Крылы смяротных чарнобыльскіх хмар... (22 вершы)

Крылы смяротных чарнобыльскіх хмар... (22 вершы)

 

Анатолій Балуценка

http://ab39by.narod.ru

 

 

4     РОДНАМУ КРАЮ

 

Калi Максiм пiсаў пра зорку,

Зямелька чыстаю была,

I рэчка Сож, ужо ад золку,

Ўсiх напаiць вадой магла.

 

Стаялi вербы над вадою,

Купалi ў ёй сваё галлё,

Лес вабiў позiрк за ракою,

Дзяцiнства тут прайшло маё.

 

Заўсёды быў такiм прыгожым

Мой родны, любы сэрцу край,

Ляжыць што вольна па-над Сожам,

Цяпер аб шчасцi ўспамiнай:

 

Прыйшла чарнобыльская хмара,

Радзiма у бядзе мая,

Цяпер мой родны край – ахвяра.

Чым правiнiлася зямля?

 

Рыдала ад бяды прырода,

Падзеi – як ў кашмарным сне,

Туга i боль майго народа

Прыйшлi таксама да мяне.

 

Што, Беларусь, цябе чакае,

Якая у людзей вiна?

Чаму бязлiтасна карае

Нас то Чарнобыль, то вайна?

 

25.09.1992

 

File 7     Home Page

 

6     ЗНЯВЕЧАНАЯ РЭЧКА

 

Рэчка лагодная, дзiва прыроды

Несла ў Дняпро свае цiхiя воды,

Рэчка мая называецца Сожам,

Рэчышча ў iм было самым прыгожым.

 

Рэчка такая ж на выгляд цячэ,

Цiхую смерць ў сваiх водах нясе,

Чорны Чарнобыль ўраз чорным крылом

Чорнаю хмарай прайшоў над Сажом.

 

Яе ў нас атам украў лiхадзей,

Гора чакае бязвiнных людзей,

Што па-над Сожам адвечна жывуць,

Нiву цяпер надта горкую жнуць.

 

Няўжо чакаць трэба трыста гадоў,

Каб i для нас ззяла сонейка зноў?

I каб нуклiдаў прыродны распад

Смерць мог адвесцi без працы i трат.

 

I па-над Сожам прыемна зноў будзе,

Цi дажывуць да таго часу людзi?

Трэба не манны нябеснай чакаць,

А неадкладна людзей ратаваць.

 

Стане лагоднаю рэчка няскора,

Бо Сож нуклiды сплаўляе у мора,

I, як раней, любай рэчцы не рад,

Доўжыцца боль i прыродны распад.

 

27.09.1992

 

File 7     Home Page

 

7     РЭЧКА ДЗЯЦIНСТВА

 

Я не забуду цябе, Сож!

З табой яшчэ не развiтаўся,

Часцей маю душу трывож,

Ты ў маёй памяцi застаўся.

 

Карцiн цудоўных карагод

Iмчыцца, як ў калейдаскопе,

Было шмат радасных прыгод,

На ўсё жыццё ўспамiнаў хопiць.

 

Заплюшчу вочы: плынь вады

Ласкава ў прамянях iскрыцца,

З табою гавару заўжды

I не магу нагаманiцца.

 

Тут ногi босыя мае

Па сцежках беглi на рыбалку,

Крануў за сэрца ты мяне,

Я палюбiў цябе, Сож, змалку.

 

Вакол азёры i ляскi,

Як срэбра, твае воды льюцца,

I плёсаў жоўтыя пяскi,

Як золата, здалёк здаюцца.

 

Цячэ празрыстая вада,

Ў нябыт мае адносiць мары,

Прыйшла Чарнобыля бяда,

Ў душы ад успамiнаў хмары.

 

27.09.1992

 

File 7     Home Page

 

169     НАВЕДВАННЕ БЕЛАРУСI

 

Хоць Беларусь i не ўзбярэжжа Крыма,

Ды лепей што у свеце можа быць!

Пяшчотна клiча да сябе Радзiма,

Каб з ёю мог душою адпачыць.

 

Прыемна паглядзець на яе гонi,

Асобна як пачалi ўзнёсла жыць,

I як дзяржава ў прамянях Пагонi

Сваю свабоду здатна баранiць.

 

Чаруюць вока сiнiя азёры,

Лагодных рэк празрыстая вада,

I лесу неабсяжныя прасторы.

Цудоўна! Ды да нас прыйшла бяда.

 

Цяпер, як прыязджаю на Радзiму,

Маю душу турбуе цяжкi гнёт:

Як перажыць нам атамную зiму?

Якiм пасля застанецца народ?

 

На вока радыяцыi нябачна,

Ды атам спакваля нам смерць нясе.

Ў наступным лёс складзецца наш удачна

Або, наогул, мы загiнем ўсе?

 

Як зноўку з Беларусi ад'язджаю,

Зусiм спакою думкi не даюць:

Цяпер за лёс яе перажываю,

Як беларусы родныя жывуць?

 

22.09.1993

 

File 7     Home Page

 

420     МАЛIТВА

 

Калiсьцi вельмi чыстую зямлю

Стварыла нам Вялiкая Прырода,

Не бераглi кармiцельку сваю,

Заўжды была ёй платай толькi шкода.

 

Але за нечы кошт патрэбна жыць,

Прынеслi людзi ёй бяды нямала,

Яна цярпела. Што магла зрабiць?

Ды надышла з Чарнобыля навала...

 

Заплакала зямля, навокал жах,

Бо жудасна глядзяць у неба хаты,

Як у вайну, у гэтых жа краях,

Глядзелi ў неба мёртвыя салдаты.

 

Смерч атамны пранесся над зямлёй,

Але яго мы самi утварылi,

I лёс зямлi, таксама, як лёс свой,

На многiя стагоддзi атруцiлi.

 

Цяпер няўцешна плача ўся зямля,

Але яна паскардзiцца не можа.

О, Беларусь, няшчасная мая!

Дай дапамогу нам, Вялiкi Божа!

 

Каб выжыць i не згiнуць нам усiм,

Каб беларусам выпаў шанц застацца,

Каб быў народ наш вечна маладым,

I каб былi мы здатны усмiхацца.

 

2.12.1994

 

File 7     Home Page

 

463     АПОШНI БОЙ

 

Край мой родны, Дняпра край i Сожа,

Дзе iскрылась у рэчках вада,

Дзе навокал было ўсё прыгожа,

Нечакана кранула бяда.

 

У вайну нацярпелiсь нямала,

Вось цяпер краю жыць бы ды жыць,

Але зноў нас спаткала навала,

Край мой родны у смутку ляжыць.

 

К нам чарнобыльскi попел спусцiлi,

Як на ворагаў, каб захапiць,

Ўсю прыроду вакол атруцiлi.

Як цяпер на сваёй зямлi жыць?

 

I нiхто не звяртае увагi,

Чаму доля такая у нас?

Чаму лёс вытварае зiгзагi,

I цi будзе яшчэ добры час?

 

Ўсё пытаннi, бясконца пытаннi,

I нiхто даць не хоча адказ:

Цi мы пройдзем па жудаснай гранi,

Або згiнем павольна, не ўраз?

 

Край мой родны! Што ж доля нямiла

Абышлася яшчэ раз з табой?

Божа! Дай i надзею, i сiлу,

Каб апошнi нам вытрымаць бой.

 

19.12.1994

 

File 7     Home Page

 

493     БЕЛАРУСКАМУ НАРОДУ

 

Пераадолеў з часам перашкоду,

Здалёк вярнуўся на Радзiму я,

Каб i майму вялiкаму народу

Пачулася паэзiя мая.

 

Адчулi каб хутчэй сябе народам,

Каб расквiтнела родная зямля,

Мацнела б наша годнасць з кожным годам,

Аб тым пяе паэзiя мая.

 

Стварылi каб хутчэй сваю дзяржаву,

Нiколi не ўступалi каб ў Саюз,

Сваёй краiне здабывалi славу,

Каб патрыёт быў кожны беларус.

 

Любiлi каб, як мацi, сваю мову,

Маглi на ёй свабодна гаварыць,

Аб рускай мове не вялi размову,

Бо родную лепш песцiць i любiць.

 

Пачуццi зберагалi каб упарта,

Аддана каб iмкнулiся кахаць,

Бо без кахання нават жыць няварта,

Яго iмпэт патрэбна зберагаць.

 

Не згiнулi ў чарнобыльскай навале,

Народ яе тужлiвы кубак п'е,

Бяды падобнай болей не зазналi,

Аб гэтым вершы сцiплыя мае.

 

29.12.1994

 

File 7     Home Page

 

764     НОРМЫ МАРАЛI

 

Чарнобыля адмецiна над намi,

Паводзiны дыктуе i мараль,

Не ведаем цяпер, што чынiм самi,

Але здарыўся з намi жах, на жаль.

 

Чым беларусы Бога прагнявiлi?

Заўсёды памяркоўнымi былi,

Але бяду сабе i боль здабылi,

Нябачна нуклеiды скрозь ляглi.

 

I асаблiва цяжкай была кара,

Ляжыць дзе магiлёўшчына мая,

Не будзе вабiць радасная мара,

Як стогне ад бяды цяпер зямля.

 

Таму глядзець у будучыню цяжка,

Хвiлiнай гэтай трэба толькi жыць,

Бо адчуваеш, быццам ты мурашка,

А будучынi можа i не быць.

 

Душа ад болю моцна пакутуе,

Бо невядома, якi сэнс жыцця,

Бо голас смерцi кожны ясна чуе,

I можа стаць здабычай небыцця.

 

Таму умоў якiх бы не стваралi,

Ды адчувае кепска чалавек,

Зняважлiвасць прыйшла да норм маралi.

Няўжо так будзе назаўжды, павек?

 

25.04.1995

 

File 7     Home Page

 

1023     РАНЕЙ I ЦЯПЕР

 

Лясы, лясы i пералескi,

Спакойная у рэчак плынь,

Як цуд, прыгожы край палескi,

Тут Прыпяць, Ясельда, Гарынь.

 

Вядомыя на ўсю краiну,

Яны Дняпру ваду даюць,

Сваю багатую данiну,

Як Колас напiсаў, нясуць.

 

Людзей тут буслы не баяцца,

Жадаюць людзi iм дабра,

I над сядзiбамi гняздзяцца,

Як дзетак гадаваць пара.

 

Раней было тут вельмi цiха,

Край непалоханых звяроў,

Цяпер яго спаткала лiха,

Бо «мiрны» атам ён знайшоў.

 

Край беларускi, край палескi,

Ты шматпакутны цяпер стаў,

Ў бядзе лясы i пералескi,

Нiхто такога не чакаў.

 

24.08.1995

 

File 7     Home Page

 

1651     БАЧЫЦЬ НАПЕРАД

 

Далёка бачыць вельмi цяжкi крыж,

Для спрэчкi ёсць бясконцая падстава,

У барацьбе, як ў полымi, гарыш,

I недарэчна пойдзе сiл нямала.

 

Спакойна, як не бачыш i на крок,

Нi кроплi не патрэбна намагацца,

Далечынi не бачна, толькi змрок,

Душа зусiм не стане хвалявацца.

 

Не разумеюць iншыя цябе,

Здаецца iм: як робяць, добра будзе.

Чаму жыццё праходзiць ў барацьбе,

Чаму зрабiць не хочуць добра людзi?

 

Шалёных шмат спатрэбiцца атак,

Ды людзям цяжка ўсё ж пераканацца,

Амаль ўсе справы робяць абы-як,

Не бачаць сэнсу лепей пастарацца.

 

Калi не бачна нават i на крок,

Прадбачання у справах надта мала,

Жыццё заўжды суровы дасць урок:

Трагедыя Чарнобыля спаткала.

 

2.10.1996

 

File 7     Home Page

 

1789     ПЛАЧУЦЬ УСЕ

 

Што шапоча чарот каля млыну?

Аб чым плача над рэчкай вярба?

Што сустрэлi лiхую гадзiну,

Што цяпер наша доля журба.

 

Была чыстай калiсьцi крынiца,

I мядовымi былi лугi,

Гэты цуд нам цяпер толькi снiцца,

Прыйшоў час нашай горкай тугi.

 

Дасталося бяды нам багата,

Плачуць рэкi, лясы i палi,

Бо чарнобыльскi лёг на нас атам,

Няма чыстай, цнатлiвай зямлi.

 

Радыяцыя ўсюды, нi кроку

Ўжо цяпер без яе не ступiць,

Хоць нябачна яна зусiм воку,

Ды жахлiва ў суседстве з ёй жыць.

 

Плачуць ўсе: i чарот каля млыну,

I над рэчкай старая вярба.

Чаму лёс попел жудасны кiнуў?

I чым скончыцца з iм барацьба?

 

4.11.1996

 

File 7     Home Page

 

2549     РАДЫЯЦЫЙНЫЯ ГРЫБЫ

 

Раней хадзiў у саснякi,

Бо сустракацца з лесам рады,

Любiў шукаць баравiкi,

I несцi ў кошыку дахаты.

 

Бывала, зайдзеш ў верасы,

Шмат успамiнаў, ўсё бывала,

Але змянiлiся часы,

Спаткала чорная навала.

 

Час гора, смутку i журбы,

У сэрцы тоiцца пакута,

Радыяцыйныя грыбы

Цяпер найлепшая атрута.

 

Любiў хадзiць у саснякi,

Якое там было багацце!

Яно зноў будзе праз вякi,

Хадзiў, цяпер сяджу у хаце.

 

19.04.1998

 

File 7     Home Page

 

2572     БАЛЮЧА

 

Збуцвелы крыж каля дарогi,

Раней звiнела тут жыццё,

Цяпер вакол адны мурогi,

I забыццё, i небыццё.

 

Яшчэ глядзяць з надзеяй хаты,

Iм боль нясцерпны лёг на твар.

Чаму на вулiцы салдаты?

Чаму не прыйдзе гаспадар?

 

Квiтнеюць снегам яблынь кроны,

Няма ў каго i iм спытаць,

Бо не спытаеш у вароны,

Хто будзе ураджай збiраць.

 

Балюча яблыням i хатам,

I ўдзень балюча, i ўначы,

Прынёс бяду iм «мiрны» атам.

Сябе цяпер як зберагчы?

 

25.04.1998

 

File 7     Home Page

 

2581     БЯСКОНЦЫ БОЙ

 

Аб шчасцi, нiбы свечка, згаслi мары,

Iдзе працяглы i смяротны бой,

Як на вайне, ёсць страты i ахвяры

На любай магiлёўшчыне маёй.

 

Чаго чакаць, якое заўтра будзе?

Душа i сэрца ад бяды балiць,

Боль разрывае ад бяссiлля грудзi.

Далей як у такой навале жыць?

 

Iдзе бясконцы бой за выжыванне,

Бестэрмiновы, жорсткi, на гады,

Нi дапамогi, анi спачування,

Сэнс страчаны, ў жыццi няма мэты.

 

Паволi смерць нясе нам «мiрны» атам,

Заложнiкам народ нявiнны стаў,

Адначасова кожны стаў салдатам,

Каб ў бой iшоў ўвесь час i памiраў.

 

1.05.1998

 

File 7     Home Page

 

3167     ДВАЦЦАЦЬ ПЕРШЫ

 

Ў адыходзячым сумным стагоддзi

Перад выбарам цяжкiм стаiм:

Даць памерцi цi выжыць прыродзе?

Цi застанецца хтосьцi жывым?

 

Небяспечным становiцца атам,

Завёў ў багну тэхнiчны прагрэс,

Стаў нябачным, але жорсткiм катам,

У жыццё амаль кожнага ўлез.

 

Хiрасiма, Чарнобыль, што далей?

Смерць гатуе сабе чалавек,

Можа ўжо б разумнейшымi сталi,

Дваццаць першы наперадзе век.

 

7.05.1999

 

File 7     Home Page

 

3573     ТОЛЬКI СIНIЦА

 

Люблю я лес i казачныя сосны,

Ды выбухнуў Чарнобыль, на бяду,

Мiнаюць леты, восенi i вёсны,

Ў радыяцыйный лес я не iду.

 

Ды лес, як я, ужо даўно сумуе,

I знемагае ён ад барацьбы,

Бо галасоў амаль зусiм не чуе

Тых, што збiралi восенню грыбы.

 

Якiмi былi пахкiмi сунiцы!

У прамянях iскрылася смала,

Цяпер мне лес сасновы толькi снiцца,

Навала, як захопнiк, к нам прыйшла.

 

20.01.2000

 

File 7     Home Page

 

3756     ЧОРНЫ КРЫЖ

 

Загiнуў хтосьцi, iншыя ўбаку,

Учынак назавуць геройствам смелым,

Не спадзявацца лепш на талаку,

Выконваць справы дзеяннем умелым.

 

Але упарта зноў ад часу час

Прыходзiць рукатворная навала,

Бо падыход адказны цалкам згас,

Бо засталося мудрасцi замала.

 

Шыпулькi скiнуў, стогне мёртвы лес,

Як чорны крыж, раскiнуў вецце топаль,

Бо д'ябал, пэўна, людзям ў душу ўлез,

Не навучыў яшчэ, на жаль, Чарнобыль.

 

4.04.2000

 

File 7     Home Page

 

5627     ЧУЖАЯ БЯДА

 

Чарнобыль ў сэрцах выклiкаў трывогу,

Пакiнуў на Зямлi жахлiвы след,

Ды больш няма надзей на дапамогу,

Бяда чужая не хвалюе свет.

 

26.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5628     ЧАРНОБЫЛЬСКI ШЛЯХ

 

Не вымыць попел атамны, не сцерцi,

Пачвара побач выклiкае жах,

I сее неапраўданыя смерцi

Чарнобыльскi жалобны цяжкi шлях.

 

26.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5629     БЕЗ БУДУЧЫНI

 

Вайна дае свабоду аўтаматам,

Салдаты адыходзяць ў небыццё,

Бязлiтасна нас нiшчыць мiрны атам.

Без будучынi як прайсцi жыццё?

 

26.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5630     БЯСКОНЦАЯ ВАЙНА

 

Чарнобыль даў народу лёс суровы,

Iдзе цяпер бясконцая вайна,

I смерць сячэ нявiнныя галовы.

Чыя была ў трагедыi вiна?

 

26.04.2001

 

File 7     Home Page

 

5754     ЧАРНОБЫЛЬСКIЯ ЗАВЕI

 

Спяваць ў гаi не хоча салавей.

Турбуе мо яго валляк пад шыяй?

Цi можа ад чарнобыльскiх завей

I ён хварэе цяжка лейкемiяй?

 

14.05.2001

 

Апошні верш     File 7     Home Page