Сяброўства вабнае спачатку, але нясцерпнае ў канцы. (29 вершаў)

Сяброўства вабнае спачатку, але нясцерпнае ў канцы. (29 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab39by.narod.ru

 

 

450     ПАТРАБАВАННI

 

Хто справе цалкам аддаецца,

Цаню iмпэт такiх людзей,

Ў чужыя справы хто не пхнецца,

Нiколi хто не лiхадзей.

 

I хто сумлення досыць мае,

I ёсць шляхетнасць у яго,

Хто словы ўласныя трымае,

Бо годнасць даражэй ўсяго.

 

Чужога хто не браў нiколi,

У рукi хоць само iдзе,

Не хлусiць, не гуляе ролi,

Не кiне блiзкага ў бядзе.

 

Ў адносiнах адкрытым будзе,

Але зусiм не так ў жыццi,

Чамусьцi не такiя людзi,

Цяпер такога не знайсцi.

 

Працяглы надта час шукаю

Сябра, ды каб яго здабыць,

Мо, вельмi многа вымагаю:

Патрабаванням верным быць.

 

Мо, з часам справа лепей будзе?

Хачу падобных адшукаць,

Бо недзе ёсць такiя людзi,

З якiмi можна сябраваць.

 

15.12.1994

 

File 1     Home Page

 

597     ЗНАЙСЦI СЯБРА

 

Заўжды нялёгка сябра адшукаць,

Ды не для лiку толькi, а фактычна,

Каб моцнае сяброўства утвараць,

Павiнна быць ментальнасць iдэнтычна.

 

Як сябра можна зразумець заўжды,

I ён цябе адразу зразумее,

Сяброўства будзе сталым на гады,

Бо ад сяброўства радасць ў сэрцах спее.

 

Як разумення любага няма,

Такiх сяброў мець для душы нягожа,

Бо спадзявацца на дабро дарма,

Такi ў бядзе зусiм не дапаможа.

 

Такiм, як сам, павiнен сябра быць,

Патрабаванне будзе як задужа,

То еднасцi нiколi не здабыць,

Паселiцца у душах толькi сцюжа.

 

Ў адносiнах заўжды сумленны я,

Абразы або здрады не дарую,

Такая фiласофiя мая,

Ў сваёй душы я голас праўды чую.

 

Не трэба лепей мець зусiм сяброў,

Што па маралi не адпавядаюць,

Шукаю любых сэрцу зноў i зноў.

Такiя, можа, i мяне чакаюць?

 

5.03.1995

 

File 1     Home Page

 

637     СЯБРОЎСТВА

 

Надзейнае сяброўства. Дзе яно?

Заўжды сябры, у рэшце рэшт, падводзяць,

Ды марнасць з часам нам пазнаць дано,

Здараецца, што за дабро нашкодзяць.

 

Бо сказана: калi прыгрэць змяю,

Пакласцi як яе сабе на грудзi,

Яна уджалiць за любоў тваю,

Звычайна так i паступаюць людзi.

 

I шчодра за дабро адплацяць злом,

За дапамогу не чакай падзякi,

Бясследна забываюць аб былом,

I робiць кепска так амаль ўсялякi.

 

Чаму так адбываецца заўжды,

Што за дабро наробяць толькi шкоды?

Хоць часам – быццам родныя браты,

Iснуюць процiлегласцi заўсёды.

 

Гарачае сяброўства – шлях гнiлы,

Лепш не страчаць дыстанцыi нiколi,

Як гром магутны, дождж заўжды малы,

I не адчуе болю сэрца болей.

 

Сяброў надзейных у жыццi няма,

Змяю не трэба класцi зноў на грудзi,

Бо намаганне мець сяброў – дарма:

Сагрэецца i джалiць жорстка будзе.

 

18.03.1995

 

File 1     Home Page

 

797     ШЛЯХ ДА СЯБРОЎСТВА

 

Наўкол людзей заўжды багата так,

Ды знойдзецца сярод iх вельмi мала,

Што б'юцца сэрцы iх з тваiм у такт,

Каб ўраз душа на поклiч водгук дала.

 

Здаецца, што аднолькавыя ўсе,

Але асобу кожны утварае,

Сваю ментальнасць у душы нясе

I ўласны погляд на падзеi мае.

 

Таму нялёгка родную душу

Ў натоўпе для сябе заўжды адзначыць,

Уважлiва на ўсiх людзей гляджу,

Ды як пазнаць жаданае i ўбачыць?

 

Калi у душах роднасцi няма,

Сяброўства мець не трэба намагацца,

Бо намаганнi страцяцца дарма

I прыйдзецца праз час расчаравацца.

 

Ў адносiнах шляхетным трэба быць,

Калi душа душу не разумее,

Сяброўства хутка прыйдзецца забыць,

Шляхетнасць быць хлуслiвай не умее.

 

Як знойдзецца падобная душа,

Ёй любы падыход высокародны,

Сяброўства – магiстральная шаша,

Вядзе да развiтання шлях абходны.

 

9.05.1995

 

File 1     Home Page

 

842     ШЧАСЛIВАЯ ПАРА

 

Прыемна, як збягаюцца шляхi

Сяброўства i пяшчотнага кахання,

Знаходзiцца для сэрца дарагi,

Не стрэнецца час горкi развiтання.

 

Як ёсць ў жыццi надзейны чалавек,

Паспадзявацца на якога можна,

Ўмацуецца шчаслiвы стан павек,

Цудоўна, калi шчасцем стаў заможны.

 

Багацце не ў рэчах i не ў грашах,

Душы спакою i пяшчоты трэба,

Чароўны, нiбы цуд, кахання шлях,

На крылах шчасця узнiмае ў неба.

 

Калi сяброўства люба для душы,

Бесперашкодным разуменне будзе,

Не ўзнiкне у адносiнах мяжы,

Бо сэрцы ва ўнiсон ўздымаюць грудзi.

 

Дзiвосныя цудоўныя дары,

Душы шчаслiвай дзiўная скарбнiца,

Адзiнадумцы любыя сябры,

Заўжды якiмi можна ганарыцца.

 

Як спадзявацца можна на сябра,

Каханне будзе моцным, нiбы волат,

Спаткаецца шчаслiвая пара,

Душу нiколi не засмуцiць холад.

 

28.05.1995

 

File 1     Home Page

 

1067     НЕ ТРЭБА ЗЛА

 

Нiчога хай не будзе у мяне,

Злом доля за прыдбанае заплацiць,

Прыемней не знаходзiць удвайне,

Чым вабнае пасля бязглузда страцiць.

 

Калi няма i сэрца не балiць,

Нiшто не парушае стан спакою,

I ад пакут душа не стане ныць,

Нiхто яе рабiць не будзе злою.

 

Адданых цяжка набываць сяброў,

Калi былi падводзiлi заўсёды,

I новыя сябры чамусьцi зноў

Рабiлi досыць нежаданай шкоды.

 

Цi ёсць надзейны хоць адзiн са ста?

Заўжды сябры адданымi не былi:

Апосталы пакiнулi Хрыста

I зло за дабрыню Яму чынiлi.

 

Расчаравання болей не хачу,

Хоць хочацца сяброўства, нiбы хлеба,

Ў самотнасцi я лепей памаўчу,

Бо зла ад горкiх слоў душы не трэба.

 

11.09.1995

 

File 1     Home Page

 

1313     ДАВЯРАЦЬ СЯБРОЎЦЫ?

 

Ад болю сэрца рвецца, аж шалее,

I б'ецца ад абразы, яе падранак,

Была такою добраю надзея,

Ды сонца не ўзышло, не прыйдзе ранак.

 

I шкадаваць цяпер ужо без толку,

Сама я ў кепскай справе вiнавата,

Бо з любым пазнаёмiла сяроўку,

Мне боль прыйшоў, а ёй натхнення свята.

 

Каб не было пустое спадзяванне,

Блакiтам ззяла каб бясконца неба,

Калi прыйшло пяшчотнае каханне,

Яго дзялiць зусiм нi з кiм не трэба.

 

Каханага прыходзiлась заўсёды

Сяброўцы давяраць сваёй увiшнай,

Давер'ем нарабiла сабе шкоды,

Дзе два заўжды бывае трэцi лiшнi.

 

Ад болю сэрца цяжка каб не рвалась,

Каб зноўку не прыйшла ў душу навала,

Калi б яшчэ пяшчотна закахалась,

Сяброўцы я ужо б не давярала.

 

5.01.1996

 

File 1     Home Page

 

1378     ЗНАЙСЦI ПАДОБНУЮ

 

Зусiм няма аднолькавых людзей,

Не цела адразняецца, а душы,

Бо цела ва ўсiх з мышцаў i касцей,

Душа заўсёды толькi думкай рушыць.

 

Памiж людзьмi ствараецца мяжа,

Душа з душой сябруюць не адразу,

Як родная знаходзiцца душа,

З ёй назаўжды застацца можна разам.

 

Калi душа падобная на шар,

Сабе яна знаходзiць лёгка пару,

Складаны як тэтраэдр, то на жаль,

Ажыццявiць няпроста сваю мару.

 

Каб мог душу другую зразумець,

Калi сяброўства хочацца, як хлеба,

Такi ж тэтраэдр неабходна мець,

Другiх фiгур такой душы не трэба.

 

Складаней чым фiгура, для яе

Падобную знайсцi не вельмi проста,

Як адшукаць падобнасцi свае,

Пачацца можа моцнае сяброўства.

 

6.02.1996

 

File 1     Home Page

 

1427     БЫЛОМУ ДРУГУ

 

Цябе як бачыў – дзень здаваўся святам,

З табою добра мне было заўжды,

Паводзiў я сябе – як з родным братам,

Нiшто не прадракала мне бяды.

 

Душа ад шчасця радасна спявала,

Было сяброўства лепш любой красы,

Ды доля цябе горкая спаткала,

Прыйшлi хваробы цяжкiя часы.

 

Цяпло душы аддаў табе да донца,

Дапамагаў усiм, чым толькi мог,

Каб бачыў цуд зямлi i бачыў сонца,

Каб толькi ты жыццё сваё збярог.

 

Але, калi жыццё мяне пабiла,

Ты хлеб надзённы мог мне лёгка даць,

Тваё сумленне не загаманiла,

I д'ябал пачаў подласцi шаптаць.

 

Я золата ў свой час даваў багата,

А ты не даў мне нават серабро,

Спаткалася належная расплата:

Бо зло – спрадвеку плата за дабро.

 

21.02.1996

 

File 1     Home Page

 

2070     ЗАЎЖДЫ СЯБРЫ

 

Паводка ўсё змывае на шляху,

Хавае спрытна ўсё пад снегам замець,

Стан радасцi i горкую тугу

У змозе зберагаць бясконца памяць.

 

Гады пранеслiсь шпарка, як вятры,

Схавалiсь за жыццёвымi гарамi,

Пачуццi даўняй радаснай пары

Не здатна нават разбурыць цунамi.

 

Пасерабрыў ўжо скронi хуткi час,

Шляхi былi са шчасцем i маркотай,

Цудоўны успамiн ў душы не згас,

Юнацтва ўспамiнаецца з пяшчотай.

 

Прайшло амаль паўвека з той пары,

Як доўжылась сяброўства памiж намi,

Калi былыя стрэнуцца сябры,

То застаюцца добрымi сябрамi.

 

15.05.1997

 

File 1     Home Page

 

2190     ЗМЕНЫ

 

Ў адносiнах – нi ценяў, нi маркот,

Была надзейнай пад нагамi глеба,

Пушысты i пяшчотны быў, як кот,

Калi яму было сяброўства трэба.

 

Ды ведалi яшчэ ў бiблейскi час:

Не класцi лепш змяю сабе на грудзi,

Нагрэецца i можа ўджалiць ўраз,

Такi характар часта маюць людзi.

 

Здавалась, будзем вечныя сябры,

Нiшто нiколi нас не раз'яднае,

Ды доўжыцца сяброўства да пары,

Пакуль змяя ад сцюжы ачуняе.

 

Больш не было прыязных цёплых слоў,

Ад жорсткасцi прыйшла у сэрца скруха,

А быў найлепшым з ўсiх маiх сяброў,

I вельмi мяккi, хоць кладзi у вуха.

 

30.07.1997

 

File 1     Home Page

 

2464     НЯШЧЫРАЕ СЯБРОЎСТВА

 

Пяшчаная зямля не родзiць зерне,

Хаця яе старанна разараць,

Яна, што кiнуў у яе, не верне,

Не трэба нават сiлы вытрачаць.

 

Благое дрэва даць не здатна плоду,

Як нават угнаiць i палiваць,

Яно ўвесь час прыносiць толькi шкоду,

Таму адразу лепш яго ссякаць.

 

Вады не дасць паганая крынiца,

Хаця яе упарта расчышчаць,

Нiколi ў ёй вада не заiскрыцца,

Яе выгодней жвiрам засыпаць.

 

Як раптам друг становiцца няшчыры,

Шляхетнасцi ў яго не адшукаць,

Сяброўства цiсне на душу, як гiры,

З няшчырым лепш зусiм не сябраваць.

 

14.03.1998

 

File 1     Home Page

 

2485     МОЦНАЕ СЯБРОЎСТВА

 

Няма да ворагаў даверу,

Давер iснуе для сяброў.

Але чаму ўвесь час не ў меру

Сябры падводзяць зноў i зноў?

 

Ды вораг годнасць сваю мае,

Бо ён з табою – праз мяжу,

Сваiх сакрэтаў не хавае,

Каб напаскудзiць у душу.

 

Сяброўства моцным не бывае,

Жалеза здатна з'есцi ржа,

Боль толькi ў сэрцы пакiдае,

Бо каразiруе душа.

 

А можа ёсць сябры на свеце,

Ды толькi доля не звяла?

Душою чыстыя, як дзецi,

Сяброўства з iмi – як скала.

 

25.03.1998

 

File 1     Home Page

 

2530     ЛIСЛIВАСЦЬ ДА СПАДОБЫ

 

Лiслiвасць да спадобы без мяжы,

Хоць i не кожны да яе ахвочы,

Ад праўды помста спее у душы,

Бо праўда, нiбы шыла, колiць вочы.

 

Ды пахвалу няпроста гаварыць,

Душу трымаць лепш чыстай, як свiтанне,

Бо ад хлуснi душа заўжды балiць,

Ёй цяжка пераносiць катаванне.

 

Таму нялёгка утрымаць сяброў,

Хлусiць не мог, а праўды не жадалi,

Прадажная не вабiла любоў,

Таму сябры чужымi з часам сталi.

 

Мне лепш не гаварыць, i я маўчу,

Хоць гаварыць рабiў бясконца спробы,

Няшчырага сяброўства не хачу,

Амаль заўжды лiслiвасць да спадобы.

 

9.04.1998

 

File 1     Home Page

 

2554     СЯБРЫ

 

Гарэлку пiць з прапойцам трэба,

У карты з шулерам гуляць,

Агульнай быць павiнна глеба,

Каб асалоду адчуваць.

 

I у паэта роспач будзе,

Як верш абы-каму чытаць,

Бо не ўсхвалюе лiра грудзi,

Ацэнку твору цяжка даць.

 

Не трэба нават намагацца

I не кiдаць ў паветра слоў,

Бо можа у душы застацца

Да апанентаў нелюбоў.

 

Знайсцi каб сэрцу асалоду,

Каб час натхнення не прайшоў,

I не пазнаць тугу i шкоду,

Мець трэба ў лiрыцы сяброў.

 

20.04.1998

 

File 1     Home Page

 

2629     РАЗАМ

 

Часам лёс завядзе ў лабiрынты,

Ад каго дапамогi чакаць?

Вельмi добра, калi не адзiн ты,

Разам выйсце надзейней шукаць.

 

Бо здаецца лягчэйшай дарога

Ад сяброўскай рукi на плячы,

Хоць нязначная, ды дапамога,

Сэрца боль будзе меней пячы.

 

Весялей на душы, калi разам,

Бо сяброўства мацней у бядзе,

Лабiрынт адчыняецца з часам,

Зноў жаданая радасць прыйдзе.

 

Мiне скруха, адны успамiны

Застаюцца ад цяжкай пары,

Палка дзякаваць лёсу павiнны,

Калi знойдуцца ў горы сябры.

 

26.05.1998

 

File 1     Home Page

 

3474     СЯБРЫ

 

Калi яскрава свецiць летам сонца,

На дрэве ўсе трымаюцца лiсты,

Здаецца дрэву, будзе так бясконца,

Лiсты яму – як родныя браты.

 

Зусiм не адчуваецца пагрозы,

I лёс здаецца надта залатым,

Ды лiст спадзе, як прыпякуць марозы,

I доля дрэва – быць адно адным.

 

Калi ў жыццi ўсё добра, нiбы ў свята,

Сяброў ёсць шмат, ды радасць да пары,

Бо скончыцца прыемная прынада,

Як дрэва лiст, пакiнуць i сябры.

 

1.12.1999

 

File 1     Home Page

 

3767     НОРАЎ ЗIМЫ

 

То лета прыйдзе, то зiма вясною,

Надвор'е не ўсталюецца нiяк,

То снегам сыпле, то палье вадою,

Зiма яшчэ стварае шмат атак.

 

То зелянiна пакрывае вецце,

Цi на яго кладзецца пухам снег,

Бясконца так iдзе у белым свеце,

I наракаць на недарэчнасць грэх.

 

Таксама i сяброўства, i каханне,

Нiяк жаданай сталасцi няма,

У душах лета палкага чаканне,

Ды нораў свой паказвае зiма.

 

8.04.2000

 

File 1     Home Page

 

3826      СОНЕЧНЫ ДЗЕНЬ

 

Радасна як пачынаецца дзень!

Ён значна лепш цёмнай ночы,

Бо сагравае пяшчотай прамень,

Кожны цяпло мець ахвочы.

 

Але прыемней дзень ясны заўджы,

Толькi аб iм мае мары,

Цяжка, калi у душы праз гады

Не разыходзяцца хмары.

 

Радасць ў душы ад пяшчоты сяброў,

Трэба iх мець намагацца,

Толькі даць крылы у змозе любоў,

Каб у нябёсы падняцца.

 

14.05.2000

 

File 1     Home Page

 

4021     ЯК ДАЖДЖЫ

 

Адшумелi дажджы, адшумелi,

Не прыносяць хмар болей вятры,

Толькi зоркi цяпер зiхацелi,

Ярка месяц свяцiў угары.

 

Выпадковая здатна абраза

Разлучыць i сяброў да пары,

Адшумiць, як дажджы, сварка з часам,

I памiрацца зноўку сябры.

 

28.07.2000

 

File 1     Home Page

 

4224     СЯБАР З ЮНАЦТВА

 

Сустрэўся з сябрам я праз шмат гадоў,

З нас кожны быў бязрадасна панурым,

Бо дух сяброўства поўнасцю прайшоў,

Гады паўсталi памiж намi мурам.

 

Як i раней, мне сябар дарагi,

I з iм заўжды хацеў бы сустракацца,

Але не гэты, а зусiм другi,

З далёкага цудоўнага юнацтва.

 

22.09.2000

 

File 1     Home Page

 

4388     ЗОРКА ЎНАЧЫ

 

Ноч чорная, як стужачка жалобы,

На кожным кроцы ў цемразi мана,

Каб шлях знайсцi, раблю дарэмна спробы,

Пакуль заззяе зорка хоць адна.

 

Калi душа у цемразi блукае,

Ад адзiноты ў ёй туга i страх,

Прыемна, калi доля пасылае

Сябра, каб асвятлiў жыццёвы шлях.

 

26.10.2000

 

File 1     Home Page

 

4579     ПЛУГ I КАМЕНЬ

 

Ляжаў вялiкi камень на зямлi,

А плуг араў у цяжкай працы поле,

Разоры к яму блiзка падышлi,

I колiшняе скончылась прыволле.

 

А камень кажа: «Я твой даўнi друг,

Iсцi нам разам па адным дарогам»,

Без роздуму яму паверыў плуг

I апынуўся з скрыўленым нарогам.

 

17.11.2000

 

File 1     Home Page

 

4607     МОРА ПАДМАНУ

 

Страчаць бязглузда любых i сяброў

У бурным моры гнюснага падману,

Паток iх горкiх i хлуслiвых слоў –

Душы пакута, нiбы соль на рану.

 

Адных адкiнуць сэрцу дарагiх,

Не нудзiла ў адносiнах каб гора.

Але дзе можна напаткаць другiх?

Навокал хваляй б'е падману мора.

 

21.11.2000

 

File 1     Home Page

 

4789     ЗЛОЎЖЫВАННI

 

Заўсёды замiнаюць злоўжываннi,

Хаця iх i трываюць да пары,

Яны прыносяць гаркату ў каханнi,

Чужымi могуць стаць ад iх сябры.

 

Найлепей трэба мець i такт, i меру,

Не гаварыць занадта горкiх слоў,

Зусiм не страцiць каб ў сяброўства веру,

I на нянавiсць не змянiць любоў.

 

22.12.2000

 

File 1     Home Page

 

4812     НЯГОЖЫЯ СЛОВЫ

 

Без цяжкасцей магчыма з добрай рэчы

Адзiным рухам кепскую зрабiць,

Цяжар вялiкi звалiцца на плечы,

Каб першаснасць дакладна аднавiць.

 

У зносiнах мець трэба шанаванне,

Бяздумна не кiдаць нягожых слоў,

Бо можна страцiць палкае каханне

I дарагiх знаёмых i сяброў.

 

26.12.2000

 

File 1     Home Page

 

4872     КАБ НЕ ЗГАСЛА НАДЗЕЯ

 

Хай хвалi грукочуць у бераг ракi,

Маланкамi ззяюць нябёсы,

Хай здрадзяць каханыя i сябрукi,

Ды з часам мiнаюць пагрозы.

 

Каханне, як кветка, квiтнець будзе зноў,

I ветрык ласкавы павее,

I прыйдзе падтрымка ад новых сяброў,

Каб толькi не згасла надзея.

 

5.01.2001

 

File 1     Home Page

 

5250     МАГУТНАЕ I МОЦНАЕ

 

Ўсё слабае зрастае i сталее,

Але, калi праходзiць шмат гадоў,

Магутнае i моцнае слабее,

Ржавее сталь, сяброўства i любоў.

 

8.03.2001

 

File 1     Home Page

 

5865     ПОГЛЯДЫ

 

Рашуча вельмi, як на стрэлках цягнiкi,

Каб рух быў i бяспечны, i iмклiвы,

Разводзяць погляды у розныя бакi,

Агульнай не знайсцi альтэрнацiвы.

 

30.05.2001

 

Апошні верш     File 1     Home Page