2. Вакол нязгасная і вечная краса! (100 вершаў)

2. Вакол нязгасная і вечная краса! (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab39by.narod.ru

 

 

1582     НОВАЕ ЛЕТА

 

Так мiнулага лета шкада!

Восень золата кiнула ў кроны,

А ў душы i журба, i бяда,

Да спадобы мне больш лiст зялёны.

 

Хутка звонкае лета прайшло,

I хоць восень стаiць залатая,

Адчування цяпла не было,

Моцны вецер лiст жоўты зрывае.

 

I сумуе аб леце душа,

Ў небе часам з'яўляецца просiнь,

Але пройдзена лета мяжа,

I наперадзе нудная восень.

 

Звыкнуць цяжка да новых умоў,

Холад нiшчыць натхненне паэта,

Таму ў сэрцы палае любоў

Да чароўнага любага лета.

 

Яшчэ лета пайшло назаўжды,

Хоць прыемнасць душа ўспамiнае,

Пройдзе час i журбы, i бяды,

Душа новага лета чакае.

 

9.09.1996

 

File 5     Home Page

 

1610     ЛЕПЕЙ ВЯСНА

 

Вераснёвыя днi, часам лета цi восень,

Ў небе цяжкiя хмары i дождж, як з вядра,

Або сонейка ззяе ў бясконцую просiнь,

Павуцiнне ў нябёсах ляцiць з серабра.

 

Пачалiсь вакол змены, вiруе навала,

Цяпло знiшчыць няшчадна дашчэнту зiма,

Заўжды восень ў жыццi нясе болю нямала,

Ад змарнення нiдзе абароны няма.

 

Як ў душы нечакана з'яўляецца холад,

Пэўна, лютую сцюжу патрэбна чакаць,

Калi нават душой надта моцны, як волат,

Вельмi цяжка бяду у жыццi сустракаць.

 

Калi верасень крочыць ў адносiны, шкода,

У прыродзе ён золата сыпле ў лясы,

Але сэрца турбуе благая пагода,

Бо ў душы значна менш застаецца красы.

 

У адносiнах вабiць чароўнае лета,

Ды найлепей вясну ўсё жыццё зберагаць,

Для кахання вясна – найвышэйшая мэта,

Для душы цяжка восень ў жыццi сустракаць.

 

21.09.1996

 

File 5     Home Page

 

1618     АСЕННIЯ ДАЖДЖЫ

 

Няўтульна на душы: дажджы iдуць

I стукаюць па шыбах i па даху,

Трывожную няўпэўненасць нясуць

I часам нават наганяюць страху.

 

Прырода адчуваецца душой,

I быць iначай нават не павiнна,

Бо створана жыццё на свеце ёй,

А мы – яе маленькая часцiна.

 

Ўсё звязана ў адзiнстве на Зямлi,

Мы гэту сувязь адчуваем значна:

Як компас, рэагуем на палi,

Хоць простым вокам iх зусiм не бачна.

 

Барометр асабiсты у душы,

Працуе без памылак ён нязгасна,

Паказвае надвор'е у мяжы

Памiж адзнакай «пахмурна» i «ясна».

 

Асеннiя працяглыя дажджы,

I настрой ад iх пахмурны бясконца,

Было каб ясна, хочацца душы,

Каб дождж прайшоў, заззяла ярка сонца.

 

25.09.1996

 

File 5     Home Page

 

1627     НЕВЯДОМЫЯ ДАРОГI

 

Зайздросцяць птушкам, iм мяжы няма,

Бо лета адзвiнела гучнай лiрай,

Не падыходзе лютая зiма,

А iм ужо адкрыты шлях у вырай.

 

Ды не для кожнай птушкi па душы

Далёкiя праз моры пералёты,

Хоць для яе зусiм няма мяжы,

Але пужаюць цяжкiя нягоды.

 

Не вабiць прыгажосцю дзiўны край,

Бо шкода месца пакiдаць i хатку,

Хоць за марамi i сапраўдны рай,

Даступны ўсiм жаданы рог дастатку.

 

Пачала марыць аб жыццi сасна:

«Каб у мяне былi, як ў птушак, крылы,

Ад халадоў, пакуль прыйдзе вясна,

Заўсёды б адлятала ў вырай мiлы».

 

Так невядомых хочацца дарог!

Хаця на месцы камень абрастае,

Але сухi i нiзкарослы мох

Маiм жаданням не адпавядае.

 

26.09.1996

 

File 5     Home Page

 

1694     ЗАЛАТЫ ДОЖДЖ

 

На ветрыку таполi шалясцяць,

Дождж залаты бясконца з iх спадае,

Хоць сонца яшчэ здатна саграваць,

Ды горда крочыць восень залатая.

 

Дождж залаты бруiцца на зямлю,

Чароўны стан! Час, любы для паэта!

Хаця я лета бабiна люблю,

Сапраўднае душы прыемней лета.

 

Гатуецца прырода да зiмы,

З галля ляцiць лiст жоўты i чырвоны

I сцеле залатыя кiлiмы,

Такiя жыцця вечныя законы.

 

Сканчаецца дождж з часам залаты,

На клёнах гаснуць познiя пажары,

I срэбныя струменьчыкi вады

Бягуць з нябёс з вялiкай чорнай хмары.

 

Не радуюць дажджы i халады,

Ужо вясну з надзеяю чакаю,

Душа у цяжкай стоме ад нуды,

Дождж залаты з пяшчотай ўспамiнаю.

 

11.10.1996

 

File 5     Home Page

 

1722     СПАКОЙНАЯ ПЛЫНЬ

 

Бяжыць жыццё спакойна, нiбы рэчка,

Якая шчодра лашчыць берагi,

Але, калi спакой разбурыць спрэчка,

Плынь моцная складаецца з тугi.

 

Бо пачынае рэчка хвалявацца,

I хвалi ў берагi няшчадна б'юць.

А як прыемна ў ёй было купацца!

Ды зараз хвалi змогi не даюць.

 

Няма блакiту, ў небе ходзяць хмары,

I ураган спрабуе з ног збiваць,

Знiкаюць, як туман, кахання чары,

Бо немагчыма ў неспакой кахаць.

 

Трываюць берагi ад буры шкоду,

Павольны бег страчае хутка плынь,

I нельга пiць кахання асалоду,

А толькi горыч, горай, чым палын.

 

Люблю, калi цячэ спакойна рэчка,

I плынь яе цалуе берагi,

Маёй душы не да спадобы спрэчка,

Пакуты не патрэбны ад тугi.

 

17.10.1996

 

File 5     Home Page

 

1740     ДУША ЧАКАЕ

 

Ветрык налятае,

Нiбы незнарок,

Восень пачынае

Свой рашучы крок.

 

Сцiхлi птушак спевы,

Iх зусiм не чуць,

Агалiлiсь дрэвы

I душу гнятуць.

 

Восень залатая,

Сумна на душы,

Вецер лiст зрывае,

Дрэвы – як крыжы.

 

Дзень зусiм кароткi,

I цяпла няма,

Час прайшоў салодкi,

Хутка ўжо зiма.

 

Бура лiст змятае,

Сцелiць дываны,

А душа чакае

Радаснай вясны.

 

20.10.1996

 

File 5     Home Page

 

1775     ХУТКА ВЯСНА

 

Ў жахлiвы стан прыйшла прырода:

Лiст залаты ужо апаў,

Сырая хмарная пагода,

Дыван цудоўны чорным стаў.

 

Няма дзе супынiцца воку,

Галлё як могiлак крыжы,

Ўжо да зiмы не болей кроку,

I сум бясконцы на душы.

 

Зiма абрусам бруд закрые,

Схавае ўвесь асеннi грэх,

Але пакуль што сэрца ные,

Дасць радасць толькi першы снег.

 

Маю душу гняце нудота,

Былой красы зусiм няма,

Абрыдла восень, i ахвота,

Каб надыходзiла зiма.

 

Хаця зiма душу не грэе,

Затое радасць ёсць адна,

Душа знайсцi яе умее:

Зноў хутка вернецца вясна.

 

31.10.1996

 

File 5     Home Page

 

1802     РАЗВIТАННЕ З КАХАННЕМ

 

Дагарэлi кастры на рабiне,

Знiкла яркая чырвань калiн,

I ад сцюжы душа цяпер стыне,

Ўсё таму, што застаўся адзiн.

 

Адзiнота ў душы, адзiнота,

Стыне ў жылах ад холаду кроў,

Як вясною, кахання ахвота,

Не магу аднавiць яго зноў.

 

Восень цалкам галлё агалiла,

Пагас чырванi зорны пажар,

Масты сцюжа ў кахання спалiла,

Знiк бясследна пяшчоты нектар.

 

Надта цвету вясновага шкода,

Не прынесла каханне пладоў,

Час мiнуў, адышла асалода

I расчуленасць ў сэрцы ад слоў.

 

Душу болей не грэе каханне,

Сталi бляклымi гронкi рабiн,

Бо з пачуццем прайшло развiтанне,

Бо застўся без любай адзiн.

 

7.11.1996

 

File 5     Home Page

 

1852     АДНА ЗIМА

 

Часам i здаецца, што вясна,

Ды свае законы у прыроды,

Прыляцiць як ластаўка адна,

Не змянiць нiколi ёй пагоды.

 

Прыйдзе мо кудысьцi i цяпло,

Там вясна – цудоўнае здарэнне,

Хоць i добра ў цеплыне было,

Не змяняе правiл выключэнне.

 

Нават разгубiўся Бог-Тварэц,

Што чынiлi зло бясконца людзi,

Цалкам калi злу прыйдзе канец

Або панаваць i далей будзе?

 

Калi сэрцам мяккi будзе хто,

I дабро нясе для ўсiх бясконца,

Вельмi мала, нават i нiшто,

Ён не абагрэе ўсiх, як сонца.

 

Доўжыцца халодная зiма,

Для вясны iснуюць перашкоды,

Цеплынi душы ў людзей няма,

Так цяпер ёсць, так было заўсёды.

 

27.11.1996

 

File 5     Home Page

 

1853     ЦЯПЛО ДУШЫ

 

Зноў халады, вакол ляглi снягi,

Ды ва ўспамiнах засталося лета,

Як не было маркоты i тугi,

Душа цяплом была заўжды сагрэта.

 

Але далёка вабнае цяпло,

Аб iм iснуе згадка, i не болей,

Здаецца, што яго i не было,

Не завiтае ў госцi больш нiколi.

 

Ў душы таксама снежная зiма,

Бо вельмi цяжка перажыць абразу:

Было каханне, а цяпер няма,

Неспадзявана скончылась адразу.

 

Зусiм душы сагрэцца няма дзе,

Яна ў пакутах доўгаю зiмою.

Мо да яе вясна яшчэ прыйдзе?

Хоць холад, пра цяпло не страчу мрою.

 

Але пакуль што снегу намяло,

Душа замерзла, страцiла свабоду,

Змагаюсь за жаданае цяпло,

Мне зруйнаваць патрэбна панцыр з лёду.

 

27.11.1996

 

File 5     Home Page

 

1857     ЧАС I ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Прыйшла зiма, наўкол краса якая!

Зямлю пушыстым снегам замяло,

Шкада, бо паступова ён растае,

Час пройдзе, i красы – як не было.

 

Вясной сады прыгожа расквiтнеюць,

Але мiне зусiм кароткi час,

I знiкнуць кветкi, толькi фрукты спеюць,

Вясновых болей не знайсцi украс.

 

А летам колер па душы злёны,

Ды назаўжды не зберагчы красы,

Скiдаюць жоўты лiст дубы i клёны,

Бо надышлi асеннiя часы.

 

Запалiць восень дзiўныя пажары,

Гарыць лiст дрэў чырвона-залаты,

Ды пройдзе дождж, зацягнуць неба хмары,

I стануць на зямлi, яе бруд, лiсты.

 

Страчае з часам прыгажосць жанчына,

Змагацца ўпарта за яе дарма,

Бо час руйнуе прыгажосць няспынна,

Ды абароны ад яго няма.

 

30.11.1996

 

File 5     Home Page

 

1991     СОНЕЙКА КАХАННЯ

 

Вясна, ды зноў вяртаецца зiма,

Як ў студзенi, мяце яшчэ завея,

Жаданага цяпла зусiм няма,

Высока сонца, ды пагана грэе.

 

Вясновага надвор'я не прыйшло,

Абрыдлi i завеi, i марозы,

А хочацца, каб песцiла цяпло,

I не было ад халадоў пагрозы.

 

Здараецца нярэдка i ў жыццi:

Нягоды паўтараюцца упарта,

Але спакою хочацца знайсцi,

Бо без цяпла ў душы i жыць не варта.

 

Цудоўна, як жыве ў душы вясна,

I халадам прыйсцi няма нагоды,

Пяшчотны ён, пяшчотная яна,

Няма ў жыццi найлепшай асалоды.

 

Мець хочацца цяпло ў душы заўжды,

Вялiкае, ды сцiплае жаданне,

Каб не змаглi вярнуцца халады,

Каб моцна грэла сонейка кахання.

 

18.03.1997

 

File 5     Home Page

 

1993     ХМАРЫ Ў ДУШЫ

 

Зацягнулась хмарамi душа,

Хоць ў мiнулым ззяла толькi сонца,

Дапякае нудная iмжа,

I пакуты доўжацца бясконца.

 

Радасны блакiт раней быў ўдзень,

Ноччу мiгацелi шчодра зоры,

На душу цяпер лёг чорны цень,

Бо святла не здатны даць дакоры.

 

Коцяцца, як снежны ком з гары,

Ў прорву i надзея, i трыванне,

Гасне, нiбы свечка на вятры,

Некалi магутнае каханне.

 

Яно грэла ззяннем залатым,

Ды да скону пачыналiсь крокi,

Папаўзлi па небе, нiбы дым,

Першыя вялiкiя аблокi.

 

Зацягнула неба спакваля,

Цалкам згаслi радасныя мары,

Стала гразкай ад дажджоў зямля,

Чорныя ў душы гуляюць хмары.

 

19.03.1997

 

File 5     Home Page

 

2045     КАХАННЕ I НЯНАВIСЦЬ

 

Кветкi ружы даруюць натхненне,

Светлы час без трывог i пакут,

Ды цвiценне мiнае ў iмгненне,

I спадаюць пялёсткi на бруд.

 

Высыхае паволi лiстота,

I стаяць, як сiроты, кусты,

Стан узнёслы прайшоў, яго шкода,

Але быў дзiўны час залаты.

 

Так устроена лёсу прырода,

Што сканчаецца радасны час,

Замiнае яму перашкода,

Сумам шчасце становiцца ўраз.

 

Мора шчасця ўдалося адчуць мне,

Але з часам – шмат цяжкiх нягод,

Вельмi шкода, што здатна пачуцце

Пераходзiць у свой антыпод.

 

23.04.1997

 

File 5     Home Page

 

2050     ЛЕПШАЯ АСАЛОДА

 

Калi бура ламае бярозы,

Доўга парасткi будуць расцi,

Як няшчасце знявечыла лёсы,

Цяжка стрыжань знайсцi у жыццi.

 

Хай цiкаваю будзе работа,

Настрой цяжка пасля зберагчы,

Цалкам знiкла былая пяшчота,

Сумна ў ложку халодным ўначы.

 

I шукаю, за што зачапiцца,

Не збiваў вельмi жорстка каб лёс,

Трэба час, каб маглi загаiцца

Раны бурай зламаных бяроз.

 

Не абдурыш эрзацам прыроды,

Хай душа ад яго аж пяе,

Бо няма ў свеце лепш асалоды

Той, якую каханне дае.

 

27.04.1997

 

File 5     Home Page

 

2054     ЯК ПРЫРОДА

 

Лягло бурнае мора у штыль,

Прамень сонца палашчыў па скуры,

Але дзесьцi, за тысячы мiль,

Ў берагi б'юцца хвалямi буры.

 

То накрые прастору туман,

То насунуцца чорныя хмары,

Б'е перун, як магутны тыран,

Цi на захадзе ззяюць пажары.

 

I бясконцы iдзе карагод,

Бо такiя законы прыроды,

Ён складаецца з цяжкiх нягод

Цi з шчаслiвай i вабнай нагоды.

 

Будуць буры, дажджы i снягi,

Не заўжды толькi сонейка ззянне,

Будзе ў сэрцы даволi тугi,

Як прырода, такое каханне.

 

29.04.1997

 

File 5     Home Page

 

2055     ЦЯПЛО Ў СЭРЦЫ

 

Нясе сiвер замецi i сцюжы,

Хоць зiма – час смутку i тугi,

Аб вясне цудоўнай мараць ружы,

Не замiнка холад i снягi.

 

Ўжо вясна упарта робiць крокi,

Каб зямлю прамерзлую сагрэць,

Хоць жаданы час яшчэ далёкi,

Ды ён прыйдзе, ружам каб квiтнець.

 

Прамянямi шчодра грэе сонца,

I бутоны раскiдаюць цвет,

Каб дарылi кветкi цуд бясконца,

Вабiў прыгажосцю iх букет.

 

Вясной сонца моцна прыпякае,

Кветкi расцвiтаюць, iхнi час,

Калi сэрца ад цяпла адтае,

То каханне расцвiтае ўраз.

 

29.04.1997

 

File 5     Home Page

 

2080     СВАБОДА I ЛЮБОЎ

 

Быў маленькi ручай i нязначны,

Бегла сцiплая плынь праз лугi,

А зiмою зусiм стаў нябачны,

Бо замерз, лёд схавалi снягi.

 

Ледзьве плынь прабiвалась пад лёдам,

Лёд, як волат, мацнеў ў халады,

Не было канца цяжкiм нягодам,

Бо у рэчышчы мала вады.

 

Сонца грэла, вада прыбывала,

Бо вясновы наблiзiўся час,

Плынь бязлiтасна лёд паламала,

I паводка пачалася ўраз.

 

Як бушуюць вясновыя воды,

Рэчцы мала сваiх берагоў,

Ад занадта вялiкай свабоды

Заўжды з рэчышча выйдзе любоў.

 

25.05.1997

 

File 5     Home Page

 

2103     БЯДА АД КРАСЫ

 

Расцвiтае асот пры дарозе,

I яго не жадаюць чапаць,

Ды мiнуць цуд чароўны не ў змозе:

Ружу кожны жадае зламаць.

 

Красу ружы прыемна пабачыць,

Яе чырвань гарыць, як пажар,

На загiбель як ружу прызначыць,

Яна звяне, i ссохне нектар.

 

Прападзе яе водар духмяны,

Стане смеццем, ёй шлях – ў небыццё,

Быў раней ад красы нiбы п'яны,

За яе мог аддаць i жыццё.

 

Ружы рвуць, цi яны вiнаваты,

Што краса надта вабiць заўжды?

Слёзы льюць прыгажунi-дзяўчаты,

Бо краса iх вядзе да бяды.

 

20.06.1997

 

File 5     Home Page

 

2106     БЛАКIТ

 

Абрыдлi бясконцыя хмары,

Як свята, блакiт над зямлёй,

Наяве жаданае з мары,

Ў душы ўсталяваўся спакой.

 

Змяняецца часта пагода,

I смутак цi радасць дае,

Пачуццi стварае прырода,

Бо людзi – часцiнка яе.

 

Заўсёды занадта цiкава

Змяняе надвор'е настрой,

Яно каб аднолькавым стала,

То людзi збяднелi б душой.

 

Не радуюць змены заўсёды,

Бывае даволi тугi,

Але свята ёсць у прыроды:

Для сэрца блакiт дарагi.

 

22.06.1997

 

File 5     Home Page

 

2111     САДЫ

 

Сонца. Радасць. Прыгожыя кветкi.

Вясной хутка кахаюць сады,

Без кахання жывуць ужо ўлетку,

Толькi ўпарта гадуюць плады.

 

У iмгненне сканчаецца лета,

Бачаць дрэвы цвiценне у снах,

Адны буднi iдуць, iх багата,

Сваю радасць знаходзяць ў пладах.

 

Але плод, як становiцца спелы,

Пакiдае галiнку заўжды,

Застаюцца без радасцi дрэвы,

Iх чакаюць цяпер халады.

 

Ёсць у дрэваў для суму прычыны,

Будзе шмат ўзiмку ночак глухiх,

Як сады, пакутуюць жанчыны,

Многа лёсаў жаночых такiх.

 

27.06.1997

 

File 5     Home Page

 

2124     НЯМА IНАКШАЙ

 

То дзьме занадта моцны вецер

Цi лезе пад кару мароз,

Сумуе ствол, i плача вецце

Зiмой сцюдзёнай у бяроз.

 

Як перажыць вясной маркоту,

Бо з раны чысты сок цячэ?

I спёка мучае лiстоту,

Як сонца летняе пячэ.

 

Або асеннiя вiхуры,

Учыняць над бярозай глум,

Таксама ад жыццёвай буры

Ў душу прыходзiць цяжкi сум.

 

Нi кропелькi ў душы спакою,

Мо надта цяжкi час мiне?

Жыць трэба з доляю такою,

Няма iнакшай для мяне.

 

7.07.1997

 

File 5     Home Page

 

2147     УСЯМУ СВОЙ ЧАС

 

Перастаялi травы на лугах,

Касца свайго даўно ўжо зачакалiсь,

Iх выгляд выклiкае толькi жах,

Мо i на свет дарэмна нараджалiсь.

 

Не зрэзалi дзябёлыя грыбы,

Яны сябе у нетрах баранiлi,

Ды толькi сэрца ные ад журбы,

На коранi баравiкi пагнiлi.

 

Свой усяму прыходзiць зорны час,

Калi ўздымаюць крылы на вяршынi,

Падаркам трэба скарыстацца ўраз,

Бо зорны час пабудзе i пакiне.

 

У час зрабiць патрэбна выбар свой,

I скарыстацца вабнаю красою,

Каб мець заўсёды шчасце i спакой

I не спаткацца з жахам i журбою.

 

19.07.1997

 

File 5     Home Page

 

2208     ШТО ЛЕПЕЙ?

 

Ласкавае, хоць гладзь яго рукой,

Бо ў штыль блiшчыць, нiбы люстэрка, мора,

Калi знiшчае шторм яго спакой,

Спаць хвалi улягаюцца не скора.

 

У бераг надта грозны б'е прыбой,

Шалеюць ад магутнай сiлы хвалi,

I вытрымаць нялёгка з iмi бой,

Шмат скал яны ў бяздоннi пахавалi.

 

Ў жыццёвым моры да спадобы штыль,

Ды часта падымаюцца вiхуры.

А як сабе адрэзаць шчасця скрыль,

Калi пачнуцца жудасныя буры?

 

Ў жыццёвым моры вельмi цяжка плыць,

Утопiшся, як кiнеш варушыцца.

Мо лепей, каб спакой сабе набыць,

К якому-небудзь берагу прыбiцца?

 

7.08.1997

 

File 5     Home Page

 

2219     СВОЙ ЧАС

 

Вясна, цвiценне, ў ясным небе просiнь,

Цудоўны i узрушлiвы сезон!

Бяжыць час хутка, надыходзiць восень,

I на парозе нежаданы скон.

 

Ўсё выверана ў велiчнай прыроды,

Ў час саспяваюць дзiўныя плады,

Але ў жыццi людей ёсць перашкоды,

Час лепшы выбiраюць не заўжды.

 

Ў душу прыходзяць цяжкiя нягоды,

Запал, што быў вясною, хутка згас,

Бо непагадзь заўжды замест пагоды

Прыносiць спакваля асеннi час.

 

Ўсяму свой час, i хто не зразумее,

Што ён ужо рашуча надышоў,

Да справы ўсё жыццё бясконца спее,

А мiма крочаць шчасце i любоў.

 

12.08.1997

 

File 5     Home Page

 

2220     ЗДАТНА ПЕРАСПЕЦЬ

 

Жыта зелянее, на вятрах спявае,

Каласы iмклiва к небу выкiдае,

Каб хутчэй прыгожым легчы пад сярпамi,

На парозе восень з сумнымi дажджамi.

 

I натхненне мае колас ад пагонi,

Ў непагадзь жахлiва выглядаюць гонi,

Жыта аж дадолу хiлiцца ад буры,

Выгляд яго змрочны i настрой пануры.

 

А было калiсьцi зерне неблагое,

Ды стралой пранеслась лета залатое,

Жыта ў небяспецы, град iдзе з залевай,

Ураджай загiнуў на раллi змарнелай.

 

Пераспее колас, пачарнее зерне,

Гаспадар нядбалы, што было, не верне,

Як касец не прыйдзе, каб спынiць чаканне,

Пераспець, як колас, здатна i каханне.

 

12.08.1997

 

File 5     Home Page

 

2257     ХОЦЬ ВОСЕНЬ

 

Пазалацiла восень дрэваў кроны,

Але не ўсiм прынесла смерць яна,

У iншых лiст яшчэ зусiм зялёны,

Нiбы не восень крочыць, а вясна.

 

Яшчэ зялёным будзе досыць часу,

На многiх дрэвах лiсця ўжо няма,

Зялёны лiст жаўцее не адразу,

Яго загубiць жорсткая зiма.

 

Так i ў людзей, як восень надыходзiць,

Пазнаць адзнакi старасцi прыйшлось,

З узростам старасць iншых не знаходзiць,

I восенню ў душы iх – маладосць.

 

Iдуць па небе снегавыя хмары,

Хоць восень, ды час летнi не прайшоў,

Як у юнацтве, ёсць аб шчасцi мары,

Як ў сталасцi, ў душы гарыць любоў.

 

30.09.1997

 

File 5     Home Page

 

2260     ЗАЛАТЫЯ НОЧЫ

 

Дым дагарэўшага кастра

Няшчадна выядае вочы,

Прайшла цудоўная пара,

Калi пагрэцца быў ахвочы.

 

Сцяжынка зарасла травой,

I замуцiлася крынiца,

Няма мелодыi жывой,

Не вабiць болей таямнiца.

 

Бясконца мог палаць касцёр,

Паiць крынiчанька вадою,

Дзе бег паток – расце трысцё,

Шарэе вогнiшча спакою.

 

Прабеглi вабныя гады,

Мiнулi залатыя ночы,

Ў крынiцы больш няма вады,

I лезе дым кастра у вочы.

 

1.10.1997

 

File 5     Home Page

 

2298     ВЯСНОВАЯ КРАСА

 

Радуюць белыя кветкi красою,

Вабiць iмпэт малады,

Дзiўнае шчасце прыходзiць вясною,

Ды адцвiтаюць сады.

 

Спала пялёсткаў бялюткая вата,

Ператварылася ў бруд,

Хутка сканчаецца дзiўнае свята,

Буднямi робiцца цуд.

 

Знiкла узнёсласць, пачалася праца,

Каб саспявалi плады,

Сокi аддаць свае трэба старацца,

Каб быў iх лёс залаты.

 

Сад адбiвае лёс ўзнёслы дзявочы

Дзiўнай вясновай красы,

Ды у жанчын вельмi сумныя вочы,

Ў марах цвiцення часы.

 

11.10.1997

 

File 5     Home Page

 

2309     ПРАХОДЗIЦЬ ВОСЕНЬ

 

Шыбуюць хмары над зямлёй,

I сонца iх не рассувае,

Ў душы туга i неспакой,

Праходзiць восень залатая.

 

Бо скончыўся прыгожы час,

Хаця яго было даволi,

Але ён паступова згас,

I больш не вернецца нiколi.

 

Прыносiць восень безлiч дум,

I для тугi дае прычыны,

Так i ў жыццi: бясконцы сум,

Як восень прыйдзе да жанчыны.

 

I ўвосень можа быць цяпло,

Аж павуцiнне узлятае,

Ды лета бабiна прайшло,

Праходзiць восень залатая.

 

16.10.1997

 

File 5     Home Page

 

2343     НЯЎРОКАМ

 

Жоўты лiст толькi скiнулi клёны,

Нечакана прыйшлi халады,

На таполях яшчэ лiст зялёны,

На бярозах пакуль залаты.

 

Ды зiма пачалася няўрокам,

Ў небе чорных дадалася хмар,

Наступае упэўненым крокам,

Як сапраўдны iдзе гаспадар.

 

Быць павiнна яшчэ толькi восень,

Бо правы ў гэты час ёй даны,

Каб у небе паззяць магла просiнь,

Каб лiстота лягла ў дываны.

 

I ў жыццi так здараецца часам,

Што вясновага шчасця няма,

Яшчэ восень магла быць украсай,

Ды няўрокам пачалась зiма.

 

5.11.1997

 

File 5     Home Page

 

2359     ЦЯЖКА ЗРАЗУМЕЦЬ

 

Бег чысты, як сляза расы, ручай,

Але яму вады здавалась мала,

Прыходзiў часам да яго адчай,

Плацiна шмат вады над iм трымала.

 

Ручай падумаў, што здарыўся цуд,

Напор магутны разбурыў плацiну,

Вада панесла шматгадовы бруд,

Глей гразкi, непрываблiвую цiну.

 

Як росы на лугах, была вада,

Ды бег паток, i плынь равела грозна,

Спаткала непапраўная бяда,

Ды шкадаваць было занадта позна.

 

Хто болей хоча, меней будзе мець,

Бясконца журавель у небе снiцца,

Ды вельмi цяжка мудрасць зразумець,

Што лепш ў руках маленькая сiнiца.

 

25.11.1997

 

File 5     Home Page

 

2377     ХАЛОДНАЯ КРАСА

 

Абрусам белым снег зямлю пакрыў,

Чысцютка, белiзною слепiць вочы,

Ён прыгажость прыродзе падарыў,

Але не кожны да яе ахвочы.

 

Насталi непрыемныя часы,

Узiмку птушкам кепска i жывёлам,

I церпяць яны цяжка ад красы,

Складана вельмi ў сцюжу выжыць кволым.

 

Абрус таўшчэзны i пячэ мароз,

Няма душу чым саграваць зiмою,

I для жыцця ўзнiкае шмат пагроз,

Турботы мучаць i няма спакою.

 

Краса для вока любая заўжды,

Ды прыгажосць душу не сагравае,

Наадварот, прыносiць шмат бяды,

Калi яна халоднаю бывае.

 

7.12.1997

 

File 5     Home Page

 

2398     ЛЕПЕЙ СПЕЛЫ

 

Ва ўсiм садзе першай спела слiва,

Падстаўляла сонейку бакi,

На другiх глядзела ганарлiва,

Ды нiхто к ёй не цягнуў рукi.

 

Бо было яшчэ занадта рана,

Не саспелi iншыя плады,

Слiве станавiлася пагана,

Знiк iмпэт узнёслы малады.

 

Прабег хутка летнi час iмклiвы,

Чырванню былы стаў iзумруд,

Беражлiва ў кошык клалi слiвы,

Тых, што згнiлi, выкiдалi ў бруд.

 

Пераспелы горш, чым недаспелы,

Прыйдзе час – i змогу дасць даспець,

Калi першы будзе ўжо змарнелы,

На другога люба пагладзець.

 

5.02.1998

 

File 5     Home Page

 

2514     КАЛЮЧКI

 

Ружы! Вельмi прыемна iх бачыць,

Бо квiтнее ў душы пачуццё,

Ды калючкi, патрэбна адзначыць,

Не заўсёды мiлуюць жыццё.

 

Ружы – нiбы зацягнуты воскам,

Ў iх крынiца цнатлiвай красы,

Але час прыйдзе звянуць пялёсткам,

Знiкнуць кроплi чысцюткай расы.

 

Да iх дотык занадта балючы,

Бо сцяблы тарчаць, нiбы слупы,

Кiпцюроў шмат, i кожны калючы,

Не пабачыць iх толькi сляпы.

 

Уражала сваёй прыгажосцю,

Пакарала спачатку заўжды,

Ды калолi калючкi са злосцю,

Iх у сцiплай няма лебяды.

 

3.04.1998

 

File 5     Home Page

 

2519     ЧОРНАЯ ДУША

 

Аднойчы ўвосень для сябе неспадзявана,

Папала семечка ад яблыка ў зямлю,

Хоць глеба чорная здавалась, як загана,

Яно пакорлiва лiчыла: «Ўсё сцярплю».

 

Але вясна прыйшла знянацку нечакана,

Маленькi ў семечка праклюнуўся расток,

I яблынька расцi пачала непагана,

У садзе добры заняла сабе куток.

 

Мiналi вёсны, пакрывалi цветам крону,

Глядзела яблыня з пагардай на зямлю,

Раней малiлась на яе, як на iкону,

Казала з ўдзячнасцю зямлi: «Павек люблю».

 

Хоць чорная зямля, хлеб белы нараджае,

Бо не ўзгадуе нiву беленькi пясок,

Душа тых чорная, хто iншых абражае,

Заўжды зняважліва глядзяіць на іх здалёк.

 

4.04.1998

 

File 5     Home Page

 

2520     БЛАКIТ У ДУШЫ

 

Блакiт у небе, сонейка смяецца,

I на зямлю кiдае прамянi,

Не кожны дзень смех звонкi удаецца,

Часцей бываюць пахмурныя днi.

 

Дождж пойдзе цi бушуе навальнiца,

I вецер хмары над зямлёй нясе,

Цi ураган бязлiтасны здарыцца,

Спакою робiць шкоду i красе.

 

То, нiбы вата, сцелюцца туманы,

Цi снег зямлi падораць маразы,

Або капёж пачнецца нечаканы

I зблытае прыродныя часы.

 

I на душы таксама, як ў прыродзе,

Блакiт часамi, а часцей – iмжа,

Таму удзячным трэба быць нагодзе,

Калi пяе ад радасцi душа.

 

4.04.1998

 

File 5     Home Page

 

2525     АСАЛОДА МАЛАДОСЦI

 

Упаў увосень з дуба спелы жолуд

З вялiкаю надзеяю адной,

Каб перажыць зiмой суровы холад

I стаць дубком маленечкiм вясной.

 

Гады пабеглi добрыя iмклiва,

Дуб хутка рос без болю i журбы,

Прыгожым быў, як казачнае дзiва,

I волату зайздросцiлi дубы.

 

Галлё пачала сохнуць паступова,

Магутны ствол пашкодзiла дупло,

Парушылась жыццёвая аснова,

Расчараванне горкае прыйшло.

 

Прыемна ад жыцця мець асалоду,

Расцi дубком зялёным маладым,

I маладосць цанiць, як нагароду,

Знiшчае хуткi час iмпэт i ўздым.

 

6.04.1998

 

File 5     Home Page

 

2544     ЧАРОЎНЫ ПРАМЕНЬ

 

Калi галiнка схiлiцца дадолу,

I пападае лiст у чорны цень,

Змянiць бясконца хочацца умову,

Каб хоць калi сагрэў яе прамень.

 

На iншую лiстоту свецiць сонца,

Жыве яна цудоўна без тугi,

У цемры вельмi цяжка быць бясконца,

I хочацца, каб час прыйшоў другi.

 

Галлё хай вецер моцна разгайдае,

Каб з ценю выйсцi на кароткi час,

Прамень лiстоце радасць пакiдае,

Папесцiў злёгку, але хутка згас.

 

Душу прамень чароўны сагравае,

Хаця у ёй – бясконцая зiма,

Хоць ззяе зрэдку, ды душа адтае,

Як сталага каханага няма.

 

17.04.1998

 

File 5     Home Page

 

2576     ВОСЕНЬ

 

Скончыўся iмгненна час вясновы,

Што лiстоту дараваў галлю,

Вось ужо i першы лiст кляновы

Лёг яшчэ на цёплую зямлю.

 

Крона пышна расквiтнела летам,

Цешылась, што лiст яе разны,

Любавалась дзiўным Боскiм светам,

Бачыла аб светлым шчасцi сны.

 

Але крочыць восень залатая,

I гатуе непаметна скон,

Лiст упарта на зямлю злятае,

Вельмi жорсткi у жыцця закон.

 

Не паспееш нават аглянуцца,

Шлях асеннi клiча ў небыццё,

Восень трэба працягнуць iмкнуцца,

Люба i асенняе жыццё.

 

28.04.1998

 

File 5     Home Page

 

2590     ПЕРШЫ СНЕГ

 

Як пялёсткi яблыневай кветкi,

На далонь сняжынкi я лаўлю,

Снег накрыў асеннiя палеткi,

Лёг чароўнай коўдрай на зямлю.

 

А сняжынкi весела злятаюць,

Iмi ўвесь запоўнiўся абшар,

На маiх далонях хутка таюць,

Заляпiлi белым пухам твар.

 

Ззяюць ў праменях, як самацветы,

Назбiраць iх можна поўны мех,

Для душы цудоўны момант гэты:

Вабiць цудам самы першы снег.

 

Калi ляжа першы снег на скронях,

Хутка ў госцi з'явiцца зiма,

Але снег не растае ў далонях,

Радасцi ад замецi няма.

 

5.05.1998

 

File 5     Home Page

 

2710     ЯК ДОЖДЖ

 

Без дажджу сохнуць дрэвы i травы,

Паўнацэнна не спеюць плады,

Дачакацца не ўдасца атавы,

Толькi жаль выклiкаюць сады.

 

Абмялелi азёры i рэкi,

Перасохлi зусiм ручаi,

Для жывога – ганебныя здзекi,

Не пяе салавей у гаi.

 

Дождж жаданы i надта чаканы,

Каб пазбегнуць страшэннай бяды,

Загаiць каб ад засухi раны,

Вельмi трэба хоць кропля вады.

 

Каб раса была кожнае ранне,

Дождж патрэбны зямлi не адзiн,

I, як дождж, неабходна каханне,

Каб не ссохла душа у жанчын.

 

30.07.1998

 

File 5     Home Page

 

2754     ЧАПАЦЬ МОЦНАГА

 

Як люстэрка, гладкая вада,

Нiбы i няма магутнай плынi,

Нават лiст не здольна пагайдаць,

Пакуль камень нехта ў рэчку кiне.

 

Ды як вецер моцны загудзе,

Пачынаюць бiць, як молат, хвалi,

Ў наступ плынь магутная iдзе,

Каб вятры дарэмна не чапалi.

 

Памiж хваль ў люстэрцы – толькi жах,

Бо звычайны зрушаны парадак,

Моцны гул прыбою у вушах,

Нiбы заравеў вялiкi статак.

 

Прыйдзе або вернецца бяда

Да таго, хто моцнага чапае,

Як люстэрка, гладкая вада,

Але часам хвалi уздымае.

 

3.09.1998

 

File 5     Home Page

 

2792     НАДЗЕЯ НА ЦЯПЛО

 

Лiст не спадае з клёна i бярозы,

Яны стаяць ў адзеннi залатым,

Ды дапякаюць моцныя марозы,

Надзея гiне на цяпло, як дым.

 

Бо вецер вые, нiбы воўк галодны,

Зрывае сiлай золата з галля,

Лiст, пэўна, не ўтрымаецца нiводны,

I золатам пакрыецца зямля.

 

Хоць, нiбы летам, ярка свецiць сонца,

Ды ў халадах яго вiны няма,

Магло быць лета бабіна бясконца,

Але прыйшла суровая зiма.

 

Неспадзяванасць i ў жыццi бывае,

Яшчэ каханне ў ззяннi залатым,

Ды, нiбы лiст асеннi, прападае,

Надзея знiкне на цяпло, як дым.

 

2.10.1998

 

File 5     Home Page

 

2796     СНЯЖЫНКА НА ДАЛОНI

 

Сняжынка. Колкi прыгажосцi ў ёй!

Не меней, чым ў брыльянтавай кароне,

Але яна становiцца вадой,

Як пападзе на цёплыя далонi.

 

Час здатны ўсё на свеце разбураць,

Закон прыроды вечны i суровы,

Каб прыгажосць працягла зберагаць,

Ствараць патрэбна добрыя умовы.

 

Краса безабаронная заўжды,

Хоць зберагчысь ёсць у яе жаданне,

Наперадзе чакае шмат бяды,

Руйнуецца прыгожае каханне.

 

Таму, як першы снег зазiхацiць,

Разляжыцца сумётамi на скронi,

Красу пачуццяў лёгка разбурыць,

Каханне – як сняжынка на далонi.

 

3.10.1998

 

File 5     Home Page

 

2806     ВЯСНОВАЕ ХВАЛЯВАННЕ

 

Днi лета бабіна стаяць,

Яны гатуюць лету здраду,

Хоць здатна восень хваляваць,

Туга ў душы ад лiстападу.

 

Iмклiва падаюць лiсты,

Гуляе iмi ветрык смелы,

Дыван кладзецца залаты,

Ды голыя бянтэжаць дрэвы.

 

Галлё пужае чарнатой,

Зялёныя прыемней шаты,

Гняце увосень неспакой,

Таму я восенi не рады.

 

Яшчэ ўдалечынi зiма,

Але вясну ужо чакаю,

Яе жадаю нездарма,

Бо хваляванне адчуваю.

 

9.10.1998

 

File 5     Home Page

 

2829     ЛЕПШ ВЕЧНАЗЯЛЁНЫ

 

Кладуцца залатыя дываны,

Iх восень сцеле шчодраю рукою,

Калi былi зялёнымi яны,

Iх доля жорсткай не была такою.

 

Здавалась, што абрыдла зелянець,

Бо колькi часу можна быць зялёным?

Было жаданне хутка пасталець,

Цi жоўтым стаць, цi, лепш яшчэ, чырвоным.

 

I вось прыйшла жаданая пара,

Ды прыгажосць з галiн у бруд злятае,

А вецер гонiць лiсце са двара,

Ад родных дрэў ўсё далей адмятае.

 

Хоць золата, бясспрэчна, даражэй,

Лiст залаты – украса кожнай кроны,

Пазалацеў, i падае нiжэй,

Найлепей, калi лiст вечназялёны.

 

31.10.1998

 

File 5     Home Page

 

2839     ВIШНЁВЫ СНЕГ

 

Кружацца сняжынкi за акном,

Час прыйшоў халодны i суровы,

Хочацца, каб ява стала сном:

З дрэваў падаў белы цвет вiшнёвы.

 

Лiсце амаль ссыпалася з крон,

Адыходзiць залатая восень,

Але крочыць ява, а не сон,

Бо зiма чакае на парозе.

 

Будуць дзьмуць сцюдзёныя вятры,

Будуць i сумёты, i марозы,

Ды душа чакае той пары,

Калi пройдуць зімнія пагрозы.

 

Хоць зiма, ды мары аб вясне,

З'явяцца для радасцi умовы,

Вабiць казка прыгажэй, чым ў сне,

Бо кружыцца будзе снег вiшнёвы.

 

8.11.1998

 

File 5     Home Page

 

2845     СЦЮЖА

 

Прайшлi снягi, вакол лёг белы пух,

Зiма пачалась у адно iмгненне,

I лес ад цiшынi амаль аглух,

Палi убралiсь ў цёплае адзенне.

 

Ды дапякаюць моцна халады,

Таму жыццё зiмой амаль спынiлась,

Няўтульна i нявесела заўжды,

Як пазбаўленне, лета часта снiлась.

 

Але кладуцца i далей снягi,

Трашчыць мароз, знiкае спадзяванне,

Што калi-небудзь прыйдзе час другi,

I што калiсьцi белы пух растане.

 

Калi ў душы халодная зiма,

Нiколi расквiтнець не здатны ружы,

Надзеi шчасце атрымаць няма,

Калi душа сцiскаецца ад сцюжы.

 

20.11.1998

 

File 5     Home Page

 

2869     АДЛIГА ДУШЫ

 

Снягi, сумёты, халады,

Зiмовае абрыдне лiха,

Але здараецца заўжды

Сярод любой зiмы адлiга.

 

Хай замець будзе i мароз,

Сцюдзёны вецер хай злуецца,

Але мiне час ўсiх пагроз,

Адлiга прыйдзе, каб сагрэцца.

 

I пойдзе у нябыт бяда,

Мароз з баямi адступае,

Снег знiк, вакол бяжыць вада,

Бо сонейка праз хмары ззяе.

 

Калi душу зацягне лёд

І нават моцнай будзе крыга,

Хоць вельмi цяжка ад нягод,

Час прыйдзе – вызвалiць адлiга.

 

19.12.1998

 

File 5     Home Page

 

2880     ВЯСНОВЫЯ КАПЯЖЫ

 

Хаця мароз лютуе i злуецца,

Аж слёзы ледзянеюць у душы,

Прыйшла пара цудоўная сагрэцца:

Вясновыя пачалiсь капяжы.

 

Няхай цяпло з'яўляецца часова,

Жыве надзея – сонейка ўгары,

Яна – мая магутная аснова,

Што дачакаюсь радаснай пары.

 

Не будзе доля болей надта злою,

I настрой кепскi стане лепшым ўраз,

Бо ветлiвае сонейка вясною,

Чакаю з нецярпеннем вабны час.

 

Чакаю, ды нялёгка дачакацца,

Пакуль растане цалкам лёд ў душы,

Ды ёсць падстава шчыра спадзявацца:

Вясновыя пачалiсь капяжы.

 

24.12.1998

 

File 5     Home Page

 

2968     ВЯСНА СКОНЧЫЛАСЬ

 

Здавалася, не прыйдзецца нiколi

Свайму каханню гатаваць труну,

Ды розныя сустрэцца могуць долi:

Каханне пражыло адну вясну.

 

Квiтнела, нiбы вiшня, цветам белым,

Цудоўным для душы быў цэлы свет,

Ды не ўдалося стаць, як вiшнi, спелым,

Ў пачуццi быў сапраўдны пустацвет.

 

Як летам пачалася суш i спёка,

Каханню згiнуць хутка час прыйшоў,

Хоць марыла узняцца з iм высока,

Ды брудам пустацвет упаў на дол.

 

Не стаў яшчэ бок вiшнi нават буры,

Ўдваiх не пiць вiшнёвага вiна,

Свайму каханню я раблю хаўтуры,

Хаця нядаўна скончылась вясна.

 

5.02.1999

 

File 5     Home Page

 

3038     БЛЯСК БРЫЛЬЯНТАЎ

 

На ружы, як брыльянт, раса,

Пялёсткi – нiбы заранiца,

Цудоўная яе краса,

Час пройдзе, i бяда здарыцца.

 

У свежай ружы ёсць цана,

Ды вельмi хутка ружа звяне,

Як пройдзе, нiбы дым, вясна,

На ружу ўжо нiхто не гляне.

 

Калi мiне цудоўны час,

Зрываць не стане ружу хтосьцi,

Бо бляск брыльянтаў цалкам згас,

Ўсё прыгажэй у маладосцi.

 

1.03.1999

 

File 5     Home Page

 

3044     ТОЛЬКI ДУБЫ

 

Лёгкi брыз дзьме заўжды да пары,

Як ад ўлады становiцца п'яны,

Набiраць пачнуць сiлу вятры,

Здатны нават стварыць ураганы.

 

Пакараецца ветру трава,

Хмызнякi з задаволеннем гнуцца,

Дубы моцна стаяць, як скала,

Баранiць незалежнасць iмкнуцца.

 

Ды, калi небяспека прыйшла,

Хмызнякi не загiнуць i травы,

Толькi ў дуба ляцiць галава,

Хаця ён ў барацьбе сваёй правы.

 

4.03.1999

 

File 5     Home Page

 

3053     ШТОРМЫ I ШТЫЛI

 

На моры штыль, блакiт, зефiр

Не здатны аблачынкi зрушыць,

Пануе злагада i мiр,

I ратаваць не трэба душы.

 

Як мора чорнае ад хмар,

I шторм ўгару кiдае хвалi,

Стрымаць нялёгка iх удар,

Каб душы ў вiры не знiкалi.

 

Ў жыццёвым моры шмат бяды

У буру штормы нарабiлi,

Блакiту хочацца заўжды,

Ў душы былi каб толькi штылi.

 

11.03.1999

 

File 5     Home Page

 

3095     БОЛЕЙ НЕ САГРЭЦЦА

 

На дровы трэба доўга дзьмухаць,

Каб iх агонь пачаў лiзаць,

Пасля паленцы можна рухаць,

Бо, як шалёныя, гараць.

 

Працягла полымя палае,

Занадта моцна, аж гудзе,

Гарыць, ды з часам прагарае,

Ёсць толькi прысак дзе-нiдзе.

 

Нарэшце, попел застаецца,

Было спачатку многа дроў.

Згарэлi. Болей не сагрэцца.

Згарае так ў душы любоў.

 

7.04.1999

 

File 5     Home Page

 

3096     СПАЧАТКУ КУДАХЧУЦЬ

 

Працэс спынiць няздатна i бяда,

Не вабiць нi пшанiца, анi грэчка,

Не вылятае курыца з гнязда,

Пакуль не ўдасца знесцi ёй яечка.

 

Нялёгка утрымацца у гняздзе,

Ды курыца ўсе цяжкасцi стрывае,

Бо справа вельмi важная iдзе,

А потым ўжо кудахтаць пачынае.

 

Нам абяцалi райскае жыццё,

Кудахталi, што будзем мы багаты,

Ды справы ўсе iдуць у забыццё,

Як выбралi, нарэшце, ў дэпутаты.

 

7.04.1999

 

File 5     Home Page

 

3113     ЗIМА СКАНЧАЕЦЦА

 

Прапахла ўсё вакол вясною,

Бо свежы ветрык пах прынёс,

Была зiма занадта злою,

Ды час прайшоў яе пагроз.

 

Вясной ламаецца на крыгi

Зiмовы самы тоўсты лёд,

Прыходзiць вабны час адлiгi,

Мiнае цяжкi час нягод.

 

Няхай мароз яшчэ злуецца,

Ды смутку на душы няма,

Бо хутка сонца усмiхнецца,

Заўжды сканчаецца зiма.

 

17.04.1999

 

File 5     Home Page

 

3170     ЗАТОЕНЫ ПАДМАН

 

Зацiшша перад страшнай бурай.

Яно – падманнае заўжды,

Бо адчуваеш нават скурай,

Што хутка прыйдзе час бяды.

 

Да урагану надта цiха,

Але душу гняце прыгнёт,

Наперадзе чакае лiха,

I лёс гатуе эшафот.

 

Амаль нязноснае чаканне,

Хай бура зробiць безлiч ран,

Ды значна горай спадзяванне,

Што лепш – затоены падман.

 

7.05.1999

 

File 5     Home Page

 

3201     НЕ ТРЭБА БУРЫ

 

Такi вятрышча, што пачаўся стрэс,

Ад схованкi вятроў сарвалась вечка,

I зашумеў, як злая жонка, лес,

Разбiла ўраз сваё люстэрка рэчка.

 

Бо дзьме ужо магутны ураган,

I б'юцца ў бераг ў лiхаманцы хвалi,

Напэўна, яшчэ зранку быў падман,

Калi яны люстэрка утваралi.

 

Пападалi пад нацiскам дубы,

Спраўляе вецер iм цяпер хаўтуры,

Прыйшоў ў душу час смутку i журбы,

Хачу спакою, мне не трэба буры.

 

27.05.1999

 

File 5     Home Page

 

3204     СЛЕД АД ЗНIЧКI

 

Знiчкi вельмi падобны на зоркi,

Надта вабяць i ярка гараць,

Але лёс у iх цяжкi i горкi,

Бо не здатны яны iснаваць.

 

Як заззяе сапраўдная зорка,

З яе льецца заўсёды святло,

Калi знiчка – пустая гаворка,

Ўраз згарае, i ззянне прайшло.

 

I няма больш аб ёй успамiнаў,

Толькi сум i туга ад надзей,

След ад знiчкi ў душы боль пакiнуў,

Бо быў значна, чым зоркi, ярчэй.

 

29.05.1999

 

File 5     Home Page

 

3218     МАЛIНАВЫ СМАК

 

Жыццё каб не здавалася малiнай,

Каб пад аблокi ў марах не лятаць,

Лёс пачастуе спелай журавiнай,

Каб звыклы смак сапраўднасцi пазнаць.

 

Здараецца часамi i малiна,

Ды не працяглы штосьцi любы час,

А смакаваць прыходзiцца няспынна

Цi ягады, цi журавiнны квас.

 

То кiслае, то горкае заўсёды,

I толькi зрэдку слодыч можна пiць,

Не трэба адмаўляцца ад нагоды

Належна смак малiнавы цанiць.

 

8.06.1999

 

File 5     Home Page

 

3312     ТУМАН

 

Вакол вiсiць туман, як быццам вата,

Аж не праб'ецца сонечны прамень,

Яго чакаю, як чакаючь свята,

Хутчэй каб пачынаўся цёплы дзень.

 

Халодна нават летам у тумане,

Ды значна горш ў туман у халады,

Таксама адбываецца ў каханнi,

Туман з сабой прыносiць шмат бяды.

 

Прыемна, калi ярка свецiць сонца,

Але калi ў душы вiсiць туман,

Няўтульна i халодна ёй бясконца,

Бо яснасцi няма, адзiн падман.

 

28.07.1999

 

File 5     Home Page

 

3363     ЛОЗЫ I ДУБЫ

 

Здаецца кволаю лаза,

Але няма ў яе заганы,

Ей навальнiца – не граза,

Бяспечны нават ураганы.

 

Ад моцных штармавых вятроў

Сагнецца толькi хмыз без болю,

Але затое для дубоў

Навала вызначае долю.

 

Паводзяць лозы – як рабы,

I не хвалюе iх нiчога,

Ў бясконцай барацьбе дубы,

Ды не заўжды ёсць перамога.

 

2.09.1999

 

File 5     Home Page

 

3415     ЧАС РОЗДУМАЎ

 

Асеннi лес стаў задуменны,

Бо сумна восенню заўжды,

Цяпла апошнiя iмгненнi,

Пачнуцца хутка халады.

 

Пазалацiлiсь цалкам кроны,

Лiст вецер сцеле ў дываны,

I толькi колер хвой зялёны

Без змены будзе да вясны.

 

I настрой восенню паганы,

Лясы сумуюць i лугi,

Бо час асеннi нежаданы,

Час роздумаў i час тугi.

 

6.10.1999

 

File 5     Home Page

 

3439     ЗАЛАТЫ ЧАС

 

Час скончыўся чырвона-залаты,

Папаляваць мароз зрабiў ўжо спробу,

Абсыпалiсь апошнiя лiсты,

I золата сваю змянiла пробу.

 

Лiстота утварае дываны,

Але iх разганяе моцны вецер,

Красой душу не радуюць яны,

Бо золата было, а стала смецце.

 

Заўжды ўсё залаты свой мае час,

Калi краса кiдаецца у вочы,

Ды прыгажосць знiкае хутка ўраз,

Нiхто глядзець на смецце не ахвочы.

 

2.11.1999

 

File 5     Home Page

 

3466     ЦЯЖКI ЧАС

 

То упадзе, а то растане снег,

Ад халадоў вялiкiя пагрозы,

Сцiшаюць ручаёў вясёлы бег,

I капяжоў нястрыманыя слёзы.

 

Зiма, ды часам проблiскi вясны,

Зямля пяшчотай сонейка сагрэта,

Але надвор'ю не было б цаны,

Каб надышло з цяплом жаданым лета.

 

Таксама i ў каханнi цяжкi час,

Калi зiма ў душы бывае злою,

А хочацца, каб сцюжа знiкла ўраз,

Змянiлася сапраўднаю вясною.

 

23.11.1999

 

File 5     Home Page

 

3493     НЕ ТРЭБА ВЕРЫЦЬ

 

Пасябравалi камнi з глыбай лёду,

Ляжалi камнi тут здаўна заўжды,

I розную ўжо бачылi пагоду,

А лёд яшчэ быў вельмi малады.

 

Каменне вяло гутарку бясконца:

«Зiма абрыдла, трэба нам чакаць,

Калi бакi прыгрэе добра сонца»,

Лёд вырашыў цяпло паспрабаваць.

 

Хай прапануюць нават слодыч мёду,

Не трэба верыць, будзе шмат бяды,

Цяпло паспрабавала глыба лёду,

Ператварылась ў лужыну вады.

 

11.12.1999

 

File 5     Home Page

 

3503     СТРЫЖАНЬ

 

Вада на стрыжнi рэчкi – як крышталь,

Ў ёй добра адбiваюцца аблокi,

Ды ёсць з вадою бруднаю, на жаль,

I мелкiя заросшыя затокi.

 

Адна рака, адна ў яе вада,

Ды не зусiм аднолькавыя плынi,

Ў затокi ад гнiлля прыйшла бяда,

Жывога там даўно няма ў памiне.

 

Падобнае здараецца ў жыццi,

Дзе моцны стрыжань – палкае каханне,

Як знiкне стрыжань – шчасця не знайсцi,

Нiбы ў затоку, прыйдзе iснаванне.

 

15.12.1999

 

File 5     Home Page

 

3613     АСЕННЯЕ ЗОЛАТА

 

Адрунела вясною ралля,

Адзвiнела калоссямi лета,

Зерне восенню дорыць зямля,

Песня нiвы амаль што прапета.

 

Прыгажосцю былой даражу,

Ды iсцi нецiкава па пожнi,

Яе золата цешыць душу,

Ды, вядома, шлях шчасця апошнi.

 

Пойдзе дождж, знiкне золата ўраз,

Пачарнее паволi iржышча,

Бо зiмовы наблiзiўся час,

Вецер з поўначы рэквiем свiшча.

 

7.02.2000

 

File 5     Home Page

 

3615     ДРАПЕЖНIКI

 

Шчупак спытаўся у сама,

Не абражае яго хiба,

Што сiлы у яго няма,

Бо не баiцца яго рыба.

 

Ды моцны сом пудоў на пяць,

Калi ён нават i галодны,

Не будзе блiзкiх вынiшчаць,

Бо ён джэнтльмен высокародны.

 

Не больш алоўка быў шчупак,

Ды сабратоў ён пажырае,

Заўжды драпежнiк робiць так,

Сярод людзей такiх хапае.

 

7.02.2000

 

File 5     Home Page

 

3640     ВIШНЯ СУМУЕ

 

Разам вясной песцiк i тычынка,

Ды вішаняк чырвоных няма летам,

Прыйдзе нечаканая замiнка,

Бялюткі цвет злятае пустацветам.

 

Мiнаюць хуткаплынныя гады,

А пустацвет раз-пораз ападае,

У летуценнях – спелыя плады,

Не стане явай мара залатая.

 

Магло не быць зусiм ў жыццi бяды,

Пылок заўжды папасць на песцiк ў змозе,

Цудоўныя плады даюць сады,

Сумуе толькi вiшня пры дарозе.

 

18.02.200

 

File 5     Home Page

 

3691     ПУСТАЦВЕТ

 

Вясна – iмклiвы i трывожны час,

Для кветак час пяшчотнага кахання,

Любоўны настрой вiшнi каб не згас

Ад цяжкага працяглага чакання.

 

Прыемна, калi ясна i вятры,

Але бяда, як непагадзь здарыцца,

Тады не хопiць радаснай пары,

Не згiнуць кветкам каб, а апылiцца.

 

Але, як празяваць цудоўны час,

Пладоў ужо не дачакацца летам,

Бо вiшня скамянее ад абраз,

Калi спадзе цвет белы пустацветам.

 

11.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3693     ВЯСНОВАЯ ПАВОДКА

 

У паводку плынь падобна цуду,

Не бывае цуд такi штодня,

Рэчышча ачысцiцца ад бруду,

Да спадобы рэчцы чысцiня.

 

Рэчка разрывае панцыр з лёду,

I змывае хутка каламуць,

Бо паводка ёй дае нагоду

Зноў сябе магутнаю адчуць.

 

I душу ачысцiць здатны слёзы,

Як паводка моцная, яны,

Змыюць лёд i жорсткiя пагрозы,

Разарвуць пакуты кайданы.

 

12.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3699     МУДРАЯ ПРЫРОДА

 

Заўжды ўсё ў злагадзе ў прыроды,

Ёй не па густу барацьба,

Сасне пясок мiлей заўсёды,

Каля вады расце вярба.

 

Але чаму не ў згодзе людзi?

Заўсёды знойдзецца кумiр,

Якi дае натхненне ў грудзi,

Каб разбурыўся кволы мiр.

 

Мо лепш наследаваць прыродзе,

Бо вельмi мудрая яна?

Хоць лепей жыць у сталай згодзе,

Але ўвесь час iдзе вайна.

 

13.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3733     АПОШНI СНЕГ

 

Апошнi снег прайшоў i збег вадою,

Бо сонейка цудоўна прыпякло,

Ды халады бываюць i вясною,

Яны ў душу прыносяць толькi зло.

 

Хачу, каб сапраўды снег быў апошнi,

Завея злая не здарылась зноў,

Ад сцюжы пакутуе моцна кожны,

Не студзiць нашу хай яна любоў.

 

Цудоўным будзе, як вясна, каханне,

Каб боль у сэрцы ручаямi збег,

I разам быць не скончылась жаданне,

Хутчэй хай сыдзе наш апошнi снег.

 

27.03.2000

 

File 5     Home Page

 

3782     ЛЕПЕЙ ПАЧАКАЦЬ

 

Паверыла дням сонечным вясновым,

Распесцiлась прыемна ад цяпла,

Ў адказ пакрылась вiшня лiсцем новым

I нечакана хутка расцвiла.

 

У кроны колер быў вясельна-белы,

I не было трывогi i пагроз,

Але падняўся вецер ашалелы,

Пасля ударыў жудасны мароз.

 

Мароз знiшчае белы цвет без меры,

Не удалося вiшнi пакахаць,

Бо да цяпла было багата веры,

Заўсёды лепей трохi пачакаць.

 

21.04.2000

 

File 5     Home Page

 

3804     ВIНАВАТА БЕЗ ВIНЫ

 

Бушуе мора, б'юць у бераг хвалi,

I ў пырскi разбiвае iх прыбой,

Яны зусiм надзею пахавалi,

Што прыйдзе штыль жаданы i спакой.

 

I бераг вiнавацiць ў гвалце мора,

Бо хвалi яго жудасныя б'юць,

Пакуты, мабыць, скончацца не скора,

Ракоча мора, ветру не пачуць.

 

А вiнаваты вецер быў iмклiвы,

Руiны што на беразе адны,

Штыль надышоў, калi склаў вецер крылы,

Ды мора вiнавата без вiны.

 

30.04.2000

 

File 5     Home Page

 

3810     ЗАЛАЦIСТЫ ЯБЛЫК

 

Прынеслi добры ураджай сады,

Хаця на словах дзiўны скарб цанiлi,

Ды не дайшлi да спажыўца плады,

I яблыкi цудоўныя пагнiлi.

 

Але цвiце вясной упарта сад,

I ззяе цвет яго на сонцы белы,

Мажлiвасцi такой бясконца рад,

Каб кожны яблык добры быў i спелы.

 

Няма працэсу ўзнёсламу канца,

Ды ў сада лёс туманны ды iмглiсты.

Цi знойдзе калi-небудзь спажыўца

Духмяны смачны яблык залацiсты?

 

4.05.2000

 

File 5     Home Page

 

3838     БЛЯСК ЗОРАК

 

Ўначы на небе ззяе безлiч зорак,

Але яны заўжды знiкаюць ўдзень,

Бо небяспеку iм стварае золак,

Iх гасiць першы сонечны прамень.

 

Яны адны, як каралевы, ззялi,

Былi найпрыгажэйшаю з украс,

Але цудоўны як прамень пазналi,

То скончыўся у iх дзiвосны час.

 

Як зоркi, маюць дзiўны бляск дзяўчаты,

Праз час ад бляску будзе успамiн,

Вядома, ў тым прамень не вiнаваты,

Што гасне без слядоў краса жанчын.

 

19.05.2000

 

File 5     Home Page

 

3866     ПАЦАЛУНАК

 

Цераз рыфы, вады дзе замала,

Не праплысцi нiяк караблю,

Зерне ў коласе каб саспявала,

Трэба дожджык мачыў каб зямлю.

 

Бо сумуе без вiльгацi глеба,

Сохнуць травы. Дзе дрэвам браць сок?

Каб не згасла жыццё, вiльгаць трэба,

А зямля, як гарачы пясок.

 

Як душа ад абразы сумуе,

Так ад засухi стогне зямля,

Хутчэй дождж хай яе пацалуе,

Трэба зараз, спазнiцца пасля.

 

30.05.2000

 

File 5     Home Page

 

3873     ДЗIВОСНЫ ДАР

 

Немагчыма зусiм не прымецiць,

Як дзiвосны душу грэе дар,

Ўдзень аднолькава сонейка свецiць,

Толькi часам не бачна з-за хмар.

 

I нябачнае сонейка грэе,

Не патрэбна яго упiкаць,

Вецер чорныя хмары развее,

З ласкай будзе зноў сонейка ззяць.

 

I каханне падобна на сонца,

Часам плача душа ад бяды,

Але хмары не будуць бясконца,

Як каханне прыйшло назаўжды.

 

1.06.2000

 

File 5     Home Page

 

3895     ЧАС СУМУ

 

Спадзе лiсток, пасля другi,

I крочыць па дарозе восень,

Хоць залаты, ды час тугi,

Яго ў душы з трывогай носiм.

 

Ўсё менш блакiту, болей хмар,

Чарнее золата на пожнi,

Згарае ў шатах дрэў пажар,

Скiдае вецер лiст апошнi.

 

Жыццёвы цыкл паволi згас,

Лiст залаты ў руках трымаю,

Заўсёды восень – сумны час,

Вясновай радасцi чакаю.

 

11.06.2000

 

File 5     Home Page

 

3906     ВIШАНЬКI

 

Падлесак малады на ўзгорку рос,

Сасоннiк пападаўся вельмi рэдкi,

Мiж беластвольных прыгажунь-бяроз

I вiшня распусцiла свае кветкi.

 

Вясной на вiшню не было атак,

Ды вiшанькi, як зорачкi, заззялi,

За iх красу i за цудоўны смак

Галiнкi ўсе бязлiтасна зламалi.

 

Стаiць ў падлеску ствол, як дзiўны госць,

Пакрыўджаны, знявечаны, шурпаты,

Заўсёды церпяць здзек за прыгажосць

I вiшанькi, i ягадкi-дзяўчаты.

 

18.06.2000

 

File 5     Home Page

 

3914     ДОБРЫ ПРЫКЛАД

 

Жыццё людзей – нярэдка крык душы,

Не знойдуць анi злагады, нi згоды,

Каб жыць у згодзе, нiбы мурашы,

Вучыцца лепей трэба у прыроды.

 

Ў адносiнах людзей – боль i бяда,

Хоць людзi – i вышэйшыя iстоты,

У мурашоў заўжды адна мэта,

Адны iмкненнi i адны турботы.

 

Усе працуюць, не шкадуюць сiл,

Няма у iх бяссорамнай ляноты,

Каб чалавек больш памяркоўным быў,

Браць трэба добры прыклад у прыроды.

 

22.06.2000

 

File 5     Home Page

 

3945     ШЧАСЛIВЫЯ ДНI

 

Больш цяплом не песцiць летняя пагода,

Толькi моцны вецер нема завываў,

Ўжо адшапацела жоўтая лiстота,

Бо пад ногi вецер ўсю яе паклаў.

 

Зорачак не бачна праз густыя хмары,

Непагадзь адбiлась сумам у душы,

I на клёнах згаслi дзiўныя пажары,

Золка i няўтульна ўвосень ад iмжы.

 

Восень залатая адышла паволi,

Хай бы бруд асеннi замяла зiма,

Многа дзён шчаслiвых ёсць у кожнай долi,

Ды нiколi шчасця поўнага няма.

 

7.07.2000

 

File 5     Home Page

 

3980     СЛОТА

 

Нiбы ў дзiрках неба стала:

Лье з яго i лье,

Быццам вiльгацi замала

Лугу i ралле.

 

Цяжкi сум ў душы ад слоты,

Дождж сячэ, аж страх,

Перапоўнiлiсь балоты,

Надта гразкi шлях.

 

Сонца хай пасвецiць крыху,

Пачакаць магу,

Каб адчуць ў душы адлiгу,

I прагнаць тугу.

 

17.07.2000

 

File 5     Home Page

 

4011     ДАЖДЖЫ ДУШЫ

 

Ад грукату у шыбы я не сплю,

Ад ўзрушанасцi спаць далей не буду,

Магутны летнi дождж абмыў зямлю,

Каб не было на ёй нi кроплi бруду.

 

Душу таксама здатны дождж абмыць,

Забрудзiцца каб не было пагрозы,

Не сорамна таму слязу пралiць,

Дажджы душы – ратуючыя слёзы.

 

25.07.2000

 

File 5     Home Page

 

4046     ПРЫКМЕТА

 

Гады змяняюць месяцы iмклiва,

Як кошкiн крок, нягучны iхнi бег,

Агеньчыкi рабiна запалiла,

Наперадзе дажджы, мароз i снег.

 

Заўсёды на рабiнах ёсць прыкмета,

Як кроны снегам кветак замяло:

Падорыць ўдосталь ззяння сонца лета,

Блакiт у небе будзе i цяпло.

 

3.08.2000

 

File 5     Home Page

 

4051     РАННЯЯ ВОСЕНЬ

 

Адзнакi восенi прыйшлi,

Яны ўзнiкаюць без падману,

Стагi плывуць, як караблi,

У моры дзiўнага туману.

 

Як сядзе на душу туман,

У наваколлi знiкне просiнь,

Заные сэрца – як ад ран,

Калi раней прыходзiць восень.

 

5.08.2000

 

File 5     Home Page

 

4075     КАРУНКI КВЕТАК

 

Ў вясновы час квiтнее пышна сад,

Пялёстак белых дзiўныя карункi,

Ды кожнай кветцы прыйдзецца наўрад

Прапанаваць увосень падарункi.

 

Зруйнуе кветку ранiшнi мароз

Цi вецер, або iншая нагода,

Таму карункi кветак аж да слёз,

Што згiнулi заўчасна, вельмi шкода.

 

12.08.2000

 

File 5     Home Page

 

4100     КРОКI ВОСЕНI

 

Вецер хмары прыганяў здалёк,

Каб яны грымелi перунамi,

I зрабiла восень першы крок:

Пралiлась халоднымi дажджамi.

 

I ў жыццё прыходзiць сумны час,

Бо гады збягаюць, як аблокi,

Летняю парой адчуеш ўраз,

Што упарта восень робiць крокi.

 

18.08.2000

 

File 5     Home Page

 

4136     БЕЛЫ ТУМАН

 

Зямля ўтапiлася ў тумане,

Вакол шмат восеньскiх прыкмет,

Але хлусiць вясна не стане:

Бялее поруч вiшнi цвет.

 

Калi ў жыццё прыходзiць восень,

Адразу бачны сумны стан,

Хоць на душы, як летам, просiнь,

На скронi белы лёг туман.

 

30.08.2000

 

File 5     Home Page

 

4138     ПАГОЖЫЯ ДЗЯНЬКI

 

Апошнiя пагожыя дзянькi,

I скончыцца прыветлiвае лета,

На поплавах туманы ля ракi,

Але зямля яшчэ цяплом сагрэта.

 

Цудоўных вельмі цёплых дзён шкада,

Прыемна, калi добрая пагода,

Хоць i мароз, не страшная бяда,

Бо ад цябе на сэрцы асалода.

 

31.08.2000

 

File 5     Home Page

 

4149     ВЕРАС

 

Хоць верасень прыносiць халады,

Ды верасы цвiтуць, як быццам летам,

Пад снег iдуць квiтучымi заўжды.

Цудоўным мо валодаюць сакрэтам?

 

У кожнай кветкi тэрмiн свой i час,

Квiтнела, ззяла, развiталась з светам,

Адзiн, як ружа, расквiтнеў i згас,

Другi, як верас, i памрэ паэтам.

 

4.09.2000

 

File 5     Home Page

 

4152     ТУМАН

 

Ноч была яснай, i зоры жаданымi,

Радуюць сэрца такiя часы,

Ранак зямлю паахутваў туманамi,

Як не бывала чароўнай красы.

 

Калі ў вачах свецяць зорачкi ясныя,

Твар заўжды мае прыветлiвы стан,

Але становяцца людзi няшчаснымi,

Як на аблiчча кладзецца туман.

 

4.09.2000

 

File 5     Home Page

 

4191     ВОСЕНЬ У ЖЫЦЦI

 

Карункi аблакоў над галавою,

Але вакол вiсiць туман густы,

Бо восень крочыць хуткаю хадою,

На дрэвах лiст чырвона-залаты.

 

I прыгажосць становiцца былою,

Адзнак яе амаль што не знайсцi,

Прыходзiць сум асенняю парою,

Заўжды такая восень у жыццi.

 

13.09.2000

 

File 5     Home Page

 

4195     ПЛАЧ ДАЖДЖЭЙ

 

Лета плача радасна i шчыра,

Шчодра вiльгаць аддае зямлi,

Дождж пяе, як залатая лiра,

Ды часы асеннiя прыйшлi.

 

Сумнымi дажджамi восень плача,

I прыходзiць ў сэрца боль тугi,

Б'е у шыбы барабан, няйначай,

Хай хутчэй пайшлi б ужо снягi.

 

14.09.2000

 

File 5     Home Page

 

4197     АСЕННI СМУТАК

 

Шэрым стала восеньскае неба,

Вецер нема ў кронах дрэў гудзе,

Болей хоць дажджу зусiм не трэба,

Ён, як госць няпрошаны, iдзе.

 

Смутак ў душу непагадзь прыносiць,

Шэрым ўсё становiцца вакол,

А душа святла i ласкi просiць,

Сонейка папесцiла каб зноў.

 

15.09.2000

 

Апошні верш     File 5     Home Page