Анатолій Балуценка
4643 РЭКЛАМА
Вядома, здатна падмануць рэклама,
Заўсёды прыхаваны ў ёй сакрэт,
Хай будзе ў ёй канцэртная праграма,
Артыст кiно, пiсьменнiк цi паэт.
Ў рэкламе – ўсе чароўныя
анёлы
З магутным, як ў арлоў, размахам крыл,
Хвальба – на вецер кiнутыя словы,
Паганы на душу ад iх уплыў.
26.11.2000
4647
ЖЫЦЦЁВАЕ ПОЛЕ
Я iду па жыццёваму полю,
Ў збажыне ёсць шмат рознай травы,
Не заўжды адчуваю патолю,
Бо не згодны згiнаць галавы.
Не шукаю шырокай дарогi,
Таму п'ю кубак горкi да дна,
Пакуль носяць мяне яшчэ ногi,
Вабнай будзе заўжды цалiна.
27.11.2000
4649
МАКСIМАЛIСТ
Максiмалiзм хай лiчыцца – як вада,
Хай будзе лiшнiм, як асеннi лiст,
Мо памяркоўнасць лепшая прынада,
Ды я заўжды ва ўсiм максiмалiст.
За погляды атрымліваю кпiны,
Разгневаны натоўпу крык i свiст,
Але маёй нi ў чым няма правiны,
Што я ва ўсiм заўжды максiмалiст.
27.11.2000
4683 НЕ ПА ЗАГАДУ
Зусiм лепш з апанентам не спаткацца,
Не весцi каб у спрэчках цяжкi бой.
Але ад думак дзе i як схавацца,
Калi зусiм нязгодны сам з сабой?
Каб не адчуць душэўнага разладу,
Каб сонца не зацягвала iмжа,
Рабiць не трэба ўчынкаў па загаду,
А толькi – як падказвае
душа.
2.12.2000
4722
БАРАЦЬБА
Што лепш ў жыццi: iсцi шляхамi мiру,
Або шляхамi вечнай барацьбы,
Аддаць пяшчоту i любоў кумiру,
Цi знемагаць ад болю i журбы?
Хай лепей будуць цяжкiя дарогi,
Чым гладкая, цудоўная шаша,
Ад барацьбы хоць здзекi i трывогi,
Але затое – чыстая душа.
6.12.2000
4796 СПАРЫШЫ
Сустрэнуцца рамантыкi ў душы,
Салодка там iм, дзе сапраўды горка,
Аднолькавыя, нiбы спарышы,
Заўжды цячэ цiкавая гаворка.
Рамантыку нялёгка аднаму,
Душу нахабства кроiць, як нажамi,
I прытулiцца хочацца яму
К камусьцi, каб на час стаць спарышамi.
24.12.2000
4820 ПУСТАЯ
ДУША
Не мяняю на грошы сумленне,
Нават хай мяне б'юць перуны,
Грошы можна патрацiць ў iмгненне,
А сумленне не мае цаны.
Дасягнуць каб вялiкай раскошы,
Упусцiць трэба ў грудзi вужа,
Прадаецца сумленне за грошы,
Застаецца пустою душа.
27.12.2000
4848 КРЫВОЕ
ЛЮСТЭРКА
На люстэрка гляджу з шанаваннем,
Не скажае яно адбiццё,
А дакладна, з вялiкiм стараннем,
Якiм ёсць, адбiвае жыццё.
Ў несумленных заўжды свая мерка,
Iм праўдзiвасць не трэба зусiм,
Яны маюць крывое люстэрка,
I хлусяць людзям творам сваiм.
1.01.2001
4854 ШЛЯХ
ПАКУТ
Кароткi шлях, ды доўгае рашэнне,
Яго нiяк не зробiш незнарок,
Здаецца, трэба нейкае iмгненне,
Каб завярнуць хаця б на цалю ўбок.
Не дазваляе крок зрабiць сумленне,
Сябе каб не завесцi ў глухi кут,
Лепш мець надзею, волю i цярпенне,
Прайсцi суровы доўгi шлях пакут.
2.01.2001
4871
КАНФЛIКТ
Выдатны аб'ектыў без аберацый,
Iначай ён – прыгожы
сувенiр,
Я не люблю канфлiктных сiтуацый,
Мне да спадобы злагада i мiр.
Лепш не прыдбаць жаданага нiколi,
Хай нават цуд вялiкi цi рэлiкт,
Бо мне дастатку сцiплага даволi,
Нiколi не жадаю мець канфлiкт.
5.01.2001
4897 ЧОРНЫ
ТУНЭЛЬ
Iдзе няшчасцяў смуга да пары,
Хаця да iх ужо даўно я звыклы,
Бярэ мяне хай доля ў пазуры,
I лёс хай шчэрыць гнеўна свае iклы.
Ды не прадам сумленне за рубель,
Лепш страты мець, рашаючы задачу,
Калiсьцi чорны скончыцца тунэль,
I я святло цудоўнае пабачу.
9.01.2001
4919 ХВАЛI ЖОРСТКАСЦI
Бiлiсь магутныя хвалi
Ў бераг ракi незнарок,
Ды пад сабой пахавалi
Жоўты прыгожы пясок.
Бераг, аднак, пакутуе
Зноў ад удараў глухiх,
Жорсткасць нiяк не адчуе
Боль i нягоды другiх.
12.01.2001
4933 СУХI
ПЯСОК
Сухi пясок, як перакацi-поле,
Патрэбны дождж цi хоць бы вiльгаць рос,
Каб з месца не кранаўся ён нiколi,
Не спакушаў прыродай даны лёс.
Сухi пясок рассеяўся па лузе,
I знiк бясследна, як кастрышча дым,
Не здолеў цвёрда «Не» сказаць спакусе,
Лепш вечна б ззяў на пляжы залатым.
15.01.2001
4941 КЛIЧА
ВЫШЫНЯ
Упарта хачу пабываць на вяршыне,
Але заблукаў ў схiлах шлях,
Як прысак, запал паступова мой стыне,
Ужо амаль цалкам ачах.
Але, як знайду, хоць малую, сцяжынку,
Iду зноў праз нетры штодня,
У працы не трэба мне мець адпачынку,
Бо клiча к сабе вышыня.
16.01.2001
4952 БОГ ДАЕ
Я лiтасцi нiколi не прашу,
Хоць часам вельмi трэба дапамога,
Стан жабрака знявечвае душу,
Аб лiтасцi прасiць магчыма Бога.
Патрэбна меру мець i мець мяжу,
Прасiць драбок лепш, чым занадта многа,
Што нельга, я таго не папрашу,
Сам Бог дае, як ёсць такая змога.
18.01.2001
4954 АКНО
ЖЫЦЦЯ
Думак хуткiя маланкi
Б'юць далёка за мяжу,
Рассуваюцца фiранкi,
Я ў акно жыцця гляджу.
I нябачнае пабачу,
I нячутны чую гук,
Разам з скрыўджанымi плачу
Ад бясконцых цяжкiх мук.
18.01.2001
4978 НЕПАХIСНЫ
Хай вецер згiнае да долу бярозы,
Кладзе на зямлю хай кусты,
Мяне не палохаюць буры пагрозы,
Стаю, як дубок малады.
Часамi душу засмучае навала,
Здараецца гэтак, на жаль,
Але яна волю маю гартавала,
I я непахiсны, як сталь.
22.01.2001
5015
НЕПАХIСНЫЯ ДУБЫ
Здавалiсь моцнымi пагрозы
Ад немiнучай барацьбы,
Шумяць лiстотаю бярозы,
Ды непахiсныя дубы.
28.01.2001
5105 УЛАСНЫ
ШЛЯХ
Я бiтымi шляхамi не пайду,
Знайду уласны свой абавязкова.
На шчасце толькi або на бяду?
Але аб гэтым iншая размова.
12.02.2001
5120 СЦIПЛАЯ
Вы такая сцiплая, трохi сарамлiвая,
I таму, напэўна, цяжка адшукаць
Шлях такi, дзе скончыцца доля нешчаслiвая,
Дзе вас будуць песцiць, лашчыць i кахаць.
15.02.2001
5184 ПЫХА
Шыпулькам з пыхаю казалi лiсты дуба,
Шырэй яны i значна прыгажэй,
Ды позняй восенню да iх падкралась згуба,
I знiклi пад сумётамi завей.
25.02.2001
5372 ХВАЛЬБА
Хвалiлась знiчка, што заззяла зырка,
Свяцiла зорка цьмяна цэлы час,
Цана хвальбы – як ў
абаранка дзiрка,
Згарае знiчка i знiкае ўраз.
26.03.2001
5386
СКНАРЛIВАЯ РУКА
Хто зразумець няздатны жабрака
I падзялiцца шчасцем не жадае,
Бо у яго скнарлiвая рука,
Ён часам шчасце цалкам сам страчае.
29.03.2001
5578 ПУЛЬС
ЖЫЦЦЯ
На пульс жыцця паклаў руку сваю,
Таму жыццё я добра адчуваю,
Нiколi у зацiшку не стаю,
Плыву з iм разам, бурных хваль шукаю.
20.04.2001
5616 ВАБIЦЬ
МАРА
Вабiць, як каханне, мяне мара,
I душы спакою не дае,
На шляху стаiць атруты чара,
Вып'ю, каб ажыццявiць яе.
25.04.2001
5655 КУБКI
БАРАЦЬБЫ
Люблю я асалоду барацьбы,
У вынiку дзве розныя дарогi:
П'ю горкi кубак смутку i тугi
Або салодкi кубак перамогi.
1.05.2001
5661 ДУША
РАМАНТЫКА
Чуллiвая рамантыка душа,
Рамантык – фенамен занадта рэдкi,
Ён чуе, як ад жорсткага нажа,
Як быццам людзi, плачуць горка кветкi.
1.05.2001
5662 ЛЮБЛЮ
ПЯШЧОТУ
Я жорсткасць арганiчна не цярплю,
Яна прыносiць смутак i маркоту,
Але цаню належна i люблю
Я мяккую, як кошкiн пух, пяшчоту.
1.05.2001
5666 ПАВОДКА
Паводка разбеглась навокал свабодна,
Плынь ляжа ў свае берагi,
Паводзiць сябе лепш заўсёды лагодна,
Бо сэрца балiць ад тугi.
2.05.2001
5676
ПРЫГАЖОСЦЬ
Казала кветачка другой,
Што прыгажэй усiх на свеце,
Дзяўчынка жорсткаю рукой
Яе сарвала у букецiк.
3.05.2001
5680 ГАНАРЫСТАЯ
ВIШНЯ
Хоць вiшня сваiм цветам ганарыцца,
Цвiце яна не больш, як дзесяць дзён,
Не вельмi ганарыстая сунiца,
Ды ягадкамi ззяе ўвесь сезон.
4.05.2001
5681 АСIНА I ДУБЫ
Асiна аж дрыжала ад зайздросцi
I цяжка знемагала ад журбы.
Чаму яе зусiм не хваляць штосьцi?
Чаму больш падабаюцца дубы?
4.05.2001
5683 РОЗНЫЯ
ГУСТЫ
Кагосьцi вабiць небасхiл высокi,
А хто глядзiць з натхненнем на зямлю,
Каму прыемней белыя аблокi,
Камусьцi хмары, каб палiць раллю.
4.05.2001
5836 МЭТА
Хай злы вецер на дол мяне кiне,
Паднiмаюсь, упарта iду,
Пакуль сэрца маё не астыне,
Пакарыць намагаюсь мэту.
25.05.2001
5843 СВАЯ
ДУМКА
Хто кажа «Не», дзе хочуць «Так» пачуць,
I «Так» заўжды, дзе толькi «Не» жадаюць,
Не коцiцца пакорлiва, як ртуць,
Таго часы нялёгкiя чакаюць.
27.05.2001
5903 АПОРА
Я пункт прыдатны для апоры
Знайсцi дагэтуль не магу,
Разварушыць у змозе горы –
Няма ўжывання рычагу.
3.06.2001
5909 РАК
Нiколi не свiстаў рак на гары,
У прыказках шмат глупства аб вусатым,
Сядзiць цiхутка ён ў сваёй нары,
Але з яе вылазiць толькi задам.
3.06.2001
5964
БАРАЦЬБА
Вецер моцны, як шалёны,
Напiнае парусы,
Ў барацьбы свае законы:
Шмат бяды, ды шмат красы.
11.06.2001
5985
ЖОРСТКАЯ ЗЯМЛЯ
Ўзляцець да неба рабiў спробы,
Iмгненна або спакваля,
Ды толькi адбiваў вантробы,
Бо вельмi жорсткая зямля.
13.06.2001
5990
РАМАНТЫКА
Бясконца хочацца прасторы,
Бо брыдкi звон ад ланцугоў,
Вядзе рамантыка на горы,
Не па душы ёй нiзкi дол.
14.06.2001
5997 ДЗIКI
НЕРУШ
Ёсць ходжаныя сцежкi пад нагамi
У лесе, ў лузе, ў полi ля мяжы,
Я не хаджу мiнулымi шляхамi,
Мне дзiкi неруш болей па
душы.
15.06.2001