць этыку i такт,

Калi занадта многа абяцаюць.

 

Але так ёсць, i далей будзе зноў,

Натуру ўжо нiяк не перайначыць,

Таму вакол падманная любоў,

Ману i ў справах часта можна бачыць.

 

Ды немагчыма стан такi змянiць,

Але, дарэмна каб не хвалявацца,

Мо вочы на падман зусiм закрыць,

I да абставiн лепш прыстасавацца?

 

2.08.1998

 

File 4     Home Page

 

2746     IДУ НАПЕРАД

 

За крокам крок iду наперад,

Чарговую каб здолець вышыню,

Магчыма, шлях вядзе у нерат,

Таму ўсё меней спрыту i агню.

 

Але iмкнусь iсцi паволi,

Бо iншых не магу знайсцi шляхоў,

Хоць цяжка быць ў няўдзячнай ролi,

Ўзяў вышыню, бяру другую зноў.

 

Навошто вабныя вяршынi,

Мо лепш не браць iх, сталы мець спакой?

Iмпэт пакуль мой не астыне,

Iду упарта сцежкаю крутой.

 

Мо выйсця з нерату не будзе?

Даведаюсь, ды трэба пачакаць,

Хада дае цяпло у грудзi,

Таму лепш ў нерат крочыць, чым стаяць.

 

23.08.1998

 

File 4     Home Page

 

2751     ЗДРАДНIК

 

Хто здрадзiў раз, той здрадзiць i другi,

Няма псiхалагiчнага бар'ера,

Нi роспачы ад здрады, нi тугi,

Нi болю ад таго, што знiкла вера.

 

Хто здрадзiў нават вельмi у малым,

Шлях да вялiкай здрады тым адкрыты,

У здраднiка сумленне – нiбы дым,

I гонару няма, цi ён забыты.

 

Ды ёсць даволi здраднiкаў, на жаль,

А зносiны патрэбна мець заўсёды,

Тым, у каго сумленне, нiбы сталь,

Яны прыносяць болю шмат i шкоды.

 

Хто здрадзiў раз або другi сябрам,

Той i сваiм каханым здрадзiць здольны,

Калi прыйзе выгодная пара,

Ад абавязкаў здраднiк цалкам вольны.

 

28.08.1998

 

File 4     Home Page

 

2770     НАДЗЕЯ НА ВЯСНУ

 

Гатовы за цяпло заўсёды

Аддаць высокую цану,

Халоднай не люблю пагоды,

Жыву надзеяй на вясну.

 

Хачу, каб добра грэла сонца,

Ды больш хачу, каб без мяжы

Заўжды, ва ўсе часы, бясконца

Было цяпло ў маёй душы.

 

Не церпiць крыўду i абразу

Душа, з маленства так было,

Яна, як лёд, стае адразу,

Таму, што сонейка зайшло.

 

Мне непрыемны час халодны,

Чакаю, як цяпло крану,

Бясконца лета мець я згодны,

Жыву надзеяй на вясну.

 

23.09.1998

 

File 4     Home Page

 

2859     МАКСIМАЛIСТ

 

Калi ў жыццi заўжды максiмалiст,

Не многа знойдзеш, ды багата згубiш,

Бо мара упадзе, як жоўты лiст,

Пабачыш, што зусiм не тое любiш.

 

Ды зразумець памылку дае час,

Бо мудрасць цяжка спасцiгаць адразу,

Пакуль запал душы яшчэ не згас,

Iнакшы погляд лiчыш, як абразу.

 

Юнацтва – вельмi дзiўная пара,

Бо клiча да узнёслага няспынна,

Яму мiлей бясплодная гара,

Чым вельмi урадлiвая далiна.

 

Ды пагадзiцца з нiзкiм не магу,

Жыццё амаль пранеслася са свiстам,

Запал юнацтва ў сэрцы берагу,

I застаюсь далей максiмалiстам.

 

7.12.1998

 

File 4     Home Page

 

2893     ПЕРШЫЯ КРОКI

 

Першы крок вельмi важны заўжды,

Без яго не асiлiць дарогi,

Як не будзе упартай хады,

То дарэмна чакаць перамогi.

 

Першы крок, ён адразу – як жарт,

Яго зробiш i звыкласць пакiнеш,

Першы крок – ў жыццё новае старт,

Вабiць моцна наперадзе фiнiш.

 

Але цяжка iсцi да мэты,

На дарозе i кпiны, i мукi,

Як на шлях трэба страцiць гады,

Ад тугi апускаюцца рукi.

 

Ды патрэбна упарта iсцi,

Хаця фiнiш занадта далёкi,

Перамогу здабыць каб ў жыццi,

Зрабiць прыйдзецца першыя крокi.

 

30.12.1998

 

File 4     Home Page

 

3037     ШЧЫРАСЦЬ

 

Калi раскiне полагi туман,

Хаця маленькi i не вельмi значны,

Падобны на аптычны ён падман,

Бо далягляд амаль зусiм не бачны.

 

Цудоўна, калi сонейка было,

Бо ў прамянях наяве ўсе заганы,

Ды як яно за гарызонт зайшло,

З'яўляцца здатны шэрыя туманы.

 

Як шчыры, нiбы сонца, чалавек,

Не схлусiць i нiколi не падманiць,

Няшчыры застаецца iм павек,

Ён словамi сапраўднасць затуманiць.

 

1.03.1999

 

File 4     Home Page

 

3051     РЭЧКА I РУЧАI

 

Ганарылась рэчка шырынёю,

Што яна вадою поiць край,

Што не можа параўнацца з ёю

Нi вялiкi, нi малы ручай.

 

Бо яе уплыў бясконца значны,

Што лугi, палеткi i гаi

Ёй павек павiнны быць удзячны,

Ролi не iграюць ручаi.

 

Задзiрала рэчка нос высока,

Ды вады не стала ў ёй амаль,

Бо, калi пачала мучыць спёка,

Ручаi ўсе высахлi, на жаль.

 

8.03.1999

 

File 4     Home Page

 

3052     СВАБОДА ДУХУ

 

Амаль усе ў мянтальнасцi – рабы,

Бо страцiў вольным быць народ ахвоту,

З уладай унiкае барацьбы,

Зусiм не пакутуе ад прыгнёту.

 

Але заўсёды былi змагары,

Якiм народ, што заблукаўся, шкода,

Яны з свабодай даўнiя сябры,

Мэта iх – ўсеагульная свабода.

 

Хай ў барацьбе шмат цяжкiх перашкод,

Ды змагары не адчуваюць скруху,

Бо вольным стане з часам той народ,

Ў якiм яшчэ жыве свабода духу.

 

9.03.1999

 

File 4     Home Page

 

3071     ВАНДАЛЫ

 

Чаму дабра тварыць амаль не здатны?

Няўжо спрадвеку так заўжды было?

Здаецца многiм вынiк больш выдатны,

Калi без сэнсу чыняць толькi зло.

 

Зусiм прычына нават невядома,

Чаму ва ўчынках злосцi моцны шквал?

Але ў душу прыходзяць боль i стома,

Бо амаль кожны – скончаны вандал.

 

Вандалы i дарослыя, i дзецi,

Свядома чыняць зло цi незнарок.

Як можна жыць з такой душой на свеце?

Ёсць прыклады iх дзеянняў што крок.

 

29.03.1999

 

File 4     Home Page

 

3213     ПРЫГАЖОСЦЬ УРАТУЕ

 

Нiхто не зразумеў iдэй вялiкiх,

Што толькi прыгажосць ўратуе свет,

Не прышчапiць нахiльнасцей каб дзiкiх,

Iмкнецца i пiсьменнiк, i паэт.

 

Хай будзе чалавек занадта дужы,

Як ад красы яго душа пяе,

Ён не сарве з куста нiколi ружы,

I iншага нiколi не заб'е.

 

Незразумелы Дастаеўскi людзям,

Бо кажуць: сiла здатна ўратаваць,

Але ад сiлы толькi злоснасць будзе,

А дабрынi ў душы не адшукаць.

 

5.06.1999

 

File 4     Home Page

 

3263     ЗНЯНАЦКУ

 

Не да спадобы вынiк для мяне,

Калi ён атрымаецца знянацку,

Лёс болем або радасцю кране,

Ды з пыхай лiчыць толькi ўсiх за цацку.

 

Хоць лёс магутны вельмi уладар,

Але душа нахабства не трывае,

Калi ён робiць жудасны кашмар,

Як кошка з мышкай, доляю гуляе.

 

Знянацку хоча здзейснiць лёс удар,

Ды мне не па душы такiя спробы,

Прыемна, калi сам я гаспадар,

Раблю заўсёды, што мне да спадобы.

 

26.06.1999

 

File 4     Home Page

 

3276     СУМНЕННЕ

 

Што лепей: мець адвечнае сумненне

Цi выбiраць высокую мэту?

Яе не пакарыць ў адно iмгненне,

Ды вельмi кепска думаць: «Не дайду».

 

Хоць не дайсцi мне да мэты нiколi,

Затое ёсць натхненне у жыццi,

Прыемна мець такую сiлу волi,

Каб без надзеi цэлы час iсцi.

 

Але iду рашуча i упарта,

Бо назаўжды сумненне перамог,

Iмкнуцца да мэты заўсёды варта,

Хоць цяжкi шлях пакут i шлях трывог.

 

1.07.1999

 

File 4     Home Page

 

3286     ЧЫСТАЯ ДУША

 

Не жадаю я лёгкага хлеба,

З неба манны не згодны чакаць,

Мне чужога нiколi не трэба,

Ды належнае след аддаваць.

 

Не магу жыць з каханай ў палацы,

Дарагiя падаркi дарыць,

Ад сумленнай i праведнай працы

Iх нiколi не ў змозе набыць.

 

Можа страчу якую уцеху,

Ды калi прыйдзе смерцi мяжа,

Буду вольны ад цяжкага грэху,

Чыстай будзе затое душа.

 

7.07.1999

 

File 4     Home Page

 

3347     ВЯРШЫНI КЛIЧУЦЬ

 

Вяршынi вельмi цяжка пакарыць,

Не кожнаму такое удаецца,

Ды кожнаму ад зайздрасцi карцiць,

Бо кожны толькi першым стаць iмкнецца.

 

I лезуць на вяршынi без падстаў,

Але для ўсiх там месца вельмi мала,

Адзiны толькi пераможцам стаў,

А iншых доля горка пакарала.

 

Ўсё розумам магчыма зразумець,

Ды сэрца нiяк мары не пакiне,

Бо хочацца заўжды адметнасць мець,

Таму i клiчуць стромкiя вяршынi.

 

23.08.1999

 

File 4     Home Page

 

3460     ГАНАРЛIВАЯ САСНА

 

Быў вельмi нiзкарослы лес сасновы,

Рос на пяску, ў тым не яго вiна,

Дзе лепшы грунт i добрыя умовы,

Там да нябёс узнялася сасна.

 

Глядзела на сябровак ганарлiва,

Не зведала нi скрухi, анi ран,

Ды хмары насувалiся iмклiва,

Руйнуючы пачаўся ураган.

 

Пранеслася вялiкая навала,

Лес вытрымаў такую не адну,

Але яна без жалю паламала

На трэскi ганарлiвую сасну.

 

17.11.1999

 

File 4     Home Page

 

3462     СВАБОДНАЯ ДУША

 

Каму мiлей вялiкая зарплата,

Пiтва каб мець удосталь i яды,

I мець адзення добрага багата,

А мне свабода даражэй заўжды.

 

Гняце душу нялюбая работа,

Калi натхнення ад яе няма,

Бо ад яе душы i целу шкода,

Яна – дабраахвотная турма.

 

Няхай зусiм паганай будзе ежа,

I аб пiтве нi кроплi не тужу,

Хай будзе вельмi зрэбнаю адзежа,

Ды лепей мець свабодную душу.

 

19.11.1999

 

File 4     Home Page

 

3465     ПУСТАЗВОН

 

Зярняткамi калi нальецца колас,

Ўгары трымаць не здатны галавы,

Пусты ад ветру падае свой голас,

Здаецца, ён ва ўсiм заўжды правы.

 

З пагардай пазiрае толькi ў неба,

I казак можа расказаць мiльён,

Ды ад яго не дачакацца хлеба,

Бо гэта – прафесiйны пустазвон.

 

Хто галавой працуе, хто рукамi,

Хто малатком адбойным, хто пяром,

Але заўсёды знойдзецца мiж намi,

Хто працаваць жадае языком.

 

22.11.1999

 

File 4     Home Page

 

3504     ДУБ I СОСНЫ

 

Чаму трымаюць ураган дубы,

А сосны разбураюцца на трэскi?

Яны заўжды ўнiкаюць барацьбы,

Аб ёй не хочуць нават чуць абвесткi.

 

А барацьба прыемна для дубоў,

Яны ў змаганне кiнуцца ў iмгненне,

Бо ў сэрцах да сваёй зямлi любоў,

Трымае моцна за яе карэнне.

 

Вакол стаяць лясы, там сосен шмат,

Ды на пяску iх корань вельмi кволы,

Калi паклiча змагароў набат,

Дуб годна ураган сустрэне новы.

 

16.12.1999

 

File 4     Home Page

 

3529     ЧУЖЫ БОЛЬ

 

Можа iншых зусiм не кранае,

Не турбуе нiяк боль чужы,

Мая востра душа адчувае

Боль пакрыўджанай iншай душы.

 

Не мая гэта, ўпэўнены, справа,

Ды ад горкiх нязносных абраз

Да мяне надыходзiць навала,

Рэагуе душа моцна ўраз.

 

Ад чужога нясцерпнага болю

Сэрца мне пачынае пячы.

Як знаходзiць ў грамадстве патолю,

Ад пакут як душу зберагчы?

 

5.01.2000

 

File 4     Home Page

 

3571     ПА ДУШЫ

 

Душу прымусiць немагчыма

Быць паслухмянаю рабой,

Бо рэагуе так iмклiва,

Што я не згодны сам з сабой.

 

Дыпламатычныя задаткi

Шукаць у ёй зусiм дарма,

Аб iх не можа быць i згадкi,

Чаго няма, таго няма.

 

Душа свабоды не пакiне,

Ёй штучнай не стварыць мяжы,

I не зрабiць з яе рабынi,

Душа мая мне па душы.

 

18.01.2000

 

File 4     Home Page

 

3576     ПРЫНЦЫП ДАМIНО

 

Няма як шчасця або недаволi,

Цi, як вясновы цвет, даўно прайшло,

Той радасцi не вылучыць нiколi,

Для iншых даць у змозе толькi зло.

 

Зло у душу паселiцца ўжо стала,

Ды з часам здатна прырастаць яно,

Бо iншыя зла дадаюць нямала,

Працуе добра прынцып дамiно.

 

Як хтосьцi чынiць брыдкую абразу,

I радасцi – як быццам не было,

Бо кепскае душу злуе адразу,

Таму жыве i працвiтае зло.

 

21.01.2000

 

File 4     Home Page

 

3589     ПАТЭНЦЫЯЛ

 

Яшчэ вялiкi ёсць патэнцыял,

Хаця гады мiнулi залатыя,

Магу зрабiць даволi розных спраў,

Бо i душа, i цела маладыя.

 

Хоць Бог мажлiвасць мне такую даў,

Ды людзi не даюць зрабiць i кроку,

Высокi вельмi мой патэнцыял,

Ды ланцуга няма, няма i току.

 

Навуку i паэзiю люблю,

Нялёгка мне з бяздзеяннем змiрыцца,

Замкну патэнцыял свой на зямлю,

Напружання каб моцнага пазбыцца.

 

25.01.2000

 

File 4     Home Page

 

3592     МЯЖА ПРЫТОМНАСЦI

 

Нязносны боль – як страцiцца прытомнасць,

Iначай можна боль цярпець любы,

Калi трываць боль ёсць заўжды гатоўнасць,

То можна не баяцца барацьбы.

 

Для барацьбы патрэбна толькi мужнасць,

Ды дастаткова як яе няма,

Падвесцi можна смелую садружнасць,

У вынiку – пакуты i турма.

 

Нязносны боль, амаль нечалавечы,

Што перайшоў прытомнасцi мяжу,

Хай нават цела подлы кат знявечыць,

Але не ў змозе катаваць душу.

 

25.01.2000

 

File 4     Home Page

 

3598     ПЛАНКА ВЫМОГ

 

Нiколi той не памячае зла,

А зла вакол, каб бачыць, ўдосталь хопiць,

Калi яшчэ нагода не прыйшла

Або нiколi сам дабра не робiць.

 

Хто робiць сам ганебныя грахi,

Чужой вiны яму амаль не бачна,

Заўважыць нават, што грашыць другi,

Ды лiчыць: зло не шкодзiць цi нязначна.

 

Чужы грэх сум душы дае заўжды,

Як у вымог стаiць высока планка,

Бо сэрца цяжка стогне ад бяды,

Трапеча, нiбы крылы у падранка.

 

28.01.2000

 

File 4     Home Page

 

3616     СМЕЛЫ САБАКА

 

Задумалi спаборнiцтвы зрабiць

I супраць труса выставiць сабаку,

Спужаўся трус, ад страху не бяжыць,

I пёс пайшоў ў крывавую атаку.

 

Дагнаў ахвяру ён скачкоў за пяць,

I выгляд стаў у труса вельмi жалкi,

Не ведаў, як сябе абараняць,

I хутка засталiсь з яго кавалкi.

 

Ад перамог сабака асмялеў,

I лiчыць, што ён самы моцны, здуру,

Бо кажа, каб папаўся яму леў,

Садраў бы i з яго рашуча скуру.

 

7.02.2000

 

File 4     Home Page

 

3622     ВЯЛIКАЕ СУМНЕННЕ

 

Ў жыццё прыходзiць цяжкая бяда,

Душа ў знямозе ад хлуснi i бруду,

Бо не шануем Госпада Хрыста,

А за узор ў жыццi бярэм Iуду.

 

Таму жахлiвы у грамадства стан,

Бо срэбранiкi – вабная прынада,

Квiтнее буйна жудасны падман,

I норма ўжо – бязлiтасная здрада.

 

Iуда грэх сабе не дараваў,

Хоць позна, ды прачнулася сумленне,

Сабе сумленне кожны б хай прыдбаў,

Цi будзе так – вялiкае сумненне.

 

10.02.2000

 

File 4     Home Page

 

3654     СЯБРОЎКА

 

Жонка палiць кожны дзень

Печ-сяброўку раннем,

Я кладуся на чарэнь

Пачакаць снеданне.

 

Ў марах бачу кавуны,

Мроiцца чарэшня,

Ды не горшыя блiны

I смачней яечня.

 

Хоць мая сяброўка печ,

Цяжка з яе злезцi,

Ды зусiм другая рэч,

Калi клiчуць есцi.

 

22.02.2000

 

File 4     Home Page

 

3672     ВЫСОКАРОДНАЯ СТРУНА

 

Педагагiчная удача,

Ёсць у яе тады цана,

Калi ў душы ад болю плача

Высокародная струна.

 

Такое часам удаецца,

Душа такая не адна,

Калi ад радасцi смяецца

Высокародная струна.

 

Душа надзейная такая,

Заўжды пяшчотная яна,

Як пра каханне заспявае

Высокародная струна.

 

3.03.2000

 

File 4     Home Page

 

3744     ВАРВАРЫ

 

Навокал шмат няшчасцяў i нягод,

А шчасце можна дзе-нiдзе адзначыць,

Зарыцца б цалкам у зямлю, як крот,

Зусiм каб свету белага не бачыць.

 

Я варварства жахлiва не люблю,

Яно ж жыве вакол, мазолiць вочы.

Адкуль прыйшло зло гэта на Зямлю,

Што кожны зруйнаваць яе ахвочы?

 

У душах зло замест высокiх мар,

Знiшчаюць ўсё, як страшнае цунамi,

Жыццё ператвараецца ў кашмар,

Бо варвары iснуюць памiж намi.

 

31.03.2000

 

File 4     Home Page

 

3799     ХВАЛЬКО

 

Свой паказаўшы залiхвацкi рог,

Няпоўны месяц вёў ўвесь час гаворкi:

Падобна сонцу ён свяцiць бы мог,

Што ён вялiкi, а малыя зоркi.

 

Што значна болей сонца будзе ён,

Калi праз тыдзень-два ўжо стане поўны,

Што болей ён, чым зорачак мiльён,

Што для Зямлi памочнiк ён галоўны.

 

Хвалька з агiдай слухала Зямля,

Хоць з iм ёй назаўжды быць трэба разам.

Зрабi спярша, хвалiся ўжо пасля,

Ды хваляцца, як месяц, людзi часам.

 

28.04.2000

 

File 4     Home Page

 

3807     КАЛIФ НА ГАДЗIНУ

 

Разлiў шырокi морам быў шалёным,

Прайсцi маглi ў iм нават караблi,

Вада сышла, i поплаў стаў зялёным,

I купкi кветак хутка расцвiлi.

 

Аб моры засталiся успамiны,

Ды поплаў кажа ўсiм пра гонар свой,

Што паважаць цяпер яго павiнны,

Паклiканы ён доляю марской.

 

Хоць выпадкова можа так здарыцца,

Што лёс за шчасце патрымацца даў,

Але бясконца нельга ганарыцца,

Калi калiфам на гадзiну стаў.

 

1.05.2000

 

File 4     Home Page

 

3849     АЛЬПIНIСТ

 

Быў альпiнiстам, пакараў вяршынi,

Змяняе крута ўсё няўмольны час,

Запал магутны паступова стыне,

Нарэшце, ён зусiм амаль што згас.

 

Раней ляцеў к вяршыням, як на крылах,

I безтурботна-лёгкiм быў мой шлях,

Ды вырашыў – пад'ём мне не па сiлах,

Таму прыйшоў ў душу бязглузды страх.

 

Я перажыў сумненне, як хваробу,

Здавалась, стаў цяпер ужо турыст,

Але, калi зрабiў, нарэшце, спробу,

То апынулась, што я альпiнiст.

 

24.05.2000

 

File 4     Home Page

 

3876     МАГУТНАЯ РАКА

 

Ручай бяжыць, вады ў iм надта мала,

Ды як сальецца безлiч ручаёў,

I плынь магутнай стане, як навала,

Змагацца з чорнай сiлай час прыйшоў.

 

Хоць на рацэ таўшчэзны панцыр з лёду,

Трашчыць ён, як гарматная пальба,

Як сiла ёсць, за любую свабоду

Стаць пераможнай можа барацьба.

 

Тады свабода можа усмiхнуцца,

Ласкава людзям працягнуць руку,

Як людзi, нiбы ручаi, сальюцца

Ў вялiкую магутную раку.

 

3.06.2000

 

File 4     Home Page

 

3885     ПАХОДНЯ ВОЛI

 

Далёкiя продкi – сябры барацьбы,

Ў iх сэрцах гарэла свабода,

Ды сталi нашчадкi, на жаль, як рабы,

Змянiлась мянтальнасць народа.

 

За волю быў жорсткi, няўрымслiвы рух,

Аб iм забаронены згадкi,

Знiк цалкам цяпер незалежнасцi дух,

Манкуртамi сталi нашчадкi.

 

Свядомыя ёсць у народа сыны,

Да волi iмкнуцца сягоння,

Як продкi, гатовы змагацца яны,

Гарыць яшчэ волi паходня.

 

6.06.2000

 

File 4     Home Page

 

3887     ЗАКОН ТВОРЧАСЦI

 

Паставiў надзвычайную мэту,

I да яе упарта вельмi крочыў,

Здавалась, што нiколi не дайду,

Было нялёгка, але ўсё ж не збочыў.

 

Дайшоў, iду на новы марафон,

Пачуцце ўласнай годнасцi казыча,

У творчасцi суровы ёсць закон:

Мэта заўжды наперад толькi клiча.

 

Як здань, зусiм не бачная мэта,

Таму i шлях бясконцы, да магiлы,

Не перашкода радасць цi бяда,

У творчасцi расслабiць нельга сiлы.

 

7.06.2000

 

File 4     Home Page

 

3890     НАРОД

 

Абшар навокал зацягнуў смурод,

I цяжка дыхаць, i пагана бачыць,

Ды, як нямы, маўчыць цяпер народ,

Стан рэчаў не жадае перайначыць.

 

I не таму, што сiлаю слабы,

Па моцы скалы раздрабiць ён здольны,

Бо людзi духам сталi, як рабы,

То цалкам i народ цяпер бязвольны.

 

Народ, падобны вельмi на траву,

Бо памяркоўным нават стаў не ў меру,

Без барацьбы схiляе галаву,

Яе пакласцi згодны пад сякеру.

 

7.06.2000

 

File 4     Home Page

 

3968     ВЫХАВАННЕ ЖОРСТКАСЦI

 

Ўраз кветка распусцiлась каля дома,

Каб прыгажосцю любавалiсь ўсе,

Але дакладна i даўно вядома:

Пакрасавацца не дадуць красе.

 

Смерць кветка нечаканую спаткала,

Красе перад нахабствам не ўстаяць,

Рука яе бязлiтасна зламала:

Дзяўчынцы захацелась пагуляць.

 

Нiчога мацi не сказала, шкода,

Бо ўчынак са злачынствам на мяжы,

Як пакутуе ад рукi прырода,

То жорсткасць спее змалку у душы.

 

14.07.2000

 

File 4     Home Page

 

3983     САПРАЎДНАЕ АБЛIЧЧА

 

Чалавек хавае свае вады,

Бо трымаюць ўлада i мараль,

Ды не трэба вабнай мець прынады,

Праявiлiсь каб яны, на жаль.

 

Адкрываць сапраўднае аблiчча

Здатны цi навала, цi вайна,

Бо натура да злачынства клiча,

Дзе схавана можа быць вiна.

 

Чалавек прыхоўваць здатны вады,

Але здольны красцi, гвалтаваць,

Схiльны нават да ганебнай здрады,

Рабаваць i жорстка забiваць.

 

18.07.2000

 

File 4     Home Page

 

3999     БАГАТА АСIН

 

Трымцiць заўсёды ў страсе лiст асiны,

Упэўненае лiсце на дубах,

Яны баяцца ветру не павiнны,

Не ведаюць зусiм ганебны страх.

 

Але асiн чамусьцi так багата,

Дубоў не сустракаецца амаль,

Ў асiн драўнiна мяккая, як вата,

А дуб загартаваны, нiбы сталь.

 

Калi маленькi вецер дзьме з усходу,

Дрыжыць асiна, гнецца, як трава,

Дуб прадстаўляе iншую пароду,

I ў буру горда ўзнята галава.

 

22.07.2000

 

File 4     Home Page

 

4006      ЗАЛАТЫЯ САМАРОДКI

 

Мудрасць – залатыя самародкi,

Ёсць яна або зусiм няма,

Розум або доўгi, цi кароткi

Раздае прырода нам сама.

 

Мудрасцi за грошы не прыдбаеш,

Яна вольна ў краме не ляжыць,

Ворагаў з ёй толькi адшукаеш,

З ёй цiкава, але цяжка жыць.

 

24.07.2000

 

File 4     Home Page

 

4013     У СВЕЦКIМ КОЛЕ

 

Расла раней на сметнiку пад плотам,

Таксама, як i iншая трава,

Адразу непрыкметная, i потым,

Як убiралась ў кветкi крапiва.

 

Ды куст яе разросся вельмi дужы,

Бо ў свецкiм коле ззяла крапiва,

Цвiлi на клумбе ў добрай глебе ружы,

I у яе паднялась галава.

 

26.07.2000

 

File 4     Home Page

 

4024     ДАВЕРЛIВАЯ МЫШКА

 

Чакала доўга кошка ля нары,

Ў якой жыла даверлiвая мышка,

«Выходзь, мы будзем добрыя сябры»,

Але хацела з'есцi яе нiшкам.

 

Як хтосьцi абяцае вельмi шмат,

Нiколi слоў не трэба браць на веру,

Казаў таксама мышцы горзны кат,

Загiнуць ёй прыйшлося ад даверу.

 

28.07.2000

 

File 4     Home Page

 

4032     ПЛЁТКА

 

Як мора, хуткаплынная рака,

На гладзi адбiваюцца аблокi,

Але не вельмi проста адшукаць,

Схаваны дзе сапраўдныя вытокi.

 

Абразу цяжка, як раку, стрымаць,

Але яе смакуюць так салодка,

Ды вымусiў выток пакутаваць,

Iдзе, як плынь ракi магутнай, плётка.

 

30.07.2000

 

File 4     Home Page

 

4092    ЗАЧАРСТВЕЛЫЯ ДУШЫ

 

Няма слыху, хоць наяве вушы,

Вочы ёсць – адсутнiчае зрок,

Ўсё таму, што зачарствелi душы,

I святла няма ў iх, толькi змрок.

 

Боль чужы нiколi не адзначаць,

Тыя, шанаваць сябе хто звык,

Кволых i няшчасных не пабачаць,

Не пачуюць аб ратунку крык.

 

15.08.2000

 

File 4     Home Page

 

4173     ВЯТРЫ НЕЗАДАВОЛЕНАСЦI

 

Дасягненнi звонку нiбы былi,

Ды незадаволенасць ўнутры,

I таму мяне ўвесь час насiлi

Па краiне розныя вятры.

 

То на поўдзень вецер дзьме упарта,

То паверне крылы на усход,

Ад'язджаць было зусiм не варта,

Трэба жыць, дзе твой жыве народ.

 

10.09.2000

 

File 4     Home Page

 

4305     ЗВЫЧАЙНЫЯ ВАРОНЫ

 

Вялiкi хутка можа стаць малым,

Як нечакана зняць з яго пагоны,

Адразу пыха пройдзе, нiбы дым,

Калi на галаве няма кароны.

 

Людзей пасада здатна папсаваць,

Для iх тады не пiсаны законы,

Былi арлы, ды калi гонар сцяць,

Становяцца звычайныя вароны.

 

11.10.2000

 

File 4     Home Page

 

4331     СОНЕЙКА ДУШЫ

 

Не можа сонейка прабiцца праз туман,

Вядома ўсiм: яно магутней значна,

Хаця не здатна нi на здраду, нi падман,

Але яго святла амаль нябачна.

 

Высокароднасць – гэта сонейка душы,

Але ззяць цяжка фарбай залатою,

Заслоны часта яму робяцца з iмжы,

Зусiм нябачны бляск пад чарнатою.

 

16.10.2000

 

File 4     Home Page

 

4360     ЧОРНАЕ НА БЕЛЫМ

 

На чорным фоне не пабачыць бруд,

Як  глянуць нават позiркам умелым,

Ды прападзе дзiвоснай казкi цуд,

Як чорны колер з'явiцца на белым.

 

Калi падлюга схiбiць незнарок,

Абразу прэч, бо ён цябе нягодны,

Ды горка, калi зробiць дрэнны крок,

Здавалась, чалавек высокародны.

 

21.10.2000

 

File 4     Home Page

 

4367     АДВЕЧНАЕ IМКНЕННЕ

 

Iмкнулiсь людзi ўвышыню адвечна,

Не думалi, сябе як баранiць,

Хаця ляцець да сонца небяспечна,

Бо хутка крылы можна абпалiць.

 

Але заўжды былi першапраходцы,

Хадзілі праз дрыгву i цёмны лес,

Сябе не шкадавалi вынаходцы,

Тэхнiчны забяспечвалi прагрэс.

 

22.10.2000

 

File 4     Home Page

 

4420     КЛIЧА БАРАЦЬБА

 

Калi дасягнута мэта,

То барацьбы мiнулай шкода,

I адчуваеца бяда,

Не акрыляе асалода.

 

I перамога – як ганьба,

Такая псiхiцы прырода,

Наперад клiча барацьба,

Бо сум ад цiхага балота.

 

30.10.2000

 

File 4     Home Page

 

4457     ПЫТАННЕ

 

Не разабрацца у вялiкай хеўры,

Душу людзей адразу не адчуць,

Ствараюць рукi генiя шэдэўры,

I рукi ката голавы сякуць.

 

Не ўсе, вядома, жудасныя каты,

Але стаiць пытанне не дарма,

На кожным кроцы вады, вады, вады...

Чаму высокароднасцi няма?

 

5.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4502     МЯККIЯ ДУШЫ

 

Хоць бушуюць магутныя хвалi

I душу напаўняюць журбой,

Ды сляды, што ў душы натапталi,

Як на беразе, нiшчыць прыбой.

 

Душы мяккiя церпяць пакуты,

Людзi мяккасць не здатны цанiць,

Калi душы, як з каменю груды,

Iм не трэба сябе баранiць.

 

11.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4537     ПЕРАМОЖНЫ ФIНIШ

 

Калi iшоў ў далёкую вандроўку,

Складаў даволi рамантычны план,

Бо кепскую яшчэ меў падрыхтоўку

I сам сябе заводзiў у падман.

 

Але рабiў упарта крок я кожны,

Упэўнены цяпер магутны крок,

Ўжо добра бачу фiнiш пераможны,

Хоць на яго гляджу яшчэ здалёк.

 

13.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4561     ЗАМОК I ПРАБОЙ

 

Замок казаў, што ён – галоўны вартавы,

Ды стала крыўдна ад таго прабою,

Замок быў змазаны ад ног да галавы,

Прабой пакрыўся рудаю iржою.

 

На жаль, аднойчы праржавеў зусiм прабой,

Замку прыйшлося на зямлю звалiцца,

Ён заржавеў i вельмi хутка стаў зямлёй,

Сабой не след праз меру ганарыцца.

 

15.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4599     СТЫХIЯ ЛЁСУ

 

Не ўтаймаваць мне лёс нiколi,

Яго стыхiя барацьба,

Заўсёды хочацца патолi,

Замест яе ў душы журба.

 

Душа хай часам горка плача,

Не засмяешся ад тугi,

Ды не хачу я жыць iначай,

I мне не трэба лёс другi.

 

19.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4611     ГАДЫ

 

Бягуць гады трывог, гады чаканняў,

I радасць толькi часам iх памiж,

Гады шуканняў i расчараванняў,

На фiнiшы даволi сцiплы крыж.

 

Сам кожны здольны выбiраць дарогу,

Абрыдлi гады поўныя журбы,

Ды сiлы ёсць пакуль i маю змогу,

Не буду унiкаць ад барацьбы.

 

22.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4616     ЖАДАНЫ ФIНIШ

 

Несправядлiва жудасны папрок

У роспачы сабе сам часам кiнеш,

Але, калi зрабiць маленькi крок,

Апынецца блiжэй жаданы фiнiш.

 

Ды нельга хутка крочыць цэлы час,

Прыходзiць роспач горкая i стома,

Рух пэўны трэба, каб запал не згас,

Бо калi прыйдзе фiнiш – невядома.

 

22.11.2000

 

File 4     Home Page

 

4624     ЖАДАННЕ РУХУ

 

Мне бурныя больш падыходзяць хвалi,

А штыль зусiм не да спадобы мне,

Я не люблю араць, дзе прааралi,

Пракласцi лепш разору ў цалiне.

 

Бо клiчуць мяне штормы, вабяць буры,

Жыццё iначай раз'ядае ржа,

Заўжды, хоць перашкоды робяць муры,

Жадае руху бурная душа.

 

23.11.2000

 

Апошні верш     File 4     Home Page