Анатолій Балуценка
5619 ЗАЛАТАЯ
ХМАРА
Была хмара ў святле сонца залатою,
Ды з яе зрабiўся грозны кат,
Чарната праз час павiсла над зямлёю,
Жорстка руйнаваў раслiны град.
25.04.2001
5626
ПАЎНОЧНЫ БОК
Ўсiм свецiць сонейка ласкава,
Лёг цень ад муру незнарок,
Цяпла нiколi не хапала,
Бо выбраў бэз паўночны бок.
26.04.2001
5636
НЕБЯСПЕЧНАЯ КРАСА
Ад красы душа заўжды ў пяшчоце,
Сэрца апануе неспакой,
Але небяспечна на балоце,
Бо схавана багна пад вадой.
28.04.2001
5646
БЛIСКУЧЫЯ ЛЁСЫ
Заззялi на сонцы ранковыя росы,
Бо ў небе няма аблачын,
Хмурынкi змянiлi блiскучыя лёсы
Так хутка, як лёсы жанчын.
29.04.2001
5653 ВЯСНУ
НЕ АДЧУВАЮ
Вясна iдзе упарта спакваля,
Але яшчэ, як ўзiмку, не кахаю,
У кветкi убiраецца зямля,
А я вясну зусiм не адчуваю.
30.04.2001
5672 ЛЮБАЯ
КРЫНIЧКА
З вадаправода пiць ёсць звычка
З яго нялепшаю вадой,
Ды снiцца любая крынiчка
З рачулкай чыстай залатой.
2.05.2001
5738
ЯБЛЫНЕВЫ ДЫМ
Прыгожа, як вясна адзене кветкi,
Ў садах буяе яблыневы дым,
Як цуд, малюнак, ды ён вельмi рэдкi,
Цвет ападзе, i скончыцца уздым.
10.05.2001
5751 ЗАЛАТЫ
ПЯСОЧАК
На сонцы ззяў пясочак залаты,
Але на рэчцы паднялiся хвалi,
I ўраз патокi пенныя вады
Яго красу цудоўную схавалi.
13.05.2001
5777 ТУМАН
Кладзецца на зямлю густы
туман,
Калдобiны не бачны на дарозе,
Душа смуткуе ад сардэчных ран,
Калi туман спаткаецца у лёсе.
17.05.2001
5784 ГРАЧЫНЯ
Прайшлi дажджы, трава ажыла,
Ў гаi спявае салавей,
Гарачыня душу стамiла,
Дажджу ёй хочацца хутчэй.
19.05.2001
5791 АБЛОМКI
Не было даўно буры такой,
Лес цярпеў, большай часткаю стромкi,
Смерч прайшоў над маёю душой,
Ад кахання засталiсь абломкi.
19.05.2001
5795
ВЯСНОВЫЯ СНЫ
Залатая кара у зялёнай сасны
I бялюткая ў голай бярозы,
Ды зiмой аб бярозе вясновыя сны,
Бо няма ад шыпуляк пагрозы.
19.05.2001
5803 СПЯКОТА
Грэла сонейка ласкава,
Ўгору радасць узняла,
Ды спякота дакучала,
Хай бы сцюжа лепш прыйшла.
20.05.2001
5814
ХУТКАПЛЫННЫЯ ГАДЫ
Бяжыць ручай, не ведае куды,
Каб знiкнуць, к рэчцы выбраў ёй дарогу,
Спяшацца хуткаплынныя гады,
Але куды, вядома толькi Богу.
21.05.2001
5860 ПАРА
ВЯСНЫ
Ўтаймуе час вятры i навальнiцы,
Маланкi згаснуць, знiкнуць перуны,
Заб'юць зноў шчасця чыстыя крынiцы,
I прыйдзе у душу пара вясны.
29.05.2001
5872 РУЖЫ
ШЧАСЦЯ
Занудзiлась па сонейку вясна,
Бо дакучаюць непагадзь i сцюжы,
Для радасцi яна ў жыццi дана,
Каб у душы квiтнелi шчасця ружы.
31.05.2001
5873 ЦВIЦЕННЕ Ў ХАЛАДЫ
Вясна прыйшла ў абдымачку з зiмой,
Не здзейснiлась аб шчасцi летуценне,
Душа шукала ад цяпла спакой,
Ды ў халады паганае цвiценне.
31.05.2001
5881
IМКЛIВАЯ ВАДА
Журчыць iмклiвая вада,
Ёй песнi пець заўжды ахвота,
Калi сканчаецца хада,
Ў душы ўтвараецца балота.
1.06.2001
5885 РАННЯЕ
ЦВIЦЕННЕ
Як кветкi хутка ў лузе зацвiтуць,
Яны у змозе пладаносiць,
Калi працэс цвiцення зацягнуць,
Няшчадна iх каса пакосiць.
1.06.2001
5887 КАРАНI
Хай змерзне кожная галiначка у кроны,
Але, калi засталiсь каранi,
Зрастаюць парасткi, i зноў шацёр зялёны
Падорыць ўдосталь радасныя днi.
1.06.2001
5934 СМАГА
Ад смагi я хачу напiцца,
Ды лёс спаткаў мяне круты,
Бо замуцiлася крынiца,
А чыстай хочацца вады.
7.06.2001
5975 КАЛЮЧКI
Цвiценню ружы час мiнае,
Пялёсткi ссыплюцца на дол,
Калючкi ружа пакiдае,
Каб драпаць цi зрабiць укол.
12.06.2001