Родная мова нам Богам дана! (107 вершаў)

Родная мова нам Богам дана! (107 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab39by.narod.ru

 

 

2     НАША МОВА

 

Звонкая, любая, сэрцу прыемная

Родная мова забытая, бедная,

З матчынай моваю мы не кахалiся

I, на бяду, ад яе адцуралiся.

 

Руская мова таксама нядрэнная,

Але належыць народу адменнаму,

Ды, на няшчасце, яе запазычылi,

Родную мову таму амаль знiшчылi.

 

Бо не народам мы былi – васаламi,

Нiшчылi мову з ахвотаю самi мы,

Дружна ад роднай сваёй адмаўлялiся,

Над карыстальнiкам ўсе насмiхалiся

 

I зневажалi вясковых людзей,

Каб не пакiнуць для мовы надзей:

Мову бацькоўскую з iх выбiвалi,

Але яны ўсё ж яе зберагалi.

 

Мову народу свайму захавалi,

Хоць адукацыi не атрымалi

Людзi, што ў вёсках адвечна жылi,

Мову жывую ад страт збераглi.

 

I засталось беларускае слова,

Стала дзяржаўнаю зноў наша мова,

Ўраз паплыў ў Лету Савецкi Саюз.

Мовай сваёй ганарысь, беларус!

 

24.09.1992

 

File 8     Home Page

 

32     БЕЛАЯ РУСЬ

 

Белая Русь! Якiя словы!

Прыемна слухаць мне iх зноў,

Ў iх прыгажосць чароўнай мовы

I да зямлi бацькоў любоў.

 

Мы шмат гадоў не мелi волi,

Прыхiльнай доля не была,

I назву ўзнёслых слоў нiколi

Мая Радзiма не брала.

 

Цяпер стварылася краiна,

I скажа кожны беларус:

О, Беларусь! Мацней няспынна,

Тваёй я назвай ганарусь!

 

Русiфiкацыя, вядома,

Ў Беларусi нямала год,

Нацыянальную свядомасць

Амаль ўжо страцiў мой народ.

 

Не разважаў раней свядома,

Чужой была свядомасць мне,

Ды зараз воля – аксiёма,

Бо я жыву ў Галiчыне.

 

Ўсе з беларускага мы роду,

Каб беларусамi былi,

Культуру, мову i свабоду

Патрэбна, каб мы набылi.

 

22.10.1992

 

File 8     Home Page

 

35     ШЛЯХ ДА МОВЫ

 

Прайшоў ўжо год, як вольнай стала

I незалежнай Беларусь,

Дэмакратычных змен замала,

За долю я яе баюсь.

 

Хоць мова атрымала волю,

Ды не чуваць яе нiдзе,

I сэрца сцiснулась ад болю,

Бо Беларусь мая ў бядзе.

 

Нiхто чужую не пакiнуў,

Сваёй не хоча размаўяць,

А каб народ мой не загiнуў,

Патрэбна мову аднаўляць.

 

Не аднавiць, хоць вельмi трэба,

Каб зерне мовы раскiдаць,

Прыдатная патрэбна глеба,

Што можа сейбiта прымаць.

 

Нарэшце, кожны зноў адчуе,

Што ён сапраўдны беларус,

Калi рашуча ўраз зруйнуе

З мiнулым горкiм свой хаўрус.

 

Каб кожны быў заўсёды годным,

Народам разам маглi быць,

Вучыцца трэба быць свабодным:

На роднай мове гаварыць.

 

27.10.1992

 

File 8     Home Page

 

37     ЦУД МОВЫ

 

Прыехаў дамоў з Украiны

Пабачыць, як людзi жывуць,

За волю змагацца павiнны,

Ды нешта яе не бяруць.

 

Спакойна i цiха заўсёды,

Няма мiтуснi, як заўжды,

Хто дыхаў паветрам свабоды,

Не можа трываць духаты.

 

Цi, можа, ўсе рускiмi сталi?

Цi болей мы ўжо не народ?

Адметнасць сваю растапталi

Ганебна за семдзесят год.

 

Прыйшла к нам з усходу навала,

Свайго не жадаем кахаць,

I словы, што мацi спявала,

Саромiмся мы вымаўляць.

 

Што скажуць калiсьцi нашчадкi,

Цi змогуць яны дараваць,

Ад мовы не будзе як згадкi,

Далей яе станем знiшчаць?

 

Каб дзецям спяваць ля калысак,

Ёсць родная мова у нас,

Касцёр прагарэў, тлее прысак,

Цуд мовы навечна не згас!

 

5.11.1992

 

File 8     Home Page

 

42     ЗОРНЫ ЧАС

 

Беларусы-землякi,

Што мы нарабiлi?

Чаму мовы лёс такi,

Што яе забылi?

 

Ўсiм нам трэба вывучаць

Нашых продкаў мову,

Каб хаця запамiнаць

Кожны дзень па слову.

 

Што забылi – не бяды,

Трэба, каб жадалi

Яе ўспомнiць праз гады,

Гаварыць каб сталi.

 

Кожны моваю сваёй

Ганарыцца можа,

Размаўляць заўжды чужой

Не зусiм прыгожа.

 

Чаму сорам не пячэ,

Грудзi нам не душыць?

Не пачалi як яшчэ,

Трэба справу зрушыць!

 

Зорны каб спаткаўся час,

Аднавiць след мову,

Каб запал душы не згас

К матчынаму слову!

 

10.11.1992

 

File 8     Home Page

 

52     МОВА ЗАЧАКАЛАСЬ

 

Камунiстычная дзяржава

Сваю праграму прыняла:

Лад новы ўпарта будвала,

Людзей у камунiзм вяла.

 

I паступова, крок за крокам,

Чынiлi мове шмат абраз,

Для нас працэс зайшоў далёка:

Забылi родную праз час.

 

Я помню Мiнск пяцiдзесятых:

Нiдзе слоў родных не чуваць,

I толькi у вясковых хатах

Яшчэ жадалi размаўляць.

 

Прайшлi гады, i роднай мовы,

Наогул, ўжо амаль няма,

Бо тэлебачання аковы

На нас накiнула Масква.

 

Нiяк не здолець мове муру,

Жаданай каб, урэшце, стаць,

Навуку, тэхнiку, культуру

Каб ёй маглi адлюстраваць.

 

Iнтэлегенты Беларусi!

Каб беларускi род не згас,

Скажыце: «Я к табе вярнуся!»

Бо мова зачакалась вас.

 

20.11.1992

 

File 8     Home Page

 

71     ГIСТАРЫЧНАЯ ПАМЯЦЬ

 

Чаму адмовiлiсь ад мовы,

Не размаўляем мы на ёй,

Чужыя толькi чуем словы,

Чаму саромiмся сваёй?

 

Спытаць сябе няма умення:

Дзе знiклi гены, ў якi час?

Але вяртацца да карэнняў

Не клiча голас продкаў нас.

 

Бо толькi мова – тая глеба,

Што зробiць нас народам зноў,

Выхоўваць неадкладна трэба

Да мовы матчынай любоў.

 

Каб мове жыць, не след мець многа,

А толькi размаўляць на ёй,

Такой, што дадзена нам Богам:

Пяшчотнай, любай i сваёй.

 

I гiстарычная хай памяць

Абудзе генны голас наш,

Прайшло каб рабства, нiбы замець,

I зноў заззяў свабоды час.

 

Мiне хай цяжкая спакуса,

Далей не ведаць каб бяды,

I стала годнасць беларуса

Мы неслi горда праз гады!

 

15.12.1992

 

File 8     Home Page

 

72     МОВА МАЯ, МОВА!

 

Мова мая, мова!

Цэлы час ў няволi,

Чую твае словы

Толькi ў лесе, ў полi.

 

Што цяпер з табою?

Што з цябе зрабiлi?

Мачахаю злою

Мы з табою былi.

 

Нежаданай стала,

Нiшчылi паволi,

Каб хутчэй сканала,

Не жыла нiколi.

 

Дзе душа людская?

Як мы дапусцiлi:

Родная такая,

Ды ўсё ж не любiлi.

 

Гналi цябе з хаты,

Каб не галасiла,

Каб схаваць за краты,

Дзе была б магiла.

 

Прызнаваць не хочам,

Зразумеем з часам:

Калектыўны злочын

Мы чынiлi разам.

 

17.12.1992

 

File 8     Home Page

 

88     СВАБОДА I МОВА

 

Мова для народа –

Дзiва залатое,

Страцiць яе шкода,

Мова – нiбы зброя.

 

Кажа роднай мовай,

Быццам бы смяецца,

Голас крышталёвы

I звiнiць, i льецца.

 

Як народ без мовы,

То няма народу,

Марнымi ўсе словы

Будуць пра свабоду.

 

Нас баронiць мова

Лепей моцнай зброi:

Першая умова,

Каб не стаць iзгоем.

 

Каб нашчадкi з часам

Нас не зневажалi,

Трэба, каб ўсе разам

Мову паважалi.

 

Каб абаранялi

Годнасць беларуса,

I прайшла, як хвалi,

Здрадзiць ёй спакуса.

 

13.07.1993

 

File 8     Home Page

 

89     РОДНАЯ МОВА

 

Мова мая, мова,

Да цябе благаю!

Родная, ды словы

Ўсе твае не знаю.

 

Так ў жыццi бывае,

Што ў натоўпе мацi

Незнарок спаткае

Сталае дзiцяцi.

 

З роднай – надта цупка,

Для чужой – удача,

Ды свая галубка

Толькi горка плача.

 

Да чужой даволi

Ўзнёслай ласкi маем,

Ды сваю нiколi

Песцiць не жадаем.

 

Страцiлi мы сорам:

Сваю мову-мацi,

З яе цяжкiм горам,

Мець не хочам ў хаце.

 

Стаiць на парозе,

Бачны яе мукi.

Хто яшчэ у змозе,

Працягнiце рукi!

 

13.07.1993

 

File 8     Home Page

 

94     ЛЮБIЦЬ МОВУ

 

Свая, ды забытая мова,

Хоць вершы на ёй я пiшу,

Не кожнае ведаю слова

I ў слоўнiкi часам гляджу.

 

Iснуе двухмоўя спакуса,

Каб родную мову забыць,

Карэнне свае беларуса

Паволi бясследна згубiць.

 

Ды мову выдатную шкода,

Не горай яна iншых моў,

Патрэбна, каб ў сэрцы народа

Зноў к ёй запалала любоў.

 

Любоў да сваёй, беларускай,

Пяшчотнай i шчырай такой!

Пакуль мову лiчым нагрузкай,

Ды з ёю набудзем спакой.

 

Каб зноў падабалася мова,

Умовы патрэбна ствараць:

Красу беларускага слова

Паэтам ў радках паказаць.

 

Каб шчасце прыйшло да народа,

Хто родную любiць зямлю,

Каму сэрца песцiць свабода,

Той вывучыць мову сваю!

 

29.08.1993

 

File 8     Home Page

 

95     ДОЛЯ МОВЫ

 

О, мова родная мая!

Стаць можаш мёртвай, як латынь,

Для нас амаль ўжо не свая,

Але змагайся i не згiнь!

 

Бо, каб народам быў народ,

Ён мовы цуд павiнен мець,

Хоць церпiм вельмi шмат нягод,

Нам цяжка iснасць зразумець.

 

Было на мову шмат атак,

Нас ўжо народам цяжка зваць,

Праз час здарыцца можа так,

Не ўдасца корань адшукаць.

 

Народам мова ўсiм дана,

Здаўна так прадугледзiў Бог,

I цалкам наша ў тым вiна,

Што крочым горшаю з дарог.

 

Спаткае мову горкi лёс,

Калi благую выбраць плынь,

Ўзляцець не ўдасца да нябёс,

Ў такi стан трапiла латынь.

 

Цярпела мова шмат нягод,

К сабе павагу каб прыдбаць,

Каб вечна ў свеце жыў народ,

Ўсiм тварам к мове трэба стаць!

 

30.08.1993

 

File 8     Home Page

 

108     СПАТКАННЕ З РАДЗIМАЙ

 

Калi далёка ад Радзiмы,

Прыемна ўспомнiць край любiмы,

I дапаможа перш-наперш

Хутчэй ўсяго прыгожы верш.

 

Як ў сэрцы смутак неадольны,

I час ад спраў знайшоўся вольны,

Прыйшла каб радасць ў сэрца зноў,

След прачытаць хоць колькi слоў

 

На беларускай роднай мове,

I знойдзецца натхненне ў слове,

Мiне туга ад вабных слоў,

I радасць запануе зноў.

 

Як здзейснiцца удала мэта,

След шчыра дзякаваць паэта,

Што здатны зноў магчымасць даць

У роднай хаце пабываць.

 

Не трэба на цягнiк бiлеты,

Бо здольны цуд зрабiць паэты:

Ў душы пачуццi аднаўляць,

Каб Бацькаўшчыну адчуваць.

 

Тугу з душы верш хутка здыме,

Нiбы ў гасцях быў на Радзiме,

След ўсiм паэзiю любiць,

Часцей каб на Радзiме быць!

 

5.09.1993

 

File 8     Home Page

 

125     КУЛЬТУРА МОВЫ

 

Патрэбна, зноў каб расцвiла,

Хаця для мовы час суровы,

Як ў моры човен без вясла,

Народ, якi не мае мовы.

 

Павiнен кожны чалавек

Не пакiдаць бацькоўскай мовы,

Яна дана для нас павек,

Лепш толькi песцiць яе словы,

 

I слова кожнае любiць,

Хоць iх багата ў роднай мове,

Лягчэй на свеце з мовай жыць,

Бо прыгажосць у кожным слове!

 

Мы ўзялi мову з-за мяжы,

Ды роднае прыемней слова,

Здабыць каб радасць для душы,

Знаць родную абавязкова.

 

У мове шмат узнёслых слоў,

Яна, як цуд, гучыць прыгожа,

Сваю каб мову ведаць зноў,

Хай Бог хутчэй нам дапаможа!

 

Адменнасць стала аднавiць

Мы здольны праз культуру мовы,

Каб беларусамi зноў быць,

Любiць свае патрэбна словы!

 

13.09.1993

 

File 8     Home Page

 

184     НЯМЫ НАРОД

 

Нацыянальнае пытанне.

Судзiць аб iм заўжды бярусь,

Бо веру, што настане ранне:

Свабоднай будзе Беларусь!

 

Нам родная патрэбна мова,

Яе амаль няма шмат год,

Яна – важнейшая умова,

Каб вольным стаў хутчэй народ.

 

Для мовы час цяпер суровы,

Даўно ўжо здрадзiлi ёй мы,

Бацькоўскiя забылi словы,

Народ без мовы – як нямы.

 

Ужо няма былой гаворкi,

Нам сорам сэрца не пячэ,

Для мовы чорны час i горкi,

Але яна жыве яшчэ.

 

Ды доля мовы – жыць бясконца,

Бо непаўторная яна,

Для мовы зноў заззяе сонца,

Сустрэне i яе вясна.

 

Я мову бараню не першы,

I ад душы ёй ганарусь,

Таму на ёй складаю вершы,

Жыць будзе з мовай Беларусь!

 

27.09.1993

 

File 8     Home Page

 

192     МОЎНЫ ВЫТОК

 

Незалежнасць прыйшла нечакана,

Крылы маем, каб доўжыць палёт,

Ды далей роднай мове пагана,

Яе ведаць не хоча народ.

 

Але ёсць чытачы i паэты,

Што пранеслi любоў праз гады,

У жыццi iх вышэй няма мэты,

Мову каб захаваць назаўжды.

 

Б'е для мовы крынiчка надзеi,

Ды бяжыць толькi кволы ручай,

Бо пайшлi кепскiм шляхам падзеi,

I сяброў мовы мучыць адчай.

 

Бо стаiць ў наваколлi спякота,

I турбуе душу неспакой:

Утварыцца з крынiчкi балота

Цi ручай стане моцнай ракой?

 

Ды пакуль што няшчасная мова,

Ад яе пакут боль на душы,

Бо не чуць зусiм роднага слова,

А гучыць вакол гоман чужы.

 

Цуд спантанна нiяк не здарыцца,

I рашучы спатрэбiцца крок,

Паўнаводнай каб стала крынiца,

Расчышчаць трэба моўны выток.

 

29.09.1993

 

File 8     Home Page

 

196     ВОЛЯ I КУЛЬТУРА

 

Закон пра мовы прынялi даўно,

Ды мову беларускую нячутна,

Гавораць ўсе па-руску ўсё адно,

А родная дасюль многапакутна.

 

Калi былi залежнымi раней,

Наш моўны цуд бязлiтасна знiшчалi,

Але мiнуў час жудасных завей,

Цяпер боль мове самі чыніць сталі.

 

Без мовы волю цяжка утрымаць,

Не след чакаць ад намагання плёну,

Калi па-руску будзем размаўляць,

Хоць не парушым моўнага закону.

 

Калi ментальнасць зменiцца у нас,

Свабода стане шчасцем для народа,

Прыйшоў дарунак нечаканы ўраз,

Ды з мовай будзе iсная свабода.

 

Палiтыкай адменнасць не ўтрымаць,

Пакуль чужая мова – перашкода,

Нам родную патрэбна ратаваць,

Даць моўную культуру для народа.

 

Як моўная адменнасць стала ёсць,

Народам будзем мы абавязкова,

Бо на сваёй зямлi не будзеш госць,

Як, акрамя зямлi, яшчэ ёсць мова.

 

30.09.1993

 

File 8     Home Page

 

240     ЗАКЛIК

 

Пачуйце подых роднай мовы!

Прыемна, як ручай, звiнiць,

Ўсе адмысловыя ў ёй словы.

Як нашу мову не любiць!

 

Натхненне надае размова,

Як быццам песнi салаўя,

Бясцэнна кожнае ў ёй слова,

Бо мова родная, свая!

 

Хутчэй бярыце кнiгу ў рукi,

I ўраз адчуецца: язык

Свабодна утварае гукi,

Да iншай мовы ён не звык!

 

I песню родную спявайце,

Каб радаваць душу i слых,

Свайму належнае аддайце!

Пакуль што цяга да чужых.

 

Любiце, паважайце мову,

Падставы ўсе яна дае,

Сярод славянскiх моў аснову

Складаюць словы ўсе яе!

 

Ад роднай мовы асалода,

Пара, нарэшце, зразумець:

Вялiкi гонар для народа

I шчасце мову сваю мець!

 

20.10.1993

 

File 8     Home Page

 

355     ДЗIЎНЫ СОН

 

Гавораць ў Мiнску ўсе па-беларуску,

I люба мова ўзнёслая гучыць,

Нячутна больш, каб хто казаў па-руску,

Прыемна роднай мовай гаварыць.

 

Я беларус, i гонар мой без краю,

Што стаў адметным зноўку мой народ,

I гонар свой высока я трымаю,

Няма для роднай мовы перашкод.

 

Бо назвы станцый у метро змянiлi,

I болей вулiц ленiнскiх няма,

I бел-чырвоны сцяг наш аднавiлi,

Бо любiм край свой родны нездарма.

 

Я ганарусь, жыве ў душы Радзiма,

Любiць яе для кожнага – закон,

Ды думкi, як цягнiк, пранеслiсь мiма,

Бо сёння бачыў вельмi дзiўны сон.

 

Жадаю, каб стаў сон, нарэшце, явай,

I спаў з маёй душы цяжэйшы груз,

Каб стала моцнай Беларусь дзяржавай,

Ёй ганарыўся кожны беларус.

 

Каб родная вакол гучала мова,

Маглi каб ў еўрапейскiм доме жыць,

Свабода, мова i зямля – аснова,

Каб годнасць беларусаў аднавiць.

 

19.12.1993

 

File 8     Home Page

 

376     АДВЕЧНА БЫЦЬ

 

Святая справа – адраджэнне мовы,

Ды, як яе цяпер нам аднавiць,

Калi амаль усе заўжды гатовы

Па-руску i пiсаць, i гаварыць?

 

I як без мовы зберагчысь народу,

Як распазнаць, хто мы, народ якi?

Адсутнасць мовы робiць перашкоду,

Каб беларус застаўся праз вякi.

 

Як мова ёсць, iснуе i дзяржава,

У вёсках хай гучыць i ў гарадах,

Бо мова для народа – яго слава

I ў будучыню светлы ясны шлях.

 

Бо не ўяўляе наша мова муру,

Кантакты надта плённыя дае,

Стварыць нацыянальную культуру,

Наогул, немагчыма без яе.

 

Калi надаць прыдатныя умовы,

Паўстане мова родная ураз,

Як засталiся носьбiты у мовы,

Касцёр адметных дзiўных слоў не згас.

 

Нас два вякi ад мовы адвучалi,

Жадалi, каб хутчэй яе забыць,

Але iснуе мова i надалей,

I доля ёй адвечна роднай быць!

 

27.09.1994

 

File 8     Home Page

 

419     БЕЛАРУСКАЯ МОВА

 

Ты прыгожа, пяшчотна, лагодна,

Так, як родная наша зямля,

На цудоўную песню падобна,

Беларуская мова мая!

 

З часам ты i мiлей, i каштоўней,

Як чароўнай вясною ралля,

Мовы ў свеце не знаю цудоўней,

Беларуская мова мая!

 

Калi ведаць цябе дасканала,

Ты пяшчотней адразу ўдвая,

Ды табой карыстуюцца мала,

Беларуская мова мая!

 

Тваё слова вясёлкай iскрыцца

I гучыць, нiбы трэль салаўя,

Ды цябе не шануе сталiца,

Беларуская мова мая!

 

Твая велiч iснуе ад роду,

I шкадую, як iншыя, я,

Што пакуль не належыць народу

Беларуская мова мая!

 

Спадзяваюсь, саспеюць умовы,

I у нас будзе мова свая!

Без уласнай не можа жыць мовы

Беларуская наша зямля.

 

1.12.1994

 

File 8     Home Page

 

436     ГАВАРЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ

 

Адчуць самiм сябе абавязкова!

Iнакш нам не застацца на зямлi,

Ўратуе беларусаў толькi слова,

Каб мы павек адметнымi былi.

 

Крый Бог, каб на зямлi, дзе продкаў слава,

Дзе мова была моцнай, як скала,

Не павялi б сябе цяпер нядбала,

Каб мова цалкам у нябыт пайшла.

 

Народ, якому не належыць мова,

Нiхто народам больш не будзе зваць,

Як вымаўленне прападзе i слова,

Аб беларусах будуць ўспамiнаць.

 

Павiнен ўзяць дзiця ад мацi мову,

Ды словы дзе ёй родныя знайсцi?

Бо рускаму вучылi доўга слову,

Каб роднай мовы не было ў жыццi.

 

Бяда людзей, пакуль не разумеюць,

Як жудасна манкуртам поўным стаць,

Рабiць манкурты цяжкi грэх умеюць,

Каб жорстка мацi-мову забiваць.

 

Любiць патрэбна родную нам мову,

Бо як iнакш людзьмi сябе лiчыць?

Не зруйнаваць каб нацыi аснову,

Па-беларуску трэба гаварыць.

 

11.12.1994

 

File 8     Home Page

 

443     МОЎНАЕ ДРЭВА

 

Каб родную мову сваю зберагчы

I каб не папасцi ёй ў згадкi,

Ўдзень вершы складаю, складаю ўначы,

Яго прачытаюць нашчадкi.

 

Для мовы бяда: нелюбоў да яе,

Ляжыць на паверхнi прычына,

Ды нам трэба ведаць карэнне свае.

Якая без мовы Айчына?

 

Павiнна вярнуцца да мовы вясна,

Жаданае вельмi iмгненне,

Бо мова народам ад Бога дана,

Сок ў крону пагонiць карэнне.

 

I моўнае дрэва пачне ажываць,

Лiстота ўпляцецца ў карону,

Мы роднаю мовай пачнем размаўляць,

Не будзе ганебнага скону.

 

Таму i складаю я вершы свае,

Шукаю любую нагоду,

Паэзiя крылы для мовы дае,

Гатуе яе для палёту.

 

Нам мову патрэбна цяпер зберагаць,

Бо зменяцца з часам парадкi,

I будуць народам сябе адчуваць,

Як мову адродзяць, нашчадкi.

 

13.12.1994

 

File 8     Home Page

 

493     БЕЛАРУСКАМУ НАРОДУ

 

Пераадолеў з часам перашкоду,

Здалёк вярнуўся на Радзiму я,

Каб i майму вялiкаму народу

Пачулася паэзiя мая.

 

Адчулi каб хутчэй сябе народам,

Каб расквiтнела родная зямля,

Мацнела б наша годнасць з кожным годам,

Аб тым пяе паэзiя мая.

 

Стварылi каб хутчэй сваю дзяржаву,

Нiколi не ўступалi каб ў Саюз,

Сваёй краiне здабывалi славу,

Каб патрыёт быў кожны беларус.

 

Любiлi каб, як мацi, сваю мову,

Маглi на ёй свабодна гаварыць,

Аб рускай мове не вялi размову,

Бо родную лепш песцiць i любiць.

 

Пачуццi зберагалi каб упарта,

Аддана каб iмкнулiся кахаць,

Бо без кахання нават жыць няварта,

Яго iмпэт патрэбна зберагаць.

 

Не згiнулi ў чарнобыльскай навале,

Народ яе тужлiвы кубак п'е,

Бяды падобнай болей не зазналi,

Аб гэтым вершы сцiплыя мае.

 

29.12.1994

 

File 8     Home Page

 

499     СПАКУСА НА ЧУЖОЕ

 

Даўно мы мову матчыну забылi,

Яе каб зноў прыняць i палюбiць,

Патрэбна, каб, як песнi, вершы былi,

Каб шчодра радасць чытачу дарыць.

 

Каб шчыра палюбiць ад продкаў мову,

Каб роднай мовай кожны гаварыў,

Пабачыць трэба моцную аснову,

Каб лад адметны мовы любым быў.

 

Бо наша мова – чыстая крынiца,

I б'е яна спрадвеку ад зямлi,

Каб кожны ўдосталь мог з яе напiцца,

Нарэшце, беларусамi былi.

 

Каб людзi прыгажосць яе адчулi,

Над вершам трэба лепей працаваць,

На кожным кроцы родную каб чулi,

На жаль, пакуль слоў родных не чуваць.

 

А роднай мовы хто не паважае

Цi здолеў ужо добра прызабыць,

Паэзiю упарта хай чытае,

Хутчэй каб мову палка палюбiць.

 

Бо мова – скарб душы для беларуса,

I трэба яе песцiць i кахаць,

Хай пойдзе назаўжды ад нас спакуса

Чужою мовай толькi размаўляць.

 

31.12.1994

 

File 8     Home Page

 

657     ЧЫСТАЯ МОВА

 

Сваю мы мову доўгi час губiлi,

Цяпер аб здрадзе цяжка ўспамiнаць,

Яе амаль нiколi не вучылi,

Не намагалiсь нават размаўляць.

 

Калi нам трохi мову дазвалялi,

Iначай словы пачалi гучаць,

Бо рускiмi амаль цяпер ўжо сталi,

Iнакш пачалi словы называць.

 

Пабедай стала звацца перамога,

Супынку астаноўкай сталi зваць,

Каб роднага не ведалi нiчога

I мову перасталi паважаць.

 

Перахрысцiлi краму магазiнам,

Саветам сталi раду называць,

Не гума цяпер стала, а рызiна –

Упарта мову пачалi знiшчаць.

 

Спрадвеку мовы цуд – душа народа,

Якая мова, i такi народ,

Забрудзiлi мы мову, вельмi шкода,

Таму i шмат здараецца нягод.

 

Хачу, хутчэй каб мова стала чыстай!

А з ёю будзе чыстая душа,

I, як вясёлка, каб была iскрыстай,

Гучала ўзнёсла, быццам у вершах.

 

22.03.1995

 

File 8     Home Page

 

704     АДЧУВАЦЬ БЕЛАРУСАМI

 

Я пачаў беларускую мову вучыць,

Мову рускую ўжо забываю.

Бо прыемна на роднай сваёй гаварыць,

Беларусам сябе адчуваю!

 

Ў ёй з пяшчотай лакава ўсе словы гучаць,

Размаўляю – як быццам спяваю.

Так цудоўна на мове сваёй размаўляць,

Беларусам сябе адчуваю!

 

Ў роднай мове славянскiх даўнiн каранi,

Лепей мовы у свеце не знаю!

Ззаду ўжо для народа савецкага днi,

Беларусам сябе адчуваю!

 

Цудам мы збераглi яшчэ мову сваю,

Я прыхiльнiкаў мовы шукаю.

Прынiмаюць калi прапанову маю,

Я натхненна сябе адчуваю!

 

Маладой генерацыi справа прыйдзе,

Размаўляюць ужо добра дзецi.

Камунiзму ментальнасць ў нябыт адыдзе,

Беларусь будуць ведаць у свеце!

 

Нашай мове ў вяках прызначаецца жыць,

Каб мы ўсе размаўлялi на роднай.

Шлях адзiны да волi прад намi ляжыць,

Каб хутчэй стаць краiнай свабоднай!

 

7.04.1995

 

File 8     Home Page

 

888     МОВА СКАРЫНЫ

 

Першадрукар Францiшак Скарына!

Вядомы мала нам, а вельмi шкода,

Такая постаць толькi ёсць адна,

Ён – сiмвал беларускага народа.

 

Манголы ўсход i поўнач занялi,

На поўдзень туркi часта набягалi,

А беларусы вольнымi былi,

Сваю лiтаратуру развiвалi.

 

I набiрала моц ў той час яна,

Мы ўсiх славян тады апяраджалi,

Таму у нас з'явiўся Скарына,

I першымi мы кнiгi друкавалi.

 

Але даўно змянiлiся часы,

Мы паступова першасць разгубiлi,

Ад моўнай адцуралiся красы,

Чужую мову палка палюбiлi.

 

Ў тым ёсць твая, i ёсць мая вiна,

Што страцiлi адметнасць Беларусi,

Што быў забыты генiй Скарына,

Што мова цэлы час была у скрусе.

 

Пяцьсот гадоў пайшло у небыццё,

Iмям яго цяпер праспект назвалi,

Ды далей засталося забыццё,

Бо моваю яго не размаўлялi.

 

21.06.1995

 

File 8     Home Page

 

935     ПАГАРДЖАЕМ МОВАЙ

 

Што можа быць чароўней роднай мовы?

Яна заўжды, як музыка, гучыць,

Ды мы забылi з часам продкаў словы,

Ад iх зусiм змаглi нас адвучыць.

 

Ганьба iнтэлiгенцыi, якая

Пазбавiць мовы хоча свой народ,

Бо лiчыць: мова родная – благая,

I ад яе нам будзе шмат нягод.

 

Ў часы Купалы гналi нашу мову,

I ён змагаўся з iснасцю такой,

Амаль праз век мы зноў вядзем размову,

Цi жыць, цi памiраць, нарэшце, ёй.

 

Чаму сваёю пагарджаем мовай?

Як згiне мова, згiне i народ,

I доля будзе горкай i суровай,

Бо знiкне з мовай беларускi род.

 

Цудоўна так на братняй Украiне

На роднай мове сталi размаўляць!

Таму дзяржава нiзашто не згiне,

Бо ўсе пачалi мову шанаваць.

 

Чаму народ мы свой не зберагаем?

Чаму такiя справы сходзяць з рук?

Чаму сваю мы мову зневажаем,

I нават ў Акадэмii Навук?

 

16.07.1995

 

File 8     Home Page

 

956     РАЗМОВА ПАЧНЕЦЦА!

 

Эпiтэты, як золата, заўжды,

Якiм сябе красунi аздабляюць,

У iх запал вясёлы малады,

Яны ў душы пяшчоту выклiкаюць.

 

I параўнаннi вельмi я люблю,

Калi знаёмым будзе параўнанне,

Мэту дакладна дасягну сваю,

Каб ў чытача ўтварылась адчуванне.

 

Метафары не вельмi па душы,

Iх помаччу амаль не карыстуюсь,

Хачу мець зразумелыя вершы,

К сустрэчы з чытачамi я рыхтуюсь.

 

Хачу, каб змест для iх цiкавым быў,

Свае турботы каб iм адчувалiсь,

Паэзiю каб кожны палюбiў,

I ў мову каб, нарэшце, закахалiсь.

 

Бо мова продкаў – скарб наш дарагi,

Жывой вады чысцюткая крынiца,

Ў пакутах цэлы час яе шляхi,

Ды мы павiнны мовай ганарыцца.

 

Хачу, каб мова ўжо вярталась к нам,

Мо, справе дапаможа маё слова?

I намагаюсь даць красу вершам,

Пачнецца з чытачом мая размова!

 

27.07.1995

 

File 8     Home Page

 

1109     ВЯРТАЦЦА ДАДОМУ

 

Адзiная краiна ў свеце,

Дзе мовай грэбуюць сваёй,

Калi дарослыя i дзецi

Не хочуць гаварыць на ёй.

 

Чаму бяда магла здарыцца,

Дзе каранi яе ляжаць?

Нам мовай трэба ганарыцца,

Сябе маглi каб паважаць.

 

Няма у свеце лепей мовы,

Народам Богам што дана,

Гучаць, як песня, яе словы,

Як скрыпкi тонкая струна.

 

Ды мы ад мовы адцуралiсь,

Народ зрабiць спакусу змог:

Ў чужую мову закахалiсь.

Даруе цяжкi грэх нам Бог?

 

Ад грэху лепей пазбаўляцца,

Не трэба нам чужых дарог,

Хутчэй дадому лепш вяртацца,

Каб на бацькоўскi стаць парог.

 

3.10.1995

 

File 8     Home Page

 

1133     ДЛЯ ПАЧАТКУ

 

Няўдала гiсторыя склалася ў нас,

Мы родную мову забылi,

Нарэшце, прыйшоў i да нас волi час,

Каб мову сваю аднавiлi.

 

З чаго сваю мову пачаць вывучаць,

Мо з песнi душы для народа?

Прыемна цудоўныя песнi спяваць,

Ад песнi ў душы асалода.

 

У мове славянскiя ўсе каранi,

Як лепш да яе прыглядзецца,

Шмат часу народ к чужой мове цягнi,

Ад роднай нiдзе не падзецца.

 

Мы матчыну мову павiнны кахаць,

Не трэба яе пераклады,

Пяшчотна сваю лепш заўжды калыхаць,

Народ толькi мовай багаты.

 

Шмат ў мове ласкавых i першасных слоў,

Каб нам не зрабіць з яе згадку,

Патрэбна вучыць мову родную зноў,

Лепш песнi спяваць для пачатку.

 

18.10.1995

 

File 8     Home Page

 

1163     НЯЎЖО?

 

I вось, нарэшце, прада мной Радзiма,

Тут беларускасць знiшчана ушчэнт,

Свая, наогул, мова нелюбiма,

I грэбуе ёй нават прэзiдэнт.

 

Нiхто па-беларуску не гаворыць,

Адкiнулi чырвона-белы сцяг.

Няўжо народ гiсторыю паўторыць,

Савецкi пойдзе зноў яе працяг?

 

Пагоня за свабодай не ўдалася,

Адкiнулi зноў старажытны герб,

Не па душы свабода нам прыйшлася,

Зноў пажадалi молат мець i серп.

 

Няўжо чакае доля дыназаўраў

Адметны беларускi мой народ?

Не будзе нi аркестраў, нi лiтаўраў,

Без волi нас чакае эшафот.

 

Так нашы продкi дамагалiсь волi!

Сваё жыццё паклалi ў барацьбе.

Няўжо не будзем вольнымi нiколi?

Чаму палон мы выбралi сабе?

 

1.11.1995

 

File 8     Home Page

 

1167     ЧУЖАЯ МОВА

 

Нiводнага роднага слова,

Ўсе рускiя толькi гучаць,

Няма больш народа такога,

Каб мову жадаў пазычаць.

 

Ўсе мовай сваёй размаўляюць,

Было так ў любыя часы,

Ды роднай сваёй пазбягаюць

З пагардаю беларусы.

 

I песнi спяваем чужыя,

Амаль што не маем сваiх.

Чаму мы зрабiлiсь такiя?

Чаму гоман родны зацiх?

 

Нас рускiмi стаць прымушалi,

Быў царскi суровы загад,

Культуру народа тапталi,

Упарта цягнулi назад.

 

I вынiк цяпер добра бачны:

Не кажам даўно родных слоў,

Ды карнiкам нашым удзячны,

Да iх адчуваем любоў.

 

2.11.1995

 

File 8     Home Page

 

1267     ЭТАЛОН СВЯДОМАСЦI

 

Любоў к Радзiме, як яе праверыць,

Цi ў сэрцы захавалася у нас?

Дзе эталон знайсцi яе памерыць,

Гарыць ў душы агонь або пагас?

 

Цi любiм мы сваёй Айчыны словы,

Што матчынымi цяжка ўжо назваць?

Бо так даўно амаль пазбылiсь мовы,

На iншай ўсе пачалi размаўляць.

 

Цi хочам для сябе мы мець свабоду,

Цi лепей нам пазбегнуць барацьбы?

Жадаем мець адзнакi мы народу

Цi будзем зноў адвечныя рабы?

 

Чаму мы абыякавасць прыдбалi,

Свядомымi зусiм не хочам быць?

Гiсторыю сваю пазабывалi,

Яе не хочам нанава тварыць.

 

Чэчэнцы аддаюць жыццё за волю,

Бо кожны з iх свядомы патрыёт.

Чаму няма у нашых душах болю,

Хоць мы знiшчаем самi свой народ?

 

13.12.1995

 

File 8     Home Page

 

1279     ЗАБ'Е КРЫНIЦА

 

Неверагодна! Мову мы забылi.

Чаму? Цяпер шукаем шмат прычын,

Каб гордым мы заўжды народам былi,

Яе ганьбiць не стаў бы не адзiн.

 

Мы зараз толькi iншых вiнавацiм,

Што мову нам насаджвалi яны,

Ды толькi час бязглузда марна трацiм,

Ёсць прыклад вельмi добры: цыганы.

 

Жахлiвыя жыццёвыя умовы,

Нiколi не было цыганскiх школ,

Але не адцуралiся ад мовы,

Бо да яе ў народа ёсць любоў.

 

Нацыянальная свядомасць будзе,

Нiхто не кiне ў бруд бацькоўскiх слоў,

Без мовы, як сiроты, заўжды людзi.

Мо вывучым сваю мы мову зноў?

 

Бо нашай мовай можна ганарыцца,

Яна, як песня, хораша гучыць,

Заб'е няхай адвечная крынiца.

Давайце роднай мовай гаварыць!

 

18.12.1995

 

File 8     Home Page

 

1283     КРЫТЫЧНАЯ МАСА

 

Калi не дасягнуць крытычнай масы,

Працэс спантанна не пачнецца ўраз,

Асобныя няхай iмкнуцца асы,

Ды ўсё залежыць ад народных мас.

 

Ў загоне апынулась наша мова,

Як нам цяпер яе уратаваць?

Якая неабходная умова,

Каб ўсім па-беларуску размаўляць.

 

Калi адзiнкам толькi намагацца,

Занадта цяжка мову аднавiць,

За справу талакой патрэбна брацца,

Крытычнай масу каб хутчэй зрабiць.

 

Ў Чырвонай кнiзе каб не паявiцца,

Давесцi: беларускi ёсць народ,

Патрэбна роднай мове аднавiцца,

Хоць на шляху шмат цяжкiх перашкод.

 

Прыемная, найлепшая у свеце,

Ды лёс яе складаецца з нягод.

Крытычнай масай можа стануць дзецi,

Каб зберагчы адметны наш народ?

 

20.12.1995

 

File 8     Home Page

 

1567     ПА-БЕЛАРУСКУ

 

Багата год пражыў у Львовi,

Там рускай мовы не гнятуць,

Ды перавагу роднай мове

З натхненнем людзi аддаюць.

 

Навокал ўсё па-украiнску,

Пяшчотна мову берагуць,

А вось цяпер жыву у Пiнску,

Ды роднай мовы тут не чуць.

 

Чужую мову палюбiлi,

Свая цяпер для нас як бруд,

Амаль усе сваю забылi,

Сабе накiнулi хамут.

 

Забудзем мову i народу,

Лiчы, няма зусiм тады,

Без зброi аддадзiм свабоду,

А горш не можа быць бяды.

 

Трагедыi не разумеем

I мовай грэбуем сваёй,

Па-белареску не умеем,

Гаворым кепска на чужой.

 

31.08.1996

 

File 8     Home Page

 

1576     ПАТРЭБНА ВЫВУЧЫЦЬ

 

Чаму i горка, i трывожна мне?

Душа народа вельмi нездарова.

Мо беларускасць назаўжды мiне?

Нiдзе не чутна нашых продкаў слова.

 

Урбанiзацыя прынесла зло,

Стварыла мове кепскiя умовы,

Але гаворыць рускай i сяло.

Чаму мы адцуралiся ад мовы?

 

Пяшчотней, прыгажэй яе няма,

Яна гучыць цудоўна, нiбы песня,

Чужая нам дана замест ярма.

Няўжо свая нiколi не ўваскрэсне?

 

Як нават хто гаворыць, цяжка iм,

Бо слоў бясконца ў запасе мала,

Сячэм ўсе сук мы, на якiм сядзiм,

Для нас замежнай наша мова стала.

 

Без роднай мовы зберажэм народ?

Не ведаць мовы для людзей ганебна,

Нашчадкi не пазналi каб нягод,

Народу мову вывучыць патрэбна.

 

7.09.1996

 

File 8     Home Page

 

1655     СКIНУЦЬ КАЙДАНЫ

 

Каланiяльныя народы,

Iх можна проста адразнiць:

Яны пазбылiся свабоды,

I мову iм прыйшлось забыць.

 

Стваралiсь жорсткiя умовы,

Хутчэй народ каб пакарыць,

Заўсёды пачыналi з мовы,

Чужой каб мовай гаварыць.

 

Здавалась, моц якая ў мовы?

Ды, як трывалым быў прымус,

Накiнуў сам сабе аковы

Раней свабодны беларус.

 

Мы з фiнаў прыклад браць павiнны,

Як сваю волю адрадзiць,

Бо не маглi нядаўна фiны

На роднай мове гаварыць.

 

Не нарабiць сабе каб шкоды,

Пазбегнуць цяжкай каб маны,

Каланiяльныя народы

Павiнны скiнуць кайданы.

 

4.10.1996

 

File 8     Home Page

 

1850     БАГАЦЦЕ МОВЫ

 

Калi глядзець на творы мастакоў,

Размеркаваць iх па прыярытэту,

Залежыць вынiк ад двух-трох мазкоў:

Партрэт не будзе тоесны партрэту.

 

Бо розных фарб iснуе без мяжы,

Ў адрозненнi карцiн няма сакрэту,

Таксама, калi пiшуцца вершы,

То падуладны словы ўсе паэту.

 

Здаецца: тэма ўжо раней была,

Але ў радках зусiм другiя словы,

Паэзiя бясконца каб жыла,

Дапамагае ёй багацце мовы.

 

Тэматыка ў вершах амаль адна,

Ды ў ёй адценняў поўная крынiца,

Не вычарпаць яе нiяк да дна,

I плынню тэм магчыма ганарыцца.

 

Бо мова здатна столькi вершаў даць,

Што апрыёры колькасць iх бясконца,

I здатны вершы без праблем складаць

Паэты, пакуль грэе Зямлю Сонца.

 

25.11.1996

 

File 8     Home Page

 

1865     МОВА ЖЫВЕ

 

Яшчэ не ўсталявалась наша мова,

Часы цяпер нялёгкiя ў яе,

Але, калi на ёй iдзе размова,

Яна не памiрае, а жыве.

 

Прыходзiцца ёй жыць ў вялiкай скрусе,

Пакутаваць ад кпiнаў i нягод,

Бо цяжка роднай мове ў Беларусi,

Бо гоняць яе з хаты многа год.

 

Але яна народ свой не пакiне,

Хаця сустрэлась цяжкая бяда,

Не варта мець ёй жорсткi лёс латынi,

Ды мове кепска, i яе шкада.

 

Няма прыемней i пявучэй мовы,

Цары яе знiшчалi i Саюз,

Ды першасныя ў ёй iснуюць словы,

Павiнен гэта ведаць беларус.

 

Бо наша мова – iншых моў крынiца,

Яе ганьбiлi доўгiя гады,

Але мы можам мовай ганарыцца,

Яна жыве i будзе жыць заўжды.

 

3.12.1996

 

File 8     Home Page

 

1868     АДРАДЗIЦЬ ГОДНАСЦЬ

 

Мы годнымi сябе не адчуваем,

Таму яшчэ працяглы вельмi час

I годнага жыцця не атрымаем,

Нястача будзе доўжыцца у нас.

 

Народ – жабрак, пакроны раб заўсёды,

Цярпець бясконца – сталы, звыклы лёс,

Даўно ў Еўропе вольныя народы,

Для нас дарма свабоду Бог прынёс.

 

Наперадзе чакае невядомасць,

Адзiны чыннiк здатны ўратаваць:

Прыйдзе нацыянальная свядомасць,

Дастатак поўны зможам збудаваць.

 

Свядомасцi няма, яна размыта,

Таму i цяжкi у народа стан,

I толькi той, стаяў хто ля карыта,

За наш рахунак стаў сапраўдны пан.

 

Пакуль сваю мы годнасць не адчуем,

Нам прыйдзецца рабамi толькi быць,

Як мову вакол родную пачуем,

Адродзiм годнасць, каб па-людску жыць.

 

3.12.1996

 

File 8     Home Page

 

1920     ХМАРЫ НАД РАДЗIМАЙ

 

Сваю Радзiму хто зусiм не любiць,

Такiх назвалi туркi янычар,

Якi свабоду на Радзiме губiць,

Хаця любоў к Айчыне Божы дар.

 

Манкуртамi iх называў Айтматаў,

Зямлю сваю як можна не любiць?

Ды сярод нас такiх яшчэ багата,

Па-руску толькi хочуць гаварыць.

 

Iм роднай мовы слухаць не ахвота,

I руская запаланiла край.

Якая ў роднай ласка i пяшчота,

Яна журчыць прыемна, як ручай!

 

Стварылiсь вельмi дзiўныя умовы,

Што годнасць не шануем мы сваю,

Таму i не жадаем роднай мовы,

Ў няволю мовай аддаем зямлю.

 

Няўжо i далей будзем янычары?

Манкурты будзем, як раней былi?

Няўжо зноў над Радзiмай будуць хмары?

Няўжо сваю свабоду аддалi?

 

26.12.1996

 

File 8     Home Page

 

1935     ЦI СХАМЯНЕЦЦА?

 

Як музыка вышэйшага гатунку,

Як сонейка цi зорачкi ўначы,

Прыгожая, ды просiць паратунку,

Яе мы не жадаем зберагчы.

 

Цудоўная краса ў кожным слове,

Паслухай добра або сам скажы,

Калi гаворыць хто на роднай мове,

З'яўляецца натхненне у душы.

 

Але чаму адмовiлiсь ад мовы?

Народу мова трэба, як зямля,

Ды родныя зусiм не чутны словы,

Так сумна, як ў гаi без салаўя.

 

Забылi мову, i зусiм не шкода,

Зрабiлi гэтак толькi мы адны,

Без мовы не iснуе i народа,

Народ без мовы скрыпка без струны.

 

Заўжды, каб мова музыкай гучала,

Патрэбна толькi родная, свая,

Але прыйшла чужая, як навала.

Цi схамянецца Беларусь мая?

 

13.01.1997

 

File 8     Home Page

 

2008     МОВА ВЕРНЕЦЦА

 

Лясы свой голас маюць i лугi,

Калi падзьме зефiр цi моцны вецер,

Дуброва любiць спеў зусiм другi,

Бо непаўторны кожны голас ў свеце.

 

Журчыць ў цiшы прыветлiва ручай,

Ракочуць моцна ў буру рэчкi хвалi,

У галасах цi радасць, цi адчай,

Ды галасы нiколi не змянялi.

 

Ў чыёйсьцi песнi можа больш красы,

Ды ўзяць яе сабе няма спакусы,

Спяваюць на чужыя галасы

Адзiныя у свеце беларусы.

 

Як ёсць цяпер, не будзе так заўжды,

Дасць людзям розум Бог абавязкова,

Няхай не зараз, пройдуць хай гады,

Ды вернецца народу продкаў мова.

 

23.03.1997

 

File 8     Home Page

 

2139     РОДНЫЯ СТРУНЫ

 

Сваю спявае вецер песню ў полi,

Шумяць iначай ад вятроў лясы,

Ў цудоўных гуках ёсць заўжды даволi

Адметнасцi чароўнай i красы.

 

Па-iншаму ракочуць ў моры хвалi.

I б'е няшчадна ў берагi прыбой,

Вятры заўсёды гукi выклiкалi

Цi з радасцю жаданай, цi з журбой.

 

Аднолькавы гуляе ўсюды вецер,

Ды ў кожнага гучыць свая струна,

Бо сумна было б жыць на белым свеце,

Каб песня у вятроў была адна.

 

У кожнага народа свая мова,

Кiтаец кажа, турак цi француз,

Чужое мы даўно галубiм слова,

Струн родных не кранае беларус.

 

17.07.1997

 

File 8     Home Page

 

2212     СУРОВЫ ЛЁС

 

Шумiць заўжды лес ў буру адмыслова,

Вядзе iначай песню ў лузе хмыз,

У кожнага свая ад веку мова,

Зефiр зусiм iнакш пяе, чым брыз.

 

Напевам iншым стогнуць ў буру хвалi,

Мо так калiсьцi пелi бурлакi,

Пяскi на выспе свой матыў спявалi,

Шмат песень нават у адной ракi.

 

Птушыны хор якi многагалосы:

Жаўрук, зязюля, бусел i сава!

А як пяюць цудоўным ранкам косы,

Калi кладзецца на пракос трава!

 

Пакуль у нас сваёй не будзе мовы,

Хаця не адчуваецца журбы,

Абавязкова будзе лёс суровы,

Бо будзем мы адвечныя рабы.

 

9.08.1997

 

File 8     Home Page

 

2222     ПАВIННА СПАДАБАЦЦА

 

Заўжды, нiбы цуд, прыгажосць вабiць вока,

I хочацца бачыць бясконца,

Як зоры мiльгаюць у небе высока,

Ўсмiхаецца ветлiва сонца.

 

У сэрца нiколi не прыйдзе пяшчота

Ад слоты i жудаснай хмары,

Калi ад смярдзючага нудна балота,

Знiкаюць узнёслыя мары.

 

Прыгожае клiча, i песцiць, i вабiць,

Душа зiхацiць ад патолi,

Калi нецiкава, то сiлаю, мабыць,

Глядзець не прымусiць нiколi.

 

Каб жыла ў вяках беларуская мова,

I ёй не было пераводу,

Павiнна яе паэтычнае слова,

Як цуд, спадабацца народу.

 

13.08.1997

 

File 8     Home Page

 

2223     КАГО ШАНУЕМ?

 

Яны шануюць Пушкiна, як бога,

Вялiкiм i магутным стаў народ,

У будучыню – ясная дарога,

Амаль няма для рускiх перашкод.

 

Шэўчэнка да спадобы Украiне,

У кожнай хаце ёсць партрэт яго,

I гонар украiнцаў не пакiне,

Яны шануюць генiя свайго.

 

Ад Бога мова ў кожнага народа,

Ды колькi трэба абяцаць спакус,

Каб роднай мовы нам было не шкода.

Так два стагоддзi робiць беларус.

 

Не скончылась да рускай мовы мода,

Сваiх паэтаў брыдка нам чытаць,

Але не будзе iснаваць народа,

Калi няма каго ушанаваць.

 

14.08.1997

 

File 8     Home Page

 

2241     ЧЫРВОНАЯ КНIГА

 

Панаванне скончылась крамля,

Больш няма i штучнага саюза,

Пад нагамi – родная зямля,

Богам што дана для беларуса.

 

Доўга браты лезлi ў наш гарод,

Шкоды нарабiлi ўжо нямала.

Цi адметнасць зберажэ народ,

Бо пранеслась руская навала?

 

Годнасць аддаем амаль дарма,

Мовы нашай – як i не бывала,

Мы стаiм ля прорвы, дна няма.

Нацыя цi ёсць, або прапала?

 

Трэба сваю мову аднавiць,

Перад старшым братам досыць гнуцца,

Можам, рускiх будзем як любiць,

У чырвонай кнiзе апынуцца.

 

24.08.1997

 

File 8     Home Page

 

2250     ПРЫЙДЗЕ ЧАС

 

Вы паслухайце, мова якая!

Нiбы рэчачка, цiха журчыць,

Нiбы скрыпка, цудоўна спявае,

Трэба толькi на ёй гаварыць.

 

Лёс народу дастаўся суровы,

I вiны ў тым няма анi-нi,

Што ад роднай адмовiўся мовы,

Што забыўся свае каранi.

 

Хоць даўно ссохла моўнае дрэва,

А у рэчачкi – руская муць,

Мова першаснасць сталую мела,

Яе парасткi зараз растуць.

 

Прыгажосць беларускага слова!

З чым магчыма яго параўнаць?

Прыйдзе час, яшчэ вернецца мова,

Будзем толькi на ёй размаўляць.

 

12.09.1997

 

File 8     Home Page

 

2318     УКРАСА МОВЫ

 

Абмежаная колькасць рыфм у мовы,

Але, калi адкрыецца сакрэт,

Звычайныя, аднолькавыя словы,

Ды здатны скласцi iншы верш паэт.

 

Якi вялiкi цуд людское слова!

Бо здатна вельмi шмат яно зрабiць.

Без слоў як атрымаецца размова?

Без слоў як ненавiдзець i любiць?

 

Ды верш для мовы – лепшая украса,

Ён – нiбы агранены дыямент,

Чароўнасць мовы чуецца адразу,

Для прозы верш – дастойны апанент.

 

Хаця малая колькасць рыфм у мовы,

Ды бачна прыгажосць яе ў вершы,

Бо ззяюць, як брыльянт цудоўны, словы,

Паэзiя – натхненне для душы.

 

22.10.1997

 

File 8     Home Page

 

2352     СВАЯ ПЕСНЯ

 

Спяваем песнi iншага народа,

Хоць за пявучасць iх i я люблю,

Але, калi здараецца нагода,

Спець лепей беларускую, сваю.

 

Шкада: мы вельмi многае згубiлi,

Бо iншай мове аддалi любоў,

А родную сваю амаль забылi,

Не адчуваем прыгажосцi слоў.

 

Зусiм не размаўляем роднай мовай,

А часам нават чынiм над ёй глум,

Гучыць, як песня, кожнае ў ёй слова,

Чуць подых ветру i гаёвы шум.

 

I сораму амаль не адчуваем

За родны край свой, родную зямлю.

Мо лепей пры нагодзе заспяваем

Мы песню беларускую, сваю?

 

14.11.1997

 

File 8     Home Page

 

2426     КРЫНIЦА НАТХНЕННЯ

 

Беларуская песня, я люблю яе змалку,

Ў ёй чуць водгулле ветру, цiхi гоман лясоў,

Цi ранковую цiшу, цi начную рыбалку,

Як за мной поўны месяц следам хутка iшоў.

 

Адчуваю пяшчоту, калi песню пачую,

Ў ёй пляск рэчак цудоўных, сцiплы водар лугоў,

Адчуваю Радзiму, мне заўжды дарагую,

Разгараецца ў сэрцы к ёй ад песнi любоў.

 

Беларуская песня, ў ёй чароўныя гукi

Нашай роднай i любай, вельмi добрай зямлi,

Ў ёй гарачыя сэрцы i працоўныя рукi,

Не адно мы стагоддзе разам з ёю прайшлi.

 

Беларуская песня, ёю след ганарыцца,

Ды чамусьцi не часта мы спяваем яе,

Беларуская песня – для натхнення крынiца,

Што узнёсласць i радасць у жыццi нам дае.

 

24.02.1998

 

File 8     Home Page

 

2508     IНШАЯ РАЗМОВА

 

Не магiстраллю, дзесьцi ровам

Iдзе гiсторыi цягнiк,

Дай Бог, каб засталася мова,

I каб народ зусiм не знiк.

 

Ды адрадзiцца магло слова,

Бо шанс гiсторыя дае,

Стварылась добрая умова,

Але праспалi зноў яе.

 

Сячэ нас руская завея,

Хаця пакуль беларусы,

Ды ў сэрцы ёсць яшчэ надзея,

Што прыйдуць лепшыя часы.

 

I будзе iншаю размова

З цудоўных вабных родных слоў,

Жыць будзем, як не згiне мова,

Хай спее да яе любоў.

 

1.04.1998

 

File 8     Home Page

 

2512     ГОРШАЯ З НЯГОД

 

Мовы розныя ведаць цудоўна!

Не iдзе к Магамету гара,

Магамет пойдзе к ёй усё роўна,

Сваю мову нам ведаць пара.

 

Але шлях не знайшлi мы да мовы,

Не жадаем iсцi да гары,

Да спадобы чужыя нам словы,

З чужой мовай цяпер мы сябры.

 

Гара мовы не пойдзе нiколi,

Трэба шлях адшукаць да яе,

Ёсць апошнiя кропелькi волi,

Калi мова ў народзе жыве.

 

Калi мова павек ужо згiне,

Прыйдзе горшая з цяжкiх нягод:

Беларускае сэрца астыне,

I памрэ беларускi народ.

 

2.04.1998

 

File 8     Home Page

 

2513     ПАЭЗIЯ ВЫШЭЙШАГА ГАТУНКУ

 

Прайшло багата зiм, багата лет,

Свае ужо чужымi сталi словы.

Хоць гэта нонсэнс, ды у чым сакрэт,

Што мы зусiм не любiм роднай мовы?

 

Ды так прайшлi гiсторыi шляхi.

Як выправiць ганьбу, нарэшце, гэту,

Каб адмалiць мiнулыя грахi?

Належыць слова першае паэту.

 

Каб мову зноўку моцна палюбiць,

Адна ёсць, але важная умова:

Паэт павiнен мову не муцiць,

Чароўнае патрэбна людзям слова.

 

Не любiць мову ўласную народ,

Адкуль чакаць магчыма паратунку?

Пазбавiць мову здатна ад нягод

Паэзiя вышэйшага гатунку.

 

3.04.1998

 

File 8     Home Page

 

2526     ПАКУЛЬ НЕ ГАВАРУ

 

Яшчэ не размаўляю я,

Бо не хапае штосьцi,

Хоць мова добрая мая,

Ў ёй безлiч прыгажосцi.

 

Не размаўляю, ды пiшу,

Натхненне адчуваю,

Бо словы радуюць душу,

Як справу з iмi маю.

 

Бо не хапае сябра мне,

Пакуль мой сябра – слоўнiк,

Калiсьцi кепскi час мiне,

I будзе суразмоўнiк.

 

Яшчэ пакуль не гавару,

Але пра мову дбаю,

Чакаю лепшую пару

I мову вывучаю.

 

6.04.1998

 

File 8     Home Page

 

2545     УЛАСНАЯ МОВА

 

Сябе ганебна ашукалi,

Абрабавалi, як маглi,

Нiбы сiроты цяпер сталi:

Чужынцы на сваёй зямлi.

 

Хоць лёс прыйшоў да нас суровы,

Ды сорам сэрца не пячэ,

Адмовiлiсь ад роднай мовы.

Што горай можа быць яшчэ?

 

Як дараваць такую здраду?

Ад роспачы – у сэрцы сум,

Здзек робiм мы не па загаду,

Добраахвотна чынiм глум.

 

Цi прынясе, нарэшце, бусел

Свядомасць i праз колькi год,

Каб на Радзiме-Беларусi

Меў мову ўласную народ?

 

18.04.1998

 

File 8     Home Page

 

2582     ЦУДОЎНЫ СОН

 

Шкада, што першы кнiгi разгартаю,

Якiя на палiцах дваццаць год,

Зусiм паэтаў родных не чытае

Наш, нiбы шматчытаючы, народ.

 

Стае няўтульна i трывожна сэрцу,

Прыходзiць цяжкi смутак у душу,

Складаць вершы зусiм не мае сэнсу.

Навошта я iх кожны дзень пiшу?

 

Народ на роднай мове не гаворыць,

У рукi нават кнiг не хоча браць,

Паэты ад душы ўсiм думкi дораць,

Але нiхто не хоча дар прымаць.

 

Стаяць нямыя кнiгi на палiцах,

Садзiцца пыл на iх дзесяткi год,

Але паэтам сон цудоўны снiцца,

Што пачытае вершы iх народ.

 

1.05.1998

 

File 8     Home Page

 

2605     БЯДА

 

Я задаваў дарэмныя пытаннi,

Аматараў паэзii шукаў,

I нiбы ёсць яны, але, як зданi,

У рукi кнiг амаль нiхто не браў.

 

Iдуць на рынак, ў магазiн, ў аптэку,

У кожнага заўсёды безлiч спраў,

Ды не iдзе нiхто ў бiблiятэку,

Нiхто паэтаў родных не чытаў.

 

Тамы па дваццаць год стаяць, я першы

Даволi зацiкаўлены чытач,

Паэты пiшуць вершыкi i Вершы,

Ды не жадаюць людзi iх чытаць.

 

Старонкi асцярожна разрываю,

I сэрца боль сцiскае ад бяды,

Дай Бог, каб памылiўся, адчуваю,

Што страцiм беларускасць назаўжды.

 

11.05.1998

 

File 8     Home Page

 

2788     РОДНАЯ МОВА

 

Калi б я ведаў нават дзесяць моў,

Нiколi б ад усiх не адмаўляўся,

У кожнай прыгажосць сваю знайшоў,

I вершы напiсаць на iх стараўся.

 

Але прыйшлось дакладна ведаць дзве,

Ёсць ў кожнай заварожанае слова,

Што толькi з iм верш сцiплы ажыве,

Прыдатнай можа быць любая мова.

 

Якая падыходзiць больш вершу,

Каб ён для чытача быў да спадобы,

Той моваю складаю i пiшу,

Хаця складаць раблю на роднай спробы.

 

Пазнаў русiфiкацыю чытач,

Таму двухмоўе – не зусiм навала,

Як разам мовы – будзе ў дзвюх чытаць,

Каб родная, нарэшце, роднай стала.

 

1.10.1998

 

File 8     Home Page

 

2790     ПРЫЙДЗЕ ЧАС

 

На Беларусi ўсё па-руску,

З кiм размаўляць мне не прыйшлось,

Не ведаюць па-беларуску,

Не бачаць мовы прыгажосць.

 

Усе: дарослыя i дзецi

Не хочуць кнiгу ў рукi браць,

А мова – лепшая у свеце,

Як песнi, словы ў ёй гучаць.

 

Шкада. На сэрцы – нiбы рана,

Душа ахутана тугой,

Гаворым рускаю пагана,

Ды не жадаем на сваёй.

 

Час прыйдзе – больш ужо не будзе

Для мовы здзекаў i нягод,

I загаворыць, як ўсе людзi,

На роднай мове мой народ.

 

1.10.1998

 

File 8     Home Page

 

2866     СТАНЕ РОДНАЮ?

 

Радзiма, мiлая мая!

Што праз гады з табою будзе?

Хоць беларуская зямля,

Ды рускiмi зрабiлiсь людзi.

 

Чужую мову набылi,

I незалежнасцi не трэба,

Не трэба нам сваёй зямлi,

Лясоў, палёў, блакiту неба.

 

Упарта коцiмся назад,

Звiнець жадаем кайданамi,

Каб кiраваў старэйшы брат,

А мы заўжды былi рабамi.

 

На сэрцы горыч i журба,

Чамусьцi шчасце крочыць мiма,

За волю трэба барацьба,

Каб стала роднаю Радзiма.

 

16.12.1998

 

File 8     Home Page

 

2874     АБАВЯЗКI

 

Ёсць грамадзянскiя правы,

Ды ёсць яшчэ i абавязкi,

Народ, вялiкi цi малы,

Ды мову мае з Боскай ласкi.

 

I нам сваю даў мову Бог,

Ды мы яе не паважаем,

Найшлi хужэйшую з дарог,

Далей па ёй iсцi жадаем.

 

Вядзе дарога ў нiкуды,

Таму нашчадкаў вельмi шкода,

Забудзем мову назаўжды,

Не будзе болей i народа.

 

Каб не загiнуў беларус,

Не трэба слухаць рускай казкi,

I не iмкнуцца у хаўрус,

Выконваць трэба абавязкi.

 

21.12.1998

 

File 8     Home Page

 

2892     ВIНА I БЯДА

 

I бяда наша ў тым, i вiна,

Што мы мовай сваёй пагарджалi,

Была зброяю моцнай яна,

Ды без бою даўно зброю склалi.

 

Каб уласнасць чужую здабыць,

Трэба бiцца у бойцы суровай,

Вайну рускiм не трэба чынiць,

Пакараюць не зброяй, а мовай.

 

Нiбы iх Залатая Арда,

Ставяць рускiя нас на каленi,

I вiна наша ў тым, i бяда,

Ды пакорна стаiм, тым не меней.

 

Трэба мову сваю шанаваць,

I сапраўдныя будзем героi,

Ў свеце будуць народ паважаць

Без наяўнасцi атамнай зброi.

 

29.12.1998

 

File 8     Home Page

 

2953     ТОЛЬКI НАПЕРАД

 

Валоссе зберагаць заўжды дарма,

Бо iм ужо даваць не трэба рады,

Як галавы амаль зусiм няма,

Яе каб адсячы, ўжо меч падняты.

 

Нiдзе не чутна беларускiх слоў,

Таму прыносiць шкоду пачынанне,

Пiсалi тарашкевiцай каб зноў,

Без мовы не патрэбна напiсанне.

 

Цяпер назад не след вяртацца нам,

Каб не папасцi ад адчаю ў нерат,

Дачкам Радзiмы любай i сынам

Iсцi iмклiва трэба толькi ўперад.

 

Бо шлях назад – памылка i падман,

Бушуе спрэчак аб пiсьменстве мора,

Пераканаўчы прыклад англiчан:

Зусiм не па-пiсьмоваму гавораць.

 

26.01.1999

 

File 8     Home Page

 

2959     ЛЮДСКАЯ ГОДНАСЦЬ

 

Радзiма! Як здарылася з табой,

Што дзецi адцуралiся ад маткi?

Вялi за волю продкi цяжкi бой,

Ды славы iх нявартыя нашчадкi.

 

Нацыянальнай годнасцi няма,

Сваю культуру мы не паважаем,

Бо рускi вiрус горай, чым чума,

Нас нiшчыць. Быць народам не жадаем.

 

Бо мовы мы саромiмся сваёй,

Вялiкай, некранутай i магутнай,

У сэрцах, як на могiлках, спакой,

Радзiмы мову лiчым вельмi бруднай.

 

Радзiму любiм, але мала нас,

А большасць ёй зрабiць гатовы шкоду,

Без годнасцi людской праз нейкi час

Не будзе нi Радзiмы, нi народу.

 

28.01.1999

 

File 8     Home Page

 

2960     ЯКI ВЫНIК?

 

Мне не трэба iнакшай зямлi,

Недарэчна такое iмкненне,

Бо свае i лясы, i палi

Даць для творчасцi здатны натхненне.

 

Ды спакою няма на душы,

Беларускасцi – кропля у моры,

Бо народ не чытае вершы,

Не глядзiць на мастацкiя творы.

 

Беларускасць каб зноў аднавiць,

Трэба вельмi высокая мода,

Творы лепей такiмi рабiць,

Каб цiкавасць была у народа.

 

За мяжу едуць ўсё мастакi,

Каб палепшыць настрой i уменне.

Вынiк будзе з паездкi якi?

Цi прыйдзе да народа натхненне?

 

28.01.1999

 

File 8     Home Page

 

2974     СВОЙ ГОЛАС I МАТЫЎ

 

Няхай я нацярплюся цяжкiх мук,

Не буду пець салодкiя матывы,

Падачку не вазьму з уладных рук,

Я да яе не ласы i не хцiвы.

 

Бо голас маю свой i свой матыў,

Якi народ да волi заклiкае,

Каб ён на роднай мове гаварыў,

Ды з ўладай погляд мой не супадае.

 

Хачу, каб шматпакутны мой народ

Заўжды мог ганарыцца продкаў славай,

Каб не пазналi ад Русi нягод,

I незалежнай сталi зноў дзяржавай.

 

Няхай зусiм не пападу у друк,

I невядомы буду хай народу,

Падачку не вазьму з уладных рук,

Не страцiць каб уласную свабоду.

 

7.02.1999

 

File 8     Home Page

 

3139     ЛIХАЯ СПАКУСА

 

Лугi пачалi б плакаць i гаi,

Каб конi, як каровы, сталi мыкаць,

I песень не спявалi б салаўi,

А пачалi, як вераб'i, цырыкаць.

 

Ад Бога кожны мае голас свой,

На iншых непадобны i дзiвосны,

Здабыты вельмi цяжкаю цаной,

Пяшчотны надта цi задужа злосны.

 

Але забылi голас, што даў Бог,

На жаль, амаль паўсюдна беларусы,

I выбралi найгоршую з дарог.

Цi зберажэмся ад лiхой спакусы?

 

26.04.1999

 

File 8     Home Page

 

3161     НIБЫ ЗРЭНКА

 

Багата год пражыў ў другiм краi,

I мову проста вывучыў чужую,

Вучу сваю, ды на сваёй зямлi

Я родных слоў амаль зусiм не чую.

 

На рускай размаўляюць гарады,

На рускай сталi размаўляць i сёлы,

Народ не хоча адчуваць бяды,

А вынiк будзе вельмi невясёлы.

 

Каб мову сваю страцiць назаўжды,

Нам засталось, напэўна, ўжо паўкроку,

Зусiм народ не знiк каб праз гады,

Патрэбна мова, нiбы зрэнка воку.

 

4.05.1999

 

File 8     Home Page

 

3373     ЗАЎЖДЫ РАБЫ

 

Сваю Айчыну не любiць –

Такiх не знойдзеш нават казак,

На роднай мове гаварыць –

Наш грамадзянскi абавязак.

 

А мы, i дочкi, i сыны,

Лiчылi: рускай нам даволi,

Яшчэ не зведалi цаны

Сапраўднай для народа волi.

 

Заўжды слухмяныя рабы,

Нам не па густу рух народны,

Мы пазбягаем барацьбы,

Рабамi быць заўсёды згодны.

 

12.09.1999

 

File 8     Home Page

 

3414     МОВА – ЯК ПЕСНЯ

 

Як напiсаць любое слова,

Праверка добрая дана:

Павiнна быць такою мова,

Каб ў песню склалася яна.

 

Цудоўнай музыкай гучала,

Было каб радасна ад слоў,

Высока гонар свой трымала,

I да яе была любоў.

 

Каб не было зусiм спакусы

Пра мову матчыну забыць,

Каб не жадалi беларусы

На рускай мове гаварыць.

 

6.10.1999

 

File 8     Home Page

 

3481     ВЕТРАЗI ВОЛI

 

Падлётак атрымаў свабоду,

Калi гняздо ўраз вецер разбурыў,

Але яна прынесла шкоду,

Бо, каб ўзляцець, няма сапраўдных крыл.

 

Без крыл народ на Беларусi,

Амаль заўжды па-руску гаварыў,

Без роднай мовы мы ў задусе,

Свабодай скарыстацца няма сiл.

 

Iснуе важная умова:

Напяць удасца воляй ветразi,

Як прыйдуць да народа мова

I незалежнасць ад Русi.

 

6.12.1999

 

File 8     Home Page

 

3490     НОСЬБIТЫ МОВЫ

 

Дыяспара робiць суполку,

Каб мову зусiм не забыць,

I весцi сваю падрыхтоўку,

Радзiму каб палка любiць.

 

А наша Радзiма у скрусе,

Аж сэрца ад суму балiць,

На роднай зямлi Беларусi

Суполка, як нонсэнс, гучыць.

 

Хто мову шануе – iх мала,

Iм любы карэннi свае,

Ды мёртваю мова не стала,

Бо носьбiты ёсць у яе.

 

9.12.1999

 

File 8     Home Page

 

3491     БЕЛАРУСКАЯ СУПОЛКА

 

Катастрафiчна не хапае слоў,

Як мова не ўжываецца гадамi,

Ды аднавiць яе патрэбна зноў,

Каб быць Радзiме годнымi сынамi.

 

Няхай не вельмi просты гэты шлях,

Упарта трэба да мэты iмкнуцца,

Каб засвяцiлiсь зорачкi ў вачах,

Ад шчасця каб на небе апынуцца.

 

Паходню хто узнiме ў цяжкi час,

Хто будзе людям добрая сяброўка,

Каб гоман роднай моваю не згас?

Вядома – беларуская суполка.

 

10.12.1999

 

File 8     Home Page

 

3515     КАТАСТРОФА

 

Каб высветлiць, якi вакол народ,

Адзiнага хапае часам слова,

Яно адказ дае без перашкод,

Галоўная адзнака людзей – мова.

 

Пачалi катастрофу гарады,

Адзнак народу засталось ў iх мала,

Адзiнай не здараецца бяды,

На жаль, i вёска рускамоўнай стала.

 

Як на пагiбель, мой народ iдзе,

Не адчувае моўную Галгофу.

Цi знойдзе сiлы выстаяць ў бядзе,

Каб перажыць, нарэшце, катастрофу?

 

28.12.1999

 

File 8     Home Page

 

3527     РУСКI ВЕРШ

 

Тарас Шэўчэнка творчасцю сваёй

Народу годнасць зберагаў i мову,

Заўсёды заклiкаў на моўны бой,

Не згiнуць каб украiнскаму слову.

 

Трымаў i рускiм вершам рубяжы,

Задзейснiчаць ўсе сродкi быў павiнны,

I ў рускiх вершах не было мяжы

Пяшчотнаму каханню да Айчыны.

 

Народ мой звык ўжо да замежных слоў,

Свае з агiдай прапускае мiма,

Прышчэпiць рускi верш няхай любоў

Да роднай мовы, каб жыла Радзiма.

 

5.01.2000

 

File 8     Home Page

 

3530     ТРАСЯНКА

 

Уявiць такое немагчыма,

Птушка голас каб магла змянiць,

Але памяркоўная Радзiма

Пачала па-руску гаварыць.

 

Родныя амаль заглухлi трэлi,

Чыстыя, як спевы салаўя,

Як вароны, песню мы запелi,

Гучыць кепска мова не свая.

 

Робiм мы, як быццам ашуканцы,

Бо для роднай мовы чынiм скон,

Бо гаворым ўпарта на трасянцы,

Хоць гучыць яна як гвалт варон.

 

6.01.2000

 

File 8     Home Page

 

3536     АДМОВА

 

Паставiлi суседзi п'есу,

Iшло дакладна развiццё,

Зрабiлi стаўку на iмпрэзу,

Дзе на кану – само жыццё.

 

Душа сцiскалася ад болю,

Яго нам кожны акт рабiў,

Бо кожны ў п'есе сваю ролю

На рускай мове гаварыў.

 

Няма прытулку роднай мове,

Ёй пагражае небыццё,

Не адчуваем, што ў адмове

Страчае нацыя жыццё.

 

9.01.2000

 

File 8     Home Page

 

3537     НАЙБОЛЬШЫ ГРЭХ

 

Расце быльнёг на моўным полi,

Няма надзеi на саху,

Народ не вiнават нiколi,

Таму на iм няма граху.

 

Хай мову мой народ не любiць,

А дзе ж яго iнтэлiгент,

Якi свядома мову губiць,

I разбурае яе ўшчэнт.

 

Бо ён да рускай мовы ласы,

Няма, як быццам, родных слоў,

Нашчадкi не даруюць з часам

Найбольшы ўсiх зямных грахоў.

 

9.01.2000

 

File 8     Home Page

 

3601     ЛЮДСКАЯ ГОДНАСЦЬ

 

Збягае думак моцная завея,

Iх здатны летуценнiкi ствараць,

На мары як збудована надзея,

Нiколi ёй рэальнасцю не стаць.

 

Хаця душу надзея моцна цешыць,

Ды для яе зусiм няма падстаў,

Надзею нават сiлай не прыспешыць,

Есць летуценне, ды не бачна спраў.

 

Не загаворым мы па-беларуску,

Надзею гадаваць таму дарма,

Пакуль што мову лiчым за нагрузку,

Бо годнасцi людской у нас няма.

 

29.01.2000

 

File 8     Home Page

 

3602     СТАН ГРАМАДСТВА

 

Вярнулась зноў каб да народа мова,

У будучыню каб глядзець маглi,

Патрэбна нам усiм абавязкова

Гаспадаром быць на сваёй зямлi.

 

Ды дзе нацыянальная свядомасць,

Яна прыйдзе або чакаць дарма?

I далей застаецца невядомасць,

Пакуль што ўласнай годнасцi няма.

 

Як нацыi вярнуць людскую годнасць?

Бо норма – бездухоўнасць i падман,

Прапала назаўжды высокароднасць,

На жаль, пакуль такi грамадскi стан.

 

29.01.2000

 

File 8     Home Page

 

3607     АКЦЭНТ

 

Калi гавораць iншаземнай мовай,

Краса яе руйнуецца ушчэнт,

У вочы праўдзе лепш глядзець суровай,

А вiнаваты жудасны акцэнт.

 

Адразу бачна, што чужая мова,

Зусiм iначай чуецца свая,

Бо ў роднай, нiбы песня, гучыць слова,

Падобнае на трэлi салаўя.

 

Не трэба нават i эксперыменту,

Бог нагародзiў мовай i зямлёй,

Каб гаварыць прыгожа, без акцэнту,

Лепш карыстацца моваю сваёй.

 

1.02.2000

 

File 8     Home Page

 

3686     DO YOU SPEAK ENGLISH?

 

Як бы гэта ў Англii гучала?

Паднялi б i курыцы на смех,

А у нас на роднай мове мала

Размаўляюць людзi, як на грэх.

 

Хоць дзяржаўнай стала наша мова,

Ды ў душы ад пастановы сум,

Гаварыць ёй неабавязкова,

Ёй далей ганебны чыняць глум.

 

«Можна гаварыць па-беларуску?» –

Беларусу кажа беларус,

Стала мова родная ў нагрузку,

Мову знiшчыў з рускiмi хаўрус.

 

8.03.2000

 

File 8     Home Page

 

3853     СЛАВА ПРОДКАЎ

 

Бамбяць, iдзе гарматная пальба,

Бо людзям незалежнасць мець ахвота,

Бязглуздаю здаецца барацьба,

Ды доўжыцца, бо годнасць ёсць ў народа.

 

Прапанаваў нам незалежнасць лёс,

Не вымагаў аддаць яму ахвяры,

Ды годнасцi у душы не прынёс,

Няма аб волi у народа мары.

 

Свабоду хочам кволую аддаць,

Каб страцiць сваю мову i дзяржаву,

Бо сэрцы у нашчадкаў не гараць,

Ганьбяць сваiх вялiкiх продкаў славу.

 

29.05.2000

 

File 8     Home Page

 

4004     МОВЕ ЖЫЦЬ

 

Не зразумець, палякi або немцы,

А можа ў госцi завiтаў iндус?

Здаецца, размаўляюць iншаземцы:

Гаворыць роднай мовай беларус.

 

Для навакольных мова нiбы дзiва,

I кожнага ёсць цяжкая вiна,

Што арэал змяншаецца iмклiва,

Ды мове жыць, бо Богам нам дана.

 

23.07.2000

 

File 8     Home Page

 

4147     ВЯЛIКАЯ БЯДА

 

Вельмi багатая родная мова,

Жылай здаецца яна залатой,

Як залацiнка, ў ёй кожнае слова,

Лепей яе няма мовы другой.

 

Ў ёй прыхаваны пяшчоты i чары,

Гутарка льецца, як ў рэчцы вада,

Здрадзiлi роднай мы, як янычары,

Ў гэтым вялiкая наша бяда.

 

4.09.2000

 

File 8     Home Page

 

4151     РОДНАЯ ХАТА

 

Люба i дорага родная хата,

Дзе бэз квiтнее вясной пад акном,

Горай жывецца ў сцянах iнтэрната,

Боль толькi ў сэрца дзiцячы дасць дом.

 

Кепска, калi лёс прыходзiць суровы,

Добры лёс вабiць таму нездарма,

Ды не знаходзiм прытулку для мовы,

Нешта для роднай хацiнкi няма.

 

4.09.2000

 

File 8     Home Page

 

4451     ЧЫСТАЯ ВАДА

 

Зноў да вытокаў сцежка зарастае,

Яе ўсё меней бачна кожны год,

Ўжо мову хтосьцi страцiў, хто страчае.

Без ўласнай мовы мы – якi народ?

 

Ёсць тыя, хто упарта робiць крокi,

Каб абышла нас чорная бяда,

Расчысцiць каб магутныя вытокi,

Каб бегла мовы чыстая вада.

 

4.11.2000

 

File 8     Home Page

 

4458     ЗАЛАТАЯ НIВА

 

Была калiсьцi нiва залатая,

Ды пустазеллем пышна зарасла,

Даўно свайго аратага чакае,

Але пара яшчэ не надышла.

 

Зямля ў знямозе сейбiтаў чакае,

Свае каб словы кiнулi туды,

Каб красавала нiва залатая,

I важкiм быў наш колас залаты.

 

5.11.2000

 

File 8     Home Page

 

4459     САПРАЎДНЫЯ БЕЛАРУСЫ

 

Нашу родную моўную нiву

Ўзгадаваў за стагоддзi народ,

Ды цяпер ёй гатуе магiлу,

Каб памерла, шмат чынiць нягод.

 

Ды сапраўдныя ёсць беларусы,

Чыi сэрцы паходняй гараць,

Што пазбегнулi рускай спакусы,

Хочуць мову сваю ўратаваць.

 

5.11.2000

 

File 8     Home Page

 

4480     ЛЮБЫ СУСЕД

 

Стварыць каб незалежную краiну,

Нiколi не ўзнавiўся каб саюз,

Рашуча трэба рэзаць пупавiну,

Хутчэй вялiкарускi скiнуць груз.

 

Вяртаць сваю, як цуд, як песня, мову,

Ўваходзiць, як i iншыя, у свет,

Стварыць каб незалежнасцi аснову,

Расiя будзе любы, ды сусед.

 

7.11.2000

 

File 8     Home Page

 

4507     НЕАДКЛАДНАЯ СПРАВА

 

Ёсць справы, што iх нельга адкладаць,

Бо прыйдзе час бязлiтасна суровы,

Халодным сэрцам ўжо не пакахаць,

Не ўратаваць, як згасне цалкам мова.

 

Як носьбiты яшчэ ёсць у яе,

Старацца трэба, каб было iх болей,

Як фенiкс з поплу, мова ажыве,

Латынi шлях не стане яе доляй.

 

11.11.2000

 

File 8     Home Page

 

4818     НАЙЛЕПШАЕ БАГАЦЦЕ

 

Вятры схiляюць хай мяне да долу,

Хаця зусім схiляцца не люблю,

Я зрэдку, але чую сваю мову,

Гляджу заўжды на родную зямлю.

 

Свая зямля – выток майго натхнення,

Не трэба мне чужы заморскi рай,

Прыемна тут ад кожнага iмгнення,

Найлепшае багацце – родны край.

 

27.12.2000

 

File 8     Home Page

 

4911    ТОЛЬКI ЎПЕРАД

 

Нiколi рэкi не цякуць назад,

Назад не вернеш сказанага слова,

Як нават будзе ўцiск або загад,

У глыб вякоў пайсцi не здатна мова.

 

Хоць сто разоў упарта Менск кажы,

Бярэсце, Вiцьба, Гомля i Гародня,

Мiнулыя ўсе ззаду рубяжы,

А мова хоча добра жыць сягоння.

 

11.01.2001

 

File 8     Home Page

 

4981     ЗАМКНЕНАЕ КОЛА

 

Падлегласцi скончылi школу,

Традыцыi волi няма,

Iдзем па замкненаму колу,

I выйсце шукаем дарма.

 

Каб цяжкiя скiнуць аковы,

Не шкода вялiкай цаны,

Нiяк не ўваскрэснуць без мовы,

Не скiнуць з сябе кайданы.

 

22.01.2001

 

File 8     Home Page

 

4989     ТАРАШКЕВIЦА

 

Даўно мiнулыя часы,

Прайшло i добрае, i злое,

Няма ўдзень ранiшняй расы,

Чапляцца нельга за старое.

 

Знiкаюць рэкi i лясы,

I не стаяць на месцы словы,

Не трэба сённяшняй красы

Упарта адбiраць у мовы.

 

23.01.2001

 

File 8     Home Page

 

5056     СВАЯ МАЛIТВА

 

Чужая малiтва i песня.

Сваiх хто нам мець не дае?

Цi прыйдзе, нарэшце, прадвесне:

Малiтвы i песнi свае?

 

4.02.2001

 

File 8     Home Page

 

5811     ДЗIЎНЫ СОН

 

Сон дзiўны бачыў: кукарэкаў звонка,

Хоць больш прывабны трэлi салаўя,

Бо песня, як каштоўная скарбонка,

Павiнна быць у кожнага свая.

 

21.05.2001

 

File 8     Home Page

 

5925     ПРАЛЕТАРЫI

 

Не хочам нi дзяржаўнасцi, нi мовы,

З Расiяй не жадаем мець мяжы,

Свядомасць нам знявечыў лёс суровы,

Мы сталi пралетарыi ў душы.

 

6.06.2001

 

File 8     Home Page

 

5926     АДМЕТНАСЦЬ

 

Знявечылiсь духоўнасць i мараль,

Бо нацыi адметнасцi не шкода,

Таму няма i годнасцi, на жаль,

Якая ёсць у кожнага народа.

 

6.06.2001

 

File 8     Home Page

 

5927     КАРАНI ГIСТОРЫI

 

Мiнулае святло лье ў нашы днi,

Народ з мiнулым горды, мужны, смелы,

Гiсторыi забылi каранi:

Пагоню i сцяг бел-чырвона-белы.

 

6.06.2001

 

File 8     Home Page

 

5928     УЛАСНАЯ МОВА

 

Казаць сваiм бацькам знявагi словы

Нягоднiк можа або iдыёт.

Цi будзе добрым да уласнай мовы

З свядомасцю знявечанай народ?

 

6.06.2001

 

File 8     Home Page

 

5929     ЦУДОЎНЫ ШЛЯХ

 

Шляхi гiсторыi заблытаны бясконца,

Агню няма, ды прысак не ачах,

Заззяе з часам i для роднай мовы сонца,

I мова выйдзе на цудоўны шлях.

 

6.06.2001

 

Апошні верш     File 8     Home Page