1. Зачароўвае прырода прыгажосцю ў любы час! (100 вершаў)

1. Зачароўвае прырода прыгажосцю ў любы час! ( 100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab39by.narod.ru

 

 

16     ПРАВЕРКА ЦЯПЛОМ

 

Затрымалася вясна,

Зноў вярнулiся марозы,

Падвяла цяплом яна:

Расцвiлi ўраз абрыкосы.

 

Кволы цвет у халады,

Не ляцяць на кветкi пчолы,

Не чакаў нiхто бяды,

Але час настаў суровы.

 

Вiшня цiха спiць яшчэ,

Сон вясновы толькi снiцца,

Хай сабе мароз пячэ,

Яна сцюжы не баiцца.

 

Не паверыла вясне,

Як паўднёвыя суседкi,

Калi цяжкi час мiне,

Выкiне адразу кветкi,

 

I не зведае пакут,

Будуць лепшымi умовы,

Кроны стануць, нiбы цуд,

Iх аздобiць цвет вясновы.

 

Калi ранняю вясной

Захацяць цяплом праверыць,

Лепш пабыць яшчэ адной,

I цяплу не трэба верыць.

 

3.10.1992

 

File 5     Home Page

 

22     ЛЁС КРАСЫ

 

Заплакалi вясновыя бярозы,

Жыццё праводзiць жорсткасцi урок,

Няўцешныя з ствалоў збягаюць слёзы,

Бярозавы салодкi надта сок.

 

Патрэбна зведаць чорную часiну,

Здаўна такая доля у бяроз,

Ды не чапаюць горкую асiну,

Салодкi у яе вясновы лёс.

 

Павек высокароднасць не любiлi,

Было ёй цяжка жыць ва ўсе часы,

За смак i прыгажосць яе губiлi,

Няма альтэрнатывы для красы.

 

Яна для ўсiх была прыкметней значна,

Бо вабiць, як любоў, к сабе здалёк,

Бяроза, нiбы прыгажуня, бачна,

Бо мае смачны i салодкi сок.

 

I кожны стала да красы iмкнецца,

Сагрэлась каб астылая душа,

Ды зберагчысь красе не удаецца

Пазбегнуць цi сякеры, цi нажа.

 

Зялёны лiст, падобны ранняй рунi,

Вясной у кронах маладых бяроз,

Ад прыгажосцi плачуць прыгажунi,

Краса заўсёды вымагае слёз.

 

8.10.1992

 

File 5     Home Page

 

25     ПРЫРОДА I МЫ

 

Надвор'е рознае бывае,

I стан душы змяняе ўраз,

Прыходзiць восень залатая,

Лiст жоўты – лепшая з украс.

 

Высока ў небе сонца ззяе,

Дае натхненне i дабро,

I павуцiнне праплывае,

Ў блакiт ўплятае серабро.

 

Здараецца другая восень,

Нябёсы чорныя ад хмар,

Не выглядае нават просiнь,

Дажджы знiшчаюць чары мар.

 

I толькi смутак наганяе

Туман цi полагi iмжы,

Ды вецер воўкам завывае,

Трывога тоiцца ў душы.

 

Калi б надвор'е не змянялась,

Ўвесь час аднолькавым было,

Душой нiяк не адчувалась

Дабро дзе чынiцца, дзе зло.

 

Быць можа цудам або шкодай,

Прырода дасць дары свае,

Адзiны чалавек з прыродай,

Бо адчуваем стан яе.

 

10.10.1992

 

File 5     Home Page

 

34     ЦЯЖКIЯ ЧАСЫ

 

Смелы ветрык наляцеў здалёк,

Загулi ўраз дрэвы у далiне,

Хвалi лiжуць залаты пясок,

На рацэ нябачна нават плынi.

 

Ветрык надта нежаданы госць,

Бо ён сiлу набiраў iмклiва,

Знiкла люстраная прыгажосць

I прапала казачнае дзiва.

 

Вельмi хутка пагаршаўся стан,

Ветрык ветрам шпарка стаў магутным,

I пачаўся грозны ураган,

Час для дрэў быў страшным i пакутным.

 

Берагi цярпелi шмат бяды,

Паднiмалiсь, нiбы горы, хвалi,

I пясок прыгожы залаты

Ў рэчышча бязлiтасна змывалi.

 

Ураган у дрэў ламаў сукi

I, бязвiнным, ён наносiў раны,

Цалкам знiклi ў хвалях паплаўкi,

Для рыбалкi час зусiм паганы.

 

Калi ў стан спакою i красы

Уварвецца сiла нечакана,

Наступаюць цяжкiя часы,

I ў душы з'яўляецца загана.

 

25.10.1992

 

File 5     Home Page

 

54     ПЕРАМЕНЫ

 

Бягуць аблокi хутка i няспынна,

Вядзе iх ў небе Боская рука,

Малюецца цудоўная карцiна

Па волі незямнога мастака.

 

I для душы прыемны перамены,

Аднолькавасць – адзнака для тугi,

Для вышынi пачуццяў стымул дрэнны,

Якi заводзiць хутка ў кут глухi.

 

Калi другое кожнае iмгненне,

Таксама, як здараецца ў нябёс,

Спаткаецца цудоўнае натхненне,

Ласкавым i пяшчотным будзе лёс.

 

Уражаннi другiя стала трэба,

Каб настрой ад звычайнага не згас,

Хаця б глядзець ў красу начнога неба,

Як ў лес пайсцi не дазваляе час.

 

Здымае хутка сум з душы прырода,

Дае i суцяшэнне, i спакой,

Калi малая знойдзецца нагода,

Сустрэцца вельмi неабходна з ёй.

 

Таму душы прыемна вандраванне,

Яно чаруе моцна, як вясна,

Бясконцасць змен мацуе i каханне:

Павiнна рознай быць заўжды адна.

 

28.11.1992

 

File 5     Home Page

 

63     КРАСА I ВОЛЯ

 

Прыемна ружы назiраць,

Якi прыгожы колер маюць!

А водар iх з чым параўнаць?

Красы найлепшай не шукаюць.

 

Ды, калi кропелькi расы,

Як дыямент, на iх пялёстках,

У ружы значна больш красы,

Чым ў балерыны на падмостках.

 

Хоць палявыя кветкi ўсе

Растуць без догляду у полi,

Хоць пераваг няма ў красе,

Але жывуць яны на волi.

 

Як з ружай параўнаць, яна

Прад кветкай палявою – прыма,

Чароўнасць ружы – як вясна,

Але праходзiць воля мiма.

 

Як у турме, жывуць яны,

Пазбавiлi iх людзi волi,

Няма свабоды з даўнiны

I не прадбачыцца нiколi.

 

Няма свабоды ўсе часы,

У руж спрадвеку злая доля,

Не будзе лепей хай красы,

Але заўсёды будзе воля!

 

8.12.1992

 

File 5     Home Page

 

65     ПРЫРОДА ПРЫГАЖОСЦI

 

Заўжды пытанне паўстае

Пра прыгажосць: яна якая?

Каб добра зразумець, яе

З красою кветак параўнаем.

 

Звычайных кветак палявых,

Не лiрыку, а проста прозу,

I ружы, шмат калючак ў iх,

Ўяўляе прыгажосць пагрозу.

 

Лепш палявыя кветкi браць,

Прызнаць да iх павагу мушу,

Не прыйдзецца пакутаваць

Ад болю, як схапiць за ружу.

 

След назаўсёды зразумець,

Ў выснове цвёрдая ёсць глеба,

Як прыгажосць жадана мець,

Аплачваць па рахунках трэба.

 

Каб страцiць не прыйшлось спакой

I не цярпець душэўнай мукi,

Лепш не чапаць красу рукой,

Не сумаваць каб ад навукi.

 

Бо тоiць прыгажосць падман,

Праявы гнюсныя нярэдкi,

Пазбегнуць ўраз сардэчных ран

Памогуць палявыя кветкi.

 

10.12.1992

 

File 5     Home Page

 

67     БIЯПОЛЕ

 

Тэорый многа ёсць аб бiяполi,

Яно iснуе цi яго няма?

Аб дзiўнай з'яве ведаў недаволi,

Падкажа сiтуацыя сама.

 

Калi iсцi вясновым светлым лесам

I слухаць розных птушак галасы,

Глядзець на iх з вялiкiм iнтарэсам,

Лунае радасць ў сэрцы ад красы.

 

Як побач прапаўзе змяя iмгненна,

Хаця не зроблен небяспечны крок,

Але знiкае настрой, несумненна,

I пройдзе па спiне ўраз халадок.

 

Нiхто ад бiяполя несвабодны,

Хоць першы раз кагосьцi ўбачыў ты,

Ды сэрца адчувае лёд халодны

Цi хвалi цеплынi i дабраты.

 

Цудоўна мець аднолькавыя долi,

Любы з любым зусiм няздатны жыць,

Ад тым апавяшчае бiяполе,

Што трэба толькi тоесных любiць.

 

Заўсёды поле ёсць ў любой прасторы,

Няўладны мы над псiхiкай сваёй,

Таму i, незалежна ад тэорый,

Лунае бiяполе над зямлёй!

 

11.12.1992

 

File 5     Home Page

 

81     УСМЕШКА СОНЦА

 

На небе зоркi мiльгацелi жвава,

Ды ранак цемру моцным зняў крылом,

Мне сонейка ўсмiхнулася ласкава,

Сагрэла шчодра радасным цяплом.

 

Цудоўны месяц, прыгажунi зоркi,

Але краса чаруе не заўжды,

Бо на душы занадта прысмак горкi,

Калi яе знiшчаюць халады.

 

Прыемна, калi сонейка высока,

Красу даруе доўгi летнi дзень,

Хоць часам дакучаць у змозе спёка,

Ды ад яе схавацца можна ў цень.

 

Уплыў людзей такi, як ад прыроды:

Ў адносiнах цi ясна, цi iмжа,

Цi дораць шчасце, або мора шкоды,

Цi ад бяды зажурыцца душа.

 

Душа людская – iнструмент цiкавы,

Як скрыпкi найтанейшая струна,

Хоць дотык да яе занадта малы,

Ды рэхам адгукаецца яна.

 

Спакой мець кожны для душы ахвочы,

Цудоўны настрой цалкам каб не згас,

Нiколi не знiшчаў каб холад ночы,

А сонца шчодра ззяла цэлы час.

 

22.12.1992

 

File 5     Home Page

 

107     ПОЗНЯЯ ВОСЕНЬ

 

Днi позняй восенi бясконца

Ствараюць у душы мiнор,

Нiжэй хадзiць пачала сонца,

Зусiм замоўк птушыны хор.

 

Застацца лета вельмi просiць

Яшчэ зялёная трава,

Халодны вецер ўжо галосiць,

Нiбы няўцешная ўдава.

 

Заўсёды восень выклiкае

Ў душы дваiстасць пачуцця,

Бо процiлегласцi стварае

Час смерцi i пара жыцця.

 

Раслiны згiнулi памалу,

I рэквiем гучыць ў душы,

Але плады даюць падставу

Вясною радаснай ажыць.

 

Па небе вецер носiць хмары,

Па шыбах дождж халодны б'е,

I смутак, як адзнака кары,

Настрой бязлiтасна псуе.

 

У вырай птушкi адляталi,

Панеслi ў шлях з сабой цяпло,

Нiколi б радасць не пазналi,

Каб смутку ў душах не было.

 

4.09.1993

 

File 5     Home Page

 

121     МУЗЫКА ДУШЫ

 

Халодны дождж iдзе ўвесь час

I смутак у душу прыносiць,

Вядома: пачалася ўраз

Зусiм незалатая восень.

 

Чаму такi уплыў iмжы,

Калi змяняецца надвор'е?

Чаму згасае у душы

Пачуццяў яркае сузор'е?

 

Стварылiсь людзi з небыцця,

З прыродай сувязь ёсць прамая,

Як матку кволае дзiця,

Душа прыроду адчувае.

 

Прыемна вельмi назiраць

Бясконца розную прыроду,

Пачуццяў шэраг паспытаць

Заўжды дае яна нагоду.

 

Прырода здатна падарыць

Для кожнага i рытм, i ноты,

Таму i музыка гучыць

Ў душы ад выгляду прыроды.

 

Прыгожае вакол знайсцi

Патрэбна, ёсць яго нямала,

Каб радасна было ў жыццi,

Ў душы каб музыка гучала.

 

11.09.1993

 

File 5     Home Page

 

143     ПРЫРОДА

 

Як стан прыроды зразумелы,

Яе магчыма адчуваць:

Гул ветру ў лесе, птушак спевы

Ў душы, як музыка, гучаць.

 

I гоман траў, i лiсця шолах,

I шум дажджу, i плынь ракi

Падыме таямнiцы полаг,

Прыемны вельмi стан такi.

 

Прырода надае натхненне,

I набывае сэнс жыццё,

Бо прыгажосць ў адно iмгненне

Ў душы змяняе пачуццё.

 

Заўжды на думку або ўчынак

Дае прырода iмпульс свой,

Здабыць мажлiва адпачынак

З ёй разам целам i душой.

 

Кiруе настроем прырода,

Яна – вясёлка для душы,

Хоць вельмi добрая пагода

Або нябачна даль ў iмжы.

 

Душа пяе заўжды, няйначай,

Надвор'я дрэннага няма,

Яно смяецца або плача,

I лета люба, i зiма!

 

17.09.1993

 

File 5     Home Page

 

174     ЗАЛАТЫ ЧАС

 

Гады знiкаюць хутка, нiбы дым,

Няўмольныя прыродныя законы,

Ўжо стаў лiст на бярозе залатым,

Хаця яшчэ нядаўна быў зялёны.

 

Бо восень гаспадарыць на двары,

Бясконцыя у небе ходзяць хмары,

Гады прыбеглi да такой пары,

Калi знiкаюць трапяткiя мары.

 

Хоць мар, што ў неба ўзносяць, i няма,

I лiст з бяроз спадзе ў адно iмгненне,

Ды восень залатая – не зiма,

Яна дае надзею i натхненне.

 

Чаруе залаты асеннi час,

Хаця не так, як белы час вясновы,

Але, калi iмпэт ў душы не згас,

Стварае ён цудоўныя умовы,

 

Каб песню лебядзiную прапець,

Калi душа напоўнена жаданнем,

Асеннiя i золата, i медзь

У змозе фарбаваць душу каханнем.

 

Знiкаюць, нiбы дым, жыцця гады,

Ды можна аб каханнi казаць словы,

Як крочыць час асеннi залаты,

Каб не спазнiцца. Час iдзе зiмовы.

 

24.09.1993

 

File 5     Home Page

 

179     АСЕННI ЧАС

 

Фарбуе ярка дрэвы восень,

Ды ўражвае лiстотай клён,

Навокал ззяе неба просiнь,

А ў золаце барвовым ён.

 

Рабiна ў колеры чырвоным,

Спаднiца мiнi у яе,

Яна без сораму прад клёнам

Схiлiлась i яго заве.

 

З'явiлась восенi прыкмета,

Але не скончылась жыццё,

Цудоўная ў рабiны мэта:

Каб клён аддаў ёй пачуццё.

 

Чакае восень на парозе,

Ды прыгажосць даруе лёс,

Дарунак вабны хутка ў змозе

Душу узнесцi да нябёс.

 

Хай надыходзiць паступова

Жыцця асеннi сумны час,

Ды восень дасць абавязкова

Скарбнiцу дзiўную украс:

 

Клён залатое мае ўбранне,

Рабiна чырванню гарыць,

Якое можа быць каханне!

Хоць восень, ды прыемна жыць.

 

25.09.1993

 

File 5     Home Page

 

182     СОНЦА I ЖЫЦЦЁ

 

На захад сонца робiць крокi,

I прамянi яго ляглi

Ўжо на высокiя аблокi,

Не дасягаючы зямлi.

 

I сцюжа вечара чакае,

Святло заменiць цемра ўраз,

Так i ў жыццi: туга спаткае,

Калi праменьчык сонца згас.

 

Ноч стомiць, але прыйдзе ранак,

Надзеi лепей не губляць,

Дзiвосны ўзнёслы спеў заранак

Зноў будзе сонца сустракаць.

 

Як сонейка ў жыццi заззяла,

Каб стала радасць мець ў душы,

Трымаць лепш дзiўны цуд трывала,

Бо лёсы нiшчаць вiражы.

 

Каб адчуваць праменне сонца,

Самому след даваць святло,

Каб доўжылiсь ў душы бясконца

Пяшчота, радасць i цяпло.

 

Так скiраваць пачуццi трэба,

Каб сэрцы любых саграваць,

Не грэць каб iмi далеч неба,

Каханым радасць надаваць.

 

25.09.1993

 

File 5     Home Page

 

183     СВЯТЛО Ў ДУШЫ

 

Ўжо ранак парасплюшчыў вочы,

I блiкi сонца зiхацяць,

Прырода спiць, не надта хоча

Зноў дзень чарговы пачынаць.

 

Лiсточкi вецер не калыша,

Абсяг заслаў густы туман,

Вакол стаiць глухая цiша,

А сонца быццам бы няма.

 

Ды ўраз узняўся свежы вецер,

Туману пасмы раскiдаў,

Хоць ранак цьмяны быў, як вечар,

Ў праменнi сонейка заззяў.

 

Так i ў жыццi: заходзiць сонца,

Душа змярзае, як ўначы,

Надзею песцiць след бясконца,

Каб ёй хутчэй дапамагчы.

 

Як вецер разагнаў туманы,

Каб сонца ззяла зноў i зноў,

I сэрцу любы i жаданы

Сказаць мог пару добрых слоў,

 

Каб дух знайшоў заспакаенне,

Не змог больш ў цемрадзi тужыць,

Прыйшло жаданае натхненне.

З святлом ў душы прыемна жыць!

 

26.09.1993

 

File 5     Home Page

 

191     НАСТРОЙ I ПРЫРОДА

 

Калi поплаў у тумане,

Як вакол вiсiць iмжа,

Радасць адчуваць не ў стане

Надта тонкая душа.

 

Калi ў небе ходзяць хмары,

Вецер дзьме працяглы час,

Гаснуць залатыя мары,

Нiбы свечка ў буру, ўраз.

 

Радасць не знайсцi ад сцюжы,

Няма схованкi нiдзе,

I марнеюць вельмi душы,

Моцна непагадзь гняце.

 

Калi сонейка заззяе,

I ў блакiце небасхiл,

Душа звонка заспявае,

Паляцела б, няма крыл.

 

Не бывае настрой горкi,

Шчасце можна зберагчы,

Як заззяюць ярка зоркi

Ў чорным небе уначы.

 

Не здарэнне, не нагода

У душы будуюць храм,

А чароўная прырода

Шчодра дорыць настрой нам!

 

29.09.1993

 

File 5     Home Page

 

221     ЗМЕНЫ

 

Вясною лiсце маладое

Было найлепшаю з украс,

Прабегла лета залатое

І колеры змянiла ўраз.

 

Лiст жоўты шчодра сыпляць дрэвы,

Прыносiць вецер халады,

Iдуць працяглыя залевы,

Такi асеннi час заўжды.

 

Паднялi дрэвы веццяў рукi,

Яны падобны на крыжы,

Зiма нясе ад сцюжы мукi,

Сум пасяляецца ў душы.

 

Лiстота iх абараняла,

Было зацiшна, як ў шатрах,

Ды любых шатаў ўжо не стала,

Стаялi на сямi вятрах.

 

Так i ў жыццi: пара прыходзiць,

Жыццёвы жоўты лiст спадзе,

У дрэваў лiст вясна народзiць,

Каханне людзям прывядзе.

 

Калi ў жыццi гнятуць маркоты,

На лёс не ставiць лепш крыжы,

Бо час мiне, i зноў заўсёды

Заззяе сонейка ў душы.

 

9.10.1993

 

File 5     Home Page

 

244     ПАЛАТНО КАХАННЯ

 

Калi ў жыццi пачалась восень,

Заслала на душу радно,

Ў ёй больш няма чароўных кросен,

Што ткуць кахання палатно.

 

Галосiць вецер i злуецца,

Хоць халадоў пакуль няма,

Ён быццам над душой смяецца,

Няхай хутчэй iдзе зiма!

 

Снег белы пакладзе прыгожа

Чысцюткi, мякенькi дыван,

Жыве душа, бо хутка можа

Згасiць тугу мiнулых ран.

 

Бо сонца моцна прыгравае,

Надзея пачынае жыць,

Халодны лёд душы знiкае

I хутка ручаём збяжыць.

 

Заззяе зноў прамень вясновы,

I смутак знiкне без слядоў,

Пачнецца цыкл кахання новы,

Душу ў парчу адзець каб зноў.

 

Чакаю любую падзею,

Ёсць шмат пачуццяў, ды адно

Дае цудоўную надзею:

Саткаць кахання палатно!

 

22.10.1993

 

File 5     Home Page

 

245     МОЙ ЗАХАД

 

Якой чароўнасцi карцiну

На небе захад утварыў:

Дыск сонца небасхiл пакiнуў

I ярка фарбы запалiў!

 

Пунсовым колерам iграе,

Вясёлкай ў хмарах зiхацiць,

Згушчацца колер пачынае,

Чырвоным золатам гарыць!

 

За гарызонт пабег дзень шпаркi,

Яго як быццам не было,

Ды засталiся дня агаркi,

Бо захад шле яшчэ святло,

 

Каб чырвань гаснучага неба

Свяцiла нiбы праз акно,

Святло, бясспрэчна, вельмi трэба,

Як справы скончылiсь даўно.

 

Хай ранак быў у чорных хмарах,

I дзень не мог цяпла дарыць,

Ды вечар ў радасных пажарах

Чырвоным золатам гарыць!

 

Бо вабным золатам засыпаць

Яшчэ час змогу можа даць,

Любую справу можна выбраць,

Я вершы пажадаў складаць.

 

23.10.1993

 

File 5     Home Page

 

247     КРЫЛЫ ЎЗЛЁТУ

 

Iдзе зiма, чакае сцюжа,

Нялёгка жыць ў сваiх краях,

I ўраз зацiхлi спевы птушак,

Iх клiча ў вырай цяжкi шлях.

 

Магутнасць ёсць, каб быць ў дарозе,

Ды потым цяжкасцей няма,

Другiя тут пражыць не ў змозе,

Бо зацягнулася зiма.

 

Калi нязносныя умовы

Бясконцаю зiмой ствараць,

I вераб'i ужо гатовы

Ў цудоўны вырай адлятаць.

 

Чакалi: будзе лепш вясною,

Ды зацягнулiсь халады,

Сустрэлiсь з горкаю бядою,

Бо ўжо амаль няма яды.

 

Калi ад небяспекi птушкi

Далёка корм пачнуць шукаць,

Вясной краiне саматужкi

У неба прыйдзецца ўзлятаць.

 

Але ўзляцець нiяк не зможа,

Магутнасць iншым аддае,

Нiхто ў бядзе не дапаможа,

Бо крыл не будзе у яе.

 

26.10.1993

 

File 5     Home Page

 

257     ШЧАСЛIВАЯ ВЯРБА

 

Схiлiлась над вадой вярба,

Ёй вiльгацi заўжды хапае,

I непатрэбна барацьба,

Як тым, ад спёкi хто канае.

 

Бяжыць глыбокая рака,

Вярба глядзiцца, як ў люстэрка,

I плынi добрая рука

Дарыла шчасце поўнай меркай.

 

Тужылi лiпы i дубы,

Лiст жоўты сыпалi бярозы,

Хто знемагаў ад барацьбы,

Хто плакаў, ды не беглi слёзы.

 

Ўраз восень вогкая прыйшла,

I дождж халодны лiў бясконца,

Ды ўдосталь дрэвам пiць дала,

Дождж быў мiлей, чым ззянне сонца.

 

Прабегла хуткая зiма,

Вясна ўсмiхнулася салодка

Ўсiм дрэвам, а вярбы няма,

Бо знесла моцная паводка.

 

Як шчасце песцiць цераз край,

Хай памяркоўней будзе пыха,

Бо стане пеклам любы рай,

Знайсцi любога можа лiха.

 

30.10.1993

 

File 5     Home Page

 

315     ЛЕПШАЕ ДЗIВА

 

Чароўны свет, цудоўна ўсё навокал,

Куды нi глянь, такое хараство!

I на красе адпачывае вока,

Прыродай дзiва створана было.

 

Прырода наваколле утварыла,

Твор вабны будзе iснаваць павек,

Сярод ўсяго – вянок тварэння, дзiва:

Разумны i прыгожы чалавек.

 

Чаруе ўсё: вада, зямля i неба,

Лугi i горы, рэкi i лясы,

Для радасцi краса прыроды трэба,

Ствараецца натхненне ад красы.

 

Вакол шмат вельмi рознай прыгажосцi,

Ды прыгажосць ёсць ўсёй красы ярчэй,

Не параўнаць з ёй штосьцi i кагосьцi,

I ад яе не адарваць вачэй.

 

Краса сама прыходзiць стала ў госцi,

Яна заўжды падарак для мужчын,

Няма на свеце лепей прыгажосцi,

Чым вабная, як цуд, краса жанчын.

 

Ад прыгожосцi ў сэрцы захапленне,

З жанчынамi нам па жыццю iсцi,

Было каб шчасным кожнае iмгненне,

Бо лепей дзiва ў свеце не знайсцi.

 

29.11.1993

 

File 5     Home Page

 

320     ШЧАСЛIВЫЯ IМГНЕННI

 

Трашчыць мароз, i дзьме халодны вецер,

I сцюжа распаўсюдзiлась вакол,

Здаецца, што прамерзла ўсё на свеце,

Чакаю, каб цяплейшы час прыйшоў.

 

Калi ў душы i холад, i пустэча,

Нялёгкi i не вельмi вабны час,

Калi з вясной адбудзецца сустрэча,

Цяплей ў душы становiцца ураз.

 

Мiне мароз, не дзьме агiдны вецер,

Расстацца вельмi хораша з зiмой,

I светлы ранак зменiць сумны вечар,

Ў душы прыемна ад вясновых мрой.

 

Не трэба мне пякучыя марозы,

Каб змерзла зноў ад сцюж душа мая,

Не трэба нават i малой пагрозы,

Чароўную вясну шаную я.

 

Вясна ў душы ад нас самiх залежна,

Яе патрэбна песцiць i ствараць,

Для цеплынi бясконца i бязмежна

Патрэбна толькi горача кахаць.

 

Каханне дасць цудоўнае натхненне,

Крынiцай радасць будзе шчодра бiць,

I не адно шчаслiвае iмгненне

Прыйдзе, каханым каб яго дарыць.

 

2.12.1993

 

File 5     Home Page

 

329     ЛЁС

 

Шукае рыба, дзе глыбей,

Ляцяць у вырай птушкi з страхам,

Але маленькi верабей

Зiмой цырыкае пад дахам.

 

Жадае кожны шлях знайсцi,

Каб лёс здабыць падобны цуду,

I радасць адчуваць ў жыццi,

А не трывожную пакуту.

 

Ды ёсць для кожнага мяжа,

Якую перайсцi не ў стане,

Ад звышмагчымага душа

Пазнае ўраз расчараванне.

 

Як стала цягне да нябёс,

Але не маюць моцы крылы,

Няшчасным хутка стане лёс,

I будзе стан жыцця нямiлы.

 

Ляцяць у вырай жураўлi,

Iх клiча палкае iмкненне,

А вераб'ю лепш на зямлi,

На месцы мае ён натхненне.

 

Лепш дзякаваць за ўсё, што ёсць,

Не вымагаць, было каб болей,

Бо шчасце – вельмi кволы госць,

Ўцячэ – не вернецца нiколi.

 

5.12.1993

 

File 5     Home Page

 

343     ПАКОРНЫ БЕРАГ

 

Скала ўзнялася горда над ракой,

Яе памеры белы свет здзiўлялi,

Ды страцiла рака зусiм спакой,

Ад зайздрасцi бiць сталi ў бераг хвалi.

 

Бег на скалу бясконцы шэраг хваль,

Рака казала: так рабiць павiнны,

Красы цудоўнай ёй было не жаль,

Скала пакутавала без прычыны.

 

Знiшчала яе жорсткая рука,

Знаходзiла вада любы куточак,

Смяялась толькi злосная рака:

Ператваралась моц скалы ў пясочак.

 

А хвалi паднiмалiся не раз,

I жаласным стаў выгляд ад папраўкi,

Няўрымслiвы iмгненна несся час,

I засталiся ад скалы кавалкi.

 

Каб бераг пакарыўся назаўжды,

Рацэ красы i гордасцi не шкода,

Яна дэманстравала моц вады,

У зайздрасцi нахабная прырода.

 

Пранеслiся няўмольныя гады,

Зрабiлi яву дзiўную былою,

Лiзалi хвалi бераг залаты,

Што быў калiсьцi моцнаю скалою.

 

9.12.1993

 

File 5     Home Page

 

345     ВЯСНОВАЯ НАДЗЕЯ

 

Час зiмнi скончыўся суровы,

Снег ручаямi збег даўно.

Вясна. Цудоўны цвет вiшнёвы

Глядзiць цяпер ў маё акно.

 

Вiльготная чарнее глеба,

I на шляхах не сохне гразь,

А праз акно я бачу неба

I белы, нiбы снег, ветразь.

 

Вясной цудоўная нагода

Квiтнеючы пабачыць сад,

Ад паху ў сэрцы асалода,

Чаруе дзiўны вiшань рад.

 

Жыццё увесну – нiбы казка,

Вакол здзiўляе навiзна,

А на душы краса i ласка,

Iх шчодра дорыць ўсiм вясна.

 

Зiмой амаль пачуцце тлее,

Але вясна вярнулась зноў!

I ажыла ў душы надзея,

Што прыйдзе палкая любоў.

 

Хачу пачуць кахання словы,

Казаць не буду болей: «Не!»

Вясна. Цудоўны снег вясновы

Спадае хай пад ногi мне.

 

9.12.1993

 

File 5     Home Page

 

370     НЕСПАКОЙ ДУШЫ

 

Душы дае натхненне навальнiца,

Каб ад застою не было бяды,

Ад змен заб'е цудоўная крынiца,

Каб чыстай, як раса, здабыць вады.

 

Без змен ў душы утворыцца балота,

I знiкне прыгажосць чароўных мар,

Не завiтаюць ласка i пяшчота,

Як на душы ляжыць нуды цяжар.

 

Душы патрэбна, нiбы птушцы, воля,

Бясконца мары каб ажыццяўляць,

Бо горкай i нiкчэмнай будзе доля,

Як новага ў жыццi не сустракаць.

 

Цудоўны стан душы ад навальнiцы,

Збягаюць думкi моцнаю ракой,

Каб разгадаць разынку таямнiцы,

Душы патрэбны сталы неспакой.

 

Бо у душы чароўная прырода,

У ёй гучыць бязлiтасны набат,

Ды песцiць надта шчодра асалода,

Уражанняў калi цудоўных шмат.

 

Ад навальнiцы стан прыходзiць новы,

Залева лепш, чым дробная iмжа,

Хай б'е пярун, каб лёс не быў суровы,

Спявала каб ад радасцi душа!

 

5.08.1994

 

File 5     Home Page

 

452     ПЛЫНЬ ПАЧУЦЦЯЎ

 

Пачуццяў у людзей – бясконцы шэраг,

Яны ў душы – як паўнаводная рака,

Аж хвалi вырываюцца на бераг,

Або ручай, якi знiкае у пясках.

 

Бывае плынь пачуццяў надта чыстай,

Заўжды халоднай i празрыстай, як крышталь,

Яна здаецца нават серабрыстай,

Ды быць не можа цэлы час такой, на жаль.

 

Вада адразу стане каламутнай,

Калi ў яе зрабiць знянацку нават крок,

Ды стане сiтуацыя пакутнай,

Як каламуццю перапоўнiцца паток.

 

Пачуццяў шэраг даў Бог чалавеку,

Ў iх кожны здатны каламуцi нарабiць,

Ды хораша для ўсiх людзей адвеку,

Як толькi плынь да iх чысценькая бяжыць.

 

Жыццё прыемным стане i цудоўным,

Калi ў пачуццях будзе толькi чысцiня,

Усё наўкол становiцца чароўным,

Пачуццi дораць для душы святло штодня.

 

Дабрэюць ад пачуццяў чыстых людзi,

Як вабiць дзiўны крышталёвы iх паток,

Цудоўна, як бясконца радасць будзе,

Каб адчуваць яе смак за глытком глыток.

 

16.12.1994

 

File 5     Home Page

 

460     ПРЫГАЖОСЦЬ ПРЫГАЖОСЦI

 

Прырода ўсё прыгожым утварыла,

Але iснуе вельмi шмат прычын,

Каб вылучыць яе вянец i дзiва

З ўсёй прыгажосцi: прыгажосць жанчын.

 

Глядзець прыемна на лясы i горы,

На рэчку з залатым пяском на дне,

На белы парус у блакiтным моры,

Ды на жанчын глядзець прыемней мне.

 

Птушыны спеў люблю пачуць на золку,

Калi вясною гнёзды птушкi ўюць,

Рулады льюцца дзiўныя без змоўку,

Ды лепей спеў жаночы мне пачуць.

 

Гляджу на свет i радасць адчуваю,

Як сонца кiне прамянi наўкол,

I шчасце грудзi мне перапаўняе,

Ды радасней жаночая любоў.

 

Ўначы ў нябёсах ярка зоркi ззяюць,

Як на далонi, блiзенька ляжаць,

I сэрцам я iх побач адчуваю,

Ды поплеч лепш жанчыну адчуваць.

 

Няма на свеце лепей прыгажосцi,

Чым прыгажосць чароўная жанчын,

Мо, погляд мае процiлеглы хтосьцi,

Але для спрэчкi не знайсцi прычын.

 

18.12.1994

 

File 5     Home Page

 

472     ЖАНОЧАЯ ЛЮБОЎ

 

Вясна! Пара чароўнага цвiцення,

I снег пялёсткаў кружыцца заўжды,

Мiнае прыгажосць ў адно iмгненне,

Але ў галлi растуць ужо плады.

 

Паволi сок жыццёвы набiраюць,

Ды трэба толькi трошкi пачакаць,

Плады, як зоркi дзiўныя, заззяюць,

Здалёк чырвоным золатам гараць.

 

Якая лепей, пiльна выбiраю:

Цi ў яблыкаў, цi ў кветак прыгажосць,

З пяшчотаю на кветкi пазiраю,

Ды добры смак ў пладоў заўсёды ёсць.

 

Адчуць прыемна непаўторны водар

I смак цудоўных спеючых пладоў,

Сапраўдную пазнаць каб асалоду,

Да яблык будзе большая любоў.

 

Былi каб прыгажосць i смак, i водар,

Не кветкi трэба белыя кахаць,

Душы нiколi не кранецца шкода,

Калi дзiвосны яблык спрабаваць.

 

Нiбы вясна, цудоўныя дзяўчаты,

Для доказу не трэба трацiць слоў,

З кахання ўраз скiдае спеласць краты,

Заўжды мацней жаночая любоў.

 

22.12.1994

 

File 5     Home Page

 

483     АПОШНЯЕ КАХАННЕ

 

Апошнiя лiсты на ветры зiхацяць,

Праменьчык сонца ў золаце гуляе,

Пара мiнула ненавiдзець i кахаць,

Апошняе каханне дагарае.

 

Свой зорны час ўсяму спаткаецца ў жыццi,

I дрэва лiст вясною распускае,

Каб з iм адзiн этап жыццёвы свой прайсцi,

А восенню лiст жоўты ападае.

 

Так i ў людзей каханне полымем гарыць,

У вынiку яго iмпэт спрыяе,

Каб новае жыццё няўхiльна падарыць,

А потым нечакана ўраз згасае.

 

Трымаюцца ў галлi апошнiя лiсты,

Пажоўкнуць хутка, ападуць паволi,

Каханне ў душах прападае назаўжды,

I болей не вяртаецца нiколi.

 

Жыццё на схiле, восень позняя iдзе,

Аддаць каханне паспяшацца трэба,

Бо лета бабскае з сабою прывядзе,

Ад шчасця можна падымацца ў неба.

 

Агонь кахання здатны шчасце падарыць,

Бо на асеннiм ветры сагравае,

Ўсяму ў жыццi свой зорны час павiнен быць,

Апошняе каханне дагарае...

 

26.12.1994

 

File 5     Home Page

 

489     СОНЦА Ў ДУШЫ

 

Паўстала сонца над зямлёю соннай,

Заззяла наваколле ад красы,

I стала флора цьмяная зялёнай:

Лугi пафарбавалiсь i лясы.

 

Вясёлкай дзiўнай заiскрылiсь краскi,

Няма цудоўней ранiшняй пары,

Багата разлiлось цяпла i ласкi,

Таму, што свецiць сонейка ўгары.

 

Як нечакана набягаюць хмары,

Ўжо цьмянасць больш не ўзрадуе вачэй,

Зноў радасць цешыць i ўзнiкаюць мары,

Калi засвецiць сонейка ярчэй.

 

Пад вечар, як пачнецца захад сонца,

I шэрымi ўсе фарбы стануць зноў,

Сум i туга душу гнятуць бясконца,

Знiкае i пяшчота, i любоў.

 

Спаткае ночы чорная навала,

Душа паплача горка i маўчыць,

Ды чорнае не вечна пакрывала,

Зноў сонечны праменьчык зiхацiць.

 

Заўсёды ў душах сонца няхай ззяе,

Вясёлкаю чароўнаю гарыць,

Душа ад шчасця ўвышыню ўзлятае,

Для iншых шчодра каб святло дарыць.

 

27.12.1994

 

File 5     Home Page

 

513     АДЧУВАННЕ ВЯСНЫ

 

Як вопраткай, зiма зямлю накрые,

Сумёты хоць бялюткiя ляглi,

Але душа ад холаду заные.

Увесну кветкi хораша цвiлi!

 

Зiма красу чароўную хавае,

Бо снегам ўсё занесена наўкол,

Душа мацней з падзякай адчувае

Да кветак i пяшчоту, i любоў.

 

Ад сонца снег збягае ручаямi,

Зямля ляжыць ў чароўнай галiзне,

Ды цуд красы адкрые прад вачамi

I расквiтнее зноўку па вясне.

 

Душа ад зiмняй спячкi зноў прачнецца,

Вясной у жылах закiпае кроў,

На прыгажосць нiяк не наглядзецца,

А прыгожосць ў душы i ёсць любоў!

 

Так i жанчыны у зiмовых шубах

Няздатны хваляванне падарыць.

Як распране вясна iх, глянуць люба,

Ў душы кахання полымя гарыць!

 

Няхай вясна цудоўная прыходзiць,

Жанчыны скiнуць вопраткi свае,

Пачуццяў палкiх шмат вясна народзiць,

Бо кроў ад iх у скронях моцна б'е!

 

10.01.1995

 

File 5     Home Page

 

524     ДАЖДЖЫ КАХАННЯ

 

Маленькi ў рове бег ручай,

Не замiналi дождж i слота,

Але к яму прыйшоў адчай,

Калi пачалася спякота.

 

Дарыць не мог ваду выток,

Бо ссаў яе сухi пясочак,

Ад сонца знемагаў паток,

Чакаў халаднаватых ночак.

 

Не мог спачыць спакойна, ў сне

Яго турботы хвалявалi,

З натхненнем ўспомнiў аб вясне,

Як па паверхнi беглi хвалi.

 

Мо, хутка цяжкi час мiне,

Плынь будзе бегчы, як ў прадвесне,

I зноў каменьчыкi на дне

Спяваць з iмпэтам будуць песнi.

 

Але пакуль вады няма,

Дажджы не падаюць таксама,

Ручай заплакаў нездарма,

Бо горш яго жыццё, чым драма.

 

Паўзе ў душу сум, як змяя,

Няма нi кроплi спадзявання,

Калi даўно, як ў ручая,

Ўжо не было дажджэй кахання.

 

17.01.1995

 

File 5     Home Page

 

575     ЧАРОЎНАЯ ВЯСНА

 

Вясною ззяе белы цвет чароўна,

Душа гiмн ўзнёслы радасна пяе,

I сэрца б'ецца гулка i няроўна,

Вясна пачуццяў моцных цуд дае.

 

Пара, калi кахае ўся прырода,

Як хораша увесну пакахаць!

Бо надаецца добрая нагода

Каханых палкiм сэрцам выбiраць.

 

Уважлiва вясну патрэбна слухаць,

I пiльна цуд прыроды назiраць,

Каханне здатна ўсё на свеце рухаць:

Раслiны кветкi сталi распускаць,

 

Кахання цвет раскiнуўся навокал,

Чмялi i пчолы весела гудуць,

Красою наваколле песцiць вока,

I шчасце днi вясновыя даюць.

 

Прыемна летам i зiмой цудоўна,

I восень дае дзiўныя плады,

Ды толькi ўвесну ўзнёсла i чароўна,

Ў час вабны кожны сэрцам малады.

 

Увосень дзiўны цуд пладоў для цела,

Вясною кветкi радуюць душу,

Вясна мяне пяшчотай шчодра грэла,

Таму i вершы аб вясне пiшу.

 

22.02.1995

 

File 5     Home Page

 

646     ВЯСЕННЯЯ РАДАСЦЬ

 

Высока сонца, хутка снег сыходзiць,

I птушкi зноў вяртаюцца дамоў,

Цудоўная пара жыцця прыходзiць,

Падараваць каб шчодра радасць зноў.

 

Вясна! Што для душы быць можа лепей!

Пачуццi апiсаць не хопiць слоў,

Такi прастор вясной ў блакiтным небе,

А на душы пяшчотнасць i любоў!

 

Прыемна сэрцу ад вясны заўсёды,

Ў праменнi сонца ззяе ўсё наўкол,

Няма чароўней цудаў у прыроды,

Дзiвосны вабны час ужо прыйшоў.

 

Час закаханых, час вялiкай згоды,

Заўсёды вельмi радасна кахаць!

Ды нельга вабнай упускаць нагоды,

Вясною каб каханне адчуваць.

 

Вясна душу красою расхвалюе,

Натхнення мора шчодра надае,

Вясна узнёслы стан душы даруе,

Уплыў магутны надта у яе.

 

Вясна – прыроды дзiўнай каралева,

Даць здатна шчасце сэрцу i душы,

Калi прыйшла вясна, магчыма смела

Кахаць, каб радасць зведаць без мяжы.

 

20.03.1995

 

File 5     Home Page

 

668     КАХАННЕ I ВЯСНА

 

Вясна. Каханне. Птушак пералiвы.

Душы вясною хочацца спяваць,

Бо вабны час цудоўны ды iмклiвы

Даруецца, каб песцiць i кахаць.

 

Як абмiнула палкае каханне,

Хаця вясна, ў душы вясны няма,

Вакол iдзе ў прыродзе мiлаванне,

Цвiце вясна, а на душы зiма.

 

Вясна iдзе, а на душы маркотна,

Яе гнятуць бясконца халады,

Кахаць вясною хораша i модна,

Бо ў сэрцы не павiнна быць бяды.

 

Вясну паслухай, голас яе дзiўны!

Натхненне дорыць шчодрая вясна,

Цвiценне i спеў птушак пералiўны,

Душу красой хвалюе навiна.

 

Калi прыйшло жаданае каханне,

Цудоўнае яно ў любы сезон,

Вясновае прыемней адчуванне,

Яму не пагражае хуткi скон.

 

Вясна. Каханне. Радасць i натхненне.

Душа вясною голасна пяе,

Вясна даруе палкае iмкненне

I здатнасць пакахаць душы дае.

 

26.03.1995

 

File 5     Home Page

 

685     НЕ ШУМI БОЛЕЙ, ЛЕС!

 

Лес ад ветру шумiць, аж гудзе, як прыбой,

Я прытулак ў зацiшку шукаю,

Ды зацiшку няма, i стаю пад сасной,

Сталы сум у душы адчуваю.

 

Не шумi болей, лес! Цяжка сэрца балiць,

Не знаходзiцца кроплi спакою,

Без спакою ў душы дыхаць цяжка i жыць,

Трэба ў буру стаяць пад сасною.

 

Бо прыемна, калi няма ветру амаль,

Ты пяшчотна са мной размаўляеш,

Ды здараецца вецер заўсёды, на жаль,

I ў журбе маё сэрца трымаеш.

 

Я люблю з табой быць, калi радасць наўкол,

Сонца ззяе i птушкi спяваюць,

Голас дрэў дарагi, зразумелы без слоў,

Бо з пяшчотай са мной размаўляюць.

 

Я люблю цябе, лес, i хачу з табой быць,

Але ветру i буры не трэба,

Ды яшчэ гарачэй стане сэрца любiць,

Калi будзе блакiтнае неба.

 

Мне прыемны блакiт, я люблю супакой,

Як душу цiшынёй зачаруеш,

Ад натхнення быць хораша разам з табой!

Мо, маё ты жаданне адчуеш?

 

2.04.1995

 

File 5     Home Page

 

690     НОЧ I ЗОРКI

 

Ноч прыйшла, на Зямлю зоркi ясна глядзяць,

Я люблю вераснёвае неба!

Зоркi шчыра з нябёс для мяне зiхацяць,

Большай радасцi нават не трэба!

 

Пагляджу угару, вабiць дзiўны сусвет,

Зоркi надта гуллiва маргаюць,

I бяздоннем уражвае велiчны свет,

Ды памеры бязмежжам здзiўляюць!

 

Безлiч думак iдзе ад пачуццў ў душы,

Дзе сусвету праходзiць гранiца?

Прыгажосць шчодра радасць дае без мяжы,

Ноч к канцу, ды нi кроплi не спiцца.

 

Ў вераснёвую ноч так прыемна не спаць,

Калi зоркi са мной размаўляюць!

I не хочацца ранку зусiм сустракаць,

Паступова ў iм зоркi знiкаюць.

 

Ўдзень нябачныя зоркi, ды ў небе яны,

I святло на Зямлю пасылаюць,

I пачуццi такiя ж у душы даны:

Непрыкметна, як моцна кахаюць.

 

Дзень каханне скрывае, як далеч туман,

Заўжды будзе ўдзень сцiплым каханне,

Ноч не церпiць ў каханнi хлусню i падман,

Бо ад зорак ў душы хваляванне.

 

4.04.1995

 

File 5     Home Page

 

717     НАВАЛЬНIЦА

 

З чорных хмар навальнiца iдзе не з дабром,

Цёмна, нiбы бязмесячнай ноччу,

I раз-пораз страшэнна ў нябёсах б'е гром,

Гудзе вецер i зычна рагоча.

 

Неба хмурным i жудасным стала ураз,

Ярка ў цеменi ззялi маланкi,

I святло разлiвалась ад iх кожны раз,

Але кволае, як ад падманкi.

 

I ў жыццi вельмi часта здараецца так,

Што на небе няма нi хмурынкi,

Ды пачне навальнiца шквал грозных атак,

I плыве зграя хмар без супынкi.

 

Навальнiца быць можа працяглай цi не,

Сваё свята пярун адгуляе,

Пройдзе час, i навала бясследна мiне,

Маладзiк толькi ноч асвятляе.

 

Святла мала, ды лепш хоць якое святло,

Навальнiца не будзе бясконца,

Ранак прыйдзе, душу абагрэе цяпло,

Бо заззяе ласкавае сонца.

 

Навальнiчная ноч ператворыцца ў тло,

Хмурнець неба нiколi не будзе,

Калi сонца ў душы назаўсёды ўзышло,

Доля шчасце i ласку набудзе.

 

12.04.1995

 

File 5     Home Page

 

748     ЗДАТНЫ ВЁСНЫ

 

Снег на кроны завiруха раскiдала,

Красавiк настаў, цвiтуць сады,

Дрэвы ў вопратку вясельную убрала,

Бо вясна – час шчасця малады.

 

Пышна дрэвы i кусты зазелянелi,

Iм абрыдла голымi стаяць,

Бо вясельную сукенку ўздзець хацелi,

Каб лепш перад шлюбам выглядаць.

 

I стаяць ўсе, як дзяўчаты на выданнi,

Белы колер – дзiўны час кахаць,

Доўгi год у марах жылi аб каханнi,

Надта цяжка iм было чакаць.

 

I цяпер, нарэшце, час настаў кахання,

Бо вясна i месяц красавiк,

Час пяшчоты i пара для мiлавання,

На вiду кахаюць, сорам знiк.

 

Прамiнулi ўжо даўно часы благiя,

Цвiтуць дрэвы, каб зачаць плады,

Здатны вёсны дараваць часы другiя,

Даць каханне кожнаму заўжды.

 

Вабны дар даецца шчодра заўжды з неба,

Час вясновы трэба, каб кахаць,

Бо каханне – душы вабная патрэба,

Ўзнёслы час прыемней не ўпускаць.

 

21.04.1995

 

File 5     Home Page

 

755     УМОВЫ ЦI КАХАННЕ?

 

Няма на вiшнях маладой лiстоты,

Але ад кветак крона аж кiпiць!

Стаяць блiзенька поўныя пяшчоты,

Каб аб каханнi цiха гаманiць.

 

Калi пара кахання iх спаткала,

Патрэбна вiшням перш-наперш кахаць,

Спяшаюцца, каб не прыйшла навала,

Лiсточкi потым можна распускаць.

 

Кахаюць часам дрэвы не з ахвотай,

Раней карону ў зелень прыбяруць,

А як закрыюць ўсё галлё лiстотай,

Няспешна кветкi расцвiтаць пачнуць.

 

Па-рознаму свет кожны адчувае:

Каму умовы хочацца ствараць,

А хто аддана, без умоў, кахае,

Ў жыццi каб радасць стала адчуваць.

 

Калi ствараць прыдатныя умовы,

То няма часу ўжо, каб пакахаць,

Няхай, як вiшня ўвесну, амаль голы,

Не след кахання радасць адкiдаць.

 

На потым нельга адкладаць каханне,

Пасля пачуцця можна не здабыць,

Жыло каб ў сэрцы шчасця адчуванне,

Кахання цуд патрэбна не згубiць.

 

23.04.1995

 

File 5     Home Page

 

760     ГРАНIТ КАХАННЯ

 

Сонца свецiць ўгары, i цудоўна наўкол,

Нада мною блакiтнае неба!

Мне сказала пяшчотных ты некалькi слоў,

Што для шчасця яшчэ болей трэба?

 

Калi вецер падзьме, больш блакiту няма,

Як пушынкi, аблокi лятаюць,

Можа, засцiць блакiт не жадала сама,

Але радасць i шчасце знiкаюць.

 

Яшчэ добра, як вецер да нас прынясе

Не так крыўдныя сэрцу хмурынкi,

Горш, як чорныя хмары на небе усе,

I бясконца бягуць без супынкi.

 

Хмары сонца закрыюць, i знiкне цяпло,

Ад навалы душа астывае,

I здаецца, кахання зусiм не было,

Нiбы ты для мяне ўжо чужая.

 

Я блакiту ў нябёсах бясконца хачу,

Ветру, нават малога, не трэба,

Бо ад шчасця ў душы ў паднябессе лячу,

Лепш без хмар мець блакiтнае неба.

 

Хачу, каб быў жаданы i вабны блакiт,

I ласкавае сонейка ззяла,

Каб каханне было моцным, нiбы гранiт,

Абыходзiла бокам навала.

 

24.04.1995

 

File 5     Home Page

 

761     ЖАДАЮ

 

Белым цветам вясна закiпела,

Не прыпомню пары больш такой,

Калi вiшня убранне надзела

Ў адзiн дзень, нiбы з пены марской.

 

Цвет бялюткi прыемны для вока,

Цвiтуць вiшнi, спаткалi любоў,

Iх вясельныя строi далёка,

Як цуд дзiўны, бялеюць вакол.

 

Шчасце здатна вясна даць заўсёды,

Вiшня белы раскiнула цвет,

Я шукаю цудоўнай нагоды,

Каб iсцi за табой след у след.

 

Каб каханне у нас расцвiтала,

Будзем смела, як вiшнi кахаць,

Нас каханне вясною спаткала,

Радасць каб назаўжды атрымаць.

 

Бессаромна ўпрыгожылась вiшня,

Добры прыклад яна нам дае,

Я хачу, на спатканне каб выйшла,

Павучылась кахаць у яе.

 

Вiшня белая, як на вяселлi,

Быццам пена марская ў прыбой,

Я жадаю, каб мы захацелi

Па вясне абвянчацца з табой.

 

24.04.1995

 

File 5     Home Page

 

781     ХМАРЫ

 

Навiснуць нiзка хмары над зямлёй,

I смутак у душу прыйдзе заўсёды,

Было цудоўна сонечнай парой,

А хмары стала робяць перашкоды.

 

Але не трэба хмары мне ў душы,

Хачу, каб зноў надвор'е лепшым стала,

Жадаю толькi радасць мець ў цiшы,

Не да спадобы страшная навала.

 

Прыемна, калi сонейка ўгары,

Цяплом яно пяшчотна сагравае,

Бо шле свае бясцэнныя дары,

Ад радасцi душа адпачывае.

 

Цудоўна, як краса ляжыць наўкол,

Калi няма на небе нi хмурынкi,

Як чуецца струмень пяшчотных слоў,

Iх музыка лунае без супынкi.

 

Здараецца, што хмары надыдуць,

Ды толькi каб не пачыналась буры,

Патрэбна толькi ветрыку падзьмуць

Цi iх разгоняць моцныя вiхуры.

 

Ды нельга ўсё жыццё пражыць без хмар,

Хай надыходзяць, можа, так i трэба?

Як ад кахання у душы пажар,

Хай часам моцны дождж пральецца з неба.

 

2.05.1995

 

File 5     Home Page

 

805     ЛЮБОЎ ДА ЖЫЦЦЯ

 

Ўсяму свой час: прымае зерне глеба,

I зерне пачынае прарастаць,

Расток, хоць кволы, цягнецца да неба,

Каб залатымi каласкамi стаць.

 

Вясна i лета надта час кароткi,

I ў збажыны сканчаецца жыццё,

Адтэрмiноўкi не памогуць сродкi,

Мiнае час, настане небыццё.

 

Хоць дрэвы век даўжэйшы значна маюць,

Растуць, цвiтуць, каб дараваць плады,

Праз пэўны час i дрэвы памiраюць,

Але ў насеннi будуць жыць заўжды.

 

Для кожнага даецца тэрмiн ўласны,

Яго прыемна з годнасцю прайсцi,

Каб настрой мець узнёслы i нязгасны,

Хаця абмежаваны час ў жыццi.

 

Хай час бяжыць, так створана прырода,

Па зменах непатрэбна сумаваць,

Якая б не здарылася нагода,

Ў жыццi прыемней радасць вылучаць.

 

Без радасцi жыццё – без цвету дрэва,

I збажына без поўных каласоў,

Ўсё знiкне ўраз, што цалкам састарэла,

Ды да жыцця павiнна быць любоў.

 

13.05.1995

 

File 5     Home Page

 

806     ЦВIСЦI ДЛЯ ШЧАСЦЯ

 

Ўжо карону яблыня пачала

Ранкам ў белы колер прыбiраць,

Бо пара цудоўная настала

Строi для вяселля адзяваць.

 

Вабная красуня ў плаццi белым

З радасцю чакае ўзнёслы час,

Яблык безлiч каб на ёй саспела,

Любы ветрык завiтае ўраз.

 

Каб ўсе кветкi жвава апылiлiсь,

Пустацвету ў кроне не было,

Каб пладамi восенню налiлiсь,

Шчасце мацярынскае прыйшло.

 

Горка заставацца пустацветам,

Можа лепей i не расцвiтаць,

Цвету як не любавацца светам,

Сохнуць i дадолу ападаць?

 

Так прыемна, як кахае любы,

I калi каханне дасць плады!

Бо каханне не трывае згубы,

Ранiць болем сэрца на гады.

 

Кветкi хай для шчасця зацвiтаюць,

Пустацвету каб iм не пазнаць,

I дзяўчаты радасна кахаюць,

Калi дзiўны час прыйшоў кахаць.

 

13.05.1995

 

File 5     Home Page

 

815     НЕАБХОДНА ЎЗЛЯТАЦЬ

 

Пара настала – крылы адраслi,

I буслы у паветра узлятаюць,

Вакол адкрылась прыгажосць зямлi,

Вялiкае здалёку аглядаюць.

 

Гняздо рашуча кiнулi яны,

Пара свабоды хутка надыходзiць,

Для ўзлёту крылы моцныя даны,

Каб месца у жыццi сваё знаходзiць,

 

Бо па зямлi хадзiць i крылы мець

Невабная для птушак перспектыва,

Прыемна у блакiт нябёс ўзляцець,

Бо вышыня чаруе, нiбы дзiва.

 

Яна дае магчымасць адчуваць

Узнёсласць i натхненне ад прыроды,

Як крылы ёсць, след шпарка узлятаць,

Нягледзячы на страх i перашкоды.

 

Каб шчасце стала адчуваць ў жыццi,

Выкарыстоўваць неабходна крылы,

Ляцець прыемней значна, чым iсцi,

Ды на палёт знайсцi патрэбна сiлы.

 

Патрэбна буслам ўвышыню ляцець,

Каб бачыць невядомае дакладна,

Як крылы ёсць, грэх на зямлi сядзець,

Ўзлятаць i неабходна, i выдатна.

 

17.05.1995

 

File 5     Home Page

 

819     КАБ ЯБЛЫНI ЦВIЛI

 

Мароз трашчыць, аж лопаюцца дрэвы,

Як зберагчы пупышкi iм свае?

А вецер спачывальныя напевы

Аб iх тузе працяглы час пяе.

 

Не вытрымалi дрэвы, смерць настала,

Iх загубiлi вецер i мароз,

Пладовых дрэў загiнула нямала,

Смерць не кранула сосен i бяроз.

 

Прыйшла вясна, i яблынi усохлi,

Стаялi мерцвякамi на мяжы,

I на дажджу кароны сумна моклi,

Як быццам бы на могiлках крыжы.

 

Але пад плотам распусцiлась дзiчка,

Не трэба пралiваць вясной ёй слёз,

Была яна яшчэ i невялiчка,

Ды ёй не страшны вецер i мароз.

 

Заўсёды далiкатная будова

Абраз няздатна знесцi i пакут,

Неасцярожна сказанае слова

Разбурыць ўшчэнт душы чароўны цуд.

 

Таму хачу, каб не прыйшлi марозы,

Нiколi ветры грозна не гулi,

Наогул, не ўзнiкалi каб пагрозы,

Вясною пышна яблынi цвiлi.

 

18.05.1995

 

File 5     Home Page

 

821     ЗАЛАТАЯ ПАРА

 

Што шапоча чарот, аб чым травы шумяць,

Як павольна зефiр павявае?

Што чаруе жыццё i прыемна кахаць,

Нават ветрык аб шчасцi спявае.

 

А як вецер падзьме, трэба гнуцца на дол,

Каб ад моцы яго не зламацца,

Было шчасна раней, ды час горкi прыйшоў,

Не ўдаецца пяшчотна кахацца.

 

Ператворыць ў бяду бура час дарагi,

Немiнуча гняце навальнiца,

Ў цяжкай скрусе лясы i палi, i лугi,

А каханню няма дзе тулiцца.

 

Каб каханне прыносiла радасць душы,

Ёй трывала патрэбна спакою,

Бо прыемна кахаць у чароўнай цiшы,

Калi вабны блакiт над табою.

 

Калi ўраз пажаданы вяртаецца мiр,

Свет навокал становiцца мiлы,

Сонца ззяе ласкава, i толькi зефiр

Распускае пяшчотныя крылы.

 

Кветкi вабна цвiтуць, i каханне iдзе,

Бо пылок марна з iх не злятае,

Чмель над iмi цудоўна i звонка гудзе,

Надыходзiць пара залатая.

 

19.05.1995

 

File 5     Home Page

 

824     ДРУГАЯ IСНАСЦЬ

 

Ручаiнка мiж ўзгоркамi ўецца,

Струменiцца, лагодна бяжыць,

Але ўпарта наперад iмкнецца,

Шлях нялёгкi далёка ляжыць.

 

Як збягаюцца дзве ручаiнкi,

Прападае цудоўны спакой,

Вiры круцяць ваду без супынкi,

Плынь становiцца моцнай ракой.

 

I нясецца вада ашалела,

Акiян каб напоўнiць сабой,

Ручаiнка збягала нясмела,

Ў акiяне i шторм, i прыбой.

 

Як з малога вялiкае стане,

Больш пяшчоты мiнулай няма,

Пагражае бяда ў акiяне,

Хваль жахлiвых ў iм шмат нездарма.

 

Можа, лепей не трэба пасады,

Каб лагодным i ўважлiвым быць,

Не даваць на пакуты загады,

А людзей сцiплым сэрцам любiць?

 

Мо, прыемна быць надта вялiкiм?

Ручаiнка спакойна цякла,

Акян не жадае быць цiхiм,

К яму iснасць другая прыйшла.

 

19.05.1995

 

File 5     Home Page

 

828     ЦIША

 

Усё сцiхла вакол, жаўрукi не пяюць,

Навальнiцы прырода чакае,

Дзiва цiшы i спёка бясконца гнятуць,

Заўжды цiша няпэўнасць стварае.

 

Цiшы вабнай не вер, хутка бура iдзе,

Яна дзесьцi зусiм недалёка,

Хаця цiша, ў вушах ад натугi гудзе,

Томiць чулае сэрца трывога.

 

Цiшу цяжка трываць, прыгнятае, як прэс,

Паратунку няздатна даць цiша,

Моцны вецер загуў, i абуджаны лес

Ўжо галлём небяспечна калыша.

 

Вецер хуткасць набраў, разгуляўся, як шквал,

I пачаўся разгул страшнай буры,

Лес, як хворы, ад болю жалобна стагнаў,

На кароны ляцелi вiхуры.

 

Замiрае жыццё, калi цiша прыйдзе,

Непатрэбна зусiм весялiцца,

Надыдзе непрыемнасць, здарыцца бядзе,

Побач тоiць яе навальнiца.

 

Цiша хай абмiне, бо яна не к дабру,

Ўзнёслы гоман лясы каб зазналi,

I заўсёды, калi паглядзець угару,

Жаўрукi звока песню спявалi.

 

21.05.1995

 

File 5     Home Page

 

831     ПАТРЭБНА ЧАКАЦЬ

 

Гудуць вятры, i дождж спадае нудны,

I не ўсмiхнецца сонейка з нябёс,

У непагадзь настрой заўжды паскудны,

Здаецца, што спаткаў няшчасны лёс.

 

Ды не змянiць нiчым хады прыроды,

Хоць надакучыў нудны дождж даўно,

Чакаю ўпарта сонечнай пагоды,

Ды кроплi б'юць няшчадна мне ў акно.

 

Але чаму ў маёй душы маркота?

Напэўна, зажурыўся я дарма,

Не лепей стане, як прыйдзе спякота,

Зусiм надвор'я кепскага няма.

 

Зямлю напояць шчодра ўдосталь воды,

Дарункам Божым трэба даражыць,

Каб не прынесцi непапраўнай шкоды,

I фауна, i флора маглi жыць.

 

Ў адносiнах людзей здарыцца можа,

Як непагадзь, пара пакут i дум,

Ды процiлегласць з часам пераможа,

I знiкне, як туман, трывожны сум.

 

Не след занадта гнуцца ад маркоты,

Ў душы пагоду зноў палепшыць час,

I шчасце расквiтнее ад пяшчоты,

Чкаць патрэбна, каб iмпэт не згас.

 

22.05.1995

 

File 5     Home Page

 

840     НЕ АДКЛАДАЦЬ НА ВОСЕНЬ

 

Прыемна цешыць вока лiст зялёны,

Не засталось зiмовай больш журбы,

Стаяць у вабным iзумрудзе клёны,

Раскiнулiсь магутныя дубы.

 

Жыццё наўкол вiруе маладое,

I радасць ў сэрцы льецца цераз край,

Настала хутка лета залатое,

Ў свае правы ўступiў цудоўны май.

 

Стварылiся прыдатныя умовы

Раслiнам падымацца каб ўгару,

Прайсцi яшчэ чарговы цыкл жыццёвы

Ў чароўную i светлую пару.

 

Галоўная пара для шчасця – лета,

I выкарыстаць трэба любы час,

Пакуль у зелянiну ўсё адзета,

Бо восенню пажоўкне зелень ўраз.

 

Таму на восень адкладаць не трэба,

Што можна летам без праблем зрабiць,

Iмкнуцца жвава у вышынi неба,

Галоўны час жыцця каб не згубiць.

 

Спяшацца лепш, пакуль яшчэ зялёны,

Не трэба позняй восенi чакаць,

Хоць восенню зачырванеюць клёны,

Але мiнае любы час кахаць.

 

26.05.1995

 

File 5     Home Page

 

854     КАНТРАСТЫ

 

Прыемна адчуваць ў душы цяпло,

Калi няспынна б'е яго крынiца,

Ды хмара разгарнула ўраз крыло,

Iдзе ў душу няўмольна навальнiца.

 

Нябёсы цалкам чорныя ад хмар,

I сцюжаю паўночнай пацягнула,

Знiк нават прывiд чыстых ўзнёслых мар,

Душа навалу страшную адчула.

 

Змяняецца любы стан у жыццi,

З хмар пройдзе дождж, i зноў заззяе сонца,

Павiнны смутак i журба прайсцi,

Не можа боль знiшчаць душу бясконца.

 

Каб болей цяпло любае цанiць,

Перацярпець i здзекi сцюжы ў змозе,

Любую з'яву могуць адцянiць

Кантрасты, што чакаюць на дарозе.

 

Пранеслась навальнiца i пайшла,

Душа ад смутку не зазнае шкоды,

Але ўзамен пяшчоту набыла,

Каб вылучаць цяпло без перашкоды.

 

Кантрасты неабходны для душы,

Любую якасць лепей можна бачыць,

Калi ў ёй антыподы на мяжы,

Лягчэй бяду i дзiўны цуд адзначыць.

 

4.06.1995

 

File 5     Home Page

 

869     ПРОСЯЦЬ ВЯРТАЦЦА

 

Пасля цудоўнага быць лепшага не можа,

Спякотным летам ўспамiнаецца вясна,

Вясной дзiвоснай зацвiтуць сады прыгожа,

З усiх пор года вабiць лепшая, адна.

 

Хоць лета песцiць, у яго даброт нямала,

Зялёны колер надта любы для вачэй,

Ды для кахання адчынiць душу трывала

Вясна-красуня здатна шчыра ўсiх хутчэй.

 

Заўжды душа ад прыгажосцi стала рада,

I абуджае дзiва радасцi вясна,

Яна даруе для душы i ў буднi свята,

Пяшчотай к любым душа поўнiцца да дна.

 

Вясной чароўнай лёгка знойдуцца нагоды,

Удала каб пачаць прыгоднiцкi раман,

Не можа лета даць душы такой пагоды,

Займела хутка каб яна палёту стан.

 

Хоць лета цёплае, але пачуццi стынуць,

Душа няздатна узлятаць ў блакiт нябёс,

Пачуццi моцныя на год душу пакiнуць,

Ураз вясна змянiць у змозе горкi лёс.

 

Ўсе поры года радасць дзiўную прыносяць,

Ды запалiць каханне здольна ўраз вясна,

Жаданую вясну хутчэй вяртацца просяць,

Каханнем шчодра абдарыла каб яна.

 

12.06.1995

 

File 5     Home Page

 

871     МЭТА КАХАННЯ

 

Чароўна надта яблыня цвiце!

Красою дзiўнай вабяць яе кветкi,

Яны адкрыта кажуць аб мэце

I клiчуць цэлы свет сабе у сведкi.

 

На свет з'явiлiсь кветкi, каб кахаць,

К вяселлю строi белыя адзелi,

Кахання радасць каб хутчэй пазнаць,

Яны на пчол з надзеяю глядзелi.

 

Каб радасць мацярынства адчуваць,

Яны красу цудоўную прыдбалi,

Пара настала завязь калыхаць,

На дол пялёсткi з кветак пазляталi.

 

Кахалi кветкi, радасна цвiлi,

Ў ахвяру строi белыя аддалi,

Каб добра толькi яблыкi раслi,

Салодкiм сокам жвава налiвалi.

 

Кахання час сканчаецца заўжды,

Але бясследна кветкi не прапалi,

Бо ад кахання выраслi плады,

Увесну кветкi недарма кахалi.

 

Дзiвосна вельмi яблынi цвiтуць!

Высокая, як цуд, мэта ў каханнi,

Бо залатыя яблыкi нальюць,

I зачаруе шчасця адчуванне.

 

13.06.1995

 

File 5     Home Page

 

897     НАДВОР'Е I ДУША

 

Дзень сонечны бег пачынаў прыгожа,

I зноў раптоўна добрым настрой стаў.

Якi уплыў зрабiць надвор'е можа

На стан душы i ход жыццёвых спраў!

 

Як пахмурныя днi душу душылi,

Турбота i трывога ў ёй былi,

Яны душу зусiм разварушылi,

Прыемна, што днi цяжкiя прайшлi.

 

Душэўны стан i зменлiвасць пагоды,

Чуллiвасць як магла душа набыць?

Таму, што людзi – частка ўсёй прыроды,

I па яе законах мусяць жыць.

 

Ураз душа дакладна адгукнецца

На змену ўсiх параметраў заўжды:

То сумаваць пачне, то засмяецца,

Цi ў радасцi, цi плача ад бяды.

 

Бягуць пачуццi праз душу бясконца,

Яна змяняе ад надвор'я стан:

То ярка ззяе ў ёй праменне сонца,

А часам ляжа восеньскi туман.

 

Хай стрэнецца i кепскае навор'е,

Карысна часам i пасумаваць,

Бо хутка будуць вабiць зноў сузор'i,

Заўсёды варта сцiпла пачакаць.

 

25.06.1995

 

File 5     Home Page

 

903     СЛОВЫ I ДУША

 

Ўсход сонца. Вабiў ранак прамянiсты,

Ззяў радасны блакiт увышынi,

I небасхiл быў, нiбы шклянка, чысты,

Змен стану не чакалась анi-нi.

 

Душы прыемна, калi свецiць сонца,

Што можа быць лепш сонечнай красы!

Няздатна ласка доўжыцца бясконца,

Змяняюцца цудоўныя часы.

 

Аблокi ўраз прыплылi нечакана,

I сонейка згасiла прамянi,

Знаходзiцца, хоць дробная, загана,

Як надыходзяць пахмурныя днi.

 

Ды горай, як спаткае навальнiца,

Яна прыносiць сум i боль заўжды,

I ў час, пакуль навала супынiцца,

Для сэрца шмат здараецца бяды.

 

На настрой моцны ўплыў ствараюць словы,

Бо здатны, нiбы сонца, ярка ззяць,

Яны даруюць радасцi умовы

Цi здольнасць, як навала, абражаць.

 

Жадана, каб бясконца сонца ззяла,

Каб неба было чыстым зноў i зноў,

Душа каб зiхацела i спявала,

Каб гора не прыйшло ў яе ад слоў.

 

27.06.1995

 

File 5     Home Page

 

950     ЦУДОЎНЫЯ РАБIНЫ

 

Гронкi цалкам налiла рабiна,

Сярод зеленi чырвань агню,

Пагляджу на красу, i няспынна

Гронкi радуюць ўяву маю.

 

Разнастайная вельмi прырода,

Але беднай была б без рабiн,

Хто не бачыў рабiн, вельмi шкода,

Той не бачыў прыгожых мясцiн.

 

Як каралi, звiсаюць з iх гронкi,

Прыгажэй i ярчэй журавiн,

Ўраз знаток зачаруецца тонкi

Аганькамi прысады рабiн.

 

Лiст разны i, як сонца, каралi,

Прыгажосць незямная рабiн!

Гронкi дзiўнай красой закраналi,

Для натхнення няма лепш часiн.

 

Прыгажосць! Яе вынiк выдатны,

Бо заўжды расхвалюе яна,

Калi ўжо да красы звыкнуць здатны,

То душа зачарствела да дна.

 

Як душа растрывожыцца ў стане

Ад цудоўных рубiнаў рабiн,

Той з трывожнаю радасцю гляне

На прыгожых чароўных жанчын.

 

22.07.1995

 

File 5     Home Page

 

951     ПАКУЛЬ ЖЫВЫ

 

Сiнь неба, ў воднай гладзi паплаўкi,

Ад марнасцi душа адпачывае,

Як з вудаю сяджу каля ракi,

I хваля паплаўкi з пяра гайдае.

 

Блакiт вады i жоўценькi пясок,

А на душы ад шчасця асалода,

Хмурынкi наблiжаюцца здалёк.

Мо для рыбалкi прыйдзе перашкода?

 

Вада бясконца радасна бяжыць,

Назад яе ўжо плынь больш не вяртае,

Мiнулае, што давялось пражыць,

За гарызонтам лёсу прападае.

 

Прыроду трэба пiльна назiраць,

Ў сваiм жыццi каб лепей разабрацца,

Калi яе рух тонка адчуваць,

Не прыйдзецца жыццём расчаравацца.

 

Бяжыць рака бясконцага жыцця,

I людзi ў ёй ўяўляюць толькi хвалi,

Цячэ рака у мора небыцця,

Якi б iнакшы фiнiш не шукалi.

 

Пакуль жывеш, глядзi у неба сiнь,

Каб адчувалась радасць асалоды,

Як здатны, добры след ў жыццi пакiнь,

Збягаюць хвалi ў мора назаўсёды.

 

23.07.1995

 

File 5     Home Page

 

952     КАРЫСНАЕ I МОЦНАЕ

 

Ля плоту жылi клён i абрыкос,

Калi яны яшчэ малыя былi,

То кожны безтурботна вольна рос,

Зусiм iм шкоды людзi не рабiлi.

 

Але прамчаўся непрацяглы час,

Яны памiж сабою адразнялiсь,

Бо нечакана, як маланка, ўраз

На абрыкосе кветкi распускалiсь.

 

Раней раслi, не ведаўшы бяды,

Iх ветрыкi з пяшчотаю гайдалi,

На абрыкосе добрыя плады

Тым часам паступова саспявалi.

 

Клён вырас i магутным вельмi стаў,

Яго нiколi людзi не чапалi,

Ды абрыкос, карысць што дараваў,

Бясконца i бязлiтасна ламалi.

 

Хто моцны, не чапаюць ўсе яго,

А хто карысны, ды не мае сiлы,

Не абаронiць iмiджу свайго,

I будзе для людзей заўжды нямiлы.

 

Карыснае i моцнае стварыць

Змагла для нас вялiкая прырода,

Але карысць не хочацца цанiць,

Наперадзе яе чакае шкода.

 

24.07.1995

 

File 5     Home Page

 

970    ЖЫЦЦЁ I НЕБЫЦЦЁ

 

Цi сонца ззяе або сыпле снег,

Змяняецца няўрымслiва пагода,

То дождж, як развязаўся ў небе мех,

То спёка, ад якой трывае шкода.

 

Змяняе стан надвор'я настрой нам,

Але умовы для жыцця стварае,

Палям, лугам, крынiцам i лясам

Дождж у нягоду выжыць дазваляе.

 

Дакладна вельмi створана жыццё,

У прыгажосцi выгляд дасканалы,

Так не магло праходзiць развiццё,

Складанасць свету цуд яго нямалы.

 

Прыцягвае увагу сенажаць,

А колкi дрэў ды iншай дзiўнай флоры!

Хачу красу бясконца назiраць,

Блукае позiрк у зялёным моры.

 

А колькi вельмi розных ёсць iстот

Ў магутных акiянах i на сушы!

Жыве адвечна кожны Боскi род,

Стварыў Бог разам ўсе жывыя душы.

 

Такое разнастайнае жыццё!

Ў адзiнстые дзiўны шчодры дар ад Бога,

Стварыў Бог для балансу небыццё,

Ўсяму жывому да яго дарога.

 

31.07.1995

 

File 5     Home Page

 

972     ЖЫЦЦЁВЫ ЦЫКЛ

 

Аблокi! Выгляд iх чароўны

I для душы каштоўны прыз,

Усе бялюткiя, як з воўны,

I надта дзiўны iх абрыс.

 

Яны змяняюць хутка форму,

I, як вандроўнiкi, плывуць,

Як шчыльнасць перакрые норму,

То жвава хмаркамi стаюць.

 

А з хмар вясёлы дождж пральецца,

Зямлю каб ўволю напаiць,

I сонейка зноў усмiхнецца,

Каб ў пару дождж ператварыць.

 

Падымецца зноў пара ў неба,

Аблокi ўраз пачнуць гуляць,

Ды iм збiрацца ў хмары трэба,

Каб цыкл чарговы пачынаць.

 

Бясконцыя ў прыроды цыклы,

Iнакш не можа нават быць,

Здаўна парадак дзiўны звыклы,

Яго на iншы не змянiць.

 

Былi спачатку ўнукi самi,

Хаду жыцця не супынiць,

Цяпер жывуць унукi з намi,

Каб цыкл жыццёвы паўтарыць.

 

31.07.1995

 

File 5     Home Page

 

984     ЗБЕРАГАЦЬ ПРЫРОДУ

 

Чароўнае хвалюючае поруч,

Уважлiва патрэбна паглядзець,

Калi душа ў пакутах, прыйдзе помач,

I радасць зноўку будзе зiхацець.

 

Адразу здатна даць спакой прырода,

Мiне боль ў сэрцы ад яе красы,

Каб радасць мець ў любую пару года,

Наведаць трэба рэкi i лясы.

 

Плынь рэк iмгненна сэрца супакоiць,

Душа адтае ў гомане лясоў

I, як раней, аб шчасцi будзе мроiць,

I сэнс жыцця адчуць удасца зноў.

 

Сяброўка ўсiм адданая заўсёды

Ва ўсе часы прырода на зямлi,

Шляхетнасць ёсць адвеку у прыроды,

А людзi яе ўсё не набылi.

 

Як цяжка, то прырода дасць параду,

Якую выбраць з безлiчы дарог,

Прырода хутка здыме з душы ваду,

Бо у прыродзе увасоблен Бог.

 

Калi ў жыццi наўкол чакае пастка,

Прырода выйсце можа дараваць,

Бо чалавек таксама яе частка,

Прыроду пiльна трэба зберагаць.

 

9.08.1995

 

File 5     Home Page

 

986     ЗОРКI I СОНЦА

 

Прыемна ранак дзiўны сутракаць,

Праменне гасiць зоркi паступова,

Хаця прыгожа, як яны гараць,

У iх iдзе чароўная размова.

 

Халоднае ад месяца святло,

Тугу неспадзяваную прыносiць,

I хочацца, каб сонейка ўзышло,

Душа цяпла заўжды, як хлеба, просiць.

 

Вось першыя заззялi прамянi,

I радасцю душа зазiхацела,

Цудоўна ноччу, ды прыемней днi,

Бо сонейка цяплом душу сагрэла.

 

Прыемна, калi сонейка ў душы,

Бо зоркi ёй халодныя не трэба,

Цяпло дня ўсiм патрэбна без мяжы,

Хоць прыгажосць у зоркавага неба.

 

Не радуе халодная краса,

Нiколi шчасця падарыць не можа,

Хоць зоркi ў небе, на траве раса,

I холад ад яе, хаця прыгожа.

 

Але душы цяпло патрэбна мець,

Каб толькi радасць адчуваць бясконца,

Не зоркам ў ёй патрэбна зiхацець,

А каб надзейна стала грэла сонца.

 

10.08.1995

 

File 5     Home Page

 

992     ХАЛОДНАЕ СВЯТЛО

 

Зоркi згаслi, i Месяц адзiны,

Святло здатны Зямлi дараваць,

Хоць Зямлю ён калiсьцi пакiнуў,

Ёсць каму святло ў цемру даваць.

 

Ён чакае ўсход сонца заўсёды,

Згасне, як яно стане пячы,

Бо дакладна стварэнне прыроды:

Месяц ярка палае ўначы.

 

Не абрыдне нам Месяц нiколi,

Без яго немажлiва нiяк,

Бо для тых, хто ўначы ў чыстым полi,

Ён трывалы надзейны маяк.

 

Бо выдатна асветлiць дарогу,

Будзе стала ў шляху праваджаць,

За яго трэба дзякаваць Богу,

Ён напрамак дазволiць трымаць.

 

Месяц Сонца святло адбiвае,

Не сагрэе такое святло,

Ды, калi хто ўначы заблукае,

Вельмi рад, што яно надышло.

 

Не для кожнага выгляне сонца,

Хоць святло ад яго i цяпло,

Калi ноч ў душы студзiць бясконца,

Хай халоднае ззяе святло.

 

12.08.1995

 

File 5     Home Page

 

993     УСЁ СКАНЧАЕЦЦА

 

Як крыло вялiкай коўдры,

Зямлю крыюць воблакi,

Праз iх месяц, ледзьве жоўты,

Паглядаў ва ўсе бакi.

 

То ў прагалiны загляне,

Ярка свецiць, як лiхтар,

То саромiцца i стане

За аблокi хаваць твар.

 

Смутак у душу прыходзiць,

Гняце моцна нездарма,

Ўцехi любай не знаходзiць,

Ў небе зорачак няма.

 

Часам i ў жыццi бывае

Надта кепска ад бяды,

Душа воўкам завывае,

Ды боль скончыцца заўжды.

 

Бо, якой бы ноч не была,

Дзень настане, дасць святло,

Коўдра неба спрэс закрыла,

Ды ў душу прыйдзе цяпло.

 

Як ў душы гудзе трывога,

Трываць трэба стан такi,

Будзе светлаю дарога,

Разыдуцца воблакi.

 

13.08.1995

 

File 5     Home Page

 

1036     ДАПАМОГА

 

Такога не прыпомню нават стану,

Каб ў жнiўнi зжоўкла кволая трава,

Напiлася зямля вады жаданай,

Ды позна, смерць сваё ужо ўзяла.

 

Шкада глядзець на жоўтыя газоны,

Бо вiльгацi не мелi каранi,

Заплакалi ад болю лiпы кроны,

Спякотныя iм сталi карай днi.

 

Чаго не прадугледзела прырода?

Чаму знiшчае засухай сябе?

I дрэў, i кволых траў бясконца шкода,

Не выстаялi ў цяжкай барацьбе.

 

Дождж залiўны стараецца бязглузда,

Ужо не дапаможа мярцвякам,

Без зелянiны на газонах пуста,

Занадта цяжка клёнам i дубкам.

 

Калi ад сэрца прыдзе дапамога,

Своечасовай ёй патрэбна быць,

Як позняя, не трэба ўжо нiчога,

Бо над магiлай вецер будзе выць.

 

31.08.1995

 

File 5     Home Page

 

1045     СЕЗОНЫ КАХАННЯ

 

Зноў на двары няпрошаная восень,

Iдуць дажджы, i сцюжа на душы,

У небе шэрасць, ў думках толькi просiнь,

Ўзнiкаюць ў марах лета мiражы.

 

Заплакала ад шэрасцi прырода,

Бо ёй прыемней сонца i цяпло,

Часоў чароўных летнiх вельмi шкода,

Ды лета хутка, як цягнiк, прайшло.

 

Калi праменi даравала сонца,

Кiдалi кветкi цвет на дываны,

Здавалась, будзе ўзнёслы стан бясконца,

Ды прыйдзецца чакаць другой вясны.

 

Не трэба сумаваць, хоць i благая

Пара прыносiць смутак у душу,

Бо будзе яшчэ восень залатая,

Яна сваю не перайшла мяжу.

 

Хоць холаду трываць душа не ў змозе,

Ды лепш вясны чароўнай не чакаць,

Зiма з бялюткiм снегам на дарозе,

Цудоўна i ў любы сезон кахаць.

 

3.09.1995

 

File 5     Home Page

 

1046     ЧАРОМХА АДЦВIЦЕ

 

Iдзе вясна, а холад чарамховы

Няшчадна болем уразiў душу,

I не iснуе ад яго аховы,

Я па цяплу мiнуламу тужу.

 

Пялёсткi з кветак, нiбы снег, спадаюць,

Бялюткiя ўтвараюць дываны,

Траву сабой прыгожа аздабляюць,

Бо халады, як ўзiмку, у вясны.

 

Натхненне грэла, калi сонца ззяла,

Праменi неслi радасць i цяпло,

Здарылась нечаканая навала,

Халодныя сумёты намяло.

 

Калi каханне ўзнёслае палае,

Магчыма нават сцюжу адагнаць,

Той радасную восень сустракае,

Хто здатны цяжкi час перачакаць.

 

Не будзе месца крыўдам i абразам,

Калi давер ўпэўнена расце,

Бо халады заўжды праходяць з часам,

Калiсьцi i чаромха адцвiце.

 

4.09.1995

 

File 5     Home Page

 

1065     СТАН ПАТОЛI

 

Дажджы працяглыя ўвесь час,

Зямля напiлася даволi,

Агонь няшчаднай прагi згас,

Прыемны дзiўны стан патолi.

 

Ярчэй заззялi колеры,

Галосней птушкi заспявалi,

Хоць хмары шэрыя ўгары,

Ды колькi шчасця яны далi!

 

Калi праз меру ёсць чаго,

Здаецца, што яно благое,

Як мала лепей усяго,

Бо стане нiбы залатое.

 

Належна трэба ацанiць

Усё, што у дастатку маеш,

Што згубiш, цяжка зноў набыць,

Хоць вельмi моцна пажадаеш.

 

Як ёсць каханне беражы,

Каб болю не пазнаць нiколi,

Каб ззяла сонека ў душы,

Каб грэў бясконцы стан патолi.

 

10.09.1995

 

File 5     Home Page

 

1079     ШЛЯХЕТНЫЯ КОЛЕРЫ

 

Ужо пазалацiла восень клёны,

Ды чырванi пакуль яшчэ няма,

Пераважае лiст зусiм зялёны,

Хаця не за гарамi i зiма.

 

Але, калi асеннi час прыходзiць,

Сканчае дрэва цыкл чарговы свой,

Убор святочны для сябе знаходiць,

Сустрэцца ў прыгажосцi каб з зiмой.

 

Людзей, хаця не золатам чырвоным,

Ды аздабляе восень ўсё ж дабром,

Не сыпле рассып золата, як клёнам,

А пасыпае скронi серабром.

 

Па колерам шляхетным бачна восень

I у раслiн цудоўных, i ў людзей,

Ў вачах i ў небе блякне хутка просiнь,

Як восень нежаданая iдзе.

 

Iдзе яна, i нiкуды не дзецца,

Ў жыццё прыходзiць позняя пара,

Каб хораша ў журботны час глядзецца,

Цi золата дае, цi серабра.

 

14.09.1995

 

File 5     Home Page

 

1082     АСЕННЯЯ ПАРА

 

Туман павiс, у небе ходзяць хмары,

Да восенi прырода робiць крок,

Гараць вакол асеннiя пажары,

Iх здатны кожны запалiць лiсток.

 

Ад лета засталiся успамiны,

Але аб iм не трэба шкадаваць,

I восень ў сэрцы добры след пакiне,

Бо шчасце яна здатна дараваць.

 

Павее вецер, хмары разыдуцца,

I сонейка засвецiць шчодра зноў,

Хаця не лета, ды яшчэ знайдуцца,

I восенню пяшчота i любоў.

 

Не лета восень, ды цяплом сагрэе,

Бо халадоў пакуль яшчэ няма,

Як лета, восень лашчыцца умее,

Не лета восень, ды i не зiма.

 

Не трэба вельмi шкадаваць нiколi,

Калi пара асенняя прыйшла,

Бо восень шчасця дасць яшчэ даволi,

Як летняя пара ужо дала.

 

16.09.1995

 

File 5     Home Page

 

1083     УПЛЫЎ ПРЫРОДЫ

 

Б'юць кроплi ў шыбы, восень за акном,

I у душы збалелай горкi смутак,

Бо кропелькi бясконцы метраном,

Трывожаць сэрца гулам болей сутак.

 

Асфальт блiшчыць, бо мокрая шаша,

I хмары насуваюцца бясконца,

Як сумны дождж, заплакала душа,

Працяглы час ў яе не свецiць сонца.

 

Халодны дождж душу гняце няхай,

Хаця яна без сонейка сумуе,

Ачысцiцца ад хмары неба край,

Душа зноў радасць светлую адчуе.

 

Калi б нiколi смутку не было,

I радасцi нiколi б не пазналi.

Пачуццяў колькi праз душу прайшло!

Прыродныя iх з'явы утваралi.

 

Магутны ўплыў надвор'я на душу,

Душа дакладны камертон прыроды,

Не церпiць дождж асеннi ды iмжу,

Ад сонейка вясёлая заўсёды.

 

17.09.1995

 

File 5     Home Page

 

1103     АСЕННI ВЕЦЕР

 

Асеннi вецер моцна зноў злуецца,

Нясе у сэрца холад i тугу,

Нiяк душой збалелай не сагрэцца,

Нiдзе знайсцi прытулку не магу.

 

Душу як растрывожыць удаецца?

Чаму няўмольны ад яе уплыў?

Асеннi вецер вые i смяецца,

I не сцiхае, мае многа сiл.

 

Душа у смутку i глухой трывозе,

Здаецца, выйсця добрага няма,

Лiст жоўты вецер гонiць па дарозе,

Спынiўся каб, прасiць яго дарма.

 

Хто мае сiлу, той заўжды нахабны,

Хоць быў раней ён для мяне кумiр,

Ласкавы быў, чароўны i прывабны,

Яшчэ як ветрык быў, як быў зефiр.

 

Сустрэць былога сябра вельмi рады,

Ў юнацтве весялун i хулiган,

Як дасягае чалавек улады,

Бязлiтасны ён, нiбы ураган.

 

28.09.1995

 

File 5     Home Page

 

1113     БЕРАГЧЫ САПРАЎДНАЕ

 

Нешта з вечара доўга не спiцца,

Намагаюсь заснуць, не магу,

Месяц поўны ў акно мне глядзiцца,

У душу навявае тугу.

 

Чаму месяц тугу выклiкае?

Ён, як сонейка, дорыць святло,

Ды сагрэць душу змогi не мае,

Я жадаю, каб сонца ўзышло.

 

I ў жыццi ўсё сапраўднае цэнна,

Берагчы таму трэба яго,

Ад адбiтку ў душы будзе дрэнна,

Бо падман ён, не болей таго.

 

Як каханне сапраўднае будзе,

То цяплом сагравае заўжды,

Як падман, то пячэ толькi грудзi,

Марна гiнуць ў адбiтку гады.

 

Прамень сонца зруйнуе нягоды,

I каханне сагрэе душу,

Я шчаслiвай чакаю нагоды,

Ззяе сонейка больш не тужу.

 

6.10.1995

 

File 5     Home Page

 

1159     ЗАЛАТОЕ I ЗЯЛЁНАЕ

 

Стаяць бярозкi залатыя,

Бо восень позняя прыйшла,

Часы ужо мiнулi тыя,

Зялёнай крона як была.

 

Жыццё магутна вiравала,

Ад буйнай маладой красы,

Ды восень позняя чакала,

Убрала ў золата лясы.

 

Прыгожыя, ды не жывыя

Увосень жоўтыя лiсты,

Бо лепш зялёныя, прастыя,

Лiст не жыццёвы залаты.

 

Так i ў жыццi, калi зялёны,

Нiколi золата няма,

Затое у жыццё ўлюбёны,

Жыццё без золата дарма.

 

А калi золата ўжо маеш,

Амаль няма жыццёвых сiл,

Зялёны час свой ўспамiнаеш,

Бо золата шлях да магiл.

 

30.10.1995

 

File 5     Home Page

 

1161     АБАВЯЗКОВАЯ ЎМОВА

 

Асеннiя якiя краявiды!

Лiсты у кронах золатам гараць,

Ды кубак шчасця поўнасцю дапiты,

Пара прыйшла ўжо хутка памiраць.

 

Але цяпер яшчэ краса якая!

Ды ёй зусiм нядоўга зiхацець,

Бо вецер кроны хутка агаляе,

I цяжка мне на галiзну глядзець.

 

Аб лiтасцi прасiць не хочуць дрэвы,

Хоць выклiкаюць смутак у душы,

У кронах iх раней жыццё кiпела,

Цяпер яны на могiлках крыжы.

 

Увосень лiст пажоўклы ападае,

I надыходзiць час зiмовы сну,

Ды лiст сябе ў пупышках паўтарае,

Каб зелянець ў наступную вясну.

 

Жыццё бясконца замкнутае кола,

Жыццёвы шлях праз смерць заўжды ляжыць,

Бо смерць абавязковая умова,

Нашчадкi каб маглi жыццё здабыць.

 

1.11.1995

 

File 5     Home Page

 

1173     ХАЙ ПРОЙДЗЕ ЗIМА

 

Зiма прынесла сцюжу i сумёты,

Спаткалiсь вельмi цяжкiя часы,

Не лепшыя часы жывой прыроды,

Ды радасна ад снежаньскай красы.

 

Мяцелiца пяе шмат калыханак,

Снег пухкi раскiдае па зямлi,

Як казачны, цудоўны зiмнi ранак,

Вакол абрусы белыя ляглi.

 

Прыгожа вельмi, ды лютуе сцюжа,

Як звар'яцелы, уначы мароз,

Старэнькая патрэскалася груша,

Пупышкi цалкам змерзлi у бяроз.

 

Прыгожа надта, ды не да спадобы.

Снег i марозы. Шкодзяць ўсiм яны,

Iх трэба перажыць, як час хваробы,

Краса, але чакаюць ўсе вясны.

 

Хоць прыгажосць ёсць, ды душа астыла,

I ў ёй цяпла нi кропелькi няма,

Аб шчасцi каб душа загаманiла,

Няхай мiне ў ёй лютая зiма.

 

9.11.1995

 

File 5     Home Page

 

1175     ПОРЫ ГОДА

 

Вельмi вабiць вока

Колер снегу белы,

Восень хоць далёка,

Ў марах колас спелы.

 

Золата i годзе,

Ў небе ззяе просiнь,

Пры любой пагодзе

Значна лепей восень.

 

Лес люблю зялёны,

Радасць для паэта,

Палка я ўлюбёны

Ў сонечнае лета.

 

Хоць пралескi часам

I зiмой бываюць,

Ды ўсе кветкi разам

Ўвесну расцвiтаюць.

 

Трэба развiтацца

Ўжо з зiмою злою,

Ў думках сустракацца

З радаснай вясною.

 

9.11.1995

 

File 5     Home Page

 

1176     ЧАРОЎНАЯ ЗIМА

 

Зiмовы лес, якое дзiва!

Бо непаўторны каларыт,

Ў акне змяняецца iмклiва

За краявiдам краявiд.

 

То сосны крочаць залатыя,

Ў iх шапкi снегу на галлi,

Пасля бярозкi маладыя,

Што лiст яшчэ не аддалi.

 

Снег белы, жоўты лiст бярозы

I зелень летняя сасны

Нiбы паўднёвыя мiмозы

Цi ў колерах вясёлкi сны.

 

Чароўны лес i хвоi слёзы,

Калi глядзець на iх праз шкло,

Як не гнятуць душу марозы,

I снегам як не замяло.

 

Чароўная зiма заўсёды,

Як ранкам праз акно гляджу,

Але яна наробiць шкоды,

Бо ахалоджвае душу.

 

9.11.1995

 

File 5     Home Page

 

1191     ЗБЕРАГАЦЬ ДАРМА

 

То ляжыць снег, то хуценька растане,

Ў надвор'i ўсё стабiльнасцi няма,

Душа таму ў нявызначаным стане,

Няхай хутчэй бы крочыла зiма.

 

Ды не iдзе яшчэ зiма, i восень

Нiяк не хоча уступiць мяжу,

Хоць сонейка няма, i знiкла просiнь,

Ды i марозы не гнятуць душу.

 

Скiдаюць лiсце жоўтае бярозы,

Хоць не зiма, цяпла больш не вярнуць,

Хай лепш пачнуцца лютыя марозы,

Каб стан незразумелы не цягнуць.

 

Зiма ў душу прыйдзе абавязкова,

Ў каханнi як нявызначаны стан,

Дапамагчы хоць восень i гатова,

Цяпла ў яе няма, адзiн падман.

 

Прайшла вясна, i скончылася лета,

Мiнае восень, хутка ўжо зiма,

Ды цяжка называць каханнем гэта,

I зберагаць яго зусiм дарма.

 

15.11.1995

 

File 5     Home Page

 

1198     ВЫГЛЯД НЕБА

 

Аблокі на зямлю кідаюць цень

I утвараюць паступова хмары,

Ў душу прыносiць смутак такі дзень,

Хаця i ў смутку ёсць, бясспрэчна, чары.

 

Калi блакiт i сонейка гарыць,

Iх выгляд настрой добры утварае,

Бо радасна ў святле на свеце жыць,

Душа ад захаплення аж спявае.

 

А як збяруцца хмары, грымне гром,

Душа ў трывозе, цiшынi чакае,

Здаецца цiшыня тады дабром,

Душа ад буры ў ёй адпачывае.

 

Цi смутак, або радасць у душы

Заўсёды выклiкае выгляд неба,

Трывогу, сум або спакой ў цiшы,

Душы пачуццi ўсе занадта трэба.

 

Калi ў душы пачуццяў вельмi шмат,

У плынi iх без марнасцi жывецца,

Ды выгляд неба здатны даць зарад,

Душа ад сцюжы каб магла сагрэцца.

 

19.11.1995

 

File 5     Home Page

 

1266     ХАЧУ КАХАЦЬ

 

Зiма прыгожая, але пякельны холад

Ўшчэнт вабную руйнуе прыгажосць,

Тым, хто душою вельмi моцны, нiбы волат,

Пакутаваць ад холаду прыйшлось.

 

Прыемна ўлетку бачыць сосны залатыя,

Зялёныя, як дзiўны цуд, ў бары,

Але зiмой яны становяцца другiя:

Ствол ў золаце i крона ў серабры.

 

Таму к сасне пяшчотна ўжо не прытулiцца,

Кара яе халодная, як лёд,

Хоць ў серабры на кронах сонейка iскрыцца,

Не раздзялiць з сасной сваiх нягод.

 

Чаруе прыгажосць, яна патрэбна людзям,

Ды хочацца, было каб i цяпло,

Калi халодная краса, цяпла не будзе,

Спаткаецца няпрошанае зло.

 

Калi душой, як лёд, халодная красуня,

Цяпла другой душы не здатна даць,

З гарачынёй ў душы, хаця не прыгажуня,

Ды за цяпло яе хачу кахаць.

 

13.12.1995

 

File 5     Home Page

 

1281     ВЕЧНАЕ ЦВIЦЕННЕ

 

Пупышкi яблынi надзейна захаваны,

Зiмой такiя сцiплыя яны,

Але, калi прыходзiць час вясны,

Iх прыгажосцю надта свет зачараваны.

 

Заўсёды так, калi пара кахаць прыходзiць,

То кветкаю пупышка стане ўраз,

Натхнёны i чароўны светлы час,

Прырода строi ўсiм любоўныя знаходзiць.

 

Кахання ўзнёслы час для сэрца надта мiлы,

Каханне здольна ўраз жыццё змянiць,

Душы цвiценне яблынь падарыць,

Ды для палёту летуценняў моц i крылы.

 

Калi кахаеш, у ружовым ўсё тумане,

Ў душы цвiтуць вясновыя сады,

Чароўна свет змяняецца заўжды,

Прынцэсай нават папялушка хутка стане.

 

Бо вельмi шчодра прыгажосць дае каханне,

Хоць iншым непрыкметная яна,

Ў кахаючых ў душы пяе вясна,

I яблынь вечнага цвiцення адчуванне.

 

19.12.1995

 

File 5     Home Page

 

1296     АДЛIГА Ў ДУШЫ

 

Мароз лютуе, робiць безлiч лiха,

Бо цяжка пераносiць халады,

Але, як пачынаецца адлiга,

Лягчэй пражыць зiмою без бяды.

 

I птушка, i жывёла харч знаходзiць,

Хоць i зiма, ды добра iм цяпер,

Калi адлiга у лясы прыходзiць,

Трава даступнай стане, сытым звер.

 

Бо пройдзе сцюжа, як адлiга будзе,

Сярод зiмы адлiга як вясна,

Цяпло прыносiць хваляванне ў грудзi,

Хаця на час, ды прыйдзе хай яна!

 

Калi ў душы бясконцыя марозы,

I сцюжа, i завеi, як зiмой,

Ад болю i тугi збягаюць слёзы,

Адлiга для спакою трэба ёй.

 

Адлiга для душы круг ратавальны,

Другой душы цяпло каб ў холад даць,

Каб аднавiць звычайны стан нармальны,

Патрэбна iншым шчыра спачуваць.

 

25.12.1995

 

File 5     Home Page

 

1302     МАКIЯЖ

 

Паглядзiш: якое дзiва!

Звонку толькi белы снег,

Вады ўсе зiма закрыла,

Нi адзiн не бачны грэх.

 

Дзе калдобiна, дзе яма,

Ўсё схавала ў снег зiма,

Шлях бяжыць чароўны прама,

Перашкод зусiм няма.

 

Наваколле нiбы казка,

Як зiмою паглядзець,

Бо для вока толькi ласка,

Краса сэрца здатна грэць.

 

Ды зiма калiсьцi пройдзе,

I вадой збягуць снягi,

Мiмаволi кожны знойдзе

Усе вады i грахi.

 

Як ляжыць на твары пудра,

Маску каб не пакахаць,

Мабыць, будзе вельмi мудра

Макiяж прасiць змываць.

 

30.12.1995

 

File 5     Home Page

 

1335     ПАРАЎНАННЕ

 

Заснежана i коўзка на дарозе,

Сумёты па калена намяло,

Хоць сонца свецiць, ды яно не ў змозе

Даць для душы жаданае цяпло.

 

Бо дакучаюць моцныя марозы,

Адлiгi любай доўгi час няма,

I не бягуць са стрэх капёжу слёзы,

Пачалася сапраўдная зiма.

 

Злуецца вельмi моцна завiруха,

I вецер вые, як у лесе воўк,

Ў сцюдзёны час душу знiшчае скруха,

Хай снег iдзе, ды хоць бы вецер змоўк.

 

Зiма душу у холадзе трымае,

У ёй уздым натхнення цалкам згас,

Душа вясны настойлiва чакае,

Бо ад цяпла пачне спяваць ураз.

 

Вясну ў душы каб болей шанавалi,

Патрэбна зведаць халады зiмы,

Вясну зусiм не абогатваралi,

Бо не маглi б цаны ёй ведаць мы.

 

16.01.1996

 

File 5     Home Page

 

1361     НАТХНЕННЕ

 

Гляджу ў акно: снег, холад i мароз,

Жаданую вясну даўно чакаю,

Натхнення моцны холад не прынёс,

Я ад цяпла душою ажываю.

 

Мне радасна ад сонейка заўжды,

Як восень у душы, вясна цi лета.

Душу гнятуць бясконца халады,

Зiма сезон не лепшы для паэта.

 

Калi вiруе радасць у душы,

I песня будзе ўзнёслая прапета,

Лiрычныя складаюцца вершы,

Люблю вясну чароўную за гэта.

 

Натхненне здатна ў рукi лiру даць,

Але яно залежыць ад прыроды,

Каб вершы паэтычныя складаць,

Патрэбен адпаведны стан пагоды.

 

Хоць праз акно прыгожая зiма,

Але на настрой накладае вета,

Калi натхнення у душы няма,

Верш ўзнёслы не складаецца ў паэта.

 

30.01.1996

 

File 5     Home Page

 

1373     НЕ ТРЭБА РАН

 

Бяжыць смала з параненай сасны,

Прыгожыя бурштынавыя слёзы,

Ад ран галосяць сосны не адны,

Льюць сок дубы i клёны, i бярозы.

 

Стан радасны, калi няма пагроз

Ад небяспечнай i балючай раны,

Iначай не пазбегнуць горкiх слёз,

Бо вабны лёс становiцца паганым.

 

Калi у дрэва ранена кара,

Гаручая сляза з яго збягае,

Ў душу як прыйдзе горкая пара,

Слязамi вочы шчодра напаўняе.

 

Калi спаткае чорная бяда,

Нiбы крумкач вакол бясконца кружыць,

Сляза збягае хутка, як вада,

Душу агонь пячэ i спёкай сушыць.

 

Душы увагi трэба i цяпла,

Ёй шкодзяць ураганы i марозы,

Душа заўжды каб радаснай была,

Ёй ран не трэба, каб не беглi слёзы.

 

4.02.1996

 

File 5     Home Page

 

1392     ЦIХI РУЧАЙ

 

Ручай быў цiхi, курам па калена,

Па iм мог ехаць воз, як па шашы,

Ды хутка адбылася перамена,

Калi пайшлi працяглыя дажджы.

 

I не пазнаць было яго прыроды:

Разлiўся на зялёныя лугi,

Тапiў у бурных водах агароды,

Плылi, як караблi, па iм стагi.

 

Прыносiў ўсiм ручай багата лiха,

Ўсе напiлiся з ручая бяды,

А ў ручая з'явiлiсь моц i пыха,

Ён меркаваў, што будзе так заўжды.

 

Ды здзекi не цягнулiся бясконца,

I скончылiсь турботы i адчай,

Ласкавае прыгрэла добра сонца,

I стаў маленькiм, як раней, ручай.

 

Калi лёс моцным стаць дае нагоду,

Не трэба быць нахабным, як дракон,

Шукаць прыемней злагаду i згоду,

Падзяку атрымаць, а не праклён.

 

10.02.1996

 

File 5     Home Page

 

1405     АЧЫШЧАЮШЧАЯ ХВАЛЯ

 

Адкуль бясконца кроплi здатны брацца:

Дождж пройдзе, скандэнсуецца туман,

Расою каб прыгожай раскiдацца,

Ды жаласны у кволых кропель стан.

 

Што кропля здатна? Толькi выпарацца,

Ды дыяментам заблiшчыць раса,

Або ў зямлю сухую усмактацца,

Карысць ад кроплi – вабная краса.

 

Але сама бясследна прападае,

I добра толькi iншым ад яе,

Ды кропля часам нават не ўяўляе,

Што здатна моц i сiлу мець свае.

 

Як толькi разам кропелькi збяруцца,

Становяцца магутнаю ракой,

А калi ў мора воды рэк сальюцца,

То шторм у змозе абудзiць прыбой.

 

Як людзям здзекi учыняюць шкоду,

То кожнага магчыма пакарыць,

Калi сабрацца усяму народу,

Магутнай хваляй нечысць можна змыць.

 

15.02.1996

 

File 5     Home Page

 

1450     ЗАЎЖДЫ СОНЦА

 

Не прыходзiць вясна, не прыходзiць,

Красавiк, а ляжыць яшчэ снег,

Па-за хмарамi сонейка ходзiць,

Таму ён ручаямi не збег.

 

Палi белыя, нiбы у лютым,

Завiруха часамi мяце,

Ў душы сум, як ад цяжкай пакуты,

Я гукаю вясну, хай iдзе.

 

I цяплом мне душу адагрэе,

Вельмi цяжка працягла чакаць,

Хай каханне, нарэшце, саспее,

Бо даецца вясна, каб кахаць.

 

А пакуль дапякаюць марозы,

I не бачна iм нават мяжы,

Ды бясконцыя горкiя слёзы

Замест радасцi ў змерзлай душы.

 

Ды зiма не бывае бясконцай,

З часам знiкнуць ў душы халады,

Я хачу, каб душу грэла сонца,

Сагравала пяшчотай заўжды.

 

1.04.1996

 

File 5     Home Page

 

1494     КАБ ЗЗЯЛI ЗОРКI

 

Любыя зоркi, даўно вас не бачыў!

Неба ў хмарах было,

Свецiце вы, i таму, не iначай,

Ранiцай прыйдзе цяпло.

 

Вельмi абрыдлi бясконцыя хмары,

Шэрыя, нiбы гранiт,

Ў думках блукаюць цудоўныя мары:

Сонца i неба блакiт.

 

Вабiць красой непаўторнай сузор'е,

Чыстае неба, як шкло,

Надта ўплывае на настрой надвор'е,

Ласку даруе цi зло.

 

Доўга цудоўным надвор'е як будзе,

Радасць дае без мяжы,

Але мацнейшы уплыў робяць людзi:

Настрой ствараюць ў душы.

 

Хочацца, каб не сустрэўся час горкi

I не прыводзiў бяды,

Каб ў нашых душах i сонца, i зоркi

Ззялi бясконца заўжды.

 

27.07.1996

 

File 5     Home Page

 

1501     ДОБРАЕ НАДВОР'Е

 

Надоўга пахавалiся сузор'i,

Блакiту ў небе ўдзень няма нiдзе,

Прырода пераблытала надвор'е,

Бясконца толькi нудны дождж iдзе.

 

Павiнна лета быць, пачаўся жнiвень,

А сыпле дождж, канца яму няма,

То мукасей, а то няшчадны лiвень,

Хаця пагода трэба для жнiва.

 

Надвор'е нiбы над людзьмi смяецца,

Хоць лета, ды чамусьцi халады,

Цяпла няма, i нават не сагрэцца,

Так летам адбываецца заўжды.

 

Амаль так i ў жыццi праходзiць лета,

Бо халады паблытаюць мяжу,

Таму каханню песня не дапета,

Магчымасцi няма сагрэць душу.

 

А хочацца мець добрае надвор'е,

Хай нават часам нудны дождж iдзе,

Але, ўначы каб бачылiсь сузор'i,

I сонейка свяцiла кожны дзень.

 

7.08.1996

 

File 5     Home Page

 

1504     ТРЭБА ПРЫМIРЫЦЦА

 

Заўсёды з горкi у лагчыну

Бяжыць iмклiвы ручаёк,

Хаця знаходзiць ён прычыну,

Каб крута павярнуць убок.

 

Упарта коцiцца да рэчкi,

Нясе празрыстую ваду,

Хоць з берагамi чынiць спрэчкi,

Змяняе радасць на бяду.

 

Але змянiць не здатны плынi,

Каб зноў пабегчы на гару,

Хоць часам рэчышча пакiне

Плынь у вясновую пару.

 

Ручай бяжыць праз лес i поле

Цi робiць ў поплаве луку,

Даўжэй жадае быць на воле,

Але ўпадае у раку.

 

Колькi вяровачцы не вiцца,

Жыццё адлiчыць як гады,

З прысудам трэба прымiрыцца,

Канец павiнен быць заўжды.

 

10.08.1996

 

File 5     Home Page

 

1569     ЧАС СМЯЕЦЦА

 

Зноўку золата ў лiсцях бярозы,

I над поплавам ранкам туман,

Хутка першыя прыйдуць марозы,

У прыроды асеннi ўжо стан.

 

Зменiць выгляд свой ўсё дакарэнна,

Бо працэсу нiяк не стрымаць,

А наперадзе рэзкая змена,

Ўжо былое не ўдасца пазнаць.

 

Надта жорсткi закон у прыроды:

Вельмi ўзнёсла жыццё пачынаць,

Час няўмольны падарыць шмат шкоды,

Што ўраз рэквiем сумны спяваць.

 

Так i старасць спынiць немажлiва,

Не пазнаць, што красуня была,

Восень выгляд змяняе iмклiва,

Калi нават зiма не прыйшла.

 

Над красой час нахабна смяецца

I бязрадасным робiць жыццё,

Але трэба к яму прыцярпецца:

Старасць лепш, чым хада ў небыццё.

 

1.09.1996

 

File 5     Home Page

 

1580     АСЕННI ДОЖДЖ

 

Моцны дождж сячэ па шыбах,

На душы маркота,

Дождж прыемны, толькi хiба,

Як стаiць спякота.

 

Калi восень залатая

Ўжо за паваротам,

Музыка дажджу благая,

Слухаць не ахвота.

 

Кроплi стукаюць бясконца,

Грукат трываць мушу,

Нудна, бо схавалась сонца,

Дождж тывожыць душу.

 

Хмары чорныя густыя

Насувае восень,

Мяне вабяць часы тыя,

Калi ў небе просiнь.

 

Зараз неба ў цьмяных хмарах,

Нiкуды не дзецца,

I магчыма толькi ў марах

Сонейкам сагрэцца.

 

8.09.1996

 

Апошні верш     File 5     Home Page