Анатолій Балуценка
5026 СУМНЫ
КАНЕЦ
Вясной натхненне здатны даць паэту,
Як сонейка, цудоўны дзьмухавец,
Ды прыгажосць заўжды знiкае к лету,
Бясконца сумны у яе канец.
31.01.2001
5028
ЗНIШЧАЛЬНАЯ ЛАВIНА
Якi быць можа ад сумётаў страх,
Калi пад iмi цiха спiць далiна?
Ды небяспека тоiцца ў гарах:
Знiшчальнаю становiцца лавiна.
31.01.2001
5029 БОЛЬ
РЭЧКI
У рэчкi сумны i няшчасны лёс,
Бо перажыць прыходзiцца пакуту,
Бо боль ручай празрысты ёй прынёс:
Жахлiвую для фауны атруту.
31.01.2001
5040 ЛЁС
КРАСУНI
Пiлавалi сасну для будовы:
Самым лепшым упасцi прыйшлось.
Заўжды лёс у красунi суровы:
Вабiць знiшчыць яе прыгажосць.
2.02.2001
5046 ВОДАР
КВЕТАК
Прыемны, як цуд, водар лiпавых кветак,
Не вабiць цвет яблынi так,
Але, як сканчаецца звонкае лета,
У яблык ёсць водар i смак.
3.02.2001
5058 ЯК ДА ЗОРАК
Хрушчоўкi, хаты, дзе выгоды на двары,
Не ведалi другой архiтэктуры,
Нiколi не былi з палацамi сябры,
Таму нам, як да зорак, да культуры.
4.02.2001
5071
НАСТУПНЫ КРОК
Цудоўна змяя выглядае здалёк,
Душу не турбуе пакутай,
Ды кожны наступны палохае крок,
Бо бачыцца джала з атрутай.
6.02.2001
5085 РАДНЯ
ВЯСЁЛАК
На крылах матылькоў гараць вясёлкi,
Паверыць цяжка, што да iх раднi
Належаць генетычна аднакроўкi:
Жахлiвыя, як змеi, вусянi.
9.02.2001
5098 ШЛЯХ ПА КАЛЯIНЕ
Папала кола ў каляiну,
Свабоды звузiўся абсяг,
Вядзе няшчасную краiну
Па старай каляiне шлях.
11.02.2001
5099 КУРЫНЫМ
КРОКАМ
Прыемны ўзлёт, або хаця бы бег,
Ды рух яшчэ дасюль нябачны вокам,
Бо лёс марудна вельмi, як на грэх,
Iдзе наперад, ды курыным крокам.
11.02.2001
5110 УЛАДА
ЛЁДУ
Зiмой ў мароз зрабiўся лёд з вады,
I гаспадарыць стаў вакол упарта,
Але вясна здарылась, як заўжды,
I ўлада лёду апынулась жартам.
13.02.2001
5128 НАХАБНЫ
АСОТ
Шмат сiл патрэбна аддаваць штогод,
Iначай ураджай мець не прыйдзецца,
Але нахабны сам расце асот,
I знiшчыць яго рэдка удаецца.
17.02.2001
5134 ПРЫГАЖОСЦЬ
МАТЫЛЬКА
Ўдзень матылёк падобны на вясёлку,
Ды прыгажосць не разглядзець ўначы,
Пры вогнiшчы глядзець на ўзор без толку,
Ён крылы можа моцна абпячы.
18.02.2001
5145 ЗАКОН
ПРЫГАЖОСЦI
Цудоўна квiтнела чырвоная ружа,
Штодня распускаўся бутон,
Знявечыла кветкi асенняя сцюжа,
Такi прыгажосцi закон.
20.02.2001
5147
КРЫВАВАЯ ДРАМА
Знiшчаюць адных, яны нiшчаць таксама,
Пажыў – i iдзi ў небыццё,
Навокал праходзiць крывавая драма,
Якая завецца жыццё.
20.02.2001
5148 ВЫНIК
РЭВАЛЮЦЫЙ
Знявечылiсь духоўнасць i мараль,
Цудоўныя здабыткi эвалюцый,
Але так i павiнна быць, на жаль,
Такi заўсёды вынiк рэвалюцый.
21.02.2001
5150
ПАЛАМАНЫЯ ЛЁСЫ
На сумным жыццёвым шляху гладкi лёд,
А часам ўзнiкаюць таросы,
Не можа быць цалкам шчаслiвым народ,
Як ёсць паламаныя лёсы.
21.02.2001
5188 КОЛЬКI ЁСЦЬ?
Уцякаюць гады i стагоддзi,
А наперадзе колькi iх ёсць?
Робiм шкоду бясконца прыродзе,
Бо знiшчаем яе прыгажосць.
26.02.2001
5197 ВЯРШЫНI МАР
Вяршынi моцна вабiлi бясконца,
Яны былi вяршыняй ўзнёслых мар,
Здавалась, там заўсёды ззяе сонца,
Але яны ў снягах i шапках хмар.
27.02.2001
5205 ЯК
ЗАЎЖДЫ
Ў юнацтве шчасце абяцаюць мары,
Але iдуць сапраўднасцi гады,
I сталыя – бязрадасныя твары,
Жадаеш лепей – будзе як заўжды.
28.02.2001
5265
ВОГНIШЧА КАХАННЯ
Iмклiва маладосць ў нябыт iдзе,
Ды разам з ёй знiкае хваляванне,
Ў душы асеннi вецер загудзе
I згасiць цалкам вогнiшча кахання.
10.03.2001
5279 ЧОРНЫ
ВЕТРАЗЬ
Свiння заўсёды знойдзе сабе гразь,
У спёку цень шукаюць ўсе ад стомы,
Бо ў марах толькi чорны быў ветразь,
Ветразь пунсовы нават невядомы.
12.03.2001
5306 СЦIПЛЫ
ЛЁС
Не заўсёды ружы на шляху
Раскiдае лёс занадта сцiплы,
Дае разам радасць i тугу,
Усмiхнецца цi ашчэрыць iклы.
16.03.2001
5329 МЕЛОДЫЯ
ЖЫЦЦЯ
Мелодыя жыцця такая ж, як i лёс,
Гучыць ў душы нязменна i спантанна,
На крылах шчасця уздымае ў сiнь нябёс,
Цi сцежачка ў дрыгву накiравана.
19.03.2001
5342 БУДОВА
ЛЁСАЎ
Чорныя ночы i ясныя днi,
Радасць, усмешка i слёзы,
Стромкiя дрэвы i нiзкiя пнi –
Так збудаваныя лёсы.
20.03.2001
5346 ЯК
КРЫШТАЛЬ
Як крышталь, заўжды чыстыя мары,
Як дзiвосны нябачаны цуд,
Летуценняў сканчаюцца чары,
Бо навокал i гразь ёсць, i бруд.
22.03.2001
5350
СЦЯЖЫНАЧКА ЎЕЦЦА
Ўецца сцяжыначка, ўецца,
Побач iдзе магiстраль,
Выйшла б к асфальту, здаецца,
Ды не выходзiць, на жаль.
22.03.2001
5369 ПАГАНЫ
ЛЁС
Здаецца, што сустрэўся лёс паганы,
Быў ў летуценнi велiчны прасцяг,
Ды невядома, быў бы ён жаданы,
Бо значна горшы мог бы быць працяг.
26.03.2001
5385 СУРОВАЯ
РЭАЛЬНАСЦЬ
У марах i iмкненнях – мiражы,
У светлых думках – толькi
аптымальнасць,
Расплата – цяжкi смутак на душы,
Бо ёсць яшчэ суровая рэальнасць.
29.03.2001
5428 ЛЕС
ШУМIЦЬ
Або слабое вырасце карэнне,
Цi ад трухi няздатны дрэвы жыць,
Пападаюць няшчасныя ў iмгненне,
Лес не заўважыць, як раней шумiць.
2.04.2001
5431 БОЙКА
ЗА СВАБОДУ
Як хвалямi мора не б'ецца,
Яму не парваць ланцугi,
Свабоды здабыць не ўдаецца,
Трымаюць яго берагi.
2.04.2001
5471 ЛЮБОЎ
Не прадказаць i не суняць любоў,
Яна, як сонца ўлетку, ярка ззяе,
Цi тлее, як касцёр без добрых дроў,
Згасае i паволi дагарае.
7.04.2001
5509 РОЎНАЯ
ПАШАНА
На дрэве шмат галiнак i лiсткоў,
I кожны не пазбаўлены турботы,
Ўсiм роўная пашана i любоў,
Але ў грамадстве гэтак не заўсёды.
13.04.2001
5515 П'Ю
ТУГУ
Не выбiраюць для сябе сям'ю,
Сабе суседзяў i народ не выбiраюць,
Таму тугу цяпер я часам п'ю,
Што беларусы быць народам не жадаюць.
13.04.2001
5556 СУРОВАЯ
ДОЛЯ
Лог вабiў зрок цудоўнаю дубровай,
Ў зямлю ўраслiся моцна каранi,
Ды доля была жорсткай i суровай,
Стаяць цяпер, нiбы сiроты, пнi.
17.04.2001
5570
ЖАЎЦIЗНА
Жыццё бяжыць нястрымна i цiкава,
Была у жыта слаўная пара,
Але, калi яно
каласавала,
З'явiлась нечакана жаўцiзна.
19.04.2001
5588 АДВЕЧНЫ
ПРАКЛЁН
Дзяржаву манкурты жадаюць ў iмгненне
Аддаць у бясконцы палон,
Наступнае прыйдзе ў жыццё пакаленне –
Iм будзе адвечны праклён.
20.04.2001
5606 КРЫЛЫ ПЕЎНЯ
Хочацца лятаць, як
жураўлю,
Ад палёту мог бы быць шчаслiвы,
Ды таптаць прыходзiцца зямлю,
Толькi, як у пеўня, маю крылы.
23.04.2001
5622 СЫНЫ
АЙЧЫНЫ
Гарыць ў душы прамень свабоды,
Скуюць хай рукi кайданы,
Ды будуць ёй служыць заўсёды
Айчыны верныя сыны.
25.04.2001
5667 ГОРКI
СМАК
Юнацтва ўздымае на крылах на горкi,
Мядовыя лёсу дары,
Ды прысмак у старасцi кепскi i горкi,
Спускаюцца пешкi з гары.
2.05.2001
5675 АГРЭСIЎНАЯ МЫШКА
Было шмат хваляванняў i маркот,
Сядзець ўвесь час прыходзiлась ў зацiшку,
Зусiм бяззубым стаў, нарэшце, кот,
Зрабiў тым самым агрэсiўнай мышку.
3.05.2001
5682 ЖАХЛIВЫ
БРУД
Ўсё чуе вуха i ўсё бачыць вока:
Чароўнай прыгажосцi дзiўны цуд,
I тут жа, побач, або недалёка,
Знiшчаючы душу, жахлiвы бруд.
4.05.2001
5685 НЯГОДНЫ
ПАШАНЫ
Хай вельмi жорстка памылюся зноў,
Спачатку кожны для мяне высокародны,
Пагардаю становiцца любоў,
Зусiм пашаны за учынак як нягодны.
4.05.2001
5703 ГОРКIЯ
ЎРОКI
Цудоўны мёд i смачны шакалад,
Салодкiя ў жыццi чаруюць крокi,
Праб'е калiсьцi i бяды набат,
Жыццё дае i горкiя урокi.
6.05.2001
5708
ГАЛОЎНАЕ
Цудоўны, нiбы мара, час вясновы,
Ды ён павабiў трохi i прайшоў,
Галоўнае для яблынь мець умовы,
Каб добрым апынуўся смак пладоў.
7.05.2001
5713 ПIК
ВЯСНЫ
Цвiценне – найвышэйшы пiк вясны,
Калi ад шчасця i натхнення млосны,
Калi не б'юць няшчадна перуны,
Але праходзяць вельмi хутка вёсны.
8.05.2001
5725 ДАЛЁКI
КРАЙ
Бясконца вабiць край далёкi,
Ў дзiвосных марах ён штодня,
Але такiя ж там аблокi,
Такая ж сонца цеплыня.
9.05.2001
5732 АДЗIНЫ
КРОК
Падманнае люстэрка у вады,
Пачнецца бура – хвалямi накрые,
Адзiны крок ад шчасця да бяды,
Пачуццi ёсць i добрыя, i злыя.
10.05.2001
5812 КРЫНIЦА I РАКА
Як раса, вада ў ёй серабрыцца,
Дно яе з бялюткага пяску,
Ўсiх няздатна наталiць крынiца,
Спадзяванне толькi на раку.
21.05.2001
5828
САПРАЎДНАСЦЬ
Чамусьцi чорная рэальнасць,
Цi той шлях выбраць, цi другi,
Бо толькi ў мроях аптымальнасць,
Ў сапраўднасцi – любы благi.
24.05.2001
5858 ГОРДЫ
ЛЁС
Непадуладны горды лёс
Змяняе часта свой кiрунак,
То пройдзе шляхам горкiх слёз,
То дасць чароўны падарунак.
29.05.2001
5875 ЧАС
ЗМЯНЯЕ
Адны нулi засталiсь ад iдэй,
Як жоўты лiст, яны у бруд упалi,
Змяняе час i моду, i людзей,
I цвёрдыя, як сталь, шляхi маралi.
31.05.2001
5892 КЛЕТКА
Хто кажа: «Ў пакараннi моц мая»,
Той вельмi памыляецца цi хлусiць,
Трымаць магчыма ў клетцы салаўя,
Да нельга заспяваць яго прымусiць.
2.06.2001