Анатолій Балуценка
1861 СВАЯ
МЯСЦIНА
К сваёй арбiце схiльны электрон,
Хоць здатны пакiдаць яе часова,
Але заўжды вярнуцца можа ён,
Калi для руху створыцца умова.
I колькi б часу з той пары прайшло,
Калi арбiту электрон пакiнуў,
Хоць добра на чужой яму было,
Ды на сваю iмкнецца ён няспынна.
Таксама робяць блудныя сыны,
Ў чужых краях хаця жыць да спадобы,
Але чужынцы ўсё адно яны,
Таму заўжды вярнуцца робяць спробы.
Я жыў ў краiне iншай доўгi час,
Хоць сэрца мне сагрэла Украiна,
Ды да сваёй зямлi запал не згас,
I на Радзiму хочацца няспынна.
Заўсёды так здараецца ў жыццi,
Бо ёсць унiверсальныя законы:
Сваю мясцiну хочацца знайсцi,
I людзi робяць так, i электроны.
2.12.1996
1862
ПРАЦЯГЛАСЦЬ ЖЫЦЦЯ
Рыпела цiха на вятрах вярба,
Што хутка смерць, што вельмi ўжо старая,
Таму ў душу прыходзiла журба,
Здавалась, смерць яе даўно чакае.
З вярбою поруч дуб вялiкi рос,
Ўбiрала крону сонца зiхаценне,
Але парыву ветру ён не знёс,
Бо меў занадта слабае карэнне.
Ствол волата ўжо шмат гадоў гнiе,
Так доля над магутнымi смяецца.
А што вярба? Без змены у яе,
Рыпiць, як i раней, ды не здаецца.
Хто звык ад болю ўсё жыццё стагнаць,
Жыве пакуль што, хоць i стогне далей,
А волаты даўно ў зямлi ляжаць,
Iх вельмi шмат дачасна пахавалi.
Падманным здатны знешнi выгляд быць,
I волат жыве доўга не заўсёды,
А хтосьцi цiха, як вярба, рыпiць,
Ды для жыцця няма ад рыпу шкоды.
2.12.1996
1869 ЦI ЗАЗЗЯЕ СОНЦА?
Ноч цягнецца бясконца, звыклiсь з ёю,
Здаецца нават часам: дзень iдзе,
Яна даўно ўжо над маёй зямлёю,
I нават добрай стала для людзей.
Мiльгаюць зоркi, але ззяння мала,
Бо не хапае вабнага цяпла,
Такая доля мой народ спаткала,
Яна да нас ласкавай не была.
Зазнаў народ багата вельмi шкоды,
Калi дзяржаўнасць страцiлi сваю.
Чаму ж мы так, як iншыя народы,
Не зберагалi родную зямлю?
Бо на кватэры доўгi час у брата,
I мову нам таму прыйшлось забыць,
Але свая заўсёды вабiць хата,
Гаспадаром прыемней значна быць.
Няўжо ноч будзе доўжыцца бясконца?
Няўжо такiмi будзем, як былi?
Нарэшце, хай заззяе ярка сонца,
I мы каб звацца ўжо маглi людзьмi!
5.12.1996
1871 МЫ
ТАКIЯ
Унiкнуць явы хочацца заўжды,
Прыемней толькi быць ў ружовай мроi,
Няма там нi маркоты, нi бяды,
Не адчуваеш там сябе iзгоем.
Але ў жыццi, куды не зробiш крок,
Нiдзе дабра i радасцi не будзе,
Прыйдзецца атрымаць ганьбы урок,
Бо чорствыя, глухiя сэрцам людзi.
Таму к нам рэвалюцыя прыйшла,
Таму мы кветку нацыi згубiлi,
Няма дабра, i толькi мора зла
Адзiн другому цэлы час чынiлi.
Жыццё таму паганае у нас,
Мо стане лепей, ды зусiм нязначна,
Бо не дае надзеi нават час,
Падстаў зусiм для гэтага нябачна.
Пад корань высякалi розум свой,
Знiшчалi свае рукi залатыя,
К нам дабрабыт не прыйдзе i спакой,
Нiхто не вiнаваты: мы такiя.
5.12.1996
1882 АГУЛЬНЫ
СУМ
Прыгожа ззяюць радасцю аблiчча,
I шчасце ярка свецiцца ў вачах,
Калi наперад будучыня клiча,
Калi не стаў на самастойны шлях.
Ды гаснуць твары светлыя с гадамi,
Як зроблен ў шлях жыццёвы першы крок,
Сустрэнецца цi бура, цi цунамi,
Жыццё рэальны дасць ганьбы урок.
Люблю глядзець з ахвотай людзям ў твары,
На iх шмат адбiваецца маркот,
Бо цалкам гаснуць радасцi пажары,
Упарта гасiць iх пражыты год.
Дзе радасць, што, як снег вясновы, знiкла?
Агеньчык у вачах заўчасна згас,
На свет глядзяць панура людзi звыкла,
Даўно мiнуў надзей чароўных час.
Усмешку зрэдку удаецца бачыць,
Яшчэ радзей пачуць заўзяты смех,
Агульны сум прыходзiцца адзначыць.
Няўжо народ зрабiў няўмольны грэх?
10.12.1996
1889
НЕВЯДОМЫЯ ШЛЯХI
Наперад невядомыя шляхi,
Iх па жыццю бяжыць занадта многа,
Ды выбраць з iх найлепш ўсяго якi,
Каб ўсё ўлiчыць, не прапусцiць нiчога?
Пытанне вельмi цяжкае стаiць,
I кожны слушны сам адказ шукае,
Хоць выбар зроблен, ды душа балiць:
Не кожны шлях найлепшы выбiрае.
Здаецца, добры роўны шлях iдзе,
Але знянацку можа стаць ён стромкi,
Каб кожны ведаў, дзе ён упадзе,
Абавязкова б падаслаў саломкi.
Мы крочым па жыццёваму шляху,
Не ведаем наперад сваёй долi:
Сустрэнем сабе гора i тугу
Цi радасць толькi будзе ад патолi?
А можа лепш мець невядомы шлях?
Хай ён – мiраж, ды
выклiкае мрою,
Як ведаць, што чакае ў лёсе страх,
Нiколi б не знайшоў душы спакою.
13.12.1996
1896 НАША
ДОЛЯ
Хай чабан, гукнули люди,
за атамана буде.
П.Тичина
Крылоў ведаў непагана:
Скончыцца бядою,
Хоць чабан за атамана
Выбран грамадою.
Конюх будзе за шафёра,
Ведае нямала,
А матрос, хадзiў што ў мора,
Лепей генерала.
Нам разумныя не трэба,
Ад iх мала толку,
Калi хочуць з'есцi хлеба,
Хай бяруць рыдлёўку.
I таму была ў дзяржаве
Скрозь адна халтура,
Замiнала кожнай справе
Моцна дыктатура.
Чабаны як грамадою
Кiраваць пачалi,
Наша доля стала тою,
Што цяпер спаткалi.
15.12.1996
1897 СПАКУСА
НАРОДА
Занадта жорсткiм быў прысуд,
Пачуць такi занадта шкода,
Патрэбна з'есцi солi пуд,
Пазнаць каб iснасць у народа.
Да часу верылася мне,
Што памяркоўны беларусы,
Што трыццаць сёмы год мiне,
Не будзе страшнай больш спакусы.
Але пачалася вайна,
Зноў паддалiся нiзкай мэце,
Таму нас знiшчыла яна,
Ў засценках згiнуў кожны трэцi.
Хоць вельмi цяжка ад журбы,
Ды вывад горкi безумоўны:
Мы ўсе амаль ў душы рабы,
Таму народ i памяркоўны.
Хоць жорсткi, як удар, прысуд,
Ды ён належыць беларусу,
Бо солi з'еў ужо не пуд,
I ведаю людзей спакусу.
16.12.1996
1898 НЕ
ШКАДУЙЦЕ
Люди холопского звания
Хуже злых псов иногда,
Чем тяжелей наказание,
Тем им милей господа.
Н.Некрасов
Даволi доўга мы былi рабамi,
Але, калi кiруе намi раб,
То ён такi, якiя мы i самi:
Тыран занадта жорсткi i сатрап.
Калi народ зусiм не бачыў волi,
Калi бiзун ён ведаў i ярмо,
Не прыйдзе дэмакратыя нiколi,
Нiшто не адбываецца само.
Ўсё ўкараняць патрэбна толькi сiлай,
Адзiны зразумелы аргумент,
Свабода апынулася нямiлай,
Яе адразу разбурылi ўшчэнт.
Памiж тыранам i народам згода,
Два боты будуць параю заўжды,
Знiкае на вачах у нас свабода,
Напэўна, зноў на доўгiя гады.
Хоць Беларусь ад сэрца вельмi шкода,
Але здаўна народ да рабства звык,
Бяспраўе да спасобы для народа,
Таму такi патрэбны кiраўнiк.
16.12.1996
1902 СЛОВА I
СПРАВА
Залежыць многае ад слоў,
Ды слоў прыгожых вельмi мала,
Адказ даць здатна зноў i зноў,
Цi годнасць ёсць, дакладна справа.
У словах памылковы стан,
Не зразумелы сэнс размовы,
Бо прыхаваны ў iх падман,
Яго ўплятаць магчыма ў словы.
У справах толькi кожны крок
Сапраўднасць добра выяўляе,
Не адхiлiцца ў справе ўбок,
Яна хлуснi не дазваляе.
Цяпер так ёсць, было павек,
Iнакш i быць зусiм не можа,
У справах бачны чалавек,
А слова кепска дапаможа.
Каб зведаць добра, ёсць хто ты,
Што кажаш аб сабе – замала,
Бо здатна выявiць заўжды
Ўсю сутнасць чалавека справа.
18.12.1996
1903 СТРАЦIМ БЕЛАРУСЬ?
Зноўку збеглi вясновыя воды,
Ды i летась таксама было,
Не пазналi мы густу свабоды,
Не жадаем мы к ёй пад крыло.
Не iмкнемся да вольнай дарогi,
Спадабаецца ноч, а не дзень,
I не хочуць iсцi туды ногi,
Дзе святло, выбiраюць, дзе цень.
Продкi ведалi славу i волю,
Баранiлi ў баях гонар свой,
Выбiраем мы рабскую долю.
Як нашчадкам жыць з доляй такой?
Густ свабоды не зведалi. Шкода.
Ў рабства самi цяпер папаўзлi,
Няма волi – няма i народа.
Застанемся цi не на Зямлi?
Не жадаем мець ўласную хату,
I напрамак бярэм не туды,
Пакарымся як рускаму брату,
Беларусь страцiм мы назаўжды.
19.12.1996
1907
ВЫЗВАЛЯЕ ЧАС
Здараецца, што настрой папсуюць,
Хоць мала, хаця трохi, небагата,
Бязрадасныя днi пасля iдуць,
I свята нават будзе больш не свята.
Спакою i патолi не знайсцi,
Бясконца кепскi стан душу хвалюе,
Здараецца нярэдка, што ў жыццi
Увагу сваю д'ябал падаруе.
Але, калi мiнае нейкi час,
Няма аб кепскiм настроi ўспамiну,
Знiкаюць i туга, i боль ураз,
Душа, як i раней, пяе няспынна.
Таму, як настрой моцна папсуюць,
Трываць патрэбна i не мiтусiцца,
Боль пройдзе, як ў рачулцы каламуць,
Душа зноў будзе чыстай, як крынiца.
Бывае вельмi цяжка на душы,
Час ад цяжару цалкам вызваляе,
Жыццё бяжыць не па прамым шашы,
Душа сумуе, зноў пасля спявае.
22.12.1996
1911 КАМУ ЛЕПЕЙ?
Здарыцца ўсё, чаму пара здарыцца,
Змянiць прыроду не хапае сiл,
Як генiй, то не трэба ганарыцца,
Не трэба шкадааць, калi дэбiл.
Адказ за стан нясе, бясспрэча, неба,
Не могуць ўсе аднолькавымi быць,
Бо розныя грамадству людзi трэба,
Каб мець мажлiвасць разам ў згодзе жыць.
У генiя ўвесь час адны праблемы,
I вельмi цяжка iх рашаць заўжды,
Няма ў дэбiлаў i малой дылемы,
Вядомы iм наперад ўсе хады.
Для генiя нялёгкi шлях даецца,
Вучыцца трэба доўгiя гады,
Дэбiл з навукi здзеклiва смяецца,
Але жыве ён добра, без бяды.
Кiм лепей быць, дакладна невядома,
У грамадзе iснуюць палюсы,
Дэбiлам ад жыцця не прыйдзе стома,
А генiяў цкуюць ва ўсе часы.
23.12.1996
1927 ПАЧАТАК
СКОНУ
Грамадства можна з дрэвам параўнаць:
Усе яго часцiны – нiбы
класы,
Карэнне, ствол i крона, каб трымаць
Лiсты i кветкi для яе украсы.
Не могуць быць часцiны ў барацьбе,
Бо кожная часцiна дрэву трэба,
I шкоду можна нарабiць сабе
Такую, што не ўбачыць дрэва неба.
Мы барацьбу пачалi ў грамадзе,
Бальшавiкi абперлiся на масы,
Такога не рабiлася нiдзе,
Патрэбныя знiшчаць пачалi класы.
Грамадству без ўсiх класаў не пражыць,
Таму дзяржава перспектыў не мела,
Як каранi падсекчы, ўжо не быць
Больш развiццю, бо памiрае дрэва.
Не трэба было лепшага чакаць,
Пакiнулi ў грамадстве ствол i крону,
Бо каранi пачалi падсякаць,
Крок памылковы быў пачаткам скону.
31.12.1996
1939 ЦI СПРАБАВАЦЬ?
Спытала неяк курыца варону:
«Чаму ўзлятаеш хутка да нябёс,
Няўжо ад нараджэння i да скону
Угору мне не дасць падняцца лёс?»
Ў адказ казала з пыхай ёй варона:
«Са мною толькi шчыра ты сябруй,
Як крылы ёсць – не дзейсна
забарона,
Ляцець у паднябессе паспрабуй».
I курыца разбеглася што сiлы,
Ды не працяглым быў яе палёт,
Больш, чым ў вароны, былi яе крылы,
Ды ўзняцца толькi здолела на плот.
Нiяк не дасягнуць вялiкай славы,
Ды зведаць трэба будзе шмат нягод,
Калi надзея вабiць без падставы,
Не пакарыць маленькiх перашкод.
I зноў няўдалай выявiлась спроба,
Здавалась, поспех на шляху чакаў,
Душу яна скрыўджае, як хвароба,
Але змянiць не здатна стану спраў.
17.01.1997
1977 ХВАЛI
СВАБОДЫ
Б'юць моцна, нiбы молат, хвалi,
Шмат чыняць берагу нягод,
Ды гнеў яны заўжды хавалi,
Як пакрываў паверхню лёд.
Не ззяе любай волi сонца,
Хаця над лёдам вецер дзьме,
Маўчанне цягнецца бясконца,
Рух забаронены ў турме.
Хай нават распачнецца бура,
Ды цiша у магутных вод,
Схiляе голавы панура
Без дэмакратыi народ.
Хоць дапякае болем скруха,
Лядовы панцыр – як скала,
Народ без волi – нiбы муха,
Хоць крылы – нiбы у арла.
Але зiма мiнае з часам,
Становiцца, як вата, лёд,
I хвалi загуляюць разам,
Каб ў дзеях вольны быў народ.
11.03.1997
1985 СПРАВЕДЛIВЫ
За кругам круг iдзе бясконца,
Дае сваё цяпло Зямлi,
Адчуць у змозе дзею Сонца
I жабракi, i каралi.
Вадой напоiць ўсiх крынiчка,
Хто ад хады зусiм знямог,
Аднолькава ўсiм ззяе знiчка,
Бо толькi роўна дзелiць Бог.
Ўсiм свецiць ясна Месяц поўны
I россып зорак уначы,
Ўсiх вабiць краявiд чароўны,
Каб радасць ў сэрцы зберагчы.
Паветра чыстага хапае,
Зямлi радзючай i вады,
Аднолькава Бог надзяляе,
Ды ўсе няроўныя заўжды.
Хоць боль кранае часам грудзi,
Псуецца настрой ад трывог,
Але няроўнасць робяць людзi,
Бясконца справядлiвы Бог.
16.03.1997
1986 КРАСА I
ПЛАДАНОСНАСЦЬ
Прыгожы вельмi залаты пясок,
Не утварае гразi, нiбы глiна,
Калi глядзець на прыгажосць здалёк,
Чароўная пясчаная далiна.
Ды ў золаце не утрымаць вады,
Каб нават дождж праходзiў без супынкi,
Пясок прыгожы, ды сухi заўжды,
На iм не вырастае нi травiнкi.
На глiне шмат ўтвараецца гразi,
Калi iдуць вялiкiя залевы,
Ды вецер ёй супутны ў ветразi,
Бо вырастаюць i кусты, i дрэвы.
I ззяе, нiбы iзумруд, трава,
Бо для яе цудоўная умова,
Яна на глiне з радасцю расла,
Бо вiльгацi жаданай дастаткова.
Блiшчыць на дрэвах i траве раса,
I кроплi ззяюць, нiбы журавiны,
Заўжды у залатым пяску краса,
Ды пладаноснасць ў непрыгожай глiны.
17.03.1997
2016 ЁСЦЬ
ЛЮБОЎ
Не хоча птушка ў клетцы жыць,
Калi знаёма ёй свабода,
Не будзе есцi, пець i пiць,
I выляцiць, як ёсць нагода.
Ёй да спадобы вышыня,
Пераадолiць перашкоду,
Каб радасць адчуваць штодня
Ад вольнай песнi i палёту.
Нам стала звыклаю турма,
Здавалась, воля вабiць болей,
Але яе даўно няма,
Мы прымiрылiсь з рабскай доляй.
Ў Саюз Савецкi хочам зноў,
Хоць жылi там горш год ад года,
Бо да тырана ёсць любоў,
Што робiць здзекi для народа.
29.03.1997
2017 ПАТРЭБА
Душы прыемна ўвышынi ляцець,
Ўзнiмацца у блакiт нябёс iмклiва,
Але, каб для палёту крылы мець,
Яшчэ патрэбна залатая нiва.
Палёт душы – цудоўная з патрэб,
Ды ад зямлi не трэба адрывацца,
Бо толькi нiва дасць надзённы хлеб,
Своечасова каб падсiлкавацца.
Калi для цела прыйдзе цяжкi час,
То i душы зусiм не да палёту,
Яна змяняе стан ўзнёслы ўраз
I адчувае горыч i маркоту.
Галоўнае – не цела, а душа,
Ды i ў яе заўсёды ёсць патрэба,
Каб адышла пагiбелi мяжа,
То целу трэба ўсё ж кавалак хлеба.
29.03.1997
2028 МАРЫ I РЭАЛЬНАСЦЬ
Вядуць мары у дзiўную казку,
Вакол сонца прыгожы вянец,
Мара дорыць пяшчоту i ласку,
Ў добрай казкi цудоўны канец.
Але мары знiкаюць iмклiва,
Як вясёлка сярод чорных хмар,
I канчаецца вабнае дзiва,
Бо жыццё – антыпод ўзнёслых мар.
Жыццё хутка вяртае ў рэальнасць,
Вакол шэрасць або чарната,
Ў марах цяжка знайсцi аптымальнасць,
Замест ласкi цi боль, цi бяда.
Ў марах зоркi, адны толькi зоркi,
Ды рэальнасць другая заўжды,
Хаця лёс безнадзейны i горкi,
Але ў марах падчас залаты.
4.04.1997
2031
РАСПЛАТА
Аднолькавай здаецца плынь ракi,
Ды кожнае iмгненне – ўжо другая,
Збягаюць ў вечнасць хуткiя вякi,
Ды кожны след адметны пакiдае.
Але раней не шкодзiлi сляды,
Бо сiл было багата у прыроды,
Засталiсь толькi крокi да бяды,
Зямлю руйнуюць шахты i заводы.
Павысякалi вечных шмат лясоў,
Атруцiлi i рэкi, i азёры,
I над Зямлёю здзекi робiм зноў,
Не шкода нам нi фауны, нi флоры.
Не думаем, што прыйдзе горкi час,
I засталось чакаць не так багата,
Не абмiне нiколi злочын нас,
Наперадзе – суровая расплата.
6.04.1997
2066 КРАСА I
СIЛА
Няма ад грубай сiлы абарон,
I жорсткасць яе ўсiм даўно вядома,
Адным заўжды няпiсаны закон,
Што для другiх гучыць, як аксiёма.
Адны ў замiлаваннi ад красы,
Яна дае душы пяшчоты крылы,
Iх вабiць ружа ў кропельках расы,
Другiя вызнаюць уладу сiлы.
Тады краса уратавала б свет,
I скончылiсь ад жорсткасцi пагрозы,
Каб кожны быў заўжды ў душы паэт,
I не было вакол жыццёвай прозы.
Краса не здольна свет уратаваць,
Ў бяспецы толькi сiла свет трымала,
Калi б красу змаглi ўсе адчуваць,
Жыць стала б i прыемна, i цiкава.
10.05.1997
2078 ХТО КIРУЕ?
Здаецца, добры шлях, i крочыць варта,
Каб шчасце ён цудоўнае прынёс,
Ды штосьцi не дае iсцi упарта,
Бо за цябе шлях вызначае лёс.
А часам шанс заззяе выпадковы,
Але iдуць, не гледзячы на страх,
Бо пэўныя складаюцца умовы,
Адзiны толькi выпадае шлях.
Бясконца ў коле бегае вавёрка,
Прасунуцца не здатна нi на крок,
Здараецца ад лёсу вельмi горка,
Хоць ён спаткаўся, нiбы незнарок.
Ад лёсу не убегчы, не схавацца,
Змянiць яго яшчэ нiхто не змог,
Нiколi не патрэбна хвалявацца,
Бо лёсамi кiруе толькi Бог.
24.05.1997
2088 ШТО ЛЕПЕЙ?
Зброi назапасiў свет зашмат,
Атамныя бомбы i гарматы,
Загучаў бязлiтасна набат,
Зброю ў рукi бралi заўжды каты.
Ды, калi змагалiсь дзiкуны,
У руках была адна дубiнка,
Зруйнаваць шмат не маглi яны,
Зброя iх для свету – не замiнка.
Розумам мы нiшчылi сябе,
I стварылi нават мiрны атам,
Каб быць з iм ў бясконцай барацьбе,
Нам Чарнобыль стаў сапраўдным катам.
Розум вельмi часта чынiць зло,
Ў цёмныя заводзiць лабiрынты,
Хай бы трохi менш яго было,
Каб дабро рабiць маглi iнстынкты.
30.05.1997
2110 ВЫНIК
НАСIЛЛЯ
Воўк адчуваў над зайцам перавагу,
Лiчыў, што мае значна болей праў,
А заяц меў к нахабнiку знявагу,
Жадаў, каб ў пастку воўк хутчэй папаў.
Уводзiў рэпрэсiўныя воўк меры,
Хаця казалi, што ён, пэўна, псiх,
Ваўка у лесе ўсе баялiсь зверы,
Ён знiшчыць зайцаў абяцаў усiх.
Ды ў пастцы была добрая прынада,
I воўк стаў хутка футрай на каўнер,
Бясслаўна яго скончылась улада,
Ўздыхнуў свабодна ў лесе кожны звер.
Як сiлай здабываць сабе павагу,
Не здатны зразумець прымус народ,
Не дамагчысь наказам грозным страху,
Бо вынiк ад насiлля – антыпод.
27.06.1997
2121 ДОЛЯ
ПРАРОКАЎ
Ад розуму ўвесь час чакаеш гора,
Але прырода ўсё ж яго дала,
З iм годнасцi душа прыдбала мора,
А з ёй свабоды – нiбы у арла.
Ад розуму заўжды здаралiсь кпiны,
Свабоды не давалi нi на крок,
Ад годнасцi засталiся ўспамiны,
Ўсiх раздражняе, калi ты – прарок.
Няхай прарок мясцовага масштабу,
Але спiну ганебна вельмi гнуць,
Цябе расцiснуць, як пад колам жабу,
Або каменнем талакой паб'юць.
Не трэба роднай хаце i Айчыне
Прарок нiколi ад сiвых часоў,
Калi ж Радзiму назаўжды пакiне,
Знаходзiць шчодра ласку i любоў.
7.07.1997
2125 ЖЫВЕ НЕ
ДАРМА
Жыць добра тыгру ў заапарку,
Але ў яго вачах туга,
Не рад такому ён падарку,
Бо клiча вольная тайга.
З няволяй цяжка прымiрыцца,
Хаця ў дастатку ёсць яды,
Бясконца край таёжны снiцца,
Бо воля даражэй заўжды.
Ў няволю тыгра бралi сiлай,
Рабом не быў тыгрыны род,
А мы няволю лiчым мiлай.
Чаму мог стаць такiм народ?
Рабу зусiм не трэба волi,
Бо ўласнай годнасцi няма,
Галоўнае – яды даволi,
Тады жыве ён не дарма.
8.07.1997
2142
НЯБАЧНЫЯ ДЭФЕКТЫ
Цудоўны вельмi выгляд меў арэх,
Здавалась, зерне будзе залатое,
Яго разбiлi, але, як на грэх,
Лушпiнне апынулася пустое.
Як яблык цi чарвiвы, цi гнiлы,
Адразу вельмi добра бачны вады,
Хаця з дэфектам кошт яго малы,
Ды яблык у бядзе не вiнаваты.
Аднолькавыя ўсе мы да пары,
Як назiраць спачатку толькi звонку.
А што схавана ад вачэй ўнутры,
Як разглядзець людской душы скарбонку?
Дэфектаў ўсе саромяцца сваiх,
Тым болей, як дэфект занадта значны,
Як розуму замала у другiх –
Хужэй, адразу хоць дэфект не бачны.
18.07.1997
2161
НЯБОЖЧЫЦКIЯ ЛЁСЫ
Людская памяць здатна забываць,
Пачуццi пакiдаюць з часам душу,
Хоць клятву далi назаўжды кахаць
I жонцы муж, i жонка свайму мужу.
Сканчаецца калi жыццёвы шлях,
Жывы ад скрухi да зямлi прыгнуты,
Бясконца слёзы гора на вачах,
На часткi сэрца рвецца ад пакуты.
Але, калi праходзiць нейкi час,
Жыццёвае закалыхае мора,
I спакваля любiмы вобраз згас,
Больш сэрца не сцiскаецца ад гора.
На могiлках гаворкi не чуваць,
Бо забыццё – нябожчыцкiя лёсы,
Ад ветру цiха лiсце шапацяць,
Стаяць на варце белыя бярозы.
23.07.1997
2170 БЛАГI
ВЫБАР
Вакол раўнiна, але вабяць горы,
I плынь прыгожай рэчкi нездалёк,
Яшчэ сiней вада здаецца ў моры,
Жаўцей i значна гарачэй пясок.
Аблокi ў небе белыя, як вата,
I не бывае навальнiц i хмар,
Ва ўяве розных вобразаў багата,
Прыемна на душы ад светлых мар.
Усё сваё таму здаецца брудам,
I вабiць сэрца вобраз дарагi,
Нарэшце, каб канец прыйшоў пакутам,
Шлях выбiраю у жыццi другi.
Упарта клiчуць горныя вяршынi,
Бясконца вабяць вечныя снягi,
Здавалась, кепска ў
роднай жыць далiне,
Падняўся, ясна: выбар быў благi.
25.07.1997
2174 НЕ
ЎДАЕЦЦА
Ёсць непагадзь i добрая пагода,
Ласкавы штыль i буры неспакой,
Бо з антыподаў створана прырода,
Яна не можа быць нiяк другой.
Ёсць дзень i ноч, i захады, i ўсходы,
I цёплы дожджык, i халодны снег,
Ды i ў грамадстве ёсць, на жаль, заўсёды
Яшчэ з часоў бiблейскiх цяжкi грэх.
Злачынцы iншым робяць перашкоды,
Бо жорсткiя iх душы, з чарнаты,
Жывуць ў грамадстве побач антыподы
I белым душам чыняць шмат бяды.
Ўсё значна горш, чым толькi нам здаецца,
Адказ трывожны ў шэразе падзей,
Нiяк з сiвых часоў не удаецца
Змянiць прыроду злую у людзей.
26.07.1997
2210 ЧЫЁ МАСТАЦТВА?
Мастацтва – крынiца для ўзлёту душы,
I служыць аддана народу,
Ды ў формуле вабнай даволi iлжы,
Бо iншую мае прыроду.
Тэатр, галерэя, i цырк, i кiно,
Палацаў цудоўных шыкоўнасць,
Клуб сельскi: замок на прабоі даўно.
Як выхаваць можна духоўнасць?
Народ чым жыве i iмкнецца куды?
Абрыдне адно толькi п'янства,
I вабяць, як казка, таму гарады.
А вёсцы як жыць без сялянства?
Мастацтва элiтнае толькi у нас,
Эфект ад яго малы, шкода.
Калi яно дойдзе, нарэшце, да мас,
Сваiм каб было для народа?
7.08.1997
2227 ЗДАЛЁК I ЗБЛIЗКУ
Заўжды прыемна адшукаць элiту
Ў гарах высокiх, ў шырынi далiн,
Мох зелянее, нiбы з аксамiту,
У зорачках чырвоных журавiн.
Мох мяккi i ласкавы, нiбы дзiва,
I ў журавiн якая смаката!
Але, калi наблiзiўся iмклiва,
Пад дываном – смярдзючая вада.
Краса! Няма, напэўна, лепш прынады,
Яна занадта вабная здалёк,
Ды пачынаюць агаляцца вады,
Калi зрабiць насустрач першы крок.
Здалёк здаецца: нiбы казка з мары,
Ды зблiзку выяўляецца – не так,
I на душы чарнеюць толькi хмары,
Што быў раней зашораны прасцяк.
16.08.1997
2244 МОЦ ЦЕЛА I ДУХУ
Ёсць безлiч iнтрыгуючых грахоў,
I цяжка ад спакусы утрымацца,
Iх часам прапануюць зведаць зноў,
З сабой заўсёды найцяжэй змагацца.
Iснуе небяспечная мяжа,
Пасля якой не станецца адмовы,
Калi у целе кволая душа,
Грахоўныя прымае прапановы.
Як моцны целам, але кволы дух,
То сiла – ад граха не дапамога,
Другi к граху не зробiць нават рух,
Для моцных духам – iншая дарога.
Хто сцежкаю грахоўнаю iдзе,
Хоць целам, нiбы волат, i прыгожы,
Наўпрост той крочыць к гiбельнай бядзе,
I сустракае цяжкi лёс нягожы.
30.08.1997
2272 НЯМА
МЯЖЫ
Парадзiлiся клёны i дубы:
Быць трэба справядлiвымi бясконца,
Тым, хто занадта кволы i слабы,
Даваць магчымасць заглядаць на сонца.
Хоць сонца ззяла ярка кожны дзень,
Дубы i клёны паднялi галовы,
Падлеску даставаўся чорны цень,
Жахлiвыя i кепскiя умовы.
Падлеску гаварылi безлiч слоў
Магутныя, у пышных шатах, клёны,
Было шмат абяцанак ад дубоў,
Ствараюцца не для слабых законы.
Што нельга для другiх – самiм як раз,
Бо толькi кволым робяць забарону,
Было так, ёсць, не прыйдзе iншы час,
Няма мяжы для аўтараў закону.
6.10.1997
2273 МАРА I РЭАЛЬНАСЦЬ
Разбеглiся рэальнасць з марай зноў,
Ў уяве – лешч, ў сапраўднасцi – маляўка,
У марах – толькi светлая любоў,
У думках – надта добрая рыбалка.
Ды трэба да рэальнасцi звыкаць,
I ведаць: мара – здань, прынцэса з казкi,
Бо часам сэрца хоча пакахаць,
Але ў адказ няма жаданай ласкi.
Балансаваць патрэбна на мяжы,
Не кожнаму ўсмiхнецца каралева,
Iснуюць мары толькi для душы,
А жорсткiя рэальнасцi – для цела.
Ў рэальнасцi туга ад кепскiх слоў,
Сапраўднасць выглядае горш, чым звалка,
Ды ў марах – толькi светлая любоў,
У думках – толькi добрая рыбалка.
6.10.1997
2278 ВЕДАЦЬ
ГЕРОЯЎ
Ўжо болей за дзвесце абрыдлых гадоў
Жывем у складаных умовах,
К героям чужым прышчапляем любоў,
Цi даўнiх шануем, цi новых.
Народ мой не гнуўся i быў ў барацьбе,
Быў вольны ад рускага брата,
Чужых мы герояў знаходзiм сабе,
I вельмi знайшлi iх багата.
Па вулiцах трэба прайсцi гарадоў,
Сляды бачны рабскай спакусы:
Ульянава, Неўскага, Ленiна зноў.
Пытаеш, цi мы беларусы?
Героi народу! Не ведаем iх,
А ведаем, то надта мала.
Нам ведаць патрэбна герояў сваiх,
Каб годнасць у сэрцах гучала.
7.10.1997
2284 ЧАС
ЖУРБЫ
Заплакала вялiкая вярба,
Паскардзiцца яна жадала дубу,
Што цяжкая з вятрамi барацьба,
Ёй ураган гатуе, пэўна, згубу.
Дуб-волат зазiрнуў ёй у дупло,
На кволы ствол, даўно ужо трухлявы,
I вырашыў, што гора к ёй прыйшло,
Бо ззаду час яе красы i славы.
Хоць дуб лiчыў, што добры яго стан,
А кволая вярба загiне днямi,
Але пачаўся грозны ураган,
Дуб лёг на дол угору каранямi.
Прыходзiць час маркоты i журбы,
I дрэвы на вятры ўстаяць не ў змозе,
Ламаюцца магутныя дубы,
Рыпiць вярба старая пры дарозе.
8.10.1997
2288 ГОРКА АД ЖУРБЫ
Спытаць у вершах я хачу у музы,
Ужо пытаў, цяпер пытаю зноў:
Цi адчуваем мы, што беларусы?
Цi да Айчыны ёсць у нас любоў?
Туга ў палон заўсёды сэрца брала,
I станавiлась горка ад журбы,
Сапраўдных беларусаў вельмi мала,
Бо большасць з нас – маўклiвыя рабы.
Хто нам з вачэй ужо б палуду скiнуў
I праўдзе гiстарычнай навучыў?
Народ павiнен мець сваю Айчыну,
Чужую каб упарта не любiў.
Амаль няма такiх на Беларусi,
Няма за беларускасць барацьбы,
Стамiлася душа, i сэрца – ў скрусе,
Бо годнасцi няма, бо мы – рабы.
9.10.1997
2323 СВОЙ
ЛЁС
Дае лёс шчасця меней або болей,
Прыносiць радасць ў сэрца цi тугу,
Ды нельга iншы лёс прыдбаць нiколi,
Трымае моцна свой на ланцугу.
Дазволiць крок налева цi направа,
Вядзе наперад цi падчас назад,
Але ланцуг прасторы мае мала,
Удасца разарваць яго наўрад.
Хаця узор дае чужая доля,
I хочацца мець поспех, як яны,
Ды ў кожнага ў жыццi другая роля,
Бо лёсы надта розныя даны.
Такiм, як ёсць, прымаць свой лёс патрэбна,
Прыносiць хай шмат гора i тугi,
Хоць будзе i паводзiць ён ганебна,
Ды не знайсцi нiколi лёс другi.
25.10.1997
2327 ПАЧАТАК I КАНЕЦ
Спачатку растуць яблынькi паволi,
Ды нечакана расцвiтуць сады,
Здавалась, што ў такой шчаслiвай долi
Не знойдзецца падставы для бяды.
Бо яблыкi саспелi залатыя,
Дзесятак год прабег, пасля другi,
Ды сумам кроны дыхалi пустыя,
I спакваля прыходзiў час тугi.
Сукi ссыхалi, i знiкала вера,
Што калi-небудзь з'явяцца плады,
Ўзялась за справу грозная сякера,
Час скончыўся для яблынь залаты.
Аб нараджэннi мы не маем згадак,
Але, чаму задумаў так Тварэц,
Што ў цяжкiх муках у жыцця пачатак,
Ў пакутах жорсткiх i яго канец?
26.10.1997
2349
ЭКСТРЭМАЛЬНЫ СТАН
Паглядзiш – нiбы добрыя людзi,
Позiрк выкрыць не здатны падман,
Ды дакладным адказ заўжды будзе,
Экстрэмальны як трапiцца стан.
Трыццаць сёмы. Злачынствы улады,
Подлым людзям да iх шлях прамы,
I знаходзiлiсь жорсткiя каты,
Бо такiя ў сапраўднасцi мы.
Кожны трэцi загiнуў ў Айыннай,
Ў тым не толькi фашыстаў вiна,
Мы злачынствы рабiлi няспынна,
Трыццаць сёмы вярнуўся спаўна.
Заклiкаць да сумлення бязглузда,
Свае сiлы растрачваць дарма,
Дзе сумленню быць трэба, там пуста,
Жорсткасць ёсць, спачування няма.
13.11.1997
2350 ЗГУБIЛI
Ў СЕМНАЦЦАТЫМ
Не здатна думаць галава,
Рабiць не здольны добра рукi,
Iх памяркоўнасць – трын-трава,
Калi яны ў душы падлюкi.
Няма сумлення анi-нi,
Не ведаюць зусiм пра годнасць.
Чаму забылi ў нашы днi
Амаль зусiм высокароднасць?
У стан такi чаму прыйшлi?
Чаму такiмi сталi людзi?
Вярба, як толькi не хвалi,
Нiколi грушаю не будзе.
Была ў народа галава,
I рукi залатыя былi,
Ды рэвалюцыя прыйшла,
Усё ў семнаццатым згубiлi.
14.11.1997
2351 НЯЗГОДА
З САБОЙ
Душа – складаны надта лабiрынт,
I цяжка зразумець яе выдатна,
Бо добра прыхаваны ў ёй iнстынкт,
Душа не пакарацца волi здатна.
Здаецца, што рабiць патрэбна так,
Але душы захочацца другога,
Яна шукае толькi ўласны шлях,
I нельга з ёй зрабiць зусiм нiчога.
Здаровы глузд не слухае яна,
Заўсёды погляд свой на рэчы мела,
Бо моц душы магутная дана,
Таму яна зняволiць здатна цела.
Занадта цяжка даць загад душы,
Бо незалежнасць ёй дала прырода,
Iдзе наўпросткi, а не па шашы,
Таму з самiм сабой пячэ нязгода.
14.11.1997
2375 ЗАКОН ЗIГЗАГА
Амаль заўжды лёс – як зiгзаг:
На хвалю хутка падымае,
Пакруцiць ўверсе так i сяк,
I ў прорву стромкую кiдае.
Не дасць нiколi шчасця воз,
Абавязкова – тачку гною,
Такi амаль заўсёды лёс,
Зiгзаг не хоча стаць прамою.
Iдуць шчаслiвыя гады,
Не будзе ў шчасця перавага,
Бо прывядзе лёс да бяды,
Гаворыць так закон зiгзага.
Ў душы то спёка, то мароз,
Брыз лёгкi або вецер дужы,
Усмешак шмат цi мора слёз,
Калючы цёрн цi водар ружы.
5.12.1997
2396
ПРЫГАЖОСЦЬ
Прыгажосць – прыкмета маладосцi,
Апiсаць яе не хопiць слоў,
К маладым яна прыходзiць ў госцi,
Малады заўсёды – як анёл.
Але госць не хоча затрымацца
Ў целе гасцяваць на ўсё жыццё,
I хутчэй стараецца збiрацца,
Назаўжды пайсцi каб ў небыццё.
Бо такi закон жыцця суровы,
Маладым даецца прыгажосць,
Хоць яны – цудоўныя анёлы,
Ды не будзе вечнай маладосць.
Прыгажосць i маладосць у пары,
Разам яны будуць i знiкаць,
Зберагчыся могуць толькi ў мары,
Каб аб iх часамi ўспамiнаць.
31.01.1998
2412
ЖЫЦЦЁВЫЯ ШЛЯХI
Ў жыццi бываюць розныя шляхi:
Адны заўсёды песцяць сэрца нечым,
Другiя боль прыносяць ад тугi,
Калi былi нялюбыя сустрэчы.
Адны даюць прыемны успамiн,
I на душы салодка, як ад мёду,
Цi горыч ад другiх горш, чым палын,
Бо у жыццi стваралi перашкоду.
Калi прайшоў ужо працяглы час,
У сэрцы застаецца дарагое,
Уплыў ад кепскiх успамiнаў згас,
Бо хутка забываецца благое.
Але не забываюцца грахi,
Аб iх заўсёды успамiн са шкодай,
Прыгадваць лепш жыццёвыя шляхi,
Якiя можна ўспомнiць з асалодай.
15.02.1998
2435 НА ВЕРУ
Усё заўжды на веру можна браць,
Але самому лепш пераканацца,
Цi можна нешта праўдаю назваць,
Або хлуснёю будзе называцца.
Лепш з'яву або вестку прасачыць,
Цi iсцiне яны адпавядаюць,
Адказ прыдатны хочацца здабыць,
Здараецца, усё жыццё шукаюць.
Нялёгка таямнiцу разгадаць,
Вядуць на фiнiш цяжкiя дарогi,
Бо ведаў трэба многа назбiраць,
Абпальваюць гаршкi не толькi богi.
Але жыццё кароткае, таму,
Хоць часам i зусiм няма даверу,
Не разгадаць сакрэтаў аднаму,
I ўсё амаль патрэбна браць на веру.
27.02.1998
2450 ПАГОДА
Ў ДУШЫ
Калi ў душы зусiм няма пагоды,
I густ тады змяняецца, i смак,
Знаходзяцца адказныя заўсёды,
Што робiцца не тое i не так.
I сонца вельмi моцна прыпякае,
I вецер вые, як галодны воўк,
Аўтобус ад прыпынку уцякае,
Страчаецца у кожнай справе толк.
Няправыя i людзi, i прырода,
Прычына ж захавалася ў душы,
Як зменiцца на добрую пагода,
Спадзе з яе зусiм цяжар iржы.
I сонца усмiхаецца ласкава,
Пяшчотны ветрык песеньку пяе,
Ў жыццi ўсё стане добра i цiкава,
Душа на iснасць погляды дае.
5.03.1998
2468
АДНОЛЬКАВЫ ВЫНIК
Сэрца вельмi моцна б'ецца
Ад благiх i добрых слоў,
Гора як спаткаць прыйдзецца
Цi сустрэнецца любоў.
Небяспечныя пагрозы
Або шчасця цэлы воз
Выклiкаюць хутка слёзы,
Мокнуць шчокi, мокне нос.
Моцным будзе хваляванне,
Калi радасць – без мяжы
Або горкае каханне
Выклiкае сум ў душы.
Ўсе аднолькавыя дзеi
З супярэчлiвых прычын,
Раздзялiць iх не умеем,
Вынiк у душы адзiн.
15.03.1998
2480
УСЕНАРОДНАЯ БЯДА
Здаецца, або дурань, або п'яны,
Ад макавай саломкi забыццё,
З'явiлiсь у грамадстве наркаманы,
Iх вызначыны шлях – у небыццё.
У родных i каханых – толькi слёзы,
I сэрца пачынае боль пячы,
Ламаюцца, як лёд вясновы, лёсы,
Iх болей немагчыма зберагчы.
Свайго жыцця нi кропелькi не шкода,
З атрутай шпрыц – адзiная мэта,
Гульня са смерцю – велiчная мода,
Фактычна – ўсенародная бяда.
Здаецца, што бяскрыўдная забава,
Але псуецца генетычны код.
Чарнобыля было яшчэ нам мала,
Чакае што наперадзе народ?
22.03.1998
2484 ЗРЭБНАЕ
АДЗЕННЕ
Прастора падуладна ёй i час,
Ляцiць яна ў стагоддзi за iмгненне,
I зоркi здатна дасягнуць ураз,
Для думкi словы – зрэбнае адзенне.
У космас думкi здатны залятаць,
I апускацца ў глыбiню марскую,
У словы iх не трэба адзяваць,
Без слова думку вельмi добра чую.
Бо думкi i складаней, i глыбей,
А слоў адлюстраваць iх не хапае,
Яны бягуць у сто разоў хутчэй,
Чым слова з языка майго злятае.
Нiколi не патрэбна думцы слоў,
Яны для думак – толькi афармленне,
Бо словы трэба толькi для размоў,
Для думак словы – зрэбнае адзенне.
24.03.1998
2491 ТОГА
Не трэба ўпарта убiрацца ў тогу,
Бо не набудзеш iснасць мудраца,
Хоць кожны дзень аб тым малiцца Богу,
Ды будзеш толькi дурнем да канца.
Разумны здатны у адно iмгненне
Усе пытаннi хутка вырашаць,
Не гледзячы на зрэбнае адзенне,
Таму, што ў тозе, можа падказаць.
Але не трэба лепш даваць парады,
Бо дурню нават цяжка зразумець,
Ўсё роўна за свой розум будзеш кляты,
Душою толькi прыйдзецца хварэць.
Не дапаможа розум набыць тога,
Ды дурань на пасадзе не адзiн,
Хаця амаль не ведае нiчога,
Але займае пост i мае чын.
27.03.1998
2495 НЯРОЎНА
ДЗЕЛIЦЬ
Для аднаго няшчасце – норма,
Другому шчасце – i штодня,
Перад адным заўседы прорва,
Другому – толькi вышыня.
Шлях аднаму – як луг шырокi,
Другому – сцежачкi няма,
Навобмацку ён робiць крокi,
Але што крок вакол дрыгва.
Адзiн усмешку мае зранку,
Другi пахмурны ад нягод,
Хто жонку мае i каханку,
А хто – абразлiвы развод.
Навошта кепскiя ёсць долi?
А кожны шчасце мець бы мог!
Але не будзе так нiколi.
Чаму няроўна дзелiць Бог?
28.03.1998
2538
РАНIШНIЯ РОСЫ
Схiлiлiсь нiзка каласы,
Бо памянялiся умовы,
Ад цяжкай ранiшняй расы
Сагнулiсь на сцяблах галовы.
Хоць намаганне гордым быць
Заўсёды кожны адчувае,
Ды, каб сваё жыццё змянiць,
Ў дастатку моцных сiл не мае.
I галаву патрэбна гнуць,
Бо лёс няшчасны i суровы.
Ды, як яе падняць дадуць,
Калi, як колас, вельмi кволы?
Але ў жыццi няма журбы,
Калi магутныя бярозы,
Яшчэ лепш – моцныя дубы,
Iм толькi лiсце мыюць росы.
13.04.1998
2578 ШТО
ЗАСТАНЕЦЦА?
У столь накiраваны грудзi,
Твар – нiбы сонейка усход,
У сарнаў ног такiх не будзе,
Было так у семнаццаць год.
Ды дадае гады зязюля,
I прападае бляск былы,
Была дзяўчына – ўжо матуля,
Цяпер галоўнае – малы.
Сабе ўжо не хапае часу,
I, як ранковая раса,
Чароўнасць прападзе адразу,
Бывай, дзявочая краса.
Ад працы вены спсуюць ногi,
Перааруць маршчыны твар,
Абвiснуць грудзi да падлогi.
А што застанецца ад мар?
29.04.1998
2596 ПАЛЁТ
БУСЛА
Шчасце адчуваецца якое!
Жыта дачакалася пары,
Поле пад нагамi залатое,
I абсяг блакiту угары.
А вакол – лясоў цудоўных нiтка,
Край мой родны ўзлёт пачаў круты,
Ўсiм вядома, што яго вiзiтка
Лес зялёны, колас залаты.
Ў вышынi расправiў крылы бусел,
I блакiт раскiнуўся вакол,
Бусел – сiмвал нашай Беларусi,
Здатны пагражаць яму арол.
Бусел не ляцiць ў абшар сумежны,
Радасць яго ўгору падняла,
Ды арол нахабны i драпежны
Сочыць, як iдзе палёт бусла.
8.05.1998
2628 ЧАКАЮЦЬ
ЧАС
Даўно прайшлi часы савецкай ўлады,
Iдэйна моцным быў, як сталь, народ.
Чаму знайшлiсь у трыццаць сёмым каты,
I кожны трэцi быў чаму «сексот»?
Тым вылюдкам жылося непагана,
Iх шмат было i знiзу, i ўгары,
А iншых каго позна, каго рана
Чакалi у Сiбiры лагеры.
Адкуль бралiсь з душою чорнай людзi,
Знiшчаць другiх каб з светлаю душой?
Здавалась, болей страшных дзён не будзе,
Закон усталяваўся i спакой.
Але як стройным можа стаць гарбаты?
Змянiцца генам немагчыма ўраз,
Сярод нас i «сексоты» ёсць, i каты,
Чакаюць з нецярплiвасцю свой час.
26.05.1998
2724 ТАК
ДОБРА
Плакаць хочацца – трэба смяяцца,
Нiбы клоун у цырку руды,
Ў такiм стане прыйшлось заставацца,
Не спектакль, не сезон, а гады.
З чалавека рабiлi жывёлу,
Бо праводзiўся эксперымент,
Гуманiзму знiшчалi аснову,
Разбуралi асобу ушчэнт.
I цярпелi маўклiва абразу,
Бо iначай – гулаг цi турма,
Камунiзм разбурыўся адразу,
Ды свабоды i далей няма.
А таму, што мы самi такiя,
Па свабодзе не маем журбы,
Карыстаюцца ёй хай другiя,
Нам так добра, далей мы рабы.
9.08.1998
2725 УСЁ
ЗБЛЫТАЛАСЬ
Жыццё гады ўсе спрасавала разам,
Зусiм не разабрацца: дзе якi,
Ды бачны ў гэтым хаосе адразу
Маленства надта любыя гадкi.
Хоць радасцi ў дзяцiнстве бачыў мала,
Ды часта ўспамiнаецца яна,
Гады майго маленства аб'яднала,
Суровая i цяжкая вайна.
Гады былыя у маленстве бачу,
Праходзiць iх бясконцы карагод,
Без цяжкасцi амаль заўжды адзначу,
Здарылась што ў якi ваенны год.
Пасля жыццё гады напрасавала,
Набраўся iх ужо вялiкi стос,
Iдуць яны iмклiва, як навала,
Ўсё зблыталась, ў гадах цяпер хаос.
9.08.1998
2758 ВАРОНЫ
I АРЛЫ
Не забаронiш каркаць варанню,
Ды, як аб нечым каркаюць упарта,
Няма нiколi дыму без агню,
Прыслухацца да голасу iх варта.
А кажуць, што нахабныя арлы,
Што робяць ўсё яны не па закону,
Дастатак што ў варон цяпер малы.
Няўжо i застанецца так да скону?
Цяпер арлы, але ж з варон яны,
Вароны iх арламi выбiралi,
Накiнулi спачатку кайданы,
А потым каркаць аб бядзе пачалi.
Хоць каркай або не – бяда прыйшла,
Уголас каркаць зараз ўжо баяцца,
Каб добрым мець галоўнага арла,
На выбарах за розум трэба брацца.
6.09.1998
2803 НЕ ТУДЫ
Iмкнуцца людзi ў першыя рады,
I самым першым быць жадае кожны,
Як выявiцца: шлях бег не туды,
Хто першым быў, становiцца апошнiм.
Iдуць назад, апошнi ўжо вядзе,
Ён першым апынуўся выпадкова,
Але, вядома, зноў трываць бядзе,
Замкненае ствараецца так кола.
Як недакладна вызначаны шлях,
Бо правадыр калiсьцi плёўся ззаду,
Адзiны толькi вынiк – поўны крах,
Бо зноўку не туды вядзе грамаду.
Iдзе перабудова дзесяць год,
Але дастатку людзi не знаходзяць,
Бо не туды iдзе ўвесь час народ,
Бо па чарзе апошнiя нас водзяць.
4.10.1998
2818
АДВЕЧНАЕ РАБСТВА
Адпраўляецца думка ў палёт,
Для яе дастаткова свабоды,
Ў зямлю здатна зарыцца, як крот,
Цi ляцтць, нiбы сокал, заўсёды.
Не iснуе для думкi мяжы,
Было б толькi палётаць жаданне,
Горай справа для сцiплай душы,
Няма волi ў яе iснаваннi.
Вольнай можа душа быць на час,
Не аднойчы, як думка, ляцела,
Хаця лёс ёй не дорыць украс,
Ды зусiм доля кепская цела.
Целу волi амаль што няма,
Лёс ўтварае над целам нахабства,
Спадзявацца на волю дарма,
Доля цела – адвечнае рабства.
18.10.1998
2819 ЦI
ЗНОЙДЗЕМ?
Не хопiць самых жорсткiх слоў,
Каб апiсаць, што робяць людзi,
О, колькi зла заўжды вакол,
Боль на кавалкi кроiць грудзi.
Бог спадзяваўся, зробiць Ной,
Што людзi зменяць сваю сутнасць,
Што прыйдзе шчасце i спакой,
Дарма i Боская магутнасць.
Бо лепшых ўратаваў каўчэг,
Зло пакараць зрабiў Бог спробу,
Ды, як раней, рабiлi грэх,
Было далей, як да патопу.
Саткана ўсё жыццё са зла,
Цi знойдзем слушную дарогу,
Каб мiж людзьмi любоў была?
Зло не ўдалося знiшчыць Богу.
18.10.1998
2852 УРОК
РЭАЛЬНАСЦI
Быць цяжка памiж небам i зямлёй,
Узнёсласць для душы даць здатна неба,
Ды на зямлi быць лёс адвечны мой,
Бо крылы, каб ўзляцець ў паветра, трэба.
Ды крыл, як не было, далей няма,
Але душа увышынi лятае,
Таму i целу цяжка нездарма,
Бо часам душа цела пакiдае.
Душа ўзляцiць, ды хутка сядзе зноў,
Бо як яна абыдзецца без цела?
Нiколi мо не створыцца умоў,
На крылах каб ў блакiт душа ўзляцела.
Каб крылы мець, раблю за крокам крок,
Але шукаць iх – нiбы ветру ў полi,
Жыццё дае рэальнасцi урок:
Жадаць сабе не трэба iншай долi.
30.11.1998
2870 АДЗIНЫ
ШЛЯХ
Як па жыццi вядзе адзiны шлях,
Прываблiвы заўжды ён i прыгожы,
Душу гняце незразумелы страх,
Як трэба выбiраць на раздарожжы.
Куды не глянь, здаецца, – не туды,
Хоць час не церпiць, трэба выбраць скора,
Ды невядома, дзе шлях да бяды,
А дзе чакае толькi шчасця мора.
Iдзеш далей, ды выбару не рад,
Бо на любым шляху ёсць месца гору,
Але жыццё не вернецца назад,
Таму ў душы пакута ад мiнору.
Каб толькi радасць ззяла у вачах,
Жыццё складалась вабна i прыгожа,
Найлепей мець адзiны толькi шлях,
Каб роспач не стварала раздарожжа.
19.12.1998
2875 ЖЫЦЦЁ
ЎНАЧЫ
Апусцiлася ноч над зямлёю,
Цемра, холад, не бачна шляху,
Не напоўнiлась сэрца тугою,
Ранку я дачакацца магу.
Сонца ўстане, у росах заззяе,
Быццам ночы зусiм не было,
Шлях выдатна яно асвятляе,
I дае у дастатку цяпло.
Цыкл iдзе у прыродзе няспынна,
Ноч гасцюе, але не бяды,
Калi спусцiцца ноч над краiнай,
Яна цягнецца доўга заўжды.
Невядома, цi сонейка будзе,
Як заззяе, то дзе i калi?
Да святла хоць iмкнулiся людзi,
Ўсё жыццё уначы правялi.
21.12.1998
2882 ПОЎНАЙ
МЕРАЙ
Заўсёды хочацца таго, чаго няма,
Калi ёсць рэчка – да спадобы мора,
А што ў дастатку ёсць – не трэба i дарма,
Хоць ўласнае, магчыма, i не горай.
Але чаму так адбываецца заўжды,
Што ў невядомым палкая патрэба?
Крок ў невядомасць вядзе часам да бяды,
Ды неабходны, нiбы луста хлеба.
Бясконца рвецца ў невядомае душа,
Каб атрымаць ад ведаў асалоду,
Хаця даецца з боем кожная мяжа,
Бярэ за перашкодай перашкоду.
Iмкненне клiча толькi новае пазнаць,
Яно жыве ў уяве, нiбы зданi,
Каб шчасце ўзлёту поўнай мерай атрымаць
У працы, вандраваннях i каханнi.
25.12.1998
2897 РУЖОВЫ
ТУМАН
Знаходзiшся, як быццам у тумане,
Здаралася са мною так не раз,
Бо першае уражане падманiць,
I толькi час дасць правiльны адказ.
Здаецца ўсё адразу вельмi добрым,
Вялiкiм нават бачыцца здалёк,
На справе выяўляецца ўсё дробным,
Жыццёвы кепска я вучу урок.
Заўжды высокароднасцi чакаю,
Было раней так, ёсць так i цяпер,
Ды з часам са здзiўленнем адзначаю,
Што больш, чым трэба, зноўку быў давер.
Знаходжуся ў ружовым зноў тумане,
Амаль што раз душу кране iржа,
Не высветлiш адразу на экране,
Што чорная спаткалася душа.
2.01.1999
2947 ЦЯПЕР
Жаданая, ды цяжкая пара,
Калi усё заўжды бясконца трэба,
Цяпер багацця – цэлая гара,
Ды укусiць няма чым лусты хлеба.
Чароўныя, ды цяжкiя часы
Вярнуць жыве нязгаснае iмкненне,
Бо голай была, як узор красы,
Цяпер – бездапаможнае адзенне.
Цудоўныя, ды цяжкiя гады,
Не ведала, што доля кепскай стане,
Жадала я каханага заўжды,
Цяпер гляджу каханне на экране.
Прыгожае, ды цяжкае жыццё,
Ва ўсiм рабiць рэкорды былi спробы,
Адзiнае засталась пачуццё:
Цяпер боль адчуваю ад хваробы.
22.01.1999
2954 ЛЬВОЎ
У думках часта бачу мiлы Львоў,
Бо там жыцця праведзена палова,
Яшчэ не згасла да яго любоў,
Хоць два гады жыву ужо без Львова.
Сумую я без букавых лясоў,
У думках iх нiколi не пакiну,
I высечкi у кветках бачу зноў,
Куды хадзiлi часам па малiну.
I вулiцы яго – краса красы,
Дзiвосную, як цуд, архiтэктуру,
Пакiну ў сэрцы я на ўсе часы,
Мiж мной i Львовам не узнiкне муру.
Цяплом нас абагрэў, як бацька, Львоў,
Не горш, раней чым узбярэжжа Крыма,
Хоць не праходзiць да яго любоў,
Ды лепей грэе любая Радзiма.
26.01.1999
2956 ХОЧАЦЦА
ЗАЎСЁДЫ
Так мяса хочацца заўжды!
Але ўжо не кусаюць зубы,
Бо вiнаватыя гады,
Хоць мяса смак дагэтуль любы.
Не раскусiць, не разжаваць,
Як смачна – казку можна слухаць,
Ды мяса лепей не жадаць,
Як толькi ў змозе яго нюхаць.
Раней без страху косткi грыз,
I былi вельмi да спадобы,
Цяпер у змозе есцi рыс,
Не выгляд хоць няма хваробы.
Удосталь мяса ёсць заўжды,
Ды адмаўляюсь ад нагоды,
Замiнка – зубы i гады,
Хоць мяса хочацца заўсёды.
27.01.1999
2964 ВЫЙСЦЕ
Стукаю ў сэрцы, крычу,
Ды вельмi мала надзеi,
Мець дапамогу хачу.
Можа, не ўсе лiхадзеi?
Плакаць настала пара,
Выйсця другога не бачу,
Не дачакацца дабра,
Зло толькi ў сэрцах адзначу.
К гору чужому хто звык,
Iншых боль – нiбы уцеха,
Плач iгнаруюць i крык,
Толькi вяртаецца рэха.
Кожны не чуе цябе,
Мо не жадаць лепш нiчога?
Ў марнай пустой барацьбе
Выйсце – звяртацца да Бога.
2.02.1999
2985
БЕЗАБАРОННАЯ ПРЫРОДА
Iмчацца хмары снегавыя,
Ўдзень цёмна, нiбы уначы,
Як воўк галодны, вецер вые,
Спакой ў душы не зберагчы.
Бо раззлавалася прырода,
Мароз трашчыць, iдуць снягi,
Узiмку стрэцiлась нагода
Ёй разлiчыцца за грахi.
Бо ёй бясконца моцна шкодзiм,
Знiшчаем рэкi i лясы,
I разумення не знаходзiм,
Што ў свеце лепш няма красы.
Безабаронная прырода,
Мы здзекi чынiм ёй заўжды,
Але, як здарыцца нагода,
Як помсту, шле нам халады.
12.02.1999
3002
ЗАМКНУТЫ КРУГ
Праз жыццёвыя буры прайшоў,
Пераплыў праз глыбокiя воды,
Ды прыдатных не маю умоў,
Каб адчуць густ сапраўднай свабоды.
На кароткiм сяджу ланцугу,
I не бачу шырокага неба,
Знаю шмат i багата магу,
Ды нiкому нiчога не трэба.
Разрываю упарта ланцуг,
Пакутую ад моцнага болю,
Разарваць хачу замкнуты круг,
Каб, нарэшце, здабыць сабе волю.
17.02.1999
3023
АДРАСТУЦЬ КРЫЛЫ?
Няма на свеце больш страшэннай шкоды:
Падрэзаныя крылы птушцы мець.
Калi сапраўднай не даюць свабоды,
То для яе прыемней нават смерць.
Такая ўжо птушыная прырода,
Што клiча вышыня i перуны.
Чаму для беларускага народа
Цяпер больш да спадобы кайданы?
Бо крылы нам падрэзалi выдатна,
Хоць птушкi зерне на зямлi дзяўбуць,
Узняцца чарада ужо не здатна.
А мо калiсьцi крылы адрастуць?
26.02.1999
3024
ХАЛОДНЫЯ СЭРЦЫ
Радзiма мая! Чыёй болей вiны,
Што ты пакутуеш ад мукi?
Дзяды вiнаваты, бацькi цi сыны?
Магчыма, дадуць волю ўнукi.
За волю тваю не вядзем барацьбы,
Бо сэрцы, як попел, астылi,
Бо мы памяркоўныя, нiбы рабы,
Бо годнасць сваю не цанiлi.
Радзiму жадаюць без бою аддаць
Халодныя сэрцы i рукi.
А мо праз гады незалежнымi стаць
Захочуць маленькiя ўнукi?
26.02.1999
3096
СПАЧАТКУ КУДАХЧУЦЬ
Працэс спынiць няздатна i бяда,
Не вабiць нi пшанiца, анi грэчка,
Не вылятае курыца з гнязда,
Пакуль не ўдасца знесцi ёй яечка.
Нялёгка утрымацца у гняздзе,
Ды курыца ўсе цяжкасцi стрывае,
Бо справа вельмi важная iдзе,
А потым ўжо кудахтаць пачынае.
Нам абяцалi райскае жыццё,
Кудахталi, што будзем мы багаты,
Ды справы ўсе iдуць у забыццё,
Як выбралi, нарэшце, ў дэпутаты.
7.04.1999
3120 БЛАТ
Прайшоў ўвесь шлях, што мог прайсцi, без блату,
На ўласным пераносiў ўсё гарбу,
Дамогся небагата, зведаў страту,
I вёў дарэмна з лёсам борацьбу.
Выходзiла у iншых вельмi лоўка:
Кар'ера, i пасада, i аклад,
Бо ўжо падрыхтаваная пляцоўка,
Якая называлась проста: блат.
Кiраўнiкi шукалiся па блату,
Ды не па сiлах быў iм цяжкi груз,
Блатныя даць не ў змозе былi раду
I пахавалi ў Вiскулях Саюз.
19.04.1999
3190 АДКУЛЬ?
Халодныя сэрцы i брудныя рукi
З'явiлiсь ў грамадстве адкуль?
Сустрэнешся з iмi – не будзе парукi,
Што знойдзеш ратунак ад куль.
Забойства за грошы – звычайная справа,
Зрабiць можна нават заказ.
Чаму небяспечным жыццё цяпер стала?
Бо кiлеры ёсць i у нас.
Не зналi прафесii страшнай нiколi,
Замежных не ведалi слоў.
Адкуль у людзей ў руках бруду даволi?
Чаму холад ў сэрцы прыйшоў?
20.05.1999
3207
РАСТУЛЕНЫ РОТ
Працяглы час ўжо ногi ў кайданах,
I рукi моцна ланцугi звязалi,
Ў дадатак наганялi яшчэ страх,
Каб рот амаль зусiм не растулялi.
Iмкнулiсь вельмi вырвацца з турмы,
Нарэшце, абвясцiлi нам галоснасць,
Лiчылi, што свабоду маем мы,
Ды ад такой свабоды толькi млоснасць.
Далей i кайданы, i ланцугi,
Народ свабоды той не дачакаўся,
Жадалi лёс сабе зусiм другi,
Ды толькi рот растуленым застаўся.
31.05.1999
3226 СПЁКА
Мацней чым холад, дапякае спёка,
Нармальных надта хочацца умоў,
Душа каб пела, радавалась вока,
Як з печы, вецер дзьме гарачы зноў.
Знiкае колер радасны зялёны,
Заўчасна залацiцца лiст бяроз,
Трава пажоўкла, лiст скiдаюць клёны,
Гарачыня стварае шмат пагроз.
Аб моцным лiўнi думкi ўсе i мары,
Ды аблачынкi зноў няма нiдзе,
Ад спёкi здатны збавiць толькi хмары,
Хай дождж, што часам лаем мы, iдзе.
11.06.1999
3270 НЕ
ВЫХАВАЦЬ
Злачыннасць норма цi абставiн збег?
Палепшыць род людскi зрабiў Бог спробу,
Ной толькi годных выбраў у каўчэг,
Яны каб ўратавалiсь ад патопу.
Здавалась, справа вырашыцца ўраз,
Бо самых лепшых ў свеце адбiралi,
Але прайшоў не вельмi доўгi час,
I лепшыя злачынствы зноў ўтваралi.
Не удаецца выхаваць людзей,
Што створаны па падабенству Богу,
Як хтосьцi ад прыроды лiхадзей,
Не пойдзе ён у добрую дарогу.
28.06.1999
3271 ЖЫЦЦЁВЫЯ КРЫЖЫ
Чаму адзiн слабы, як ў
полi мыш,
А iншы моцны, нiбы лось у
лесе,
Хто цягне на плячах
жыццёвы крыж,
А хто яго вязе на
мерседэсе?
Бядак нажыў ад працы
мазалi,
А хтосьцi багацеем стаў ў
iмгненне,
Шляхi зусiм iх розныя
вялi,
Хто меў, а хто i не
прыдбаў сумленне.
Хто ад галечы ўжо амаль
знямог,
А хто п'е мёд вялiкiмi
каўшамi,
Але чаму не бачыць сутнасць
Бог
I надзялiў iх рознымi
крыжамi?
28.06.1999
3296 ЛЁС
РАДЗIМЫ
Радзiма, любая Радзiма!
Ты вельмi доўгi час ў бядзе,
Ды кожны з нас праходзiць мiма,
Дарогай кепскаю iдзе.
Хаця Радзiма i не плача
Ад зла, што кожны Ёй прынёс,
Ды толькi проста мы не бачым
Ад крыўды гэтых горкiх слёз.
Твая свабода пад пагрозай,
А баранiць каму няма.
Няўжо Тваiм адвечным лёсам
Далей застанецца турма?
14.07.1999
3306
ПАГАДЗIЦЦА З ЛЁСАМ
Наперад немажлiва ведаць лёс:
Ўзлёт да вяршынь i жорсткiя падзеннi.
Жыццё – па невядомай трасе крос,
Ў iм кепскiя i добрыя здарэннi.
Лёс кожнаму прызначан назаўжды,
З яго ужо не вырвацца нiколi,
Цi надта кепскi, або залаты,
Лёс – як вавёрка у замкнёным коле.
Хоць часам клiчуць мары-мiражы,
Ды немагчыма iм ажыццявiцца,
Ад iх i боль, i смутак на душы,
Адразу лепей з лёсам пагадзiцца.
24.07.1999
3321 ПАМЯЦЬ
АБ МIНУЛЫМ
Вакол збуцвелыя крыжы,
Як аб жыццi мiнулым памяць,
Ды горкi смутак на душы,
Як быццам ў снежаньскую замець.
Маленькi клапцiчак зямлi
На час нябожчыкi прыдбалi,
Калiсьцi i яны жылi,
Калiсьцi i яны кахалi.
Але бяжыць няўмольны час,
Нясецца, нiбы ашалелы,
Не пашкадуе ён i нас,
Над намi будзе крыж збуцвелы.
6.08.1999
3336 НЕ Ў
НАГУ
Аднолькава iдзе
заўсёды час,
З iм не ў нагу гiсторыя шагае,
То павядзе назад, то ўперад нас,
Адразу бачна, што яна блукае.
Мы назаўжды ад часу адстаем,
I гэта нам прыносiць безлiч шкоды,
Таму i будзем жыць, як i жывем,
Не так, як еўрапейскiя народы.
Гiсторыя зрабiла з нас рабоў,
Няма жадання, каб народ стаў вольны,
Нам рабства пагражае зноў i зноў,
Бо з часам у нагу хадзiць няздольны.
21.08.1999
3395 АДМЕТНЫ
СЛЕД
Iмёны ў назвах вулiц i камет,
Нялёгка шлях свой скончыць перамогай,
Пакiнуць на Зямлi адметны след,
Iдуць ўсе пратаптанаю дарогай.
Еў, пiў i вельмi цяжка працаваў,
Кахаў так, як кахае усялякi,
Рабiў багата самых розных спраў,
Але праз час аб iх няма адзнакi.
Заўсёды, каб хоць трохi помнiў свет,
Павiнна быць высокай надта мэта,
Застанецца тады адметны след
Вучонага, пiсьменнiка, паэта.
28.09.1999
3396 ГОРКАЕ
ЖНIВО
Старанна, аж з'явiлiся мазолi,
Каб знiкла ўсё без следу, як вада,
Пшанiцу, жыта i ячмень палолi,
Каб пышна разраслася лебяда.
Цяпер пасевы на грамадскiм полi
Нясуць адзнакi суму i бяды,
Як не старайся, але ўжо нiколi
Не вырасце пшанiцы з лебяды.
Таму ў бядзе любiмая Радзiма,
Як птушка, у якой адно крыло,
Шчаслiвы лёс праходзiць дзесьцi мiма,
Бо маем вельмi горкае жнiво.
29.09.1999
3421 ЛЕПЕЙ
НЕ СТАНЕ
Свет вельмi брудны i не будзе чысты,
Бо не адмыць нiколi звыклы бруд,
Свет летуценнiк бачыць прамянiсты,
Ды яваю не стане з мары цуд.
Заўжды iмкнулiсь ваяваць народы,
Вакол хлусня, бязлiтаснасць, падман,
Памiж людзьмi няма жаданай згоды,
Свет цяжка стогне ад крывавых ран.
Разумнiкi з сiвых даўнiн шукалi,
Абаранiць як ад няшчасцяў свет,
Як i было, таксама будзе далей,
Што лепей стане, не знайсцi прыкмет.
13.10.1999
3434 МЕЖЫ
МАРАЛI
Калi жаданне разагрэе кроў,
Пакуты цела каб не турбавалi,
Бяссорамнай становiцца любоў,
Ссувае межы прынятай маралi.
Не берагуць нi кроплi iмiдж свой,
Бо пагасiць пажар вялiкi трэба,
I здатна стаць пакорнаю рабой
Заўсёды маралiстка незачэпа.
Але, калi мiнае цяжкi час,
Агонь не раздзiмае вецер свежы,
Жадання кволы прысак цалкам згас,
Вяртаецца мараль ў былыя межы.
26.10.1999
3475
ПАДЛЕСАК
I карабельны лес быў малады,
Святлом залiты i зусiм не грозны,
Ды прамiльгнулi, як страла, гады,
I да нябёс ўзнялiся хутка сосны.
Ад стромкiх дрэў лёг на падлесак цень,
Стварылiся паганыя умовы,
Як уначы, у лесе нават ўдзень,
Расце падлесак, але надта кволы.
Угору ходу для яго няма,
Хоць дуб каштоўней, лёс спаткаўся злосны,
Дубкам iмкнуцца ўвышыню дарма,
Шляхоў не бачна, замiнаюць сосны.
2.12.1999
3479 НОВЫ
2000
Такая дата ўжо была ў календары,
Нулi ўяўляюць нейкую прынаду,
Апошнi год тысячагоддзя на двары,
Iдзе рашуча, ўжо заходзiць ў хату.
Хоць дата значная, ды вельмi сумны час,
Пакутаваць прыходзiцца народу,
Здавалась, станем еўрапейцамi ураз,
Ды не хапае сiлы для узлёту.
Хто змог украсцi, той жыве цяпер, як бог,
Не зловiш шчасця голымi рукамi,
Напэўна, мы iдзем не лепшаю з дарог,
Як большасць з нас зрабiлась жабракамi.
6.12.1999
3483 СМАК
Iснуе рознай вельмi шмат яды,
Як рэдзька, горкай, i, як мёд, салодкай,
Хаця ядзiм яе мы не заўжды,
Ўсё хочацца пазнаць уласнай глоткай.
У кожнага свой асабiсты смак,
Ды з усяго зняць немагчыма пробы.
Тэарэтычна вызначыцца як,
Што будзе па душы i да спадобы?
Калi смак канчаткова не згубiць,
Пазнаць, што лепш, не будзе перашкоды,
Вядома, смачным можа тое быць,
Паспрабаваць што хочацца заўсёды.
7.12.1999
3497 ЧАС I
ЛЮДЗI
Ад часу нельга адарвацца,
Хоць будзе час абы-якi,
Не трэба нават намагацца
Жыць, як ў мiнулыя вякi.
Дыктуе час свае умовы,
Нiчога з часам не зрабiць,
Быць можа жорсткi i суровы,
Цi шчасце i любоў дарыць.
Ды прэцэдэнт ствараюць людзi,
Кахаюць, плачуць ад абраз,
Якое дзеянне iх будзе,
Такiм быць здатны хуткi час.
12.12.1999
3498 АДМЕТНЫ
СЛЕД
Ярчэй, чым зоркi, свецяць знiчкi,
Ды ззянне толькi
манiць зрок,
Бо знiчка – камень невялiчкi,
Цi нават дробненькi пясок.
Палаюць знiчкi i знiкаюць,
А зоркi свецяцца заўжды,
Як нават зоркi памiраюць,
Святло ад iх iдзе гады.
Хай зоркi часам непаметны,
А знiчкi запалаюць ўраз,
Ды хто пакiне след адметны,
Заўсёды вызначае час.
12.12.1999
3499 КРУТЫЯ
ПАВАРОТЫ
Гiсторыi крутыя павароты –
Ганебны для людзей эксперымент,
Бо ад яго няшчасцi i маркоты,
Ўсё добрае руйнуецца ушчэнт.
Знiкае з поля жыта i пшанiца,
А вырастае буйна лебяда,
I годнае жыццё ўжо толькi снiцца,
Пануе i нястача, i бяда.
На паваротах надта час суровы,
Няма святла, а бездань чарнаты,
Бо лепшыя загублены галовы,
А iншыя не варты нiкуды.
12.12.1999