Анатолій Балуценка
3819 МАЕ ГАДЫ
Хоць не спяшаюсь рабiць крокi,
I кожны дзень жыцця цаню,
Гады, як хуткiя аблокi,
Бягуць ўвесь час ўдалечыню.
Iм не iснуе перашкоды,
За мной iдзе час, нiбы цень,
Не упускае ён нагоды,
З жыцця забраць чарговы дзень.
А днi гады жыцця складаюць,
Яны выстройваюцца ў фронт,
Нiбы аблокi, уцякаюць
Мае гады за гарызонт.
9.05.2000
3832 ПАМЯЦЬ
I ЛЮДЗI
Блукаю ў думках па сваiм мiнулым,
Але не ўсё запомнiлась, на жаль,
Ды сэрца стане часам вельмi чулым,
А часам надта цвёрдым, нiбы сталь.
Здаралiсь вельмi розныя дарогi,
Дзе радасць адчувалась цэлы час,
Iсцi па iх заўжды не меў я змогi,
Таму iшоў дарогамi абраз.
У памяцi жывуць дагэтуль людзi,
Хто долю сапсаваць хацеў маю,
I радасць хто заўжды даваў у грудзi,
Я iх за дабрыню дасюль люблю.
16.05.2000
3869 ДЫЯЛОГ
Каб разабрацца, дзе чые грахi,
Хто болей вiнаваты ў якiх справах,
Адзiн сляпы, другi, як пень, глухi,
Рашылi мiж сабой пачаць дыялог.
Гаворыць гучна, ўзрушана сляпы,
Глухi дэманстраваў сляпому фота,
У вынiку стамiлiсь ад журбы,
У душах утварылася маркота.
Адзiн другога зразумець не змог,
Бо думкi не ўдалося перайначыць,
Каб весцi канструктыўны дыялог,
Патрэбна добра чуць i зорка бачыць.
30.05.2000
3880 СНЕЖКА
Пакацiць калi з адхону снежку,
Як пакрыты снегам ўвесь абшар,
Пракладзе яна ў далiну сцежку,
Па якой збягае снежны шар.
Шар зрастае, аж гудзе далiна,
I няма ужо былой красы,
Коцiцца магутная лавiна,
Разбурае скалы i лясы.
Каб ад спрэчак не пазнаць нядолi,
Нават да зiмы калi ўжо звык,
Лепей снежку не кiдаць нiколi,
За зубамi патрымаць язык.
5.06.2000
3892 ПАДЗЯКА
ЗА ШЧЫРАСЦЬ
Калi апынiшся у багне,
I адчуваеш – ты iзгой,
Адзiн руку табе працягне,
А iншы адштурхне нагой.
I сам бы вылез, не смяротна,
Але стамiўся ад пакут,
Ды вельмi на душы маркотна,
Не толькi ў багне чорны бруд.
Той для мяне, як нуль, нязначны,
Хто ад чужой бяды ўбаку,
Ды ад душы таму удзячны,
Хто шчыра працягнуў руку.
9.06.2000
3918
ЩЧОДРАСЦЬ I СКНАРЛIВАСЦЬ
У кожнага каштоўнасцi свае,
I падыход да справы розны нейкi,
Адзiн рубель ад шчодрасцi дае,
Скнарлiвы нiзашто не дасць капейкi.
Адзiн дае падтрымку у бядзе,
Ў сяброўстве у яго заўсёды вернасць,
Апошняе другi ўраз украдзе,
Не адчувае к iншым мiласэрнасць.
Навокал амаль шчодрасцi няма,
Яна iснуе безпадстаўна ў мары,
I спадзявацца на яе дарма,
Не дапаможа нiзавошта скнары.
24.06.2000
3934 ПАГРОЗЫ
АД ХМАР
Зноў чорныя хмары гуляюць у небе,
I дождж залiвае зямлю,
Не трэба дажджу болей стомленай глебе,
Бо вымачыць цалкам раллю.
А хмары iдуць без супынкi бясконца,
I вецер галосiць наўзрыд,
Даўно ўжо не бачна жаданага сонца,
Душу не хвалюе блакiт.
Здараюцца часам ў адносiнах хмары,
I выплакаць трэба шмат слёз,
Хай лепей заўсёды здзяйсняюцца мары,
Душы каб не зведаць пагроз.
3.07.2000
3950 РАНЫ НА СЭРЦЫ
Загояцца праз час старыя раны,
Ў сутычках вельмi розныя канцы,
Калi былi у зносiнах заганы,
На сэрцы пакiдаюць след рубцы.
Ў адносiнах шмат болю i атруты,
Навокал хамства, подласць i падман,
Таму няўмольна горкiя пакуты
Прыносяць безлiч непрыемных ран.
Хто мае вельмi тонкую натуру,
Не ў змозе гонар свой абаранiць,
Нiбы даспехi мець патрэбна скуру,
Каб радасна, без ран на сэрцы, жыць.
8.07.2000
4017 КАРУНКI
СЛОЎ
Неба распляло свае карункi,
Аблачыны прыпынiлi бег,
I куды не глянь, ва ўсе кiрункi,
Яно стала чыстым, нiбы снег.
Можна з слоў свае карункi плесцi,
Бо здаецца думка з iх цанней,
Ды з карункаў ў пастку лёгка ўлезцi,
Лепш заўсёды гаварыць ясней.
26.07.2000
4022 ЧУЖЫ
ЛЁС
Тырчаць дзiды ялiн над прыгоркам,
I гуляе ў iх сонца прамень,
Ды хто побач расце, лёс iх горкi,
Бо ляжыць ад ялiн вечны цень.
Моцны хто, заўжды сонца хапае
Ад арэшнiку, кволых бяроз,
Бо сабе толькi шчасця жадае,
Не турбуе яго чужы лёс.
28.07.2000
4057
ЗДРАДНIК НАЗАЎЖДЫ
Старацца трэба людзям дараваць,
Ёсць розныя у чалавека вады,
Ды ўчынкi ёсць, што след за iх караць,
Бо нельга выбачаць нiколi здрады.
Па духу здраднiк – здраднiк назаўжды,
Хаця ён усмiхацца будзе мiла,
Ды трэба ад яго чакаць бяды,
Гарбатых толькi выправiць магiла.
5.08.2000
4105 ЖЫТА I МОХ
На скрыжаваннi палявых дарог
Ляжаў вялiкi камень старажытнi,
I рос на iм зусiм маленькi мох,
Над мохам кепкаваў палетак жытнi.
Маленькi мох без вiльгацi слабы,
Няўтульна яму жыць i небяспечна,
Палетак жыта знiшчылi сярпы,
А кволы мох жыве на камнi вечна.
19.08.2000
4106 АГЕНЬЧЫК У ДУШЫ
Рэчкi дно, пясочак беленькi i чысты,
I прамень на iм гуляе залацiсты,
Ды пайшлi па рэчцы жудасныя хвалi
I пясочак залаты зусiм схавалi.
Цяжка вельмi i ў душы пабачыць донца,
Як на iншых нiзашто злаваць бясконца.
Мо ў душы агеньчык свецiць прамянiсты?
Ды яго заўжды хавае твар iмглiсты.
19.08.2000
4231 ЖЫЦЦЁВЫ
СОК
Хвалiлась iншым яблынька лiсткамi
I кветкамi бялюткiмi вясной,
А восенню – прыгожымi пладамi,
Яны да твару вельмi былi ёй.
Прыемныя, цудоўныя iмгненнi,
Красою выхвалялася што крок,
Але зусiм забыла пра карэннi,
З якiх пiла ўвесь час жыццёвы сок.
24.09.2000
4273 СПРЭЧКА
Спрачалiсь моцна рэдзька i радiска,
Усiх патурбавалi на градзе,
Ды ў спрэчцы не падводзiлася рыска,
Хто значна прыгажэй i саладзей.
Паспрабаваць натрапiлась нагода,
З гароднiны хто лепшы мае смак,
I выявiлась, што з ўсяго гарода
Найсаладзей цукровы быў бурак.
3.10.2000
4280 ПЕВЕНЬ I ВЕРАБЕЙ
Казаў квяцiсты певень вераб'ю:
«Вялiкi я, i у мяне ёсць крылы,
Як трэба, на адной назе стаю,
Лёс у мяне прывабны i шчаслiвы».
А шэры верабей яму ў адказ:
«Хоць я малы, ды мне палёт знаёмы,
А ты ўзлятаеш на кароткi час,
Вялiкi, i квяцiсты, i вядомы».
4.10.2000
4303 СЛЁЗЫ
РОСПАЧЫ
Аб камень б'юцца кропелькi вады,
Прамень у пырсках запалiў веселку,
Але не бачны iхнiя сляды,
Дарэмна намагаюца, без толку.
Хай льюцца слёзы роспачы ракой,
Ды дараванне не прыйдзе ў iмгненне,
Жадаць дарэмна для душы спакой,
Калi ў душы у iншага каменне.
11.10.2000
4355
СОНЕЧНЫЯ ГРОНКI
Казала вiшня, што стаiць сама,
А вiнаград вакол падпорак ўецца,
Што у яго трываласцi няма,
З суседкай слiвай вiшанька смяецца.
Саспелi вiшнi, дзесяць або пяць,
Хоць голас быў у вiшнi вельмi звонкi,
Ды на лазе прыгожыя вiсяць,
Як цуд дзівосны,
сонечныя гронкi.
20.10.2000
4361 ЗЕРНЕ
АБРАЗЫ
Калi падрэзаць крылы салаўю,
Хоць трошачкi, не болей, чым на волас,
Не завядзе ён болей трэль сваю,
Не гдедзячы, што мае чысты голас.
Ў душы саспее горкi ураджай,
Як кiнуць у яе абразы зерне,
Пакуль ўвесь боль не сыдзе цераз край,
Душа цудоўны настрой свой не верне.
22.10.2000
4364
НАВАКОЛЬНЫ ЎПЛЫЎ
Спiць думка, як праблем зусiм няма,
Калi ўплыў навакольны не адчуе,
Але прачнецца хутка ўраз сама,
Калi душу што-небудзь расхвалюе.
Або кране за сэрца прыгажосць,
Учынак добры, пераймання годны,
Цi наплюе атрутай ў душу злосць,
Як субяседнiк невысокародны.
22.10.2000
4394 РУБАНАК
I СЯКЕРА
Рубанак моцна абражаў сякеру,
Што не умее добра працаваць,
Што бервяно шурпатае не ў меру,
I вельмi цяжка потым габляваць.
Сякера вельмi доўгi час маўчала,
Абаранiць не ў змозе гонар свой,
Абрыдла ёй, i далей пакiдала
Бярвеннi для рубанка ўжо с карой.
27.10.2000
4397 ГРОЗНЫ
ГАСПАДАР
Абрус лёг на зялёную траву,
Дыван зацерушыла белым снегам,
Яна схiлiла нiзка галаву,
Сумёт з яе паздзекаваўся з смехам:
«Цяпер я для цябе i бог, i цар,
Не змерзнеш ад марозу пада мною»,
Але растаў ўраз грозны гаспадар,
I ручаём збег хутка ў роў вясною.
28.10.2000
4411 ЦЯЖАР
ВIНЫ
Даволi чыстая крынiца
Пускае часам каламуць:
Ў душы здарылась навальнiца,
Маланкi без супынку б'юць.
Але разгонiць вецер хмары,
I хутка сцiхнуць перуны,
Прамень засвецiцца на твары,
Ды на душы цяжар вiны.
30.10.2000
4460 ЛЯ
БАРЫКАД
Бяда мне, але радасць для яго,
З iм падзялiць яе нiяк не ў змозе,
Бо мне свабода даражэй ўсяго,
Iдзем мы з iм не па адной дарозе.
Трывожны загудзе калi набат,
На абарону мар сваiх мы ўстанем
Па розныя бакi ля барыкад,
Як ворагi, у вочы з гневам
глянем.
5.11.2000
4473 ЧУЖЫЯ I СВАЕ
Сысцiся цяжка берагам,
Таму няма мiж iмi спрэчкi,
Збудуюць мост цi тут, цi там,
Агульным бераг стане ў рэчкi.
Нiхто чужога не кране
Знянацку, незнарок, адразу,
Свайго нiколi не мiне,
Цi крыўду зробiць, цi абразу.
7.11.2000
4517 ЖУДАСНЫ
УДАР
Спачатку сядзе, а пасля кусае,
Высокародны, хоць малы, камар,
Маланка гром ўжо потым пасылае,
Спярша смяротны нанясе удар.
Сказаць лепш непрыемнае адкрыта,
Душа няхай занудзiцца ад хмар,
Чым так, як серп без жалю рэжа жыта,
Наносiць ў сэрца жудасны удар.
12.11.2000
4522 ЛАВIНА
Лепш не кiдаць каменьчыкаў з гары,
Тым болей, нельга iх кiдаць няспынна,
Бо схiл спакойны будзе да пары,
А потым пойдзе страшная лавiна.
Лавiна выклiкае боль i жах,
Ўсё цалкам на сваiм шляху змятае,
Але ў таго жалобным будзе шлях,
Хто ўнiз з гары каменьчыкi кiдае.
12.11.2000
4539 ЛЁД
АБРАЗ
Абраз суровых жудасная крыга
Ляжыць без руху у маёй душы,
Чакаю, з часам прыйдзе мо адлiга,
I лёд растане крыху ад iмжы.
Але iдзе бясконцая завея,
Спякотны нешта не прыходзiць час,
Душа зусiм ад холаду чарствее,
Лёд моцны намярзае ад абраз.
13.11.2000
4552
АДКРЫТАЯ РАНА
Ад крыўднай абразы пагана,
Нязначнаю была вiна,
Душа, як адкрытая рана,
Уцехi жадае яна.
Жадае цнатлiвай пяшчоты,
Каб рану душы загаiць,
Шукае цудоўнай нагоды,
Адкрытая рана балiць.
15.11.2000
4574 ЗАПАЛ
Калi пры выкананнi важных спраў
Пачнецца нечакана супярэчка,
Як тонус падтрымаць бы не жадаў,
Запал заўжды згарае, нiбы свечка.
Наадварот, ў душы гуляе ўздым,
I справа будзе рухацца памалу,
Як полымя гарыць, бо спрэчкi дым,
Знішчае нават моцны
шквал запалу.
16.11.2000
4580 ГНЕЎНЫ
БАС
Iграў аркестр, i музыка
лiлася,
Ды скончылась мелодыя ураз,
Бо спрэчка нечакана пачалася:
Даводзiў сваю велiч гнеўны бас.
«Як ты вялiкi майстар на ўсе рукi,
Iграй адзiн» – прамовiла
труба,
Пяшчотныя змянiлiсь гулам гукi,
I гнеўны бас ахутала журба.
17.11.2000
4582 МОРА I СКАЛА
Вельмi бурна мора бушавала,
Гнеўна бiў па беразе прыбой,
Ды, нарэшце, скончылась навала,
Ды жаданы не прыйшоў спакой.
Бо скала прыгожая упала
I ляжыць пакорлiва на дне,
Мора ў адзiноце сумавала,
Не вярнуць таго, што ўжо мiне.
17.11.2000
4598
ЗЛАВЕСНЫ ЦЕНЬ
Ноч доўга чорная трывала,
Душу знiшчалi халады,
Хоць з часам скончылась навала,
Ды засталiсь яе сляды.
Даў холад клопату нямала,
Хоць сонца добра грэе ўдзень,
Не забываецца навала,
Вiсiць яе злавесны цень.
19.11.2000
4626 КПIНЫ
Вяроўка добра пачак кнiг трымала,
Але сусед, пабачыўшы, сказаў,
Што шчыльнасцi у пачку вельмi мала,
I гаспадар тужэй перавязаў.
Парвалася вяроўка, настрой згiнуў,
Для кнiг прыйшла ганебная пара,
Нiхто не любiць над сабою кпiнаў,
Ад iх зусiм не прычакаць дабра.
24.11.2000
4645 НАХАБНЫ
РУЧАЙ
Ручай смяяўся, што смярдзяць балоты,
Ў iх тванi шмат i брудная вада,
Але прыйшоў час жудаснай спякоты,
I ручая кранулася бяда.
Бо цалкам яго жвiр сухi паглынуў,
А сiлкаваўся ён за кошт балот,
Ручай нахабны ўраз без следу згiнуў,
Бо быў дзiцём смярдзючых брудных вод.
27.11.2000
4679 ЦIША
ЗАЛАТАЯ
Падняўся моцны ураган,
Ламалiсь дрэвы, як запалкi,
I лес стагнаў ад цяжкiх ран,
Вакол ляглi ствалоў кавалкi.
Пачаў ласкавы ветрык бег,
Настала цiша залатая,
Але спазнiўся час уцех:
Лiстоту мёртвую гайдае.
1.12.2000
4752 СОНЕЙКА
I ЗМЯЯ
Калi, як лёд, халодная зямля,
У стоме i знямозе недарэка,
На сонейцы прыгрэецца змяя,
Адразу узнiкае небяспека.
Ад цеплынi, што лiлася штодня,
Змяя рабiлась жвавая i злая,
Прыйшлась ёй да спадобы вышыня:
Атрутным джалам сонейка кусае.
11.12.2000
4790 ЦЁПЛЫЯ
СЛОВЫ
Сухое зерне – нiбы
нежывое,
Ды пападзе ў вiльготнае цяпло,
Жыццё ў iм пачынаецца другое,
Як цуд, яно схаванае
было.
Калi душа ад болю знемагае,
Жыццё ў ёй можа аднавiцца зноў,
Яна, як птушка, крылы распраўляе
Ад добрых i пяшчотных цёплых слоў.
22.12.2000
4792
ПАДЗЯЛIЦЦА БОЛЕМ
Вярба схiлiлась над вадой,
З галiнак слёзы пралiвае,
Сваёю дзелiцца бядой,
Суседку рэчка суцяшае.
Сум пападае ў плынь вады,
I крона ў праменях iскрыцца,
Пакуты меней ад бяды,
Як ёсць з кiм болем падзялiцца.
23.12.2000
4812 НЯГОЖЫЯ
СЛОВЫ
Без цяжкасцей магчыма з добрай рэчы
Адзiным рухам кепскую зрабiць,
Цяжар вялiкi звалiцца на плечы,
Каб першаснасць дакладна аднавiць.
У зносiнах мець трэба шанаванне,
Бяздумна не кiдаць нягожых слоў,
Бо можна страцiць палкае каханне
I дарагiх знаёмых i сяброў.
26.12.2000
4824 ХIТРЫ
КОТ
Пытаў не раз сабака у ката:
«Чаму маё жыллё – малая будка?
I холадна зiмой, i цесната,
Выносяць ежу мне не вельмi хутка».
I адказаў сабаку хiтры кот:
«Навошта шчэрыць зубы, гнеўна рыкаць?
Каб мець ад гаспадынi больш пяшчот,
Не гаўкаць лепей трэба, а мурлыкаць».
28.12.2000
4909 ЦЁПЛЫЯ
АДНОСIНЫ
Зiма, а снег заплакаў ручаямi,
Зямля паволi высахла ад слёз,
Неверагодна: студзеньскiмi днямi
Не дакучае сцюжаю мароз.
Прыемна, як ў адносiны нiколi
Прыйсцi не можа лютая зiма,
Душа прыдбае шчасце ад патолi,
Бо месца для тугi зусiм няма.
11.01.2001
5036
ТРЫВОЖНЫ НАБАТ
Як бальзам цi падобны нажу,
Словы рознае маюць значэнне,
Або радасць прыносяць ў душу,
Цi трывожны набат засмучэння.
1.02.2001
5038 ЧЫСЦIНЯ АДНОСIН
Спытаў пясочак жоўценькi у рэчкi:
«Навошта варушыць мяне на дне?»
Казала плынь: «Не замiнаюць спрэчкi,
Бо чысцiня адносiн не мiне.»
2.02.2001
5039 НЯМЫ
ЛЕС
Вецер сiлай сваёй ганарыўся,
Дрэвы скардзiлiсь: «Бедныя мы»,
Ды, нарэшце, ад працы стамiўся,
I замоўкнуў лес, нiбы нямы.
2.02.2001
5069 ПАД
СЯКЕРУ
За рэчкай рос стомкi рэлiктавы лес,
Прыгожы, як казка, не ў меру.
Не любяць шчаслiвых разумных гарэз,
Папаў таму лес пад сякеру.
6.02.2001
5077
ПАЎНОЧНАЯ ДУША
Паўночная душа – халодны ў ёй ляднiк,
I клiмат вельмi зябкi i суровы,
Я ж толькi да цяпла i ззяння сонца звык,
Мне да спадобы тып душы паўднёвы.
7.02.2001
5111 СЛЁЗЫ НА СНЕЗЕ
Летнiх не будзе уцех,
Там, дзе няма месца згодам,
Падаюць слёзы на снег,
Хутка становяцца лёдам.
14.02.2000
5114 КРЫНIЦА
АДНОСIН
Сканчаецца заўсёды навальнiца,
Праб'юць маланкi, потым перуны,
Ў адносiнах замуцiцца крынiца,
І ў iх ужо няма былой цаны.
15.02.2001
5126 ВЫСОКАЯ
ЦАНА
Заўсёды ў праўдзiвага слова
Высокая вельмi цана,
Зiмоваю стане размова,
Будуецца з лёду сцяна.
17.02.2001
5142 ПАЧВАРА
Адна i тая ж, тоесная хмара,
Iдуць з яе дажджы або снягi,
Хоць лiчаць часам, што яна пачвара,
Ды вiнаваты, пэўна, ў тым другi.
19.02.2001
5175 БОЛЬ
Фiзiчны боль – як быццам i не боль,
Яго заўжды ператрываць гатовы,
Ды раз'ядаюць душу, нiбы моль,
Агiдныя, абразлiвыя словы.
23.02.2001
5191 БУРА
Ад буры паднялiся хвалi,
Яе выклiкае мана,
Хоць човен яны разгайдалi,
Але не пусцiлi да дна.
26.02.2001
5261 ЧОРНЫЯ
СЛОВЫ
Шкадуем i абутак, i адзенне,
Ды не шкадуем горкiх, чорных слоў,
Якiя могуць у адно iмгненне
Зрабiць былою палкую любоў.
9.03.2001
5331 КРЫЛЫ
Павольна вельмi крылы адрастаюць,
Заўчасна iх нiяк не разгарнуць,
Але, калi высока
уздымаюць,
Зайздроснiкi iх хутка абсякуць.
20.03.2001
5357
СВАВОЛЬНIЦА
Трава заўсёды сцелецца па плынi,
Каб рэчцы добры макiяж ствараць.
Свавольнiца хай рэчышча пакiне,
Ў балоце лепш ёй месца выбiраць.
23.03.2001
5371 ДУШЭЎНЫ
СПАКОЙ
Хоць нi кроплi не быў вiнаваты,
Адчуваеш сябе, як iзгой,
Бо знаходзяцца чэрствыя каты,
Каб парушыць душэўны спакой.
26.03.2001
5378 ЛЕПЕЙ
Пяшчоты хвалi лепш, чым хвалi сваркi,
Усмешка лепей, чым струменьчык слёз,
Ды не заўжды прыемныя падаркi
Дарыць у змозе нам свавольны лёс.
28.03.2001
5384 ГРАХI
Заўжды даруюць грэшнiкi грахi,
А праведнiк грэх дараваць не ў змозе,
У кожнага жыццёвы шлях другi,
Iсцi iм цяжка па адной дарозе.
29.03.2001
5427 РУКА
ДАПАМОГI
Свет поўны небяспекi i трывогi,
Таму душа напоўнена тугой,
Адзiн руку працягне дапамогi,
А сотня адштурхне цябе нагой.
2.04.2001
5437 ЗДЗЕКI
Камні коцяцца толькі ў далiну,
Як не будзе спакою гарам,
Разгайдаюць вятры вяршалiну,
Здзекi трэба трываць караням.
3.04.2001
5449
НЯЗВАНАЯ БЯДА
Вярба глядзела ў цiхую ваду,
Гарэла ад маланкi, як паперка,
Але сваю нязваную бяду
Яна перакладала на люстэрка.
4.04.2001
5507
СУМНЕННI
Сустрэчы гэтай вельмi рад,
Лiчыў, што болей не пабачу,
Бяру сумненнi я назад
I спадзяваюсь на удачу.
12.04.2001
5512 ЛЕПШ
БАЛЬЗАМУ
Нялёгкi заўжды шлях жыццёвы,
На iм больш калючкi ад руж,
Казаць трэба добрыя словы,
Яны лепш бальзаму для душ.
13.04.2001
5531
АДНАДУМЦЫ
На розных пунктах гледжання стаiм,
Таму бясконца аднадумцаў мала,
Пазнаць сябе духоўна у другiм
Прыемна вельмi i заўжды цiкава.
15.04.2001
5545 ВЕТРЫК
Быў ветрык ласкавы i мiлы,
Ды ў iм прыхаваны падман,
Распростаў магутныя крылы,
Бязлiтасным стаў ураган.
16.04.2001
5561 СОНЕЙКА
СПАКОЮ
Ветрык прагуляўся над ракой,
Рабiзна люстэрка пакрывала,
Ды адразу, як прыйшоў спакой,
Ў iм цудоўна сонейка заззяла.
18.04.2001
5614
ЖЫЦЦЁВЫЯ БУРЫ
Пранеслiся грозныя ветру вiхуры,
Галлё пазрывалi з дубоў i бяроз,
Таксама руйнуюць жыццёвыя буры,
Бо робяць паганым i настрой, i лёс.
24.04.2001
5743
ДУРНЕНЬКI РУЧАЙ
Ручай казаў незадаволена трысцю:
«Ад вас мне цень i горыч ад маркоты»,
Трысцё ў адказ: «Твайму спрыяем мы жыццю,
Бо высахнеш, дурненькi, ад спякоты».
12.05.2001
5767 НОРАЎ
ЛЯСОЎ
Баран жадаў быць шэфам у ваўкоў,
Бо зведаў лугавыя ўсе дарогi,
Але iнакшы нораў у лясоў,
Ад барана засталiсь толькi рогi.
15.05.2001
5788 НАХАБНЫ
ПЯСОК
Аднойчы мелiна казала плынi:
«Тут будзе выспа, адыходзь убок»,
Як ад дажджу паток магутны хлыне,
Нахабны змые з рэчышча пясок.
19.05.2001
5842
ГАНАРЛIВАЯ ПШАНIЦА
Залатая цвёрдая пшанiца
Жыта зневажала, як магла,
Не дарэчы вельмi ганарыцца,
Бо, як жыта, пад сярпом лягла.
27.05.2001
5851 ДЗЯЛIЦЦА РАДАСЦЮ
Лепей радасцю дзялiцца,
Чым кавалачкам бяды,
Добра шчасцем наталiцца,
Ды яно ёсць не заўжды.
28.05.2001
5864 СУПОЛКА
Я не хачу цярпець iмжу,
Хачу блакiт або вясёлку,
I рамантычную душу
Люблю, ствараю з ёй суполку.
30.05.2001
5866 АСОБНЫЯ
РУЧАI
Калi асобна рэчышчы прайшлi,
Заўжды iдзе мiж ручаямi спрэчка,
Не наталiць ад спёкi iм зямлi,
Злiлiсь бы, каб магутнай стала рэчка.
30.05.2001
5883 РАНА
Душа ў знямозе ад падману,
Знiшчае жорстка ён любоў,
Загоiць вельмi цяжка рану,
Калi яе верадзiць зноў.
1.06.2001
5904 ЧОРНЫ ЦЕНЬ
Якi усход, такiм i будзе дзень,
Як сонейка схаваецца за хмары,
Ў адносiнах праляжа чорны цень,
Не здзейсняцца надзеi, згiнуць мары.
3.06.2001
5938 СЛЁЗЫ
ЖУРБЫ
Вясной тужліва плакалi
бярозы,
Бо раны iм рабiлi у назе,
Цяклi журбы несуцяшальнай слёзы,
Таму што не такiя, як усе.
7.06.2001
5969 ЯЕЧКА
Рамантыку прыемней салавей,
З прагматыкам ў яго трывае спрэчка,
Бо болей паважае той курэй,
Бо курыца знясе яму яечка.
12.06.2001